***

Так прагнула дакрычацца,
Што страціла ўрэшце голас –
Рассыпаўся душным кашлем
Слоў ненароджаных колас...
Няспраўджанасцю надзей
Калоціць, трасе, нявечыць,
Б’юся ў нясцерпнай агоніі
Сярод шматгалосай пустэчы;
Мяне б падлячыла ўвага
І водар сяброўства хлебны –
Але не хачу я прасіць.
Гучанне маё не патрэбна.


Рецензии