жабрак

усе хоць бы нешта 
нясуць за плячыма –
ці радасна, ці балюча
(хоць робяць выгляд “ніяк”),
усе з дасведчанымі вачыма,
а я сярод іх – жабрак;
бутэлькі з-пад нейкай брыды
кшталту любоўных трункаў,
адносіны неданошаныя,
словы са смакам вады,
цэлулоідныя пацалункі;
абдзеленая багажом,
я абсалютна пустая -
так і памру бамжом:
так з усяго вынікае.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →