рамонт

марыцца часам жыццё,
як трубы, адрамантаваць,
каб не выцякала энергія,
каб жыць – не штодня паміраць;
памыць не бялізну брудную,
а ўласнае асяроддзе
ад едкіх таксічных рэчываў:
досыць цярпець ужо, годзе!
памыць намеры, як кубак,
зашыць эмоцый тканіну,
і паўтараць, як мантру:
“я спраўлюся, не загіну”


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →