Адставанне

Малюнкі – наіўнай лапкай,
навобмацак кволая проза -
далёка, занадта нават,
ад даўніх яскравых крозаў;
вершыкі – бедныя краскі
з тых, што растуць у гародзе:
нешта з пачатку зламана
ў шэрай маёй прыродзе;
ці варта гарэць, імкнуцца,
упаўшы, ўставаць, ісці,
калі ўсё адно безнадзейна
я адстаю ў развіцці?


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →