Дрэвы

Калі б дрэвы былі паэтамі,
То пра што б нам распавялі?
Пра што скажа дуб старажытны,
Айцец беларускай зямлі?
А што б апяваў светласкуры
Празрысты бярозавы гай?
Пра што ўздыхаюць вербы,
Як сонца кране небакрай?
А што мы пачуць маглі бы
Ад нашых бурштынавых хвой?
Былі б іх радкі прамяністымі
Ці споўненымі журбой?
Пісалі б яны пра аблокі,
Шматлікіх лясных жыхароў,
Альбо пра радасць жыццёвую
Вясной, у час юных дажджоў?
Ды, можа, пачулі б мы скаргу -
Бо мы не даем ім жыць
І нават каханкі юныя
Бяруць на спатканне нажы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →