Ты падарыла мне ружы

Ты падарыла мне ружы -
не пахлі яны палыном,
пахлі вясной і лесам,
паветраным лёгкім сном.
Не выклікалі таксі –
ішлі па праспекце пешкі,
ні ад каго не хавалі
гарэзнай сваёй усмешкі;
ты расказала, што ў садзе
у ведзьмы зразала букет,
не баючыся кепскіх
звязаных з гэтым прыкмет.
Прыкметы буяюць надта
у наш звар’яцелы час,
а мы перяглянемся толькі –
усё гэта не пра нас.


Рецензии