Знаёмства
І васількамі пахла ноч;
Чароўны вечар і сустрэча
З разлётам рук, зіхценнем воч -
І дзве душы нібы два света
Ўглядаліся адна ў адну;
Віват верлібру, трыялету
І далікатнаму віну!
Мы крочылі па брукаванцы
І гаманілі між сабой,
А ў твары нашыя прыязна
Глядзеў асенні Горад мрой.
16 лістапада 2017
Свидетельство о публикации №217122200559