Кабаны

У Слуцку  базар -  знакавае месца.
Колькі усяго пабачыў.

На гэтых выходных днях, ля у ваходу на базар, стаялі тры маленькія, худзенькія бабулечкі, гадоў пад восемдзесят.
Спрабавалі прадаць тое, сёе: журавіны, зеляніну, фасольку.
Насупраць жанчына свідравала іх чорнымі вачыма: " Жадаю паспяхова разпрадацца." 
Сышла.

- Колькі каштуюць журавіны? - пытаюся.
- Столькі, столькі, а у Любкі дзешавей, -  адказвае бабулечка далікатным  галасочкам, галасочкам, як у падчарацы з казкі " Марозка", ды і вобраз яе такі ж.
- Дзешава,  - кажу.
- Дзешава, ды ніхто не бярэ. Наадварот, кажуць, што дорага. Так  і   Любка гаворыць: у балоце -    задарма.

- Задарма? Журавіны ж у агародзе не растуць. А хто таго, каму дорага,  задарма да балота давязе? Ды да балота дайсці трэба. А сколькі засцярогі там! І заблукаць, і , барані бог, утапіцца можна. Ды пастой у халоднай вадзе! Звяроў колькі! А у гэтай жанчыны позірк нядобры, -  адхілілася я.

-  Раней ездзіла з намі у балота, з Любкай ездзіла. Любцы  кепска зрабілася у балоце, дык яна яе кволую  і кінула там. Больш з ёй не ездзім. А пра звяроў шмат гісторый. Вось, напрыклад,    -  працягвала танюсенькім галасочкам даволі сур'ёзна бабулечка, - паехалі  з Вандай у Гутніцу  па чарніцы. Збіраем. Чую, кусты моцна зашамацелі. Пытаюся: Ванда, ты што   чарніцы камбайнам бярэш?  Ванда маўчыць. Кусты шамацяць. Зноў запытваюся. Ванда, як вады у рот набрала. Маўчыць.
Кусты трасуцца,  шамацяць.
Тады  разхіляю галіны, зазіраю у
 кусты, а адтуль   лыч кабанячы на мяне глядзіць, ды не адзін, а кабан, свіння, ды парасяты, - целая свінячая сямья. А я як закрычу: Ванда, тут кабаны!
 А кабаны як спужаюцца, ды як пабягуць! Прэч.

Мілота - гэтыя слуцкія бабулькі.


Рецензии