суботняя песня
з малінавым звонам
і шэрыя твары бамжоў,
не ведаю, ды чамусьці
тут не магу быць чужой;
бурлівасць
людской ручаіны
пад шыльдамі, ля вітрынаў,
дзе ўсё кафэ, магазіны,
кветкі, чароўныя віны;
тут месца
манкое, цёмнае
пад назваю Кітай-горад,
тут святары і чэкісты,
крыжы тут, і серп, і молат;
любы час
і любога года -
студэнты, багема, галота,
ірванае неба суботы -
месца для стрэчы ўпотай;
тут трэшчыны
ў скуры сцен
і водар утульнай смерці;
тут соладка паміраць
і ажываць, паверце.
Свидетельство о публикации №217122601756