Туман

Маіх пальцаў расплыліся контуры,
як абрысы будынкаў, ракі і мастоў;
нам вільготнасць паветра заціснула рты
і пазбавіла моцы, пратэсту і слоў;
на краіну і горад размытых агнёў,
на радно нашых душ напаўзае туман,
і не бачна ўжо, не адрозніш у цемры,
дзе жывы, а дзе здань, праўда дзе і падман;
і хмары, і ходнікі цішшу сплываюць,
як твар інсургента сплывае крывёй...
і толькі ўнутры шчэ - сухая надзея
на надвор’е, калі распачаць зможам бой...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →