Твар у люстэрку
Я галаву мешкавінай спавіла,
Цярпець не магла ўласную сілу
І ўпарта, панічна гнала ў магілу:
Бязлітасны жар выбуховай агрэсіі
І прыгажосць пахавальнай працэсіі,
Лютасць і эрас крывавых рэпрэсій,
Змрок і чароўнасць містычных абсэсій,
Гром і маланку з нябеснае хмары,
Крыкі і плач і шаленства ўдараў,
І рэваншызм, і імперскія мары,
Вострыя зубы і кіпці пачвары,
Цемру свайго занядбанага сада,
Раздзёртасць душы, аніякага ладу,
Жаданне вайны, і гвалту, і звады,
Дзікую прагу касмічнай улады...
Калісьці саромна было даставаць
З глыбіняў такое, і нават чапаць.
Ды толькі Сілу - няможна схаваць:
Яе не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Свидетельство о публикации №217122900719
Натхнення і новых вяршынь:)
Уладзіслава
Нероли Ултарика 31.12.2017 19:29 Заявить о нарушении