Адзiнота мне толькi снiцца

Адзiнота мне толькi снiцца,
Як магутныя зграбныя вежы
Па-за брудам сырых краявiдаў
За пуцямi ў лiхiм памежжы;
У журбе па вiтаннях вулiц
Ванiтуе ад некахання -
У адчайным i злым парыве
На асфальце пiшу пасланне:
Горад жорсткi, раўнiвы, слынны,
Памажы мне таго пазбыцца,
Хто лiпучыя цягне рукi!
Адзiнота мне толькi снiцца...


Рецензии