Жаданнi
І на Новы загадаюць жаданні.
Сцішаць гук на тэбэ
І да столі загамоняць малітвы-пасланні:
"Новы айфон- будзе шчасце ў мяне",
"Каб замуж выйшла хутчэй наша Вера",
"Каб напісаўся гэты чортаў дыплом",
"Каб балаў хапіла для ўнівера",
"Каб крама нарэшце прынесла прыбыткі",
"Каб грыбы ўрадзілі ды ягады ў лесе",
"Паболей золата на алімпіядзе і
каб нашы ўпэўнена выйгралі ў "Чэлсі",
"Павышэння на працы", - хтось мармытаў,
"Упіхнуць бы каму "Масквіча" старога".
І толькі адзін за ўсіх папрсіў:
"Трохі розуму... а болей нічога"
Свидетельство о публикации №218011401644