Знак Бяды

Дом на хутары стаіць,
Там людзі простыя жывуць,
Але дапамогі трэба ім прасіць,
Або іх як шчанят заб'юць.

Што ж, пачнем жа па парадку,
Уяўляю аповесці герояў:
Сцепаніда - жанчына без загадкі,
І Пятрок, які залез у зброю.

Яны не злодзеі, і не спэкулянты,
Яны працоўны народ савецкі.
Але ж загучалі секунданты,
З'явілісь морды на хутары нямецкія.

Страшныя наступілі дні,
Пад кулю лёг дурную Янка.
Ты Бабоўка так сама адпачні.
Ведаеце - гэта не падманка.

Тут бяда іншая ўстала,
Людзі, што некалі роднымі былі,
Сталі паліцаямі - паказалі джала,
Маліся, каб землякі не забілі.

І хавацца ўжо няма куды,
Тут расстрэл і там расстрэл.
Бяда вяртаецца сюды,
Дзе Галгофа, дзе крыж народ сустрэл.


Рецензии
О, стих на белорусском

Евгения Камуль   27.01.2018 22:05     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.