Апошняе фота

Сама больш у жыцці яна любіла фоткацца і сацыяльныя сеткі. Калі гэта ўсё аб’яднаць, то атрымаецца інстаграм. Вось менавіта яго дзяўчуля і завяла пару гадоў таму, і пачала скідваць туды кожны момант свайго жыцця. А сёмай яна прачыналася, але не злазіла з ложка, а брала ў рукі тэлефон, фоткала сябе і адпраўляла на сваю старонку з подпісам “не магу прачнуцца”, пасля гэтага знаходзіла ў сабе сілы падняцца, бо прагла больш фотак за дзень. Дзяўчына няспешна ішла на кухню, вымала нешта паесці і фоткалася за сталом. Мыла посуд. Фоткала яго. Чысціла зубы і таксама фоткалася. Праўда, калі ішла ў прыбіральню, то сам працэс не здымала, аднак унітаз трапляў на кадры ні раз. За дзень выкладалася больш за сотню фотаздымкаў.
Безумоўна, дзяўчына рабіла фота не проста так, а каб нехта залазіў на старонку і праглядаў яе жыццё. Ёй хацелася быць вядомай ці хаця б уяўляць, што яна вядомая.
Кожны быў жаданым госцем на яе старонцы. А іх трохі бывала.
Самым адданым быў нейкі AZIK_V. Ён каментаваў кожны фотаздымак цэлай серыяй смайлаў, здавалася, што ён слоў не ведае, а толькі піша розныя значкі.

***
Аднойчы, ідучы па начным заснежаным горадзе, дзяўчына стала рабіць фоткі, пазначаць месца і чапляць да свайго акаўнта. AZIK_V быў першым, хто адгукнуўся незразумелым смайлам. Пасля паляцела блізу 10 фотак, але адданы прыхільнік чамусьці ўжо не адказваў. І вось калі дзяўчына надумала зрабіць яшчэ адзін кадр, раптам пачула, як нешта балюча прадзела яе, яна асунулася. Паспела толькі  азірнуцца і ўбачыць, што за яе спінай стаяў нейкі хлопец з нажом у руках. Ён прытрымаў дзяўчыну і націснуў кнопку на яе тэлефоне. Фота атрымалася ўдалае, і калі не ведаць гісторыю сварэння, то можна падумаць, што гэта шчаслівая пара. Дзяўчына мягнулася аб асфальт, цякла кроў. Хлопец загрузіў фота на старонку дзяўчыны, паклаў ёй тэлефон у кішэню і незаўважна сышоў. Ніхто не ведаў, у тым ліку і дзяўчына, што AZIK_V гарадскі вычварэнец.
Апошні фотаздымак набраў найбольшую колькасць каментаў  усяго за некалькі секунд, але пра гэта дзяўчына так і не дазналася.


Рецензии