Пра каханне - на замову

Момант нашай сустрэчы
Я не помню, дарэчы,
Толькі помню, што розум згубіў;
Былі золкі туманныя
І пачуцці нязнаныя,
Бо датуль я шчаслівым не быў!
Зазіраў неаднойчы
У блакітныя вочы,
І нарэшце ў іх патануў –
Мне даруй, калі раптам
Нейкім словам ці жартам
Незаўважна балюча крануў;
Час апошні блукаю,
Водгук шчасця шукаю
І бязмэтна стаю на рагу
Тваёй вуліцы, мілая,
Не стае бо ўжо сілы мне –
Бо я жыць без цябе не магу!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →