У цябе задышка жадання...

У цябе задышка жадання,
Голы шалы здзічэлага звера –
Мой жа подых раўнюткі, ціхі,
Зрываць сукню няма намеру.
Ты спяваеш мне пра анёлаў –
З вуснаў сліна кіпнём ліецца,
Слова ласкі высокай, чыстай
Нібы смоўж гарачы стаецца...
А мае ж пачуцці – прамень,
Што струменіцца роўна з сэрца,
Ён зіхоткі, прамы і белы –
Ды хіба ж можна ім сагрэцца?..
Твае ж жарсці ўсё бушуюць,
Круцяцца і булькочуць варам,
Я жагнаюся - ватнай рукой,
Нібы ў некім начным кашмары.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →