Тамплiер

Ты расколваеш неба маланкай -
Нават д’яблы дрыжаць прад табою:
Запаўзаюць у цёмныя норы,
Праклінаюць святло тваёй зброі.
Ты пабачыў саму апраметную,
І таму не ведаў паўмераў,
Тваё сэрца сплецена з кветак,
А ў далоні – меч тампліера.


Рецензии