Мой генерал
паказвае шлях на Захад;
водар свабоды -
з лёгкімі ноткамі пораху;
неба начное
з сузор’ямі яркімі
агортвае Вашыя грудзі;
найтаньчэйшая
шэрань Паміра
Вам прысыпала скроні...
Дазвольце крануць...
Усё роўна ж нам,
што скажуць людзі?
З Вамі – танчыць факстрот,
мілавацца пры поўнай луне
і хадзіць пад руку
з асалодай і гонарам,
мой генерал...
Не сустрэцца,
не станчыць,
не ажаніцца
у гэтым жыцці –
то, можа, ў наступным?
Таму што ўсё проста:
Вы – мой ідэал.
Свидетельство о публикации №218021100019