Летняя ранiца

Летняя ноч-карацей не бывае.Не паспеюць зоркі як след замацавацца ў небе,як у прыбрэжных ракітах Дняпра пачне свой спеў салоўка.
Выводзіць нябачная птушка дзівосныя мелодыі і плывуць яны ў далячынь,разам з бялесымі туманамі.
Песня гэта абудзіць наваколле і ў хуткім часе край небасхілу пачне святлець.
Цемра паволі разбавіцца густым блакітам,а потым, зачырванее, запалымнее нібы дзесьці далека расклаў нехта вялізнае вогнішча.
 Удалечыні,у тым баку куды нясе свае воды Дняпро, з,явіцца над зямлей акрайчык вогненнага шара.Сонечныя прамяні лізнуць спачатку цемнае неба, абудзіўшы аблокі, а потым заіграюць усімі колерамі вяселкі на зубцах-верхалінах старога леса.
Вось і Дняпро, аблашчаны сонейкам, умножыць і панясе гэту пяшчоту на сваіх хвалях на сустрач новаму дню. Яшчэ дзе-нідзе у хмызняку затрымаецца цемра,але багатыя разнатраўем лугі, заблішчаць нібы срэбрам, кроплямі расы, а ў небе пачне сваю споведь вяселы жаўрук.Абудзяцца навакольныя вескі шматгалоссем петушыных крыкаў і брэхам сабак, ды сонная чарада кароў пацягнецца на пашню.
  Сонейка, заззяўшы ва ўсю моц, адарвецца ад зямлі і пакрочыць па небасхілу даруючы ўсім свае цяпло і лагоду!


Рецензии
Замечательные строки, вдохновенные, звонкие!!!

Надежда Чувашева   13.05.2019 22:05     Заявить о нарушении