калі б я была
сапраўднай паэткай –
то сказала б табе,
каханы:
хай твае пальцы
гэтак жа лашчаць уважліва,
як кранаюць
курок і прыклад;
хай дыханне
гэтак займаецца –
калі мусіш
патрапіць у цэль;
ці не я твая цэль,
мой ты любы?..
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.