Старому Бабруйску

Я вырасла не на зямлі,
А на дзевятым паверсе.
Элементарных рэчаў
Не ведаю, вось паверце:
Ні сапяжанак спелых,
Ні слуцкіх салодкіх бэраў
Не ірвала ніколі –
Бо вырасла ў кватэры.
Я ўжо адламаная луста
Для слаўных вуліц фарштата:
Не бачыла, як дзядуля
Працуе за шэрым варштатам,
І ў чыгуне не шукала
Прыгаркі ад печанай бульбы,
І нават не каштавала
Кулеш, што варыла бабуля.
Не працавала ў гародзе
І не тапіла печы;
У авіягарадок
Не йшла на шпацыр увечар...
Не дыхала тым паветрам
Каштанаў, дамоў драўляных,
Не чула яўрэйскіх жартаў,
Нібыта фаршмак, крамяных,
Не адчыняла стаўні
Ў бэзавыя аблокі...
Мой родны мінулы горад!
Хоць блізкі – такі далёкі!
Але так нязменна травень
Садоў наганяе замець,
І гэта нязменна - жаданне
Заўсёды захоўваць памяць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →