***

Мой пазваночнік робіцца флейтай,
На ім узрастае бутон галавы,
У мяне ўпадаюць розныя рэкі,
Бруіцца па жылах смех сонца жывы;
Мне ўсё па плячы, і стварэнне й хаўтуры,
І полымя зыркай, вясёлай вайны –
Я поўная, нібы з віном слаўны келіх,
Цячэ цераз край сіла новай вясны!


Рецензии