***

Цёмны мока тут, у кавярні, -
Не як хатні напой з маліны,
І сарочка не той мае пах,
Што сагрэтыя намі прасціны;
Гэты поўдзень працоўнага дня
І нейтральная тэрыторыя –
Прахалодаю, лёгкай спешкай
Пішуць новую міні-гісторыю:
Вось насупраць мяне незнаёмец,
Так змянілася ўспрыманне:
Я сяджу з нейкім новым мужчынам,
Што паклікаў мяне на спатканне;
А ўвечары прыйдзеш звыкла,
Без якой адмысловай згадкі...
І спытаеш: "Што так глядзіш?" -
Я ўсміхнуся толькі з загадкай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →