Недахоп

У мяне ёсць адзін недахоп –
Злоўжываю паняццем пяшчоты;
А што зробіш, калі пачуццё
Белай кветкай красуе ўпотай
Пад сырымі шатамі сноў
Цемнаватай душы паўночнай,
Тут не дом для тыгровых лілей
Пышнай жарсці – усё відавочна;
Не глядзіце ў расчараванні,
Не ганіце свяшчэннага леса –
Лепш ідзіце адсюль па імху,
Не зрываючы белых пралесак.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →