***

Слязіцца неба хворай сырасцю.
З азяблых шараватых стрэх
Пластамі апаўзае, рушыцца
Асуджаны сакавіковы снег.
Мне гэтаксама хочацца ўпасці
І ручаінкаю па ходніку паплыць –
У той сусвет халодны, дзе табе
Цяпер прызначана не быць, не быць...


Рецензии