***

Усюды пакідаю кропелькі крыві
саромныя
як быццам бы у тыя дні
ды толькі раны сочацца ад смерці
кроў плыве з вачэй
забруджваю ўсё вакол
і прабачэння я прашу
нібы пабітая сабака
не праганяйце
хаця можа праганіце
болей шчыра
нікому не патрэбнае выццё
хаця б над Бібліяй
свяшчэнным целам
ардэнамі
і трыбунай...


Рецензии