Чаму

Чаму б’юць штыхом
цябе, не мяне?..
слёзы, крыкі, агонія –
калі вораг
накінуўся ззаду -
і багнэт павольна варочае
у слабым і бязвінным целе?..
я б аддала табе свае ныркі
я б аддала табе сваю кроў
я б аддала табе сваё сэрца
толькі й так – не знойдзецца выйсця...
Абвяшчэння няма.
І не ведаў ніхто,
калі пачалася вайна,
пазіцыйнае
супрацьстаянне ў акопах...
Я буду змагацца.
Я настроеная на перамогу.
Хоць і ведаю, што ў выніку
я таксама ўпаду шчасліва
сваёй белай шчакою ў бруд -
маляўніча, бо надта высокая
я ўпаду ад атруты
й пакуты -
з гонарам, можа,
і з бясконцай,
бясконцай любоўю


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →