ачуньванне

у горне пераплавілася ўсё,
сплыло салёнымі дажджамі
і пад зямлёй праспала
тысячу гадоў...
і хіляцца ўжо іначай шалі –
хоць хісткі, але новы чалавек:
хоць сілы не стае на рэзкі рух -
распачынае бег; і распускаюць промні
вільготны наздраваты снег...


Рецензии