***

Што гэта?
Трапятанне крыл анёльскіх
пад купалам
нябёсаў васільковых?
Птушыны спеў?
Рубіны?
Срэбра?
Ручаіны?
Кроў?
Ці снег?
Ці палымяны квет?
Ды што каштоўней
можа быць
за шэпт і кліч
над галавой маёй
сцягоў маёй Айчыны?..


Рецензии