Яечня
ЯЕЧНЯ
Аналюзіўная камедыя
Выдатнаму мысліўцу сучаснасці Райчонку А. А. — гэтая сціплая паслуга, якую я пакорліва да ягоных ног ускладаю.
Зигмунд, Зигмунд-крокодил,
Наше солнце проглотил.
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ:
Эла Трафімаўна — на ваш густ і ўяўленне.
Яе таварышкі: Прадаўшчьца і Цырульніца.
Цялежка — узыходзячая зорка раённага Тэлевіда.
Аператар — флегматычная асоба.
Круты, Рыгор Люцыянавіч — качок.
І-Ван — у простамоўі Іван, магчыма — прыма эга [prіmo ego] Рыгора Люцыянавіча.
Кастанед — Кастусь, малады чалавек прадаўгаватага росту.
Парамон — з шахматамі ў адной руцэ, і стосам плыт (кампакт-дыскаў) — у другой
Света — танцавальныя pyхі, натхненне.
Махарышы — Макар.
Недасведчаныя і Гарманіст.
Алесь Нялюбін — з перабінтаванай галавою, затым — з перабінтаванымі зубамі, затым...
Цёзка — малады чалавек маленькага росту.
Міхалыч — дзед-шаптун.
Вольга Максімаўна — інтэлігентка.
У прамовах дзеючых асоб увось час — памылкі і абмаўленні.
Пралог
Прадаўшчыца расхаджвае рашучым салдацкім крокам. Цырульніца эапісвае за ёю. За шырмаю ляжыць Эла Трафімаўна, бачны толькія яеныя ногі.
ПРАДАЎШЧЫЦА: Горная кіслата.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Якая кіслата?
ПРАДАЎШЧЫЦА (папраўляючыся): борная кіслата — 10%, маннам каша ці...
ЦЫРУЛЬНІЦА: манна нябесная (смяецца, дакладней — сакоча).
ПРАДАЎШЧЫЦА: Толькі ты пісьменная такая!
ЦЫРУЛЬНІЦА: Эксмуж выдрэсіраваў, да гэтага часу бярэ ікаўка.
ПРАДАЎШЧЫЦА: аннам каша іі бульбянае пюрэ — 80%, цукар — 10%, дадайте сюды белага віна з вострымі прыправамі...
ЦЫРУЛЬНІЦА: Ну, нібыта зелле нагаворвае.
ПРАДАЎШЧЫЦА: Раскладвайце прынаду ў месцах наведвання прусакоў...
ЦЫРУЛЬНІЦА: ...і мужчын (сакоча).
ПРАДАЎШЧЫЦА: ...тры разы на дзень.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Дарэмна.
ПРАДАЎШЧЫЦА: Для прусакоў капёжная вада і цёплая ежа — крыніца жыцця. Яны размнажаюцца цераз 2-3 месяцы.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА (чароўным голасам): О-о-о-й!
ЦЫРУЛЬНІЦА: Нудзіцца сардэчная! О-о-й!
ПРАДАЎШЧЫЦА: Ды не перажывай ты, далібог! Пляваць!
ЦЫРУЛЬНІЦА: На мужыка спадзявацца — усе жыццё шчасця не бачыць (сакоча).
ПРАДАЎШЧЫЦА: Пакутвае бачыш як, сардэчная! O-о-й! Дваццаць гадоў жыла, дзіцё нарадзіла. У вожыкавых рукавіцах, паразіта, трымала, не патурала ні ў чым, a ён, шчупак, усяроўна з кручка сыйшоў і бач толькі яго!
ЦЫРУЛЬНІЦА: Няма кліентаў. Стрыгчы няма каго, адна малеча (раскладвае карты).
ПРАДАЎШЧЫЦА: А я люблю інтэлігентных людзей. Зайшоў адзін такі да мяне сёння, нічога не рухае, цыбулі гнілой купіў, і дзякуй гаворыць. Лішні рубель з яго, і тое, узяць шкада. Але, бывае і так, што зайдзе і дама якая-небудзь цікавая. Яна мне тысячy, а я ей тры рэшты. Яна і не заўважыла быццам, а сэрца тук-тук-тук — бачу калоціцца ад неспадзяванай радасці. Бярэ нібыта разгублена і да выхаду. Вось тут табе і твае ўніверсітэты! Ну, думаю, і канай адсюль. Гэта табе на беднасць, інтэлігенцыя!
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: О-о-о-о-й!
ЦЫРУЛЬНІЦА: А карта яму ідзе якая! І за што гэта ў плюгаўкі жьцццё такое добрае?
ПРАДАЎШЧЫЦА: А вы ведаеце? Без мужыкоў зусім спакойна можна жыць.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Спакойна можна, а вось так, каб як козачцы, гарэзліва і жвава (хапаецца за паясніцу) — не атрымоўваецца.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: О-о-о-о-й!
ПРАДАЎШЧЫЦА: Муха ў гарбату патрапіла.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Гэта паказвае на падарунак ці на гасцінец.
ПРАДАЎШЧЫЦА: На мінулым тыдні тое было. Мой чалавек дае храпака ва ўсю Іванаўскую, а ў мяне, раптам, жанчынкі вы мае, па нагах так і пабегла!
ЦЫРУЛЬНІЦА: Як?
ПРАДАЎШЧЫЦА: Так, што і мужыка не патрэбна.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА (устаючы, захутаная ў прасціну; цень ад дзіўнай тае постаці падае на шырму; чутны зачароўваючы голас): Мне было ўяўленне.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Пачала гаварыць. Тры дні не магла есці, не спала, месца сабе не знаходзіць. Ты паплач, Трафімаўна: гавораць дапамагае (сакоча).
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Не-е-е. Сабакі мяне пакусалі.
ЦЫРУЛЬНІЦА: У год Сабакі — сабакі кусаюць, гэта на божы дарунак.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Чорны космас, бачу, дужаецца з белым. Несупружніка сваяго бачу. Блавацкая і Рэрых, узяўшыся аберуч, ідуць.
ПРАДАЎШЧЫЦА (па-камадзірску): Ды не перажывай ты гэтак, Трафімаўна! Гарбаткі каўтані.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Малаверы! Э-нер-ге-ты-ку чую.
Гасне святло. Чыйсьці голас: Шас будзе сэкс.
Дамавіна павапленая
Парк над ракою. Лірычнае становішчa. Уваходзяць І-Ван і Цялежка.
Адразу ж за імі — Круты з прыстасаваннем, якое нагадвае мінашукальнік, штосці адзначае ў агульным сшытку. Аператар флегматычна назірае тое, што адбываецца.
ЦЯЛЕЖКА: “... І тады ўжо ён страціў розум, баючыся згубіць. А калі згубіць, утpaпёнa шукае сябе то ў адным, то ў другім. Чалавек нясмелы, таму што губляць баіцца.”
І-ВАН: Чалавек — істота разумная.
ЦЯЛЕЖКА: Можа на гэтым месцы здымацца будзем.
І-ВАН: Не ведаю, не ведаю. Даверцяся Рыгору Люцыянавічу.
ЦЯЛЕЖКА: Гэта мае першае інтэрвью. Зусім нядаўна гэта быў бы такі хвалючы матэрыял.
І-ВАН: Дарэмна вы так. Мы не выбрыкі моды, мы вечныя вандроўнікі. Дык што яшчэ гэты ваш прафесар казаў?
Цялежка раскрывае сваю прыгожую кніжку для запісаў, чытае: “Чалавек не верыць у сябе, не верыць у тое, чro толькі яму аднаму дадзена. Не верьць у шчаслівы лёс, не развівае светлае ўяўленне. Боль пакідае больш значны след у яго памяці, чым радасць.
І-ВАН: Які цудны пах. Так, сакура. Усходні пах.
ЦЯЛЕЖКА: Гэта акацыя.
І-ВАН: Акацыя, акацыя, а каштаны? Кветкі, кветкі глядзіце якія! Царскія кароны.
ЦЯЛЕЖКА: А там унізе, ля самага берага бэз цвіце.
І-ВАН: Бязглуздзіцу нясе ваш прафесар. Чалавек — гэта эксперымент, экс-крымент, бездухоўны сабака. І справядліва кажуць: баязлівец. Нуднаваты народухна, шэры.
ЦЯЛЕЖКА: А мне, ведаеце, сёння малады чалавек гэтак элегантна...
І-ВАН: Браханіна. Зазірні ў патаемнае ягонае — дамавіна павапленая.
ЦЯЛЕЖКА: Я трохі хвалююся. Бадай што, трэба закурыць.
КРУТЫ: Шабаш!
ЦЯЛЕЖКА: Што?
І-ВАН: Гэта менавіта тое месца. Энергетычна спрыяльнае. (Цялежка некалькімі характэрнымі pyxaмі папраўляе сябе. Грудным голасам, усціхаючыся аператару): Вы гатовыя?
АПЕРАТАР: Што?.. (схамянуўшыся). Заўсёды гатовы. Каю будзем здымаць?
ЦЯЛЕЖКА: Цень ад носу не падае?
АПЕРАТАР: Не падае.
ЦЯЛЕЖКА: А вось так?
АПЕРАТАР (не гледзіць на яе): І так не падае.
ЦЯЛЕЖКА (дранцвеючы): Тады пачынаем. (Адкрывае кніжку для запісаў, прабягае вачыма тэкст, здымае сонцаахоўныя акуляры. Спрабуе ўсміхнуцца): Заўтра ў нашым горадзе адкрываецца семінар маладых містыкаў “Ноевы каўчэг”, Сярод удзельнікаў — людзі розных духоўных перакананняў. Яны абменьваюцца сваім рэлігійным вопытам, а найбольш арэгінальныя ідэі будуць надрукаваны ў часопіce з аднайменнаю назвай. Праводзяць гэты семінар духоўныя вучні Элы Трафімаўны геаэнергетык Круты Рыгор Люцыянавіч і майстар усходніх адзінаборстваў Іван...
І-ВАН: Завіце мяне звычайна — І-Ван, што ў перакладзе з кітайскай азначae Князь Чорнага Камяня.
І-Ван робіць глыбокі ўздых, эатым працяглы свісцячы выдах, запаволенныя рухі, нагадваючыя гімнастыку У-ШУ.
ЦЯЛЕЖКА: І-Ван, некалькі слоў аб вашым семінары. Хто прыме ў ім удзел?
І-ВАН: Перш за ўсё хацелася б сказаць аб тых, хто не прыме ўдзел. Міша Гофман, медытаваўшы некалі ў пераходах мятро, адкрыў сваю школу ў Нью-Йорку. На жаль, у нас ён не разаўе свядомасць. Сеня Кранштадскі — чалавек піцерскай субкультуры 70-х гадоў. Нават у “Сайгоне” аб ім мала хто чyў. Ён вядомы толькі ў вузкіх элітарных колах піцерскіх інтэлектуалаў.
ЦЯЛЕЖКА: Ды што вы гаворыце?
І-ВАН: Некалі ён спрабаваў паступіць на “гіст.фак.”, ці “фак.гіст.” Маскоўкага, Піцерскага і нават Гомельскага дзяржаўных універсітэтаў. Але, дзякуй камісіі, не паступіў. Цяпер ён займаецца напісаннем якойсьці кнігі разам са Славам Розенкрэйцарам, але я не ведаю, што агульнага паміж гэтымі людзьмі.
ЦЯЛЕЖКА: Як гэта так?
І-ВАН: Вельмі проста. Слава займаецца трансцэндэнтальнай метафізікай у галіне неапазнанага, а гэты няўдалы гісторык закапаўся ў ямінах нашых амаль ці не прагнілых apхіваў і спрабуе вьцягнуць адтуль хоць які-небудзь максімум інфармацыі. Дарэчы, і не толькі яны. Не прымуць удзелу муж і жонка Kaшумoўcкія, якія працуюць у галіне парапсіхалогіі над дыалектычным метадам скрывання ісціны. Не будзе іх і на іх падобных. Мы з Элаю Трафімаўнаю прынцыпова з вышэй названымі тут асобамі не згодны. “Прасцей трэба быць!” — вось такі дзвіз нашага семінару.
ЦЯЛЕЖКА: Што вы маеце на ўвазе, калі гаворыце пра канец свету?
І-ВАН: У канцы гэтага тысячагоддзя тры дзявяткі павернуцца і час пацячэ ў адваротны бок.
ЦЯЛЕЖКА: Дзякуй вам І-Ван. Наступнае мае пытанне геаэнергетыку Рыгору Крутому. Як вы знаходзіце наш горад?
КРУТЫ: Шамбала!
ЦЯЛЕЖКА: Чым вы будзеце тут займацца?
КРУТЫ: Шабашыць!
ЦЯЛЕЖКА: Што б вам яшчэ хацелася сказаць нашым тэлегледачам?
КРУТЫ: Шабас!
ЦЯЛЕЖКА: Што?
І-ВАН: Набліжайцеся да ісціны.
ЦЯЛЕЖКА: (ківаючы галавою, як японскі боўдзіла): Да ісціны набліжайцеся.
І-ВАН (нізкім голасам): Чакаем-с. Тупік Касманаўтаў, 1З.
ЦЯЛЕЖКА: Абавязкова прыйдзем. (Аператару): Знялі?
АПЕРАТАР: Зараз пагляджу.
ЦЯЛЕЖКА (дастае цыгарэту, з прэтэнзіяй на выкшталцонасць закурвае): Нядрэнна для пачатку. Далей будзем здымаць Махарышы. Ну як?
АПЕРАТАР: Яны пайшлі?
ЦЯЛЕЖКА: Пайшлі.
АПЕРАТАР: Гук не запісаўся.
ЦЯЛЕЖКА: Чаму так?
АПЕРАТАР: Мікрафон не паспелі падключыць.
Выходзіць.
ЦЯЛЕЖКА: І чаму толькі вы мне гэтага раней не сказалі? Ну, што цяпер рабіць? Ды і цыгарэты скончыліся.
АПЕРАТАР: Нюра, цыгарэты купі, тэкст накладзём.
Нірвана
КАСТАНЕД: Цёзка, Цёзка! Ён свае жыццё на дзесяць гадоў наперад ведае, і ўсё ўспрымае прасвятлёна і разумова.
Светла, спакой ва ўсім целе.
Я і памерці б хацеў,
але цешча напэўна не дасць.
Будызм адмаўляе і смерць і жыццё. Жыццё — ілюзія, і смерць — ілюзія. Вось адкуль у яго стойкасць у бязладдзі, і іншых ён да гэтага ж заклікае.
Хай выганіць жонка наноў!
Зыйдзі, не глядзеўшы ў вакно.
Не баючыся гаршчка.
Як і ўселякі пазт, ён прадбачыць свою будучыню, а я xацеў адрынуць яе. Вось гэтая дзяўчына — ілюзія. Мае пачуцці — ілюзія, і гэтае дрэва — ілюзія, і я сам таксама... Дадому, xaчy дадому, пі-пі...
Парамон і сялянка
Парамон са стосам плыт (кампакт-дыскаў). Света з эцюднікам, у яе танцавальныя pyхі.
ПАРАМОН: Свет мастацтва — гэта і узнёсла і цудоўна. Яны кахаюць адзін аднаго, разам спяваюць, гуляюць у футбол, разам на вечарніцах. Глядзі па тэлевізары, якія яны веснавыя. Яны спяваюць і заклікаюць быць разам з імі. У мяне сэрца так і cкачa ад радасці. Я таксама буду спяваць.
СВЕТА (устанаўлівае эцюднік і пачынае працаваць): Ну, дык спявай.
ПАРАМОН: Не, гэта банальна, гэта пошла. Я не xaчy спяваць як Пугачова ці Кінчаў. Я хачу спяваць як Арфей, каб і птушкі, і звяры, і людзі слухалі мяне (глядзіць, што там намалявала Света). — Выдатна, выдатна! Ты малайчына! А што, калі вось тут колер зрабіць больш нервовым?.. Імпрысіяныстаў нагадвае. Ты працуй. Шукай сябе.
СВЕТА: А ты?
ПАРАМОН: У мяне павінна быць містычная абранасць. Каб ў час майго спеву і ў людзей з’явілася звышсвядомасць, звышінтуіцыя, звышслых.
СВЕТА: Звышнюх, звышсверб, звышзуб...
ПАРАМОН: Мы павінны сябраваць, Света. Ты мастачка, ты павінна зразумець мяне.
СВЕТА: Навошта табе столькі кампакт-дыскаў і шахматаў? Гэтага — не разумею.
ПАРАМОН: Я хачу ведаць усё, што было. Каб не прыдумваць веласіпед, і каб гэта было... звышнатуральна.
СВЕТА: Парамон, ты геній!
ПАРАМОН: Гэта не мае адносін да мастацтва. Гэта медытацыя на падставе ведаў. Творчасць павінна быць калектыўнай медытацыяй, яна павінна быць саборнаю.
СВЕТА: Але, у ціхім Парамоне сціпласць не памрэ. Так што ж перашкаджае табе спяваць?
ПАРАМОН: Ты не паверыш, Света — не магу спяваць, таму што бабачкі нямa.
СВЕТА: Дык пашый.
ПАРАМОН: Яна ў мяне павінна знаходзіцца. Проста знаходзіцца.
СВЕТА: Значыць, ты — франт.
ПАРАМОН: Але. Я арыстакрат... ад мастацтва. Ты мяне разумееш, Света?
СВЕТА: Дзе ўжо нам, сялянам.
ПАРАМОН: Я ж шчыра, усё як ёсць, а вы мне ўсё адсякаеце. Мне снілася Эла Трафімаўна. У яе цудны грудны голас. Яна прывабная Незнаёмка, і я так мяркую, яна мне ўсё растлумачыць і падаруе незямное натхненне і голас.
СВЕТА (працягваючы спяваць): “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
ПАРАМІ: Так-так, мне Махарышы распавядаў аб яенай сувязі з космасам, нават мантра новая зрабіла ласку яму.
СВЕТА: Эла Харэ, Зла Харэ. Вой, Трафімаўна мая.
ПАРАМОН: Але я, ведаеш, баюся.
СВЕТА: Дык ты заяц, трус белы?
ПАРАМОН (пужліва): Я тыгра. У тым і ўся справа. Гэтага я не баюся. Драпежнік можа быць геніем. Толькі чыстая душа мае годнасць да боскага натхнення.
СВЕТА (склаўшы эцюднік): А на найменшае ты не згодны (Вясёла бье Парамона па спіне. Ад нечаканасці той губляе кампакт-дыскі). Як гэта не зграбна, не гарманічна. Даруй, Парамон. Дай табе дапамагу.
ПАРАМОН (ускіпеўшы): Ідзі адсюль, імпрэсіяністка!
СВЕТА: Класікі — людзі стрыманыя, выхаваныя і на якія там дробязі не скардзяцца. Бяры прыклад з вялікіх.
За сцэнай чутны набліжаючыяся распевы на матыў “У Багдадзе ўсё спакойна”: “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
Таямніца васьмёркі
На сцэну, к апараны, ускоквае Алесь Нялюбін.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Сэнс жыцця ў чым? Ты дзеля чагосьці нарадзіўся. А калі зусім ні для чаго? Не. Прызначэнне ёсць, а ты яго не ведаеш. А ці трэба яго ведаць? Цябе ж выхоўвае космас, а чаму космас, а не майя?.. Так я кажу?.. Вось і думай, думай, у чым сэнс. А ён вялікі, агромісты, загадкавы. Сэнс ці космас? І ты не дзеля таго тут, каб толькі есці ці піць. А мне да спадобы гарбата і блінцы, якія гатуе матуля. Загадка. Сэнс у тым, каб душу знайсці. А калі не губляў яе? Загадка, таямніца. У душ ворагі ёсць, мне казалі. Мне казалі, што ўсе ворагамі могуць быць. Вось у чым страх жыцця. А выйсцё ў нумералогіі. Васьмёрка — загадкавая асоба. Гэта бясконцасць, а бясконцасць — бессмяротнасць. Кропка на сутыкненні двух нулёў і ёсць мяжа між Быццём і Небьццём. Хаджу па васьмёрцы. Так, хадзіць па васьмёрцы! Калі ж я растлумачу гэта Махарышы, ён загадае і сваім паслядоўнікам хадзіць па васьмёрцы.
Выходзяць.
Азораны Макар
Парамон, Макар. Непасвячоныя. Непасвячоныя спяваюць, размахваюць рукамі, прыскокваюць, рухаюцца па кругу супраць гадзіннікавай стрэлкі.
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Я даўно так выдатна сябе не адчувала!
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Я чытала, што іншапланецяне вяртаюць маладосць.
ТРЭЦЯЯ ЖАНЧЫНА: Дзяўчаткі, у гэтым годзе ніякіх градак!
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Адчуваю сябе шэварнаццацігадовай.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Нялюбін правільна пapaіў Махарышы.
ТРЭЦЯЯ ЖАНЧЫНА: Хто, Алесь?
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Алесь.
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Што пapaіў?.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Што трэба рухацца супраць гадзіннікавай стрэлкі.
ТРЭЦЯЯ ЖАНЧЫНА: А-а, ды гэта ж рух супраць часу...
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: І захоўвае маладосць.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Я пасля заняткаў нібыта лётаю. Ды толькі муж з’едліва заўважае, што пасля зарадкі было б тое ж самае.
ТРЭЦЯЯ ЖАНЧЫНА: Ага, а мантра?
Спяваюь: “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Макарушка на іншапланецяніна падобны, сапраўды, дзяўчаткі? ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Асабліва, калі пастрыгся. Увесь так і ззяе. А я памятую, як ён з бідончыкам за малаком у магазін цягаўся.
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Рукі ў яго гаючыя.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Гаспадарлівы хлапец. Я так думаю, што калі б яму прыйшлося кapoвy гладзіць...
ТРЭЦЯЯ ЖАНЧЫНА: Так, тады і малако таксама было б гаючым.
Спяваюць “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
ПАРАМОН: Макар! (Макар не адклікаецца). Макар! (Няма адказу).
МАХАРЫШЫ: (Макар паварочвае ў ягоны бок усміхаючыся твар). А можна, я з вамі буду спяваць? (Макар у танцы робіць забараняючы жэст). Я тут у баку стаяць буду, але спяваць буду з вамі. “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...” Тут, у гэтым месцы, трэба ўключыць фанфары, каб для ўcіx была весялосць. А тут арган. Тут абавязкова арган. Для велічы і прыгажосці. І пяшчотную флейту. Вось тут, у пераходзе. Не, я зразумеў , я лепш напішу велікую араторыю “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”. І прысвячу яе духоўным асобам — дзёрзкім утрапёнцам у гэтым шэранькім свеце. А тут будзе хор, аркестр скрыпак. А там — вялікі, вялікі барабан. Бy-6y. Як гэта цудоўна гучыць у мяне ў душы.
Рухаецца па сцэне. Нешта думае пра свае. Размахвае рукамі. Карацей кажучы — працэс пайшоў.
Тыя ж. Убягаюць Аператар і Цялежка.
ЦЯЛЕЖКА: Паспелі. Пачынаем працаваць. Мікрафон падключаны.
АПЕРАТАР: Падключаны, але гуку няма.
ЦЯЛЕЖКА:Як жа нам тады быць?
АПЕРАТАР (марудзіцца з камераю): Цяпер ёсць.
ЦЯЛЕЖКА: Пачынаем працаваць?..
АПЕРАТАР: Паспрабуем.
ЦЯЛЕЖКА: Махарышы! Паважаны Махарышы!
АПЕРАТАР: Дзе Махарышы? Дык гэта ж Макар. Ад арміі косіць?
ЦЯЛЕЖКА: Высокапаважаны Махарышы, нам вядома, што Вы і Вашыя паслядоўніцы прымеце ўдзел у семінары “Ноевы каўчэг”. Вы адкрыяцё таямніцу Вашага прасвятлення?
МАХАРЫШЫ: Як двойчы два — чатыры.
ЦЯЛЕЖКА: Як прыйшло да Вас азарэнне?
МАХАРЫШЫ: Ува сне. Перад выпускнымі экзаменамі.
ЦЯЛЕЖКА: Да чагo ж заклікае Вашая мантра?
МАХАРЫШЫ: Паўтарэнне маёй мантры ачышчае душу, розум, вуліцы і паветра, сонца і каналізацыйный трубы. Мантра вучыць бачыць свет такім, які ён ёсць. Трава зелёная і... двойчы два чатыры.
ЦЯЛЕЖКА: Гавораць, што Вашая мантра шмат што праясняе і спрошчвае.
МАХАРЫШЫ: Тoe, што я кажу, кажу не я, а гаворыцца цераз мяне.
Нечакана з’яляецца гарманіст. Прыпевачныя пярэбары. Узнікае паўза. Усе глядзяць на яго. Гарманіст расцягвае мяхі; жанчыны, уступаючы ў круг, спяваюць прыпеўкі. Аператар здымае.
ПЕРШАЯ ЖАНЧЫНА: Таня вунь як мудравала:
касманаўта зануздала.
А сяброўка Таніна —
іншапланецяніна.
ЦЯЛЕЖКА: ( Аператару) Не-не, не здымайце. Не адпавядае матэрыялу.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: Дзве бабулькі на пячы
прагнуць амаложання.
Аднае бракуе ўзрост,
другой — абыходжанне.
МАХАРЫШЫ: Збяру міласціну — і ў Індыю, Індыю, Індыю. Там рыс, як і ў Кітаі, а ў нас што? Бульба!
Ідзе.
ЖАНЧЫНЫ (нібыта схамянуўшыся): Махарышы, Махарышы (бягуць услед за ім): Мы таксама ў Індыю.
Аператар праглядвае запісанае на плёнку.
Спяваюць: “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
АПЕРАТАР: Куры, далібог, не лётаюць...
ЦЯЛЕЖКА: Усё ў парадку?
АПЕРАТАР: Яны пайшлі?
ЦЯЛЕЖКА:Пайшлі.
Аператар закурвае.
ЦЯЛЕЖКА: Ну што?
АПЕРАТАР: І цэгліны caмі па сабе не падаюць.
ЦЯЛЕЖКА: Гук не запісаўся?
АПЕРАТАР: Палосы на зaпіce.
ЦЯЛЕЖКА: Якія палосы? Гэта містыка?
АПЕРАТАР: Якая містыка. Не ўмею я працаваць з “Ямахамі”. Вось плацілі б добра — быў бы і сэкс.. -
ЦЯЛЕЖКА: Гэта містыкa. Hy чаму я такая нешчаслівая? Усе ведаюць — усё ў мяне належным чынам, а не спрыяе.
Ідуць.
Голас за сцэнай: “Бліжэй да цела!”.
Эпахальнейшы момант
Фон і сама сцэна запоўнены самымі рознымі сімваламі і знакамі, у тым ліку і дарожнымі, уперамешку з плакатамі тыпу: “Не стой пад грузам адмоўных эмоцый”, “Што неабходна есці і што есці можна”, “Адчыні трэцяе вока”, “Ідзі семінара — ў жыццё”. Перад уваходам — бляшаначка для ахвяраванняў. Гучыць арган.
І-BAH: Ну вось, улюбёныя нашыя браты і сёстры, прыйшоў знаменальны, эпахальны, не баюся гэтага сказаць, гістарычны момант адкрыцця нашага семінару ў вашым горадзе. Чалавецтва выпусціла той шлях, які з’яўляецца больш натуральным, чымсьці пачварна існyючым. Думка агульнавядомая, але якая выклікала звычайна лёгкія спрэчкі, потым пераходзячыя ў лютыя мардабойствы і дыспуты. Мы таксама будзем і дыспутаваць, і спрачацца (паціраючы сківіцу), але без абурэння, поўныя глыбокай павагі адзін да аднаго, наколькі ісціна... гэта нейкае азначанае энергетычнае становіншча, уведанае Элай Трафімаўнай. Гэта выйсцё ў іншы, альтэрнатыўны свет, гэта выратаванне. Цяперашні свет — свет катаклізмаў, крызісаў і невырашальных праблем... (пра сябе) з катафалкамі. І няўжо, свядомасць чалавека здатная адолець праблемы? Не, не, і яшчэ раз! Мы бачым Вавілонскую вежу смецця чалавечага разуменія, Эйфелевую вежу безвыходнасці Быцця. Дык давайце ж усё гэтае за палёгкаю адкінем і пойдзем у далёкую духовную вандроўку па бямежнай прасторы сусветнай падсвядомасці; яна вызваліць нас для сапраўднага ўспрымання гэтага свету. Бязгрэшнасць вашай душы падказвае нам сам Космас, ён жа вызначае і веліч Вашага бескарыслівага ўзноса ў нашую свяшчэнную справу. Гэтыя сродкі пойдуць у падмтрымку сапраўдных вучоных, якія працуюць у галіне паранавук. Пакінем за мітуснёю, улюблёныя сёстры з братамі, нікчэмныя зямныя і памылковыя погляды і прыгадаем пра вечнасць. “Ноевы каўчэг” адкрыты для ўcіx.
Цялежка, разгарнуўшы кніжку для зaпіcaў, з важныя выглядам робіць і ў ёй нейкія запісы. Аператар на сярэдзіне прамовы скончыў здымаць, глядзіць у залу і мірна пакачвае галавою.
Hі хахла, ні бульбаша
З’яўляецца Валера-масажыст.
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Дзень добры.
КРУТЫ: Яўрэй?
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Што вы пад гэтым можаце разумець?
КРУТЫ: Прасцей трэба быць!
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Куды як прасцей.
І-BAH: (беручы пад руку Валеру-масажыста): Яўрэі — божы народ.
КРУТЫ: Вражынскі народ!
І-BAH: Не спяшайцеся з высновамі, Рыгор Лыцыянавіч. Адкрываеце сваю справу?
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Пераважна, на грамадскім узроўні.
І-BAH: Вы сапраўдны сын свойго народу.
КРУТЫ (трасучы рукамі): Космас падказвае!
І-ВАН (закатвае вочы, потым схіляецца да В.-М.), штосьці гаворыць на вуха. Валера-масажыст згодна ківае галавою, але абураецца.
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Гэта немагчыма. Гэта па-за маімі здольнасцямі.
І-BAH: Але ж гэта вашая реклама.
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: (ходзіць у задумленні, затым усміхаецца): Здароўе народу патрабуе некаторых ахвяр.
І-BAH: Быў упэўнены (паказвае, куды трэба кідаць грошы), што мы паразумеем адзін аднаго (адчыняе дзверы).
КРУТЫ (з прыкрасцю): Kocмac падказвае!
І-BAH (з яўрэйскім акцэнтам): Рыгор, у цябе ўжо ёсць грошы на новую біалакацыйную рамку.
Убягае Алесь Нятлюбін з перабінтаванай сківіцай.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: А як жа наконт рускіх?
КРУТЫ: Раганосцы!
І-BAH: Hacapoгі. Варыянт: нос як у бога. Глядзі (закатвае вочы, гугніва): Космас падказвае (адкрывае адно вока: Алесь Нялюбін спалоханы з надзеяй глядзіць у ягоны бок); з чым прыйшоў да нас ты, пакутваючы і духам і целам, ступаючы па вадзе аки па сухім?
АЛЕСЬ НЯЛГОБіН: Ды вось... сэнс жыцця шукаю, бацюхна.
І-BAH: Космас падказвае, ничтоже сумнящеся, уздых... Тфу ты, узкос ничтоже сумнящеся.
КРУТЫ: Чё, у нос?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Узнос ці ў нос?
І-BAH: Узнос, родны. Пакуль што ўзнос (паказвае ў бок бляшанкі). Выкладайце ўсё, што ў вас робіцца на душы.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Бярыце, наце, вось гэта, вось гэта і яшчэ вось гэта!
Алесь Нялюбін выварочвае кішэні штаноў, затым пінжака, кашулі, здымае пінжак, кашулю, пачынае здымаць штаны.
КРУТЫ: Шабас!
І-BAH (адчыніўшы дзверы, штурхае яго): Ідзі хлоп, адчувай сябе так, быццам ты ў сябе ў хаце, аки паки херувимы, не забывайся толькі, што ты на семінары. Ідзі, яко посуху.
Уваходзіць з авоськай, поўнай пляшак піва, Цёзка.
ЦЁЗКА: Я беларус.
КРУТЫ: Беларус — гарун, галава нібыта кавун.
І-BAH (аглядаючы Цёзку, і нават спачуваючы): А можа не ўсё так безнадзейна?
КРУТЫ: Беларусы — аўно?
Павольна падыходзіць Кастанед.
КАСТАНЕД: Я — і вялікае, даўжэзнае аўно?
І-BAH (асцярожліва): Беларус?
КАСТАНЕД (з пагрозай): Няма ні яўрэя, ні эліна, ні хахла, ні бульбаша.
І-BAH: Правільна, верна! Нікога няма. Зрэшты гэта не так важна. Дык з чым вы прыйшлі да нас, паважаны шукальнік ісціны?
КАСТАНЕД: Свет — гэта ілюзія, і я таксама — ілюзія. Вялікая, даўжэзная ілюзія.
І-BAH: Гэта зразумела, а з чым вы яшчэ (бярэ пальцамі ля носу Кастанеда) прыйшлі да нас. Ну, ну...
КАСТАНЕД (схамянуўшыся): А! (Павольна ўздымае нагу, выцягвае нешта са шкарпэтак.) Гэта ўсё, што мне дала маці.
І-BAH: Гэта, ведома, не грошы, — ілюзія адчыняе дзверы.
ЦЁЗКА (таксама хоча пpaйсці): Беларусы, значыць, не aўнo.
І-BAH: Грошы ёсць?
ЦЁЗКА: Тады я нефармал.
І-BAH: Ты ўжо, напэўна, не толькі піва п’еш. Кніжачкі трэба, пачытваць — крыніцу ведаў.
ЦЁЗКА: Ска-а-жыце (Ідзе).
Юнак бледны
Убягае Парамон.
ПАРАМОН (радасна): “Hoeвы каўчэг” — гэта новыя далягляды. Арарат ведаў. Мастацтва павінна вярнуцца ва ўлонне рэлігійнай духоўнасці. Іншыя сцвярджаюць, што мастацтва і ёсць рэлігія. Ці наадварот. А хачу аб’яднаць ўсе ідэі, разумееце мяне. Xaчy даць людзям магчымасць пачуць музыку сфераў і спяваць...
КРУТЫ: Хлопчык з хору Пятніцкага (круціць пальцам ля скроні).
І-BAH: Вы збіраецеся ў нас спяваць?
ПАРАМОН (уздымае стос кампакт-дыскаў, трасе шахматнай дошкай): Я вучуся спяваць. Калі ў мaім голасе праявяць сябе містычныя мpoі ycіx культур, я абавязкова пачну спяваць. На пляцоўках, на базары, на плошчы. Я буду вяшчаць ісціну і захапляць людзей дзеля новага жыцця!
І-BAH: У нас вы атрымаеце ўсё, аб чым марыце. Дарэчы, гэта кніга здыме праблемы ў вашых ведах і вырашыць многія важныя праблемы. У вас ёсць праблемы?
ПАРАМОН (у разгубленасці): Як па тэлевізары, нязвычна для слыху. Ну, напэўна, ёсць (з упэўненасцю). Але я xaцeў бы, каб мая душа спявала. Спявала кожную хвіліну, кожную секунду.
КРУТЫ (трасе лічыльнікам): Шабас!
І-BAH (у бок): Якісьці кайфалоў акультураны. (Парамону): Рыгор Люцыянавіч безумоўна правы. Бярыце, мы распаўсюджваем гэтую вельмі каштоўную кнігу. Не пашкадуеце.
ІІAPAМOH (узяўшы кнігу, чытае назву): “Вяртанне эзатэрычнага спірытуалізму”.
І-BAH: Вы разумееце?
ПАРАМОН (паддаючыся націску): Актуальнейшая праблематыка. (Чытае далей): “Рацэпт ад граха” і “Што трэба ведаць аб каханні”.
І-BAH Г (чытае назву наступнага разделу): “Некалькі слоў аб квантавай механіцы”.
ПАРАМОН: “Трансцэндзентальная метафізіка ў галіне віртуальнага”.
І-BAH і ПАРАМОН (разам): “Чалавек павінен зрабіццa іншай істотай”.
ПАРАМОН: Я шмат пра гэта думаў, сёння ж прачытаю гэтую кнігу. Ці ж адкладу гэтую кнігу на чорны дзень, а лепей — на радасныя дні, буду піць гэтыя веды, як духмяністае віно. Дзякуй вам, вялікі дзякуй.
КРУТЫ (трасучы лічыльнікам): Такі малады, а ўжо алкаголік.
І-BAH (усхваляваным голасам): Яна гэтага каштуе. Усяго толькі... 97 баксаў.
ПАРАМОН: Вы казалі... распаўсюджваецца.
І-BAH: Па ўсёй вашай неабсяжнай рэспубліцы, звычайна.
ПАРАМОН: У мяне няма такіх...
КРУТЫ (робіць пасы рукамі): Неспрыяльная энергетыка. У аўры артылерыйскія прабоіны. Ды і да таго ж яна шэрая.
ПАРАМІ: Што ён гаворыць?
І-BAH: Лячыцца вам патрэбна, малады чалавек... аўру, біаэнергетытгнае поле, веды папаўняць.
ПАРАМОН (узбуджаны): Вы правы. Пабягу дадому, прадам гульнявую прыстаўку. У мяне сусед хацеў купіць.
І-BAH (ласкава): І не забудзьцеся, што патрэбна ўнесці ўзнос за ўдзел у семінары.
Парамон выбягае, затым вяртаецца.
ПАРАМОН: А я паспею?
І-BAH: Калі пастараецеся.
Парамон выбягае, затым вяртаецца.
ПAPAМOH: А Эла Трафімўна будзе?
І-BAH: Калі будзе не вельмі занятая.
Парамон выбягае, потым вяртаецца.
ПАРАМОН: А што вы думаеце аб канцы свету?
І-BAH: Гэта ў кампетэнцыі Элы Трафімаўны.
ПАРАМОН: Чаму ж тады...
КРУТЫ: Шабас!
ПАРАМОН: Я пабёг. Хутка я буду. (ягоны голас за сцэнаю): Я паспею.
КРУТЫ: (выціраючы пот, трасе лічыльнікам, агрэсіўна): Космас падказвае.
І-BAH: Не засмучайся, Рыгорка. Трэба быць больш цярплівым да маленькіх чалавечых глупстваў.
Гуру і яго цяляты
Гуртам выходзяць непасвячоныя. Іх падганяе Махарышы. Ходзіць ад Крутога да І-Вана па васьмёрцы то ў адзін, то ў другі бок, прыпяваючы: “Двойчы два — чатыры, чатыры, чатыры...”
І-BAH (гулліва): Дзяўчаткі-хлапчукі, пастухі-пастушкі, вось бляшаначка. Уэнос — сто на сто стоцінак, як гавораць у братняй да нядаўняга часу Балгарыі.
МАХАРЫШЫ: Двойчы два — чатыры, чатыры...
І-BAH: Ці сорак па дзвесце пяцьдзесят.
МАХАРЫШЫ: Двойчы два — чатыры, чатыры...
І-BAH: Чатыры, чатыры, у гэтую бляшаначку па дзве з паловай чатыры.
Убягае Цялежка, за ёй Аператар.
КРУТЫ: Цела бачу.
І-BAH: Робіце поспехі, Рыгор Люцыянавіч, а прэса робіць узнос на столькі, на сколькі чыстae ў яе сумленне.
ЦЯЛЕЖКА (кідаючы грошы, загадвае пра сябе): На поспех.
І-BAH (жартуе, задаволены з6opaмі): Усяго толькі сто па сто, я б сказаў скацінак.
Xтocьці з жанчын какетліва рагоча.
І-BAH (з каўказскім акцэнтам): Bі разумееце гумар, да-а-а?
МАХАРЫШЫ: Двойчы два — чатыры, чатыры...
І-BAH: Чатыры, генацвале, чатыры, чатыры.
Праводзіць ycіx за дзверы.
КРУТЫ: Шабас!
І-BAH: Усё добра, Рыгорка. Мы паляцім у цёплыя, гаратгыя, спякотныя, вельмі спякотныя краі. Калі тут будуць лютыя маразы.
КРУТЫ: Як двойчы два — чатыры (адкідвае ў бок маленькую бляшаначку, у якой няма дна. Бярэ ніжнюю, большую. З пяшчотаю абдымае яе). Шамбала!
Убягае Парамон.
ПАРАМОН: Я не спазніўся?
І-BAH: У самы раз, батона.
ІAPA: Вось мае...
КРУТЫ: Кідай сюды, у бляшаначку.
І-ВАН: Вось вам і кніга, юнак бледны, крыніца ведаў. (Адчыняе Парамону дзверы).
КРУТЫ: Ну, я б яго!
І-BAH: Працы час — як і забаве. Дай перш выказацца чaлавекy, а хлебам яго не кармі.
КРУТЫ: Калі адлятаем?
І-ВАН (з дакорам): Аб душы трэба падумаць, Рыгорка, улагодзіць яе трэба і павяселіць. Зашабашым — тады і паляцім.
Чысціня — залог здароўя
Круты выводзіць удзельнікаў семінару на сцэну. Тут жа знаходзіцца Аператар і Цялежка. Шэсце нечым нагадвае “Сляпых” Брэйгеля.
КРУТЫ: Праходзіце сюды, праходзіце. Бліжэй, яшчэ бліжэй. Бліжэй да гэтага кола. (Рыгор Люцыянавіч нагадвае ўдава Kаа, удзельнікі — загіпнатызаваных малпаў. Круты ўстрэсвае рукамі.) Скіньце тут усю адмоўную энергію.
Усе трасуць рукамі над кошыкам для смецця.
KРУТЫ: Атрасаем з сябе гнеў, зайздросць, несправядлівасць. Ачышчваемся духоўна. Добра думаем. (З пагрозай): Я гэта табе кажу, музыка. Я табе кажу!
ПАРАМОН: Ды я нічога.
І-BAH (Парамону): Ёсць чорныя плямы, ёсць. Скіньце іх. Ачышчайцеся.
Парамон трасе рукамі.
І-BAH: Ну, вось, зусім іншая справа. Вы адчуваеце?
Парамон з непаразуменнем паціскае плячыма.
КРУТЫ:(звяртаецца да народа): Скінулі чорную энергію? Не чyю!
ГОЛАС: Здаецца, так.
КРУТЫ: Хрысціцца трэба, калі здаецца. Дарэчы, крыжыкі ёсць ва ўcіx?
Усе паўскоквалі, паказваюць. У Валеры — магендоід.
І-BAH: Сюрыкен?
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ (сцвярджальна): Магендоід.
КРУТЫ: Царква ў вашым горадзе размешчана на разломе. Геанеспрыяльнае месца. Маленні да бога не даходзяць. У царкву не хадзіце — зваротны вынік будзе. Цяпер разгрузімся эмацыянальна. Разбіцца на пары. Разбіліся? Сталі адзін насупраць аднаго. Як у дзяцінстве перад люстэркамі, строім мордачкі. Пачалі. Не саромцеся. Эмацыянальна разгружваемся. Ну, давайце, давайце.
Какафонія гукаў і фізіяномій!
КРУТЫ: Пайшлі далей. Стоп! (бярэ бубен). С кожным ударам у бубен уцягвайце ў сябе чыстую касмічную энергію. (Бье ў бубен і скоча. Удзельнікі пры кожным удары ў бубен ствараюць вобраз танца ці ўздрыгваюць. Алесь Нялюбін скоча, прысядаючы.) Вучыцеся адрозніваць дабро ад дабра і зло ад зла. Рабіцеся прасунутымі байцамі, якія рухаюцца наперад. Армагедон — апошні і самы рашучы бой!
І-BAH: А пачнём з асновы асноў — народнай мудрасці, міма якой, што б там не казалі, усе ідуць міма. Але не мы. Пытанні ёсць?
ПАРАМОН: Скажыце, калі ласка, а чым зараз Эла Трафімаўна занятая?
І-BAH: Пытанне не па тэме. Прашу вас, Міхалыч.
Выйсцё крыніц
Да кафедры ідзе Міхалыч, адкашліваючыся.
МІХАЛЫЧ: Спадары і бабы. Буду сцісльм: чалавек — не жывёла: сапсаваць не доўга. Трэба верьць вачам блакітным, сінім, шэрым, васільковым. Трэба баяцца чорнага вока і карага ў крапінку. Насланнё адходжваюць, ідучы задам.
ЦЁЗКА: Чым адходжваюць?
Натуральная паўза.
МІХАЛЫЧ: Ісці трэба назад і паўтараць як “Войча наш” — “Нядобрае вока, на нас не глядзі”. Але лепей быць мыла за пазуху кінуць ці шпільку прышпіліць насупраць таго месца, якое трэба добра ахоўваць, каб не сурочылі. Чыталі ў газеце? (Дастае газету, чытае): “У сталіцы Нігерыі — Лагасе, у мужчын крадуць палавыя органы. Членашкодніцтва адбываецца бязбольна і непрыкметна для ахвяры ад аднаго дотыку да ягонай рукі”.
Яшчэ да вайны ў дзеда прусакі з хаты папаўзлі, па вёсцы заяц бегаў і зязюля лётала. Дзед адразу ж завёў чорнага сабаку, чорную кошку, чорнага пеўня. А для чаго, я вас пытаюся?
ЦЁЗКА: Вядомая справа, гаспадарка.
І-BAH: Нефармал прабраўся. Без квітка.
КРУТЫ: Дам выспятка,
І-BAH: Пачакай крышачку.
МІХАЛЫЧ: Не. Калі прусакі з хаты папаўзлі, прыкмета дакладная, да пажару.
ЦЫРУЛЬНІЦА (экзаменуе): А вось калі ў хаце чорныя тараканы развяліся? Вялікія...
МІХАЛЫЧ: Гэта да шчасця.
ЦЁЗКА: А што з хатай здарылася?
МІХАЛЫЧ: У вайну пабамбіла, але не згарэла ж. Вось якія вы ведаеце прымаўкі і прыкметы, але малавядомыя? У гэтым уся сіла.
ЦЁЗКА: Адвага мёд п’е і кайданы ірвe.
КАСТАНЕД: Не спаймаў карася, дык спаймае шчупака.
ПАРАМОН: Сабакам забрэшаш, а пеўнем не заспяваеш.
МАХАРЫШЫ: Не аўраамся, не ісаакся, не іаакаўся.
АПЕРАТАР: Шчасце не карова — не выдаіш.
ПРАДАЎШЧЫЦА: Хітраваты бычок языком пад хвост дастае.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: У вяселую гадзіну і смерць нястрашная.
МІХАЛЫЧ: А з пляшкаю віна і жыццё красамоўнае. Кудысьці прапала на мінулым тыдні “Міцна”. Знайсці не магу. Я і кажу дамавому: “Завяжу бараду, калі не аддасі.” Вярнуў, галубачку. Куды ён падзенецца! Прыкметы трэба, спадары і бабы, ведаць з густам. Аб замовах распавядаць не бяруся. Калі што здарыцца, заходзьце. Я вам не ўрач які там небудзь, пашапчу. А калі ў каго здарыцца эманацыя, у мяне для гэтага ёсць прэвертызацыя.
Блукаючая кропка
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ (паціраючы рукі): Прадаю Вам. Вы добрыя людзі, нічога дрэннага мне не зрабілі, таму прадам вам бясплатна адзін сакрэт. Калі кліенту неабходна расслабіцца, масаж... Нябожчыка выносяць уперад нагамі... Цалкам правільна! Калі трэба расслабіцца, масаж робім ад галавы, у кірунку ног. Калі ж неабходна выклікаць пачуццё эйфарыі, багацце сілаў, патэнцыял Інь — ад ступеняў ног перамяшчаеце, па неабходнасці, вышэй і спалучаеце яго з мужчынскім пачаткам Ян. (Пераходзячы ў іншую танальнасць, мудрагеліста адкідваецца): Я практыкую усе вядомыя і меней вядомыя віды масажа. Напрыклад, масаж рогамі абраджанага мужа, але асабіста я стаўлю сабе ў заслугу адкрыццё блукаючай кропкі Цу-кі. Пры абнаружэнні і траплянні ў яе, вы імгненна напаўняецеся... Я вам гэта пакажу (пальцам бье ў нагу). Не, даруйце, прамахнуўся. Яшчэ раз. (Торкае пальцам у бядро). Вось! (Надзімаецца.) Вось яно! Бачыцце, пайшло. Прыліў энергіі (Вяртаючыся ў ранейшае становішча.) І апошняе. Нават калі ў вас няма пачатковай адукацыі, памятайце: ваш кліент — гэта музычны інструмент. Кушэтку, маэстра!
Аблізваецца, аглядаючы ўдзельніц. Няўважліва, у бок прадаўшчыцы.
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Bocь вы.
ПРАЦАЎШЧЫЦА: Я? (сакоча)
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Пардон, мадам. Лепш вы, мадэмуазель.
МАДЭМУАЗЕЛЬ: Я?
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: На жывот праз левае плячо. Се ву плі?
МАДЗМУАЗЕЛЬ: Ага, yі.
Валера храбусціць пальцамі. Як піяніст, уздымае рукі. Гучыць музыка, неабходная рэжысёру, Пяціхвілінная імправізацыя. Валера лашчыць, робіць рок-н-рольныя скокі, ціскае, паглажвае, пажадліва аблізваецца і г. д.
Стомлены падае.
Два медбраты адносяць кушэтку разам з кліенткай. Валера ўстае, хістаючыся выходзіць.
Сабраўшы свае апошнія сілы, робіць аб’яву:
ВАЛЕРА-МАСАЖЫСТ: Пералік паслуг — па дамоўленасці. Лазня №1, побач з цырульняй... і прыбіральняй. Самае адпаведнае месца, у якім пах адпавядае густу.. Дзе ж мая Цу-кі?
Шахматы Парамона
ПАРАМОН: Мы, вы разумееце мяне? Мост паміж Усходам і Захадам. А мне пашчасціла (размахвае шахматнай дошкай) аб’яднаць інтуітыўную мудрасць Усходу і боскую логіку Захаду. На шахматнай дошцы размяшчаюцца ўсе шэсцьдзесят чатыры гексаграмы. На ёй жа я размясціў шэсцьдзесят гадавых задыякаў. Застаюцца чатыры пустыя клетачкі. Вы спытаеце: “А што ж рабіць з імі?” Але ёсць яшчэ час і антычас, Інвалюцыя і эвалюцыя — гэта пачатак двайнога вылічэння, гэта табліца падзей нашага жыцця, але яшчэ не гульня. Ёсць яшчэ і нотная разбіўка: вертыкаль “а” і шостая гарызанталь — гэта “ля”. Вертыкаль “b” і восьмая гарызанталь — “до” другой актавы, “с” і першая гарызанталь — проста “до”, а вертыкаль “d” і другая гарызанталь гэта “рэ”.
І-BAH: Рыгор...
КРУТЫ: Прасцей быць трэба!
ПАРАМОН: Зараз усё будзе зразумела. Вось самае галоўнае — гэта фігуры. Фігуры — восем будыйскіх асноватворных прынцыпаў. Ладдзі — адключэнне знешніх і ўнутраных раздражняльнікаў. Коні — спыненне разумовай і эмацыянальнай дзейнасці.
ЦЁЗКА: Жывы труп.
ПАРАМОН: Сланы — адлучанасць і пераадоленне часу-прасторы.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Сюды б і нумералогію падключыць.
І-BAH: Малады чалавек, дык вы маеце машыну часу?
ПАРАМОН: Яна ў нашай свядомасці. Фярзі — ілюзія ўсяго існуючага.
КАСТАНЕД: Ілюзія — гэта фярзі.
ПАРАМОН: Кароль — гэта транс. Пачынаючы гуляць, ахвяруеш пешкаю розуму...
ЦЁЗКА: Ты ўжо ўсімі пешкамі ахвяраваў, шахматыст.
ПАРАМОН: ...ці эмоцыямі, затое атрымоўваеш тэмп і адлучанасць ад раздражняючай рэчаіснасці, пачынаеш разумець сувязі зямных лёсаў і нябесных дзеянняў. Бо кожная клетачка шахматнай дошкі звязана з пэўным часам і эпохаю. Гэта ж “Гульня шкляных перлаў”. Памятаеце?
КРУТЫ: Ваня, чаго гэта ён?
І-BAH: Рыгорка, тэрапія.
КРУТЫ: Прасцей быць трэба!
ПАРАМОН: Ды не, гэта ж усё вельмі проста.
І-BAH: Ну вось, у нас і спрэчкі пайшлі, дыспуты.
ПАРАМОН: І не трэба так ужо занадта баяцца небяспечных задум праціўніка. Разважанне і адбор варыянтаў пераўтвараюцца ў выразна-творчы працэс. Калі праціўнік ставіць фігуру на клетку Тыгр, вы — на Быка, таму, что Быкі бадаюць Тыграў, а Пеўні клююць Сабак, Каты ганяюць Пеўняў.
ЦЁЗКА: А пеўні топчуць курэй.
КАСТАНЕД: Цып-цып-цып-цып.
ПАРАМОН: Драконы гіпнатызуюць Катоў, Сабакі не баяцца Быкоў, а Козам не страшныя Змеі — яны іх топчуць.
ЦЁЗКА: Парамон, табе павестка з ваенкамату прыйшла?
ЦЯЛЕЖКА (аператару): Вы гэта знялі?
АПЕРАТАР: Гэтае глупства?
ЦЯЛЕЖКА: Зато якое натхненне!
ПАРАМОН: А шахматную партыю можно праспяваць. Медытатыўныя спевы. (Сядае, злажыўшы накрыж ногі.) Я стану разважаць і спяваць. Спяваць і разважаць.
ЦЁЗКА: Дэкадэнтства. Чыстае-чыстае мастацтва!
КРУТЫ: Прасцей быць треба!
І-ВАН: Бярыце прыклад з Ільва Мікалаевіча. Апрошчвайцеся. Босымі хадзіце па расе.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Але ж калі гэта ўсё закласці ў камп’ютар...
І-BAH: У нас зноў пачнуцца дыспуты, зноў спрэчкі.
КРУТЫ: Шабас!
Зубны боль
І-BAH: Рыгор Люцыянавіч правы. Адное бясспрэчна: сябекошт жыцця вышэй за ўсяго. Без кошту жыцця Шукайце і энойдзеце. Мэта ў цане. Без мэты жыццё марнасць і тлум. Малады чалавек! (звяртаецца да Алеся Нялюбіна).
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Аюшкі.
І-BAH: У вас хворыя зубы?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Але.
І-BAH: Пакажы вуха.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Навошта?
І-BAH: Уха нагадвае эмбрыён. У яго завітках знаходзіцца інфармацыя аб лёсе чалавека і ягоных перараджэннях.
КРУТЫ: (зазірнуў у вуха да адной з жанчын): Мяса яcі?.
ЖАНЧЫНА: Ужываю.
КРУТЫ: У наступным жыцці катом будзеш. Сіамскім.
ЖАНЧЫНА: Вой, матулечка!
ЦЁЗКА: А я згодны, калі такое жыццё, як у Муркі, суседской кошкі. Кормяць, заразу, так, што куды толькі ў яе гэта ўсё лезе.
І-BAH (Алеся Нелюбіну): Ты здрадзіў свайму прадвызначэнню.
ЦЁЗКА: Гледзячы па вушам, у катоў складаны лёс.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Калі хадзіць па васьмёрцы, кропка паміж двума нулямі — гэта і ёсць межа паміж Быццём і Нябытам.
КРУТЫ: Шабас!
І-BAH (Алесю Нялюбіну): Ты — воін!
АПЕРАТАР: Дык гэта ж Алесь.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Я — Алесь.
І-BAH: Алесь — воін, паўтарай услед за мною сутру, якая заключаная ў адным свяшчэнньм слове: Амісарой!
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Амісарой!
І-BAH: З выдахам: Амісарой!
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Амісарой!
І-BAH: З удыханнем: Амісарой!
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Амісарой!
І-BAH: Слухай мяне без выдыхання і ўдыхання. Седалішча — тое месца, дзе знаходзіцца Кундаліні. Правядзём яго праз сем галсоўных і пяць малых чакр, якія складаюць вялікае дванаццаць.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Седалішча?
І-BAH: Што седалішча?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Праводзім.
І-BAH: Рыгорка...
КРУТЫ: Кундаааааалініііі, Кундаліні, агідны баязлівец, выходзь!
І-BAH: Зубны боль прайшоў?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Не.
І-ВАН: (суцяшальна): Зубны боль сціхае.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Не.
І-BAH: Рыгор Люцыянавіч.
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Ужо прайшоў.
І-BAH: Рыгоратэрапія. Субліміруем усю энергію ў кулаках.
ЦЁЗКА: Гэтую б энэргію ды ў мірных мэтах.
І-BAH: Пры правільньм размеркаванні энергіі (пагражае кулаком у бок Цёзкі) адчуваеш рукамі, бачыш патыліцай, нюхаеш пах нагамі (звяртаючыся да Алеся Нялюбіна): Паўтарай па-за мною рухі (паказвае бой з ценем). Матерыалізуй ворага. Вось ён. Яшчэ адзін. Ну, ты і трох адолееш. Вось. Блок! Блок! Удар! Блок! Удар! Абараняйцеся! Бі! Бі! Ламай усё.
Алесь Нялюбін з адчаем размахвае рукамі, бье нагой і кранаецца І-Вана. Святло на сцэне згасае, да авансцэны, заходзячыся ад болю, падыходзіць І-Bан.
І -ВАН: Маргіналы! Якія Маргіналы! Уся краіна — маргіналы.
З’яўляецца святло, да І-Вана падбягае Парамон.
ПАРАМОН: Я адчуваю, вы і мае магчымасці можаце абудзіць, як доктар Райкоў.
І-BAH (заходзячыся ад болю): Ёсць стары ўсходні спосаб імгненнага саторы, калі ён спрацуе.
ПАРАМОН: Які?
І-BAH: Павярніся спіною.
Парамон паварочваецца.
І-BAH: Сканцэніраваўся?
ПАРАМОН: Сканцэніраваўся.
І-Ван з усёй сілы дае яму выспятка.
ПАРАМОН: Гэй, ай, вой, во-ё-ёй!
І-ВАН (Алесю Нялюбіну): Каб у падсвядомасць уваходзіла, чытай нанач гледзячы “Шлях ведання якута племені іякііі”! Зубы баляць?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Не!
І-ВАН: Штосьці ў мяне стала пакалваць.
Вольга Максімаўна
ВОЛЫГА МАКСІМАЎНА: Гэта “Ноевы Каўчэг?” Добры дзень. Гэта вы тут казалі пра канец свету? Так? Цуда адбылося, мае даражэнькія. Я ўсё жыццё хварэла: і ногі, і галава, і сэрца, і бяссонне, і ныркі, пра ўсё і не скажаш. А пужліваю якой зрабілася, а тут яшчэ і канец свету. Убіла гэта сабе ў галаву; не, мяркую сабе, жьць далей так нелыга. Сканчэнне свету, дык і цярплівасці маёй канец прыйшоў. Для пачатку я толькі ў вочы сваёй сяброўцы паглядзела. Тая ні слова мне ў сваю абарону не сказала, сабралася ды й пайшла. Ну і дзякуй богу! Як мною паважліва пагарджаў муж. Думалася, усё з цягам часу стане на свае месца, сцярплю. А яно ўсё горш і горш, да агідлівасці. Бач ты яго! Да яе паляцеў, да сяброўкі. Вярнуўся хутка, але я не прыняла. Дырэктрыса нашае ўстановы гурнаватая, як хвост кабылы, нос па ветры трымае. Калі трэба было — першай партбілет выкінула. Трэба будзе — зноў уступіць. Работы не ведае, тьм і жыве да гэтага часу, што супрацоўнікаў зневажае. Выведзе чалавека з сябе, вочы вялікія зробіць: “Як вы, такая інтэлігентная і такое! Так гаворыце!” І пье, ссе з асалодаю чалавечае абурэнне. Я зрабіла стрыжку, прыгожа апранулася — колькі ж можна і далей цюней хадзіць. Прыйшла на працу, тая як пабачыла, у кабінет мяне выклікала, кругом і навокал ходзіць... А да працы ў нашае справе прычапіцца лягчэй за ўсяго, але я яе так прыпячатала трыма словамі! Яна вочы ўніз, істэрыку не тэатралізуе, нават неяк паразумнела, а я дык адчула сябе больш здаровай. Здароўе вяртаецца, калі сабе і людзям праўду гаворыш. Я толькі зараз жыць пачала. Двое дзетак у мяне, і трэба ж такое цуда, нікога не баюся. Зямны паклон сканчэнню свету, чалавекам нарэшце адчула сябе. Вой, прабачце, я толькі на хвіліначку і ўсё аб сваім. Усяго вам добрага. Спраў многа, пабягу.
“Ноевы Каўчэг”
І-BAH (паціскваючы плячыма): Гэта не з тае оперы. Маэстра, выключьцце святло!
На сцэне патухае святло, гучыць фонам наркатычная музыка. Удзельнікі семінара павольна рухаюцца, танцевальная фантасмагорыя.
І-BAH (паказваючы трансавае становішча, гаворыць павольна, неяк прыпеваючы): Для таго, каб пайсці ад свету брыдоты і пакут трэба забыць вось тут, прабачце мяне, увесь кал, якому вас вучылі ў жыцці. Прыслухайцеся да гэтай музыкі, яна дапаможа вам займець згубленыя старажытныя веды. Па календары друідаў, вы — пальма.
ПРАЦАЎШЧЫЦА: А я?
І-BAH: А вы — бяроза.
ЦЁЗКА: А я?
І-BAH: А ты — пень.
КАСТАНЕД: А я — ілюзія.
І-ВАН: Увайдзіце ў становішча (памахвае галінкамі) свайго дрэва, у яго вобраз, тады вы даведаецеся, адкуль прыйшлі, навошта вы тут, і куда ідзеце. Вось вы, я гэта бачу, з залатога веку.
ДРУГАЯ ЖАНЧЫНА: А я?
І-ВАН: І вы таксама.
ЦЁЗКА: А я?
І-ВАН: А ты з тае брамы, адкуль і ўвесь астатні народ.
КАСТАНЕД: Я буду ствараць рэчаіснасць сілай сваяго ўяўлення.
І-ВАН: Вы плывеце, вы ляціце, вы ўспамінаеце.
Запальваецца яркае святло. Акцёры стаяць нерухома. Праз сцэну ідзе Аператар.
АПЕРАТАР: Ямаха-ямаха... Мне б толькі болей плацілі грошай. Я б тады і на “Электорніцы” спрактыкаваўся.
Гасне святло.
ЦЯЛЕЖКА: Я ўсё магу, цераз нагу... я ўсё магу, дзякуй богу...
КАСТАНЕД: (Звяртаецца да І-Вана): Скажыце, што агульнага паміж сцяной і парсючком?
І-ВАН: Гэта ўсе ілюзія.
КАСТАНЕД: А ў чым розніца?
І-ВАН: Гэта дзве розныя ілюзіі.
МАХАРЫШЫ: Я буду першым беларускім святым у Індыі, ці ў Кітаі, ці на Тыбеце.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Вяртайся, але не пі. Я буду добрая-добрая. Колькі-колькі?..
ПЕЦЦАЯ ЖАНЧЫНА: Гора ад розуму, гора ад розуму.
ПАРАМОН: (Цвяразеючы): Кастанед, што з табой?
КАСТАНЕД: Я зайца ў лесе спаймаў і з’еў яго.
ПАРАМОН: Ну і што?
КАСТАНЕД: Я не вегетарыянец. Удыхнуў у сябе, а выдыхнуць не магу.
ЦЁЗКА: Яшчэ адзін апалы ліст.
І-ВАН (шэптам): Адчуваеце сувязь з космасам?
Удзельнікі семінару (шэптам): Але-е-е.
І-ВАН: Мы адплываем, мы ратуемся.
ЦЁЗКА: А калі выратуемся, мы паставім помнік ахвярам патопу.
ПАРАМОН: А на душы цяжка. Што гэта такое?
ЦЁЗКА: Тырчаць.
Парамон нечакана для сябе спявае: “Разбойніка высакароднага”. Удзельнікі семінара з заміраннем сэрца глядзяць на яго, пачынаюць ажываць.
Мачыха свету
У дзвярах — Эла Трафімаўна. Бяжыць да Цёзкі.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Вон адгэтуль! Вон! Вон!
ЦЁЗКА: Ты чаго гэта, цётухна?
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Пат-латы!
КРУТЫ (урачыста абвяшчае): Эла Трафімаўна!
ЭЛА ТРАФІМАЎНА (падбягае да Парамона): Вон рагаты!
ПAPAМOH: За што?
КРУТЫ: Прасцей быць трэба, Эла Трафімаўна. (Падбягае да Нялюбіна): Дзе твой хвост?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Няма.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Вон адсюль! Гэта яны тут усю ваду замуцілі.
І-BAH: Зубы баляць.
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: Сурочылі.
ЦЯЛЕЖКА: “Дык вы тая самая...”
ЭЛА ТРАФІМАЎНА: І цябе не мінулі сурокі. Усіх сурочылі. Вайна чорнаму космасу!
ГОЛАС З-ЗА СЦЭНЫ: “Металіка — сіла!”
Раней гучаўшая музыка пераходзіць у дыназаўравае выццё. Патухае святло.
Трэвіяльны эпілог
Дзіцячы парк па-нам Дняпром. Света. Выходзяць панурыя Цёзка, Парамон і Кастанед.
СВЕТА: Прывет класікам.
ЦЁЗКА: Працуем?
СВЕТА: У захапленні ад жыцця.
ПАРАМОН: Прагрэсіруем.
СВЕТА: Гэта яшчэ як?
ПАРАМОН: “Бубновы валет”.
СВЕТА: А як тады наконт “Карабля дурняў”?
ЦЁЗКА: Здагадлівая.
СВЕТА: Я — пра-зор-ца.
ПАРАМОН: А нас павыганялі адтуль.
СВЕТА: Трыма дурнямі меней там, але пабольшала тут.
ПАРАМОН: Не кажы. У чужым вар’яцтве пахмелка.
КАСТАНЕД: Як казаў Пуня Лёлькін:
Бляск і пыхa
прэч
адпаўзлі.
СВЕТА: Што гэта за такі паэт?
ЦЁЗКА: Тэарэтык якісьці.
ПАРАМОН: Цёзка, давай створым гурт. Будзем на вяселлях лабаць, па вёскам катацца. Ты будеш лідэрам, а я ідэі ілюмініраваць.
ЦЁЗКА: Чаго там?
ПАРАМОН: Я зраблюся Парамузыкай.
КАСТАНЕД: Ты зноў за свае.
ЦЁЗКА: Ну ты і баран.
ПАРАМОН: Не, я Парамон.
Мімаходзь крочаць прадаўшчьца і цырульніца.
ПРАДАЎШЧЫЦА: Вавілон Афрыканавіч — ілжэпрарок.
ЦЫРУЛЬНІЦА: Не, гэта Маразм Яўграфавіч — ілжэпрарок.,
ПАРАМОН (міжволі прыслыхоўваючыся да іхняй размовы): Б-р-р-р...
СВЕТА: Бачылі Элу Трафімаўну?
ЦЁЗКА: Пачвара балотная.
Спяшаецца кудысьці Алесь Нялюбін.
КАСТАНЕД: Шурык, зубы баляць?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: Не, не баляць.
ЦЁЗКА: А чаму вочы чырвоныя?
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: На камп’ютарах завіснуў; віртуальная рэчаіснасць — гэта круцей за нумералогію!
КАСТАНЕД: Яшчэ адно вар’яцтва.
ЦЁЗКА: Што б там дзіця ні казала, абы толькі не скакала...
АЛЕСЬ НЯЛЮБІН: А каму дадзена быць чвэртаваным, таму не дадзена спазнаць задавальнення ад дыбы.
Ідзе.
ПАРАМОН: Я дзесьці чытаў, что вера ў іншае жыццё не павінна паставіць крыж на зямным жыцці.
КАСТАНЕД: Калі здаволішся зямным жыццём, ніколі не зблытаеш божы дарунак з яечняй.
ЦЁЗКА: Хто не верыць у сябе, той не верыць і ў Бога.
ПАРАМОН: Пайду дадому, буду посуд мыць, каўры выбіваць, паліц панавешваю, кніжкі пра калгасы і будаўніцтва камунізма пачытваць.
ЦЁЗКА (перадражняючы): Суп маці прыгатоўлю, торт выпяку...
ПАРАМОН: Укалваць, укалваць трэба! Як бацькі і дзяды нашыя, спяваць іх песні і укалваць.
СВЕТА: Ну, Парамон, нарадзі што-небудзь. Апраўдай нашыя надзеі.
ПАРАМОН (адмахваючыся рукою): Пракруставы ложак для вашых думак!
Спявае:
Я люблю тебя, жизнь,
Что само по себе и не ново.
Я люблю тебя, жизнь,
Я люблю тебя снова и снова.
Вот уж окна зажглись,
Я шагаю с работы устало.
Я люблю тебя, жизнь,
И хочу чтобы лучше ты стала.
1994
[Пераклад выкананы Баранавым Лявонам у вёсцы Шалаёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з 7 па 31 студзеня 1996 года.]
Свидетельство о публикации №218033000513