Лёс мастацтва 1

УЛАДЗІМІР ВІТКО

ЛЁС І МАСТАЦТВА

Сваю кнігу “Лёс і мастацтва” прысвячаю майму баць-
ку Вітко Ільі Іванавічу, маці Вітко Вользе Андрэеўне, двум бра-
там Іванам, брату Вітко Васілю Ільічу, сёстрам Вітко Валянціне і
Вітко Ніне, усім пляменнікам і родным, маім сябрам, мастакам і
мастацтвазнаўцам, усім, хто мяне ведае і будзе чытаць маю кнігу.
Я не прэтэндую на ролю пісьменніка альбо паэта, я проста мастак.
Усё гэта ідзе побач з маім жывапісам і карцінамі. Я нікому не рабіў
нічога дрэннага, я абараняўся. Я люблю сваю Радзіму і ўсё чала-
вецтва. “Я мёртвым песню спяваю, сагрэць іх душу жадаю”.
Гэта кніга з’яўляецца працягам маёй кнігі “Белыя воблакі”,
тут адлюстроўваецца ўсё маё жыццё як мастака і чалавека, мае
цяжкасці і радасці, боль і пакуты, каханне і смутак, адмаўленне
і прызнанне. Я аддаў усе свае карціны, працу і кланяюся Вам,
людзі! Людзі, я люблю вас. Прашу прабачэння ў чытачоў і знаўцаў
літаратуры і мастацтва за мае спробы ў гэтай вобласці. Буду ўдзячны
вам, калі вы прачытаеце да канца гэтую кнігу і даведаецеся, як жыў
і тварыў Мастак. Прабачце мне, калі я некага пакрыўдзіў у гэтай
кнізе.
У. І. Вітко, 2.02.2014

27 студзеня 2000 года
Прыйшла камісія з мастацкага музея да мяне ў майстэр-
ню ў складзе 4 чалавек на чале з загадчыцай Чарнышовай Ларысай
Антонаўнай. Для закупкі адабралі 2 творы: “Памяць пра бацьку” і
краявід “Вёска”. Падчас размовы высветлілася, што захоўваць тво-
ры няма дзе. Карціны рвуцца, іх спісваюць, куды дзяюць спісаныя –
невядома. Абыякавасць, пых, спасылка на недахоп часу стварылі ў
мяне непрыемны настрой і пакінулі дрэнны асадак эмоцый і думак.
Калі няма дзе захоўваць карціны ў абласным цэнтры, што гаварыць
пра раённыя музеі.
У майстэрні захоўваецца каля 500 твораў: карцін, краявідаў,
нацюрмортаў, шмат малюнкаў, нарысаў. Усё гэта можа знікнуць
пасля смерці з-за абыякавасці. Можна не выстаўляць творы, але за-
хаваць іх музеі абавязаны. Пасля ўсяго гэтага робіцца страшна і
крыўдна.
Уладзімір Вітко

27 кастрычніка 1994 года. Касмічная клетка
Касмічная клетка – гэта прастора, дзе ўсе планеты, зоркі
і ўсё жывое падпарадкаваны ў сваім развіцці перадачы кодавай
інфармацыі. Тут нараджаюцца планеты і зоркі, а пасля паміраюць,
на іх месцы ўзнікаюць новыя. У касмічнай клетцы ўсё запрагра-
мавана: прыкладны памер, аб’ём, склад і г. д. Усё гэта перадаецца
ад планет і цэнтра клеткі на расліны, жывёл і чалавека, на ўсё жы-
вое і нежывое. Чалавечая клетка цалкам падпарадкавана касмічнай
клетцы, якая фарміруе касмічную прастору са сваімі зоркамі і
планетамі, мікра- і макрачасціцамі, дзе ўзнікаюць вялікія і малыя
энергіі. Чалавечая клетка фарміруе аб’ём і памер свайго аб’екта, ор-
ганы аб’екта і жыццядзейнасць усяго арганізма. У сталым узросце
ў дадзеным арганізме фарміруецца новая клетка для фарміравання
новага аб’екта. Усё гэта я называю рухам жывой матэрыі. Прыклад-
на па такім самым законам і ідзе фарміраванне ў касмічнай прасто-
ры. Касмічная клетка ўключае ў сябе ўсю інфармацыю, у сталым
узросце яна фарміруе новую клетку і новую касмічную прастору.
Гэта можна назваць рухам касмічнай матэрыі. Так ствараюцца
гіганцкія прасторы паміж зоркамі і планетамі і бясконцасць, якая
здаецца нам такой на наш погляд, дзе няма ні пачатку ні канца. Пры
фарміраванні касмічнай клеткі фарміруецца і цэнтр клеткі, адкуль
ідзе ўся кодавая інфармацыя. У прасторавай бясконцасці існуе мно-
ства касмічных клетак у розных стадыях развіцця: адны з іх знаход-
зяцца ў стадыі разбурэння, другія – у сталым узросце, трэція – у
працэсе нараджэння новай маладой касмічнай клеткі. Рух касмічнай
матэрыі і энергіі ў касмічнай клетцы вызначыў зараджэнне жывой
клеткі на больш высокім узроўні, як клетка чалавечага мозгу мае,
акрамя іншага, інтэлектуальныя і мысленчыя цэнтры. Усе, у тым
ліку і мы, падпарадкаваны гіганцкай касмічнай энергіі. Касмічная
клетка выконвае свае функцыі на больш высокім узроўні.
На працягу ўсяго свайго жыцця ў мяне ўзнікалі пытанні аб
касмічнай прасторы, і на многія я не знаходзіў адказу. Хоць я і не
ставіў перад сабой задачу вывучыць гэтую навуку, але ахапіць усё ў
цэлым мне, як мастаку часам хацелася, з’яўлялася такая думка.
У 1998 годзе, працуючы на дачы і разглядаючы ўсе рэчы
і расліны, я звярнуў увагу на малюнак вялікага гарбуза ў цэнтры
зародка. З’явілася думка, што гэта адбітак чагосьці касмічнага. У
1999 годзе на дачы вырасла некалькі вялікіх гарбузоў. На адным з
іх у зародку знаходзіўся вялікі малюнак, як бы адбітак з космасу.
Я зрабіў графічны малюнак, маляваў усё, што было на ім. Паказаў
жонцы Ядвізе Андрэеўне. Яна сказала, што гэта падобна на меду-
зу. Спачатку ў мяне з’явілася жаданне назваць гэта “Нараджэнне
зямной планеты”. Але гэта думка хутка знікла – я ўбачыў у гэтым
малюнку адказ на мае пытанні пра космас. Усё стала зразумела
для мяне. Гэта – касмічная клетка. Пасля гэтага надышла гармонія
душы і цела. Усё астатняе здавалася нязначным. Ніколі я не адчуваў
такога. Спакой і душэўную раўнавагу адчуў я на 68 годзе свайго
жыцця. Малюнак касмічнай клеткі я надрукаваў і размясціў у сваім
каталозе ў 15 экзэмплярах. У 2000 годзе напісаў работу на палатне
“Касмічная клетка”.

У жніўні 2005 года я паглядзеў на сонца і да мяне прыйш-
ла думка, што сонца – гэта атам, вакол якога рухаюцца часціцы:
электроны, пратоны, нейтроны і гэтак далей. Вакол сонца – атама
рухаюцца наша часціца Зямля, Марс, Венера, Юпітэр і гэтак да-
лей. Пад уздзеяннем касмічнай энергіі з хаосу на якісьці касмічны
час ствараецца парадак. Потым парадак гэты разбураецца і ўтварае
новы хаос і г. д. Прыкладна мы ведаем, што адбываецца на нашай
часціцы – Зямлі. На іншых часціцах адбываюцца тыя ж самыя пра-
цэсы, але розныя па часе і адлегласці ад крыніцы энергіі. Чалавек
– мікраскапічная часціца, якая жыве на Зямлі. Сваімі вачамі чалавек
бачыць атам – Сонца, якое грэе і жывіць яго, фарміруе развіццё і
працяг рода чалавека. Атам – Сонца стварае атам жывой клеткі, ён
жа яго і загубіць, бо надыдзе распад. І ўсё роўна я адчуваю нейкую
радасць, задавальненне, што бачу атам, а не Сонца. Гэта мае вялікае
значэнне. Я па-іншаму бачу, а гэта значыць, і разважаю па-іншаму.
«Многія кажуць, што я пішу непрыгожа. Мне нават раілі,
каб я «знік». Але ў маіх карцінах – праўда і трагедыя маёй зямлі.
Дзесьці яны нават пачынаюць мяне пужаць: у іх больш болю,
чым радасці. Радасць у жыцці не запамінаецца, яна праходзіць
незаўважна. А боль, пакуты застаюцца. Сёння балюча ўсім – і зямлі,
і сонцу, і людзям. Людзі ж яшчэ не падзялілі паміж сабой Бога…
Я раб сваіх думак, уражанняў. Мозг і ўнутраная энэргія го-
няць мяне ў майстэрню. І я бягу туды, хапаю пэндзаль, фарбы і пішу.
У мяне заўсёды ёсць 5-6 карцін у запасе. Я іх чую, бачу. Педагогі
калісьці вучылі нас сацыялістычнаму рэалізму. Мастацтва Еўропы
ішло ўжо тады далёка наперадзе. Хто, дзе, калі гаварыў нам тады
пра псіхалогію колеру? Мае карціны – гэта мае назіранні, а не мая
адукацыя. Калі-нікалі прыходзяць думкі: «А навошта? Каму гэта
трэба?» А пасля проста пішу, проста працую. Мне ніхто не плаціць,
але мне не гэта патрэбна…”

“Праз усё жыццё мастака плывуць «Белыя воблакі». Так на-
зываецца яго кніга, якая выйшла ў 2001 годзе і выклікала рэзананс
у мастакоўскім асяродку Віцебска. Па-першае, людзі гэтай прафесіі
рэдка валодаюць словам. Па-другое, некаторыя асобы ў кнізе не
зусім прыязна апісаны. Намаляваны яны і ў класічным «Краявідзе
з белым воблакам» і іншых пейзажах. А ў «Спакоі» белыя воблакі–
чалавечыя постаці ўзнесліся над царкоўнымі купаламі. І на кож-
най карціне аблачыны розныя: недасяжныя і блізкія, лёгкакрылыя і
цяжкія, суровыя і пяшчотныя, белапенныя і свінцовыя…
Ён піша яшчэ і вершы. Без рыфмы, хутчэй гэта вершы-
развагі ці споведзі. «Рытм. Чарга. Кроў. Смерць. Слёзы. Гора. Гэта
наша зямля, гэта наша доля», – так Вітко спачувае Беларусі, якая
ад каго толькі ўжо не нацярпелася. А яшчэ яму падабаюцца цыга-
ны: яны спяваюць, як плачуць, а плачуць, як спяваюць, і жывуць
напоўніцу…» (“Віцебскі кур’ер”, 5 мая 2006, № 34).

Пісьменнік Зоркі Уладзімір Іванавіч пасля пісьменніцкай
працы, якая вымагала яго душэўныя сілы, выходзіў на вуліцу ад-
пачыць, паглядзець маскоўскую архітэктуру, а таксама падыхаць
свежым паветрам. Рухаўся ён павольна, уважліва разглядаючы то
готыку, то мадэрн 20-х гадоў і розную архітэктуру, нават тую, якая
не мела мастацкага значэння. Не пісаць свае кнігі ён не мог, яго
прымушала працаваць яго мысленне, і ён падпарадкоўваўся яму.
Нічога не зробіш, трэба працаваць. Кожны чалавек нешта робіць
– дрэннае ці добрае. Так думаў ён. Як цікава бачылі архітэктары і
будавалі прыгожыя дамы.
Шмат было пабудавана і дрэннага. Але калі палепшыцца
наша эканоміка, прыйдуць новыя імёны і пабудуюць дамы наша-
га дваццать першага стагоддзя. Але вось уся архітэктура пачала
нікнуць, абрысаў не было відно. Часам бачыліся нейкія калоны аль-
бо вострыя трохвугольнікі дахаў, квадраты акон шэрага колеру. На
вуліцы не было ні машын, ні людзей. Зоркі працягваў ісці, здавала-
ся, што ён нібыта плыве ў гэтай шэрай імгле, ледзь перастаўляючы
ногі. Раптам ён пачуў голас з грузінскім акцэнтам: “Таварыш Зоркі!”
Пісьменнік абярнуўся ў той бок, адкуль пачуў гук. З белай плямы
святла вымалёўвалася фігура цёмнага колеру, якая набліжалася
ўсё бліжэй і бліжэй. За ёй стаяў светлы будынак з расплывістымі
контурамі. Па сярэдзіне стаялі калоны светла-ахрыстага колеру.
– Гэта я, – сказаў Сталін з грузінскім акцэнтам. – Бачыш,
мяне сёння пакінулі мая ахова і мае людзі. Вы, таварыш Зоркі,
пісьменнік?
– Так. Але адкуль вы мяне ведаеце? Я ж нарадзіўся ў
1953 годзе, калі вы памерлі.
– Не, я не памёр, – адказаў Сталін. – Я жывы і па сённяшні
дзень жыву ў кожным чалавеку. Вы як пісьменнік лепш ведаеце,
чым іншыя. Я чытаў вашы кнігі «Сухая зямля» і «Мёртвае месца».
Добрыя кнігі. Я не магу далей ісці. Аднясіце мяне. Вось бачыш
светлы будынак у канцы вуліцы? Туды, калі ласка.
Зоркі ўбачыў праспект у той жа светлай імгле. Паабапал
дарогі стаялі дрэвы, за імі былі бачны нейкія абрысы будынкаў. Усё
звужалася да канца праспекта, дзе і стаяў светлы будынак.
– Так, так, – сказаў Зоркі і пяшчотна ўзяў Сталіна на рукі,
як маці бярэ сваё дзіця. Чамусьці ён аказаўся лёгкім, ногі згібаліся
ў каленях, як гумавыя штангі. Дзіўна было гэта. Сталін быў без
галаўнога ўбору. Блішчалі золатам пагоны генералісімуса. Зоркі
ішоў са Сталіным на руках пасярэдзіне праспекта. Ён падыходзіў
усё бліжэй да будынка. Калі падышлі да будынка, яго сустрэла ахо-
ва. Два вартаўнікі былі ў цывільным адзенні строгага крою. Адзін
быў высокі, моцнага целаскладу і з мускулістым тварам. Другі быў
ніжэйшы, з шырокімі плячыма, тоўстымі далонямі, якія нагадвалі
вялізныя лапы. Сталін устаў на ногі і сказаў Зоркаму, што іх могуць
не пусціць у будынак. Тады Зоркі сказаў, што гэта таварыш Сталін
і яму патрэбна прайсці ў свой будынак. Высокі вартаўнік адказаў,
што ён прапусціць не можа, таму што заўтра з’явіцца сапраўдны
Сталін. Другі вартаўнік згадзіўся з першым.
– Як жа вы пазнаеце свайго правадыра? – запытаў Зоркі. –
Гэта ж ён.
Усе маўчалі. Ніхто не адказваў. Святло вакол будынка па-
чало змяняцца: дзе было светла, там стала цёмна. Калі пісьменнік
перавёў позірк уніз ад света і паглядзеў на ахову, то яна знікла.
«Не было і Сталіна, – падумаў Зоркі, – мусіць, пусцілі яго,
пазналі нарэшце свайго».
Пісьменнік стаяў адзін. Па праспекце ішлі людзі. Ён
звяртаўся да іх з пытаннем, ці бачылі яны, як ён нёс на руках Сталіна.
Яму здавалася, што ён нёс яго кіламетраў з 10. Ён упэўніваў, што
ён пісьменнік, што ён напіша пра гэта кнігу, што яму патрэбна іх
пацверджанне. Але людзі маўчалі і праходзілі міма. Зоркі ішоў
адзін дадому і думаў. Чаму? Чаму? І раптам зразумеў. Кожны з іх
носіць у сабе Сталіна, ён жыве ў іх, і яны будуць насіць яго да кан-
ца сваіх дзён. Добрыя і дрэнныя правадыры жывуць у нас. Кожны
ўспамінаў свайго Сталіна, як яму жылося з ім.
«Вось яно што! Як я раней гэтага не зразумеў? Я абавязко-
ва напішу пра гэта кнігу», – падумаў Зоркі.
Пачуўся стук у дзверы. Адзін, потым другі і трэці. Ён
прачнуўся.


Космас і зямное прыцягненне Вітко
Чалавек – гэта мікракосмас. Аб гэтым сказана многа і даўно.
Сусвет падарыў нам усё, у тым ліку і чалавека. Сусвет прайшоў
шлях ад жывой клеткі да гома сапіенса.
Я часта думаю аб тым, у чым прызначэнне чалавека ў кос-
масе і ў Сусвеце. Многія лічаць: чалавек і жывая матэрыя створа-
ны выпадкова. Назначэнне чалавека – паскорыць распад планеты
Зямля тэхнічным прагрэсам і ядзернай энергіяй. Была нават такая
тэорыя: калі адначасова ўдараць усе ядзерныя ракеты, Зямля знікне
і з’явіцца новая планета.
Ёсць і другія тэорыі, але я лічу, што назначэнне чалавека
– развіццё касмічнай эры. Чалавецтва – гэта мысленная матэрыя,
якая можа ствараць на Зямлі новую думаючую матэрыю. Яна ўжо
стварыла заводы і фабрыкі, гіганцкія машыны і звышзброю. У самім
чалавецтве ідзе барацьба – войны за лідэрства.
Каму ж выпадзе такое вялікае шчасце – ісці першым у
Сусвеце і ў космасе, асвойваць космас і жыць у гэтай прасторы.
Вялікія войны закончыліся. Настаў час асваення космасу
і Сусвету. Уся энергія чалавецтва павінна быць накіравана на кос-
мас,– так дыктуе Сусвет.
Чалавек перамог зямное прыцягненне, ён будзе пераадоль-
ваць і касмічнае прыцягненне, асвойваць іншыя планеты, ставіць
сабе на службу сонечную энергію, ствараць новыя планеты і зоркі.
У недалёкай будучыні на змену Старому Сусвету
прыйдзе Новы Сусвет, і яго створыць мысленная энергія чалавека.
Такая праграма Сусвету.
І чалавек будзе яе выконваць. Сам чалавек з’яўляецца
касмічнай матэрыяй.
Цікава, зарадзілася жыццё на Зямлі ці прыйшло з другіх
планет? Мы прыйшлі на Зямлю і павінны яе пакінуць.
Наш мозг патрабуе інфармацыі, атрымаўшы яе, чалавек пе-
радае новыя веды іншаму.
Жыццё – гэта рух матэрыі, якраз так яна будзе
распаўсюджвацца па Сусвету.
Малая радзіма прыцягвае наша сэрца, нам заўсёды хочацца
прыехаць туды, дзе мы нарадзіліся.
Космас нас шукае генетычна. Мы шукаем жыццё на іншых
планетах і ў іншых галактыках, нават, можа, у іншым Сусвеце.
Пакуль што мы адзіныя ў нашым Сусвеце. Мы вынаходзім
новыя і новыя звышмагутныя тэлескопы.
Мы знойдзем, а хутчэй за усё, не знойдзем сабе падоб-
ных, за гэта хутка развіваецца тэхнічны прагрэс, і ён спатрэбіцца ў
асвойванні космасу і Сусвету.
Наша жыццё вельмі кароткае ў адносінах да Сусвету.
Мы спяшаемся, нам трэба паспець…

Камбінат “Мастацтва”
У 1961 годзе я прыехаў у горад Віцебск пасля заканчэння
Мінскага мастацкага вучылішча. Працаваў мастаком на фабрыцы
“КІМ”. Паступова знаёміўся з мастакамі горада Віцебска, заходзіў
у вытворчыя майстэрні, дзе выраблялі заказы на афармленне гора-
да, розных прадпрыемстваў і арганізацый. Майстэрні знаходзіліся
ў цэнтры горада, на вул. Я.Купалы, 6. Будынак быў стары, двухпа-
вярховы, застаўся пасля вайны. Спераду быў невялікі дворык. На
першым паверсе была вялікі пакой, метраў 100 квадратных. Збоку
ў невялікім пакоі знаходзіўся дырэктар майстэрань. У майстэрнях
вырабляліся ўсе афармленчыя працы. Заказаў было шмат: плакаты,
стэнды, партрэты членаў палітбюро і класікаў марксізму. Ідэалогія
была на вышыні, а мастакі яе абслугоўвалі. Кожная пяцігодка да-
вала вялікія заказы. Пісалі лічбы пра дасягненні ў канцы пяцігодкі,
калі яна заканчвалася, усе забывалі пра былыя лічбы, пачыналася
новая пяцігодка, і зноў былі новыя лічбы. Так працягвалася да рас-
паду Савецкага Саюза.
На другім паверсе ў маленькім пакоі знаходзілася бухгал-
тэрыя. Дырэктар – старэйшы майстар Ціханенка У.Е. (з 1967 па
3.02.1969 г.). Раней працавалі ў КДБ пасля адстаўкі альбо выхада
на пенсію. Дырэктар, калі яго звольнілі, працаваў у спортклубе: на
фінішу са сцяжком. Ён казаў, што мастакі – гэта камуністычныя
адкіды.
Наверсе знаходзілася творчая майстэрня мастака, члена СМ
Бароўскага. Астатнія члены СМ – Кухараў, Каржанеўскі, Явіч – мелі
творчыя майстэрні ў горадзе. Сюды яны прыходзілі і бралі вытвор-
чыя заказы. Будынак быў стары і брудны, сорамна там было праца-
ваць. Тут знаходзіліся мастакі-афармісты, якія творча не працавалі,
а толькі зараблялі грошы. Фарбы і растваральнікі выпараліся, мы
ўсім гэтым дыхалі, атручвалі адзін аднаго, штурхаліся ў цеснаце,
сварыліся, пілі “чарніла” – таннае віно. Зайздросцілі адзін аднаму:
хто атрымаў лепшы заказ і больш грошай. Дырэктар, майстры, вы-
творчы аддзел знаходзіліся на невялічкіх акладах. Яны зайздросцілі
мастакам і імкнуліся зрэзаць расцэнкі, выпісвалі нарады па самай
нізкай катэгорыі. Я прыходзіў сюды, і мне давалі нейкія заказы.
Працаваў па суботах і нядзелях, так як патрэбны былі грошы на па-
будову кааператыўнай кватэры. Нягледзячы на гэтыя ўмовы, мяне
цягнула да мастакоў, таму што я ўдзельнічаў у выставах і працаваў
творча. Творчасць стала асноўным сэнсам майго жыцця.Шмат хто
з мастакоў-афарміцеляў пісаў дрэнныя эцюды. Прайшоў час, і пра
іх ніхто не памятае. Так, час усё выносіць. З часам творчых люд-
зей станавілася ўсё больш і больш. Тут працавалі Шутаў, Ясвін,
Міхайлаў, Гумен, Сталяроў, Ціханенка. Рабочай плошчы станавілася
ўсё меней, а творчая дзейнасць усё павялічвалася. Мастак А. Толкач
быў упаўнаважаным ад Мінскага СМ і арганізоўваў выставы. Калі
я ў 1968 годзе перайшоў працаваць у майстэрні, дырэктарам часо-
ва быў Ціханенка, а пасля яго прыйшоў У.Н. Бяляўскі (3.02.1969
– 9.10.1981 г.). У Мінску Першым сакратаром ЦК быў Машэраў.
Ён любіў жывапіс і з павагай адносіўся да мастакоў. Калі ён быў
на праглядзе дыпломных работ ва ўніверсітэце, то яму спадабалася
праца Ясвіна. Ён папытаў пра гэтага мастака, яму расказалі, што
Ясвін быў слабы да спіртных напояў. Машэраў выклікаў Ясвіна ў
Мінск на размову, а калі той прыехаў у ЦК, Машэраў угаворваў яго
кінуць піць і ўзяцца за творчасць. Ясвін адказаў яму, што ў сакрата-
ра ЦК і так хапае дзяржаўных клопатаў, акрамя яго. Але было по-
зна, Ясвін працягваў піць, да творчасці звяртаўся ўсё менш і менш.
Ён быў акружаны бяздарнымі мастакамі і п’янчугамі. Галадаў,
прадаваў свае эцюды за грашы. Памёр ва ўзросце 65 гадоў. На яго
вельмі ўплываў Міхайлаў, які таксама піў. Ён казаў мне, што калі
нешта не атрымліваецца ў творчасці, тады пачынай піць. Колькі
мастакоў гібне праз алкаголь. Зараблялі грошы, потым у п’яным
чадзе разважалі пра мастацтва. У іх кампаніі быў Красоўскі Жэня.
Ён падаў з лесвічнай клеткі, ламаў ногі, нападаў на мастакоў з
рознымі паклёпамі.
Жыццё паступова паляпшалася. Узнікла пытанне аб будаўніцтве ў
Віцебску камбіната мастацтва.
Дзякуючы Машэраву і віцебскаму кіраўніцтву пры падтрымцы СМ Беларусі
было вырашана будаваць камбінат мастацтва. Гэта ўсіх узрадавала. Будынак
быў на дзве арганізацыі: для Саюза мастакоў і арганізацыі бытавых
паслуг. Будынак чатырохпавярховы, з вялікімі вокнамі, каб было бо-
лей святла. Калідоры шырокія, мелася актавая зала. Колькі прамоў
чулі гэтыя сцены: добрых і дрэнных, зласлівых і пустых. На кож-
ным зборы разгараліся спрэчкі. Тут прымалі ў Саюз мастакоў, тут
і развітваліся з памерлымі Бароўскім, Міхайлавым, Каржанеўскім,
Воранавай і інш.

Дырэктарам камбіната быў Бяляўскі (3.02.1969 – 9.10.1981),
які лічыў, што толькі дзякуючы яму быў пабудаваны камбінат.
Многія мастакі хадзілі ў нядзелю і дапамагалі будаваць камбінат.
Калі будаўніцтва было скончана пачалі перасяляцца туды. На
4-м паверсе былі творчыя майстэрні па 15 і 30 м. Гэтыя майстэрні
раздавалі мастакам, членам СМ. Там атрымаў майстэрню і я.
Пры будаўніцтве былі запланаваны манументальны цэх,
цэх разьбы па дрэве і інш. Усё было прадумана, каб мастакам
было зручна працаваць. Творчы калектыў камбіната папаўняўся
за кошт худграфа педагагічнага і тэхналагічнага інстытутаў. На
кафедры мастацкага мадэлявання і ткацтва выпускалі мастакоў-
тэкстыльшчыкаў. Некаторыя з іх займаліся ткацтвам і пераходзілі
ў майстэрні мастацкага фонду. Потым з часам іх прымалі ў СМ.
Калектыў павялічваўся. Прыбытак быў вялікі, прафсаюз быў ба-
гаты. Па неабходнасці мастакам давалі пуцёўкі ў санаторыі і
дамы адпачынку. Ва ўсіх мастакоў была работа і зарплата. Пры
камбінаце быў утвораны мастацкі савет, які складаўся з 11 членаў
СМ і прадстаўніка абласнога камітэта. Члены савета прызначаліся
дырэктарам камбіната і Саюза мастакоў. Бяляўскі прызначаў у са-
вет такіх людзей, якія б выконвалі ўсе яго даручэнні. Такім быў
Бароўскі, яго заўсёды трымалі ў савеце, бо ён любіў дагаджаць. Ён
мог адкінуць любую добрую работу, не задумаўшыся над тым, што
каму-небудзь можа прынесці боль і пакуты. Вось ён – свой дабрабыт,
ён вышэй за ўсё. Калі яму трэбы было прапусціць і добра ацаніць
працу – ён хваліў, а савет браў гэта пад увагу і адпаведна добра яе
ацэньваў. Гэтым карыстаўся Ціханенка. Ён запрашаў яго ў рэста-
ран, разлічваўся за выпіўку і абед. Паступова ў калектыве наспява-
ла незадавальненне. Усё болей супрацоўнікаў выступала супраць
Бяляўскага. Калі ён даваў свае работы на выставу ў Мінск, то даваў
і машыну альбо ажно аўтобус, каб мастакі паехалі і паглядзелі, што
ён удзельнічаў у выставе. Ён вельмі рэкламаваў свае карціны, якія
на самой справе былі на нізкім мастацкім узроўні. Сам Бяляўскі не
быў сапраўдным мастаком, але, дзякуючы сваёй пасадзе дырэктара
быў прыняты ў Саюз мастакоў. Акрамя дырэктарскага кабінета ён
узяў сабе майстэрню на 4 паверсе. Якое мастацтва можа квітнець,
калі камбінатам кіруе такі чалавек? Савет распадаўся на групоўкі,
адна група супраць другой. Было шмат выступленняў супраць
Бяляўскага. І нарэшце, Саюз мастакоў разам з гарадской уладай
знялі Бяляўскага з пасады дырэктара (9.10.1981 г.).
Дырэктарам быў прызначаны Зінчанка (з 9.10.81 па
31.08.88), які дагэтуль працаваў у канструктарскім бюро тэле-
завода. Гэта быў сціплы, прыстойны чалавек, усе яго паважалі.
Ён стараўся нікому не рабіць нічога благога. Быў такі выпадак.
Шафёр не слухаўся яго, тады Зінчанка гадзіннік, які быў у яго
руцэ, кінуў на падлогу. Гадзіннік разбіўся. Па справах камбіната
Зінчанка заўсёды ездзіў на грамадскім транспарце. У той час як
Бяляўскі заўсёды ездзіў на дзяржаўнай машыне са сваім зяцем, які
працаваў афарміцелем. Бензін тады быў танны, ён часта выязджаў
на мастацкі савет прымаць работы па філіялах. Мастакі пасля саве-
ту арганізоўвалі выпіўку, што яму было і трэба. Калі пачалася пе-
рабудова, яна кранула і нас, мастакоў. Кіраўнікоў прадпрыемстваў
і заводаў выбіралі працоўныя. У нас быў сход. Выступаў Зінчанка.
Ён сказаў, што не ведае, куды весці камбінат, хоць работа і пры-
бытак добрыя. Прэтэндэнтаў на месца дырэктара было некалькі.
Сярод іх быў і Іваноў Уладзімір Усцінавіч. Ён сказаў мастакам, што
дасць магчымасць кожнаму зарабляць столькі, колькі яны самі жа-
даюць. Усе абмежаванні былі знятыя. Сход абраў яго новым дырэк-
тарам (з 2.09.1988 па 1.09.1992). Гэта быў смелы і хітры чалавек.
Жыў у Наваполацку, а ў часы кіравання камбінатам – у віцебскай
гасцініцы. Камбінат аплачваў гасцініцу. Пасля атрымаў і вялікую
кватэру ад горада. Пачалася бурная дзейнасць. Заказаў было шмат,
прыбытак вялікі. Прафсаюз быў яшчэ багацейшы, святы адзначалі
добра, з выпіўкай. Праз камбінат праходзілі тэлевізары, мэбля і
іншыя тавары. Многа хто зарабіў вялікія грошы. Аўтобус камбіната
выязджаў нават у Польшчу, бралі тавар на складзе і прадавалі там.
Усё закруцілася ў чортавым коле. Павезлі ў Польшчу выставу,
карціны прадалі, а грошы мастакам не вярнулі. Але мастакі падалі ў
суд, бо ім абяцалі, што прывязуць джынсы і красоўкі, прададуць іх
і мастакам вярнуць грошы. Але гэтага не адбылося. Да гэтага часу
незразумела, дзе грошы. Хтосьці пабагацеў за кошт чужой працы.
Няўжо так можа паступіць сапраўдны мастак? Думаю, не.
Прыйшоў крызіс. Заказаў атрымлівалі ўсё менш і менш.
Многія члены Саюза адкрылі свае рахункі ў банку, а творчыя
майстэрні ператварылі ў выкананне халтурных заказаў. Некато-
рыя раней выходзілі на пенсію, многія заставаліся без зарплаты.
У выніку праверкі працы камбіната і незадавальнення мастакоў
Іваноў У. У. пайшоў з пасады дырэктара камбіната.
Новым кіраўніком быў прызначаны юрыст, маёр міліцыі
Балашоў В. Н. (з 23.11.1992 па 31.03.1994). Ён спрабаваў маляваць,
рабіў вучнёўскія краявіды. Па вечарах у актавай зале палкоўнікі
гулялі ў більярд. Ён ездзіў у далёкія камандзіроўкі на радзіму пад
выглядам пошуку работы – заказаў – і патрабаваў ад бухгалтараў вы-
платы грошай для сябе і шафёра аўтамабіля “Волга”. Расход бензіна
таксама аплачваўся камбінатам. Ён ведаў законы як юрыст, рабіў
нейкія камбінацыі за нейкія паслугі і садзейнічанні і атрымліваў
дадатковыя даходы. Пачалася актыўная здача плошчаў камбіната
ў арэнду прадпрымальнікам. Мінск яго падтрымліваў, але мастакі
былі незадаволеныя. Яго намеснікам быў Красоўскі, які імкнуўся
рабіць справы добра, і за кошт яго справы ішлі нядрэнна, ажно
праводзіўся нейкі рамонт. Але абяцанні Балашова вырашыць “поль-
скую справу” не ажыццявіліся. Грошы мастакам так і не вярнулі. У
кабінеце на сваім стале ён расстаўляў усякія цацанкі шырпатрэбу,
развешваў па сценах нікчэмныя эцюды. Яму прапаноўвалі сысці з
пасады дырэктара, але ён не згаджаўся. Быў скліканы сход, на ім
прысутнічаў старшыня праўлення СМ РБ Буралкін. Сход праходзіў
бурна, зачытвалі нейкія парушэнні, мастакі выкрыквалі, што трэба
гнаць дырэктара з камбіната. Дырэктар быў зняты, яго месца заняў
былы яго намеснік Красоўскі І. Н. (з 31.03.1994 па 21.06.2000).
Дзякуючы яго намаганням на некаторы час камбінат выраўняўся,
але ненадоўга. У горадзе адкрывалася шмат маленькіх фірм, усяка-
га роду “афармілаўкі”. Члены СМ, кожны, адкрывалі свае рахункі
і працавалі самастойна. Без мастацкага савета цякла халтура – абы
грошы. На камбінаце налічэнні вялікія, штат таксама вялікі. Заказ-
чыку лепей было даць работу там, дзе танней. Дырэктар Красоўскі
далучыўся да адной з груп мастакоў-інтэр’ершчыкаў, даваў ім зака-
зы. Як яны працавалі, як разлічваліся, мне невядома. Ён адкрыў на
сябе рахунак. Дырэктар выклікаў мастакоў-пенсіянераў і пагражаў,
калі тыя не будуць плаціць за арэнду, то выселіць іх. Дзіўна, усё
кіраўніцтва займае розную плошчу ў камбінаце і ніхто з іх ніякіх
грошай не плаціць: ні за ваду, ні за святло, ні за ацяпленне. Ма-
стак павінен плаціць за ўсё, ён працуе творча, удзельнічае ў выста-
вах – і ўсё гэта на грамадскіх пачатках. Зрэдку калі можна прадаць
работу і то – шырпатрэб. Мастацтва там няма, хоць бы апраўдаць
выдаткаваныя матэрыялы. Дырэктар любіў у рабочы час гляд-
зець серыялы па тэлевізары, асабіста распараджаўся сталяркай і
будаўнічымі матэрыяламі. Замест мастацкага праўлення разгарнулі
будаўніцтва рознага дробнага гатунку. Старшынёй праўлення СМ
горада Віцебска быў Іваноў У. У. Праўленне пры падтрымцы Мінска
зняла Красоўскага. Прызначылі новага дырэктара – Матвеева В.І.
(21.06.2000 па 30.11.2001). Дзе яны яго ўзялі – толькі ім вядома.
Гэта быў хворы чалавек на алкагалізм, у якога заўсёды дрыжалі
рукі. Жыў ён недалёка, але за ім прыходзіла машына і адвозіла
на работу і з работы. Сакратарка падавала гарбату альбо каву. На
сходах ні з чым патрэбным не выступаў. Сваімі выказваннямі ён
выклікаў смех у мастакоў. Прызначэнне гэтае было зроблена спе-
цыяльна, каб зняць яго ў бліжэйшы час. Іваноў У.У. на праўленні
пры падтрымцы пэўнай групы членаў праўлення СМ Віцебска,
вырашыў прызначыць намеснікам дырэктара свайго зяця Навіцкага
О.В. Намеснік пачаў працаваць старанна, каб паказаць сябе ў працы.
Пазней знайшлі прычыну зняць дырэктара – ці то заказаў не стала,
ці то ён доўгі час хварэў. Як вызначылася пазней, ён быў у запоі і не
выходзіў на працу. Пазбіралі ўсе мінусы – знялі і прызначылі ды-
рэктарам Навіцкага О.В. (27.02.2002 па 13.03.2006). Яго праца пача-
лася з далейшай здачы плошчаў камбіната ў арэнду. Шукаць заказы
– вялікі клопат, хай мастакі самі шукаюць працу – заказы. Як казала
адна з бухгалтараў, што камбінат – гэта залатое дно. З кожным го-
дам здавалі ўсё болей плошчаў у арэнду камерсантам. Заказы калі і
былі, то падчас свята: лозунгі, пано, плакаты і мастакі выконвалі іх
у калідоры па этажах, на падлодзе. Мастак сцеле палатно-тканіну
па калідоры і, сагнуўшыся альбо на каленях, піша лозунгі. Зараз
не засталося ніводнага памяшкання для работы мастакоў. Здадзены
ўсе 3 паверхі. На 4-м паверсе знаходзяцца творчыя майстэрні Саюза
мастакоў. Мастакам трэба ўсё аплачваць. Дырэктар і адміністрацыя
ні за што не плацяць. Зарплата кіраўніцтва трымаецца ў сакрэце, так
сказала вахтёрша. Дырэктар мае трох намеснікаў: па вытворчасці,
загадчыка гаспадаркай, менеджара, у бухгалтэрыі 3 чалавекі, май-
стар і г. д. На камбінаце існуе даччынае прадпрыемства “Мастак”,
дзе дырэктар, бухгалтар і майстар, а мастакоў 4-5 чалавекі. Двор
здаецца пад стаянку машын. Сталярку, якая раней была на патрэ-
бу мастакоў, арандуе пахавальнае бюро. Вырабляюць труны на за-
каз, дарагія і сярэднія. Праца заўсёды ёсць. Арганізаваў гэтае бюро
прадпрымальнік па мянушцы Цыган. Ён спачатку ездзіў на старым
«Масквічу», потым – на «Волзе», зараз – на інамарцы. Праца кіпіць.
Труны ўсюды: у двары, у цэху, у калідоры. Складваецца ўражанне,
што гэта не камбінат “Мастацтва”, а пахавальнае бюро.
Іншая фірма вырабляе помнікі на любы густ. Калі нех-
та сыходзіць, на яго месца прыходзіць іншы камерсант. Мастакоў
ветліва выцясняюць, ім на камбінаце месца няма. Але ж камбінат
належыць мастакам для развіцця выяўленчага мастацтва і Саюзу
мастакоў РБ. Самі мастакі і праўленне ўдзельнічаюць у разбурэнні
ўсяго таго, што было, дзеля нейкага мізэрнага прыбытку. Манумен-
тальны цэх з высокай столлю падзялілі на два цэхі, зманціравалі яшчэ
адзін столь ніжэй. Вольных плошчаў няма, таму трэба павялічыць
арэндную плату для членаў СМ і тым самым прымусіць іх сысці з
камбіната, а творчыя майстэрні здаць у арэнду. Тады аўтаматычна
павялічыцца зарплата кіраўнікоў камбіната.
«Для меня и Случчина, и Витебщина – это родная зем-
ля – Беларусь. Очень похожие, и в то же время со своей изюминкой,
которые я одинаково люблю. Совсем недавно прошла моя выставка
в Витебске, после неё я подарил городским музеям более 70 картин.
Несколько лет назад передал около 300 работ Слуцкому краеведче-
скому музею. Я в том возрасте, когда жизнь подходит к финишу, вот
и распределяю свои работы между двумя этими родными городами.
Я работал для людей и хочу, чтобы то, что создал, им и осталось.
В конце 1960-х обо мне писали как о художнике «сурового
стиля». Это было время так называемой «оттепели», когда творче-
ские люди стремились сказать правду о жизни и искусстве. Я не
люблю слащавые картинки, которые обычно вешают в комнате над
диваном, хотя за свою жизнь приходилось делать и их. Это попса в
живописи, а есть и серьёзное искусство. Стремлюсь через образ вы-
разить глубину мысли. Есть и абстрактные работы, которые я обыч-
но связываю с космосом. Эти композиции, как правило, лаконич-
ны, но они в то же время решают глубинные вопросы». («Слуцкі
кур’ер», 12 чэрвеня 2008 года, № 24).

Анкалагічны абласны цэнтр
21 кастрычніка 2002 года
Я прыехаў у анкалагічны дыспансер. Каля рэгістартуры
сядзела некалькі сталых жанчын і адна маладая. Я павітаўся, заняў
чаргу ў рэгістратуру і пачаў чакаць, калі пачнуць даваць талоны
на прыём да лекара. Людзі прыбывалі ўсё болей і болей, сабрала-
ся даволі вялікая чарга. Праз паўгадзіны прыйшла ў рэгістратуру
супрацоўніца. Калі надышла мая чарга, я падаў свой састарэлы
пашпарт Савецкага Саюза для выезду за мяжу. Рэгістратар запя-
рэчыла, я даў другі пашпарт, і яна дала мне талон у 28 кабінет да
анкаўролага. На прыёме працаваў малады ўрач гадоў 27-мі, сярэд-
няга росту. Побач сядзела маладая медсястра. Урач папытаў, што
мяне непакоіць. Я адказаў, што мяне непакоіць пякучы боль у пра-
стаце і што я лячуся болей за 20 гадоў рознымі лекамі і раблю маса-
жам 2-3 разы ў год. Ён надзеў пальчатку і пачаў абмацваць прастату.
Потым вымавіў «Ого-го-о», запісаў нешта ў амбулаторнай карце і
сказаў, што ў прастаце ёсць нейкія «шарыкі». Я быў накіраваны на
УГД. У кабінеце УГД працавалі 5 маладых дзяўчат. Дзве размаўлялі
паміж сабой, астатнія займаліся сваімі справамі. Адна сказала,
каб я апусціў штаны і стаў на каленкі на кушэтку, абапіраючыся
локцямі. Потым спытала ці прынёс я прэзерватыў. Яна надзела яго
на наканечнік апарата, ўвяла ў прамую кішку і на экране агледзела
прастату. З вынікам агляду я вярнуўся да лекара і ён сказаў, што трэ-
ба нешта рабіць. Потым узяў пробу прастаты, сказаў, каб я прыйшоў
за адказам праз дзве гадзіны. Я паехаў у майстэрню, там падключалі
ацяпленне, трэба было адчыніць памяшканне. Прыйшоў сантэхнік
і аглядзеў батарэі. Яны былі цёплыя, і ён пайшоў. Каб спусціць
паветра, адкруціў трохі шрубу, яе вырвала і абліла мяне. Прыйш-
лося знайсці шрубу і закруціць яе, але вада ўсё ж такі выцякала.
Паклікалі сантэхніка, ён закруціў новую шрубу. Я выцер падлогу і
паехаў у дыспансер. Там лекар накіраваў мяне на стаціянарнае аб-
следаванне. У стацыянар трэба было прыехаць раніцай а 9 гадзіне.
Заехаў у майстэрню, паглядзеў, ці грэюць батарэі, паехаў на кватэ-
ру, каб сабраць свае рэчы. Настрой такі, нібыта я болей адтуль не
вярнуся. Але я адпускаю жарты з гэтай нагоды. Смерці я не баюся,
мне ўжо 71 год. Жыццё чалавека – гэта нічога адносна касмічнай
клеткі. Але мы жывём на зямлі, і ў нас ёсць свае дробязныя клопа-
ты. Таму даў некаторыя распараджэнні сваёй жонцы.

22 кастрычніка 2002 года
Раніцай з Ядвігай Андрэеўнай паехалі ў майстэрню, аця-
пленне было ў парадку. Потым у дыспансеры мне далі талоны на
здачу аналізаў. Усё здаў, іду па калідоры, па абодва бакі сядзяць
людзі, маўчаць, кожны думае пра сваё, хутчэй пра сваю хваробу,
гледзячы адзін на аднаго. Будынак добры, калідоры шырокія і свет-
лыя. Медперсанал у асноўным малады, апаратура сучасная.
Паклалі мяне ў 39-ю палату, там пяць ложкаў, я ляжу каля
дзвярэй. Паміж сцяной і ложкам – тумбачка і зэдлік. Ёсць месца,
каб сядзець і рабіць запісы. Потым у палату пасялілі яшчэ 2-х хво-
рых: аднаму – 63 гады, другому – 80 гадоў. Адзін з іх – Іван, другі –
Столбінаў Мікалай. Трэці хворы ў гэты час быў на аперацыі, да яго
прыходзіла жонка і сказала, што ў мужа нешта з мачавым пузыром.
Мяне агледзела ўрач сярэняга ўзросту з чорнымі валасамі. Яна па-
кратала ўнізе мой жывот і спытала, ці п’ю я альбо куру. Я адказаў,
што не п’ю і не куру, але жанчын любіў. Хворыя распавядалі пра
свае хваробы, пра лячэнне. Так, я даведаўся, што адзін з іх з ды-
ягназам «рак прастаты» жыве 4 гады, другі жыве з адной ныркай.
Робіцца меней адмоўных эмоцый. Увечары пасля 18 гадзін уклю-
чаюць тэлевізар, я крыху паглядзеў, потым узяўся за свае пісанні.
Пісаў да 22 гадзін, спаў 6 гадзін.

23 кастрычніка 2002 года
Раніцай узялі кроў з вены, потым паснедаў, атрымаў свае
таблеткі даксацыкліна, гідрахларыд па 1 таблетцы 3 разы ў дзень.
Сабралі 4 чалавекі і павялі на рэнтгенаграфію нырак. Калі я вярнуўся,
у палату прывезлі хворага з аперацыі, яму паставілі кропельніцу.
Па калідоры хадзілі хворыя з пластмасавымі торбамі, прывязанымі
да пояса, з трубкай. Спачатку было неяк жудасна, але пасля звык-
ся, бо трэба прайсці жыццё да канца. Увайшла ўрач і запрасіла ў
61-ы кабінет узяць пробу з прастаты. Трэба было распісацца, што я
згодзен. Мяне здзівіла гэта, таму што ў прыёмным пакоі ўжо рабілі
гэту працэдуру. Мабыць, ёсць нейкі недавер адзін да аднаго, аль-
бо ўдакладняюць. Было зроблена дзве пробы. Пажартавалі з маіх
ініцыялаў: Уладзімір Ільіч. Я сказаў, што яго прымуць, а мяне па-
кладуць, бо добрае месца. Усе засмяяліся, так лягчэй, мабыць, ім
абрыдлі хворыя са сваімі рэплікамі, але нам так лягчэй. Калі ўрач
зайшла ў палату, я падараваў ёй сваю кнігу – «Белыя воблакі». Пас-
ля снедання яшчэ раз глядзелі на УГД органы брушной поласці.
Гэта ўжо другі раз, першы рабілі, калі прыйшоў на прыём, унізе,
чаму два разы – не ведаю. Потым купіў бутэльку вады «Лётцы»,
ішоў дождж, за акном стаяць аранжавыя бярозы, неба шэрае, пры-
гожае. Атрымліваецца прыгожы эмацыянальны стан. Лёг на свой
ложак і заснуў. Спаў 1,5 гадзіны, потым прыняўся пісаць. Хворага
пасля аперацыі ў абед не кармілі, я схадзіў да сястры, спытаў, ці
можна яму есці. Прыйшла медсястра, папрасіла прабачэння і пры-
несла абед. Мне і тут ёсць да ўсяго справа. Так, час ідзе і дыктуе
свае дзеянні.

24 кастрычніка 2002 года
Раніца, паснедалі, пайшоў за таблеткамі, але іх не было. Іх
мне сястра прынесла пазней. Мікалая выпісалі і накіравалі ў тубер-
кулёзны дыспансер. Потым санітаркі выкацілі мой ложак і пачалі
рабіць генеральную ўборку. Прыйшла да мяне Ядвіга Андрэеўна,
прынесла сок, яблыкі, адварной рыбы, пагутарылі пра справы, пра
тое, як вучыцца ўнучка Віка, пра іншыя справы. Я расказаў пра
сваю хваробу і абследаванне, пра тое, што мне трэба прыносіць.
Прыходзіла ўрач Марына Заўраўна. Я спытаў, дзе праводзяць абсле-
даванне пробы, якую яны бяруць з прастаты, яна сказала, што тут,
у дыспансеры. Першая спроба на злаякасныя клеткі не пацвердзіла
гэту хваробу. Калі і паўторная будзе адмоўная, я буду лячыцца ў
паліклініке па месцу жыхарства. Настрой у мяне стаў добры.
Папрасіў зрабіць мне рэнтгенаскапію страўніка. Паабяцалі, ды і
жонка не супраць, а ўвечары падумаў: навошта яшчэ раз аблучац-
ца. Прынеслі талон, заўтра трэба здаць аналіз мачы. Мы засталіся ў
палаце ўтрох. Клінаў Іван чытае маю кнігу “Белыя воблакі”, ягоная
жонка з Грэску, Клімовіч Таццяна Дзмітрыеўна. Як цікава часам
бывае. Сам Іван – фізік, астраном і інжынер-электрык, скончыў дзве
вышэйшыя навучальныя ўстановы. Зараз глядзеў спецвыпуск па
тэлевізары, у Маскве ў культурным цэнтры захапілі 700 заложнікаў,
адну жанчыну забілі. Што будзе далей?
Іван Клімаў сам бываў у Грэску.
Потым пайшоў шукаць аптэку, каб купіць сабе вітаміны,
але ў гэтым будынку няма, ёсць у абласной бальніцы, недалёка
адсюль. На вуліцы мокра, ідзе дождж, а ў мяне шлёпанцы, так я
і не пайшоў. Вітаміны абяцала прынесці Ядвіга. Часам па сцяне
прапаўзаюць прусакі, я іх забіваю тапкам. Сёння прыйшоў элек-
трык і падключыў другі плафон, замяніў лампу дзённага святла. У
палаце стала светла, можна чытаць і пісаць. У 18 гадзін усе каналы
бесперапынна перадаюць пра заложнікаў у Маскве. Што будзе да-
лей – невядома.

25 кастрычніка 2002 года
Прыйшла ўрач і сказала, што яшчэ мяне паглядзіць загад-
чык адзяленнем і паглядзяць аналіз мачы. Відаць, што адпусцяць
дадому. Майму суседу Івану сказалі, што па яго аналізах можна
жыць. Лекаў для ракавых хворых няма, раней давалі бясплатна. На
рынку 100 таблетак каштуе 1300 долараў. Я сказаў, што ўсё роўна
не дапамагае, ён адказаў, што дапамагае – ён жыве ўжо 4 гады ў
дыспансеры на ўліку. Прыйшла медсястра і прынесла 3 капсулы
процізапаленчага. Зайшоў у палату загадчык адзялення і паклікаў
мяне на агляд прастаты, з ім была і ўрач. Хутка агледзеў. Я сказаў,
што лячуся ўжо 20 гадоў і два разы ў год раблю масаж. Пытан-
не: «Навошта?». «Таму што запалілася, а потым прыходзіла ўсё ў
норму». Маўчанне. Потым трэба было выпіць 2 літры вады і тры-
мацца, пакуль моцна не захочаш мачыцца. Я так і зрабіў. Потым
пайшоў на УГД. Чакаю вынікаў. Вынік абследавання быў добры.
Злоякасных клетак выяўлена не было. Мяне выпісалі дадому для
амбулаторнага лячэння.

22 чэрвеня 2003 года па радыё я пачуў, што памёр знакаміты
беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. У гэты час я знаходзіўся на
дачы. Надвор’е было сырое, увесь дзень ліў дождж. Я ўспамінаю
адну сустрэчу з ім: прыкладна ў 1986 годзе ў Віцебскім тэатры імя
Якуба Коласа была арганізавана сустрэча творчай інтэлігенцыі. У
фае тэатра прадавалі кнігі беларускіх пісьменнікаў. Набыў і я шэсць
кніг, у асноўным, кнігі Васіля Быкава. Перад дакладамі пісьменнікі
падыходзілі да тых месц, дзе рэалізоўваліся іх кнігі. Я падышоў да
Васіля Быкава і папрасіў падпісаць мне кнігі. Калі ён падпісваў, то
мне захацелася прысесці разам з ім, але я адчуваў, што гэта вялікі
чалавек. Ён чымсьці прыцягваў да сябе. Я гладзеў на яго твар.
Спакойны, сабраны… Калі ён падпісаў, то я падзякаваў яму. Мы
разышліся. Гэта кароткая сустрэча засталася ў памяці на ўсё маё
жыццё…
Мы з жонкай перачыталі амаль усе яго кнігі. Прайшло
ўжо чатыры гады, але памяць пра яго ўзмацняецца. За гэты час я
напісаў тры карціны, прысвечаныя Васілю Быкаву. Калі чуем голас
пісьменніка па радыё, то прабягаюць дрыжыкі па целу. Вось такая
моц пісьменніка-мастака.
Дзень нараджэння, дзень смерці, пачатак Вялікай Айчын-
най вайны, яго кнігі… Здавалася, усё злілося ў адзін згустак, чала-
вечы помнік жыцця і смерці ўсёй эпохі мільёнаў людзей.

10 сакавіка 2004 года (падарожжа ў Грэск)
Я адчыніў сваю паштовую скрыню і ўбачыў ліст з Грэска
ў вялікім канверце. Гэта быў ліст ад дырэктара школы, дзе калісьці
я вучыўся. Мяне запрашаюць на юбілей, прысвечаны 140-годдзю
школы. Я ўзрадаваўся, таму што мяне там памятаюць і запрашаюць
на гэтае свята. Адразу патэлефанаваў дырэктару школы. Калі ўзялі
тэлефонную трубку, я не спытаў, з кім размаўляю, а пачаў размову з
пытання: “У вас ёсць што распавесці?”. Мне прапанавалі зрабіць на
свяце сваю выставу. Я адказаў, што можна пазбіраць карціны ў маіх
родных і зрабіць выставу на юбілеі, бо работ было недастаткова для
гэтай мэты. Яшчэ паабяцаў прывезці ў падарунак школе краявід.
Нейкі час паразважаўшы, я вырашыў падараваць вясновы краявід
з квітнеючай чаромхай. Я меў невялікі эцюд «Квітнее чаромха». Я
зрабіў краявід 40 х 50 см і аправіў яго ў раму. Падарунак быў гато-
вы. Праз некаторы час я патэлефанаваў на вакзал і даведаўся, калі
адпраўляецца цягнік альбо аўтобус з Віцебска да Слуцка. Вырашыў
ехаць цягніком, які ідзе па цотным дням у 3 гадзіны ночы. Збіраўся
скора, узяў некаторыя падарункі для праўнукаў і выехаў на вакзал у
22 гадзіны. Зараз ноччу стала небяспечна ездзіць па горадзе аднаму
ў сталым узросце, гэта і з’явілася прычынай майго ранняга выезду.
Прыехаўшы на вакзал, у пакоі чакання я ўбачыў пяць чалавек,
якія таксама чакалі цягнік, як і я. Гэты вялізны пакой рамантаваўся,
усюды можны было бачыць шыльдачкі з надпісам “Идёт ремонт”.
Столь была ўпрыгожана свяцільнямі з бліскучага бела-шэрага ма-
тэрыялу, падобнага на алюміній. У пакоі знаходзіўся інтэрнэт,
туды ў асноўным прыходзілі маладыя людзі. Час ад часу прыходзіў
міліцыянер і будзіў пасажыраў, якія заснулі, каб не спазніліся на
патрэбны рэйс. Гэтыя ўмовы мне дазвалялі засяродзіцца, паразва-
жаць і пачаць пісаць апавяданне «Камбінат мастацтва». Мяне ўжо
даўно непакоіць гэтая тэма. За працай я не прыкмеціў, як прайшоў
час і прыйшоў мой цягнік. У цягніку было цёпла і шмат людзей.
Я ўзяў пасцель, лёг на сваю верхнюю лаўку і заснуў. Час ад часу я
прачынаўся ад гулу людской гаворкі і грукату колаў, але хутка зноў
засынаў.
У 11.20 я ўжо знаходзіўся ў Слуцку. Эмацыянальны настрой
палепшыўся, з’явіліся нейкае хваляванне і весялосць. Так заўсёды
ў мяне здараецца пры спатканні з радзімай, калі прыязджаеш у род-
ныя мясціны. У зале чакання на сценах былі прымітыўныя роспісы
і краявіды. Да, культуры няма. Побач з вакзалам, на плошчы, ямы,
залітыя вадой.
Я збіраюся перадаць музею вялікую колькасць сваіх
карцін. Разважаю, хто іх будзе глядзець. Саджуся ў аўтобус,
углядаюся ў твары жанчын, якія садзяцца з клункамі. Яны за-
нятыя сваімі праблемамі і клопатамі. Просяць прабачэння, што
піхнулі мае рэчы. Ім не да карцін. Мне трэба ў гарвыканкам, да
старшыні Відлога Валянціны Сцяпанаўны, яна прасіла зайсці. Ра-
ней Валянціна Сцяпанаўна была дырэктарам краязнаўчага музея.
Менавіта яна пяць гадоў таму арганізавала маю выставу ў Слуцку,
якая прайшла з поспехам. Зараз я павінен весці перамовы аб тым,
калі дадуць машыну, каб прывезці мае працы, якія я дару Слуц-
каму музею. Размова аб адкрыцці карціннай галерэі вядзецца ўжо
доўгі час. Машыну чакаю ўжо цэлы год. Вось і гарвыканкам. Калі
захаджу, то мне паведамляюць, што Відлога з’ехала дзесяць хвілін
таму на нараду. Пашукалі маю сваячку, якая недзе тут працуе, не
знайшлі. Потым я іду ў музей, вітаюся, мяне пазнаюць, вяду сябе
вольна, размаўляю весела, з гумарам. Захаджу да новага дырэктара
музея і перадаю паперу з Міністэрства культуры аб перадачы маіх
карцін музею. З размовы мне вядома, што новы дырэктар – дач-
ка Валянціны Сцяпанаўны – Серык Наталля Георгіеўна. Метадыст
правёў мяне па залам музея. Уражанне добрае. Паглядзеў стэнд на
касмічную тэму. Потым патэлефанавала Валянціна Сцяпанаўна і
папрасіла прабачэння за тое, што была на нарадзе. Я спытаўся, ці
можна, каб мне далі машыну, каб з’ездзіць у вёску Гольчыцы да
сястры Ніны. Адказалі мне станоўча і далі мікрааўтобус. У хуткім
часе я прыехаў у Гольчыцы. Ніна толькі што прыехала са Слуцка
– ездзіла за прадуктамі. Сустрэла яна мяне цёпла. Усе былі задаво-
лены, добраму настрою спрыяла добрае надвор’е, свежае паветра і
ўсмешкі родных. Мы доўга размаўлялі, было прыемна пагутарыць
аб усім. Час прайшоў непрыкметна.
Каб прывезці карціны з Гольчыц у Грэск, патрэбна была
машына. Я патэлефанаваў дырэктару школы Ліліі Іванаўне, і на на-
ступны дзень яна дала аўтобус. Я паехаў у Грэск, завітаў да Васі,
Тані, забраў карціны і адвёз іх ў школу на выставу. Іх размясцілі ў
настаўніцкай, павесілі на сценах. Недалёка ад маіх работ былі рабо-
ты выпускніка мастацкай вучылішча. У цэнтры знаходзілася карціна
настаўніцы «Восеньскі краявід». Атрымалася нядрэнная выстава.
Паводле маіх карцін вісела мая афіша. 26 - га было дрэннае надвор’е,
ішоў дождж. Раніцай мне патэлефанаваў супрацоўнік Слуцка-
га музея і паведаміў, што на школьным свяце будзе прысутнічаць
журналіст. Жонка майго брата Васі, у іх я спыніўся, казала такія
словы, пасля якіх у мяне нават з’явіліся слёзы на вачах. Яна казала
так: «Шкада, што да гэтага часу не дажыла твая маці. Яна бы вельмі
узрадавалася, што ты стаў такім вядомым і што ўсе цікавяцца та-
бой». Таму што было дрэннае надвор’е, мы з Васем не змаглі на-
ведаць магілку маці. Вечарам мы былі запрошаны да пляменніка
Вовы. Там былі вельмі рады бачыць нас. Настрой ва ўсіх быў до-
бры, пачастункі былі выдатныя. З намі была і мая пляменніца Таня,
яна жыве ў нашым старым доме. Шмат размаўлялі аб усім, было
шмат тэм для размовы, але ў асноўным размаўлялі пра мастацтва,
пра квадрат Малевіча, пра загадкавую ўсмешку Джаконды Леанар-
да да Вінчы. Мяне здзівіла тое, што ўвесь вечар размаўлялі пра ма-
стацтва. Ідучы дадому позна вечарам, я казаў Васю: «Неверагодна,
чаму размова была пра мастацтва?». Вася адказаў, што калі б гос-
цем быў іншы чалавек, не мастак, тады тэма размовы была б іншая.
Я згадзіўся з ім.
27-га мы з Васем пайшлі да могілак. Ішоўшы, я пазнаваў
мясціны, дзе праходзіла маё дзяцінства. Вось гара, дзе калісьці
коўзаўся на санках. Захаваліся многія старыя дамы. Калгасны двор
са сваімі забудовамі. Вось стары свіран, сцены якога адшліфаваны
людскім адзеннем. Калісьці падлеткам я працаваў у калгасе і
перасыпваў - сушыў тут залатое зерне.
Могілкі агароджаны новым ахрыстай агароджай, засыпа-
ны восеньскім лісцем. Тут шмат старых камянёў без надпісаў, за-
рослых імхом. Новыя помнікі з бетону, дзе-нідзе сустракаюцца рэ-
льефы і барэльефы з выявамі памерлых. Вось з каменя высечанае
дрэва, толькі па гэтым можна здагадацца, што тут пахаваны ляснік.
Дзесьці непадалёку могілкі партызан, салдат Савецкай Арміі. Час
усё змывае, толькі нешта застаецца ў памяці. Ужо няма ні Савецкай
Арміі, ні савецкай улады, ні савецкай дзяржавы, усё раскідалася.
Толькі каменні памятаюць аб усім, але яны маўчаць.
Вось і могілкі нашай мамы, побач магілкі двух маіх братоў
Іванаў, якія памерлі яшчэ ў дзяцінстве. Стаяць два плоскія шэрыя
камяні, закругленыя уверсе. Помнік маме сучасны, з фотаздымкам,
які добра захаваўся, нягледзячы на доўгі час. Мы прыбралі сухое
лісце і старую засохлую траву, паправілі магілкі, зверху пасыпалі
жоўтым пяском. Стала прыбрана і прыемна. Каля магілы мамы мы
знялі шапкі, моўчкі пастаялі, адвіталіся і пайшлі дадому. Па дарозе
ўспаміналі аб мінулым: аб вайне, аб вучобе, аб людзях, якія жылі
тут і якіх зараз ужо няма.
У школе трэба было быць а 13-й гадзіне. Са мною пайшлі
Вася і сусед. Нас там сустрэлі настаўнікі і вучні старэйшых класаў.
Адразу запрасілі ў сталовую. Мы адмаўляліся, бо дома паснедалі
і выпілі добрага вінаграднага віна. Вася сам вырошчвае вінаград
і робіць з яго выдатнае віно. Але ж мы вымушаны былі пайсці і
выпіць чаю з булачкай. Потым нам паказалі школьны музей, дзе зна-
ходзяцца экспанаты пра вайну, пра школу, пра настаўнікаў і вучняў.
Усё было вельмі цікава. У настаўніцкай, дзе ладзілася мая выстава,
я гутарыў з карэспандэнтам са Слуцка аб перадачы Слуцкаму му-
зею ўсіх маіх карцін. Ён задаў некалькі пытанняў і сфатаграфаваў
нас на фоне маіх карцін. Карэспандэнт таксама заўважыў, што ён
жадае дапамагчы з перавозкай маіх карцін і з адкрыццём карціннай
галерэі ў Слуцку.
У 15 гадзін пачалася урачыстая частка свята. Усе сышліся
ў актавую залу, было каля 250 чалавек. Дырэктар школы Лілія
Іванаўна расказала пра гісторыю школы. Потым быў канцэрт ма-
стацкай самадзейнасці. Выступалі лепшыя вучні з выдатнымі
нумарамі. У зале прысутнічалі ўсе выпускнікі школы, якія дасягнулі
ў жыцці вялікіх поспехаў. Сярод іх былі прадстаўнікі ўзброеных
сіл, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі і культуры, а такса-
ма прадпрымальнікі, якіх бурліва сустракалі. Ваенных прадстаўляў
генерал. Усё праходзіла цікава і вольна. Кожнаму з запрошаных
была дадзена магчымасць сказаць слова і распавесці пра сябе.
Першым выступаў генерал памежных войскаў, распавядаў пра
сваю службу. Потым выступалі іншыя ўдзельнікі сустрэчы. Шко-
ла атрымлівала падарункі, а таксама грошы на лік школы. Потым
выступалі настаўнікі мастацкай і музычнай школ з двума нумарамі,
падаравалі школе краявід – працу вучня гэтай школы. Выступалі
таксама прадстаўнікі Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, БДПУ,
прадстаўнікі Слуцка ўзнагароджвалі настаўнікаў за плённую працу
ганаровымі граматамі і грашамі. Выступіў і я. Некалькі слоў сказаў
пра сябе. Паабяцаў падараваць работы для школьнага музея, калі
школа вылучыць памяшканне. Расказваў аб тым, што збіраюся па-
дараваць усе свае работы гораду Слуцку. Я падзякаваў настаўнікам
за іх цяжкую працу. За гэта ім нізкі наш паклон. Прадстаўнік
Мінска заўважыў, што мастацкая спадчына – гэта багацце нашай
Радзімы і яе трэба захаваць. Ён падараваў школе камп’ютар. На-
прыканцы свята настаўнікі спявалі песню аб Грэскай школе. Спон-
сары школы арганізавалі банкет у лучнікаўскім рэстаране. Туды
ехалі на аўтобусах. У фае рэстарана пахла смажанай каўбасой. У
вялікай зале сталы былі пастаўлены літарай П. На сталах стаялі
кветкі, віно і розныя стравы. Спачатку выступіла дырэктар шко-
лы, потым было шмат тостаў, распавядалі пра розныя свавольствы
былых выпускнікоў школы, былі анекдоты і песні. Было вельмі
весела. Потым былі танцы, у вялізным крузе танчылі сучасныя
танцы. Пасля невялікага перапынку зноў селі за сталы, нехта з
акардэонам хадзіў паміж радоў, іграў і пеў песні. Тут быў Капарыка
Васіль. Гэта вядомы музыкант у Грэску. Калі Грэск быў раённым
цэнтрам, сюды накіроўвалі на работу маладых спецыялістаў пас-
ля тэхнікумаў альбо інстытутаў, так збіралася моладзь. Капарыка
іграў у клубе і кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Грэску. Увечары
сюды прыходзілі людзі, каб адпачыць і павесяліцца. Пасля таго як
Грэскі раён быў ліквідаваны, Капаріка быў настаўнікам у Грэскай
музычнай школе.
Банкет доўжыўся да 1 гадзіны ночы. Не чакаючы заканчэн-
ня банкету, я папрасіў дырэктара школы даць мне машыну, каб да-
ехаць да свайго пляменніка Вітко Івана, які жыве ў Лучніках. Пасля
званка Івану ён з жонкай прыйшоў за мной да рэстарана. Вадзіцель
давёз нас да іх дома. Я ўжо доўгі час не быў у Лучніках у Івана. У
зале на сцяне вісеў мой краявід «Лётцы». У Івана ўжо дарослыя
сын і дачка.
Раніцай я хацеў патэлефанаваць Валянціне Сцяпанаўне,
але тэлефон не адказваў. Цягнік да Віцебска ходзіць толькі па цот-
ным дням, заставацца тут яшчэ на два дні я не хацеў і я вырашыў
ехаць у Віцебск. Прыйшоў да прыгараднай касы і папрасіў білет да
Слуцка. Касір паглядзела на мяне і са здзіўленнем спытала: «А вы
дзе знаходзіцеся?». Я засмяяўся і адказаў, што білет мне патрэбен
да Віцебска. У вагоне лаўка мая была ўнізе, саджуся на сваё месца.
Раптам прыходзіць правадніца і нясе з сабою тяжкі чэмадан і пыта-
ецца ці можна яго паставіць у нішы маёй лаўкі. Пытаю: “Вы што,
жадаеце мяне ўзарваць?”. Жанчына адказвае, што ў яе двое дзяцей.
Прыйшла думка, што вось так здараюцца аварыі і дыверсіі. Насу-
праць мяне размясціўся пасажыр у п’яным выглядзе. Седзючы, ён
засынае, потым пытаецца, чаму калоціць яго ложак. Недалёка ма-
ладыя хлопцы гуляюць у карты, смяюцца. Калі п'янка ужо прайшла,
сусед распавёў пра тое, што едзе ў Віцебск, каб пахаваць пляменніка,
які некалькі дзён таму ўладкаваўся працаваць на будоўлю і загінуў.
Тры чалавекі зваліліся з падвяснога кошыка, двое параненыя, а ён
загінуў. Вось так, жыццё чалавека – капейка. Выходжу ў тамбур, ста-
яць трое здаровых хлопцаў гадоў пад 30. Пачалі кпіць з мяне, што я
з барадой. Даюць мне мінеральную ваду. Адзін кажа: “Пі, гэта ацэ-
тон”. Я рашуча адштурхнуў бутэльку, адказаўшы што мне нічога не
патрэбна. Побач займалася прыбіраннем правадніца. Пасля адзін з
іх папрасіў прабачэння, але ж я прамаўчаў. Цягнік спазняўся з пры-
быццём у Віцебск на 1 гадзіну. Прыехаўшы ў Віцебск, спускаюся па
пераходнай лесвіцы. Стаяць прыватныя таксісты. За два кіламетры
яны бяруць пяць тысяч рублёў. Гэта дорага. Саджуся у зале чакан-
ня і працягваю пісаць “Камбінат мастацтва”. Падыходзіла старая
алкагалічка да мяне і іншых мужчын і пыталася, дзе знаходзіцца
начная крама. Потым аб нечым гутарыла з міліцыянерам, ён яе не
чапаў. Праз некаторы час я дачакаўся першага тралейбуса і паехаў
дадому. Так скончылася мая паездка ў маю родную Грэскую школу,
аб якой у мяне засталося вельмі шмат прыемных успамінаў.


Рецензии