Лёс мастацтва 9

ЛЁС І МАСТАЦТВА 9 

6 мая 2011 года
Званок з Грэска ад брата Васi. Паведамляе, што яго сын Ся-
рожа прыедзе на машыне за намi ў Вiцебск, каб адвесцi ў Гольчыцы
да сястры Нiны на адпачынак. Мы з Ядвiгай доўгі час чакалi гэтай
паездкi. Яна не адбылася ў мiнулым годзе па некаторых прычынах.
Так i восень прыйшла. Тады я сказаў, што мы нiкуды не паедзем.
Нiна нас запрасiла яшчэ мiнулай восенню, каб вясной прыязджалi.
У яе хворыя ногi: пашыраныя вены, хворыя суставы. Але ж яна
рыхтавалася нас прыняць. Не гаварыла, што не будзе гатаваць ежу,
як гэта сказаў Вася, таму што Таiса адмовiлася гэта рабiць. Таму ў
мiнулым годзе я да яго не паехаў, а ў гэтым вырашыў прыпынiцца ў
сястры Нiны ў Гольчыцах, каб не турбаваць брата. Ён сказаў, што не
будзем турбаваць адзiн аднаго на тым свеце, а зараз не трэба пра гэта
гаварыць. Я сказаў, каб ён не крыўдзiўся. У той жа дзень Вася зноў
патэлефанаваў i сказаў, што Сярожа паедзе ў Вiцебск пасля працы.

А дзявятай гадзiне вечара я павiнен пазванiць яму на мабiльны, каб
ведаць, дзе ён знаходзiцца, пакармiць, калi прыедзе, i ранiцай мы
ад'язджаем на Мінск. На бензiн Вася абяцаў даць. Збiраю свае рэчы.
Ядвiгіны ўжо сабрала Ганна. На кухнi забiлася ракавiна, вада капа-
ла на падлогу. Трэба адрамантаваць. Пачысцiў, замазаў, сушу элек-
тралямпачкай. Цяжка пазваночнiку знаходзiцца ў сагнутым стане.
Калi прыйшла Вiка з унiверсiтэта, я сказаў, што мы ад'язджаем да
сястры, а сёння ёй неабходна пераначаваць у мацi цi бабулi, каб мой
пляменнiк змог у нас паспаць. Яна не згадзiлася. Адносiны ў нас
напружаныя. Напярэдаднi прывезлi мой бюст з майстэрнi. Спачатку
было неяк нязвыкла, што ў кватэры твой двайнiк. Потым прывык. Я
павiнен адвезцi яго ў Слуцкую галерэю i падарыць. Там многа маiх
карцiн. Няхай будзе i мой бюст. Стамiўся… Паляжаў крыху на ка-
напе i пачаў зноў збiрацца. Час наблiжаўся да дзевяцi. Iду на кухню,
раблю курыцу-грыль. Набыў каўбасы, памiдораў, агуркоў, сыру на
вячэру i ў дарогу. Тэлефаную Сярожу ў дзевяць гадзiн, вiтаюся. Ён
гаворыць, што знаходзiцца ў 90 км ад Вiцебска. Абяцаў патэлефана-
ваць, калi будзе ад'язджаць на горад. Сустрэлiся мы цёпла, радасна.
Едзем на кватэру. Сярожа павiтаўся з Ядвiгай. Яна з кiёчкам пайшла
на кухню, каб паказаць, што ўжо можа хадзiць. Ляглi спаць. У чаты-
ры гадзiны зазванiў мабiльнiк. Я аднёс бюст у багажнiк. Баюся, што
закруцiлi ненадзейна. Сярожа супакоiў мяне: “Дзядзя Валодзя, усё
будзе нармальна”. Загрузiлi рэчы, селi ў машыну i ў 5.30 паехалi на
Мiнск. Калi праязджалi праз мост у раёне Маркаўшчыны, убачылi
недабудаваны прыгожы будынак. Тут будзе гандлёвы цэнтр. У гэ-
тай фiрме працуе Сярожа. Ён расказаў, што там будуць прадаваць.

Было цiкава паслухаць. Дагэтуль было добрае надвор'е, цёпла i со-
нечна. А зараз пачаўся дождж, які iшоў увесь дзень. Дарога мокрая
i небяспечная. Ядвiга распавядала розныя небылiцы Сяргею. Ён
зрэдку ўсмiхаўся i сачыў за дарогай. Ехалi ў аршанскiм напрамку.
На абодвы бакi дарогi – зеляніна, вясна… Прыгожа! Палi, узлесак,
вёскi… Я ўсю дарогу любаваўся раўнiнамi, якiя распрасцёрлiся да
самага гарызонта. Як яны ўтварылiся? Прыходзiць думка, што тут
сотнi тысяч гадоў Зямля была пакрытая лёдам, потым ён рухаўся на
поўнач пасля пацяплення i раўняў усё на сваiм шляху. У Талачыне
прыпынiлiся на дзесяць хвiлiн, перакурылi i далей у шлях. Хутка
Мiнск. Сярожа заехаў дадому, каб узяць сваю жонку i дзiця і завезцi
ў Грэск на святы. Рэчы ўзялi на каленi, усе памясцiлiся. Да Грэска
80 км. Вакол родныя знаёмыя краявiды. Квiтнее лубiн – вачэй не
адвесцi. Усё блiжэй i блiжэй да дому. Знаёмыя назвы вёсак: Гацук,
Буда Грэская, Шышчыцы. Хутка ўжо i Грэск. Вось i Васiна хата,
прыгожая. Ён зрабiў рамонт. Прыпынiлiся недалёка ад веснiчак.

Вася i Таiса выйшлi сустракаць нас, вясёлыя, з усмешкай на тва-
рах. Абнялiся, пацалавалiся. З гумарам i жартамi зайшлi ў хату, селi
на канапу ў пярэдняй. У пакоi насупраць вiсяць мае краявіды. Раз-
глядаю iх. Быццам бы нядрэнна напiсаны. Заходжу ў пакой, раз-
глядаю. Дык тут жа карцiнная галерэя! Вася пытаецца, цi прывезлi
мамiн партрэт. Я дастаю два чорна-белых партрэты, выкананыя
алоўкам. На адным ёй гадоў пяцьдзясят, на другiм – семдзесят.
Вася i Таiса выбралi другi. Паставiлi побач з партрэтам бацькi, якi я
перадаваў раней. Нарэшце яны разам. Я не ўбачыў, што Таiса хво-
рая. Яна выглядае добра, i Вася таксама. Сярожа сказаў, што ўжо
трэба ад'язджаць у Гольчыцы, гэта 12 км. Потым ён паедзе ў Мінск
аддаць машыну i зноў у Грэск. Ён спяшаецца. Прыехалi ў Гольчыцы
да Нiны. Прыгожа пафарбаваная хата. Кульгаючы, да нас выходзiць
Нiна, ветлiва сустракае. Таксама выйшлi сустракаць пляменнiк
Вiця i яго сын Сяргей. Я спытаўся ў Сяргея, сына Васi, колькi з
мяне за бензiн. Ён сказаў, што 180 тысяч. Я аддаў яму 200 тысяч
i падзякаваў. Я разабраў рэчы, зняў паралон з бюста. Паставiў яго
каля тэлевiзара. Пакой вялiкi, вокнаў шмат, святло пранiкае з двух
бакоў. У залежнасцi ад асвятлення змяняецца i псiхалогiя партрэ-
та. Мы жывём, адпачываем, а мой двайнiк-бюст уважлiва слухае
нас i назiрае за ўсiмi. Праз два днi змяняецца курс долара: 1 долар
за 4 тысячы беларускiх рублёў. Беларускi рубель абясцэньваецца,
цэны адпушчаныя, у народзе панiка. Купляюць усё, што можна. Я з
пляменнiкам Вiцем паехаў на Слуцк i яшчэ па старых цэнах купiў
газавую плiту з грылем за 1 мільён 30 тысяч беларускiх рублёў.

Нiне ўжо даўно патрэбна была новая плiта. Я вырашыў зрабiць ёй
падарунак. Усе здзiвiлiся, але былі задаволеныя. Патэлефанаваў
Ганне, сястры Ядвiгi. На яе рахунак два гады таму я палажыў два
мiльёны на наша пахаванне. Сказаў, каб зняла грошы i купiла сабе
што хоча. Яна спачатку згадзiлася, а потым перадумала. У нас ёсць
запазычанасці. Ну што ж, грошы могуць абясцэнiцца. За грошы,
што я ўзяў на адпачынак, а гэта 3 мільёны рублёў, я прапанаваў Нiне
купiць i новы халадзiльнiк. Гэта я ўжо даваў iм у доўг. Вiця згадзiўся,
i мы паехалi ў нядзелю i купiлi за 1 мільён 400 тысяч рублёў. Так-
сама ўзялi каструлi з нержавейкi кiтайскай вытворчасцi (6 штук)
за 200 тысяч. Грошай стала мала, кашалёк палягчэў. Зато ўсе за-
даволеныя. I я таксама. Патэлефанавалi газавiкам, каб падключылi
плiту. Прыехала два мужчыны. Усё зрабiлi, папрасiлi распiсацца ў
дакументах. Заплацiлi 75 тысяч рублёў. За дзесяць хвiлiн працы.

Уключылi плiту. Добра гарыць. Я ў магазiне ўсё правяраў, таму
астатнiя функцыi ў прысутнасцi майстроў не правяралi. Потым
вырашылi ўсё ж уключыць. У духоўцы ад электрычнасцi нiчога
не працуе. Што рабiць? Я вырашыў сам пашукаць няспраўнасць.
Знайшоўу: майстры выпіхнулi з гнязда iзалятар электрода для пада-
чы iскры i замкнулi на масу. Я паставiў усё на месца, плiта зарабо-
тала. Навошта яны гэта зрабiлi? Магчыма, каб прыехаць яшчэ раз i
злупiць яшчэ грошай з пенсiянеркi. Падчас работы грылю згарэла
лямпачка ў духоўцы. Вось колькi розных клопатаў звальваецца на
пенсiянера.
Вёска пацiху вымiрае. Два гады я прыязджаю сюды на
прыпынак. Раней ранiцай i вечарам iшоў статак кароў з прыватных
двароў. Зараз не бачна. Купiць малака ў каго-небудзь немагчыма.
Вёска вымiрае, а царкву будуюць. З кожнага пенсiянера патрабу-
юць па сто тысяч рублёў. Канечне, гэта справа добраахвотная. Пра-
цаваць у агародзе адзiнокаму пенсiянеру таксама цяжка. Коней у
калгасе няма. Пасеяць, акучыць, забаранаваць. За ўсё гэта трэба
заплацiць. А цэны высокiя. А не засяваць агарод сорамна. Вось мая
сястра Нiна хоць i хворая, але ж корпаецца ў зямлi. Прыязджаюць
унукi, сын Вiця са Слуцка, я з Ядвiгай. Усiх трэба накармiць, пача-
ставаць чым-небудзь з агарода. Я дапамагаю Нiне i па гаспадарцы
i на кухнi. Цэны тут высокiя, а выбару няма – магазiн далёка. Ку-
пляе прадукты i лякарствы работнiца сацыяльнага абслугоўвання
Света, жанчына сярэдняга ўзросту, вельмi добрая. Прыязджаюць
тры аўталаўкi. Цэны на тавар не ўказаны. Якую назавуць, такую i
плацяць пенсiянеры. Малако дае Света – у яе ёсць карова, дорага
не бярэ. Вiця за паўгода зрабiў усю сантэхнiку i туалет у кватэры.

За гэта яму вялiкi дзякуй. Гэта зручна для ўсiх, асаблiва для хво-
рых. Зямля пустуе, расце трава. А раней за зямлю была рэвалюцыя,
гiнулi людзi тысячамi, мiльёнамi. У людзей забiралi апошнiя метры
па розных прычынах. А цяпер няма каму апрацоўваць. Прыехалi мы
да Нiны 7 мая. Заканчвалася вясна. Усё пачало квiтнець. Жаўцеюць
дзмухаўцы. На дрэвах зелянеюць першыя лiсточкi. Паветра чыстае,
насычанае водарам першых кветак i зелені. Галава п'янее ад усяго
гэтага. Мне захацелася больш часу праводзiць на вулiцы. Я нават
загарэў, хоць урачы не раюць. Хацелася прагрэць цела i косцi на
сонцы. Шпакi жылi пад страхой каля веранды. Ластаўкi жывуць у
куратнiку. Я выпускаю кур пахадзiць па агародзе. Сястра не зада-
волена, а я гавару: “Свабоду пеўню!”. Мы смяёмся. Певень белы,
з чырвонай каронай, высокi i прыгожы. Цэлы дзень пiльнуе свой
курыны гарэм. Трохмесячнае шчаня па мянушцы Жук ганяе кур,
а певень ганяе шчаня. Стары тоўсты кот не хоча гуляць з Жуком,
выпускае кiпцi. Шчаня баiцца яго. На ноч мы яго прывязваем, а
ранiцай ён пачынае плакаць, як дзiця. Калi Жука адпускаюць, ён ад
радасцi падскоквае да мяне на каленi, аблiзвае рукi. Я выношу яму
пачастункi: то яйка сырое, то костку, то малака налью.

Прайшоў месяц адпачынку, а я i не заўважыў, нiбыта адзiн
дзень прайшоў. За гэты час я зрабiў 40 графiчных прац. Перадам iх
у Слуцкi музей, калi паеду на адкрыццё выстаўкi, якое плануецца ў
канцы чэрвеня. Нiна частуе нас усiм, што у яе ёсць: то салатам, цы-
буляй, то радыскай, то клубнiцамі, якія мы перацёрлi з цукрам. Яна
клапоцiцца аб Ядвiзе, добра яе даглядае. За гэты час я тры разы хадзiў
на рыбалку. Гэта недалёка, каля двухсот метраў. Лавiў карасёў, вагой
да кiлаграма. Аднойчы злавiў рыбiну памерам з далонь. Дробязь ад-
даю кату, вараную аддаю курам i сабаку. З вялiкай вару юшку. Зада-
вольвае сам працэс рыбнай лоўлi: толькi закiнеш вуду – клюе. Нiна
сказала, што абяцалi прыехаць пляменнiца Галя Пронiна з мужам
Мiшам, яе дачка Вольга з мужам Сашам. Дамовiлiся на нядзелю.
Прыбралiся ў хаце, прыгожа апранулiся. А яны не прыехалi. Захва-
рэла Вольга. Мы ў роспачы селi за стол, выпiлi вiна, з'елi курыцу-
грыль. Прыкладна праз два тыднi яны прыехалi нас праведаць. Калi
Вольга вучылася ў Вiцебску ў тэхналагiчным унiверсiтэце, часта
бывала ў нас. Прывезлi пачастункі і для Нiны, i для Ядвiгi. Выпiлi
вiна. Зайшла размова пра Бога. Я сказаў, што ў свеце адбываюцца
катастрофы, гiнуць людзi, як гэта дапускае Бог? Вiця, сын Нiны,
сказаў, што ў яго хаце супраць Бога гаварыць нельга. На гэтым i
закончылi, перайшлi на iншыя тэмы. Потым госцi паехалi дадому.

12 чэрвеня 2011 года
Дамовiўся з братам Васем, што я, Вiця i Нiна прыедзем па-
глядзець помнiк, на якi я даваў 700 тысяч рублёў, братам Iванам,
якiя памерлi ў малым узросце. Нiна званiла Васю з Таiсай, Танi з
Мiшам, але ж яны не захацелi прыехаць на могiлкi. Маўляў, яны ўжо
былi i ўсё бачылi. Помнiк мне спадабаўся. Пастаялi, пакланілiся,
узгадалi, паклалi жывыя кветкi, цукеркi. Вiця нас сфатаграфаваў.

Побач помнiк мамы. Яна спачывае побач са сваiмi дзецьмi. Па да-
розе заязджаем да Танi. Яна з Мiшам нас сустракае. Абдымаемся,
цалуемся, iдзём у хату. Мяне апаноўваюць эмоцыi i хваляванне. Я
тут нарадзiўся, тут прайшлі мае дзяцiнства i юнацтва. Тут, у Грэ-
ску, я працаваў кiнамеханiкам. У хаце ўсё добра, утульна i прыго-
жа. Усё зроблена рукамi Мiшы. Я папрасiў Вiцю сфатаграфаваць
краявіды, якiя я iм падарыў. Я прайшоўся па агародзе. Сад старэе,
яму 62 гады. Калiсьцi я пасадзiў яго. Засталося 7 дрэў. Новых я не
бачыў. Таня, дачка Нiны, прапанавала паабедаць, але мы адмовiлiся
i паехалi да Васi, тут усяго адзiн кiламетр. Спынiлiся каля варот. Нас
сустрэлi Вася i Таiса. Пацалавалiся i iпайшлі ў хату. Усё цудоўна.

Зроблен еўрарамонт. Дзверы, шпалеры, столь – усё прыгожа. За-
ходжу ў другi пакой. Па сценах краявіды i нацюрморты, партрэты
мацi i бацькi. Усе працы падарыў Васе я. Пакой выглядае як малая
карцінная галерэя. Брат спытаўся, калi будзе выстава ў Слуцку. Я
адказаў, што ў канцы чэрвеня. Адкрыю выставу, i можна ад'язджаць
на Вiцебск. “Чаму так хутка?”- спытаў Вася. “А нiхто больш не за-
прашае ў госцi. У Нiны я ужо два месяцы. Пара i дадому”. Вася
замаўчаў. А што тут скажаш? У гэты час Вiця фатаграфаваў карцiны.
У зале вiсіць краявід вадасховiшча ў Руднi, якое Васіль будаваў.
Выглядае добра. Збiраемся ехаць у школу. Там мая карцiнная гале-
рэя. Пытаюся, чаму не зрабiлi агароджу для помнiка. Таiса сказа-
ла, што вiнаваты пляменнiк Вова, якi абяцаў i не зрабiў агароджу
і не пасыпаў на зямлю каляровую крошку. У галерэi Грэскай СШ
праблема. Дрэнныя рамкi, творы непрафесiйна аформлены, без па-
спарту i шкла. Няма добрай дошкi ў Грэскiм раёне. Куды Вася нi
звяртаўся – усё дарэмна. Акварэлi вiсяць без шкла. Усё выглядае
безгустоўна. Любы вучань-свавольнiк можа пракалоць алоўкам або
ручкай акварэль, якая выканана на паперы.

Сабралiся ехаць у школу. Таiса прапанавала паснедаць. Мы
адмовiлiся. Было свята - Троiца. Напярэдаднi Вася спытаў у мяне,
што я буду пiць - каньяк, гарэлку, бальзам. Я сказаў, што адзiн глы-
ток. Але ж нас нiхто не пачаставаў нават чаем. Толькi перад ад'ездам
прапанавалi. Праўда, Вася даў Вiце, Нiне i мне па паўлiтроваму
слоiку мёду. За гэта яму вялікi дзякуй. Прыязджаем да школы. Iдзем
па алеi. Па абодвух баках растуць вялiкiя елкi. Навокал усё прыго-
жа. Вiця нас фатаграфуе. У калiдоры на другiм паверсе пачынаецца
выстава маiх карцiн. Вiсiць адпаведная аб'ява. Вiця ўсё фатаграфуе.

Iдзе размова пра акварэлi i iх захаванасць. Шкада, калi велiзарная
праца загiне. На дзвярах - шыльда “Карцiнная галерэя У.I. Вiтко”.
Зайшлi. Вялiкi пакой, клас. Па сценах – мае творчыя працы. Тут
партрэт мамы, бацькi, мой бюст, якi зрабiў скульптар В. Магучы,
краявіды, нацюрморты, акварэлi, жывапіс, тэматычныя працы,
афiшы, эцюднiк, малюнкi, эскiзы да карцiн. “Да-а, уражвае. Я нават
не чакаў”,- сказаў Вiця. Ён упершыню ўсё гэта ўбачыў. На падлозе
каля сцяны стаіць жывапісная праца “Мёртвая сiнiца на чорным сне-
зе”, падрамнiк пашкоджаны, зламаны. Мяне гэта збянтэжыла. Мне
растлумачылi, што карцiна вiсела ў калiдоры, звалiлася са сцяны,
вось i паламаўся падрамнiк. Усе мяне супакойвалi. Я растлумачыў
брату Васю, як выправiць гэтую бяду. Я iм сказаў, што гэту карцiну
набыў калекцыянер з Італііна выставе ў Мінску. А тут валяецца
на падлозе.Трэба сур'ёзна пагаварыць з дырэктарам школы Лiлiяй
Iванаўнай, каб знайсцi магчымасць палепшыць афармленне карцiн.

Вiця скончыў фатаграфаваць карцiны, i мы ад'язджаем ад школы. На
скрыжаваннi прыпыняемся. Вася гаворыць: “У мяне тры пытаннi.
Чаму Валодзя i Ядзя ад'язджаюць раней?”. Нiна гаворыць, што абя-
цала прыняць нас на два месяцы. Ёй таксама трэба адпачыць. Вася
запярэчыў: “Хіба ты замарылася? Няхай жывуць”. Нiна згадзiлася
на два з паловай месяцы. Вася да сябе не запрашае. Другое Васiна
пытанне: цi зможа Вiця адвезцi нас у Вiцебск? У Нiны машына ста-
рая, дарога доўгая, вадзіцель з малым стажам. Вася сказаў, што буд-
зе думаць, як гэта зрабiць яго сыну Сяргею. Трэцяе Васiна пытанне:
як будзем святкаваць адкрыццё выставы ў мой 80-гадовы юбiлей?

Я сказаў, што будзем у складчыну, я дам больш. Нiна сказала, што
ўвогуле не трэба нiякiх кафэ i рэстаранаў. Вася гаворыць, што трэба
сабрацца, пасядзець, адзначыць. Калi яшчэ раз збяромся? Я адказ-
ваю, што больш сюды не прыеду. Вася сказаў, што тым больш трэба
сабрацца. Я сказаў, што магу даць мiльён на гэтую справу. “Ну дык
у чым справа?” – сказаў Вася. Я адказваю, што не бачу ў гэтым сэн-
су. Вiця ўдзелу ў размове не прымаў. Вася сказаў: “Будзе сорамна
перад усiмi”. Папрасiў Нiну, каб яна звярнулася за дапамогай да Галі
Пронінай, пляменніцы, у арганізацыі святкавання юбілею. Сам нi ў
чым удзелу не прымае. Я сказаў: “Хопіць гаварыць на гэтую тэму!
Мяне дома чакае хворы чалавек. Трэба ехаць”. Вася выйшаў з ма-
шыны. Калi прыехалi, спыталiся ў Ядвiгi, як справы. Яна адказала,
што ўсё добра. Прагаладалiся за час паездкi. Павячэралi i пайшлi
спаць.

28 чэрвеня 2011 года
Мой адпачынак з Ядвiгай у сястры падыходзiць да закан-
чэння. 7 лiпеня будзе два месяцы, як мы прыехалi. Першы месяц
праляцеў вельмi хутка. Другі здаваўся крыху даўжэйшым. Адкрыц-
цё маёй выставы адбудзецца 8 ліпеня 2011 года ў Слуцку. Пасля ад-
крыцця будзем збiрацца дадому, у Вiцебск. Буду прасiць Сяргея, каб
знайшоў магчымасць адвезцi нас. Адпачынак прайшоў добра. Па-
ветра свежае, побач, у адным кiламетры, лес. Вакол засеяныя палi.
На двары квiтнеюць розныя краскі. Пад акном арка з вiнаграднай
лазы. Калi цёпла ранiцай, адчыняем акно, паветра ап'яняе. Засыпа-
ем ізноў. У ста метрах вадаём. Хаджу на рыбалку дзеля адпачынку,
каб закiнуць вуду. Ловяцца карасi, вялiкiя i малыя. Адпачываю. Уся
ўвага на паплавок. Побач трава ў рост чалавека. Цiшыня. Ранiцай
спяваюць салаўi, квакаюць жабы. Я адчуваю асалоду ад усяго гэта-
га. Ранiшнiя спевы пеўня. Дома жывуць кот и трохмесячны сабачка
Жучок. Я яго падкармлiваю. Жук любiць гуляць i хадзiць са мной
на рыбалку. Кот лянiвы, мышэй лавiць не хоча. Толькi б еў i спаў.
 Ён сябруе з Ядвiгай, нiколi яе не ўкусiў i не абадраў. Жучок жа можа i
ўкусiць падчас гульнi, i ногi мне абадраў, нават мазаў маззю. Шпакi
i ластаўкi адчуваюць сябе спакойна ў нашым двары. На нас не звяр-
таюць нiякай увагi. Сядзяць на правадах i спяваюць. Вельмi прыем-
на! Зрэдку прылятае бусел. Вераб'i-свавольнiкi прылятаюць i клю-
юць разам з курамi. Раней кот iх лавiў, а зараз нават не глядзiць у iх
бок. Нiна Iльiнiчна, мая сястра, вельмi ўважлiва да нас адносiцца,
смачна кормiць. Мы пачалi набiраць вагу. Я дапамагаю сястры па
гаспадарцы. У асноўным гэта варка ранiцай аўсянкi i мыццё по-
суду. Уся зелянiна, цыбуля, часнок, кроп, салата са свайго агаро-
да. Ужо ёсць клубнiцы, чорныя парэчкi. Вiтамiнаў у дастатку.

Нiна нiчога для нас не шкадуе. Вiця прыязджае сюды ў суботу i нядзелю,
iншы раз з дзецьмi, Сяргеем i Дашай. З Вiцем мы хадзiлi па роз-
ных месцах у Гольчыцах: да вадасховiшча, аграгарадка, вяза, якому
трыста гадоў. Вiця ўсё фатаграфаваў. Потым здымкi мы глядзелi па
тэлевiзары. За гэты час я напiсаў партрэт трагiчна загiнуўшага сына
Нiны Сяргея, партрэты Ядвiгi i Нiны, карцiну “Доўгая дарога дадо-
му”, каля сарака графiчных прац. Сумясцiў адпачынак з творчасцю.
Усе працы перадаў Слуцкаму музею. Цэны растуць. Не так даўно
хадзiў у краму, нiчога няма – нi талерак, нi прышчэпак, нi паперы
для чарчэння. Раней сода каштавала адну тысячу, а зараз 6 тысяч
рублёў. Батонаў няма, зато ёсць чорны хлеб. Каўбаса каштуе 30 - 40
тысяч. Вось такiя справы. Прыязджаюць аўталаўкi. Цэны кусаюц-
ца. Курыныя кумпячкi i крылцы па 20 тысяч. Сёння пахмурна, iдзе
дождж. Вось я i заняўся сваiмi запiсамi. Учора ў доме Нiны ў зале
павесiў творчыя працы. На адным баку два краявіды i нацюрморт,
на другiм партрэт бацькi, краявід i партрэт сына Нiны Сяргея, якi
загiнуў. Я яго не аддаў у музей. Зала стала добра выглядаць. Твор-
чыя жывапiсныя працы ўпрыгожваюць кватэру.

29 чэрвеня 2011 года
Вечарам iду на рыбалку. У некалькiх месцах на вадаёме рас-
це лазовае кустоўе. У iм добра клюе. Калi я прыходжу ў пяць гадзiн
ранiцы, заўсёды сустракаю адзiнокага гусака. Ён чорны, з белымі
грудкамі i шыяй, чырвонай дзюбай з нейкiм нарастам. Я лаўлю рыбу
на адным беразе, а ён плавае на другiм, глядзiць на мяне, потым ха-
вае дзюбу пад крыло i спiць. Другiм разам я стаю на сваiм месцы, а
ён плыве на сваё. На беразе становiцца на невялiкую купiну i пачы-
нае мыцца. Нахiляецца i палошча дзюбу i шыю. Потым перабiрае
пер'е і зноў палошча дзюбу. I так 10 - 15 хвiлiн. Потым адпачывае i
глядзiць на мяне, як я лаўлю рыбу. Нешта пападаецца адна дробязь.
Я вырашыў абыйсцi вадаём вакол, закiнуць вуду ў розных месцах.
Аер i высокая трава растуць да самага берага. Я iду далей i пады-
ходжу да месца, дзе адпачывае мой гусак, ён быў у трох кроках ад
мяне. Мы занялiся кожны сваёй справай. Я лаўлю рыбу. Ён чысцiць
сваё пер'е. Аднойчы прыйшоў – няма гусака. На другi, трэцi дзень
ён не з'явiўся. Я засумаваў без яго, мы бачылiся амаль два месяцы.
Што з iм здарылася, не ведаю. Адольваюць розныя думкi пра лёс
гусака. Хутка я паеду ў Вiцебск i хацеў бы ўбычаць яго яшчэ раз. Я
абуў гумавыя боты i пайшоў шукаць гусака. На другiм беразе яго
няма. Рыбакоў таксама не бачна. Я заўсёды быў адзiн з iм. Стала
мне сумна. Нават не гляджу на паплавок. Раптам пачуў шум уверсе.
Паднімаю галау i бачу дзiкiх гусакоў. Ляцяць нiзка. Нiколi не бачыў.
Яны ляцяць адзiн за другiм, як самалёты-знiшчальнiкi, толькi бяз-
гучныя. Гэта цудоўнае вiдовiшча запомнiцца назаўсёды. Дома я
расказаў пра гэты выпадак Нiне i Ядвiзе. Iм было цiкава.

2 лiпеня 2011 года
Пазванiў Яўсеенку Мiкалаю i запрасiў на адкрыццё
выстаўкi ў Слуцку. Два гады таму ён лячыўся ў Вiцебску i заязджаў
да мяне. Мы пасябравалi. Па-таварыску, са станоўчымi эмоцыямi,
актыўны, дапамог падрыхтаваць маю машыну да тэхагляду. Ра-
ней многа пiў, пасля Афганiстану. Быў паранены, на галаве рубцы.
Гэта было пекла для нашых салдат. Колькi iх там загiнула! Сёння
Мiкалай не п'е, не курыць. Вядзе здаровы лад жыцця, як ён гаво-
рыць. Бегае ранiцай, плавае. Да-а, можна толькi пазайздросцiць.
Некалькi месяцаў таму ажанiўся яшчэ раз. Лячыўся ў мiнскiм
шпiталi i там сустрэў у горадзе сваю будучую жонку. Завуць Валя.
З ёй ён i прыехаў да нас у Гольчыцы на таксi. Прывезлi торт i слоік
соку. Я не чакаў такога хуткага яго рашэння. Нiны дома не было.
Яна займалася сваiмi справамi. Мне прыйшлося накрываць на стол
самаму. Паставiў графiн з вiнаградным вiном, але госцi адмовiлiся.
Мне было прыемна пагаварыць з iмi. З Мiкалаем даўно не бачылiся.
Размова iшла на розныя тэмы, было шмат гумару. Час ляцеў хутка.
Мы з Ядвiгай былi рады, што яны прыехалi наведаць нас. Прыйш-
ла Нiна. Мы выйшлi правесцi гасцей. У суседзяў iшла машына на
Слуцк. Яны селi i паехалi дадому. 5 чэрвеня я быў у Слуцку, рабiў
экспазiцыю сваiх прац у карцiннай галерэi да адкрыцця, якое ад-
будзецца 7 лiпеня а 16 гадзiне. Вяртаюся ў Гольчыцы. Стаю на пры-
пынку. Да мяне падыходзяць Валя i Мікалай. Нечаканая сустрэча.
Былi рады ўбачыцца. Яны едуць у вёску Лянкi, на радзiму Мiкалая,
касiць траву. Мiкалай з электракасой, з рэмнямi на спiне, нiбыта
салдат едзе на фронт. Селi мы ў розныя аўтобусы i паехалi кожны
сваiм шляхам. З другой паловы чэрвеня i па сённяшнi дзень iдуць
дажджы. Калi даехаў да Гольчыц, пачаўся моцны дождж. Ля веснiц
мяне сустрэла Нiна.

3 жніўня 2011 года
Другога жніўня патэлефанаваў сястры ў Гольчыцы і
павіншаваў з днём нараджэння. Ёй споўнілася 70 гадоў. На яе лёс
выпала шмат цяжкасцей і гора. Разышлася з первым мужам, па яго
віне, потым выйшла замуж за другога. Пабудавалі дом, нарадзіла
яшчэ двух сыноў. Ад першага мужа – дачка. Сяргей служыў у
Чэхаславакіі. Пра службу нічога не расказваў - нельга было.
Працаваў на мясакамбінаце ў Слуцку, набыў матацыкл, нягледзячы
на забарону бацькоў. Разбіўся, загінуў - каталіся ўвечары. Дачка вы-
йшла замуж за Міхася, афганца, быў паранены, бачыў смерць сваіх
сяброў, сам ледзь застаўся ў жывых. Малодшы, Віця, ажаніўся на
прыгожай дзяўчыне, нарадзілася двое дзяцей. Разышліся. Скончыў
завочна сельскагаспадарчую акадэмію. Сястры трэба было пера-
жыць усё гэта. Памёр муж Сцяпан, яму было 70 гадоў. Зараз жыве
адна. Баляць ногі. Паведаміла мне, што на дзень нараджэння пры-
едзе Віця з сяброўкай, брат Вася з Таісай. Я і Ядзвіга павіншавалі яе
з юбілеем і пажадалі ўсяго самага лепшага ў яе далейшым жыцці.
Вось яно, жыццё, у горы і цяжкасцях. Зусім мала – у прамежках, як
сонца паміж дажджамі.
Ужо каля месяца не пісаў свае запісы, вяртаюся да падзей,
якія былі ў мяне раней.

8 ліпеня адкрываецца мая персанальная выстава ў Слуцку.
Віця прыехаў на сваёй машыне і адвёз нас у карцінную галерэю.
Нас сустракае дырэктар Слуцкага краязнаўчага музея Сорык Н.І. і
старшы навуковы супрацоўнік Ажэўскі В.А. Прыйлі ўсе сваякі, якія
жывуць у Слуцку. Прыехаў брат Вася з браціхай Таісай. Дырэктар
Грэскай школы Ланюк Л.І., паэтэса са сваім мужам, пляменніцы з
Грэску Долбік Насця і Алена. Гледачоў і гасцей сабралаося шмат.
Усе прыгожыя, шмат кветак. Я ў белым касцюме, як белая варо-
на сярод усіх. Выставу адкрылі. Серык Н.Г. гаварыла, што Вітко
– вядомы беларускі мастак, падарыў Слуцку больш за 320 творчых
прац, жывапісу і графікі. У асноўным гэта жывапіс розных жанраў,
ім добра фарміраваць розныя выставы. Пажадала мне ўсяго добра-
га ў жыцці і творчасці. Шмат сказала цёплых слоў у мой адрас.

Далей выступаў Ажэўскі В.А. Ён сказаў, што мастак Вітко
разнапланавы. Звычайна адны мастакі працуюць у пейзажы, другія
– у партрэце, іншыя – у нацюрморце ці карціне. Вітко працуе ва
ўсіх жанрах і вырашае розныя тэмы – вайны, Чарнобылю, лірыкі,
гісторыі і космасу. Зараз, напярэдадні выставы, напісаў работу
“Доўгая дарога дадому” і падарыў каля 30 работ графікі. Пасля за-
канчэння мастацкага вучылішча ў 1961 годзе працаваў на віцебскай
фабрыцы “Сцяг індустрыялізацыі” і шоўкавым камбінаце, по-
тым – у віцебскіх мастацкіх майстэрнях. У 1975 года прыняты ў
Саюз мастакоў СССР. Жыве ў Віцебску. Удзельнік усесаюзных,
рэспубліканскіх, абласных і замежных выстаў. Карціны знаходзяцца
ў музеях Мінска, Віцебска, Слуцка, прыватных галерэях Польшчы,
Італіі, Францыі, Расіі, у Грэскай СШ, таксама ў сваякоў мастака.

Далей выступіла дырэктар Грэскай СШ Лідзія Іванаўна
Ланюк. Яна сказала: “Мы заўсёды ганарымся таленавітымі
выхавальнікамі нашае школы. У вобласці, а мабыць, ва ўсёй Беларусі
няма карціннай галерэі ў школе, і мы ўдзячны за падораныя карціны
выпускніку і земляку вядомаму мастаку Вітко. І гатовы аддаць яшчэ
адзін клас пад карцінную галерэю. Усе вышэйшыя ўстановы да гэ-
тай думкі адносяцца з разуменнем. Усе мерапрыемствы і нарады
нашага раёна праходзяць у нашай школе, і мы ганарымся гэтым”.
Шмат сказала ў мой адрас добрых слоў. Выступіла і настаўніца
Грэскай школы Міклашэвіч Ганна, член Саюза пісьменнікаў, паэ-
тэса. Павіншавала мяне з выставай і прачытала свой верш, прыс-
вечаны мне. Потым пачалі выступаць сваяк, казалі, што не трэба
гнацца за доларамі, трэба хадзіць у музеі. Узрост 80 год – не мяжа,
пажадалі здароўя і творчых поспехаў. Сястра Ніна сказала, што я
вельмі актыўны, устаю рана і бяруся за працу, малюю, хаджу на
рыбалку, займаюся кухняй, комнату ператварыў у майстэрню.

У агародзе таксама даю парады. Добра, што ў нашай сям’і ёсць такі
разумны брат. Мы ганарымся ім. Былі і іншыя выступленні. Усе
дарылі кветкі, я іх клаў на пастамент свайго бюста. Потым мне далі
слова. Я пачаў сваё выступленне з замінкі. Мне можна гаварыць,
а можна і не, мастакі не любяць гаварыць. Я падзякаваў усім, хто
прыйшоў на маю выставу і сказаў шмат цёплых слоў у мой адрас.
Дзеля падзякі трэба пісаць новыя карціны. Мне здаецца, што ўсе
карціны напісаў не я, а ён, сказаў я, звяртаючыся да бюста. Я вад-
зяны, а ён гіпсавы, я выпаруся, а ён застанецца, беражыце яго. Я
лічу, што калі тут карціны, то і я павінен быць тут, гэта значыць мой
бюст. Яго аўтар – вядомы скульптар Віцебска Валерый Магучы. Усе
просяць карціны, дзякуюць, але ніхто не пытае, як жыве мастак.
Усе карціны я аддаў бязвыплатна, і скажыце, хто яшчэ працуе без
грошай? Такіх людзей няма! Усе, хто прысутнічаў, маўчалі. Я апра-
нуты, не галодны, трошкі вядомы – большага мне і не трэба. Ды і
мастак павінен жыць галодным. У зале ажыўленне, апладысменты.

Такі лёс мастака, і яго патрэбна несці да канца. Хто не выступаў –
ішлі да мяне з кветкамі, дзякавалі, віншавалі з выставай. Я дзякую
ўсім, запрашаю ў залу - выстава адкрыта. Віця і іншыя здымалі ад-
крыццё выставы на відэа. Падыходзілі карэспандэнты з газеты і ра-
дыё. Экспазіцыя размешчана ў трох залах, пытанні, адказы, размовы
на розныя тэмы. Падышла падзякаваць старшыня аддзела культуры
Слуцка. “Вось вы мне і патрэбны, - сказаў я. - Трэба дапамагчы
Грэскай школе ў афармленні прац, яны выглядаюць убога”. Побач
стаяла Сярук Н.Г., яна ўказвае на яе, бо “ў яе грошай шмат”. Уво-
гуле абяцала дапамагчы, але грошай няма, мастацтва – на апошнім
месцы, самі разумееце. Пытанні і адказы журналістам і гледачам.
Віця заканчвае здымку карцін. Забіраем падарункі, садзімся ў ма-
шыну, едзем. Насустрач ідзе Ажэўскі А.В., нясе шапку і зонт, я
забыў у яго кабінеце, мне ў машыну, развітваемся з супрацоўнікамі
музея. Прыехалі, ідзём з гарою кветак, нас чакае са слязамі Ядвіга
Андрэеўна. Мы дома ў Ніны. Гэта была пятніца. Назаўтра нічога
не рабіў. Нейкая санлівасць і апатыя. Шмат спаў. Патэлефанаваў
Сяргею, калі ён зможа адвезці нас у Віцебск. Ён адказаў, што на на-
ступным тыдні. Потым Вася нам паведаміць.

Пагутарыў з Серык Н.Г., дырэктарам краязнаўчага му-
зея, ці зможа яна ўзяць шэфства і аказаць дапамогу Грэскай СШ
у афармленні карцін, ці патрэбны грошы на рамкі і шкло. Адказ:
“У мяне няма грошай”. Тэлефаную старшыні аддзела культуры, як
быць. Хто зможа дапамагчы Грэскай школе? Адказ: “Няхай Ланюк
Л.І. напіша заяву на імя старшыні адукацыі, і мы абмяркуем гэтае
пытанне, верагодна, дапаможам. Вы ж ведаеце, што мастацтва – на
апошнім месцы па фінансаванню”. Я адказваю: “Гэта патрэбна не
мне, а вашым дзецям і вам”. Тэлефаную Л.І. Ланюк. Тлумачу, каб
напісала заяву да свайго старшыні. “Дык я ведаю, як яны адказва-
юць на нашы заявы і просьбы. Гэта бессэнсоўна”. Пасля доўгай
размовы яна згаджаецца і гаворыць, што напіша і можна паспраба-
ваць. Відавочна, яна не хоча турбаваць лішні раз свайго начальніка.

Яна на пенсіі і працуе дырэктарам СШ. Калі будзе настойваць –
пойдзе на адпачынак. Я сабраўся са сваімі эмоцыямі, пераадолеў
псіхалагічны бар’ер і патэлефанаваў начальніку аддзела адукацыі
Слуцкага гарвыканкама. Растлумачыў яму ўсю сітуацыю і выказаў
сваю просьбу. Ён адказаў, што зразумеў.
Я прасіў выслухаць мяне да канца. Калі мне адкмовяць, я
буду звяртацца вышэй. Ён адказаў, што прыйдзе да нас. Лілія Ла-
нюк – дасведчаны дырэктар школы і павінна ведаць, адкуль браць
грошы. Абяцаў дапамагчы і патэлефанаваць ёй. Я сказаў, каб
зрабілі так. Пасля званка я глыбока ўздыхнуў. Я зрабіў сваю спра-
ву, а зараз усё за імі. Раптам кранецца ўся гэтая задумка з месца.
Званю Ажэўскаму ў галерэю. Пытаюся, калі ў іх дзень адпачын-
ку. У аўторак еду да іх, каб зрабіць рэстаўрацыю сваіх карцін. У
асноўным яны добра захаваліся, і мне гэта прыемна. Рэстаўратара ў
іх няма. Калі яшчэ я прыеду сюды (мабыць, і ніколі)? Вырашыў сам
выправіць дробныя драпіны. Аўтарская рэстаўрацыя, лепей за мяне
ніхто не падбярэ колер. Прыязджаю – мне паведамляюць, што будзе
тэлебачанне і трэба даць інтэрв’ю. Я быў апрануты ў спартыўны
касцюм. Адздымалі трохі маю працу па выпраўленні драпін. Далі
пінжак, пайшлі ў залу – пачаліся здымкі адкрыцця выставы. Усё
прайшло добра, я быў задаволены сваім працоўным днём.

Сеў на аўтобус, мяне праважае Ажэўскі, выдатны чалавек і
працаўнік галерэі. На аўтобусным прыпынку сустрэў свайго стры-
ечнага брата Яўсеенку Мікалая. Пагутарылі і разышліся, ён паехаў
у вёску Лянькі, на радзіму, а я - у Гольчыцы, да сястры Ніны. Вася
патэлефанаваў і сказаў, каб былі гатовы. Сяргей прыедзе за намі ў
сераду ці чацвер. З 11 да 12 гадзін.

Пачаліся зборы. У сераду не прыехаў. Прыехаў у чацвер
14 ліпеня ў 13 гадзін. У гэты дзень я яшчэ раніцай схадзіў на ры-
балку, злавіў некалькі рыбак для ката. Ён захварэў, у яго рана на
шыі. Верагодна, яе зрабіў Жучок. Мы мазалі яе маззю. Рана пачала
загойвацца. Я заснуў, мяне разбудзіла Ніна, сказала, што прыехалі,
каб збіраўся. Сярожа прыехаў з бацькам. Вася адазваў мяне ўбок і
даў 100 000 рублёў: “Я таксама прымаю ўдзел у паездцы. Акрамя
бензіну, дай Сяргею яшчэ не меньш за 100 000”. Я згадзіўся. Ён
працягвае: “У скрынцы кампот з вішні і дзве банкі яблычнага соку,
дзве паўлітровых банкі мёду”.

Рэчы пагрузілі, пасадзілі Ядвігу, расплакаліся і паехалі. У
Гольчыцах я калісь з кінаперасоўкай ездзіў і паказваў кіно ў 1950
годзе. Зараз перыядычна прыязджаю адпачываць. Едзем у накірунку
Грэску і Маргі – так называецца паша, дзе я пас кароў, зарабляў на
жыццё, каб пракарміць нашу сям’ю.
Зараз усё заарана і расце розная культура. Месца не па-
знаць. Едзем праз Грэск, дзе я нарадзіўся, вось і мой дом. Едзем да-
лей, спыняемся каля дому Васі. Ён пытаецца, ці будзем выходзіць.
Адказваем, што не. Кліча Таісу, яна падышла да машыны, абняла.
Пажадалі ўсяго добрага адзін аднаму, развіталіся і паехалі. Родныя
знаёмыя палі, дзе прайшлі мае дзяцінства і юнацтва. Вось і выехалі
на магістраль. Па абодвух баках шляху лясы, тут мы збіралі грыбы.

Як усё прыгожа, вачэй не адарваць. Шлях добры, і дзе дазволена,
едзем 120 км у гадзіну. У машыне кандыцыянер, нам добра, гучыць
ціхая музыка. Форд імчыцца хутка і мякка. Мінск застаецца ў баку,
і мы выходзім на Маскоўскі шлях. Свеціць сонейка, за акном каля
30 градусаў, у машыне – 20. Беларуская прырода прыгожая. Палі і
лясы, пагоркі і раўніны, жыта і пшаніца, іншыя культуры ствара-
юць незабыўныя пейзажы і добры настрой. Вока радуецца. Хутка
і Аршанскае перакрыжаванне. Яго няма - зроблена развілка. Мне
раней тут рабілася дрэнна, калі я першы год ездзіў на сваёй машы-
не, “пяцёрцы” “Жыгулі”. Дрыжалі ногі і рукі. Я спыняў машыну,
прапускаў усіх, потым ехаў сам. Потым усё скончылася, нада мною
Ядвіга пасмейвалася. Аднойчы ледзь не збіў даішніка. Ён маша мне
ў бок палкай, а я еду на яго. Усё абышлося. Капітан уступіў мне да-
рогу. Не спыніў і не пакараў. Прыехалі ў Віцебск за 4 гадзіны. Вось
і наш дом. Спыніліся. Сяргей узяў на рукі Ядвігу і дапамог вынесці
з машыны. Дапамог вынесці рэчы. Я прапанаваў паесці і адпачыць.
Ён адмовіўся. Трэба ехаць назад - заўтра ў камандыроўку. Трэба ад-
пачыць. Я даў яму 200 000. “Гэта за дарогу. Колькі трэба на бензін?”
“Дзядзька Валодзя, калі чэсна, то 400 000”. Я дастаў грошы і аддаў
яму. Ён сказаў: “Будзем жывы - не забудзем. Ён паехаў. Я праважаў
яго.

4 жніўня 2011 года
Мне патэлефанаваў напярэдадні фатограф Галубцоў Ва-
лера і паведаміў, што 4 жніўня адкрыецца выстава мастака Таран-
ды, у сувязі з яго 65-годзем і 40-годдзем творчага шляху. Мастак,
член Саюза мастакоў, жыве ў Оршы. Сабраліся ў асноўным мастакі
і мастацтвазнаўцы, карэспандэнты, тэлебачанне. Ён скончыў
мастацка-графічны факультэт педінстытута г. Віцебска. Выступілі
аднакурснікі і мастацтвазнаўцы, павіншавалі яго з юбілеем і твор-
чай працай на карысць мастацтва. Творчыя працы – гэта краявіды
Беларусі, а хутчэй Палесся і родныя мясціны аўтара. Усе творы
напісаны ў адной форме, у адным стылі, змяняецца толькі ка-
ларыт у залежнасці ад пары года. Уражанне такое, што па форме
напісання гэта ХІХ стагодзе. Лірычныя краявіды. На такіх выста-
вах сустракаюцца мастакі, знаёмыя, гутараць. Гэта маленькае свя-
та для інтэлігенцыі. Выступіла паэтэса Салаўёва, чытала вершы,
прысвечаныя яго карцінам. Я не быў у Віцебску два месяцы, і мне
было прыемна сустрэцца з мастакамі і сябрамі. Быў добры цёплы
дзень.

5 жніўня 2011 года
За некалькі дзён да выставы мне патэлефанаваў Драненка
Мікалай, мастак, і запрасіў на адкрыццё сваёй выставы. Выстава буд-
зе праходзіць у выставачнай зале “Задзвінне”. Ён скончыў мастацка-
графічны факультэт педінстытута, спачатку займаўся афішамі,
акварэллю, графікай, а зараз – жывапісам. Яму 65 год, вырашыў па-
казаць жывапісныя творы. У асноўным гэта краявіды, ёсць некалькі
партрэтаў і нацюрмортаў. Я па прычыне хваробы маёй жонкі Ядвігі
адмовіўся прыйсці на адкрыццё, ды яшчэ сумняваўся, што ўбачу
нешта цікавае. Шмат розных выстаў. Калі хадзіць на ўсе выставы,
то калі самаму працаваць творча? Але трэба перыядычна наведваць
выставы, гэта наша жыццё. Трэба быць у курсе ўсіх падзей. Ядвіга
мяне адпусціла, і я паехаў. Заходжу ў залу – і творы мяне здзвілі.

“Нядрэнна ”, - падумаў я. Сабраліся гледачы, мастакі, сябры, знаё-
мыя, аднакурснікі. Пачаліся выступленні мастакоў. Выступіў і я. У
прыватнасці, сказаў: “Мяне творы парадавалі, я не чакаў, што мяне
здзівіць гэтая выстава. Канечне, пасля акварэляў і графікі жывапіс
цікавы. Шмат ёсць добрых твораў, напісаны шырока і вольна,
знойдзены вобраз і стан, унутраны стан. Многія працы напісаны ў
рознай тэхніцы і розныя па форме, што дае права на пошукі формы
і стану. Шукае і знаходзіць – гэта вельмі добра! Выстава атрымала-
ся вельмі добрая і цікавая”. Я пажадаў яму ўсяго добрага, асабліва
здароўя, і да 70-годдзя напісаць яшчэ столькі твораў. І гэта будзе
ўклад у мастацтва г. Віцебска. Шмат хто выступаў, і былі згодныя
з маім меркаваннем у ацэнцы гэтай выставы. Адкрыццё прайшло
вольна і цікава. Шмат сказалі цёплых слоў у яго адрас. У заключ-
ным выступленні Драненка Мікалай сказаў: “Усё, што сказалі мне
мастакі, – гэта аванс на будучае. Я паспрабую апраўдаць гэта”. На
маленькім фуршэце мастакі абмяркоўвалі некаторыя карціны, кож-
ны выказваў сваё меркаванне, і гэта было добра і цікава. Да трамвая
я іду па набярэжнай Дзвіны, свеціць вечаровае сонца, усё навокал
прыгожа, ідзе белы прагулачны кацер па рацэ і адлюстроўваецца ў
вадзе. Вось і прыпынак трамвая, я саджуся і еду дадому.

10 жніўня 2011 года
Вось і маё свята – мой юбілей, мне спаўняецца 80 гадоў, не
верыцца. Як я дажыў да гэтага часу? Дажыў, нягледзячы ні на якія
цяжкасці і хваробы. Проста працаваў і разважаў творча, спяшаўся,
думаў, каб не марнаваць час і ўсё паспець зрабіць, хоць бы галоўнае.
Праглядаючы касеты, зробленыя за 60, 70 і 80 гадоў, юбілейныя вы-
ставы і карціны за гэты перыяд, я застаўся задаволены. Можна ска-
заць, я нешта зрабіў, а мабыць, і шмат зрабіў. Мама казала, што я
нарадзіўся, калі жыта жалі. Вось я і ўзяў за аснову 10 жніўня, каб
адзначаць свой дзень нараджэння, а год зрабілі, калі ехаў у ФЗО,
10 мая 1933 года, паменшылі на два гады. Вось і атрымалася, што
па дакументах 10 мая 1933 года, а ў сапраўднасці – 10 жніўня 1931
года.Так распарадзіўся лёс, і трэба з гэтым пагадзіцца.

Я напісаў верш “Мой дзень нараджэння”:
Мой день рождения не тот,
И год не тот, что надо.
А детство все в войне,
Оно прошло не так, как надо...

Раніцай прачнуўся, мяне павіншавала Ядвіга Андрэеўна
з круглай датай вершамі Якуба Коласа. Я дастаў відэамагнітафон,
даўно не ўключалі. Троху забыўся, як уключыць, потым успомніў.
Паставілі касету – юбілейная выстава ў 2008 годзе. 75 гадоў.
Адзначалі ў Цэнтры сучаснага мастацтва.
Пара займацца кухней, у хуткім часе прыйдзе Ганна
Янкоўская з мужам Генам. Зрабіў курыцу-грыль і ўсё астатняе. Да
13 гадзін прыехалі Ганна і Гена Янкоўскія. Прывезлі торт, кветкі
і канверт са 100 000 рублёў. Яшчэ было тое, што я прыгатаваў на
стол, ад сястры Ніны я прывёз вінаграднае віно. Так і адзначылі ў
цесным гуртку мой юбілей. Пагутарылі, узгадалі пройдзены шлях.
Пасмяяліся, пралілі слязу, уключылі юбілейную касету і паглядзелі,
калі мне было 75 год. Мне пажадалі ўсяго, чаго я сам сабе жадаю, а
я жадаю шмат чаго, але не абавязкова, каб гэта ажыццяўлялася. Лёс
вырашыць, што трэба даць пры жыцці мастаку, а што пасля смерці
пакінуць. Вось і ўсё, што было, а што будзе – пабачым.

18 верасня 2011 года
Мне патэлефанаваў мастак Чукін Валера. У нас у Саюзе
мастакоў вялікае гора - памёр мастак Ткачоў Мікалай. Заўтра будзе
пахаванне. Яму было 70 гадоў. Выпіваў і курыў, магчыма, зашмат,
пісаў рэлігійныя карціны, верыў у Бога, лаяўся матам, прыставаў
да мастакоў, каб пасварыцца, звесці рахункі. Пакутаваў маніяй
вялікасці, але яе ў яго не было. Гэта хвароба, многія лічуць сябе
вялікімі ў супастаўленні з іншымі, а самі з'яўляюцца пасрэднымі
мастакамі. Мастак не павінен узносіць сябе над іншымі. Ён павінен
працаваць, ставіцца да сябе крытычна, ацэньваць сябе і іншых
мастакоў. Канечне, трэба ведаць сабе цану, але небяспечна пераа-
цэньваць сябе. Гэта вядзе да заняпаду. Час - вось асноўны знаток
мастацтва. Усю дробязь, якую зрабілі мастакі, час адкіне ў нябыт.

За гэты час у выставачнай зале Цэнтра сучаснага мастацт-
ва прайшла выстава Аляксандра Салаўёва, выстава юбілейная, яму
споўнілася 85 гадоў. З кійком яму цяжка хадзіць. Сядзеў за столікам
з кветкамі. Выстава цікавая, гэта яго бачанне нашага свету з яго
складанымі перыпетыямі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны,
шмат перажыў і бачыў за сваё жыццё. Шмат напісаў карцін, не па-
добных ні на што. Найдабрэйшы чалавек. Любіць мастацтва шчы-
ра. Шмат каму даў шлях у творчасці ў самым пачатку, мог ацаніць
мастака. Даваў характарыстыкі толькі тым, у каго верыў. Я таксама
быў у тым ліку. Шмат было сказана ў яго адрас цёплых слоў. І ён
іх заслугоўвае. Гледачоў і аматараў было шмат і гэта асабліва ра-
давала мастака. У яго карцінах ёсць усё: вайна, пакуты чалавека,
канцлагеры, сусвет і ўсё наша жыццё.

Прайшла юбілейная выстава ў Мастацкім музеі г. Віцебска
мастака Клікушына, яму споўнілася 90 гадоў, гэта салідны ўзрост.
Вядомы графік, кароль шрыфтоў, педагог і пісьменнік, яго праца
заслугоўвае ўвагі. Простая і цікавая графіка. Гледачоў прыйшло
вельмі шмат, як кажуць, аншлаг, што ў музеях здараецца вельмі
рэдка. Тэлекамеры, фота- і радыёрэпарцёры, аматары, у тым ліку і
я. У вялікай зале ўсе змясціцца не змаглі. Перайшлі ў другую залу.
Кветкі, хвалебныя прамовы, выступаючыя змяняюць адзін аднаго.
Гэта свята для аўтара і для гледачоў. Так, Віцебск багаты на твор-
чых людзей, і гэта вельмі добра. Сустрэчы, размовы з творчымі
людзьмі - гэта цікава і патрэбна, у гэтым – наша жыццё. Працаваць
і ствараць.

Кіраўнік цэнтра сучаснага мастацтва Духоўнікаў Андрэй
– мой кіраўнік, бо мая майстэрня належыць Цэнтру сучаснага ма-
стацтва. Прызначылі мне дзень і час для сустрэчы. Прыйдзе дзеля
праверкі прадстаўнік (народны) дзяржкантролю. “Добра”, - адказаў
я. У прызначаны час прыходзяць жанчына з кантролю, Духоўнікаў А.
 і супрацоўніца музея. Паглядзела адзін і другі пакоі, агульнай
плошчай 34 кв. м, уключаючы частку калідора, другая належыць
прыватнай парыкмахерскай. Спытала, ці плачу я за камунальныя
паслугі. “Не”, - адказаў я. “На якіх умовах?” “Я тут працую”. Я
растлумачыў, што ў 2008 годзе адбылася мая юбілейная выстава,
прысвечаная 75-годдзю. Пасля выставы я перадаў гораду шмат
сваіх карцін і напісаў заяву на імя старшыні гарвыканкама аб
прадастаўленні мне творчай майстэрні і аплаты за кошт горада.
 А. я, са свайго боку, абяцаю, што пасля маёй смерці ўсе мае
работы будуць пераданы гораду Віцебску. Да гэтага часу я перадаў
шмат графічных і жывапісных карцін Мастацкаму музею. Пасля гэтага
на падставе маёй заявы гарвыканкам прыняў рашэнне аб прадастаўленні
мне гэтага памяшкання, якое лічылася творчай майстэрняй Цэнтра сучас-
нага мастацтва па жывапісу. Прайшло тры гады, і вось вырашылі,
што гэта незаконна - трата грошай на камунальныя выдаткі. Мне
тэлефануе Духоўнікаў Андрэй і запрашае на сустрэчу з кіраўніком
гарадскога аддзела культуры Шыянок Наталлей.

15 снежня 2011 года
У пяць гадзін вечара прыходжу, чакаю, прыйшоў Андрэй,
чакаем у кабінеце Шыянок Наталлю. Пачалася размова. Пачала яна,
Шыянок Н.А.: прыйшло прадпісанне народнага кантролю, што гэта
ўсё незаконна і горад не можа аплачваць майстэрні мастакам. Мне
прапануюць пераехаць у памяшканне на “Правды”, 5а, у цэнтр су-
часнага мастацтва. Духоўнікаў кажа, што будзе выдзелены пакой,
зробім там студыю для студэнтаў, якая будзе працаваць два разы на
тыдзень, а ў астанія дні я буду працаваць творча. Я пытаюся: на якіх
падставах, проста так, на словах? Я пераеду, а заўтра мне скажуць:
сыходзь, дакументаў у мяне ж не будзе. А тут у мяне ёсць рашэн-
не гарвыканкама. Шыянок Н.А. кажа: “Вы тут ніхто, памяшканне
дадзена нам, аддзелу культуры, бухгалтар адмаўляецца аплачваць
камунальныя плацяжы, і мы разарвём дагавор”. Я адказваю: “Гэта
вашае права. Калі мне дадуць рашэнне гарвыканкама, што я павінен
пакінуць гэта памяшканне, гэта значыць майстэрню, тады я звярну-
ся ў вышэйстаячыя органы, нават у Адміністрацыю Прэзідэнта”.

Шыянок Н.А. іранізуе: “І ў арганізацыю ААН?”. “Не, - адказваю
я, - у мяне ёсць дзяржава і кіраўнікі, калі яны адмовяць, тады я
пайду з гэтай майстэрні. Я падарыў Цэнтру сучаснага мастацтва,
гэта значыць гораду, 75 карцін, мастацкаму музею – 180 графічных
работ і 20 жывапісных карцін. У музеі Марка Шагала знаходзяцца
два жывапісных творы, якія я падарыў. Я падарыў Слуцкаму музею
і карціннай галерэі 350 жывапісных і графічных твораў. А такса-
ма больш за 100 творчых работ падарана Грэскай сярэдняй школе,
дзе адкрыта школьная галерэя”. Шыянок Н.А. кажа: “Можа, трэба
вярнуць Вітко У.І. яго творы?”. Духоўнікаў А. адказвае: “Не, яны
прайшлі ўсю дакументацыю”. Потым размова пачынаецца спачатку.

Я збіраюся ісці, значыць мае карціны нічога не каштуюць. Мне 80
гадоў, я аддаў сваё жыццё мастацтву. Былі зроблены сотні выстаў, у
якіх я ўдзельнічаў, і ў Беларусі, і за мяжой. Зараз я і іншыя, нас пяць
чалавек і пяць майстэрань, мы не патрэбны. Не ведаю, як будзе з
іншымі. Размова будзе з кожным паасобку. Я затрачваю свае матэ-
рыялы, падрамнік, палатно, фарбы і час, гэта маё жыццё і мой лёс.
Аказваецца, гэта нікому не патрэбна. Адна з жанчын сказала, што
калі грамадства не разумее мастацтва, то навошта яно нам. Гэтыя
словы я прамовіў на выставе А.А. Салаўёва. Ён адказаў, што добра,
што я мог працаваць і ствараць свае карціны. Я падзяляю яго словы.
Праз некалькі дзён мне тэлефануе Духоўнікаў і прапануе таксама
тыя ж варыянты - пакінуць майстэрню. А адказаў: “Не. Калі будзе
рашэнне гарвыканкама, тады я і пачну дзейнічаць. Будзь здаровы!”.
Ён адказаў: “Да пабачэння”. Што будзе далей – не ведаю. У мяне
павысіўся ціск, гул у вушах і галаве, працаваць не магу. Жыву з
таблеткамі. Ядвіга, інвалід І групы, за ёй трэба даглядаць, дапама-
гаць па ўсіх пытаннях. Дык вось дзе развязка майго жыцця, маёй
творчасці і маіх мемуараў.

Прайшло трохі часу, і мяне запрасілі прыйсці ў выставачную
залу. Там Ге Алена Сцяпанаўна паказвае заяву Валерыя Магучага,
дзе ён напісаў пра аплату сваёй майстэрні ў вельмі малой плошчы.
Яна прапануе і мне напісаць такую самую заяву, маўляў, знойдуць,
альбо ёсць спонсар, які будзе аплачваць майстэрню. Я ўважліва
прачытаў усё, што мне далі, і вырашыў, што калі я напішу гэта, то
райвыканкам задаволіць маю просьбу і я буду плаціць. Заходзіць
Андрэй Духоўнікаў, я сказаў, што пісаць не буду і падпісваць не
стану. Гэта як вынесці сабе прысуд. Ён адказаў: “Ну і не трэба. Гэта
ваша справа, Уладзімір Ільіч”. На гэтым і разышліся. Час ад часу
сустракаўся я з Андрэем Духоўнікавым. Ён пытаўся, як справы. Я
адказваў, што засталося пайсці на плошчу і знішчыць сябе там, на
гэтым і канец будзе майму шляху. “”Ну, ну, навошта такія крайнасці,
- адказваў ён. - Трэба жыць і працаваць ”. Аднойчы мы сустрэліся ў
Мастацкім музеі на адкрыцці нейкай выставы. Андрэй падыходзіць
да мяне і кажа: “Уладзімір Ільіч, ёсць рашэнне вас не чапаць з
майстэрняй, працуйце спакойна. Калі ўзнікнуць нейкія пытанні з
боку домакіраўніцтва, паведаміце нам”. Я супакоіўся і лічу, што я
правільна паступіў. Працую, пішу новыя работы, удзельнічаю ў вы-
ставах. Не ведаю, хто падняў гэтае пытанне з майстэрнямі, няхай
гэта будзе на яго сумленні.

18 снежня 2011 года
Доўгі час нічога не пісаў, думаў – хопіць, навошта гэта ўсё,
ды і родныя не вельмі задаволены маімі мемуарамі. У кожнага свае
крыўды. Я пішу так, як усё было. Сустрэчы, размовы, як і што га-
варылася, узаемаадносіны, дзеянні і ўчынкі, думкі і ўражанні. Ды і
мяне не задавальняў канчатак маіх запісаў. Неяк усё збіваецца, вы-
падкова, як трагічная смерць. Памёр мой пляменнік Вітко Іван, ма-
лады, яму было 50 гадоў. Працаваў шафёрам, потым кладаўшчыком
у калгасе, бензін, хімічныя ўгнаенні, усе магчымыя шкодныя тава-
ры, якія знаходзіліся на складзе, дрэнныя ўмовы працы. Усё гэта
і прывяло да захворвання печані. Доўгі час урачы не маглі вызна-
чыць дыягназ. Калі вызначылі, было ўжо позна. Не піў, не курыў, а
жыццё абарвалася вельмі рана.

14 красавіка 2012 года
Адкрылася мая выстава ў Мастацкім музеі. Упершыню я
пазнаёміў гледачоў з графічнымі работамі – 8 гадоў таму я падарыў
іх музею, і яны ляжалі ў фондзе. Я папрасіў дырэктара Мастацка-
га музея Вольгу Іванаўну Акуневіч наладзіць маю выставу, і яна
згадзілася. Я лічыў, што выстава пройдзе вельмі ціха: мяне ведаюць
як жывапісца. Але ж, на маё шчасце, на выставу прыйшлі амаль
усе мастакі, і гледачоў было зашмат. Выстава ўсім спадабалася, на-
ват прайшла з вялікім поспехам. Не чакаў гэтага. Многія карціны
віселі на сценах, а некаторыя месціліся на падлозе - так графіка
выстаўлялася ўпершыню.

Выставу адкрыла В.І. Акуневіч. Яна прадставіла сло-
ва некалькім знакамітым мастакам. А потым кіраўніцтва выста-
вай перадала мне. Выступалі мастакі: А. Салаўёў, А. Дасужаў, М.
Драненка,В. Магучы, В. Чукін, А. Лютко, Н. Кавалёва, В. Андросаў,
паэтка Н. Салаўёва, мастацтвазнавец М. Цыбульскі, пісьменнік Б.
Беляжэнка, скульптар А. Слепаў і іншыя. У мой адрас было сказа-
на шмат цёплых слоў. Здымкі рабіў фатограф В. Галубцоў. Шмат
атрымалася добрых здымкаў, а вось агучыць выступленні я не
здагадаўся, бо не чакаў такого поспеху. Галоўнае ж – карціны, а сло-
вы знойдуцца заўсёды. Гледачы абмяркоўвалі мае карціны гадзіны
дзве. Многім сябрам я дазволіў выбраць карціну сабе на памяць.
На выставе экспанаваліся партрэты польскіх рабочых і інжынераў,
якія працавалі на нафтаперапрацоўчым заводзе… У музеі адкрыла-
ся выстава графікі В. Чукіна. Яго графіка чымсьці вельмі падобная
на маю (як ён сам сказаў).

Але я яго апярэдзіў. У кожнага мастака штосьці ёсць сваё,
чаго няма ў іншых. Гэтым і цікавы мастак Валерый Чукін, эмацыя-
нальнасцю і яркай экспрэсіяй. На выставе экспанаваліся партрэты
мастакоў і аўтапартрэты, аголеная натура і кампазіцыі: своеасаблівы
почырк, нечаканае выкананне. На выставе шмат прысутнічала
мастакоў, паэтаў, журналістаў і гледачоў: гаварылі цёплыя словы,
віншавалі мастака паэты, чыталі яму вершы. Таксама ў Мастацкім
музеі была выстава І. Шутава і яго жонкі Ірыны. На адкрыцці вы-
ставы я не быў, але потым іх творы добра разгледзіў, каля кожнай
карціны доўга стаяў… Выстава размешчана ў дзвюх залах: вялікай
і малой. Цікавая выстава ў тэхніцы акварэлі, зусім непадобная на
іншых… У гэтым музеі ў гэтай зале праходзіла выстава маста-
ка Юрыя Зуева, жывапісца і манументаліста. Ён маляваў у Расіі.
Там ён не змог уступіць у Саюз мастакоў. Гэта было яшчэ ў СССР.

Калі ж Юрый пераехаў у Віцебск, быў галоўным мастаком на-
шага горада. Настойлівы, упарты, круты, заўсёды удзельнічаў ва
ўсіх выставах… Уступіў у Саюз мастакоў. Пазней перайшоў пра-
цаваць на камбінат “Мастацтва”, выконваў манументальныя за-
казы. Зрабіў выставу ў Расіі, у Акадэміі мастацтваў. З’яўляецца
пачэсным членам Акадэміі. На выставе прысутнічалі начальнікі
абласнога і гарадскога аддзелаў культуры. Выступіў з прамовай і
я: “Мы – дзеці вайны, мы перажылі холад, голад, жабрацтва. Вай-
ну мы бачылі ў рэчаіснасці. Страшэнныя, нешчаслівыя, жудасныя
гады нешчаслівага дзяцінства”. Зуеў згубіў нагу ў гады вайны. І
першая яго работа як мастака - зрабіў сабе пратэз. Нягледзячы на
цяжкасці, ён выконвае свае манументальныя работы. У ліпені ад-
былося адкрыццё “Славянскага базару”. Пабальваюць ногі, але ж
хочацца схадзіць у “Задзвінне”: там шмат гандляроў, мастакоў, на-
родных умельцаў, прыкладнікоў. Шмат турыстаў прыязджае да нас
з іншых краін, з іншых гарадоў. “Славянскі базар” – гэта свята і
горада Віцебска, і ўсёй Беларусі. Шмат зроблена губернатарам для
горада, каб узвысіць яго да еўрапейскага ўзроўню. Вельмі многа
ўбачыў цікавага: раней гэтага нельга было рабіць, а зараз можна.

Праца мастакоў любога ўзроўню ўпрыгожвае наша жыццё. Іду і ду-
маю: “Як хораша і як прыгожа”. Пабываў на вуліцы Суворава каля
ратушы. Цяпер яна толькі для пешаходаў: гэта стары Віцебск са
сваёю архітэктураю. Адноўлены сабор. На гэтай вуліцы шмат пала-
так для людзей, якія адпачываюць; грае музыка, спяваюць артысты.
Мастакі радамі размясцілі свае карціны - паказаць і па магчымасці
прадаць. Раёны Віцебскай вобласці выставілі свае тавары – прадук-
цыю вытворчасці. Гледачы п’юць піва, танцуюць, глядзяць карціны
і спяваюць песні. Свята, ай як на душы хораша… Пара ісці дадому.
Час у мяне абмежаваны. Дома мяне чакае Ядвіга. Трэба згатаваць
ежу для сябе і яе. Сумуе яна адна. Прыйду і раскажу ёй аб усім, што
ўбачу. Эстрадная папса мяне зусім не цікавіць. Я не хаджу на іх
канцэрты - дастаткова тэлебачання… І то рэдка гляджу - вельмі ўсё
шаблонна. Жонка любіць эстраду, часта глядзіць тэлевізар, ёй трэба
адцягваць увагу ад хваробы.

20 красавіка 2012 года
Аўдыёзапіс Вітко У.І. падчас практыкі студэнтаў ВДУ ў
маёй майстэрні па вул. К. Маркса, 62.
Усё пачалося з таго часу, калі я працаваў кінамеханікам у
грэскім кінатэатры. За месяц я праглядаў 14 кінакарцін. Да гэтага
я працаваў на перасоўцы, ездзіў з кінаапаратурай па вёсках з ад-
ным фільмам. За месяц я ўжо ведаў яго на памяць. Перад кожным
фільмам паказвалі кіначасопіс. У адным з іх быў аповед пра ма-
стака Сярова. Мяне гэта зацікавіла і ўсхвалявала, быццам працяла
токам. З гэтага часу я зразумеў, што хачу стаць мастаком. Я зрабіў
эцюднік, пісаў эцюды, усё, што прыцягвала ўвагу. Грэск быў раён-
ным цэнтрам да пары Хрушчова. Зараз ён з’яўляецца часткай Слуц-
кага раёна Мінскай вобласці. Мае першыя жывапісныя эцюды зна-
ходзяцца ў Слуцкай карціннай галерэі. Маё мысленне выяўляюць
мае карціны. Як я думаю, так і пішу. Было мне ў той час 25 гадоў. У
гады вайны і пасля яе мы з братам малявалі пра вайну, як і ўсе дзеці
вайны. Гэты жах мы бачылі сваімі вачамі. Голад, холад, арышты,
расстрэлы, слёзы матуль... Брат, Васілій Ільіч, быў на 6 гадоў мала-
дзей за мяне. Я хадзіў у вячэрнюю школу і рыхтаваўся да паступлен-
ня. Першы раз не атрымалася, не хапіла ведаў. На другі раз паступіў
у Мінскае мастацкае вучылішча. У 1961 годзе прыехаў у Віцебск,
працаваў на фабрыцы імя КІМ, потым на шаўковым камбінаце.

Рабіў малюнкі для тканін, якія друкавалі потым на італьянскай ма-
шыне. Хадзіў у студыю. Мяне заўсёды прыцягвала мастацтва, твор-
часць. Цікавіла ўсё. Займаўся і графікай, і дэкаратыўным мастацт-
вам. Але нешта было не тое, пакуль не захапіўся жывапісам. У 1968
годзе я перайшоў у мастацкія майстэрні. Займаўся афарміцельскай
работай, рабіў плакаты, стэнды, шрыфтавыя заказы, манументаль-
ныя роспісы, вітражы. Удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх
мастацкіх выставах. Пачаў рыхтавацца да ўступлення ў Саюз
мастакоў. У 1975 годзе быў прыняты. У гады існавання СССР гэта
была вельмі складаная працэдура. Спачатку прымалі ў Віцебску
тайным галасаваннем, потым у Мінску членамі праўлення. Апош-
няе слова было за Масквой. Пасля распаду СССР быў час, калі ў
Саюз у Мінску прымалі ўсіх жадаючых. Далей была творчая праца.
На камбінаце “Мастацтва” на 4-м паверсе ў мяне была майстэрня.
Я ўдзельнічаў ва ўсіх выставах. Міністэрства культуры заключыла
са мной дагавор да выстаў. Удзельнічаў нават у замежных выставах.

Шмат работ падарыў віцебскім музеям, слуцкаму музею, Грэскай
школе. Свае работы я падпісваю Vitko. Літару “т” пішу як крыж. Для
мяне крыж - гэта смерць. Я смяротны, як і ўсе. У Слуцку жанчына-
мастацтвазнавец мне сказала: “Уладзімір Ільіч, вы доўга будзеце
жыць”. - “Чаму?” - “Таму што вы з гумарам адносіцеся да смерці”.
Бетонныя квадраты, вокны... Землятрусы, стыхіі, цунамі забіраюць
тысячы, дзясяткі тысяч, сотні тысяч людзей. Мы павінны думаць
пра гэта. Горад ёсць - горада няма. Такое бывае. Падзеі ў Еўропе,
Кітаі, Японіі. Гэта быццам ні ад каго не залежыць і, магчыма, за-
лежыць ад дзейнасці нашай цывілізацыі.

Зараз мастакі спрачаюцца, ці ёсць сэнс у квадраце Малевіча.
Для мяне галоўнае - людзі. У беларускім арнаменце такая форма
сустракаецца. Мы дрэнна ведаем культуру продкаў, беларускі арна-
мент. У ВНУ гэта вывучаюць бегла. Арнамент беларускі, рускі,
польскі, украінскі і г. д. нясе культуру гэтых народаў. Яны жылі,
ткалі, карысталіся гэтымі рэчамі. Зараз уся культура еўрапейская:
адзенне, машыны, бытавыя прадметы і г. д. Гэта не так і дрэнна. Я
і сам нешта купляю з гэтага. Я паказваю свае работы мастакам. Што
ёсць ісціна? Малевіча квадрат ці круг? Спрачаюцца пра гэта і зараз.
Магчыма, гэта адно і тое ж. Прыйшла думка - узяў і зрабіў, але яшчэ
не выстаўляў. У мяне былі розныя ідэі. Я зрабіў жывапіс з факту-
рай, каб больш уражвала. В. Магучы зрабіў мой бюст. Такі бюст
знаходзіцца ў Грэскім школьным музеі, у Слуцкай галерэі, у
Віцебскім мастацкім музеі. Магучы вельмі таленавіты скульптар.

Мой бюст лічыцца адной з лепшых яго работ. Ёсць у нас і работа на
касмічную тэму (рух матэрыі), і работы-фуршэты (ў лінейнай фор-
ме), работы-пакланенні (прызнанне чалавека). Калі чалавека не
прымаюць, то гэта адрачэнне. Адвярнуцца могуць і Хрыстос, і
ўлада. Адмаўленне вас, мяне, іншых... Гэта карціны-пакаранне.
Люблю пісаць на спартыўныя тэмы (мотагонкі, напрыклад). Вельмі
люблю пісаць космас у розных праявах. Як гаварыў Акуджава, як
дыхаю, так і пішу. Так і я. Люблю паэзію, музыку, літаратуру... Уво-
гуле мастацтва люблю. Я многа чытаў Васіля Быкава. У мяне ёсць
свая аўтабіяграфічная кніжка - “Белыя воблакі”. Спытаецеся, чаму
на беларускай мове? Таму што мы беларусы, і мне вельмі шкада,
што большасць людзей не ведае роднай мовы. Я і сам не ведаю...

Па-першае, трэба ведаць сваю мову, а потым ужо і ўсе астатнія. Мы
думаем на рускай мове. Гэта ўсё роўна што чужымі думкамі. Я так
не хачу. Ніхто ў Еўропе не адмовіўся ад сваёй культуры, ад сваёй
мовы. А мы чаму? Спытаемся, на якой мове я размаўляў у дзяцінстве?
На вясковым дыялекце. Так гаварылі мае бабуля, маці, бацька. Калі
я паступіў вучыцца, то з маёй мовы смяяліся. Праз нейкі дзясятак
год уся інтэлігенцыя размаўляла па-беларуску. У сваіх карцінах я
закранаю складаныя тэмы. Не кожнаму такія работы падабаюцца.
Нехта любіць прыгожанькія пейзажы. Я іх увогуле за мастацтва не
лічу. Калі я сустракаю людзей, якія размаўляюць на беларускай
мове, мне здаецца, што яны на галаву вышэй за мяне. У нечым я ім
зайздрошчу. Але ж не толькі я вінаваты, што не ведаю мовы. Так
склалася гістарычна. І ў школе мала гадзін было адведзена на род-
ную мову. Дзякуй Богу, ёсць беларускія пісьменнікі, кампазітары,
архітэктары і г. д. Без іх не было б беларускай культуры. Да вайны
вучылі нямецкую мову, зараз вывучаем, а сваю мову - ніяк не мо-
жам. Васіль Быкаў многа пра гэта пісаў. Я прысвяціў яму карціну
“Прысвячаецца Васілю Быкаву”. Падарыў яе Цэнтру сучаснага ма-
стацтва. Аднойчы ў тэатры імя Якуба Коласа была сустрэча з
беларускімі пісьменнікамі. Я купіў там кнігі розных аўтараў.

Падышоў да Васіля Быкава падпісаць кнігу, сказаў, як мяне завуць,
дадаў, што мастак. Вось такое знаёмства ў нас адбылося. Вельмі
прыемна было знаходзіцца побач з такім знакамітым чалавекам,
класікам, Героем Сацыялістычнай Працы, лаўрэатам Ленінскай
прэміі. Я чытаў мемуары Быкава. У іх ён паўстае з іншага боку. Ён
апавядае пра сваё жыццё, пра свае цяжкасці. Я цікаўлюся беларус-
кай літаратурай. Мой сябар Адольф Варановіч стаў пісьменнікам.
Чытаў я вершы Някляева, Арлова. З класікі зараз чытаем “Новую
зямлю” Якуба Коласа. Жонка, хоць і паралізавана на левую руку і
нагу, вучыць на памяць яго кнігу. Я аналізую. Гэта ж сапраўдная
скарбніца беларускага фальклору. Па яго творах можна вывучаць
жыццё беларускага народа таго часу. Напісана проста і з гумарам. Я
люблю Шастаковіча, Паганіні. Не падабаецца мне папса, вульгар-
ныя песенькі, рознага кшталту сурагаты на эстрадзе. На мастака
ўсё ўздзейнічае, нават калі ён гэта адмаўляе. Я не памятаю ўсіх ра-
бот на памяць. Прайшло многа часу. Аднойчы я зрабіў па заказу
работу. Гэта было яшчэ пры Савецкім Саюзе. Пазней, пасля распа-
ду Саюза, я ўбачыў яе ў адным з салонаў. Я спытаў: “Адкуль у вас
мая работа?”. Без ахвоты адказалі, што прынеслі з нейкай
арганізацыі. Я мог бы пісаць і пейзажы, але люблю шукаць глыбокія
тэмы са складаным кампазіцыйным і каларыстычным рашэннем.

Я гляджу на свае і на чужыя работы і думаю, што хацеў сказаць ма-
стак, якія ён перадаў думкі пры дапамозе колеру і фарбаў. Чалавек,
які не разумее жывапіс, не бачыць думак на карціне, ён бачыць фар-
бы, фактурна намазаныя. Многія хочуць бачыць у мастаку рамесніка,
ацаніць, наколькі якасна ён намаляваў той ці іншы прадмет. Калі
гэта вінаград, то каб яго хацелася з’есці. Гэта натуралізм, і мастацт-
ва тут няма. Мяне хвалюе тэма мільёнаў людзей, загінуўшых у ла-
герах. Мы павінны помніць пра гэтых бязвінных ахвяр. Я прысвяціў
гэтай тэме сваю работу “Крыж” (2 х 1 м, знаходзіцца ў музеі). Кож-
ная работа адлюстроўвае свой час. Не ўсе з іх я выстаўляў. Многія
мастакі гавораць, што яны нікога не пераймаюць, маўляў, гэта за-
хаванне традыцый. Ведаеце, калі я пачну пісаць пад Васіля Быкава,
значыць, я ўжо побач з ім. Так і ў жывапісе. Я ўбачыў партрэт
Малевіча ў геаметрычнай форме і зрабіў такі таксама. І на гэтым
усё. Без вобраза няма твора. Гэта яго вобраз, яго мысленне. Я про-
ста ўбачыў і зрабіў. Калі я толькі пачынаў працаваць, існаваў
выстаўкам, які складалі народныя і заслужаныя мастакі. Мой
жывапіс яны не прымалі. Але ўсё ж такі ў мяне было каля 10
дагавораў ад Міністэрства культуры. Я не хвалюся, усе дакументы
захаваліся. Заказвалі тэматычныя пейзажы. У Гомельскай вобласці
ёсць школа, якую пабудавалі па загаду Прэзідэнта. Там выклада-
юць харэаграфію, жывапіс, музыку, балет... У карціннай галерэі гэ-
тай школы ёсць мая карціна “Пара сенакосная” (140 х 100 см). Яна
знаходзілася ў фондзе Палаца мастацтваў. Міністэрства выкупіла
яе для школы. Каля 5 гадоў я перапісваўся з вучнямі і настаўнікамі
школы, высылаў ім свае каталогі і кніжку. Мастакі, і мінскія, і
віцебскія, прывыклі да мяне, прынялі ў свой калектыў. Так адбыва-
ецца з ўсімі, хто працуе не так, як большасць. Амбіцыйныя мала-
дыя мастакі, прыйшоўшы з мастацка-графічнага факультэта, адразу
ўяўляюць сябе Малевічамі, Кандзінскімі. Усё астатняе адмаўляюць.

Потым супакойваюцца. Калі мы вучымся, усе лічым сябе геніямі.
Манія вялікасці многіх не пакідае да канца жыцця. Я лічу, геніі пры
жыцці не жывуць. Яны жывуць пасля смерці. Праз пэўны час кож-
ны з нас думае пра тое, што зрабіў у сваім жыцці. Трэба імкнуцца
пражыць доўгае жыццё, каб паспець сказаць сваё слова ў мастацт-
ве. Усе мае карціны нясуць сэнсавую нагрузку. Кампазіцыя, кала-
рыт, форма, гармонія, колер... Калі ўсё гэта спалучаецца, утвараец-
ца вобраз. Палоскі на адзенні, прыгожыя распушчаныя валасы
дзяўчыны - гэта таксама мастацтва, але яго лёгкая форма,
шырспажыў. У мяне ёсць і лёгкія работы, і складаныя, глыбокія па
сэнсе творы, пачынаючы з нашага быту, гісторыі, акаляючага свету
і да касмічнай прасторы, руху матэрыі і будовы Сусвету. Напры-
клад, карціна, з якой Ісус глядзіць уніз, думае: што ж вы там нарабілі,
людзі, на Зямлі? А вось чалавек, які нахіліўся ў руху. Гэта абстракт-
ная форма. Але ж якія яго пакуты - цэлая трагедыя. У мяне пытаюц-
ца, якія мастакі паўплывалі на маё мастацтва. Калі я пачынаў, я
цікавіўся і еўрапейскім мастацтвам, і нават сусветным. Выпісваў
часопісы, чытаў артыкулы, цікавіўся ўсім. Прага ведаў захавалася і
цяпер. Калі я працаваў на фабрыках, нам давалі творчыя
камандзіроўкі на месяц у Прыбалтыку, Маскву, Падмаскоўе,
Ленінград і г. д. У той час я наведваў мноства выстаў, абышоў усе
музеі, убачыў розныя стылі і формы. І цяпер, калі мне ўжо больш за
80 год, я хачу ведаць больш. Мяне цікавіць усё. Дзякуючы гэтаму я
вырас і стаў мастаком, прызнаным мастаком. Калі я прыязджаю ў
Слуцкі мастацкі музей і гляджу на свае карціны, мне здаецца, што
гэта чужыя работы. Я крытычна ацэньваю іх, бачу памылкі, нешта
не падабаецца. Але ж у цэлым я пісаў правільна. Некаторыя свае
работы адрэстаўрыраваў - лепш за ўсё гэта зробіць аўтар.

Вось такое маё жыццё. Я стаў мастаком, а пачынаў сваю працоўную дзей-
насць пастухом. Тры гады пас кароў з нашай вуліцы. Быў холад,
голад. Мой бацька, Вітко Ілья Іванавіч, загінуў на вайне ў 1944 го-
дзе ў г. Астраленка ў Польшчы. Жылі мы вельмі бедна. У мяне пы-
таюцца пра маю вайсковую службу. Я майстар па ўзбраенні
рэактыўных самалётаў. Нас прывезлі на аэрадром у Нівенску, у 2 км
ад горада Чарняхоўска. Там мы вучыліся па 12 гадзін, усё было са-
крэтна. Я быў выдатнікам. На дзень Сталінскай Канстытуцыі мяне
прэміравалі 50 рублямі. Выдатнікаў было трое. Нашы прозвішчы
віселі ў казарме. Як выдатнік я адчуваў сябе вольна. Трымаў рукі ў
кішэнях. Сяржант убачыў гэта і загадаў зашыць кішэні і далажыць.
Вучыўся я добра, афіцэры адносіліся да мяне з павагай. На аэрадро-
ме я ўбачыў самалёты без прапелераў. Падумаў: як жа яны лята-
юць? Мы яшчэ не ведалі, што гэта рэактыўныя самалёты. Нам не-
абходна было вывучыць самалёт IЛ-28. Галоўнае - засвоіць сваю
прафесію і сумежную. Я вывучаў электраабсталяванне, рухавік,
усю канструкцыю самалёта. Вучыліся рабіць дэталі ў слясарнай
майстэрні. Пасля арміі я працаваў у кінатэатры, але гэта не зада-
вальняла. Нягледзячы на свой узрост, я пайшоў вучыцца ў вячэр-
нюю школу. У мяне была карціна “Стрэльбы і птушкі”. На ёй - асен-
няя пара, сухая трава, пасярэдзіне птушкі (качкі), вакол - стрэльбы.

Некаторыя работы крытыкавалі. Я думаў, што яны няўдалыя, і
зафарбоўваў. Зараз лічу, што дарэмна гэта зрабіў. Галава ў кожнага
чалавека свая, таму і меркаванні розныя, яны не могуць супадаць. У
кожнага творчага чалавека ў правым паўшар’і знаходзіцца творчы
цэнтр. Ён дыктуе, што пісаць. Карціну “Стрэльбы і птушкі” забралі
без майго ведама на выставу ў Еўропу, там яна і прапала. Так, я не
галодны, апрануты, крыху знакаміты. Мне ніхто не плаціць за мае
карціны, а я пішу, нягледзячы ні на што. Некаторыя не вытрымліваюць
і співаюцца, канчаюць жыццё самагубствам. Гэта трагедыя. У гады
Савецкага Саюза ўсе мастакі, пісьменнікі былі аднолькавымі. Зараз
- не. Мяне крытыкуюць. Я адказваю: займайцеся сваёй справай, а я
буду займацца сваёй. Некаторыя з зайздрасці гаварылі, што мае ра-
боты дрэнныя. Раней я добра адносіўся да ўрачоў. Пакуль аднойчы
не сутыкнуўся з іх некампетэнтнасцю. У мяне была язва, а мне
лячылі сэрца. Мяне выпісалі, а дома адбылося кравозліццё ў
страўнік. Ноччу стала дрэнна. Думаў, што пройдзе, нікому не сказаў.
Я амаль страціў прытомнасць, нешта паспрабаваў сказаць жонцы...

Яна мяне пасадзіла, а гэтага нельга было рабіць. Ядвіга паднесла
мне нашатырны спірт, я апрытомнеў. Вызвалі хуткую дапамогу.
Прыехала своечасова. Урачы паставілі мне правільны дыягназ. Гэта
было ў 2006 годзе. Мяне адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі. Там
разам з лячэннем я прымаў “жывую ваду”, зробленую па рэцэпту з
кнігі. У бальніцы я прабыў 15 дзён. Сталі балець суставы. Прыйш-
лося прадаць і машыну, і дачу. Цяпер займаюся толькі творчасцю.
На пытанне, падтрымлівае мяне жонка ў гэтым ці не, адкажу: яна не
была супраць. Ядвіга не надта разбіраецца ў жывапісе. Ёй падаба-
юцца прыгожыя пейзажы, нешта і не падабаецца. Яна ніколі не
ўказвала мне, як пісаць. Ядвізе цяжка было са мной жыць. Дырэк-
тар камбіната “Мастацтва” Бяляўскі Васілій Мікалаевіч у пару, калі
я не быў членам Саюза мастакоў, хацеў майго звальнення. У мяне
не было заработнай платы, хацелі, каб я сам пайшоў з майстэрань.

Гады два я жыў на грошы жонкі Ядвігі. Займаўся творчасцю ў
паўпадвальным памяшканні. Пад падлогай стаяла вада, вокны былі
на адным узроўні з зямлёй, маленькія. Працаваў пры электрычным
святле. Шлях, які я прайшоў, даволі цяжкі. Добра, што ўсё прайш-
ло. Гавораць, што калі ў мастака цяжкае жыццё, то і работы яго
больш таленавітыя і значымыя атрымліваюцца. Калі Роберт
Раждзественскі выступаў са сваімі вершамі, адна з дзяўчын сказала
яму: “Я зайздрошчу вашай жонцы”. Ён адказаў ёй у вершаванай
форме. Сэнс такі: калі паэт прымае пакуты, разам з ім пакутуе і яго
жонка. І пажадаў жанчыне добрага мужа, але не паэта. А я гавару: і
не мастака. Калісьці я быў у творчай камандзіроўцы ў Ужгарадзе на
Украіне. Там у гасцініцы пазнаёміўся з дырыжорам і кампазітарам
з органаў унутраных спраў. Да нас далучыўся маскоўскі архітэктар.
Раніцай мы хадзілі на рынак. Там прадавалі віно па 20 капеек, до-
брае вінаграднае віно. Гэты дырыжор вельмі любіў Ясеніна,
падарыў мне яго фотаздымкі. А яшчэ параіў пачытаць паэта
Я. Еўтушэнку. Калі я прыехаў з камандзіроўкі, купіў кнігу “Узмах
рукі”. Усю яе дасканала прачытаў. У жыцці ўсё ўзаемазвязана.
Калісьці жонка выратавала мне жыццё, а цяпер я яе даглядаю. Яна
паралізавана, інвалід I групы. Не рухаюцца левая рукая і нага, але ж
нага лепей, крыху можа хадзіць з кіёчкам па пакоі. Зараз я сачу за
здароўем. Прытрымліваюся дыеты. Віна выпіваю літаральна
некалькі кропель. Алкаголь - гэта яд. На сённяшні дзень я многа
працую, пішу новыя карціны.

Размова з братам У.І. Вітко Васілём
Маўляў, не трэба псаваць адносіны, усё роўна не вернеш
маму. Я лічыў, што ён павінен ведаць гэту праўду, але таксама маўчаў.
І вось зрэшты я яму ўсё расказаў. “Вось я не ведаў, што ты такое
скажаш мне па тэлефоне”. Гэта значыла, што я дрэнны. Я сказаў:
“Будзь здаровы!” - і паклаў трубку. Канечне, у тым, што ён не ўзяў
маму да сябе, вінавата яго жонка Таіса. Яна проста ненавідзела яе.
Рукапісы знаходзіліся ў Грэску ў Тані Долбік, яе дачка рабіла пера-
клады на беларускую мову. Я сказаў, каб іх перадалі брату Васілю,
а яго сын прывёз да мяне ў Віцебск. Пазней зразумеў, што везці
ён іх не збіраецца. Я папрасіў пляменніка, сына сястры Ніны, каб
ён забраў рукапіс і пераслаў у Віцебск мне. Калі Віця прыехаў у
Грэск да Васі, той сказаў, што канспекты трэба спаліць або ўтапіць
у якой-небудзь вадзе або гразі. Віця прывёз да Ніны, сястры маёй,
рукапіс і ўсё расказаў. Ніна сказала: “Складзі, сынок, усё акуратна
і адашлі Валодзю. Мы не маем права знішчыць чужы рукапіс”. По-
тым высветлілася, што згубіўся апошні сшытак. Праз некалькі дзён
яго прывязлі Віцю ў Слуцк, а ён адправіў па пошце мне. Вось такая
гісторыя. Рукапісы не гараць і не тонуць у вадзе.

4 жніўня 2012 года
У Цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася выстава мастака
– акварэліста Анатоля Лютко. Прыйшло шмат мастакоў, гледачоў,
аматараў мастацтва. Прыехала з Германіі Эвеліна, яна шмат робіць
для сяброўства Беларусі і Германіі. Да нас са сваімі выставамі пры-
язджаюць немцы, віцебскія мастакі робяць выставы ў нямецкім
Нінбургу. А Лютко выставіў у такім вялікім фармаце свае акварэлі,
што яны напамінаюць вітражы. Гэта было нечакана і цікава. Вы-
ступала з прывітаннем скрыпачка Алена Марчанка. Яна расказвала,
як яны з Анатолем хадзілі ў турпаходы па азёрах. Алена хваліла і
карціны Лютко, і цудоўную чалавечнасць мастака. Так, пра чала-
вечнасць А. Лютко – праўда. Ён такі: душэўны, лагодны, ласкавы.

У мяне з Лютцко вельмі добрыя адносіны. Ён часта дапамагаў мне ў
самых розных пытаннях. Выступіў скульптар Валерый Магучы. Ён
сцвярджаў: “Чалавечнасць Лютко адлюстроўваецца ў яго карцінах”.
Многія мастакі казалі шчырыя словы ў адрас Лютко. Выступіў і я:
“Акварэль Лютко напамінае масляны жывапіс. Творы Лютко праз-
рыстыя: адзін слой перакрывае другі, зверху блішчыць трэці, разам
яны ўтвараюць глыбокую свабодную гармонію ў абстрактнай фор-
ме. Свабодны рух чорнага колеру пераліваецца рознымі колерамі
ўсіх адценняў. Мне прыемна, што Лютко да свайго 60-годдзя стаў
такім добрым мастаком. Я прысвяціў мастаку свой верш. Каля дома
на лаўцы сядзяць пенсіянеры, саджуся і я. Ідзе размова пра старасць
і смерць. Прыгожы дзядок гадоў 70-ці спрачаецца з бабулькамі:
“Бывае і так: чалавек і курыць, і п’е, а жыве 90 гадоў, а бывае, да
гарэлкі не падыходзіць, не ведае тытуню,а пражыве менш за 60”.

Я кажу: “Гэта так рэдка бывае, толькі ў 0,5 працэнта”. Усе са мною
згадзіліся. І да мяне прыйшла думка: “Калі чалавек дасягнуў 60 год
- да яго прыйшла першая старасць. Другая здараецца маладосць,
калі чалавеку стукне 80. А трэцяя - калі дажыў да 90. Я жыву ў трэ-
цяй маладосці ды яшчэ пішу гэтыя радкі. На гэтай лаўцы пад гэтым
акном за 44 гады збіраліся алкаголікі рознага кшталту, яны шумелі,
бухцелі, сварыліся, паміралі, з’яўлялася новая брыгада - і зноўку
ўсё пачыналася спачатку. Гудзяць, бармочуць, крычаць, п’юць,
паміраюць, збіраецца новая брыгада - і пачынаецца ўсё паўтарацца
спачатку. У іх кампанію ўваходзяць жанчыны рознага ўзросту.
Вось так яны марна трацяць жыццё”. 16 жніўня мне патэлефанаваў
Віктар Мядзвецкі і сказаў: “Уладзімір Ільіч, я запрашаю вас на
сваю выставу. Яна адкрыецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва. “До-
бра”, - сказаў я. Віктар амаль ніколі не ходзіць на чужыя выставы,
заўсёды спасылаючыся на хваробу. Можа, яно і так. Ён займаецца
прадпрынімальніцтвам. Мае сваю справу. Нават даручае некаторыя
работы іншым мастакам. Але вось знаходзіць і шмат часу, каб зай-
мацца жывапісам. Я думаў, калі ён не ходзіць на выставы, дык і да
яго ніхто не пойдзе. У нас такое правіла. Прыйшло шмат мастакоў і
гледачоў. Мядзвецкі адносіцца добра да ўсіх мастакоў, не гледзячы
на тое, да якой групы мастакоў яны належаць. У пачатку адкрыцця
выставы ўзяў ён слова і падзякаваў усім мастакам, якія дапамаглі
яму стаць творцай.

У гэтым спіску быў і я. Выступалі многія мастакі і цікава
адзначалі яго дасягненні ў творчасці і жывапісе. Выступіў і я:
прачытаў верш, прысвечаны Мядзвецкаму. Падарыў каталог і свой
графічны партрэт. Я адзначыў: “Колькі добрых карцін ты зрабіў,
нечаканых па форме і кампазіцыі. Гэта нейкая філасофская песня
аб прыродзе, людзях і зямлі. Я не чакаў такога рашэння, і калі яго
знайшоў, то вельмі ўзрадаваўся: «Ай, Мядзведзь, здорава, хора-
ша!». У час адвольнай размовы яго жонка падышла, падзякавала
мне. Выстава была цікавая, і ўсе былі ёю задаволены. Я хаджу на
выставы розных мастакоў. Гэта свята для ўсіх, у тым ліку і для мяне.
З’яўляецца цікавасць: “А што робяць іншыя?”. Хочацца ўбачыць
незвычайныя работы, падтрымаць сяброў. Можа, калі на фуршэце
я выпіў лішнюю чарку ці з’еў лішнюю цукерку, хай Бог мне даруе.
Затое адбываюцца цікавыя сустрэчы з мастакамі і знаёмымі, а гэта
наша жыццё.

13 верасня 2012 года
Дырэктар Грэскай СШ Манюк Лілія Іванаўна даслала
мне інфармацыю аб наяўнасці маіх карцін у мясцовай галерэі. Я
патэлефанаваў ёй і папрасіў удакладніць, 75 ці 80 карцін знаходзяц-
ца ў іх галерэі. Яна згадзілася і перадала паведамленне майму брату
Васілю Ільічу Вітко, каб ён адправіў пісьмо. Прайшло два тыдня,
а пісьма як не было, так і няма. Зноў тэлефаную Л.І. Манюк. Яна
адказвае, што перадала паведамленне Васілю Ільічу. Напэўна, яна
яму зноў патэлефанавала. Я сказаў ёй, што трэба было адправіць
пісьмо самой: раптам у брата на мяне ёсць крыўда? Манюк вельмі
здзівілася.

14 верасня 2012 года
Мне патэлефанаваў дырэктар Музея сучаснага мастацтва
Андрэй Духоўнікаў і паведаміў, што адкрыццё выставы (экспазіцыя
ў стылі рэтра) адбудзецца а 17-й гадзіне.
Карціны Шылко Віктара - гэта сучаснае мастацтва. В.
Шылко некалькі разоў мяняў напрамкі свайго жывапісу - ад
рэалістычнага да абстрактнага. На адкрыцці выставы Шылко
выступіў сам: “Я паказваю тое, чаму мяне навучылі. На наступнай
выставе я пакажу работы, якія я не ўмею рабіць, але ж навучуся,
калі мне будзе сто гадоў, а сёння мне - 60. Скажаце мне добрыя сло-
вы і павіншуеце мяне, калі будзе фуршэт. А зараз слухайце музыку
і глядзіце карціны”. Зайграла музыка. Мастакі пераходзілі з залы
ў залу, глядзелі падоўгу на карціны і вельмі жыва гаманілі. Аўтар
прынімаў віншаванні і кветкі.

15 верасня 2012 года
Ноччу ў дзве гадзіны мы прачнуліся ад вельмі гучнага сме-
ху: смяялася Віка, наша ўнучка. Яна глядзела нейкую перадачу па
тэлевізары. Мы з жонкай ціхутка паразмаўлялі і ляглі спаць. Раніцай
я зайшоў да Вікі на кухню і спытаў: “Ты чаму так громка смяешся?
Спаць не даеш?”. Віка вельмі груба мне адказала:”Я тут прапісана.
Гэта мая кватэра. Як хачу, так і смяюся. І ты мне не ўказ!”. У мяне
перад вачамі прабегла ўсё дзяцінства Вікі. Дзяўчынку кінуў мой
сын Слава, яе кінула ў той час і маці Вікі, Іна, яна з роспачы пачала
гуляць пасля разводу. Віка 17 гадоў была з намі на дачы.Яе глядзела
і лячыла мая жонка Ядвіга: яна аддавала дзяўчынцы сілы, здароўе
і час. Бабуля была за маці, а я, дзед, быў ёй за бацьку. Аднойчы я
з Вікай ішоў на возера і па дарозе сустрэў знаёмую жанчыну, яна
спыталася ў Вікі: “Ты заўсёды з дзедам. Чаму?”. Віка адказала па-
гаворкай: “Дзядуля мне і бацька, і мамка, і лялька”. Так яно і было:
усюды браў яе з сабой. Вучыў плаваць на рэчцы ці на возеры. Калі
ішоў з работы, малая бегла мне насустрач, раскінуўшы рукі: “Дзя-
дуля! Мой дзядуля!”. Здавалася, разаб’ецца, і я казаў: “Цішэй, калі
ласка, цішэй!”. Мы куплялі для Вікі ўсё самае лепшае: адзенне і ежу,
вельмі шкадавалі дзяўчынку: “Амаль сіротка пры жывых бацьках”.

І вось зараз, як гаворыцца, расплата. Віка вучыцца на чацвёртым
курсе медінстытута. Яе вучоба за паўгоддзе каштуе 6 мільёнаў 375
тысяч рублёў. Мы з Ядвігай плацім палову, другую палову плацяць
маці Вікі Іна і яе маці. За гэтыя чатыры гады Віка ні разу не зайш-
ла да нас у пакой, ні разу не спытала, як здароўе бабулі. Калі су-
седка аднойчы ў Вікі спытала: “Як здароўе бабулі?” - тая адказала:
“Вельмі добрае”… Як яна будзе лячыць людзей? Аднойчы мы далі
суседцы ключы ад кватэры. У мяне баляць ногі, і я не заўсёды магу
падняцца з ложка, таму суседка Жэня іншым часам дапамагае нам.
Нашай унучцы, вядома, не спадабалася, што ключы ёсць у чужога
чалавека, і яна крычала на бабулю: “Ты вар’ятка, цябе трэба здаць у
дурку”. Часта і мне Віка кажа, калі я раблю ёй заўвагі: “Не падаба-
юцца мае паводзіны? Убірайся тады, не перашкаджай жыць - гэта
мая кватэра!”. Але ж кватэру мы будавалі з Ядвігай: я браў як мага
больш працы ў майстэрні, а Ядвіга заставалася на дзяжурствах, усе
сілы ішлі на кватэру, а цяпер тут няма нармальнага жыцця.

Ганна Янкоўская прыходзіць да нас і з хворымі рукамі прыбіраецца, з
высокім ціскам гатуе ежу, ходзіць у магазін. Учора да нас прыйшла
Наташа, дачка Ганны. Яна памыла акно і звонку, і ўнутры, каб свет-
ла было зімой і ўтульна… Мы былі вельмі ўдзячны, прапанавалі
дзяўчынцы 50 тысяч рублёў, Наташа адмовілася: “Я помню, як вы
мне дарылі гасцінцы, калі я была маленькай”. Я падумаў: “Вось
бачыш, помніць усё добрае”. Віка не хоча нічога рабіць. Мне са-
маму даводзіцца размарожваць халадзільнік, мыць газавую пліту,
ракавіну і туалет. Атрымоўваецца, што я домработнік для Вікі. До-
бра, калі памые падлогу на кухні. Грубасць і раней была ў наш адрас.
Мы маўчым, даруем ёй. Чым больш старэнькімі мы становімся з
Ядвігай, тым больш нахабнай становіцца ўнучка. Аднойчы я не
вытрымаў і сказаў: “Сволач ты, Віка. Калі ты нас ненавідзіш, чаму
не жывеш з матуляй Інай ці з бабуляй Валянцінай?” Маці Вікі так-
сама прапісана ў нас, выпісвацца не хоча, кажа, звяртайцеся ў суд.
Мне не хочацца ў 81 год хадзіць па судах, ды і жонка ў мяне інвалід
першай групы. Чакаюць не дачакаюцца нашай смерці, каб потым
забраць нашу кватэру. Калісьці, яшчэ ў Савецкім Саюзе, улады
паабяцалі мне кватэру, і я прапісаў іх да сябе. Савецкі Саюз рухнуў.
Рабі людзям дабро, а яны табе заплацяць злом. Увесь час я верыў у
лёс. І ўсё жыццё жыву з чужымі людзьмі. У дзяцінстве, памятаю,
у Грэску ў нашай хаце была нейкая кантора, бухгалтэрыя. Бацька
здаваў у арэнду залу. Мы жылі на кухні і ў маленькай спальні.

І пасля вайны здавалі кватарантам за мізэрную плату пакой - патрэбна
было выжываць. І сястра з мужам у нас жылі, і іх унукі. Прыехаў у
Віцебск, мне далі пакой, побач жыла чужая сям’я. Пабудаваў ква-
тэру - сын прывёў жонку. Вось такі ў мяне лёс, і ад яго нідзе не
знайсці пазбаўлення. “Віка,- кажу, я за тваю вучобу заплаціў амаль
чатыры мільёны, а ты ненавідзіш мяне”. Дзяўчына адказвае: “Мне
не патрэбны вашы грошы, я багатая”. Можа, бабуля Валя і маці Іна
ўтайваюць, што мы даём грошы на вучобу для Вікі. А што? Адной-
чы бабуля Валя хавалася ад Вікі на вуліцы, каб тая не бачыла, што
яна прыйшла за грашамі.

Навошта я, мастак, пішу аб такіх бытавых з’явах? Таму
што гэта маё жыццё, мае нервы. Навошта мне гэтыя сваркі, якія
абражаюць маё пачуццё годнасці? Якая крыўда душы: мы ўнучку
выгадавалі, як яна можа да нас так адносіцца? Разам са мною пе-
ражывае і жонка, а ёй нельга хвалявацца! Гэта ўсё адцягвае ўвагу
і перашкаджае творчасці! На звадкі аддаецца час - так праходзіць
жыццё. Усе нягоды толькі паскараюць жыццё. Я назіраю за рознымі
старымі людзьмі: вялікімі і малымі, вядомымі і простымі, - усе яны
нікому не патрэбныя. Якая ўвага, якая павага - вам засталося толькі
памерці! І паміраюць з глыбока сумнымі вачамі - і багатыя, і бедныя,
- усе роўныя перад распадам. Трэба над усім смяяцца. Я намаляваў
аўтапартрэт: я - з барадою, адкрыты рот, відаць толькі верхнія зубы.
Калі мне дрэнна, я ў думках уяўляю гэты партрэт, ён заўжды перад
маімі вачамі. Я раблю тое ж самае - я смяюся, мышцы расслабля-
юцца, і мне робіцца лягчэй. Успамінаю, як за дзень да адкрыцця
маёй графічнай выставы ў Мастацкім музеі 13 красавіка 2012 года
наведаў невялікую залу іканапісцаў. Прыйшоў святар. Прачытаў
малітву. Прысутнічалі манахі і манахіні, мастакі і журналісты. Усе
хрысціліся. Я стаяў, глядзеў і слухаў. Не хрысціўся, ды і не вельмі
ўмею.
Паглядзеў жывапіс: там была нават копія “Тройцы” А.
Рублёва. Мне не спадабаўся гэты жывапіс. Прыгожа размалёва-
ныя лікі святых. Царкоўныя каноны. Але я хацеў бы бачыць больш
дасканалы жывапіс- ад старажытнарускага часу да нашых дзён…
Такі жывапіс для гледачоў, якія нічога не разумеюць у мастацтве.
Прайшло 6 месяцаў з той падзеі, і я зразумеў: дарэмна не хрысціўся
з усімі. Гэта рытуал, і яго павінны выконваць усе. Я расказаў аб
усім жонцы, і яна не адобрыла мой учынак.
А блудны сын не змог адступіць ад сваіх прынцыпаў. Пад-
час можна і адступаць ад іх, калі дыктуе традыцыя, нічога ў гэтым
дрэннага няма. Зараз я разумею, як я выглядаў у вачах знаёмых. І
яны на мяне глядзелі, як на дурня.


Рецензии