Лёс мастацтва 2

ЛЁС І МАСТАЦТВА   2   

Перадача работ Слуцкаму музею.
У другой палове красавіка 2004 года мне на працу патэ-
лефанавала дырэктар Слуцкага музея Серык Наталля Георгіеўна.
Яна паведаміла, што ў чацвер прыйдзе са Слуцка машына за маімі
работамі. Ужо цэлы год ішлі перамовы з музеем аб перадачы
ўсіх маіх карцін музею. Таму перыядычна яны мне тэлефанавалі,
удакладнялі памеры карцін, час ад часу тэлефанаваў і я. Час-
цей я тэлефанаваў Відлозе Валянціне Сцяпанаўне – былому ды-
рэктару Слуцкага музея.
Пасля тэлефоннай размовы з Наталляй Георгіеўнай я вярнуўся
ў сваю майстэрню. Мне стала неяк дрэнна,
з’явілася нейкая дрыготка, знервавалася ўся мая нярвовая сістэма.
Магчыма, было шкада развітвацца са сваімі карцінамі, шкада ад-
даваць усё зробленае за сорак гадоў творчай працы. Я сеў у крэс-
ла і задумаўся. Многія мастакі пакідалі свае карціны пасля смерці.
Потым іх раздавалі, расцягвалі. Яны былі проста кінутыя, нікому
не патрэбныя. Бо з сабою нічога не возьмеш, усё застаецца люд-
зям. Пасля мала хто ведае, як жыў мастак, кампазітар, пісьменнік,
паэт, але ж многія ведаюць іх творы, якія з’яўляюцца духоўнай
асновай на працягу ўсяго жыцця чалавека. Прайшло нямала часу,
я супакоіўся і пачаў складваць у папкі эцюды, нарысы, акварэлі.
Дома падрыхтаваў два альбомы з фотаздымкамі, сабраў афішы і
відэазапісы. Гэта было ў пятніцу, а ў суботу раніцай паехаў у сваю
майстэрню. Працаваў над кампазіцыяй карціны, потым складаў ра-
боты, глядзеў, што ўзяць. Трэба было дамовіцца з мастакамі, каб
прыйшлі дапамагчы пагрузіць карціны. Машына прыйшла ў чац-
вер а 11 гадзіне. Акрамя шафёра з музея прыехаў Тішкевіч Васіль
Васільевіч. Дапамагалі грузіць работы мастакі Анатоль Люцко,
Вячаслаў Балтовіч, Аляксей Пшонка, Анатоль Ізаітка. Я адчыніў па-
кой, дзе знаходзіліся мае работы, і выстаўляў іх у калідор. Спачатку
выстаўляў усе вялікія работы. Шафёр састаўляў карціны ў машыну,
астатнія іх насілі. За дзве гадзіны працы загрузілі поўную машыну
«ГАЗ» з металічным кузавам. Аказалася, што мы пагрузілі толькі
палову работ. Карціны насілі з чацвёртага паверха, і ўсе стаміліся,
але ж настрой у людзей быў добры. Анаталю Люцко спадабалася
напісаная мной напярэдадні работа «Чорная дыра».
 Ён сказаў, што Малевіч намаляваў “Чорны квадрат”,
а Вітко – “Чорную дыру”. Потым я дастаў бутэльку гарэлкі,
знайшлі нейкую закуску і вырашылі
адпачыць пасля пагрузкі. Выпілі па пяцьдзясят грамаў, у мяне быў
вельмі выдатны настрой, эйфарыя. Васіль Васільевіч казаў, што я
– слуцкі мастак, а мае віцебскія мастакі – што віцебскі, што Вітко
праславіць Слуцк сваімі карцінамі, як Марк Шагал – Віцебск. Да-
рэчы, ніводнай жывапіснай работы Шагала ў Віцебску няма. Былі
пахвалы ў мой адрас.

Шафёр дазволіў, каб я ехаў разам са сваімі карцінамі ў ку-
заве ў Слуцк, і я згадзіўся. Пазней Васіль Васільевіч саступіў мне
месца ў кабіне. Мы ад’ехалі ў 3 гадзіны дня. Спяшаючыся, я забыўся
на сумку з запісной кніжкай, яна засталася ў майстэрні. Васіль
Васільевіч сам сеў у кузаў. У падарунак для ўнукаў маёй сястры
Ніны, якая жыве ў вёсцы Галочыцы Слуцкага раёна, я ўзяў вялізную
сумку з адзеннем. Гэтая сумка аказалася зручным сядзеннем. Сед-
зючы ў кабіне з шафёрам, мы разгаварыліся. Ён аказаўся добрым
і мяккім па характары чалавекам. Цікава было з ім размаўляць, ён
быў выдатным субяседнікам. Так мы праехалі трыста кіламетраў
да Мінску. Засталося сто кіламетраў да Слуцка. Мяне перапаўнялі
эмоцыі, што я развітваюся са сваімі карцінамі, і я не мог болей ехаць
у кабіне. Жадаў пабыць яшчэ са сваімі работамі. Васіль Васільевіч
саступіў мне месца ў кузаве. Маім сядзеннем была сумка з адзен-
нем. Пасля таго, як зачынілі дзверы у металічным кузаве, стала цем-
ра. Я апынуўся нібы ў камеры. Святло толькі ў некалькіх месцах
прабівалася праз шчыліны кузава. Ён меў форму квадрата і нагадваў
карціну Малевіча. Так як машына была не новай, калі яна набірала
хуткасць, чуўся шум і грук. Спачатку я ўсё разглядаў і слухаў гэтыя
гукі. Яны нагадвалі мне сімфанічную музыку. Хутка гэтыя манатон-
ныя гукі, якія паўтараліся, мяне стамілі, і я пачаў закрываць вушы,
каб меней чуць гэты гул. Праз некаторы час мы прыехалі ў Слуцк.
Машына спынілася каля музея. Дырэктар Наталля Георгіеўна ска-
зала везці работы ў Дом культуры. Яна таксама прыехала туды.
Працаўнікі Дома культуры пачалі разгружаць машыну і здзівіліся,
што работ так шмат і ёсць вялікія карціны. Яны думалі, што ўсе
работы малога памеру. Разгрузка была скончана ў 11 гадзін вечара.
Я папрасіў шафёра адвезці мяне на вуліцу Чэхава, дзе жыве мая
пляменніца Проніна Галіна. Зараз там жыве яе дачка са сваёй сямьёй.
Яе завуць Вольга. Муж яе вярнуўся з работы позна, яна пазнаёміла
нас. У кватэры ішоў рамонт. Я спаў на канапе, добра адпачыў.
Раніцай пайшоў у музей. Разам з супрацоўнікамі музея мы пайшлі
ў Дом культуры. Трэба было разгледзіць кожную работу, запісаць яе
назву, калі яна была створана, з якога матэрыялу і зрабіць чарнавік
падрыхтоўчага прыёму – акта перадачы. Я каменціраваў пры якіх
абставінах была створана кожная работа.
 Гэтыя тлумачэнні спатрэбяцца ім пры планаванні экспазіцыі.
Прысутнічалі супрацоўнікі
Дома культуры, мастакі і дырэктар. У мяне быў добры настрой.
Многія работы спадабаліся, іх хвалілі.Маладыя мастакі разглядалі,
як работы зроблены, панавалі ўзбуджанасць і весялосць. Карціны
на ваенную тэму адразу ставілі ў асобнае месца для выставы да Дня
Перамогі. Калі разглядалі работы на касмічную тэму, ішла размова
пра ўтварэнне музея касманаўтыкі ў Слуцку. І вось адвярнулі ад
сцяны нацюрморт «Музыка», там гітара з кветкамі. Дырэктар Дома
культуры адразу ўзяла карціну і паставіла ля сцяны. Яна сказала,
што карціна тут вельмі добра выглядае, і прасіла падараваць яе
Дому культуры. Хвалілі таленавітых людзей і мастакоў. Я адказаў,
што не маю права падараваць ім карціну, бо ўсё прывезенае падара-
вана музею. Каб супакоіць усіх, прыйшлося паабяцаць напісаць ім
такі твор. Калі ўсе карціны былі перапісаны, іх аднеслі ў вялікі па-
кой, дзе захоўваюцца фарбы, вянкі і ўсё гаспадарчае начынне Дома
культуры. Такі лёс карцін. У мяне яны стаялі так гадамі і зрэдку
вымаліся для прасмотраў у выставачныя залы. І тут яны апынуліся
ў такіх жа ўмовах, як у турме. Мне паабяцалі, што яны будуць тут
захоўвацца часова. Потым узялі папкі, у якіх захоўваюцца нарысы,
акварэлі і графічныя работы і пайшлі ў музей. Нехта нёс папкі, рап-
там перавязь разарвалася і ўсё змесціва рассыпалася. Прыйшлося
сабраць усё. Калі прыйшлі ў музей, быў час абеду. Супрацоўнікі
пачаставалі нас гарбатай, бутэрбродам з каўбасой. Пазней прыйшоў
Васіль Васільевіч, прынёс хатні клінковы сыр, да вечара мы яго
таксама з’елі. Перапісалі ўсе работы, якія знаходзіліся ў папках.
Планавалі зняць выставу Слуцкага мастака Садзіна, якая ладзілася
да 80-годдзя яго нараджэння, і адкрыць маю выставу на ваенную
тэматыку да Дня Перамогі. Перавозка карцін для выставы была ад-
кладзена да панядзелка. Былі вольныя два дні – субота і нядзеля. У
суботу я патэлефанаваў у Грэск свайму брату Васю. Васіна жонка
распавяла мне, што ён лечыцца ў бальніцы з дыягназам «арытмія
сэрца». Я патэлефанаваў яму ў бальніцу, мы пагутарылі аб усім.
Вася шкадаваў, што не можа прыехаць. Ён хацеў адабраць дзве-тры
карціны для сябе альбо для сваёй дачкі Светы. Я паабяцаў падараваць
Свеце некалькі работ, калі яна прыедзе да мяне ў Віцебск. Тады ў
маёй майстэрні яна зможа выбраць сабе карціны. Вася адчувае сябе
ўжо лепш пасля лячэння, і хутка павінен быў выпісацца з бальніцы
дахаты. Пазней Галі, маёй пляменніцы, я спыніўся менавіта ў яе,
патэлефанавала сястра Ніна з Гольчыц і сказала, што прыедзе ў няд-
зелю ў Слуцк. Ніна адчувала сябе не вельмі добра – хварэў страўнік.

Я павінен быў перадаць Нініным унукам адзенне, якое прывёз. У
нядзелю раніцай Галя, яе дачка Вольга і я паехалі на слуцкі ры-
нак. Калісьці ў юнацкія гады я прыязджаў на гэты рынак, які тады
нагадваў вясковы кірмаш. Там акрамя прадуктаў і тавараў можна
было ўбачыць кароў, коней і іншых жывел і птушак. Зараз я убачыў
сучасны прыгожы кірмаш з гандлёвымі палаткамі і радамі. Потым
прыехала сястра Ніна. Яна прывезла малака, тварагу і цяляціны.
Наш абедзены стол стаў болей разнастайным, узбагаціўся. З Нінай
пайшлі на кірмаш, ёй патрэбна было набыць нейкія лекі, але іх не
было. Там мы сустрэлі майго стрыечнага брата Анатоля з вёскі
Ленькі. Ён казаў, што чытаў у газеце аб тым, што я перадаю ўсе свае
карціны гораду Слуцку, і бачыў мой партрэт. Паўспаміналі мінулае
і разышліся па сваіх справах. Ніна жыве ў Гольчыцах з сынам, ня-
весткай і двума ўнукамі. Ёй цяжка заставацца адной пасля пахаван-
ня мужа. Сына Віктара зволілі з працы, і ён ня можа ўладкавацца
на работу. Усе хваляванні кладуцца на плечы Ніны. Віця заканчвае
сельскагаспадарчую акадэмію завочна. Спадзяюся, што ўсё буд-
зе добра пасля заканчэння вучобы. Калі муж Галі Міша сустракаў
Ніну, я сказаў ёй, што прыехаў, каб падараваць гораду Слуцку ўсе
свае карціны, а ім не прывёз. Пры размове з Нінай я нагадаў ёй,
як мы прыязджалі да яе на 60-годдзе і тады я прывазіў карціны і
падараваў усім, усе маюць па два краявіды. Ніна адказала, што тое
ўжо ў мінулым і яно не залічваецца. Казала, што ўсе родныя – Галя,
Вольга, Ваня, Наталля, Дзіма – пакрыўдзіліся, што я ім зараз нічога
не падараваў са сваіх работ і таму яны не прыйдуць на адкрыццё
выставы. Ніна таксама спытала, ці прывёз я ёй карціны, яна жадае,
каб па ўсіх сценах у хаце віселі мае работы. Але ж я не прывёз і
ёй. Ваня прапаноўваў, каб я аддаў карціны ўнукам і пляменнікам,
яны будуць іх захоўваць. Я растлумачыў яму, што пройдзе час, і
яны па недасведчанасці і неразуменню вартасцей твораў мастацтва,
жывапісу выкінуць гэтыя работы. Таму, магчыма, што і Ніна няе-
прыйдзе на выставу. Так, некаторыя мастакі аддалі сваё жыццё за
свае творы з-за зайздрасці родзічаў.

У панядзелак раніцай патэлефанаваў у Грэскую школу і
запытаўся, ці будзем мы рабіць у школе маленькі музей. Дырэк-
тар адказала, што будзем, мабыць, у вестыбюлі. Я не згадзіўся і
прапанаваў размясціць карціны ў школьным музеі альбо ў якім-
небудзь класе. Яна згадзілася і паабяцала даслаць за імі машыну.
Яшчэ я не ведаў, якія работы буду даваць у школу і якую колькасць.
І вось аўтобус прыехаў у Слуцкі музей. Дырэктар музея не хаце-
ла аддаваць карціны ў Грэскую школу, яе падтрымала загадчык
фондаў. Давялося абараняць свой пункт гледжання, таму што ў
Слуцку ёсць Дом культуры, мэр горада, свой бюджэт, а ў Грэскай
школе няма нават бензіну, каб прыехаць у Віцебск за карцінамі. У
мяне засталася яшчэ палова карцін у Віцебску, прывязу яшчэ. Мне
адказалі, што вось калі прывезяце, тады і дадзіце школе. Але ж я
на школьным юбілеі паабяцаў падараваць ім некалькі работ. Узяў
папкі і выбраў 21 работу: графіка, акварэлі, замалёўкі, дадаў свой
каляровы фотаздымак з тэкстам артыкула мастацтвазнаўца Гугніна.
Потым паехалі ў Дом культуры. Пачалі адбіраць жывапісныя творы
для школы. У спрэчцы адабралі 15 жывапісных работ. Усяго атры-
малася 36 работ для Грэскай школы. Калі б я не паехаў з карцінамі
ў Слуцк, тады падараваць нешта школе не было б магчымасці. Му-
зей прывёз карціны і адразу лічыць іх сваёй уласнасцю, таму што
яны патрацілі на гэта грошы. Усё пагрузілі ў аўтобус, заехалі да
Вольгі за адзеннем, якое я прывёз Ніне. На наступны дзень зайшоў
да страшыні Савета народных дэпутатаў Валянціны Сцяпанаўны,
і мы абмяняліся меркаваннямі з нагоды перадачы работ і адкрыцця
выставы. Я адзначыў, што увайду ў гісторыю горада Слуцка як ма-
стак, які падараваў яму ўсе свае творы. Калі гэтая работа будзе добра
праведзена, то ўвайду і ў гісторыю жывапісу. Спытаўся, ці магчыма
набыццё нейкіх маіх карцін за грошы, бо на іх стварэнне пайшло
вельмі шмат матэрыялаў: палатна, падрамнікаў, рам, фарбаў, не га-
ворачы ўжо пра саму каштоўнасць і вартасць карцін. Калі-небудзь
гэта ўсё будзе ацэнена нашчадкамі. Я аддаю ўсё бясплатна тым,
хто прыйдзе глядзець на мае карціны. Мабыць, яны нешта возь-
муць ад іх з сабой для свайго жыцця. Пасля абеду ў музей прыйшла
Валянціна Сцяпанаўна і сказала, што ўсе мерапрыемствы па за-
купцы і перадачы работ будуць перанесеныя на восень. Загадчык
аддзела культуры Тамара Іванаўна з’ехала да хворага бацькі. Усе
гэтыя пытанні будуць вырашаны з ёй, але праз некаторы час. Было
зразумела, што адкрыццё выставы зацягнецца да Дня Перамогі.

Калі я прыехаў, то абяцалі хутка аформіць прыёмна-здатачны акт,
зараз і гэтае пытанне пачалі зацягваць. Загадчык фондаў кажа, што
ёй патрэбен час, каб спакойна ўсё напісаць. Я напомніў Валянціне
Сцяпанаўне аб тым, што нягледзячы на тое, што мастак прывёз ра-
боты – карціны, эцюды, нарысы з Віцебска – ніхто з гарвыканкама
не з’явіўся: ні загадчык аддзела культуры, ні яго намеснік. Гораду
перадаецца больш 300 работ на мільёны долараў, і нікога гэта не
цікавіць. Усё стала зразумела, трэба вяртацца ў Віцебск. Падпісаў
чыстыя бланкі аб тым, што здаў работы, мне паабяцалі, што вы-
шлюць прыёмна-здатачны акт. Развітаўшыся з супрацоўнікамі му-
зея, узяў пяць акварэляў, якія не ўвайшлі ў чарнавы спіс, і пайшоў.
Галю папрасіў даць па адной акварэлі сваякам, і каб яны
самі іх аформілі. Для гэтага патрэбна паспарту, шкло і рамка. Калі
камусьці не спадабаецца акварэль, хай аддадуць у музей. Яшчэ
сказаў, што выстава пераносіцца на восень. Галін муж Міша пачаў
разглядваць акварэлі, яму яны былі незразумелыя, ён пачаў пы-
тацца ў мяне. Я падумаў: навошта патрабаваць карціны, калі іх не
разумееш.

Увечары з Грэску мне патэлефанаваў брат Вася. Бацькі ад-
ной дзяўчынкі, якая вучыцца ў мастацкай школе, даведаліся, што ў
Грэск прыязджаў мастак. Яны папрасілі мяне паглядзець малюнкі
іх дачкі. Я згадзіўся і даў адрас. Увечары яны прыехалі. Бацькі
сярэдніх гадоў, дзяўчынка сціплая, простая. Паглядзеў яе малюнкі,
нацюрморты, даў нейкія парады. Акварэлі былі горш напісаны,
гразкія, з карцін мастакоў альбо з фатаздымкаў. Параіў спачатку
скончыць школу, а потым паступаць у мастацкае вучылішча.
Міша з Галей былі у вёсцы Ленькі на юбілеі, вярнуліся
позна, я ужо лёг. Раніцай я ад’язджаў у Віцебск. Міша праводзіў
мяне на аўтобус, каб даехаць да павароту на Мінск. Хвілін праз
дзесяць пасля таго як я выйшаў з аўтобуса, каля мяне спынілася
машына-інамарка. На ёй я даехаў да інстытута культуры, заплаціў
пяць тысяч. Адсюль ідзе цягнік на Оршу, а з Оршы можна даехаць да
Віцебска. Электрычка ішла ў 11 гадзін, таму ў мяне быў вольны час,
і я вырашыў прайсціся ў гэтым раёне. Вуліцы былі чыстыя, дамы
пафарбаваны. Калі зайшоў са зваротнага боку будынка інстытута,
то ўсё зрабілася панурым. Тэрыторыя кожнага будынка была ага-
роджана клямарнымі трубамі дзеля таго, каб не ставілі машыны.
Заставаўся толькі вузкі праезд. У інстытуце культуры рыхтуюць
працаўнікоў культуры, яны вывучаюць культуру, а мастак ладзіць
выставы па ўласнай ініцыятыве, і яго творы нікому не патрэбны.
Нарэшце, надышоў час адпраўлення. Сеў у цягнік. Кантра-
лёр правяраў білеты. У мяне быў ільготны. Ён спытаў мяне: «Даку-
мент, які пацвярджае гэта, ёсць?». Я адказаў: «А што, не бачна?».
Кантралёр запатрабаваў паказаць дакументы. Я дастаў пашпарт,
працягнуў яму, але ён не ўзяў і пайшоў. «Да, падумаў я, мабыць,
я доўгі час нікуды не ездзіў». Па вагонах увесь час хадзілі гандля-
ры газетамі і часопісамі. Гандлявалі піражкамі і ўсялякай дробяз-
зю, з’явіліся бамжы і інваліды. Аднаму з іх даў 250 рублёў, калі
не прап’е, тады мабыць, спатрэбяцца на буханку хлеба. Малады
гітарыст выконваў песню, потым ішоў з сумкай. Нехта паклаў яму
дробязь. Мужчына рэкламаваў шклорэз і лоўка рэзаў шкло. Але вось
і Орша. Побач будуюць пераходны мост, прыводзіцца ў парадак бу-
дынак вакзала. На ўваходзе вісіць вялікая карціна «Ленін абвяшчае
«Ёсць такая партыя». У зале я сеў і пачаў рабіць нарысы-замалёўкі,
якія прыйшлі да мяне, для будучых карцін. У 17 гадзін ад’ехаў у
Віцебск. За вокнамі прабягалі прыгожыя вясеннія краявіды. Усё
абуджаецца вясной – вельмі прыгожа. Трэба спадзявацца на ўсё
лепшае. Прыязджаю ў Віцебск. Перад спускам з лесвіцы стаяць
таксісты. Адмахваюся ад іх, бо няма грошай. Еду ў трамваі дадому.
Праз месяц патэлефанаваў у Слуцк. Загадчыца фондаў паведаміла,
што адкрылі выставу маіх работ на ваенную тэматыку, прысвечаную
Дню Перамогі. Пытаюся, ці выслалі мне прыёмна-здатачны акт.
Адказвае, што не выслалі – няма загаду дырэктара музея Наталлі
Георгіеўны. Не жадаю пісаць свае думкі на гэты конт. Праз месяц
патэлефаную яшчэ і даведаюся аб становішчы, што, як і чаму.
«Меня зовёт родина, тянет, словно магнитом. Я родился
здесь, на Случчине. И мои картины – словно мои дети, место кото-
рым тоже здесь, в родных краях. Так подсказывает моя душа».
( “Слуцкі кур’ер”, 1 красавіка 2004, № 14).
Праз месяц тэлефаную ў Слуцк. Мне паведамілі, што ад-
крыта мая выстава на ваенную тэму, прысвечаная Дню Перамогі.

14 сакавіка 2005 года
Да мяне ў майстэрню прыйшло новае кіраўніцтва Саюза
мастакоў: старшыня Скавародка, адказны сакратар Шылко, Чар-
няк, Дундзін. Мая майстэрня знаходзіцца на камбінаце “Мастацт-
ва”. Пастукалі, я адчыніў. Павіталіся. “Над чым працуем?” – з
яхіднасцю запытаў Скавародка. Я прамаўчаў. Усталявалася паўза.
Яны сказалі, што хочуць паглядзець складское памяшканне. Я
пайшоў і адчыніў. З аднаго боку там стаяць мае работы, з друго-
га – Кухарава. Завязалася спрэчка. Дырэктар камбіната нацкоўвае
праўленне, што Вітко займае дзве майстэрні. Калісьці раней мне
далі гэты пакой 15 м на дваіх з Шылко. Я як пенсіянер не аплачваў
гэты пакой, а Шылко плаціў, і гэта яго засмучала. Прайшоў час.
Калі ён стаў старшынёй праўлення, то з дырэктарам Навіцкім
паставілі пытанне аб тым, што пенсіянеры таксама павінны плаціць
за памяшканні. З асаблівай злосцю і абурэннем ставіўся да мяне.
Ён дасылаў пастановы, указваў тэрміны высялення. Гэта адбыва-
лася напярэдадні майго 70-годдзя, калі я рыхваваўся да адкрыцця
сваёй юбілейнай выставы. Я звярнуўся за дапамогай ў кіраўніцтва,
але мне адмовілі. Тады я звярнуўся ў Саюз мастакоў у горад Мінск
да старшыні Саюза Басалыгі. Мне выдзелілі матэрыяльную да-
памогу 50 000 рублёў, і я заплаціў за майстэрню. Зразумела, гэта
зневажальная дапамога. Потым разгарэўся канфлікт з перадачай
выставачнай залы гораду. Рашэнне прымаў старшыня праўлення.
Члены праўлення пасварыліся і самараспусціліся. Тады адбыўся
сход членаў Саюза мастакоў. Шылко быў зняты з пасады старшыні
і абраны быў Драненка М. Усім ім было не да мяне. Гэта пытанне
апусцілі. Драненка не згадзіўся з Навіцкім наконт высялення мяне
са складскога памяшкання, дзе захоўваліся мае работы. Ён казаў,
што не жадае і не можа скандаліць з мастаком. Мяне не чапалі, я
яшчэ раз заплаціў 50 000 рублёў за майстэрню. Усе члены Саюза
здымаюць майстэрні, многія працуюць на кватэрах. Заказаў няма,
мастакі выжываюць, хто як можа. Многіх ужо няма. Акрамя плош-
чы майстэрні, якая складае прыкладна 30 кв.м., уключаюць калідор
10 кв.м., а таксама вахцёраў і ўборку калідораў. Члены праўлення
маюць майстэрні ў горадзе і аплачваюць іх. Таму паўстае пытанне:
мы – плоцім, а ён не жадае плаціць. Так, прыйшоўшы да ўлады,
Скавародка і Шылко жадаюць узвысіць сябе над мастакамі аж да
вырашэння асабістых рахункаў. Было вынесена рашэнне: заплаціць
да 20 сакавіка тым, хто павінен, потым будуць высяляць і здаваць
у арэнду іншым прадпрымальнікам. Мастакі ладзяць выставы на
грамадскіх пачатках, музеі карціны не купляюць, міністэрства так-
сама. Даводзіцца мастакам рабіць «прыгожыя карцінкі», шырпа-
трэб, і несці ў салон. Вельмі рэдка ў каго купяць, і то за невялікія
грошы. Некаторыя мастакі ідуць працаваць вартаўнікамі. Я напісаў
заяву ў праўленне Саюза мастакоў Віцебскай арганізацыі наступна-
га зместу: «Я працаваў на камбінаце 40 гадоў, з’яўляюся ветэранам
працы, удзельнікам выстаў, пленэраў, узнагароджаны медалём «За
развіццё беларускага мастацтва», а таксама граматамі СМ РБ. Мне
72 гады, маю некалькі цяжкіх захворванняў, маецца быць апера-
цыя на вачах па катаракце абодвух вачэй. Жыву на пенсію, больш
прыбыткаў няма, не магу набыць нават лекі. Падараваў Грэскай ся-
рэдняй школе Слуцкага раёна 29 аўтарскіх работ, Віцебскаму ма-
стацкаму музею – 179 графічных работ, Слуцкаму краязнаўчаму
музею – 320 карцін. Даведкі прыкладаюцца. Падараваў увогуле
528 аўтарскіх работ. У сувязі з пералічаным прашу вызваліць мяне
ад аплаты камунальных паслуг за майстэрню, якая знаходзіцца
на камбінаце «Мастацтва». Чым больш я напішу карцін да сваёй
смерці, тым больш перадам іх у музеі РБ. Я разумею, што мая заява
для іх – прыніжэнне. І яны з радасцю мне адмовяць, таму што яны
жадаюць паздзеквацца з мяне, спасылаючыся на розныя пастановы,
а яшчэ будзе лепей, калі я памру і не буду пісаць свае работы.

У сакавіку 2005 года споўніўся год са дня смерці маста-
ка, члена СМ, былога ўпаўнаважанага ад Мінску па Віцебску
А. Толкача. Выстава была адкрыта у музеі. Тыя работы, што
засталіся, захаваў сын, добра іх аформіў. Засталася памяць пра ма-
стака. Выступалі мастакі, якія яго памяталі, працавалі разам з ім,
супрацоўнікі музееў, працаўнікі культуры. Потым запрасілі ў кафэ.
Сястра Толкача казала пра свой жыццёвы шлях і прасіла, каб ста-
лыя мастакі распавядалі пра яго, што гэта родным вельмі цікава.
Многія выступалі і казалі яго арыгінальныя словы. Выступіў і я,
успомніў пра пройдзены шлях Толкача і сказаў цёплыя словы ў яго
адрас і пра яго карціны.
У зале музычнай гасцёўні пры гарадскім аддзеле культуры
горада Віцебска была адкрыта выстава жывапісу Алега Кірушкіна.
Ён скончыў Віцебскі мастацка-графічны факультэт. Зараз яму
45 гадоў, піша краявіды, тэматычныя работы.
У Віцебскай арганізацыі СМ ён быў прыняты ў Саюз
мастакоў на адкрытым сходзе. Калі старшынёй быў Шылко, ён
не дапусціў яго да прыняцця ў СМ, і калі яго разглядалі ў Мінску,
Шылко зрабіў усё, каб ён не прайшоў у СМ. СМ – гэта грамад-
ская арганізацыя, куды прымаць трэба ўсіх, хто працуе творча і
ўдзельнічае ў выставах. Хай чалавек развіваецца. Хай час выра-
шыць, хто мастак, а хто не. Не ўсе будуць вялікімі, а прыносіць ка-
рысць у прапагандзе выяўленчага мастацтва могуць усе. На выста-
ве выступіў і я. Пахваліў многія працы і сказаў, што мастак будзе
працаваць і ў 50, і ў 60, і ў 70, і ў 80, і ў 90 гадоў, а хто не мастак, той не будзе працаваць увогуле.

Калі мне было 50 гадоў, я быў у майстэрні мастака Шчэме-
лева і сказаў, што пасля 60 гадоў мастак ужо не зможа нічога новага
напісаць. Ён тады прамаўчаў. Пазней, праз некалькі гадоў, я зразумеў,
што тады памыляўся. І мне нават сорамна было ўспамінаць пра гэта.
Пасля выставы я і Чукін пайшлі да Алега ў майстэрню, адзначылі
гэтую дату. Яго старэйшы сын іграў на гітары і пеў. Гутарылі пра
мастацтва, літаратуру, чыталі вершы свае і вялікіх паэтаў. Гаварылі
пра знакамітых мастакоў. Вечар прайшоў добра і весела.

25 сакавіка 2005 года
У цэнтральнай бібліятэцы праходзіў літаратурны вечар.
Ушаноўвалі ў сувязі з 70-годдзем Папковіча Уладзіміра Антонавіча,
выкладчыка нямецкай мовы ў педуніверсітэце. Паэт, перакладчык,
гумарыст. Вечар праходзіў у аддзеле мастацтва. Сабраліся віцебскія
пісьменнікі, паэты, былі і мастакі, якія працавалі ў універсітэце.
Прысутнічалі працаўнікі аддзела культуры, студэнты. Па ходу ве-
чара ўзгадвалі Твардоўскага, Адамовіча, Быкава і іншых. Вечар
праходзіў нязмушана і з гумарам. Сябры і блізкія па працы людзі
расказвалі пра пройдзены шлях, чыталі вершы. Вёў вечар вядомы
віцебскі паэт Д. Сімановіч, чытаў свае вершы. Расказвалі пра яго па-
ездку ў Германію, Францыю і ўстанаўленне дружалюбных сувязяў
паміж творчымі работнікамі.
Транкевіч Лідзія, супрацоўніца аддзела мастацтва ў
бібліятэцы, патэлефанавала мне і папрасіла да 60-годзя Перамогі
некалькі работ на ваенную тэму: яны хочуць зрабіць выставу ў
бібліятэцы. Я паабяцаў, што пагляджу, што ў мяне засталося пасля
таго, як я аддаў большасць сваіх работ у Слуцкі музей. Я знайшоў
некалькі работ на гэту тэму. Яна мне паведаміла, што будзе вечар,
прысвечаны Папковічу. Так я і апынуўся на гэтым вечары. Так як я
пачаў займацца літаратурай, мне гэта будзе цікава.

28 сакавіка 2005 года
Я атрымаў выпіску з пасяджэння праўлення. Рашэнне: так
як у цяперашні час на камбінаце склалася катастрафічнае становішча
(адключаны тэлефоны, адсутнічае ацяпленне і электраэнергія),
мы не маем магчымасці задаволіць просьбу члена СМ РБ Вітко
У. І. – вызваліць яго ад выплаты за камунальныя паслугі творчай
майстэрні, якая размешчана на плошчах «Мастацтва». Вынікі га-
ласавання: аднагалосна. Члены праўлення: Скавародка, Чарняк,
Дасужаў, Шылко.
Гэта ўжо не першае катастрафічнае становішча. Паўстае
пытанне, чым займаецца кіраўніцтва камбіната. Атрымліваюць зар-
плату і нічога не робяць. Дзесьці пастаяць, пагутараць, глядзіш – і
абед прыйшоў. А пасля абеду можна пасядзець за сталом, каб ежа
пераварылася, і дадому. Чатыры дні праходзяць хутка, а там і вы-
хадныя. Жыві ды радуйся. А за кошт аплаты арэндатараў маюць
добры заробак. Пра мастакоў ніхто не збіраецца думаць. Выселіць –
вось асноўная задача, асабліва каб выселіць пенсіянераў, бо яны не
жадаюць, супраціўляюцца плаціць за майстэрню. Галоўнае – здаць
плошчу арандатарам і атрымаць прыбытак да зарплаты. Мастакі –
каму яны патрэбны, і іх карціны таксама. Такі ж самы ліст я напісаў
і адправіў у Мінск старшыні СМ РБ Басалыга У. С. Прайшоў месяц,
адказу не было. Мабыць, ліст не дайшоў? Калі адпраўляў канверт,
ён быў вялікі, там былі тры даведкі і заява, канверт я не заклеіў,
спадзяваўся на супрацоўніцу пошты, яна яго ўзважыла і павінна
была заклеіць. Ліст адправіў заказным. Квітанцыя ёсць, потым
праверу. Не хачу званіць, той пачне пераконваць, што няма ніякай
магчымасці дапамагчы. Развядзе дэмагогію. Раней ён казаў мне,
каб я ішоў на пенсію, калі не магу аплачваць майстэрню. У мяне за-
сталося яшчэ трохі прац у майстэрні. Але пасля таго як я падараваў
528 работ, у мяне ў майстэрні засталося яшчэ шмат работ. Я яшчэ
магу працаваць і ствараць новыя карціны. І мне няма дзе захоўваць
карціны і дробную маёмасць. Таму я не магу вызваліць майстэрню.

Нікога не цікавіць мая творчасць – карціны. Давай плаці грошы, і
ніякіх размоў. Навошта я працую творча? Не ведаю, мабыць, гэта
маё жыццё. Калі не пісаць, значыць, і не жыць. Я працую – значыць,
я жыву. Вось і ўвесь сэнс маёй творчасці. Мне ўжо 74 гады, а па
даведках 72. Колькі засталося жыць? Невядома, гэта, як кажуць, на-
огул не ясна, засталася канцоўка, на правай руцэ не згібаюцца два
пальцы, баляць астатнія. Катаракта абодвух вачэй. Адэнома пра-
статы. Баліць пазваночнік, кодны дзень раблю практыкаванні для
пазванкоў. Шум у вушах, грыжа ў правай пахвіннай вобласці, апе-
рыраваць яе не бяруцца ўрачы. Арганізм страціў свае магчымасці,
засталося зусім мала. Калі надыдзе канец жыццю? Гэта не так ужо
і важна. Прабягаючы ў думках па сваіх гадах, уверх і ўніз, разва-
жаю: што засталося? Галоўнае – гэта карціны, малюнкі, нарысы,
вынікі творчых намаганняў. Як я жыў – дрэнна ці добра – гэта не
важна. Наогул было ўсякае, у сярэднім, сярэдне і жыў. Галоўнае –
што я зрабіў. Працую, нягледзячы на ўсё. У творчых людзей няма
пенсіённага ўзросту. Добра, што даюць пенсію, не трэба думаць аб
куску хлеба. Для мастака гэта галоўнае. Увесь час узнікаюць новыя
і новыя вобразы. Усё зрабіць, напісаць з кожным днём становіцца
ўсё цяжэй. Ужо фізічнай моцы не хапае. Далей будзе горш. А тут
яшчэ на камбінаце чакаюць тваёй смерці, каб хутчэй вызваліць
майстэрню. Такое жыццё.

Тэлефанаваў у Слуцк Відлозе Валянціне Сцяпанаўне,
старшыні Слуцкага гардского Савета народных дэпутатаў. Раней
яна працавала дырэктарам музея ў Слуцку. З ёй я абмеркаваў пы-
танне перадачы сваіх работ гораду Слуцку. Гэта было раней. Зараз
размова ішла пра тое, ці адбудзецца адкрыццё карцінная галерэі.
У 2005 годзе ў Слуцку будуць праводзіць Дажынкі. Я спытаў, якая
перспектыва наконт галерэі. Яна адказала няўпэўнена. Я сказаў ёй,
што калі ў Полацку праводзіліся Дажынкі, была створана карцінная
галерэя, па расказах, на еўрапейскім узроўні. Калі вы зараз не ска-
рыстаеце гэты выпадак, у вас ніколі не будзе карціннай галерэі. Яна
адказала, што, мабыць, ніколі. Хоць ёсць нейкая надзея. Паведаміў
ёй, што з 1 мая да кастрычніка я буду на дачы. Калі я буду патрэ-
бен, то тэлефанаваць можна ў Віцебск сястры маёй жонкі Ганне
Янкоўскай, а яна прыедзе на дачу і паведаміць мне.
За некалькі дзён да нашай размовы ў Слуцку змянілася
кіраўніцтва горада. Так што ім не да мяне. У майстэрні ў мяне яшчэ
шмат творчых работ, але я ўстрымаўся перадаваць астатнія да ад-
крыцця карціннай галерэі. На гэтым і скончылася размова.

28 красавіка 2005 года
Патэлефанаваў у Мінск Басалыгу. Калісьці мы з ім разам
вучыліся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, землякі, ён родам са
Слуцка. Спытаў, ці атрымаў ён мой ліст. Ён адказаў, што атрымаў, але
дапамагчы мне ён нічым не можа. Развёў дэмагогію. Яго не цікавіла
ні маё здароўе, ні тое, што я падараваў столькі работ. Для яго гэта
мізэрная плата за майстэрню. Так, сапраўды, разважаючы, усе бу-
дуць смяяцца, калі ён паставіць маё пытанне на праўленні. Хто мае
вялікі заробак, ездзіць на інамарцы – для іх гэта смешна. Але ж 70-
гадовых мастакоў мала. Можна было б дапамагчы, але не – не жа-
даюць. Трэба выжыць, не даць працаваць да канца, пакуль мастак
яшчэ можа працаваць. Я выслухаў яго і сказаў, каб ён канчаў гэтую
размову, яе можна вясці бясконца. Папрасіў, каб ён даў пісьмовы
адказ, на што Басалыга доўгі час гаварыў, што няма такога закону
і г. д. Не ўпэўнены, што ён дашле мне пісьмовы адказ. У апошні
час ён пачаў цурацца мяне. За тры гады, што ён быў старшынёй,
прыязджаў толькі адзін раз, калі вырашалася пытанне перадачы
выставачнага зала гораду, каб не плаціць за арэнду Саюзу мастакоў.
Мы сустрэліся з ім у Віцебскім музеі ў вестыбюлі разам з Івановым
і Шылко, тады ён быў старшынёй. Ад нечаканасці я спытаў у яго:
«Куды, навошта, па якому пытанню?». Ён адказаў, што, маўляў, па
выставачнай зале. Пагутарылі сам-насам, паабяцаў мне дапамаг-
чы. Аказваецца, Іваноў У. І. і яго зяць Навіцкі, дырэктар камбіната,
прывезлі яго на мікрааўтобусе на выставу акварэлі Іванова, якая
праходзіла ў музеі. Мне пра гэта не сказалі. Я вярнуўся і пайшоў за
імі. Аказваецца, вось яно што. «Зразумела», падумаў я. Выстава –
“шырпатрэбная”. Для мяне яна – дрэнная. Я прайшоў па крузе залы,
паглядзеў акварэлі. Іваноў падышоў да мяне і сказаў, каб я застаўся,
паглядзеў выставу, а яны паедуць. Яны паехалі замочваць выставу,
баяліся, што я прыстану да іх, але мне гэта не патрэбна, я не п’ю. Я
пайшоў ад музея, яны адварочваліся, каб не глядзець у мой бок, селі
ў аўтобус і паехалі. Вечарам Басалыга патэлефанаваў мне, мы доўга
размаўлялі, мабыць, ён быў у добрым настроі. Я запрашаў яго да
сябе на кватэру, калі мы былі ў музеі, але ён адмовіўся. Другі раз ён
прыехаў у Віцебск, калі трэба было перавыбірацца на другі тэрмін.

Заходзіць да мяне ў майстэрню Іваноў у дзень сходу і кажа, што Ба-
салыга ходзіць кругамі па камбінаце. Я спытаў, чаму ён не заходзіць
да мяне. Ён адказаў, што не ведае. Іваноў сказаў, што трэба некаму
выступіць і прапанаваць сходу, каб вылучылі яго кандыдатуру на
другі тэрмін старшыни СМ РБ. Я адказаў, што мне няёмка высту-
паць, бо ўсе лічаць, што ён мой сябар. Хай зробіць гэта нехта іншы.
Я прайшоўся па камбінаце – Басалыгу нідзе не бачыў. Ён быў у ды-
рэктара. Так ён і не зайшоў да мяне ў майстэрню. Мабыць, не хацеў
слухаць мае довады па справах камбіната і просьбы. Вітко ніякі яму
не сябар. Калі на сходзе гаворка ішла пра магчымую перадачу ра-
бот Шчамялёва гораду Віцебску і адкрыццё яго галерэі, Басалыга
сказаў, што ён – яго сябар. Дык вось, не Вітко, а Шчамялёў яго ся-
бар. Калі сход скончыўся, я падышоў да яго і прапанаваў зайсці да
мяне, калі ён не едзе ў Мінск. Ён адказаў, што ён вельмі стаміўся і
жадае хутчэй адпачыць. Так мы і разышліся. Раней пры сустрэчах
і размовах у яго праскаквала думка, што ён скончыў інстытут, а я
толькі вучылішча. Інстытут – гэта добра, але трэба быць мастаком,
вышэйшая адукацыя патрэбна для чыноўніка, педагога і іншых.
Разумець вялікае мастацтва, бачыць яго ў творах іншых мастакоў –
вось галоўнае, а не выхваляцца сваёй адукацыяй. Можна атрымаць
сапраўдны дыплом, а веды не набыць.

У кастрычніку прыехаў з дачы і 10-га паглядзеў у паштовую
скрыню, чакаючы паведамлення са Слуцку, бо набліжаліся Дажынкі.
Мне прыйшло паведамленне, што ў Мінску засядала «Рада», дзе
выступалі Скавародка і Басалыга, і было прынята рашэнне: тых
мастакоў, у якіх існуе запазычанасць па аплаце за майстэрню вы-
ключаць з членаў СМ і справы аб спагнанні доўгу перадаваць у суд.
Я пайшоў да дырэктара камбіната Навіцкага. Захаджу ў прыёмную
раніцай: уключаны камп’ютар, ён гуляе ў карты на камп’ютары.
Убачыў мяне – выключыў. У яго быў і майстар-п’янчужка. Я сказаў,
што ў дагаворы на арэнду майстэрні сказана, што ў выключных вы-
падках можна разлічвацца карцінамі. Я прапанаваў яму зайсці да
мяне і выбраць некалькі краявідаў. Ён з памочнікам прыйшоў да
мяне ў майстэрню і выбралў тры краявіды на суму 200 000 рублёў.
Потым я пайшоў у бухгалтэрыю і заплаціў наяўнымі 160 000 рублёў
свайго доўгу. Адняў з пенсіі і аддаў, іншага выйсця не было, інакш
не было б дзе працаваць. Ды і нервы тузаюць без канца.

24 кастрычніка 2005 года
Быў у цэнтры Віцебска. Недалёка ад краязнаўчага музея
(ратушы) знаходзіцца майстэрня скульптара Магучага Валерыя. Я
зайшоў да яго. Валера сказаў, што ў яго спыніўся брат Салярцінскага,
які прыехаў разам з Коганам Дзмітрыем, які 24 кастрычніка дае кан-
цэрт для скрыпкі сола. Сачыненне Нікола Паганіні (1801 – 1806).
Я сказаў, што збіраўся на гэты канцэрт, бо вельмі люблю скрыпку.
Некалі купляў пласцінкі і слухаў выкананне яго бацькі – скрыпа-
ча. Валера адказаў, што сёння адбудзецца канцэрт. П’ём гарбату,
і хутка прыходзіць брат Салярцінскага. Пазнаёміліся і пайшлі ў
філармонію. Білетаў не было – усе распрададзеныя. Але ён пра нас
паклапаціўся, нам прынеслі крэслы. Слухачоў была поўная зала.
Хутка пачаўся канцэрт. Я сядзеў недалёка ад уваходных дзвярэй.
І вось ідзе канцэрт, гучыць музыка – найтонкія нюансы скрыпкі.
У гэты час у вестыбюлі чуліся размовы супрацоўнікаў, грукалі
дзвярамі, нейкая хадня – усё гэта перашкаджае слухаць, раздраж-
няла. На сцэне скрыпач, асветлены пражэктарамі, гарыць святло.
Мне здаецца, усё гэта перашкаджае слухаць музыку. Я заплюшч-
ваю вочы, сяджу ў поўнай цемры, чую адну музыку. Здаецца, яна
– у касмічнай прасторы. Потым сустрэў Клёсаву, некалі яна была
нашым начальнікам, гэта заслужаны работнік культуры вобласці.
Зараз стаіць у дзвярах і адрывае квіткі на ўваходзе. Так, час усё
змяняе.
Музыка і выканаўца былі на самым высокім узроўні. Пасля
кожнага выканання – шквал апладысментаў. Я быў вельмі задаво-
лены, што трапіў на гэты канцэрт. Мне здалося, што я памаладзеў
на некалькі гадоў.
Ужо 7 лістапада 2005 года, у майстэрні холадна, аця-
пленне не ўключаюць. Працаваць немагчыма – стынуць рукі, ногі,
даводзіцца апранаць целагрэйку і ватовыя штаны. Кажуць, што за-
пазычанасць за ацяпленне яшчэ за мінулы год. Але працаваць трэ-
ба, інакш час пройдзе, а смерць прыйдзе. Жыццё будзе пражыта
дарма.

Са Слуцка запрашэнне так і не прыйшло. Па тэлевізары
паказвалі, што там адкрылі карцінную галерэю. Гэта ўжо добра, на
цэлы Слуцкі раён – адна галерэя. Вучні ўсіх школ раёна могуць мець
зносіны з мастацтвам. Мне стала весялей, карціны, якія я падараваў,
ёсць дзе захоўваць, і яны перыядычна будуць выстаўляцца. У іх ха-
пала там клопатаў і без мяне. Бо галоўнымі былі Дажынкі, а не ма-
стацтва і жывапіс, якія не ўсе разумеюць. Але калісьці трэба гэтым
займацца і вывучаць. Калі б мяне і запрасілі, прыехаць я б не змог, бо
ў верасні разбалеліся дзясны і зубы. Давялося лячыць два карэнных
зубы, а потым дзясны. Так што хвароба адабрала ў мяне шмат часу.
Думаю, хай там адпачнуць ад Дажынак. Уяўляю, колькі там было
клопатаў. Калі-небудзь патэлефаную і распытаю пра карцінную га-
лерэю і калі там можна будзе зрабіць маю персанальную выставу.
10 лістапада 2005 года ў майстэрню не пайшоў, вырашыў
адпачыць і заадно схадзіць у зал сучаснага мастацтва на выставу
Марка Ротка. Яго бацькі да рэвалюцыі жылі ў Віцебску, потым
выехалі ў Літву, потым у Амерыку. Мастак пачынаў як рэаліст, по-
тым працаваў толькі колерам, вялізнымі плоскасцямі. Прывезлі
рэпрадукцыі натуральнага памеру высокай якасці, выкананыя ў
Швейцарыі. Работы ацэньваюцца вельмі высока, у дзясяткі мільёнаў
долараў за кожную работу. Мы прывыкаем да сваіх мастакоў, і рап-
там – свежае бачанне свету, свабоднае выказванне фарбы. Выста-
ва мне падабалася, заадно здаў побач фотаплёнку, каб надрукаваць
мае творчыя працы.

13 лістапада 2005 года ў 12 гадзін у зале сучаснага ма-
стацтва дэманстраваўся кінафільм пра творчасць Марка Ротка.
Паказвалі амерыканскую архітэктуру мастакоў і тыя карціны, якія
не ўвайшлі ў выставу. Кінафільм заўсёды цікавы, калі размова ідзе
пра творчасць і мастацтва такога вялікага майстра, які пачынаў з
фігуратыўнага мастацтва і прыйшоў да выказвання колерам. Вялікія
каляровыя плоскасці, эмацыянальны стан усёй карціны.

16 лістапада 2005 года
Было адкрыццё выставы ў сувязі з 60-годдзем І. Шкура-
тава у ратушы. На адкрыццё выставы прыйшлі паглядзець студэн-
ты худграфа, калегі па інстытуце, дзе ён выкладаў. Мастак валодае
тэхнікай акварэлі. Запомніліся 2-3 творы, якія заслугоўваюць увагі.
Прыгожыя кветкі, краявіды, якія прэтэндуюць на лірыку. У зале на-
роднай творчасці выстаўлены краявіды і касмічная ўрбаністычная
графіка нейкай іншай цывілізацыі. Гэта маё асабістае меркаванне,
я не жадаю асуджаць ці хваліць дадзенага мастака альбо выставу.
Шмат цёплых слоў казалі ў яго адрас. Думаю, так і павінна быць.
Мастак у асноўным усё робіць на грамадскіх пачатках. У кожнага
мастака свая тэма, свая творчасць і свае мэты. Потым быў невялікі
фуршэт. Прысутнічалі калегі, выкладчыкі, прафесары, дацэнты,
загадчыкі кафедраў. Займаемая пасада – гэта добра, але яна пера-
шкаджае творчасці.

З 1 мая мы звычайна разам з жонкай выязджаем на дачу.
Так было і ў 2005 годзе. Творча я не працую, займаюся пасевам і
даглядаю расліны. Скончылі сеяць, і ў канцы мая пайшлі дажджы,
ды такія моцныя, што ўвесь агарод быў затоплены. Вада схадзіла,
потым зноў ішлі дажджы, зноў усё затаплівала. Так доўжылася да
канца чэрвеня, прыйшлося перасаджваць дзе-нідзе бульбу, якая не
ўзышла. Таму ўраджай у гэтым годзе быў сярэдні. У многіх дачнікаў
наогул быў дрэнны ўраджай. Надвор’е не песціць, але і змагацца з
ім немагчыма.
У гэтым годзе на самым версе доміка з двух бакоў пасяліліся
дзве пары шпакоў. Мы назіралі за жыццём гэтых прыгожых грацы-
ёзных птушак. Шпакі вельмі працалюбівыя, яны працуюць з самай
раніцы да позняга вечара. Яны вельмі часта лётаюць за ежай для
сваіх птушанят і ахоўваюць іх ад сарок. А сарок у кустах побач з
намі вельмі шмат, яны імкнуцца якім-небудзь чынам пакрасці пту-
шанят. Ды і наогул прыемна, калі побач з табой жывуць птушкі,
спяваюць свае песні. Адзін са шпакоў, якія жылі бліжэй да агаро-
да, быў вельмі злы і крыклівы. Часам да нашага шпака прылятаў
чужы шпак, нашы яго хутка праганялі. Калі з’яўляецца сарока, то
птушкі моцна пішчаць, збіраюцца па некалькі пар, адганяюць яе
і далёка праводзяць у кусты, пішчаць ёй услед. Калі птушаняты
падраслі, а бацькі паляцелі за ежай, то некалькі маленькіх птушачак
павысоўвалі галоўкі і назіралі за навакольным светам, паварочваю-
чы шэранькія галоўкі ва ўсе бакі. Мы з вялікай цікавасцю назіралі
за імі, а таксама дапамагалі абараняцца ад сарок. Калі мы бачылі,
што прыляцела сарока, а шпакі гучна крычаць, то беглі праганяць
яе. Аднойчы я адышоў ад доміка метраў на 70, і раптам чую крык
шпака і сарокі. Павярнуўшыся ў іх бок, я ўбачыў, што яны б’юцца,
шпак злы і крыклівы, сцапіўшыся з сарокай, зваліўся ў наш агарод.

Я быў у цяжкіх кірзавых ботах, але вельмі хутка бег на дапамо-
гу шпаку. Калі я падбег, шпак біўся з сарокай на зямлі, але сарока
мяне заўважыла і адразу кінула шпака і паляцела. А шпак гоніцца
за ёй, ад свайго гнязда. На месцы бойкі ляжалі кучкай маленькія
шэранькія шпачыныя пёры. Я расказаў пра гэтую сутычку жонцы
і ўнучцы Віке. Гэта было вельмі цікавае і ўражлівае відовішча. Я
падумаў, што не толькі людзям цяжка жыць, у прыродзе таксама
выжыць вельмі цяжка. У любы момант цябе могуць з’есці. Пазней
шпак сядзеў на электрапровадзе і мы бачылі, што ў яго была голыя
грудзі без пёраў. Гэта быў наш пераможца. Калі птушаняты былі
маленькія, шпак прымушаў іх у час небяспекі хавацца, а пазней яны
не жадалі пакідаць сваё гняздо. Шпак сядзіць на дроце і выманьвае
іх з гнязда, памахваючы крылцамі, а таксама кліча голасам. Пасля
таго як птушаняты падраслі, я бачыў усю сям’ю з 4 птушак на даху
доміка раніцай. Яны ўсе выйшлі з гнязда і паляцелі.
На дачы на мяжы з суседзямі ў нас цячэ ручай. Яго калісьці
выкапалі як асушальны канал. Вада цячэ чыстая, крынічная, не за-
мярзае зімой, а ў час засухі ўлетку не высыхае. Паліваць участак
вельмі зручна. Укінеш электрапомпу – і палівай колькі хочаш. Шмат
разоў я і жонка заўважалі, што перыядычна штосьці бултыхаецца ў
вадзе. Ад гэткай нечаканасці проста палохаешся. Але хто гэта, мы
так і не выявілі. Трава, кустоўе, карчы, у беразе выбітыя нішы –
усё гэта дае магчымасць схавацца. Аднойчы на захадзе сонца я
падышоў да ручая за вадой. Бачу, што наперадзе плыве па траве
галаўлік на 200-300 г. Вады было трохі, ён не мог хутка плыць. За ім
наўздагон плыло нешта вялікае. Я вырашыў, што гэта шчупак. Яны
схаваліся за кустом. Калі я забег наперад, жывёла, якая даганяла,
убачыўшы мяне, развярнулася і спыніла пагоню. Гэта была выдра.

Яна была вельмі прыгожая, карычневага колеру. «Да, – падумаў я,
– не адзін я тут жыву». На душы стала прыемна. Калі я расказваў
унучцы Віке і жонцы, яны вельмі здзівіліся і ўзрадваліся, што ў нас
жыве рачны звярок.

З 1 мая да кастрычніка мы жывём на дачы Друкава, гэта ў 3
км ад вёскі Вароны. Купацца ездзім на возера ў Вароны. У сярэдзіне
вёскі паварочваем да зернесушылкі і стайні, потым спускаемся ўніз
па ямам да возера. Дарогі тут ніякай няма, дажджавыя патокі раз-
мываюць так званую «дарогу». Калі стаіць добрае надвор’е, карава-
ны машын з Віцебска накіроўваюцца да возера. Купаюцца, адпачы-
ваюць, у тым ліку і я з унучкай Вікай. Яна часта запрашае да сябе
сябровак, каб было весялей. Часам бераг цалкам заняты машынамі.
У большасці гэта іншамаркі. Прывозяць з сабой ежу, выпіўку. По-
тым упакоўку, пакеты, бутэлькі выкідваюць. Машыны культурныя,
вытанчаныя лініі, дызайн, афармленне, колер. Але людзі не куль-
турныя. Смецце кідаюць па ўсім беразе, утвараюцца цэлыя горы
смецця. Некаторыя ўключаюць гучна безгустоўную музыку, пе-
рашкаджаюць адпачываць адзін аднаму. Наверсе – стайня. Спута-
ныя коні скочуць, спускаюцца да вады, стаяць у вадзе і на беразе.
Пасля абеду гоняць кароў на пашу. Каровы заходзяць у ваду, каб
адпачыць і астудзіцца. Тут жа апраўляюцца – нічога не зробіш. По-
бач купаюцца людзі, як кажуць, усе разам. Нягледзечы на ўсё гэта,
унучка Віка навучылася добра плаваць, я задаволены. Чалавек не
павінен пужацца вады, у крытычны момант гэта спатрэбіцца. Сам я
не вельмі добра плаваю.

Аднойчы адпачываючы на возеры, я звярнуў увагу на ад-
наго мужчыну. Ён прыехаў з двумя сынамі, аднаму было гадоў 6,
другому – 8. Мужчына быў росту каля 170 см, моцнага целаскла-
ду, было яму прыкладна 45 гадоў. Разам яны ішлі ў ваду купац-
ца. Усе рухі ў іх былі падобны на рухі мядзведзя. Яны неяк рэзка
вылучаліся сярод іншых людзей, якія купаліся. У мяне думка, што,
магчыма людзі пайшлі ад мядзведзяў, а не ад малпаў. Непрыкметна,
купаючыся, я назіраў за імі ў вадзе і на беразе. Гэтая думка яшчэ
болей умацоўвалася ў маёй галаве. Нечакана пайшоў дождж. Спа-
чатку ішоў маленькі, ад’язжаць не хацелі. Потым пайшоў вялікі,
давялося перачакаць. Круты пад’ём, дзе праходзіла каляя дарогі,
размыла, і мая машына засела ў гразі. Каля мяне марудна прайшла
машына. Высунуўшы галаву з аўтамабіля, мужчына спытаўся, ці
патрэбна дапамога. Я ў знак згоды махнуў галавой. Машына паціху
узлезла наверх, пасажыры распрануліся да плавак і накіраваліся ў
мой бок. Яны былі ўтрох. Падыйшлі да машыны і пачалі яе штур-
хаць. Я быў за рулём, і машына пайшла ўверх. Брудам я запырскаў
аднаго з дапаможцаў, мне было вельмі няёмка перад ім. Калі я
выехаў на роўнае месца, то спыніўся і пачаў іх чакаць, пакуль яны
змывалі бруд. Я не мог ад’ехаць, не падзякаваўшы гэтым добрым
людзям. Апрануўшыся, яны пад’ехалі да мяне. Я пакланіўся ім і
падзякаваў. Яны ў адказ – таксама. Гэтя людзі не былі мне знаёмыя.
Нашы машыны стаялі недалёка адна ад адной на беразе возера, калі
мы адпачывалі. Я падумаў пра іх з удзячнасцю: добра, што ёсць
такія людзі, якія дапамогуць у цяжкую хвіліну. Я глядзеў зверху
на возера. Пайшоў дождж, далёка свяціла белая маланка на фоне
цёмнай хмары, якая зацягнула амаль усё неба. Некаторыя азартныя
купальшчыкі кідаліся ў ваду, ныралі і плавалі. Людзі ўдыхалі све-
жае паветра, насычанае азонам, радаваліся цепламу лету. Як добра
адпачываць! Я сеў у машыну і паехаў на дачу.


25 лістапада 2005 года
У ратушы (краязнаўчы музей) адкрылася выстава Кісялё
ва Г.П. у сувязі з 70-годдзем мастака. Былі прадстаўлены графічныя
працы, акварэлі. Уяўляе цікавасць чыстая графіка, чорна-белая,
вялікі дыяпазон у форме і тэмах. Выстава мне спадабалася. На ёй
былі прадстаўнікі гарадскога і абласнога адзелаў культуры, прыйшлі
сябры, калегі, знаёмыя. Былі кветкі, прыгожыя, цёплыя словы.
Шкада, але на выставы ходзіць мала людзей. Нізкі ўзровень куль-
турнага і духоўнага жыцця грамадства. Выступіў і я, сказаў цёплыя
словы ў адрас юбіляра. Сказаў, што мы прайшлі праз ганаровыя
граматы, музеі не купляюць работы. Два месяцы няма ацяплення ў
майстэрнях, халодна, як на двары, нікому няма спраў да нас і да на-
шага мастацтва. Апранаемся ў целагрэйкі, ватовыя штаны і працу-
ем. Павіншаваў з 70-годзем і пажадаў, каб выстава была і ў 80 гадоў.
Сімвалічна ў кутку выпілі па 50 граммаў віна. Да мяне падышла
Шутава Ірына, жонка Шутава Генадзя. Мы доўгі час не вітаемся
з ім, мабыць, яе гэта турбуе. Шутаў у прысутнасці мастакоў і бы-
лога дырэктара камбіната Красоўскага абураўся маімі карцінамі.

Даказваў, што яны дрэнныя, не ўсе, канечне. Я адказаў, што ён не
мае ніякага права на гэта. Я старэйшы за яго. Прычынай усяго гэ-
тага было, хутчэй за ўсё, тое, што мне абласныя ўлады дапамаглі
надрукаваць каталог, а яму – не. Я сказаў жонцы Шутава, што ўсё
прайшло, усё загаіцца, але рубцы застануцца. Яна пазвала мужа, мы
падалі адзін адному руку, гэта значыць памірыліся.
29 лістапада 2005 года адбыўся сход членаў Саюза
мастакоў. На парадку дня – справаздача пра працу кіраўніцтва за
год і прыём у члены СМ РБ. У актавай зале халодна, два месяцы
няма ацяплення, на вуліцы ноччу да 7 градусаў марозу. Кіраўніцтва
ніякай работы не праводзіць, фармальна збіраюцца на дзве гадзіны і
сыходзяць. Старшыня паведаміў, што за справаздачны перыяд было
арганізавана 20 выстаў. Што значыць іх арганізацыя? Яны павесілі
аб’явы, каб мастакі прынеслі свае творы. Мастакі на грамадскіх
пачатках цягнуць свае працы ў выставачную залу, хто на трамваі,
хто на аўтобусе. Фарбы, палатно – усё за наяўныя грошы. За ня-
выплату аоэнды за майстэрні СМ прыняў рашэнне выключаць з
членаў СМ РБ. Па дакладзе Скавародкі выключылі 12 – 15 членаў
СМ РБ. Грамадская арганізацыя – жывіце як хочаце. Камбінат не
падпарадкоўваецца кіраўніцтву, а толькі мінскаму кіраўніцтву.
Хто колькі зарабляе – невядома. Тры паверхі камбіната здаюцца ў
арэнду. Стаянка аўтамабіляў у двары камбіната таксама здаецца.
Абслугоўваючы персанал па некалькі месяцаў не атрымлівае зар-
плату. Камбінат і СМ на мяжы банкруцтва.

Па другому пытанню «Пра прыём у СМ». Саюз развальва-
ецца, але Скавародка і Шылко ўжо некалькі гадоў не дапускаюць
у СМ мастакоў Пшонку і Кірушкіна. Яны удзельнічаюць ва ўсіх
выставах, абласных і рэспубліканскіх. Чаго яшчэ трэба? Гэта гра-
мадская арганізацыя. Хто актыўна ўдзельнічае ў яе жыцці, павінен
быць прыняты ў СМ. Але псіхалогія чалавека такая – сам уступіў,
а другога не пускае. Лічуць сябе вялікімі мастакамі, але вялікія
мастакі пры жыцці не жывуць, яны жывуць пасля смерці.
8 снежня 2005 года паехаў на Маркаўшчыну ў паштовае ад-
дзяленне № 2 па вуліцы М. Горкага, каб атрымаць пенсію. Зайшоў,
заняў чаргу. Злева на лаўцы заўсёды сядзелі пенсіянеры, чакалі,
калі прывязуць пенсію. На гэтай лаўцы ляжаў пенсіянер, мужчына
75 – 80 годоў. Побач былі ўрач і фельчар, нахіліліся да хворага. Каля
яго сталялі яшчэ дзве жанчыны. Адна з іх пастаянна турбавалася,
мітусілася, пыталася ў доктара. Другая паводзіла сябе спакойна.
Побач з фельчарам стаяла раскрытая сумка хуткай дапамогі. Яна
дастала ўколы, рыхтавала шпрыц. Доктар павярнулася да яе і адда-
ла нейкія распараджэнні. Аказваецца, што лекар – гэта Янкоўская
Святлана Генадзьеўна, дачка сястры маёй жонкі. Мая чарга падыш-
ла хутка. Я атрымаў пенсію, адышоў у бок і пачаў назіраць за ўсім,
што адбывалася. Вымяралі ціск хвораму, я здалёк пачуў: 80 на 100.
«Да, нізкае», падумаў я. Фельчар зрабіла адзін альбо два уколы (мне
не бачна было здалёк). Але ўрач і фельчар стаялі да мяне спінай,
нахіліўшыся да хворага. Цяжка было знайсці вену ў хворага, бо быў
нізкі ціск. Мне падалося, што яны доўгі час варажылі, не разгінаючы
спіны. Урач і фельчар былі апрануты ў шэра-блакітнае спецадзенне,
а я прывык да белага колеру халата ўрача. Потым я убачыў на спіне
серабрыстыя літары «Хуткая дапамога». Хворы пачаў рухаць рукамі,
твар яго быў бледны, белы, пабіты маршчынамі. Смерць была неда-
лёка. Жанчына мітусілася каля хворага, усё задавала пытанні ўрачу.
Урач адказвала на іх. Святлана – урач – была заклапочана хворым,
твар яе быў строгім і напружаным. Яна пільна сачыла за хворым,
не падымала вачэй і не бачыла мяне. Уся ўвага яе была засяроджана
на хворым. Здалёк я пачуў, што хворага павязуць у 2-ю гарбальніцу.
Пачалі апранаць верхняе адзенне хвораму. Павольна паднялі, узялі
пад рукі і пайшлі на выхад з пошты. Урач ішла за імі. Я пайшоў так-
сама. Падышоўшы да доктара я сказаў: “Света, добры дзень!”. Яна
павярнулася да мяне, усміхнулася і адказала: “Добры дзень”. На
нейкі час з яе твара сышла напружанасць. Ён быў светлы, малады і
прыгожы. Яна спытала мяне, як справы, як жыццё. Я адказаў: «Нар-
мальна, паціху». Падтрымліваючы хворага, яны ўсе накіраваліся да
машыны хуткай дапамогі. Хворы ішоў, павольна перастаўляючы
ногі, якія яго не слухаліся. Усе селі ў хуткую дапамогу і паехалі ў
бальніцу. Я паглядзеў ім услед і пайшоў дадому.

11 снежня 2005 года паехаў у 2-ю гарпаліклініку, там мая
амбулаторная карта. Выйшаў на працу новы уролаг Давыдзенка
Аляксандр Пятровіч, ён быў у Мінску на спецыялізацыі. Гадоў 20
– 25 таму мяне лячыў урач Багарад, я лячыўся ў яго ў бальніцы
імя. Калініна, там знайшлі ў мяне прастатыт – запаленне прастаты.
Памятаю, што я падараваў яму пару нарысаў. Па нацыянальнасці
ён быў яўрэй, добры, мяккі, уважлівы чалавек. Праз 3 – 6 месяцаў
я звяртаўся потым да яго, на працягу некалькіх гадоў ён рабіў
мне масаж прастаты. Калі яго пераводзілі ў іншую паліклініку, ён
паведамляў мне пра гэта, і я знаходзіў яго там. Так мы сябравалі
шмат гадоў. Неяк мая хвароба абвастрылася, я патэлефанаваў яму, і
мне адказалі, што ён тут не жыве, і далі іншы адрас. Я патэлефанаваў,
жонка адказала мне, што ён памёр. Мне было вельмі сумна чуць
гэтую навіну. Яна сказала, што ён памёр ад раку прастаты. Ён мне
распавядаў, як хірургі робяцца алкаголікамі. Хірург баіцца аперацыі
і перад ёй выпівае 50 – 100 граммаў гарэлкі альбо спірту. Далей
ідзе звычка, і без выпіўкі ён ужо не бярэцца за нож. Пасля смерці
Багарада я звярнуўся ў 2-ю гарпаліклініку да ўрача-ўролага Мацу-
ганава. Гэта высокі малады чалавек, здаецца некалькі грубаватым
і прамалінейным пры размове. Але ён вельмі добра ведаў сваю
прафесію і ў глыбіні душы быў вельмі добрым чалавекам. Усе хво-
рыя, якія звярталіся да яго за дапамогай, ставіліся да яго з павагай
і гаварылі пра яго добрыя словы. Я лячыўся ў яго некалькі гадоў.
Аднойчы на прыёме я спытаў яго: мабыць, мне трэба зрабіць апера-
цыю? Ён накрычаў на мяне, што мне не патрэбна ніякая аперацыя.
Я на яго не пакрыўдзіўся. Ён параіў мне прыходзіць да яго на ма-
саж кожныя тры месяцы. Я казаў яму, што мне нязручна прыходзіць
так часта, а ён адказваў: не прыйдзеш ты, ды прыйдуць іншыя. Я
згадзіўся. Прыйшоў час, і ён пайшоў з работы і з паліклінікі. Я часам
сустракаў яго ў горадзе, мы спыняліся на кароткі час, размаўлялі. Я
заўсёды дзякаваў яму. Аднойчы прыходжу да ўролога, а на прыёме
працуе цемнаскуры ўрач. Хворыя не жадалі да яго ісці. Прапрацаваў
ён крыху і з’ехаў. Потым працаваў загадчыкам аддзялення ўралогіі,
патрапіць на прыём было складана, часта ён быў на сходзе, альбо
ў камандзіроўцы. Пасля доўгіх перапынкаў уролаг з'явіўся ізноў.
Я ўзяў талон і прыйшоў на прыём. Урач быў з Каўказа Палуян
Святаслаў Юр’евіч, ён прайшоў спецыялізацыю па ўралогіі. Я
кажу яму, што мне патрэбны масаж прастаты, а ён адказвае, чаму
я так вырашыў? Ён прызначыў мне лякарства і абследаванне. Я
ўсё зрабіў, але мне не лепш. У майго сына сябар працаваў у 2-й
гарбальніцы хірургам – Паўленка Саша, ён быў знаёмы Палуяна.
Саша двойчы прасіў Палуяна і, тады той згадзіўся рабіць мне ма-
саж. Палуян працаваў каля двух гадоў, потым ён стаў загадчыкам
хірургічнага аддзялення паліклінікі, зноў прыёму ўролага не ста-
ло. Праз некаторы час уролаг з’явіўся. Гэта быў афганец Мохамед
Самі, чалавек вышэй сярэдняга росту, поўны, хада мядзведжая. Ён
аказаўся добрым і ўважлівым доктарам. Я звярнуўся да Палуяна,
ён прадставіў мяне як вядомага віцебскага мастака і сказаў, як трэ-
ба мяне лячыць і што трэба рабіць. Я зноў стаў атрымліваць курс
лячэння па сваёй хваробе. Усе называлі яго Саня. Мы былі з ім у
добрых адносінах, я лячыўся ў яго да 2005 года. Я адчуваў сябе
лепш, лячыўся яшчэ і сродкамі народнай медыцыны, прымаў на
працягу шасці дзён па 4 разы на дзень па 0,5 стакана жывой вады.
У кастрычніку я патэлефанаваў у рэгістратуру, мне адказалі, што
ўролага няма, будзе праз два месяцы. Калі з’явіўся ўролаг, я пайшоў
на прыём. І зноў папрасіў Палуяна прадставіць мяне ўролагу, ён
гэта зрабіў. Падышла мая чарга, я зайшоў у кабінет. Урач пачаў чы-
таць маю амбулаторную карту, але не мог разабраць почырк Сані.
Сталая медсястра сказала ўрачу: «Вы там нічога не прачытаеце,
гэта не почырк, а суцэльныя палкі, там нічога не зразумець». Урач
адклаў маю карту і запрасіў у працэдурны кабінет на масаж. Потым
я схадзіў да фізіятэрапеўта за накіраваннем на інгаляцыі, бо мяне
турбавала горла.
У кабінеце для інгаляцый усе інгалятары выйшлі са
строю. Адзін толькі працуе, для астматыкаў за 150 долараў. Мед-
сёстры носяць яго ў кабінет, а потым – пад замок. Інгалятар, якім я
карыстаўся доўгі час, выйшаў са строю. Я захацеў адрамантаваць,
але медсястра не дазволіла. Электрык быў у камандзіроўцы. Каб
купіць кіпяцільнік, грошай няма. У прыбіральні палова акон забіта
фанерай, шкла няма і грошай таксама.

23 снежня 2005 года ў краязнаўчым музеі адкрылася выста-
ва Анатоля Ільінава. Гэта выдатны графік, мастак, добры чалавек.
Яго лірычныя лінагравюры вельмі цікавыя, ён умее па-майстэрску
арганізаваць святло і цень, у яго разнастайнасць штрыха, лініі, пля-
мы – усё гэта стварае лірычны і музычны настрой кожнаму твора.
Былі выстаўлены і акварэлі. Асноўны матыў – краявіды Лепеля і
яго ваколіц. Лес, птушкі, палі, азёры. Апета прырода, якая існуе ва-
кол чалавека. Можна толькі пазайздросціць яго майстэрству, нічога
выпадковага няма, усё прадумана: кампазіцыя, вобраз, кожная
лінія. Усё гэта стварае тонкі эмацыянальны настрой, музычнасць.
Здаецца, што прырода спявае пяшчотную песню. Зайздрасць бывае
добрая, якая радуе другога мастака, надае добры настрой, і ты заха-
пляешся яго майстэрствам і талентам. Іншая зайздрасць – злая, якая
пабуджае да незадавальнення работай мастака, ідзе непрыманне
аўтара, прысутнічаюць нянавісць і злоба. Такая зайздрасць знішчае
таго, хто зайздросціць, наносіць шкоду самому аўтару. Асабіста
ў мяне заўсёды толькі добрая зайздрасць, хаця я думаю не так і
пішу па-іншаму. Калі мне даводзіцца выступаць на адкрыцці вы-
ставы, я імкнуся казаць цёплыя словы ў адрас аўтара. Я не належу
да тых мастакоў – «геніяў», якія лаяць усіх і ўся, акрамя сябе. На
выставе прысутнічалі мастакі, сябры, знаёмыя, аматары мастацтва.
Прадстаўнікоў гарадскога і абласнога аддзелаў культуры не было.
Некалькі чалавек выступілі на адкрыцці выставы, сказалі шмат
добрых слоў. Тое самае зрабіў і я. Усё прайшло цікава і хораша.

26 снежня 2005 года
Днём працаваў у майстэрні, увечары пайшоў у майстэр-
ню да Валерыя Магучага. У сувязі з нашым знаёмствам ён прасіў
напісаць яму некалькі слоў у кнігу водгукаў аб наведванні. Мы
пазнаёміліся каля года таму. У выставачнай зале ён падышоў да
мяне і сказаў: «Уладзімір Ільіч, мне казалі, што вы напісалі кнігу.
Я хацеў бы яе набыць». Я адказаў: «Бяры пару тысяч і прыходзь да
мяне ў майстэрню». У прызначаны час ён прыйшоў і прынёс пяць
тысяч. Я даў два экзэмпляры кнігі. За гарбатай завязалася размова.
Гаварылі пра мастацтва, я паказваў свае карціны, эцюды, нарысы.
Высветлілася, што мы разумеем адзін аднаго, нягледзячы на тое, што
я старэйшы за яго на 25 гадоў. Потым Валера запрасіў мяне ў сваю
майстэрню. Там мы працягвалі сваю размову да вечара. Размаўлялі
пра мастацтва, навуку, пра творчасць вялікіх майстроў. Канечне, мы
не маглі абмінуць сучаснае мастацтва. Гэта наш час, у якім мы жы-
вём, працуем, ствараем. Гэта нашы думкі і формы. Я разважаў, чаму
мы не маглі пазнаёміцца раней. Усяму гэтаму я знайшоў прычы-
ну: вінаваты я сам. Раней ён захадзіў да мяне ў майстэрню, бачыў
мае работы, яны яму падабаліся. На выставах я бачыў яго творчыя
працы, яны мне падабаліся, і гэтыя скульптуры нават заставаліся ў
маёй памяці. Пры сустрэчы ён заўсёды запрашаў мяне зайсці да яго
ў майстэрню, але ў мяне заўсёды не было часу, я некуды спяшаўся,
быў заняты. Зараз, вядома, я шкадую аб гэтым. Але, мабыць, уся-
му свой час. Сваю кнігу я дарыў усім бясплатна. Я падумаў, што
Валеру цяжка: праца, заказы бываюць рэдка, ён павінен плаціць за
майстэрню, а жыць неяк трэба. Калі зайшоў да яго у наступны раз,
то вярнуў яму пяць тысяч рублёў, бо з сяброў грошай не бяруць. У
цяперашні час мы часта сустракаемся з восені да вясны, потым я
еду на дачу.

Ён шчыры мастак, я паказваю яму свае працы, яго крытыка
і пахвала маюць для мяне вялікае значэнне. Я веру яму, і гэта дапа-
магае мне ў працы. Калі я пішу сваю карціну, то ўкладваю пэўны
змест, а Валера часам бачыць у ёй больш, і гэта мяне бянтэжыць.
Выходзіць, ён таленавіцей за мяне, ён маладзей за мяне і павінен
быць таленавіцей. У яго сваё мастацтва, у мяне – сваё. Галоўнае,
што мы разумеем адзін аднаго і ставімся з павагай адзін да адна-
го. Нядаўна ён зайшоў да мяне, я паказаў апошнюю работу. Вале-
ра выказаў сваё меркаванне, я згадзіўся з ім. Ён сказаў: «Уладзімр
Ільіч, трэба зрабіць запіс у кнізе наведвальнікаў». Я адгаворваўся,
але абяцаў. Год канчаўся. Нядаўна, падняўшыся з ложка, ў 4 гадзіны
раніцы, я сеў на кухне і напісаў тэкст для кнігі наведвальнікаў Ва-
леры. Вось такі быў тэкст: «Пасля наведвання творчай майстэрні
Валерыя Магучага ў мяне засталіся добрыя ўспаміны. Тут
прысутнічае дух творчасці. Усюды, як брыльянты, стаяць пачатыя
і скончаныя скульптуры. Знаёмыя твары і велічныя помнікі. Паміж
гэтымі ўсімі творамі гучыць ціхая сімфанічная музыка. Гэтую му-
зыку трэба бачыць – яна бясшумная і глыбокая. Валерый – мастак
вялікага дару. Ён валодае вялікім дыяпазонам творчай думкі і фор-
мы. Гэта і дае яму магчымасць ствараць такія выдатныя разнапла-
навыя творы. Валерый – чалавек добрай душы, выдатны субяседнік
і знаток творчасці іншых мастакоў. З ім можна доўга размаўляць
пра мастацтва сучаснае і мінулае. Сюды хочацца прыйсці яшчэ і
яшчэ раз.


Рецензии