Лёс мастацтва 3

ЛЁС І МАСТАЦТВА  3   

6 студзеня 2006 года
Іду на камбінат «Мастацтва». Гэта хутчэй пахароннае
бюро, бо яно займае вялікую плошчу, болей за іншыя арганізацыі.
У вестыбюлі сустракаю Іванова, вітаемся, віншуем адзін аднаго з
Новым годам. Ён здзіўляецца, як я ў такі холад іду ў майстэрню.
Кажа, што ўсе хварэюць, а ён ідзе і піша. «Вось гэта жывапіс! Жа-
даеш паспець усе зрабіць», – кажа ён. Я адказваю, што паспею, то
– паспею. Іваноў паведаміў, што сёння ўключаць ацяпленне. Ён ве-
дае, бо яго зяць – дырэктар камбіната. Я сказаў, што мне трэба ісці
працаваць, бо жыць засталося мала. Іваноў сказаў, што маё месца
занята. Я адказаў, што пачакаю, пакуль вызваліцца. Ён засмяяўся.
Неўзабаве ўсе пачалі бегаць, уключаючы дырэктара Навіцкага.

Далі гарачую ваду, пачалі спускаць паветра з бата-
рэй. Сантэхнік, які раней працаваў, звольніўся. Адміністрацыя
зэканоміла грошы на ацяпленні і атрымала добрую зарплату. Тры
месяцы не было ўключана ацяпленне. Людзі з вышэйшай адукацыяй
размарозілі батарэі і выцянулі на калідор секцыі з дзірамі. Вось яна,
эканомія. 7 студзеня прыходзілі мастакі, злівалі ваду, дзе магчыма.
Сістэма ўключана, а батарэі замарожаны. На каляды адміністрацыя
была на выхадных. 8 студзеня я застаўся дома. 9 студзеня нанялі
слесараў і пачалі выкідваць секцыі, якія лопнулі. Трэба было злу-
чыць тыя, што засталіся, спатрэбіліся новыя трубы з новай разьбой.
Пачалі злучаць, сарвалі разьбу. Усё састарэла, толькі тронь – яно
рассыпаецца. У памяшканні, дзе захоўваюцца мае работы і Куха-
рава, далучалі трубы. Там батарэя захавалася, бо я зліваў ваду. З
раніцы працаваў, а ў 19 гадзін стаміўся, не ў сілах быў стаяць на
нагах, аддаў ключ ад сховішча майстру, які дапамагаў сантэхнікам,
і пайшоў дадому. Праз дзень прыйшоў у майстэрню, пайшоў шу-
каць майстра. Нідзе яго не было. Зайшоў да дырэктара. Там былі
майстар, галоўны бухгалтар і дырэктар. Усе весела смяяліся, з
якой нягоды мне невядома. Гэта пасля таго, як размарозілі сістэму
ацяплення. Да, гэта не іх уласнасць. Гэта ўласнасць мастакоў, а
кіруе Саюз мастакоў РБ. Ніхто ні за што не адказвае.

18 студзеня 2006 года
Адкрывалася выстава – акварэль і гуаш – мастака Сянько
Сцяпана ў ратушы горада Віцебска. За два дні да гэтага ён захадзіў
да мяне і запрасіў на адкрыццё выставы. Я паабяцаў прыйсці. Сянь-
ко – не член Саюза мастакоў, але яго працы заслугоўваюць таго, каб
ён быў у Саюзе. Выкладаў у розных школах выяўленчае мастацт-
ва, у вучылішчы, у студыі “Маладзік”. Яму 65 гадоў. Гэта сціплы,
сарамлівы чалавек. Мы ведалі адзін аднаго, сустракаліся на вы-
ставах, на Славянскім базары, размаўлялі. Калі я зрабіў сваю пер-
санальную выставу да 70-годдзя, якая размяшчалася ў трох залах
музея і ў зале Саюза мастакоў, то пры сустрэчы ён сказаў мне: “Ты –
вялікі мастак”. Я насцярожана сустрэў гэтыя словы. Я спытаў, чаму
раптам вялікі, падумаў, мабыць, гэта насмешка. Ён адказаў, што яму
спадабаліся мае работы, што ў іх ёсць унутраная энергія, якой няма
ў іншых мастакоў. Пасля гэтага нашы адносіны сталі бліжэй. На
выставе было шмат людзей: родныя, навучэнцы школ і вучылішчаў,
педагогі, мастакі, знаёмыя. Шмат казалі пра яго працаздольнасць,
пра яго як педагога-мастака, пра інтэлігентнасць, сціпласць і та-
лент. У яго сям’і ўсе мастакі – і жонка, і дзеці. Гэта было вельмі
прыемна. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас аўтара. Некалькі
яго акварэлей прысвечана старому Віцебску і асабліва саборам,
якіх зараз няма. Я прыехаў у Віцебск у 1961 годзе, яны яшчэ стаялі,
я іх бачыў. Потым іх знеслі, узарвалі, бо вялася барацьба з рэлігіяй.
Раней распавядалі, што падрыўніком была жанчына з Ленінграда,
у яе быў талент па гэтаму пытанню. Вось яе і запрасілі ў Віцебск
для гэтага.
У сваім выступеленні я сказаў шмат цёплых слоў у яго
адрас. Ён працуе больш у сацрыялізме, некаторыя працы выкананы
ў класічным стылі. Але чаму ж яму спадабаліся мае работы? Калі
яго словы шчырыя, то гэта гаворыць аб тым, што яго культура і
дыяпазон успрыняцца шырэй, што і робіць яго інтэлігентам. Было
шмат выступаючых, шмат кветак і цёплых слоў. Настрой ва ўсіх
быў добры. Пасля ў канцы залы быў арганізаваны невялікі фуршэт.
Былі бутэрброды, цукеркі, садавіна, сухое віно. Жонка падыходзіла
да кожнага з цёмна-чырвонай бочачкай і налівала віно. Гэта было
нечакана і прыемна. Усё праходзіла культурна і інтэлігентна, усе
размаўлялі адзін з адным.
З 18 студзеня 2006 года павялічыўся мароз да 24 - 30°. Гэта
было нечакана, такі скачок з нулявой кропкі да -30° – гэта шмат
адразу. Арганізм чалавека не прывык да такога. Стала занадта хо-
ладна. Чатыры дні я не хадзіў у майстэрню і нікуды не выхадзіў.
Толькі сёння, 22 студзеня, схадзіў у суседнюю краму. Зрабіў сабе
канікулы. Заняўся працай па гаспадарцы, у кватэры. Заадно і ад-
пачынак ад жывапісу, хоць мозг апрацоўвае некаторыя будучыя
карціны.
Як я стаў старшынёй садовага таварыства
“Аўтамабіліст”
8 сакавіка 2006 года адбыўся сход дачнікаў СТ
“Аўтамабіліст”. Гэта ўжо трэці сход. У мінулым годзе за старшы-
ню і бухгалтара працавала Сініца Зоя Маісееўна. За час працы яна
сутыкнулася з многімі цяжкасцямі, цяпер адмаўляецца ад працы
старшыні, але ніхто не хоча ім быць. Калі выбіралі Зою Маісееўну,
шмат хто з дачнікаў выказваў такое меркаванне, што старшыня не
патрэбны, а патрэбны толькі бухгалтар. Былы старшыня нічога не
рабіў. Тры гады таму трэба было прыняць новы статут. Не зроблена
афармленне ў банку дакументаў, каб весці разлік з Белэнерга, за ка-
рыстанне электраэнергіяй. Слуп электраэнергіі бачыў на дратах, ён
нахіліўся на 45 градусаў, і знаходзіцца ў аварыйным стане. Транс-
фарматар, які сілкуе дачныя домікі-участкі, ён не аформлены, не па-
фарбаваны, зарос пустазеллем і хмызняком. Дачнікі прыстасаваліся
красці электраэнергію. За год накралі на 500 000 рублёў. Пакрываць
гэтыя выдаткі трэба за кошт узносаў, дадатковыя ўзносы плаціць
дачнікі не хочуць. Неабходна было змяніць назву таварыства, бо
яно даўно самастойнае, не залежыць ні ад якога прадпрыемства.

Шмат было іншых пытанняў. Пад пагрозай бухгалтара, што яна
кіне дакументы і адмовіцца ад сваёй пасады, дачнікі сабраліся ў
дастатковай колькасці. На фоне двух груп бяроз на зялёнай траве
размясціўся сход. Усе паселі дугападобнай лініяй і сваім адзеннем
нагадвалі вясёлку. З.М. Сініца распавяла пра прыход і расход гра-
шовых сродкаў. Пачаліся дэбаты. Кожны даваў параду, як злавіць
злодзея, які крадзе электраэнергію і што для гэтага трэба рабіць.
Прапаноў было шмат, стаялі гул і рознагалоссе, якія, зліваючыся
ў адно, нагадвалі чарады сарок. Калі супакоіліся, вырашылі, што
трэба абраць старшыню, але ніхто не хацеў быць старшынёй. Нех-
та з тых, што сядзелі, унёс кандыдатуру прадпрымальніка. Гэта
салідны чалавек, прыйшоў на сход у касцюме цёмна-шэрага ко-
леру. Ён жыве пастаянна на дачы. Працуе шафёрам, мае ўласныя
аўтамабілі «Зіл» і «Волгу», размаўляе басам, адрывіста і груба, як
бы загадвае. Калі было пастаўлена пытанне, хто галасуе за яго, ён
адразу сказаў: «Не, не, не!». Хоць да гэтага даваў парады, як і што
трэба рабіць. Перайшлі да іншага кандыдата. Малады працавіты
мужчына гадоў сарака, сярэдняга росту адмовіўся адразу, сказаў,
што ён не згадзіцца ні за што. Былі прапановы зрабіць старшынёй
мужа бухгалтара, некаторыя дачнікі сталі смяяцца і падкідваць вос-
трыя жарты. Кожны хацеў здавацца разумным, але ж выглядала
гэта смешна. Нехта падаў голас: «Трэба выбраць жанчыну. Няхай
яна кіруе». Але іншыя жанчыны запярэчылі: Што, нашы мужчы-
ны – слабакі? Хаваюцца за спіны жанчын? Вось гэта мужыкі! Ні
на што не годныя, толькі бутэльку ім давай!». «А вам што патрэб-
на?», – пыталіся мужчыны ў жанчын. Усе засмяяліся. У прошлым
годзе я быў членам кіраўніцтва і дапамагаў бухгалтару пісаць пра-
таколы сходаў, даваў ёй парады па розных пытаннях. Гэта было на
грамадскіх пачатках. Але ў канцы сезона бухгалтар выдзеліла мне і
другому члену кіраўніцтва як заахвочванне аднаразова па 50 рублёў.
На папярэдніх двух сходах вылучалі маю кандыдатуру, але я кожны
раз адмаўляўся. Мне 75 гадоў, мне не патрэбны лішнія клопаты.

На гэты сход я ішоў з разлікам, каб адмовіцца ад працы як член
кіраўніцтва, калі мяне вылучаць. І ні ў якім выпадку не згаджац-
ца працаваць старшынёй. Сяджу на сходзе і назіраю за ўсім, што
адбываецца. Я задаю пытанне бухгалтару, колькі пакралі кілават
электраэнергіі і на якую суму. Высветлілі, што шмат. Я ўжо згадваў
пра гэта. Раптам былы старшыня і некалькі іншых членаў каапе-
ратыва вылучаюць маю кандыдатуру на старшыню. Я параіў пе-
рабраць усіх сваіх, мабыць нехта згадзіцца. Многія закрычалі, што
ўжо ўсіх перабралі. Я не стаў адмаўляцца. Усе з палёгкай уздыхнулі
і аднагалосна прагаласавалі за мяне. Пасля гэтага я павёў сход.
Членам кіраўніцтва выбралі жанчыну Малевіч. Яна раней каза-
ла, што калі не жадаеце абраць свайго старшыню, то будзе чужы.
Прайшло 16 гадоў, як я набыў тут дачу, многія ведаюць мяне і маю
прафесію, і ўсё-такі я для іх чужы. Раней гэтыя дачы былі толькі
для аўтамабілістаў, а зараз 50 % прадалі, і жывуць тут розныя па
прафессіі людзі. Выбралі рэвізійную камісію. Нехта прапанаваў
бухгалтару зарплату 50 рублёў у месяц. Яна адказала, што за гэтыя
грошы яна не будзе дурыць галаву. У мінулым годзе ёй за бухгалта-
ра і старшыню плацілі 100 рублёў у месяц. Вырашылі пакінуць зар-
плату бухгалтару 100 рублёў. Далей вырашалі пытанне пра зарплату
старшыні. Адна жанчына сказала: “80 рублёў”. Тады я адказаў ёй:
“Я магу саступіць сваю пасаду вам”. Пачуўся голас: “Ну як старшы-
ня будзе атрымліваць менш за бухгалтара, трэба аднолькава даваць
зарплату”. Вырашылі даць зарплату старшыні 100 рублёў.

Электрык на сходзе не прысутнічаў. Калі вырашалася пы-
танне пра зарплату электрыка, многія былі ім незадаволены, казалі,
што ён нічога не робіць, мы яго не бачым, не кантралюе лічыльнікі.
Вырашылі даць яму зарплату 70 рублёў і зарплату па выкананні ра-
бот. Я ўнёс прапанову, што за крадзеж электраэнергіі трэба даваць
штраф 100 000 рублёў і адключаць ад сеткі. Пачуліся выгукі, што
спачатку трэба навесці парадак, а потым ужо караць. Трэба знайсці
іншага электрыка, але дзе яго ўзяць. У нашым СТ няма іншага элек-
трыка. Хадзіць правяраць праводку, лавіць злодзеяў – нажывеш
ворагаў. Домікі ў асноўным драўляныя, дашчаныя. Усе пакідаюць
іх на восень і зіму, а самі з’язджаюць. Усё можа здарыцца, могуць
і спаліць. Так думае кожны, таму і не жадаюць гэтым займацца.
Пасля ўсяго ўсё-такі прагаласавалі. Я падумаў, што злодзеяў трэба
неяк напужаць. Са сходу прыйшоў дадому, жонцы нічога не сказаў.

Праз дзень прыйшла бухгалтар, каб напісаць пратакол сходу. Ядвіга
Андрэеўна працуе ў нас сакратаром на грамадскіх пачатках. Я пачаў
дыктаваць тэкст, і калі дайшлі да старшыні, накінулася на мяне:
«Ты даў згоду? Навошта табе гэта патрэбна? Ты што, не ведаеш,
якія тут людзі, захацеў непрыемнасцей, нажыць ворагаў?!”
Пратакол напісалі, што зробіш, трэба некаму быць стар-
шынёй. Але прайшло ўжо тры сходы і ніхто не захацеў узяць на
сябе клопаты. Хоць некаторыя кажуць, што вялікія ўзносы і вялікія
зарплаты ў бухгалтара і старшыні, але ж яны нічога не робяць. Адна
жанчына сказала, калі плаціла ўзносы, што ні за якія грошы
згадзілася б працаваць старшынёй. Я і сам падумаў: які мяне чорт
штурхнуў, што я даў згоду. Настрой дрэнны, сам сабой незадаволе-
ны. У галаве розныя глупствы. Замест творчасці трэба час ад часу
займацца бягучымі дробязнымі праблемамі. Два альбо тры гады
таму трэба было змяніць назву садовага таварыства. Зараз мне гэта
трэба рабіць. Запоўнілі заяву на дзвюх мовах і ўнеслі 12 назваў бу-
дучага СТ, заплацілі 30 рублёў і адправілі ў Мінск у Міністэрства
юстыцыі. Праз 10 дзён мне прыйшоў ліст адтуль. Пішуць, што мы
адправілі ім копію чэка аб уплаце, а ім патрэбны арыгінал. Накіравалі
другі ліст з арыгіналам. Прайшло парадкам часу, і я паехаў дадому.

З паштовай скрыні выцягнуў газету і два лісты. Я не паглядзеў на
адрас і адкрыў гэтыя лісты. Аказалася, яны не мне, гэты чужыя
лісты. Давялося іх заклейваць і аднасіць на пошту, каб іх аднеслі
адрасатам. Калі прыязджаў дамоў другі раз, мне патэлефанавалі з
Міністэрства юстыцыі. Сказалі, што назва нашага СТ будзе – «За-
паветнае». Запыталі ці згодзен я. «А іншай назвы няма?» – спытаў
я. Мне адказалі, што няма. Прыйшлося пагадзіцца з гэтай назвай.
«Хай будзе гэта назва, якая розніца?» – падумаў я. Калі прыехаў на
дачу, усім, каго сустрэў, сказаў новую назву СТ. Усе засмяяліся. За-
паветная Уладзіміра Ільіч(а ініцыялы старшыні СТ), ўзнікае мета-
фара пра правадыра. «Вось гэта назва», – казалі ўсе. Ну што ж, якую
далі, такая і будзе. Засталося толькі бюст паставіць Уладзіміру
Ільічу. Праз месяц прыйшоў прадстаўнік энерганагляду да мяне.

Прыехаў на іншамарцы. Такі мілы чалавек. Ён сказаў, што прыйшоў
паглядзець электрасетку на нашым участку, усю нашу электрага-
спадарку. Я паклікаў электрыка і бухгалтара, пайшлі да трансфар-
матара. Электрык адчыніў, знялі паказанні лічыльніка. «У асноўным
усё нядрэнна, – сказаў ён, – акрамя слупа, які вісіць за кошт правадоў.
Тут балота, гэта значыць грунт не трымае жалезабетонны слуп».
Ласкава развітаўшыся, разышліся. Праз тыдзень той жа самы пра-
вераючы прыходзіць зноў да мяне, падае руку, вітаецца. Я паклікаў
бухгалтара Зою Маісееўну, яна жыве недалёка на Узвышшы, мы
бачым адзін аднаго са двара. Даў яму месца, ён садзіцца і адразу
паказвае мне, дзе я павінен распісацца. Я бяру акт у свае рукі і, про-
сячы прабачэння, пачынаю чытаць. Напісана столькі заўваг, што
выканаць іх немагчыма. Некаторыя можна ліквідаваць, і мы, канеч-
не, гэта зробім. Напрыклад, няма плану электрасеткі нашага СТ, у
электрыка няма амуніцыі па тэхніцы бяспекі. Трэба прывесці ў па-
радак трансфарматар, абгарадзіць. Патрэбен план рамонту
электраліній, неабходна зрабіць каля трансфарматара таблічку, дзе
напісана: «Пад напругай, небяспечна для жыцця» і г. д. Акт даў па-
чытаць бухгалтару, яна сказала, што ў яе няма часу, трэба дачку
адпраўляць у горад на аўтобус. Я раблю ёй заўвагу, што яна не
толькі з’яўляецца бухгалтарам, але і членам кіраўніцтва і павінна
знаёміцца з дакументамі. Прыйшлося сказаць прадстаўніку энерга-
нагляду, што я не дырэктар завода альбо фабрыкі, у мяне няма бюд-
жэту, і я не магу ўзяць на баланс усю сваю гаспадарку. Мяне сход не
ўпаўнаважваў падпісваць усё гэта. Бухгалтар мне кажа, каб я
падпісваў гэты дакумент. Я пытаюся ў яе, хто будзе адказваць за ўсё
гэта. Правяраючы кажа, што яны адключаць у нас святло. Я не
згадзіўся з ім, таму што мы плацім за электраэнергію. Так як мы
плацім, а вы пастаўляеце энергію, вы ўсё астатняе павінны рабіць
самі. Ён сказаў, што перадасць звесткі ў райвыканкам. Калі пойдзе
такі скандал, то сабяру сход і буду адмаўляцца ад пасады старшыні.

Зоя Маісееўна кажа: «Вось гэта старшыня, прабыў адзін месяц і
ўжо адмаўляецца». Але я не магу павялічыць членскія ўзносы ў
некалькі разоў, людзі і так не жадаюць іх плаціць. Правяраючы
сказаў, што гэта нашы праблемы, згарнуў свае паперы і пайшоў. Я
расхваляваўся, падумаў, што сапраўды адключаць святло. Што
тады скажуць мне мае дачнікі? У думках вырашыў, што я дурань,
навошта мне было ўсё гэта? Калі пра гэта расказваў электрыку, той
зазначыў, што 16 гадоў нас ніхто не турбаваў, а зараз пачалі
прад’яўляць свае прэтэнзіі і патрабаванні. Пайшоў да былога
старшыні кааператыва. Ён кажа, што план нашых электраліній быў,
але сгарэў падчас пажару на аўтакалоне. Па словах бухгалтара ў
мінулым годзе выклікалі ў энергазбыт, каб мы ўзялі ўсё гэта на свой
баланс. Пакуль што некаторая блытаніна. Прайшоў месяц, мне
нічога не паведавмілі і нікуды не выклікалі.

На днях ездзіў у райвы-канкам наконт афармлення новага
Статуту (новая рэдакцыя) і наконт змены назвы нашага СТ.
Для гэтага спатрэбілася даведка з налогавай інспекцыі пра
наш разліковы рахунак у банке, куды плацім падаткі.
Праз тыдзень адвёз, аддаў 40 лістоў паперы, бо трэба над-
рукаваць 4 экзэмпляры Статута. Потым новы Статута трэба было
зацвердзіць на сходзе членаў СТ. З электрыкам Аляксеем
Нікалаевічам Аршаўскім паглядзелі на вісячы слуп, які ў любы мо-
мант мог зваліцца, прызначылі дзень і час для ўстанаўлення яго ў
прамое становішча. Патрэбны былі вялікія камяні, каб яго замаца-
ваць. Дамовіўся з дачнікам Пятром, у якога ёсць конь, каб прывезці
камяні да слупа. Ён ведае, дзе ляжаць вялікія камяні. Сам Пётр ма-
ленькага росту, старэнькі. Каня ён дасць, а вось хто будзе грузіць
камяні? Паабяцаў дапамагчы муж бухгалтара. Звярнуўся да суседа
Пашы з просьбай дапамагчы. Ён моцнага целаскладу, гадоў 45 – 50,
высокага росту. Некалі дапамагаў высяляць людзей з Чарнобыль-
скай зоны. Ён жыве на дачы, кажуць, што атрымлівае вялікую
пенсію. «На хрэна мне гэты слуп і камяні, ў мяне спіну звяло», –
вылаяўся ён і пайшоў ад мяне. Пайшоў за мужам бухгалтара, але
яго ўжо не было дома, ён пайшоў касіць траву сваім трусам. Што
рабіць? Саджуся ў калёсы з Пятром і едзем да яго дачы ў надзеі,
што ён хутка прыйдзе. Але ж яго не было. Пятро пайшоў да дачніка
Шурмялёва Генадзя і сказаў, каб ён дапамог старшыні сабраць ка-
менне. Гена прыняў мяне за былога старшыню, той таксама насіў
бараду, як і я. Каб ён згадзіўся, я паабяцаў даць грошай на бутэльку.

Паехалі ўтрох, набралі камянёў. Камяні ляжалі разам, відаць, іх
сабралі з калгасных палёў. Пагрузілі вялікія камяні на калёсы. Узяў
пасля гэтага ў бухгалтара 5 000 рублёў і аддаў Гене, той сказаў, што
купіць піва, быў задаволены. Пётр падвёз камяні да слупа, мы іх
разгрузілі. На дарозе сустрэлі дачніка Пятра Івановіча Ільіна, ён
мне кажа: «Што ты, як стаў старшынёй, так і вітацца не жадаеш?».
Я падышоў да яго, падаў руку. Яму 70 гадоў. Пётр Іванавіч сказаў:
«Вы скажыце мне, што вы робіце? Вы нічога не робіце». Я адказаў,
што трэба было стаць старшынёй, але ж нешта ты адмовіўся. «Мне
70 гадоў, мяне не возьмуць на працу», - сказаў ён. Я кажу: пры-
ходзь, я табе пакажу, што мы робім. Вось бачыш камяні? Прыходзь
заўтра, будзем раўняць слуп. «А колькі заплаціш?»- спытаў ён. Да-
вялося тлумачыць, што гэта будзе рабіцца на грамдскіх пачатках.

Пётр Іванавіч: «Ты ж атрымліваеш зарплату!». Я сказаў, што болей
даюць жабраку, чым гэта зарплата. Пётр Іванавіч: «Кажы дзякуй і
за гэта». Разышліся. Я дапамог скінуць камяні з калёс і пайшоў да-
дому. На наступны дзень, гэта было 8 ліпеня, электрык прызначыў
на 19 гадзін аднаўленне слупа. У прызначаны час пайшоў запра-
шаць мужчын на суботнік. Пачаў з вуліцы Цэнтральнай. Усіх прашу
падыйсці да слупа, які нахіліўся. Нехта згаджаецца, а нехта ідзе ў
лазню альбо смажыць шашлыкі. Жанчыны адказваюць, што муж-
чыны пайшлі ў лазню. Я кажу, жартуючы, каб ішлі жанчыны.
Выходзіць цяжарная жанчына і пытаецца: «Што, і нам трэба ісці?».
«Не, не трэба, - сказаў я, - у такім стане не бяром». Іду далей. Ста-
яць знаёмыя жанчыны. Мужчын не бачна, але чую галасы падпітых
мужчын. Прашу падысці дапамагчы, патрэбна мужчынская сіла.
Абяцаюць. Потым іду да дома прадпрымальніка. Прашу яго дапа-
магчы. Ён адказвае, што баліць рука. Я кажу, што ў мяне таксама
баліць. Стаю чакаю. Ён пытаецца: “Што незразумела? А то скажу!”.

Я сказаў: “Кажы”. Ён: “Адвалі адсюль!” І пайшоў у свой дом. У
гэты час яго жонка стаяла каля басейна з вудай і бесцырымонна
лавіла рыбу. У іх два зямельных участкі, на адным з іх – свой вада-
ём. Гэта было так дэманстратыўна, я збіраў народ, прасіў дапамаг-
чы, а ён адмовіўся, а жонка лавіла рыбу. Я пастаяў і сказаў: «Паду-
маеш, паны», – і пайшоў. Павярнуўся і бачу, што Ільін высунуў
галаву з-за свайго плоту. Я пытаюся: «Пётр Іванавіч, гэта ты?». Ён
не адказаў і пайшоў дадому. Людзі сыходзяць са двароў і хаваюцца
ў свае домікі. Сабраў я каля 10 чалавек. Пачалі адкопваць слуп.
Бачу, што стаміўся адзін, прашу замяніць, капаюць. Падышлі мала-
дыя хлопцы. Электрык раскручваў тоўсты кабель, каб прывязаць
яго да слупа і ім цянуць. Я ўспомніў, што трэба адключыць спачат-
ку святло, прашу бухгалтара прынесці ключ ад трансфарматарнай
будкі. Яна пайшла. У гэты час мужчыны ўперліся ў слуп рукамі, і ў
момант ён стаў на сваё месца. Тэхніка бяспекі не выконвалася. Лінія
была пад напругай, мог бы абарвацца провад, і адбылося б НЗ. Дзя-
куй Богу, усё завяршылася добра. Электрык наш таксама не
паклапатіўся адключыць святло. Пустэчы, якія ўтварыліся, закідалі
вялікімі камянямі. Заганялі іх уніз, удараючы зверху іншым камя-
нем. Тыя камяні, што засталіся, паклалі зверху: вясной яны будуць
ціснуць на ніжнія і яшчэ лепш умацуюць слуп. Нехта з прысутных
проста пастаяў і не ўзяўся за камень. Так не хочацца на грамадскіх
пачатках працаваць. Каля 10 гадоў стаяў слуп электралініі ў ава-
рыйным стане, і нікому не было ніякай справы. Калі заказаць гэту
паслугу ў арганізацыі, то яна каштавала б 500 000 рублёў. Мы
выдаткавалі 20 000 рублёў, 15000 было выплачана Пятру, які
знайшоў камяні, падвазіў і дапамагаў грузіць іх. Усе пасля працы
разышліся. Я ішоў з электрыкам, і мяне турбавала тое, што магло б
здарыцца, калі б абарваўся провад. Гэта будзе навукай у другі раз.

20 ліпеня паехаў у райвыканкам, пытаюся пра новы Статут для СТ.
Жанчына сядзела за камп’ютарам, павярнулася да мяне і пытаецца:
«Вы да мяне? Я нічога не зрабіла, быў рамонт, пакуль усталявалі
сталы, падключылі камп’ютары». Сказала прыязжаць праз два дні,
у панядзелак. Я паехаў у чацвер, але Статут яшчэ не быў надрука-
ваны. З’ехаў ні з чым. Давядзецца ехаць у другі раз.
9 сакавіка 2006 года прыехаў старшыня Саюза мастакоў
Басалыга В.С. у Віцебск. Да гэтага хадзілі размовы, што ён пры-
едзе здымаць дырэктара Навіцкага. Запазычанасць у камбіната
50.000.000. Размарозілі пяць батарэй, камбінат каціцца ў бездань.

Зрабілі стаўку на сдачу плошчы ў арэнду, і ўсе структуры жылі
за гэты кошт. У той жа час у горадзе ёсць некалькі арганізацый
прадпрымальнікаў, якія кантралююць афарміцельскія і рэклам-
ныя работы ўсёй вобласці. Кіраўніцтва знаходзіцца на 4-м паверсе
камбіната, там жа і мая майстэрня. Але па прыездзе Басалыга не
прыйшоў да мяне ў майстэрню. Кіраўніцтва засядала да абеду, ён
мог знайсці 5 хвілін і зайсці, але не пажадаў. Кіраўніцтва і старшы-
ню не цікавіць творчасць мастакоў, іх цікавяць грошы, адкуль яны
атрымоўваюць зарплату. У гэты дзень я знаходзіўся ў майстэрні,
і ў мяне быў скульптар Магучы Валера. Ён пазіраваў мне, я пісаў
яго партрэт. Праўленне скончыла сваю работу, знялі дырэкта-
ра Навіцкага і прызначылі новага – Філіпенку І.Д. (13.03.2006 –
04.2006 г.), па рэкамендацыі абласной і гарадской улады. Адразу ж
звольнілася галоўны бухгалтар і сакратар, яна ж загадчык аддзела
па кадрам. На працу яны прыходзілі калі хацелі і сыходзілі, калі
хацелі. Адна з бухгалтараў казала, што камбінат – залатое дно. Дру-
гая казала, што тут павінны працаваць два чалавекі: бухгалтар і
дырэктар. Штат адміністрацыі на камбінаце – каля 15 чалавек. Ды-
рэктар і бухгалтар падлічылі, што камбінат знаходзіцца ў старце на
50 мільёнаў рублёў. Дырэктар напісаў запіску ў кіраўніцтва, што
такі доўг не можа ўзяць на сябе. Пасля гэтага не стаў прыходзіць
на работу і не звольніўся. Праз 10 дзён Басалыга выклікаў стар-
шыню кіраўніцтва Віцебскай абласной арганізацыі Скавародку.

Дзесьці ў вярхах вырашаецца пытанне аб камбінаце. Невядома,
каму ён будзе належыць: саюзу мастакоў альбо гораду. Утвары-
лася безуладдзе, няма каму падпісваць дакументы. Пачалі афарм-
ляць намесніка з правам падпісваць дакументы, новага бухгалтара
выклікалі ў Мінск. Па расказах Скавародка Басалыга даў указанне
не падпісваць ніякія дакументы. Адключылі ацяпленне у майстэр-
нях, сабе ўключалі электрычныя абагравальнікі. Ішла барацьба за
зарплату сабе і адміністрацыі. Мастакі мерзлі, апраналіся як зімой
на вуліцы і пісалі свае карціны. Вада з батарэй не была зліта, і калі
ўдарылі маразы і далі ацяпленне, ацяпляльныя батарэі лопнулі, і
пайшла вада з 3-га і 4-га паверхаў. Сантэхнік, даведаўшыся пра гэта,
звольніўся. Запрасілі іншага па дагаворы і працоўных, усім трэба
было плаціць. Тады сабралі пасяджэнне праўлення СМ. Прыехаў
Басалыга, прысутнічаў начальнік абласнога праўлення Пашынскі Н.П.

Абавязкі дырэктара выконвала Друй Г.В. (27.04.2006– 01.06.2006 г.) – мастак-выканаўца, намеснік былога дырэктара.
Пачаліся пошукі новага дырэктара, ім стала Несцяровіч Н.І.,
якая працавала з 01.06.2006. па 11.01.2007 г. Яна стала наводзіць
парадак на камбінаце на свой лад. Аднавіла ацяпленне, памяня-
ла арэндатараў, паказала сябе як гаспадарыня. Скарацілася запа-
зычанасць. Яна пачала падганяць сваіх падначаленых, каб рабілі
хоць што-небудзь. Здавалася, што справы наладжваюцца, хоць для
мастакоў нічога новага не было.
Але 11.01.2007 года яе арэштавалі, спецорганы яе ў
наручніках павезлі з працоўнага месца за хабар. 80 долараў узяла з
арэндатара. Так, не шанцуе нам з кіраўніцтвам. Зараз яе намеснік
Трэбс Л.А. з 16.01.2007 выконвае абавязкі дырэктара. Дык вось,
з 1967 года пабывала на пасадзе дырэктара 11 чалавек, але ўсё
па-ранейшаму прыходзіць у заняпад і развальваецца. Спісана
на велізарныя сумы абсталявання і мэблі. І вось ізноў новая не-
прыемнасць. 7 сакавіка святкавалі жаночы дзень. Была выпіўка,
павесяліліся, пагулялі, разышліся. Выпіць далі і вахцёру, а той
потым лёг спаць. За гэты час скралі камп’ютар дырэктара. Замок
не быў узламаны, а хто і як скраў невядома. Міліцыю адразу не
вызвалі. Хто і як будзе яго шукаць – невядома. А можа наогул яго
спішуць, так будзе прасцей.

7 ліпеня я пазнаёміўся з дачнікам Шурмялёвым Генадзем.
Ён дапамагаў нам збіраць і грузіць камяні для умацавання слупа.
Гэта добры, чулы чалавек. Пазней я зайшоў да яго, думаў, што ён
згадзіцца працаваць у нас электрыкам. Але аказваецца, у яго няма
пасведчання электрыка. Ён заняты, працуе матарыстам па рамонце
машын. Абяцаў прынесці пломбы для пламбіравання лічыльнікаў.
Пагутарылі пра тое, пра сёе і ён прапанаваў схадзіць з ім у лес за
грыбамі. «Мабыць нешта збяром, – сказаў ён. – А калі нічога не
знойдзем, так прагуляемся па лесе, удваіх весялей». Я згадзіўся.

6 жніўня 2006 года
Мы намецілі сабраць агульны сход дачнікаў СТ
«Аўтамабіліст». Народ апатычны, не жадае ісці на сход. Яму ўсё
абыякава. Як вырашаць другія, так і будзе. Вырашаю ўсё ж такі са-
браць людзей. Іду па адной вуліцы і запрашаю на сход, а бухгалтар
– па другой. Аб’ява пра сход была вывешана яшчэ за 10 дзён. Трэ-
ба прыняць Статут у новай рэдакцыі і новую назву СТ “Запавет-
нае”. Мы сабралі дастатковую колькасць людзей, можна праводзіць
сход. Кажу, што трэба заслухаць Статут у новай рэдакцыі СТ “За-
паветнае”. Гэта трэба было зрабиць 3 гады таму, але папярэднім
кіраўніцтвам зроблена не было. Тэкст Статута пачала чытаць бух-
галтар Сініца З.М. Дачнікі спачатку слухалі, а потым сталі перага-
ворвацца паміж сабой, а часам адпускаць усялякага роду жарты.
Мне давялося некалькі разоў супакойваць народ. Двое былі пасля
п'янкі, паводзіны іх былі бесцырымонныя. Змест тэксту Статута
заслухалі, ўхваляем і прымаем Статут аднагалосна. Далей тлума-
чу пра будаўніцтва крытага аўтобуснага прыпынку. Сход аднага-
лосна зацвярджае рашэнне праўлення па дадзеным пытанні. Далей
стаўлю пытанне пра прыняцце новага члена кааператыва і выклю-
чэнне былога. Зацвярджаецца аднагалосна. Дакладаю сходу, што
нас правяралі прадстаўнікі “Белэнерга” тры разы і пагражалі ад-
ключыць электраэнергію. Вісеў слуп на правадах пад вуглом 45
градусаў 15 гадоў, і ніхто нічога не рабіў. Нам давялося б заплаціць
не менш за 500 000 рублёў за гэтую працу. Мы выдаткавалі толькі 20
000 рублёў і аднавілі слуп сваімі сіламі. Правяраючыя прад’яўлялі
наступныя прэтэнзіі: няма амуніцыі для электрыка, няма плана
электралініі на нашай тэрыторыі, трэба прывесці ў належны вы-
гляд і парадак нашу падстанцыю – трансфарматар, патрэбен план
рамонту нашай электралініі. Былі ўказанні па тэхніцы бяспекі.

Гэта ўсё было напісана на чатырох лістах – акт «электранагляда»,
які я не падпісаў. Я яму растлумачыў, што на правядзенне гэтых работ трэ-
ба сабраць не менш за 3 мільёны рублёў, што грошай у мяне такіх
няма, што я не дырэктар фабрыкі альбо завода, бюджэту такога ў
нас няма. Сход ухваліў мае дзеянні. Я растлумачыў, што не ведаю,
як паступіць “Белэнерга”. Хацеў на станоўчай ноце скончыць сход,
аднак член кааператыва Носаў М. патрабаваў адказу на яго заяву.
Ён быў выпіўшы, і гэта яму надавала яшчэ больш смеласці. Насу-
праць яго дачы знаходзіўся дадатковы участак Фядуры Л.І., якая не
апрацоўвае яго, не аплачвае патрэбныя ўзносы. Носаў хоча, каб мы
аднялі ў яе гэты ўчастак і аддалі яму. Ён жа тут хоча выкапаць ба-
сейн і развесці рыбу для забавы. На тэрыторыі СТ знаходзяцца ўжо
два незаконна выкапаныя басейна. Носаў таксама «захварэў» гэ-
тай хваробай. У райвыканкаме мяне папярэдзілі, што глеба павінна
выкарыстоўвацца толькі для вырошчвання гародніны і садавіны і
не павінна быць ніякіх вадаёмаў. Носаў так разышоўся, што пачаў
пагражаць, паказваў рукой па горле. Я параіў яму звярнуцца да схо-
ду: як сход вырашыць, так і будзе. Убачыўшы, як ён сябе паводзіць і
ў якім ён стане, людзі пачалі разыходзіцца. Вось так паводзяць сябе
некаторыя дачнікі. Хіба можна тут працаваць? Тыя, што засталіся,
пачалі мяне супакойваць, маўляў, не звяртайце на яго ўвагі. Усе
разышліся, я таксама пайшоў у свой домік, у мяне быў дрэнны на-
строй. Калі я расказаў дома пра ўсё, Ядвіга Андрэеўна сказала: «Я
казала табе, навошта табе гэта пасада?». Але нічога не зробіш. Трэ-
ба пісаць пратакол сходу і выпіску з пратаколу ў райвыканкам.

13 чэрвеня 2006 года
Быў чацвер. Стаяў цёплы сонечны дзень. Прачнуўся рана,
у 5 гадзін раніцы, і стаў збірацца ў Віцебск. Ад дачы да горада пры-
кладна 15 кіламетраў. Я апрануў свой белы джынсавы касцюм. Са
джуся ў свае “Жыгулі” 5-й мадэлі і еду ў горад. Па дарозе падвёз
дзвюх малочніц, жанчын з вёскі Вароны, якія едуць прадаваць ма-
лако. Прыязджаю да сябе на кватэру, гляджу ў паштовую скрыню.
Ніякіх лістоў няма, хаця я чакаў са слуцкага музея і Грэскай школы,
куды я прапаноўваю свае працы. Час у мяне ёсць, прымаю ванну,
адпачываю. Збіраюся ехаць на Смаленскі рынак, гэта недалёка, ад
маёй кватэры да рынка два трамвайных прыпынкі. Рынак добры, там
усё ёсць. Закупаю прадукты прыкладна на 10 дзён і еду ў райвыкан-
кам за новым статутам для СТ «Аўтамабіліст». У вестыбюлі рай-
выканкама мяне сустракае дзяжурны міліцыянер і пытаецца, куды
я іду. Адказваю: 30 кабінет, 3 паверх. Захаджу. Жанчына сядзіць за
камп’ютарам, паварочваецца да мяне і гаворыць, што Статут СТ
яна не надрукавала для нас, таму што ў іх быў рамонт, не прынеслі
сталы, не падключылі камп’ютары. Міла гаворыць, каб я прыехаў
праз два дні. Я адказваю, што не магу прыехаць праз два дня, таму
што жыву на дачы. Прашу прабачэння і выхаджу. Яна гаворыць, каб
я ёй дараваў. Еду да ратушы, дзе цэнтр горада і краязнаўчы музей.

У разгары “Славянскі базар”. Вакол музея мастакі розных стыляў і
накірункаў прадаюць свае працы. Перад музеем на тратуары сядзяць
студэнты мастаціх ВНУ і мастакі. Гэта нагадвае клумбу з кветкамі.
Яны малююць партрэты ўсіх жадаючых. Сонца пераліваецца ўсімі
сваімі колерамі ў вопратцы прахожых, якія разглядаюць карціны і
малюнкі. Мала тут сапраўднага мастацтва, у асноўным шырспажыў.
Цэны на працы нізкія, у асноўным 20—30 долараў ЗША. Сустра-
каю знаёмага мастака Сянько, мы размаўляем. Ён прапануе мне
папазіраваць. Я саджуся, абяцаю перадаць партрэт у слуцкі ці
віцебскі музей. Сянько згаджаецца. На карычневым фоне паперы
жаўтаватай пастэллю выхапіў светлыя месцы, ударыў рытмічна
дзе-нідзе чорным колерам па ўсім малюнку. На партрэце прыжму-
раныя вочы, філасофскі позірк, ды яшчэ ўсё гэта прыгожа зробле-
на. Ён бачыць мяне такім, як атрымалася. Многія знаёмыя мастакі
пыталіся, чаму я не прадаю свае працы. Адказваю, што вырашыў
проста паглядзець, што робяць іншыя, адпачыць, пагуляць. Каля
Палаца прафсаюзаў размясціліся ўмельцы-рамеснікі. Шмат роз-
най біжутэрыі, ёсць разьба, вырабы з дрэва, саломкі і металу, раз-
настайныя працы з дарагога каляровага каменя. Усё стракаціць,
пераліваецца, зліваецца ў адну мазаіку. Здаецца, няма межаў іх
прыдумкам. З Мінска прывезлі цэлую экспазіцыю вырабаў з дрэ-
ва і металу, усемагчымыя прадметы вясковага інвентара. Тут косы,
сярпы, падковы, аброці, кавадлы, начоўкі, вілкі, вілы, рыдлёўкі. Усё
гэта старадаўняе, з нашага мінулага, выклікае эмоцыі і ўспаміны
нашай маладосці, народнага фальклора нашых бацькоў і дзядоў.

Усё гэта зроблена на фоне драўляных рам і выразаў на спіленых
з вялікіх дрэў якіх-небудзь фрагментаў. Кампазіцыя размешчана
на бетонных прыступках знізу ўверх, яна займае вялікую плошчу.
Гэта сапраўдная музыка з мінулага і цяперашняга, якая выклікае
шмат думак і перажыванняў. Далей размешчаны вырабы альбо
кампазіцыі з карчаг. Усё гэта цікава, запамінаецца. Купляю сабе
драўляную лыжку. Можна б было многае купіць, калі б была вялікая
кватэра і грошы. У 75-гадовым узросце іншыя думкі. Усё гэта для
іншых. Я задаволены тым, што ўбачыў, пастаяў каля цудоўных ра-
бот і палюбаваўся імі: магчыма, усё гэта выклікае ў мяне новыя
кампазіцыі і зменіць маё мысленне, я ствару новыя працы. Стаіць
спякота, 30 градусаў цяпла. Сонца спальвае ўсё, мы не прывыклі
да такой тэмпературы. У мяне ў руцэ бутэлька мінеральнай вады
«Дарыда», хочацца піць, наталяю смагу. Купіў марожанае, з’ёў яго,
калі сядзеў у цяньку, стала намнога лепей. Іду да мастакоў, дзе ма-
лююць партрэты. Сядзяць студэнты. Пытаюся: хто хоча ўвайсці ў
гісторыю? Цікавяцца, якім чынам. Гавару: вы малюеце мой партрэт,
а я перадаю яго ў музей. Адна студэнтка 3-га курса згаджаецца.

Пазірую. Яна пачынае працаваць гуашшу на карычневай паперы.
Зусім іншае бачанне па колеру і па форме. Назіраю, даю пэўныя
парады. Напрыклад, ударыць па светла-жоўтай пляме носа шэрым
колерам, дзесьці вызначыць цень на скулах. Штосьці маё ёсць у
гэтым партрэце, цікавы позірк і колер у вачах. Потым дзе-нідзе я
пальцам удакладняю форму. Тэхніка гуашы мне спадабалася. Трэба
будзе паспрабаваць напісаць партрэт. Гуаш добра сохне, а калі на-
мачыць у некаторых месцах, то можна абагульваць і пераходзіць у
паўтон. Размаўляю з мастакамі. Выстаўка Цэрытэлі адкрыецца ў 17
гадзін, пускаць будуць толькі па запрашальных білетах. Мне ніхто
не даў запрашальны білет. і я хацеў ад’язджаць на дачу. Потым
падумаў і пайшоў у музей да намесніка дырэктара музея. Спытаўся
ў яе, як прайсці на выстаўку. Яна сказала прыйсці за 20 хвілін да
адкрыцця, яна дапаможа прайсці. Падыходзіць час, усе збіраюцца
ля ратушы. Падыходжу і я, сустракаю мастака Ізаітку. Ён гаворыць
мне, што запрошаны “вышэйшы свет”, а рабы павінны працаваць
у майстэрні, там іх месца. Усе смяюцца. Каля дзвярэй стаяў муж-
чына сярэдняга ўзросту і пускаў на выстаўку па запрашальных
білетах. Потым на яго месца стала жанчына. Я падышоў да яе і
сказаў, што намеснік дырэктара музея сказала мне прыйсці за 20
хвілін да адкрыцця, каб прайсці на выстаўку. Яна мяне прапусціла.

Іду. Насустрач намеснік дырэктара музея, гаворыць: “Праходзьце,
Уладзімір Ільіч”. Народу сабралася многа. Да адкрыцця я паспеў
абысці ўсе залы, дзе размешчаны працы Цэрытэлі, і паглядзеў іх.
На адкрыцці выстаўкі прысутнічала ўсё гарадское начальства, ад
Андрэйчанкі Уладзіміра да гарадскога аддзела культуры. Віцебскіх
мастакоў было каля 10 чалавек. Столькі гледачоў не прыходзіць на
адкрыццё звычайных выставак. Спякота, шмат людзей. Былі кветкі,
падарункі, цёплыя словы на адрас мастака Цэрытэлі. Прысутнічала
шмат журналістаў, фота, відэааператараў. Мастак падарыў гораду
скульптуру «Дабро перамагае зло». Калі афіцыяльныя прадстаўнікі
пайшлі і засталіся гледачы, я вырашыў яшчэ раз прайсці па залах
і паглядзець уважліва выстаўку. Мне спадабаўся зал, дзе размеш-
чаны графіка і эмаль, скульптурны рэльеф. Смела і шырока выка-
нана, адчуваецца нацыянальны каларыт Грузіі. Жывапіс зроблены
шырока і смела, але кожная праца нагадвае французскіх мастакоў-
постімпрэсіяністаў—Гагена, Мадыльяні, Марка Шагала і іншых. Не
бачна нечаканых кампазіцый, а таксама няма трагедыі грузінскага
народа. Гэта мая асабістая думка. Магчыма, мастак не захацеў
прывезці іншыя карціны і скульптуры. Паверхам ніжэй размешча-
на выстаўка маскоўскага мастака Нікаса Сафронава. Ён працуе ў
тэхніцы класічнага мастацтва майстэрняў XVIII стагоддзя. Апра-
нае сваіх героеў у вопратку таго часу. Ён піша невялікія працы,
якія аформлены ў багатыя рамы. Усе працы ў асноўным заказныя,
гавораць, вельмі дорага каштуюць. Працы Сафронава заказваюць
прэзідэнты, зоркі кіно і тэатра, розныя знакамітасці. Жывапіснай
структуры няма, усё стрымана і суха. І ўсё ж у кожнага мастака ёсць
нешта цікавае, рознае бачанне і рашэнне. Гэта багатыя мастакі, ім
не зразумець нас, а нам—іх. Мы розныя. Яны раніцай прыляцелі
ў Віцебск і ўвечары з аховай і суправаджальнымі супрацоўнікамі
паляцелі ў Маскву. Як расказвалі члены праўлення, яны паляцелі на
сваім самалёце. Раптам пасля такой спякоты пайшоў лівень з гра-
дам. Я падышоў да акна ў музеі, падула прахалодай, было прыемна.

Выхаджу на вуліцу, лёгка дыхаецца. Мокрыя мастакі расстаўляюць
свае працы. Многія працы намачыла дажджом, пабіла шкло,
зваліліся стэлажы. Дождж раптоўна з’явіўся, выліў ваду на горад
і людзей і знік. Стала свяціць сонца, вакол прыемная прахалода. Я
іду да сваёй машыны. Яна стаіць чысценькая, белая, памытая даж-
джом. Саджуся і еду на дачу. Там дажджу не было. Увечары спякота
спадае. Павячэраў і пайшоў на другі паверх. Там на акне і дзвярах
сетка. Па пакоі рухаецца свежае паветра. Кладуся адпачываць і пад
уражаннем ад насычанага дня засынаю.

3 жніўня 2006 года
Паехаў у Віцебск. Заехаў да сябе на кватэру. Пошты
ніякай не было. Памыўся ў ванне і паехаў у домакіраўніцтва, каб
аддаць даведкі на пераразлік за камунальныя паслугі. Адтуль еду
на Смаленскі рынак. Цэны на мяса і рыбу павялічваюцца. Вымаю
спіс, што трэба купіць. Купляю прадукты. Потым еду да скульптара
Магучага, яго дома няма. Еду на камбінат “Мастацтва”. Захаджу ў
праўленне, у Саюзе мастакоў нікога няма. Іду ў сваю майстэрню,
перанашу з пакоя сховішча свае карціны туды, таму што мяне выся-
ляюць з пакоя-сховішча. У маёй майстэрні стала цесна, як у бочцы
з агуркамі. Імкнуся размясціць працы так, каб заставалася крыху
месца для работы. Нашу працы, стараюся не думаць пра боль у пра-
вым локцевым суставе. Потым убачыў адчыненыя дзверы ў Саюз,
яны на адным паверсе з маёй майстэняй. Заходжу, там толькі бух-
галтар. Я запытаўся, ці ёсць загад аб маім высяленні. Яна адказала,
што няма. Праўленне было, але выпіскі няма, і падпісаць няма каму
– старшыні А. Скавародкі няма. Аддаю даведку аб пераразліку за
майстэрню ў бухгалтэрыю. У вестыбюлі вісіць аб’ява аб адкрыцці
юбілейнай выставы М. Драненкі. Яму 60 гадоў. Трэба схадзіць і па-
глядзець выстаўку, яна будзе адкрыта ў 17 гадзін. У маёй майстэрні
хаос. Па падлозе не прайсці. Крыху прыводжу ўсё ў парадак. Да
мяне заходзіць мастак Ткачоў. Ён крыху «пад градусам». Ён вінен
мне тры тысячы рублёў, пакутвае і ніяк не можа аддаць, таму што па
дарозе прапівае. Вось і сёння тое самае. Размова ідзе пра мастакоў,
выстаўку і іншае. Ён дапамагчы мне не можа, – вельмі п’яны. Перад
адыходам абяцае пазнаёміць мяне з паэтам, які піша разумныя вер-
шы. Ткачоў у гэтых вершах нічога не разумее. Я працягваю насіць
працы. Стаміўся, сеў адпачыць. У галаве думкі пра непатрэбнасць
гэтага мастацтва. І ў той жа час гэта наша жыццё. Саджуся ў машы-
ну і еду ў выставачную залу, дзе будзе адкрыта выстаўка Драненкі.

Хаджу па зале, гляджу працы: акварэлі, пейзажы, партрэты. Ёсць
майстэрскія ўдары пэндзлем па паперы, лірыка. Мне здаецца, што
гэта мала адносіцца да мастацтва. Сустракаю аўтара, віншую з
юбілеем. Ён гаворыць, што званіў мне, але не дазваніўся. У рэста-
ране будзе адзначаць свой юбілей, але месцы ўсе занятыя. Было два
месцы ў рэзерве, але на іх прэтэндуюць загадчыца цэнтра сучасна-
га мастацтва і нехта яшчэ. «Я не прэтэндую. Не п’ю, я на машыне»,
– сказаў я. Ён сказаў, што, значыць, не цікава. Быццам бы і запрасіў
мяне, і даў зразумець, каб я не прыходзіў. Калісьці я яго абараняў у
крытычны момант, калі яго хацелі зняць з пасады. Пасля адкрыцця
я пагаварыў з мастакамі, паслухаў Драненку і паехаў на дачу.

7 жніўня 2006 года
Сяджу і пішу свой дзённік. Дождж перастаў, на вуліцы шэры
цёплы дзень. Было каля 18 гадзін, калі я пачуў трэск. Спачатку ён
быў рэдкім, потым пачасціўся. Трэск нагадваў стральбу з пісталета
і ўзмацняўся. Дзверы з пакоя на балкон былі адчынены. Выхаджу
на балкон. Злева метрах у 500 ад нашай дачы за вялікім ліставым
дрэвам велізарны дым, які пераварочваецца клубамі і рухаецца на
захад. Потым успыхвае агонь. Страляе шыфер даху. Праглядаецца
дах, кроквы. Унучка Віка фатаграфуе на свой сотавы тэлефон. Я
хуценька спускаюся з другога паверха і іду да месца пажару. Здалёк
чуваць трэск, разлятаецца дах з шыферу. Прабягае думка: «Добра,
што гэта не наш кааператыў, СТ «Запаветнае». Збіраюцца дачнікі,
але нічым нельга дапамагчы, нават нельга падысці блізка. Дом быў
цагляны, прыгожы, двухпавярховы, сцены белыя. Агонь вялізнымі
языкамі паглынае дах і аблізвае вокны, выкідваючыся вонкі. Крок-
вы і перакрыцці ўтвараюць вогненную клетку. Паступова дым па-
мяншаецца. Агонь ва ўсёй сваёй уладзе паглынае столь і падлогу.

Агнявое пекла ўнутры дома. Часам з трэскам нешта выкідваецца з
вокнаў. З бакавых франтонаў падаюць цагліны. Кавалкі бляхі руха-
ючыся, ствараюць гукі, якія нагадваюць чалавечыя крыкі або стог-
ны. Дачнікі, якія стаялі са ўсіх бакоў, нічога не маглі зрабіць. Праз
15 хвілін агонь спадае, людзі наблізіліся бліжэй. Пачаліся розныя
меркаванні, як і чаму ўзнік пажар. Цагляныя сцены не далі разгу-
ляцца агню. Лазня была побач, але не загарэлася. Праз 20 хвілін
прыязджае пажарная машына МНС “Віцязь”. Я стаю побач. Баявы
разлік разгортвае рукавы, ставіць лесвіцу да слупа і адключае элек-
трасетку. Потым здымаюць аграду, пачынаюць падаваць у рукавы
вадкасць. З брансбойтаў вылятае вялікі струмень светла-зялёнага
колеру. Кожны з разлікаў выконваў сваю працу. Прыезджае другая
пажарная машына, але нічога не робіць. Агонь зрабіў ужо сваю спра-
ву. Ён як бы падпарадкоўваецца пажарным і знікае. Клубы шэрага
пара падымаюцца і ахінаюць будынак. З іх вымалёўваюцца белыя
сцены з абгарэлымі цаглінамі і цёмнымі дзіркамі замест акон. Бая-
вы разлік у шлемах, як старажытныя рыцары, з’яўляецца ў вокнах.
Яны лезуць на другі паверх, абыходзяць будынак і з воднай зброі
забіваюць агонь, як дзікага звера. Пасля другой пажарнай машыны
прыязджае аўтамабіль зялёнага колеру “Жыгулі” першай мадэлі. З
яго выходзіць мужчына сярэдняга росту з вялікім жыватом, які голы
паміж штанамі і чырвонай тэніскай. На плячах фірменная куртка
ААТ «Будаўнік». Літары напісаны белым колерам. З напружаным
тварам, незадаволены тым, што здарылася, ён пачаў хадзіць вакол
свайго дома. За ім выйшла яго жонка, таксама ўкормленая. Швэ-
дар з чырвонымі плямамі не прыкрываў яе жывот. Па кампазіцыі
іх адзенне ўваходзіла ў рытм агню, які толькі што бушаваў, а зараз
паказваў дзе-нідзе свае вузенькія язычкі. Калі гаспадар спыніўся,
да яго падышоў дачнік Ільін. Я падышоў бліжэй да іх. Гаспадар
распавёў, што ён сёння быў на дачы, рамантаваў цагляную печ, по-
тым з’ехалі. Размаўляў ён неахвотна і хутка пайшоў ад нас. Жонка
важна хадзіла вакол, заклаўшы рукі за спіну і маўчала. На яе тва-
ры не было бачна ні хвалявання, ні перажывання. Магчыма, боль
і пакуты былі ў яе ўнутры, але ж я гэтага не заўважыў. Агню ўжо
не было, дзе-нідзе дым з парай струменіліся і падымаліся ўверх.

Пажарнікі хадзілі ўнізе і ў пярэднім пакоі, дабівалі апошнія языкі
агню. Белы каркас будынка з абгарэлай цэглай і пустымі вокнамі,
ўзвышаўся над пейзажам, як манумент, як канцэптуальнае мастацт-
ва, якое нагадвае людзям: «Я – агонь і будзе асцярожны са мной».
Дачнікі пачалі разыходзіцца, пайшоў і я. Па дарозе дадо-
му ўспомніў свайго настаўніка, які казаў так: «Увогуле, матэрыя
заўсёды гарыць».

15 жніўня 2006 года
Раніца хмарная, халодная, у 7 гадзін еду ў Віцебск.
Гляджу пошту. Паведамленне ад Саюза мастакоў. Рашэнне
кіраўніцтва аб вызваленні склада, пакоя для захоўвання карцін.
Прыняў ванну, троху адпачыў і еду у райвыканкам, каб аддаць
новы Статут “Запаветнага” для нашага кааператыва дачнікаў, якое
зацвердзіў сход. Райвыканкам на сесіі павінен зацвердзіць. Чатыры
экзэмпляры трэба будзе раздаць па інстанцыях. Еду ў майстэрню
на «Праўду», 46, на камбінат «Мастацтва». Тэлефаную ў выста-
вачную залу Цэнтра сучаснага мастацтва, пытаюся, калі прывазіць
працы для выставы. Адказ: экспазіцыя ўжо зроблена, адкрыццё 16
жніўня а 17 гадзіне. Пытаюся: «Як?!». “Добра, прывозьце, мабыць,
знойдзем месца”. Добра на сваёй машыне. Прывожу, адношу ў залу.
Мой твор выклікае цікавасць. Там знаходзілася Эвелін, жанчына з
Германіі, мы яе ўжо ведаем. Яна арганізоўвае выставу канцэпту-
альнага мастацтва “Без межаў”, у ёй удзельнічае нямецкі мастак,
які заняў трэць памяшкання, выставіў каля дзесяці цікавых прац.

Пасля невялікай дыскусіі знайшлі месца і для мяне. Казалі, што
тэлефанавалі мне некалькі разоў, але без адказу. Да, я быў на дачы.
Кампазіцыя майго твора: драўляная, памер 45 х 45 см, у сярэдзіне
спружыны металічныя і падвешана гільза ад снарада. Па баках –
убітыя цвікі, што ўтварае крыж. У сярэдзіне гільзы ўманціраваны
металічны груз, калі яго зачапіць, гільза пачынае гучаць, як звон.
Унізе па абодва бакі гільзы ўстаўлены шкляначкі з бляхі і ўнутры
заліты парафін, гараць свечкі. Усё гэта размешчана на шэрым ква-
драце 65 х 65 см, спружыны ствараюць гукавы фон, звон звоніць,
агонь свечкі гарыць, і плюс чорная рама на шэрым квадраце. Усё
гэта і стварае, факусіруе ўсе формы ў адно. Выклікае думкі, мело-
дыю трагізму, абуджае памяць аб памерлых. Усе палічылі, што мес-
ца добрае і змяняць не трэба. Купляю батоны і заязжаю на дачу.
16 жніўня 2006 года – дзень адкрыцця выставы “Мастацт-
ва без межаў”. Раніцай збіраюся ад’язджаць на дачу. Чую, як нешта
пячэ ў ягадзіцы. Дзён пяць таму жонка Ядвіга Андрэеўна зрабіла
укол, баліць плячо. Ныючы боль, хутчэй за ўсё ад пазванка.

Паглядзелі ягадзіцу – вялікі сіняк, ды яшчэ і пабальвае. Пасля ўколу
я рабіў рамонт сваёй машыны. Змяняў ацяпляльны кран, паставіў
новы, забыў паставіць пракладку, і ён таксама цячэ. Усё патрэбна
было пачынаць спачатку. Трэба было зняць некалькі панэлей, каб
дабрацца да крана. Пакуль зрабіў, нацёр аб парог месца ўколу і ўсю
ягадзіцу, што і дала сіняк. Вырашылі – трэба ехаць да хірурга. Бяру
з сабой белы джынсавы касцюм і еду ў 2-ю гарбальніцу. Захаджу,
мяне вітае мой урач, хірург-уролаг. Ён думаў, што я наконт праста-
ты. Я кажу, што не, у мяне іншае. «Паказвай. Нічога дрэннага, ужо
квітнее – значыць праходзіць. Мабыць мазь Вішнеўскага і не па-
трэбна, усё пройдзе». Настрой добры – еду ў майстэрню, каб
дэмантціраваць рэйкі з таго пакоя, з якога мяне высяляюць. Апра-
наю робу. З сабой узяў тапор, абцугі, вялікі малаток. Пачаў адры-
ваць рэйкі, яны сухія і могуць спатрэбіцца для рамак будучых
карцін. Думаў адарваць з аднаго боку. Боль прайшоў, рука асабліва
не непакоіла. Шмат нарабіў шуму на другім паверсе. Мастакі
заходзілі і са здзіўленнем глядзелі, як я ў 75 гадоў раскідваю сцела-
жы. Ізаітка сказаў: “Яшчэ ў вас сіла ёсць”. Перайшоў на другі рад,
амаль скончаю. Прыйшоў мастак-афарміцель Балтовіч С., абяцаў
дапамагчы, але спазніўся, папрасіў прабачэння і пачаў дапамагаць.

Усё занеслі ў майстэрню. Зараз тут патрэбна навесці парадак. Усё
распарадкавалі – дзе што пакласці і паставіць. Стала лепей – зараз
ёсць месца дзе працаваць, падмялі падлогу і селі піць гарбату. У
мяне былі агуркі і памідоры, сыр, мы паснедалі, і я ўздыхнуў. Кры-
ху пасядзеў у крэсле і вырашыў ехаць у выставачную залу. Быў час,
і я зайшоў на праяўку, потым пайшоў у залу, яна побач. Там сустра-
каю мастака Пшонку, у яго мабільны тэлефон, ён набыў недарагі
«Nokia», 150 000. Я папрасіў, каб ён паказаў мне, дзе. Едзем у ма-
шыне ў тарговы цэнтр па праспекце Будаўнікоў. Гэта недалёка, каля
1 км, але на машыне хутчэй. Аказваецца, за месяц тэлефон стаў
каштаваць на 10 000 менш. Я купіў за 140 000. Да адкрыцця – кан-
ферэнцыя наконт выставы, засталося 30 хвілін. Каб падключыцца
да сеткі, трэба ехаць да ратушы, да музея. Там цэнтр Velcom. Пшон-
ка ідзе ў сваю майстэрню, яна побач. Я еду падключацца. Захаджу.
Дзяжурны міліцыянер сочыць за кожным рухам, за тым, што даста-
юць з сумак. Мілавідная дзяўчына выслухоўвае, што я хачу і як і
пры якіх умовах жадаю заключыць з імі дагавор. Я хачу, каб для
мяне было танней. Яны хочуць, каб ім было выгадна. Дамовіліся. Я
першы ў чарзе. Прашу яе дапамагчы, бо мне трэба ехаць, адрываю-
ся, гляджу ў акно, кажу, яшчэ машыну ўгоняць, маю на ўвазе ДАІ.

Яна кажа: «Не хвалюйцеся, нікуды ваша машына не дзенецца». Яна
абышла дзяучат-аператараў, усе як на падбор – маладыя і прыго-
жыя. А тут дзед з барадой у белым касцюме мітусіцца. Чакаю,
вызвалілася месца, мяне запрашаюць, растлумачваюць і афармля-
юць, паказваюць азы. Я дрэнна запамінаю. Пробны званок, пыта-
юцца пра любімы нумар, ён жа бясплатны, 10 хвілін кожны месяц.
Называю, званю, скульптар Магучы адказвае мне, што ён у выста-
вачнай зале, ідзе прэс-канферэнцыя, я ўжо спазняюся на 25 хвілін.
Аплачваю 4000 руб. і дадаткова ад сябе кладу 10 000. Грошы гэтыя
– аванс. Афармленне – бясплатна. Супрацоўніца, якая афармляла,
кажа, каб я не згубіў апарат. Я адказваю: «Невялікія грошы! Я спаз-
няюся і спяшаюся». Яна усміхаецца. Смяецца і міліцыянер. Квіток
пра 10 000 усё ж недзе згубіў, але гэта не важна. Грошы на ліку
ёсць. Саджуся ў машыну і еду ў выставачную залу. Бяру букет кве-
так, які ўзяў з дачы і прыходжу. У цэнтры залы ідзе прэс-
канферэнцыя, мастакі і наведвальнікі, тыя, хто запрошаны, сядзяць
навокал. Я кланяюся знаёмым. Аглядаю залу і бачу мастакоў Люц-
ко і Магучага, саджуся, паказваю пакупку. Віншуюць, пытаюся, як
карыстацца. Адказваюць, што не ведаюць, у іх – іншыя тэлефоны.
Пачынаецца афіцыйнае адкрыццё выставы. З прадстаўнікоў горада
– немеснік кіраўніка аддзела культуры – жанчына з дзвюмя
невялікімі розамі – чырвонай і белай. Цёплыя словы ў адрас
арганізатара выставы – Эвелін, немкі, гаспадыні прыватнай галерэі
і знаўцы мастацтва. З віншаваннямі выступілі мастакі Салаўёў і
Дасужаў, а таксама дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва Кірылава
В.М., якая шмат гаварыла пра сяброўства нямецкіх і беларускіх
мастакоў. Выступілі Эвелін і мастак з нямецкага боку, з ім была і
яго жонка. Як толькі аб’явілі пра адкрыццё выставы, я ўручыў
нямецкім жанчынам па букету кветак. Усё здымаў наш гарадскі
аператар на відэакамеру. У вугле стаяў столік, дзе былі стаканы,
шампанскае, арэхі і шакалад. Жадаючыя маглі пачаставацца і пагу-
тарыць. Думаю, што ўсё гэта было арганізавана з нямецкага боку.

Шмат хто з мастакоў падыходзіў да мяне і віншавалі мяне з маёй
творчай працай. Я падыходзіў і паказваў, як званіць, гарэлі свечкі.
Твор выклікаў цікавасць. Эвелін захаплялася. Я казаў, што гэта яна
адабрала для экспазіцыі з многіх маіх твораў гэтыя. Яна чула гэта і
радавалася, што яна – эстэт. Яе твар быў радасным і гарэў вясел-
лем. У зале да мяне падышоў Валерый Магучы і прадставіў мяне як
«геніальнага мастака» паэтэссе Наталле. Мне стала няёмка ад яго
слоў. Я сказаў: «Не звяртайце ўвагі на яго словы». Ён працягваў,
што яна бачыла і ведае маю творчасць, хацела б пазнаёміцца з
карцінамі бліжэй, паглядзець і ўбачыць новыя. Я даў згоду сустрэц-
ца ў суботу а 11 гадзіне ў майстэрні. Яна хацкла нешта напісаць і
надрукаваць. Шампанскае, хоць яго было няшмат, скончылася і па-
крыху пачалі разыходзіцца. Я падышоў да Люцко Анатоля
развітацца, а ён кажа, што святкаваць выставу пойдзем у майстэр-
ню керамістаў Кавальчукоў Людзмілы і Валеры (былая майстэрня
Іванова У.У.). Я на машыне, не адважваўся ісці. Але тут жа
спатрэбілася адвезці жанчын у майстэрню. На другой машыне ехалі
госці з Германіі. Я згадзіўся, узяў чатыры чалавека і паехаў услед за
імі, гэта за Кіраўскім мастом. Прыходзім. Нас сустракае гаспадар
майстэрні. За сталом сядзяць Іваноў У.У., яго жонка. Ён паўжартам
кажа: «Ты што? Нас праследуеш?». Я адказаў, што не ведаў, што вы
тут. Жонка яму нешта сказала, я не чуў. Ён сказаў, што гэта яго бы-
лая майстэрня, зараз ён у майстэрні Толкача. «Ты не ведаў, што гэта
мая майстэрня, ты не быў у мяне». «Так, ты мяне не запрашаў».
Далей пайшоў чорны гумар. «Уладзімір Ільіч, яго яшчэ не вынеслі
з маўзалею. Ну дык што ж – буду жыць, пакуль не вызваліцца мес-
ца». Агульны смех. Спачатку я не браў выпіўку і выглядаў белай
варонай. Потым вырашыў, што чым піць піва – лепей налью сабе
шампанскага. Захмялець ад пары глыткоў немагчыма, ды і дазіметр
наўрад ці пакажа, а так – як усе, са склянкай, чокаюсь з усімі. Га-
спадар іграў на гітары і пеў песні для размовы. Нармальна. Цярпіма.
Весела. У мяне была нейкая закусь: памідоры, агуркі, дзве вяленыя
рыбы івасі, саленыя і высушаныя на сонцы, добрыя на смак.
Пачаставаў Эвелін, яна пачала кусаць – цвёрдая, адлажыла ўбок.

Другую рыбіну прапанаваў нямецкаму мастаку, той паспрабаваў,
нехта сказаў, што ў яго забаліць жывот, магчыма, яму пераклалі. Ён
адышоў у пярэдні пакой і паклаў. Калі ён прыйшоў, я спытаў:
«Што,спужаўся?». Ён нешта буркнуў. Гэтую рыбу потым елі нашы
жанчыны пасля шампанскага, хвалілі і прасілі яшчэ. Але больш не
было. Танчылі, віншавалі, гутарылі адзін з адным, абдымаліся і
цалаваліся, было весела. Немка, жонка мастака, дастала з сумкі па-
пяровыя сурвэткі і пачала раздаваць усім. Гэтыя сурвэткі
ўскалыхнулі ў маёй памяці падзеі, якія адбываліся у 60-я гады. Я
ездзіў у Маскву па розных справах і быў на прамысловай выставе з
Германіі. Там збіралася шмат людзей, гледачоў, глядзелі, што вы-
рабляе капіталізм, якія выпускаюць тавары. Калі сабіралася шмат
народу, немцы выкідвалі папяровыя сурвэткі, людзі кідаліся і хапалі
пачкамі, а яны здымалі ўсё на кінакамеру. Прыкладна такую сурвэт-
ку я трымаю ў руцэ са склянкай. І падзеі тых часоў прабягаюць у
маёй памяці. Так, мы дзеці вайны. Нашы бацькі забівалі адзін адна-
го ў 1941 – 1945 гадах. Гляджу на немцаў – такія самыя людзі, як і
мы, адзінае, чым мы адрозніваемся – гэта моўны бар’ер. Думкі і
пачуцці нашы – аднолькавыя. Карціны мы ўспрымаем без перакла-
ду. Усё залежыць ад узроўня мыслення. Вечар, сонца заходзіць, трэ-
ба разыходзіцца. Мне трэба яшчэ ехаць 20 км да дачы Друкава. З
кімсьці я развітаўся, мастак Вальноў У. просіць падвезці. Падыход-
жу да Магучага, ён просіць пачакаць. Ніяк не разыдуцца, нехта не-
каму ўсё нешта распавядае. Гаспадыня праводзіць мяне. Я кланяю-
ся і дзякую за гасціннасць. Прабачаецца, калі нешта не так. А калі
ўсё добра, дык заставайцеся. Некаторыя яшчэ засталіся і працягвалі
добра праводзіць час. Мы выйшлі з Вальновым і пайшлі да машы-
ны. Магучага не бачна. Я сказаў, пачакаем пяць хвілін, калі не
прыйдзе – паедзем. Праз некалькі хвілін выходзіць. Мы махаем ру-
кой. Ён падбягае. «Я думаў, вы паехалі», – сказаў Валера. Я адказаў,
што без сябра я не еду. У машыне ўзгадаў Вальноў У. пра маю твор-
чую працу. Казаў, што яго віншавалі, паблыталі са мной, а ён
адказваў, што твор не яго, а Вітко. Магучы кажа: «Гэта выдатны
твор». Што тычыцца жывапісу, то для мяне гэта пройдзены шлях,
хоць да жывапісу я буду яшчэ звяртацца. Мяне зараз цікавіць кан-
цэптуальнае мастацтва. У мяне ёсць некалькі новых кампазіцый.
Пад’язджаю да ўнівермагу, высаджваю сваіх суразмоўцаў-калег.

Вальноў яшчэ раз дзякуе мне за мой твор. Развітваемся. Я ад’язджаю.
Знаходжуся пад уражаннем цэлы дзень. Думкі і эмоцыі перабіваюць
адна адну. Нейкая прыўзнятасць. Ты – у цэнтры ўувагі ўсіх. А я за
рулём – еду на дачу, там мяне чакаюць і хвалююцца. Пад’язжаю да
перакрыжавання і не саступаю шлях на паказальны знак, прытар-
можваю, і сустрэчная машына прытарможвае таксама. Я разумею,
ў чым справа, і спыняюся, прапускаючы машыну. Ну вось, усё до-
бра, а магло б быць і інакш. Прыязджаю на дачу, мяне сустракае
Ядвіга Андрэеўна. «Ну што? Як? Мы хваляваліся дзе ты. Як сіняк?»
Адказваю, што усё добра. Хірург сказаў, што нічога не трэба рабіць,
ужо праходзіць. Заганяю машыну ў гараж. Вячэраю і кладуся спаць.
Доўгі час не магу заснуць, знаходжуся пад уражаннем гэтага дню.
Скарыстоўваю аўтатрэнінг і праз некаторы час засынаю.

Прыязджаю на дачу ў 20.30 увечары. Муж бухгалтара
Сініцы З.М. засякае гэты час, і калі яна на наступны дзень пры-
язджае на дачу, ён абвінавачвае яе ў нявернасці. Быццам бы яна ў
Віцебску сустракалась са мной і каталася на маёй машыне, што мы
былі разам у райвыканкаме. Пагражаў нават яе ўдарыць. Ён і ра-
ней раўнаваў яе к іншым мужчынам, пасля чаго ішоў у запой, і так
доўжылася некалькі дзён. 15 і 16 жніўня я наогул не бачыў Сініцу
З.М. У гэты час, калі Іваноў У.У. раўнаваў да мяне сваю жонку ў
былой сваёй майстэрні падчас фуршэту пасля адкрыцця выставы,
тут, на дачы, адбываліся сцэны рэўнасці да мяне мужа бухгалта-
ра кааператыва Сініцы З.М. Дзіўная загадка псіхічных біятокаў:
у адзін і той жа час – рэўнасць двух мужчын, калі я бачыў толькі
адну жонку Іванова побач з ім падчас фуршэту. Другую я наогул
не бачыў, і ніякіх думак у мяне не было. Калі Сініца З.М. пра ўсё
гэта распавяла ў прысутнасці Ядвігі Андрэеўны, то мы рассмяяліся,
а тым часам муж выганяў ноччу яе з дому і нават хацеў пабіць.

Чалавек зусім пазбавіўся розуму. Зоя Маісееўна вызвала на дачу
сваю дачку, каб супакоіць мужа і разрадзіць абстаноўку. Яна часо-
ва працуе медсястрой у віцебскім тубдыспансэры. Ды муж едзе на
працу на сваёй машыне, а яна – на аўтобусе. Гэтая напружанасць
доўжыцца некалькі дзён. Да, алкаголь робіць сваю справу пад
рознымі прыгожымі этыкеткамі і экзатычнымі назвамі. Відаць, ча-
лавек пакутуе бязглуздзіцай рэўнасці.
Будучы на дачы, я ўвесь час паглядваў у бок дачы элек-
трыка Аршаўскага. На працягу месяца ён не з’яўляўся тут. А сам
абяцаў прывесці ў належны выгляд электрагаспадарку нашага ка-
аператыва. Час ішоў і за тры месяцы ён так нічога і не зрабіў. Я
некалькі разоў сам шукаў яго, каб той напісаў заяву аб звальненні,
але электрык усё адкладваў на потым. Праз некаторы час усё ж такі
звольніўся.
Мяне наведаў мой сябар скульптар Магучы Валерый, яко-
му я падараваў сваю карціну «Забыты торс». Добра, калі ў цяжкую
хвіліну да цябе завітваюць лепшыя сябры.
Лістапад… Ужо за акном ляжыць снег. Зусім іншы пей-
заж зімой. У гэты час у маёй унучкі Вікі дзень нараджэння. Маці
падаравала ёй камп’ютар за выдатную вучобу. У наступным годзе
яна будзе паступаць у медыцынскі ўніверсітэт. Пасля сваёй хваро-
бы мне хацелася зрабіць ёй падарунак, каб засталася памяць пра
дзядулю, які замяніў ёй бацьку. Асаблівая нагрузка па выхаванні
клалася на плечы Ядвігі Андрэеўны, якая па магчымасці дапама-
гала ёй у вучобе. Я ўзяў машыну, і мы паехалі ў майстэрню. На
сцяне віселі пейзажы і нацюрморты. Я дазволіў выбраць ёй дзве
любыя карціны. Яна выбрала адзін летні пейзаж з возерам, дзе яна
вучылася плаваць, баялася вады. Другі, зімні пейзаж: вёска на фоне
шаці з рабінай. Віка засталася задаволенай. Я павіншаваў са святам
унучку і пажадаў добрай вучобы.

А ў гэты час Валерый Магучы працуе над маім партрэтам.
Перарвала працу мая хвароба. Але зараз зноў можна ўзяцца за ра-
боту. Усе мае творчыя работы ў гэтым партрэце. Гэта – чалавек-
творца.
Паміж хваробамі ў 2006 годзе быў на розных выставах. На
выставе 85-гадовага Клікушына, дзе былі прадстаўлены цікавыя
графічныя работы. Чалавек прайшоў цяжкі доўгі жыццёвы шлях,
шмат зрабіў у вобласці шрыфтоў, у станковай графіцы. Цікавым
было выступленне Фелікса Гумена, вядомага акварэліста, які ў кан-
цы дадаў: «Ты работай, дурачок, получишь грамоту и значок». Але
мастак так і не атрымаў ніякага звання за сваю працу. У яго словах
было шмат горычы і крыўды.
У сярэдзіне лютага ў краязнаўчым музеі была адкрыта
выстава мастака з Масквы 40-гадовага Васіля Несцярэнкі. Піша
ў класічным рэалізме СССР. Палотны вялікія. Мне спадабалася
некалькі пейзажаў.
У маім жыцці ёсць запамінальны для мяне выпадак, калі я
стаў старшынёй садаводчай суполкі «Аўтамабіліст». У пачатку мая
2006 года адбыўся сход дачнікаў «Аўтамабіліст». Раней там былі
дачы толькі для аўтамабілістаў, а зараз 50 % прадалі, і жывуць тут
ужо розныя людзі. Прайшло ўжо 16 гадоў з таго часу, як я купіў
тут дачу. У мінулым годзе старшынёй была Сініца Зоя Маісееўна,
якая за час працы сутыкнулася з многімі цяжкасцямі, пасля чаго
яна займала толькі пасаду бухгалтара. А вось пасаду старшыні
чамусьці ніхто займаць і не збіраўся, бо шмат было розных пра-
блем: карыстаннне электранергіяй, калі правады знаходзіліся ў
аварыйным стане. Амаль усе прысутныя давалі парады, а вось на-
конт выбараў – маўчалі… Малады шафёр сярэдніх гадоў адмовіўся
адразу, муж бухгалтара – таксама. Хтосьці нават прапаноўваў, што
павінна кіраваць толькі жанчына, але і гэта прапанова не была адо-
брана. У мінулым неаднаразова вылучалі і маю кандыдатуру, але
я кожны раз адмаўляўся, бо навошта мне, 75-гадоваму дзеду, гэтыя
клопаты? А калі на гэты раз зноў вылучылі маю кандыдатуру, то я
згадзіўся. Вось так і пачаліся мае клопаты: наконт замены электры-
ка, кампенсацыі зробленых шкод, і г. д. Шмат было зроблена дзеля
таго, каб жыць было лепш. Нямала сродкаў адабраў толькі рамонт
слупа электралініі, але агульнымі намаганнямі мы рашылі гэту за-
дачу.

За час майго праўлення быў прыняты новы Статут і
змянілася назва суполкі – “Запаветнае”…
Летам на дачы, нават калі за акном надвор’е не лепшае, ра-
дуецца душа! Гэтым жніўнем, на жаль, надвор’е нас не радуе. Вось
ужо некалькі тыдняў лье дождж, а мы перажываем за свой ураджай,
бо дождж можа яго папсаваць. Вось такая наша праца селяніна.
Спадзяёмся на лепшае будучае. А дождж працягвае ліць…
Я адпачываю ў лесе, калі збіраю ягады і грыбы. Хочацца
сказаць некалькі слоў пра майго сябра Генадзя, які родам з май-
го дачнага пасёлка. У маіх кіраўнічых справах ён мне вельмі
дапамагаў. Гэта добры і чулы чалавек і лепшы грыбнік, якога я ве-
даю. Ды ўвогуле ў нас шмат было тэм для размовы, нягледзячы
на тое што ён маладзейшы за мяне гадоў на 20. А калі мы разам з
ім выбіраліся ў грыбы, дык і кошыка не хапала! Столькі ён ведаў
грыбных месц!
Хацелася б успомніць яшчэ аднаго добрага чалавека ў маім
жыцці – Замочнага П. Гэта высокі мужчына, моцнага целаскладу,
спакойнага характару. Раней працаваў шафёрам. У час чарнобыль-
скага выбуху працаваў у мёртвай зоне ліквідатарам. Яго расказы
пра той жудасны час кранаюць сэрца настолькі, што проста немаг-
чыма гэта сцерці са сваёй памяці. У радыяцыйныя зоны завозілі
розны харч, кармілі людзей бясплатна. Потым здаровыя мужчыны
запіхвалі людзей у аўтобусы, вывозілі ў спецыяльна адведзеныя
месцы. Асабліва пра гэта ніхто нідзе не гаварыў. І вось Замочны сам
працаваў у гэтым атрадзе. Пасля знаходжання некалькіх месяцаў у
радыяцыйнай зоне ён сам атрымаў пэўную дозу выпраменьвання.
На той час замоўчвалася доза радыяцыі. Сам Гарбачоў М.С., высту-
паючы перад людзьмі, казаў, што ніякай катастрофы няма, толькі
адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Калі Замочны вярнуўся
на радзіму, то быў накіраваны на рэабілітацыю ў Мінск. Суседзі
казалі, што яму далі інваліднасць і вялікую пенсію. На гэтыя гро-
шы і пабудаваў дачу ў нашым пасёлку. Вядзе добрую гаспадарку.
Але кожны год едзе на лячэнне ў сталіцу… А вось улетку сядзіць
каля свайго вадаёма на дачы і аб чымсьці ўвесь час думае… Можа,
аб той трагедыі, удзельнікам якой калісь пабываў сам? Калі я бачу
яго ў такім стане, то вельмі перажываю за ўсіх тых, каго зачапіла
гэта трагедыя на ЧАЭС. Вось яны, высокія тэхналогіі і душэўны
атам, які аплаканы смерцю тысяч людзей, што мучыліся і паміралі.
Успамінаю, што гадоў 60 пасля вайны быў надрукаваны маленькі
квадрацік і вялікая куча-піраміда вугалю. Гэты ўран дае нам вялікую
колькасць таннай электраэнергіі, якая пойдзе на пабудову райскага
жыцця і камунізму. Зараз жа няма ні таго ні другога, а што будзе
далей – ніхто не ведае...


Рецензии