Лёс мастацтва 4
19 жніўня 2006 года
Субота. Раніцай у 6 гадзін я бачу Шурмялёва Генадзя ля
сваіх варотцаў. Я хутка сабраўся, узяў ножык, кошык, апрануў
боты і куртку, і мы пайшлі ў лес. Да пачатку лесу адзін кіламетр,
ідзём па дарозе далей у лес. Генадзь ведае месцы і збірае грыбы
не першы раз. Мы з Ядвігай заўсёды збіраем грыбы непадалёку
ад дачы, бо грыбных мясцін не ведаем, што знойдзем, тое і добра.
Баяліся заблудзіць, паходзім і вяртаемся на дачу. Сёння мы ідзём
далей, размаўляем. Дажджу няма, але вакол шэрыя цёмныя хмары,
у лесе цёмна, дрэнна бачна. Баравікі збіраць у такой цемры дрэн-
на, яны заўсёды замаскіраваны. Іх карычневыя шапачкі амаль не
адрозніваюцца ад восеньскага лісця.
Генадзь ідзе наперадзе, я іду ззаду альбо недзе збоку.
Імкнуся не ісці за ім, інакш грыбоў не знойдзеш.
Я зусім не арыентуюся куды ісці і дзе дачы. А ён усё
ведае: і мясцовасць, і лес, і дзе грыбы растуць. Калі я не бачу Ге-
надзя, то клічу яго. Ён адгукаецца, і я іду за ім. Калі ён мяне згубіў,
то крычыць: «Ільіч!». Так мы парушаем ранішнюю цішыню і дзе-
нідзе палохаем птушак. Вось знаходжу ў траве першыя сыраежкі з
белымі і чырвонымі шапачкамі. Правяраю, ці чарвівыя, і бяру леп-
шыя. Цікава ў лесе, уся ўвага скіравана на колер грыбоў, якія ты
шукаеш. Вось знайшоў падалехавік, таксама кладу яго ў кошык.
Узяў з сабой маленькі ножык, з ім зручна працаваць, ён не займае
многа месца і добра падрэзвае грыб. Бачу грыб, падумаў, што ён
неядомы, бо па колеры бледны. Але ён нагадвае баравік. Паказваю
Генадзю, ён кажа, што гэта баравік такі. Ідзём далей. Трапляюцца
багністыя месцы, мы выбіраемся, ідзём дзе вышэй і болей святла.
Генадзь бачыць, што ў мяне боты не новыя, пытаецца, ці цякуць
яны. Адказваю, што не цякуць, я іх праклеіў эпаксіднай смалой,
у яго – сучасныя гумавыя боты. Я болей маўчу і слухаю яго раз-
мову. Ён маладзейшы за мяне на дваццаць гадоў, але зубоў у яго
мала. Размова яго мне цяжкая для ўспрымання, ды я, напэўна, не
вельмі добра чую. Недзе проста здагадваюся, пра што ідзе раз-
мова. Падымаемся на нейкі пагорак, знаходзім там падбярозавікі,
стройныя, як салдацікі. Настрой добры. У лесе робіцца святлей,
шукаць грыбы становіцца лягчэй. Знайшоў баравік, Генадзь сказаў,
што яго чамусьці называюць польскім. З кожным знойдзеным гры-
бам настрой робіцца ўсё лепей. Іду далей. Паднімаю галаву, гляд-
жу ўверх, аглядаюся і бачу на дрэве ўверсе на выцягнутую руку
сядзяць, як птушкі, белыя, з карычневым адценнем апенькі, пры-
гожыя, сакавітыя, сядзяць усе разам. Я вельмі ўзрадаваўся гэтай
знаходцы, бо даўно не хадзіў за грыбамі і не еў апенькі. Але добра
памятаю іх на смак. Калі быў маладзейшы, то ездзіў на машыне
і мяшкамі прывозіў апенькі. Зараз радуюся невялікай кучцы. Да-
стаць іх на вышыні было цяжка. Давялося «танчыць» каля дрэва. Я
іх зразаю і паказваю Генадзю.
Ён падцвердзіў, што гэта апенькі. Кошык мой лёгкі і напаўняецца
грыбамі. Ідзём праз багну па гаці, якая
ўтварылася з лёгкіх ствалоў дрэў. Выходзім на сухое месца. Рап-
там чую: «Апенькі знайшоў!». Я крычу: «Не зразай, хачу пагляд-
зець!» Падыходжу і бачу, як прыгожыя сакавітыя маладыя апенькі
абляпілі дрэва, як блінкі з коркай, якая падгарэла. Вельмі прыемна
хадзіць па лесе, ды яшчэ за грыбамі. Іду за Генадзем і не ведаю,
куды ён вядзе. Па дарозе збіраем грыбы. Паглядаю ў кошык, у мяне
ўжо больш за палову кошыка грыбоў. Сустракаем у лесе жанчын,
яны па гадах такія ж, як і мы, зморшчаныя, як старыя падалехавікі.
Адна падыходзіць да мяне і глядзіць у кошык. Пытаецца: «Ну што,
дзядок, назбіраў грыбоў?». «Так, нешта ёсць, бабка, – адказаў я, –
мая бабка перабярэ, палову выкіне, а астатнія – у суп, а мабыць, і
жаронка атрымаецца». Засмяяліся і пайшлі далей, я за Генадзем,
а яны – у іншы бок. Кожны шукае тое месца, дзе ён збіраў грыбы
раней. Я мясцін тут не ведаю. Знаходжу нейкія вялікія сакавітыя, з
тонкай ножкай грыбы. Паказваю грыбнікам, што ідуць побач. Яны
кажуць, што гэта грыбы ядомыя, але ж яны горкія, іх трэба вы-
мочваць у салёнай вадзе, 2 разы мяняць ваду. Называюцца яны па-
народнаму халуі. Стаў балець правы каленны сустаў. Ён балеў і ра-
ней, але я яго падлячыў. Сёння доўгі час хадзіў па розным купінам
і няроўнасцям, нагу пастаянна паварочвае то ў адзін, то ў другі бок.
Я быў зачапіўся за стары корч: усюды ідзе барацьба за выжыванне.
Падаю і я, але нічога не пашкодзіў, нават грыбы не высыпаліся з
кошыка. Паднімаюся, гляджу, нікога няма. Думаю, добра, што ніхто
не бачыў, а то пасмяяліся б з мяне. Ну што ж, калі-небудзь прыйд-
зецца ўпасці і застацца ляжаць назаўсёды. Людзі такія ж, як і дрэ-
вы, усе мы аднолькавыя ў касмічнай прасторы і падпарадкаваны ёй.
Адганяю свае думкі і бачу прыгожы белы падбярозавік, у народзе
яго завуць бабка. Усё забываецца. Кладу ў кошык і клікаю Генадзя.
Ён адклікаецца, я спяшаюся за ім. Кажу, што баліць нага. Хутка
выходзім з лесу на дарогу, якая вядзе да дач. Стала яшчэ больш
светла, дажджу няма. Усё добра. Збіраем па дарозе грыбы. Ідзём по-
бач. Бачым у лесе вельмі вялікія паляны, там расло жыта, а зараз ля-
жыць салома. Генадзь паказвае зямлю, якая ўспахана, ачышчана ад
пнёў. Гэта ўсё робіць фермер. Ідзём далей, тут аўсы, фермер саджае
на вялікіх плошчах капусту. Пытаюся ў Генадзя, ці не абанкруціўся
фермер. Ён адказвае, што фермер не абанкруціўся, усё ідзе добра,
ён з прыбыткам. Нават некаторыя дачнікі прыходзяць да яго, каб
зарабіць грошай. Набліжаемся да дач. Мне патрэбен роўны арэшнік
альбо алешнік, каб выразаць фігуркі для канцэптуальнага твора.
Хачу іх павесіць да чорнага парасона ручкай уверх. Атрымаецца
«Чорная карусель». Генадзь дапамагае мне выразаць тры галінкі
невялікай таўшчыні. Бачым, што на арэшніку ёсць арэхі. Прыйд-
зецца прыйсці сюды, калі яны паспеюць. Мы назбіралі грыбоў. Ге-
надзь дапамог мне данесці галінкі. Нарэшце прыйшлі да маёй дачы.
Ядвіга Андрэеўна нас сустрэла. Мы падзякавалі яму за тое, што ён
узяў мяне з сабой у лес, інакш я б адзін туды не пайшоў. Засмяяліся
і разышліся. Я пад’еў і лёг адпачыць, але заснуў і прачнуўся праз 3
гадзіны. Настрой быў лёгкі, добры і нейкі незвычайны. Надыхаўся
лясным паветрам. Падумаў, што трэба ўсё ж хадзіць у лес на пра-
гулку. Грыбы ўжо звараны і смажацца на патэльні. Садзімся есці
іх з маладой бульбай. Усё гэта смачна. З такой нагоды выпіў 20
граммаў сухога чырвонага віна. Настрой добры. З’яўляецца жадан-
не схадзіць яшчэ раз у лес за грыбамі.
Шмат разоў я паглядваў у бок дачы электрыка СТ
Аршаўскага А.Н. Яна недалёка знаходзіцца ад нашай дачы, бачны іх
варотцы, дом, агарод. На працягу месяца на дачы ён не з’яўляецца.
Паабяцаў прывесці ў парадак усю электрагаспадарку СТ: пафар-
баваць трансфарматар, надзець ізалятары, якія вісяць на правадах,
зрабіць і павесіць шыльды па тэхніцы бяспекі. Кожны раз пры су-
стрэчы кажа, што зробіць. Час ішоў, і за тры месяцы ён нічога не
зрабіў. Аднойчы толькі падняўся на слуп і адключыў ад сеткі дачу,
у якой не працуе лічыльнік. Вось і ўсё. За тры месяцы атрымаў каля
200 000 рублёў зарплаты. На гэты раз размова паміж намі была кан-
крэтнай. Я спытаў: «Колькі разоў ты абяцаў і нічога не зрабіў, бо
нам могуць даць штраф і ў вялікай суме. Тады што, я буду хадзіць і
збіраць грошы з дачнікаў, каб разлічвацца?» Ён адказаў, што ездзіць
у камандзіроўкі часта, што ў яго няма часу, каб мы шукалі новага
электрыка. Я забраў у яго плымбір і пломбы, пракансультаваўся з
членамі праўлення наконт яго заявы, што ён адмаўляецца ад паса-
ды электрыка. Мы параіліся і вырашылі, каб ён напісаў заяву. Тады
я пайшоў да яго ў другі раз. Ён зачыніўся на замок і доўгі час не
адчыняў. Я настойліва стукаў, і ён усё ж такі адчыніў дзверы.
“Прашу вас напісаць заяву аб звальненні”, – сказаў я. У мяне з сабой
былі папера і ручка. Ён адказаў: «Я напішу заяву потым і аддам бух-
галтару». Ведаючы, што азначае яго «потым», я настойваў, каб ён
напісаў заяву зараз. «Ты з’едзеш, а нам невядома колькі часу трэба
будзе цябе чакаць, напішы зараз, гэта зойме ўсяго пяць хвілін», –
угаворваў я электрыка. Нарэшце ён згадзіўся і напісаў – звольніць з
1 ліпеня 2006 года. Кіпцюры для лажання па слупам паабяцаў пера-
даць бухгалтару, яны жывуць па суседстве. Пакуль ён іх не перадаў,
цягне час. Я прыйшоў і напісаў пратакол пра яго звальненне. Зараз
трэба шукаць электрыка з пасведчаннем на права допуску да працы
з электраабсталяваннем і электрасеткай.
23 жніўня 2006 года
Ноччу і ўдзень ідзе ліўневы дождж, не сціхаючы. Вецер
паўночны, усё неба абкладзена, шэрае, як у мяшку. На дачы ў ра-
зорах стаіць вада, глеба не прымае больш вады. Калі так пастаіць
некалькі дзён, бульба пачне загніваць. Мы трохі паспелі выкапаць
у нізкіх мясцінах, але гэта няшмат. Тры часткі яшчэ ў глебе. Дождж
ішоў і раней, але ў прамежках можна было капаць, ззяла сонца, і
бульба паспявала высыхаць. Калі спыніцца лівень, не ведаю. Вада
выйшла з ручая, які праходзіць побач з нашым участкам, затапіла
суседні ўчастак і затаплівае наш. У парніку на праходзе стаіць
вада. Затоплена дарожка з лінолеуму ў сярэдзіне ўчастка, затопле-
ны канавы, якія я выкапаў, вада ідзе на грады з раслінамі, на буль-
бу, усё затапляе. Дождж з поўначы можа ісці некалькі дзён. Нават
той невялікі ураджай, які мы вырасцілі, можа прапасці. Вось такая
наша праца – дачніка і селяніна. Будзем спадзявацца на лепшае, час
пакажа. А дождж працягвае ісці.
3 верасня 2006 года
У палове другога ночы мне стала горача, і я прачнуўся.
Баліць сэрца. Днём раней было тое самае, але не так моцна. Вызвалі
хуткую дапамогу. Зрабілі ЭКГ — нармальная. Урач западозрыў у
мяне ішэмічную хваробу сэрца і прапанаваў адвезці ў бальніцу.
Я не хацеў ноччу ехаць туды, але пабаяўся заставацца на дачы, і
згадзіўся. Каля магазіна ў вёсцы Вароны я папрасіў прыпыніцца,
і сястра купіла мне мінеральнай вады. Мяне прывезлі ў 2-ю гарад-
скую бальніцу і палажылі ў кардыялагічнае аддзяленне, 238 палату.
Тут чатыры чалавекі. Адзін старэй за мяне, іншыя маладзей. Адзін
быў пераведзены з рэанімацыі. Мне зрабілі ўкол, каб не згушчалася
кроў, далі таблеткі і зрабілі ЭКГ. У абед далі суп, пюрэ з кавалачкам
мяса і шклянку кампоту. Вечарам далі капусту і два кавалачкі хле-
ба, чай. Масла мне нельга. Узважылі мяне — 64 кг. Я не ўзяў з са-
бой лыжку і конаўку. Мне дазволілі ўзяць сабе лыжку і шклянку. У
грудзях балела да вечара. Ноччу боль сціх, спаў урыўкамі.
Раніцай узялі кроў, зноў далі таблеткі, зрабілі ўколы.
Пасля снедання была кропельніца і кардыяграма.
Агледзела лечачы ўрач невысокага ро-сту, гадоў 30,
спакойная, паўнаватая, са светлай скурай на твары.
Сёстры робяць уколы і не прыціскаюць ватай, пасля чаго месцы
ўколаў сінеюць і ўколы не разыходзяцца. І я сам стаў кіраваць і
прыціскаць сам месцы ўколаў ватай. Усё стала лепей. Днём мяне
наведала Янкоўская Ганна Андрэеўна, сястра Ядвігі. Яна прынес-
ла вінаград, бананы, пячэнне, каўбасы і трусы. Яна мяне паслуха-
ла, змерыла артэрыяльны ціск, расказала пра маю хваробу і як я
павінен сябе весці ў такім узросце, асабліва не хвалявацца. Пас-
ля абеду спаў каля дзвюх гадзін. У палаце нашай адзін інжынер,
два шафёры, рабочы і я, мастак. Ідуць спрэчкі і дыскусіі па роз-
ных пытаннях. Калі-нікалі і я ўстаўляю свае пяць капеек, калі хто-
небудзь гаворыць бязглуздзіцу. Але ўзровень мыслення гэтых люд-
зей абмежаваны, і спрачацца з імі няма ніякага сэнсу.
Я напісаў два лісты свайго дзённіка. Увечары мне зноў стала дрэнна, аўтатрэнінг не дапамагае. Іду да сястры, гавару, што ў мяне ўзмацніўся боль у
грудзях. Яна дае валідол і нітрагліцэрыну пад язык і робіць укол у
ягадзіцу. Праз паўгадзіны боль сціхае. У 5 гадзін выхаджу ў калідор
і пішу свае нататкі. У палове сёмага выходзяць сёстры і санітаркі і
бяруцца за свае справы. Сястра зрабіла мне чарговы ўкол у жывот,
каб не згушчалася кроў. Ужо зрабілі 8 такіх уколаў. Увесь жывот
у сініх плямах. У палаце санітарка прыбіраецца. У 18.30 прыеха-
ла Ганна, прывезла мне лыжку і конаўку, мінеральнай вады “Да-
рыда” і два стрыжні для ручкі. Я расказаў, што ўвечары мне было
дрэнна, яна параіла не ўдзельнічаць у дыскусіях.
5 верасня 2006
года прыехала з дачы Ядвіга, прывезла вопратку, прадукты. Рас-
казала пра дачу, што дажджы залілі ўвесь агарод. Ручай выйшаў
з берагоў, вада стаіць на агародзе, усё гніе. Яна пагаварыла з ура-
чом і медсёстрамі. Я пайшоў на абед, а яна паехала на дачу. Ёй там
цяжка адной. У мінулым годзе Ядвіга ляжала ў кардыялагічным
аддзяленні. Нам ужо цяжка працаваць на дачы. Цяпер і я ў кампаніі
састарэлых сардэчнікаў. Але такое жыццё, закон Сусвету вышэй за
ўсе законы. Трэба прымаць усё гэта спакойна, свядома. Мы павінны
пайсці, каб прыйшлі іншыя. Увечары зноў з'аявіўся боль у сэрцы,
зноў іду да сястры. Яна дала дзве таблеткі нітрагліцэрыны і адну
валідолу. Прыняў адну таблетку нітрагліцэрыны і палову валідолу,
праз 5 хвілін яшчэ адну таблетку нітрагліцэрыны, палову валідолу.
Прайшло паўгадзіны, боль пачаў сціхаць. Прымяняю аўтатрэнінг.
Спаў да чатырох гадзін. Прачнуўся—болю няма, толькі ные правае
плячо. Зрабіў практыкаванні для рукі. Прыйшла сястра рабіць укол
у жывот. Хворыя смяюцца і пытаюцца, як называецца такое ма-
стацтва (мой сіні жывот). Я адказваю: канцэптуальнае, інсталяцыя,
гэта сучаснае мастацтва. Яны гавораць, што лепей за квадрат. Я да-
даю: квадрат Малевіча. Пасля снедання і агляду ўрача я вырашыў
палячыць пазваночнік па метадзе японца Нішы. Паміж двух ложкаў
я паслаў світар і паклаў берэт. Лёг на іх і раблю рухі. Адзін з хворых
пайшоў да сястры і сказаў, што чалавеку дрэнна. Высокая худар-
лявая, з сур’ёзным тварам, яна кінулася ў палату, адразу да мяне.
Я прыпаднімаюся і ўсміхаюся. Сястра прыпыняецца і пачынае
пляваць на Лёню, які яе пазваў. Прыйшлі санітаркі, якія таксама
пачулі шум, яшчэ сёстры. Потым прыйшла лечачы ўрач да хворага
Мішы. Да гэтага я дадаў да світара чорныя кальсоны і тапкі. Так на
падлозе ўтварылася кампазіцыя “Мастак адпачывае”. Я паказаў яе
ўрачу Быкавай Наталлі Васільеўне. Яна параіла прыбраць вопратку,
а лячыць пазваночнік увечары, калі не прыходзяць наведвальнікі.
Я хутка ўсё прыбраў і пайшоў на ўкол. Сястра мне гаворыць, што
дома трэба ўстройваць цырк, у нас тут і сваіх клоўнаў хапае. А я
дадаю - дурняў. Яна гаворыць: “Сапраўды”. У палаце смяюцца.
Прыхаджу пасля ўкола, Міша мне гаворыць: “Ільіч, цябе могуць і
на «дзявяты» адправіць”. Лёня запярэчыў, сказаў, што туды цяпер
цяжка трапіць, толькі па блаце. Яны маюць на ўвазе псіхіятрычную
бальніцу на 9-м км ад Віцебска. Потым прыйшла з кропельніцай
медсястра Люда, вельмі мілы і добры чалавек.
Яна сказала, што наша палата самая вясёлая.
Прачнуўся я ў 3 гадзіны ночы і пайшоў
пісаць дзённік. Бачу, на стале таракан. Забіў яго. Прыйшла мед-
сястра за таблеткамі, прыбрала яго і пайшла ў свой пакой. У 4.45
закончыў пісаць і пайшоў у палату. Хворыя ў палаце ўжо перайшлі
на “ты”. Міша ў прысутнасці медсястры расказвае пра нашы
выбрыкі, са смехам гаворыць: “Гэты прыдурак захапляецца квадра-
там і Шагалам. Я б за адзін дзень намаляваў сто такіх квадратаў”.
Гэта ён меў на ўвазе мяне. Разумны чалавек сярод іх здаецца ім
прыдуркам, а яны - разумнікамі. Я паводжу сябе з імі так, як і яны.
Атрымліваецца, што мы роўныя, і яны задаволены.
7 верасня 2006 года пачаў пісаць дзённік.
Прыйшла медсястра, зрабіла ўкол у жывот, каб не згусалася кроў.
Трымаю ватку адной рукой, другой пішу.
Уваходзіць санітарка. Лёня ў яе пытаецца, як справы. Тая адказвае,
што справы як лягла. Далей ідзе размова пра сэкс. Так пачынаецца
наша раніца. Перад вячэрай прыйшла паэтэса Наталля Салаўёва,
прынесла артыкул пра мяне і вершы да маіх карцін. Мы селі каля
сястрынскага паста № 1, там гарыць святло і можна чытаць. Гэта
пакуль чарнавік, але ёсць і сталыя закончаныя вершы. Тонкая душа
паэта, добра адчувае жывапіс і сэнсавую нагрузку. Наталля ўжо
прачытала маю кніжку “Белыя воблакі”, гаварыла, што плакала пры
чытанні. Чытала два разы. Сказала, што калі закончыць працу над
маім матэрыялам, то прыйдзе яшчэ. Яна прынесла мне апельсінаў
і мандарынаў, пачастункі. Я пачаставаў яе перцамі і памідорамі,
вельмі не хацела браць. Абяцала званіць, я праводзіў яе да ліфта, і
мы развіталіся. 7 верасня 2006 года у 11 гадзін званіў на дачу, там
былі Янкоўскія Ганна і Света з мабільнікам. Адзначалі дзень на-
раджэння Ядвігі. Я павіншаваў Ядвігу і пажадаў усяго найлепшага,
вельмі шкадаваў, што мяне там няма.
10 верасня 2006 года
Узмацніўся боль у грудзях, была нядзеля, дзяжурыў іншы
ўрач. Паклікалі медсястру, яна палічыла пульс. Я папрасіў паклікаць
дзяжурнага ўрача. Ціск у мяне 140/80. Сястра робіць укол, праз
паўгадзіны боль сціхае. Ставяць кропельніцу. Зайшоў урач, я сказаў,
што ўжо ўсё нармальна. 8 верасня прыйшла наведаць Янкоўская
Ганна. Сказала, што званілі са Слуцка, запрашалі мяне на свята го-
рада. Яна адказала, што я ў бальніцы. Я крыху засмуціўся, у мяне
задрыжаў голас. Сказаў, што толькі ў канцы жыцця стаў запатра-
баваным. Сусед Валодзя дадаў: “Што ж, трэба жыць”. Пасля абеду
я знайшоў тэлефон Відлогі Валянціны Сцяпанаўны і пазваніў ёй.
Яна запрашала прыехаць паглядзець, якая прыгожая ў іх карцінная
галерэя. Растлумачыла, чаму мяне не запрасілі на “Дажынкі”. Яе
дачка, Серык Галіна Георгіеўна, дырэктар краязнаўчага музея,
уключыла мяне ў спіс запрошаных і дала тэлефоны, дзе можна
мяне знайсці. Валянціна Сцяпанаўна пажадала мне папраўляцца і
прыязджаць на свята. Здароўе маё не паляпшаецца, відаць, на свята
паехаць не прыйдзецца. Кожны дзень бывае боль у грудзях, ехаць
за 400 км небяспечна. Да свята яшчэ 5 дзён, паглядзім, што будзе
далей. Дома ўсё ж спакайней. Святы ўжо не для мяне.
11 верасня 2006 года раніцай прыйшла ўрач на агляд, нічога мне не сказала, а
ўвечары мне зрабілі ўжо два абязбольваючыя ўколы-дыклафенак і
анальгін з дымедролам. Мяне ўвагнала ў пот, забалела і запульса-
вала галава, з’явіўся боль у грудзях. Узяў пад язык валідол, стала
лягчэй, заснуў. Днём было ўсё нармальна. Раніцай хадзіў на магніт
на сустаў правага пляча. Пасля снедання і агляду ўрача выйшаў на
вуліцу, зрабіў два фотаздымкі. Перад абедам у палату паклалі но-
вага хворага, Хоміча Леаніда. Мне здалося, што ў яго бандыцкія
звычкі. Расказаў, што заблудзіў у лесе, назбіраў два вядры баравікоў.
Спачатку яго лячылі ў паліклініцы, гаворыць, што хутка пойдзе з
бальніцы. Я захаджу ў палату, ён пытаецца, дзе я працую. Я адказ-
ваю: “Што гэта за допыт? Я ў вас ні аб чым не пытаюся, з якога вы
года і дзе працуеце”. Ён буркнуў: “Не хочаш - не адказвай”. Потым
Хоміч стаў прасіць мабільнік, каб пазваніць жонцы і сказаць, што
ён у бальніцы. Я не даў, таму што ў мяне грошай засталося на дзве
хвіліны размовы, а пакласці тут няма дзе.
Сусед Валодзя таксама не даў, яго тэлефон зараджаўся.
Хоміч пайшоў у кіёск, купіў газеты, напой, але не купіў картку для тэлефона-аўтамата. Другі хворы даў яму сваю картку. Той схадзіў пазваніў і вярнуў яе.
А нам ён сказаў: “Ну, мужыкі, сустрэну вас з мабільнікамі - убачыце!” У нас
стала не палата, а турэмная камера. Людзі становяцца звярамі. “Я
б цябе «замачыў» першым”, - сказаў Хоміч. Ён стаяў ля акна, мы
глядзелі на яго спіну, пераглядваліся і маўчалі. Калі да яго прыйшла
лечачы ўрач, ён прапанаваў: “Сядайце”. Доктар адказала: “У мяне
спраў больш няма?”. Яна агледзела яго, памерыла ціск і пайшла. Ён
крычыць ёй услед: “Што, заўтра папраўляюся?”. Урач моўчкі ідзе з
палаты. Хоміч расказвае, што ён адсюль паедзе ў Мінск, што ён ве-
дае спартсменаў, трэніраваў нейкую каманду, што яму далі кватэру,
і сам ён крыты дзялок. На выгляд яму прыкладна 55 гадоў.
Я быў у калідоры, у палаце спрачаліся, мне не хацелася туды ўваходзіць.
Пазваніла Салаўёва Наталля, гаварыла, што ёй далі клас з цяжкімі
падлеткамі, і яны давялі яе да такога стану, што ёй прыйшлося пры-
маць таблеткі. Таму яна не змагла да мяне прыйсці. Я папрасіў яе
не хвалявацца і абяцаў пазваніць. Ноччу пісаў да 5 гадзін раніцы.
Прачнуўся ў 7.30. Свеціць сонца, будзе добры дзень сёння. На небе
няма воблакаў. У палаце амаль ціха.
14 верасня 2006 года
Выпісваюць мяне з бальніцы, таму што я адмовіўся пра-
вяраць сэрца пад нагрузкай на велатрэнажоры. Я баяўся, што гэта
пашкодзіць пазваночніку, і потым я не даеду да дачы. Увечары мне
была прапісана зрабіць два ўколы: дыклафенак і анальгін з дымедро-
лам. Я папрасіў пакінуць адзін на раніцу, каб даехаць да дачы. Пасля
выпіскі зайшоў на пошту, каб атрымаць пенсію і заплаціць за тэле-
фон. Трамваем даехаў да аўтавакзала. Праз 20 хвілін ішоў аўтобус да
вёскі Друкава. Даехаў да Друкава, стаў на прыпынку лавіць машы-
ну, каб даехаць да дачы (да яе яшчэ 3 км). Уазік давёз мяне да дачы.
Падышоў да весніц. Ядвіга перабірае бульбу. Я маўчу. Нарэшце,
яна падняла галаву і ўбачыла мяне. Мы абняліся, расплакаліся. “Ну
ўсё, - сказаў я. - Усё прайшло, я жывы, здаровы”. Але ў 2 гадзіны
ночы зноў забалела ў грудзях. Я прыняў баралгін, Ядвіга зрабіла
абязбольваючы ўкол. Пазваніў у Віцебск Генадзю Янкоўскаму, каб
дапамог пераехаць нам у Віцебск, перавёз рэчы і ўраджай. Я не мог
кіраваць машынай. За два рэйсы мы ўсё зрабілі. У горадзе пайшоў
у паліклініку да неўрапатолага, як раіла тэрапеўт бальніцы. Трэба
было зрабіць здымак пазваночніка, прымаць аспірын, дыклафенак
пры болях і нітрагліцэрыну. Неўрапатолаг накіравала на здымак і на
магніты. Пазваніў у райвыканкам. Там сказалі, што статут забрала
бухгалтар. Паехалі з Ядвігай на дачу. Заехаў да пенсіянера, які быў
згодны працаваць электрыкам у нас на дачах. Але яму адмовілі ў
Белэнерга, таму што няма дазволу на працу электрыкам.
Заехалі да бухгалтара. Яна сказала, што прыйдзе да нас з дакументамі.
Дачы нашы побач. Яна прынесла статут і дакументы, неабходныя для за-
каза новага штампа і круглай пячаткі для СТ “Запаветнае”, эскізы
на гэтыя пячаткі. Суседзі Носавы пазіраюць у мой бок, яны веда-
юць, што мяне забірала хуткая дапамога. І вось я тут, і за рулём. Мы
падпісалі неабходныя дакументы, пагрузілі рэчы, якія засталіся, і
паехалі ў Віцебск. Так прайшла субота. У нядзелю вырашылі адпа-
чыць. Я лускаў семечкі, у нас на агародзе было штук 15 сланечнікаў.
Хапіла і нам, і птушкам. Сланечнікі цвілі - было вельмі прыгожа.
Столькі жоўтых сонейкаў у агародзе! Мы любаваліся імі. Надвор’е
было цёплае і сонечнае. Я вырашыў прагуляцца, хаця адчуваў стом-
ленасць, пацеў. Дрэвы былі жоўта-чырвоныя, на сонцы гарэлі аг-
нём, а зеляніна яшчэ захавалася. Было прыгожа. Пасядзеў на ска-
мейцы каля дома і вярнуўся. Ядвіга прывезла дзве сумкі яблыкаў
штрыфель ад Валянціны Васільеўны. Я з’еў два. У дзясятай гадзіне
лёг спаць.
24 верасня 2006 года ў 12.50 мне стала дрэнна. Думаў, што
пройдзе, але стала нейк млосна. Потым памятаю, што сяджу на
ложку і падаю. Мяне падтрымлівае Ядвіга і дае нюхаць ватку з на-
шатыром, мажа скроні. Унучка Віка стаіць побач, плача і пытаецца:
“Што, дзядуля, з табой?”. Ядвіга выклікае хуткую ў другі раз. Я
бачу кроў на ложку, пытаюся, што гэта. Віка ўсхліпвае і страчвае
прытомнасць. Ядвіга прыводзіць нас у прытомнасць, зноў звоніць
у хуткую. Пасля трэцяга званка яна прыязджае. Урач - мужчына
гадоў 45-ці, высокі з вялікай лысінай, на выгляд строгі. Ён задаваў
пытанні і злаваўся, калі яго перабівалі. Жонка сказала, што ў мяне
не было пульсу, ён паявіўся толькі пасля ўколу. “Ну і дарэмна”, -
сказаў доктар. Паглядзеў мне ў рот і ўбачыў укус языка. Але гэта
адбылося ўвечары, калі я еў яблыкі. У пальчатцы праверыў прамую
кішку, быў чорны кал. Даў каманду тэрмінова збірацца ў бальніцу
і запрасіць двух мужчын, каб данеслі мяне ў машыну. Ядвіга хутка
ўсё сабрала, мяне на насілках аднеслі ў машыну. Ядвіга села побач.
Фельчар запытаўся ў доктара, што калоць. Ён сказаў: “Падключы-
це вадзічку”. “Вось і лячэнне”, - падумаў я. Гэта была кропельніца
з фізіялагічным растворам. (0,9% раствора NaCl). Гэта першая да-
памога пры страце крыві. Запытаўся, куды мяне вязуць. Адказалі,
што ў бальніцу хуткай дапамогі на Фрунзэ. Заехалі ў двор, мяне
пераклалі на каталку, жанчын, якія мяне вязуць, я не бачу. У пры-
ёмным пакоі мяне аглядаюць, апытваюць некалькі ўрачоў. Кожны
нешта назначае. Чую, што трэба везці на зонд (ФГДС). Памятаю,
што гадоў 40 таму, калі я скардзіўся на боль у жываце, мне ўрач
назначаў гэтую працэдуру. Я глытаў гумавы тоўсты зонд, мне было
дрэнна, ірвота, дыхаць было няма чым. Я вырваў гэты зонд і так
яго і не праглынуў. Цяпер мне трэба яго зноў глытаць. Я сказаў
урачу, што не магу гэтага зрабіць. Ён пазначыў сабе гэта. Вакол
мяне з усіх бакоў стаялі дзяўчаты ў белых халатах. Яны ўсміхаліся.
Убачыўшы іх, я сказаў: “Ну што, амазонкі, калі выжыву, то я вас
напішу”. “Вы мастак ці пісьменнік?” - спытала адна з іх. “У ад-
ной асобе”, - адказаў я. Далей наваліліся на мяне ўсе, трымалі, я не
мог ні крануцца з месца, ні сказаць слова. Эндаскапіст рабіў сваю
справу, а сястра заціскала, аж да болю, мой рот. Зонд прыціскаўся
да сценкі гартані, гэта выклікала рвоту. Мне здавалася, што няма
чым дыхаць. Калі пачалася рвота, усе адышлі ад мяне на некалькі
крокаў. Пасля фібрагастраскапіі мяне пераапранулі ў бальнічную
піжаму і адвезлі ў 22-ю палату 2-га хірургічнага аддзялення БХМД.
Хірург-эндаскапіст, які аглядаў рану і спыняў крывацёк, гаварыў,
што абкалоў вакол. Вырашылі, што гэта крыватачыў паліп. У палаце
акрамя мяне было тры чалавекі. Адразу паставілі кропельніцу.
Каля мяне Ядвіга Андрэеўна. Прайшло крыху часу, мне стала дрэнна,
выступіў халодны пот, вельмі хочацца піць, памачыў вусны мокрай
халоднай салфеткай. “Што вы робіце?” - пытаецца ў мяне ўрач. Я
адказваю, сястра памерыла ціск і сказала, што ён падае. Доктар за-
гадвае сястры пераліваць кроў і плазму. Мне даюць распісацца, што
я згодзен. Доктар гаворыць: “Не нярвуйцеся. Усё пад наглядам”. І
пайшоў. Да 5 гадзін раніцы мне ўводзілі кроў і плазму. Пасля гэта-
га мне стала лепей, і я заснуў. Прачнуўся і бачу, што побач стаіць
хворы, лаецца матам і перакрывае пустую кропельніцу. Потым ён
кліча медсястру, якая здымае кропельніцу. Усю ноч яна адпачывала.
Раніцай у 10 гадзін быў урачэбны абыход. Лечачы ўрач дакладае,
што ў мяне і што зрабіў дзяжурны хірург. Галоўны на абыходзе га-
ворыць, што трэба зрабіць па-іншаму. Пытаюцца ў мяне, што я еў.
Адказваю, што лыжку кашы і кавалачак масла. Сказалі, што ў 14.00
будзе паўторнае назначэнне на японскі зонд. Пачынае рэагаваць
мая псіхіка. Мне горача, гарачая галава, выступае пот. Пачынаю су-
пакойваць сябе. Надышоў час, мяне на каталцы адвозяць у кабінет,
абязбольваюць, пырскаюць зялёную вадкасць у рот. Я, патрымаўшы
яе ў роце, праглынуў. Праз 2 - 3 хвіліны падыходзіць хірург, загад-
чык аддзялення. Сястра яму сказала, што я вельмі хвалююся. До-
ктар загадаў супакоіць мяне і пагладзіў па галаве. Псіхіка на мяжы,
сэрца калоціцца, як аўтамат. Пачынаюць уводзіць зонд, дыхаць няма
чым, ірвота. Хірург робіць сваю справу, потым патрабуе плёнку. Ся-
стра кажа, што няма. “Любую”, - гаворыць ён. Ставіць, страляе раз
- не трапіў, другі - трапіў. Напружанне няхай жанчыны ставяць на
свой погляд. Гэта катаванне, пасля не хочацца жыць. Калі ўсё скон-
чылася, дзякую хірургу-эндаскапісту і персаналу. Ён падыходзіць
да мяне, я бяру яго за руку вышэй за кісць, ён бярэ мяне і гаворыць:
“Зрабіў добра, заклеіў стужкай”. Прывезлі ў палату, лёг на ложак.
Есці нельга 2 - 3 гадзіны. І не хочацца, паранена горла зондам. У абед
крыху паеў і папіў кампоту. Загадалі прытрымлівацца пасцельнага
распарадку. Хірург сказаў, што ў маім страўніку паліп памерам з
птушынае яйка. Лечачы ўрач сказаў, што ў чацвер яшчэ паглядзяць
японскім зондам. І калі ўсё добра, то ў пятніцу адпусцяць дадому.
Мне здалося, што яны спяшаюцца з выпіскай. У мяне слабасць, у
аналізах кала кроў. Прыйшоў час ісці ў трэці раз на японскі зонд.
Пасля двух разоў я змог зрабіць высновы, чаму мне дрэнна. Калі
мяне прывезлі, то я спачатку прасіў прабачэння ў хірурга і папрасіў,
каб мяне выслухалі. Я папрасіў не заціскаць так моцна мае вусны і
не прыціскаць зонд да гартані на 1 - 2 см. Магчыма, тады не будзе ў
мяне рвотнага рэфлексу і будзе лягчэй дыхаць. Ён згадзіўся. Пачалі
ўводзіць зонд, усё ідзе добра, мне намнога лягчэй. Потым чую, што
хірург просіць шчыпцы, потым чую, што згубілі кавалачак тканіны,
які адшчыпнулі. Нарэшце, знайшлі. Гэта пойдзе на праверку да
анколагаў. У бальніцы я праляжаў тыдзень.
1 кастрычніка 2006 года
Праз тры дні мне зноў будуць рабіць зонд. Мне назначылі
абследаванне тоўстага кішэчніка. Вельмі цяжкая і балючая працэ-
дура. На заўтрашні дзень мне паставілі яшчэ адно абследаванне і
абяцалі выпісаць. Так і атрымалася.
9 кастрычніка 2006 года
Паехалі ў паліклініку на прыём да хірурга. Ён накіраваў нас
да тэрапеўта. Яна прыняла без чаргі. Усё растлумачыла, выпісала
лекі. Пераканала мяне, што я папраўляюся. Параіла прымаць
абляпіхавы і льняны алей. У аптэцы купілі на 50 000 лекаў і паехалі
дадому. Пачалі лячэнне. Пасля прыёму антыбіётыкаў цэлы дзень у
роце смак лекаў. На наступны дзень купілі на базары прадукты. На
трэці дзень паехалі ў майстэрню ўзяць дакументы. Запрашаю скуп-
тара Магучага Валерыя і аддаю яму адзін з варыянтаў карціны “За-
быты торс”. Вакол мужчынскага торсу круцяцца, лётаюць вясеннія
матылькі на зялёным фоне. Падпісваю: “Прысвячаецца скульптару
Магучаму”.
23 кастрычніка 2006 года
Прыехаў да Магучага ў майстэрню працаваць над маім
партрэтам. Яго няма. Сеў на каменнае ўзвышша і пачаў рабіць эскіз
сваёй магілы са сваіх прац “Мелодыя памяці” і “Мой крыж”. Гэта
помнік, дзе арка прыкладна 2 м з паўколам уверсе. У ёй зверху
вісіць рама, квадрат са сталёвымі спружынамі на ёй, да рамы квдра-
та прымацавана гільза ад снарада, унізе два металічных стаканчыкі,
у іх парафін з кнотамі. Калі іх запаліць, яны будуць гарэць, як
свечкі. У раме з усіх бакоў прымацавана па 5 штыроў металічных.
Усё гэта ўтварае крыж. Металічныя спружыны ствараюць музыч-
ны фон, калі калышуцца ветрам. У гільзу ўстаўлены язычок з ме-
талу, да яго прывязана вяроўка. Гэта працуе як звон. Усё ў цэлым
утварае адзіны мастацкі твор. Гэта размяшчаецца ў галаве магілы.
Мой крыж - гэта пліта з бетону таўшчынёй 30 см, даўжынёй 2 м,
шырынёй 84 см. Зверху на ёй на белым фоне чырвоны крыж, а ў
галаве ў канцы крыжа белы сілуэт чалавека - сімвал душы. Усё гэта
можна зрабіць са смальты ці керамічнай пліткі. Зрабіў эскіз, званю
Магучаму з мабільніка. Ён адказвае, што знаходзіцца ў майстэрні і
чакае мяне. Аказваецца, ён мыў посуд, калі я званіў, і таму не чуў
майго званка. Паказваю яму эскіз. Ён сказаў: “Сапраўдны ману-
мент. Здорава!”. Дзве гадзіны пазірую яму. Ён удакладняў форму
і падабенства. Дамовіліся сустрэцца заўтра ў 9 гадзін. Выходзім
з майстэрні. Я іду ў фотаатэлье заказаць фотаздымкі для помніка.
Мой жывапісны партрэт і інсталяцыю “Мелодыя памяці” забірала
Эвелін з Германіі. Еду дадому. Назаўтра прыйшоў да скульптара
пазіраваць. Валера адмовіўся ад партрэта ў берэце. Яму не пада-
балася, што ён закрывае лоб. Пасля пяці гадзін працы ўсё было за-
вершана. Можна адліваць форму. Дамовіліся, што зробім перапы-
нак у працы на некалькі дзён. Валера задаволены сваёй працай. Я
таксама пазнаваў сябе. Усе мае творчыя работы, думкі ў гэтым пар-
трэце. Гэта - чалавек-творца. Магучы Валера не дарма ўзяўся за гэ-
тую справу. На мой погляд, атрымаўся мастацкі твор. Еду забіраць
фотаздымкі. Мой жывапісны партрэт на фота атрымаўся дрэнна.
Прашу перарабіць. Згаджаюцца без спрэчак. 26 кастрычніка 2006
года ўначы добра адпачыў. Дзень сёння сонечны, цёплы. Нібыта
бабіна лета, толькі без павуціны...
Люты 2007 года. Шмат часу нічога не пісаў. Пасля выпіскі
з бальніцы лячуся комплексам лекаў і дыетай. Месяц, другі… Болі
ў страўніку не праходзяць. Няўжо зноў трэба ісці і праходзіць гэты
балючы зонд? Пасля чарговых праверак урач даў заключэнне, што
язва прайшла, застаўся толькі гастрыт. Я вельмі рады, што лячэнне
прайшло з добрым вынікам. Урач кажа, што трэба дзякаваць за гэта
сваёй жонцы Ядвізе Андрэеўне, якая сваім доглядам дапамагла пе-
рамагчы хваробу. У 75 гадоў каб нічога не балела, такога, напэўна,
не бывае.
28 лютага 2007 года
Доўгі час нічога не пісаў, усё адкладваў на потым. Хоць
мяне гэта непакоіць. Час ідзе, а я нічога не пішу. Скончыў пісаць у
бальніцы хуткай дапамогі, у якой ляжаў. Лячуся ад язвы страўніка
комплексам лекаў і дыетай і разважаю, што там. Чакаю, што боль
скончыцца і гэта будзе значыць, што ўсё загаілася. Боль не сціхае, і
трывога застаецца. Праходзіць месяц, другі, усё па-ранейшаму. Іду
на праверку, глынаць зонд, усё адкладваю, як кажуць, цягну час.
Мой урач таксама не прызначае. Падыходзіць новы год, 2007. Ра-
шаюся, іду да ўрача, каб праверыць, у якім стане язва. Аказваецца,
што ў іх зламаўся апарат і ім абяцалі яго адрамантаваць, альбо даць
новы. Урач сказала: “Чакайце, калі нам дадуць квіток на праверку ў
дыягнастычны цэнтр, мы тады вас знойдзем”. Чакаць трэба адзін-
два тыдні. Ну што ж, трэба чакаць. Настрой сапсаваўся, думаў хут-
ка праверыць сябе, але не атрымлівалася. Прайшло пару дзён, і мне
патэлефанавалі, што ёсць квіток. Еду, бяру квіток і адпраўляюся
ў цэнтр дыягностыкі. Са мной Ядвіга Андрэеўна, яна засталася ў
калідоры. Захаджу, урача няма, медсястра запісвае даныя пра мяне.
Прыходзіць урач. Я звяртаюся да яго: “Прабачце, калі ласка, жадаю
папрасіць вас, каб вы ўводзілі шланг колькі трэба, але паступова,
не прыціскайце да сценкі на некалькі сантыметраў, тады не буд-
зе выклікацца рвота і лягчэй пераносіцца працэдура. Ён адказаў:
“Добра”. Хвалююся, супакойваю сябе як магу, ажно лаюся сам на
сябе, сэрца паскарае сваё біццё. Працэдура здаецца доўгай, дум-
ка бяжыць у галаве: “Калі гэта скончыцца?”. Агляд ідзе, але трэба
яшчэ ўзяць пробы на іншыя хваробы. Ну вось, усё скончылася, я
ўздыхнуў з палёгкай. Урач кажа: “Можна ісці ў паліклініку, туды
паслалі адказ”. Я раблю паўзу і пытаюся: “Вы скажыце, як у мяне
язва?”. Ён адказвае: “Язвы няма, яна загаілася. Застаўся лёгкі га-
стрыт”. Дзякую доктару і з радасцю выхаджу. Жонка ў калідоры ча-
кае і хвалюецца. Адказваю, што ўсё добра – язвы няма. Хваляванне
знікае, узамен нейкая радасць, перамога ў лячэнні, ёсць рэзультат
лячэння. Сказалі прыйсці праз 10 дзён за адказам, за рэзультатам
абследавання, наконт проб, якія ўзялі на анкалогію. Праз пару дзён
і новы год. Ну што ж, усё добра, самае цяжкае ў мінулым. З добрым
настроем сустрэлі новы год. Што там будзе наперадзе – гэта мала
турбуе, але ў асноўным і я, і жонка задаволены. Праходзіць дзе-
сяць дзён, іду ў цэнтр дыягностыкі. Атрымліваю паперу, медсястра
кажа: “У вас усё добра, аналізы добрыя і не знайшлі бактэрыю, якая
выклікае язву. Гастрыт у легкай форме. Такі аналіз бывае рэдка”. Я
кажу ёй, што у мяне пабальвае і непакоіць і пытаюся, як лячыцца.
Між хваробамі быў у 2006 годзе на розных выстаўках.
Была персанальная выстаўка Клікушына. Яму 85 гадоў. Цікавыя
графічныя працы ў мастака. Усё добра арганізавана. У чалавека
цікавы жыццёвы шлях, шмат зрабіў у вобласці шрыфтоў, станко-
вай графіцы. Цікава выступіў Фелікс Гумен, знакаміты акварэліст.
У канцы выступлення ён сказаў: “Ты працуй, дурненькі, атрыма-
еш грамату і значок” (“Ты работай дурачок, получишь грамоту и
значок”). Клікушын не атрымаў ніякага звання за сваю працу, як і
многія мастакі. У яго словах было шмат горычы і крыўды. Быў я і на
іншых выстаўках. У сярэдзіне лютага ў краязнаўчым музеі была ад-
крыта выстаўка маскоўскага мастака-жывапісца Несцярэнкі Васіля.
Яму 40 гадоў, малады, не прыехаў па сямейных абставінах. Піша ў
класічным рэалізме СССР. Палотны вялізныя, гігантаманія, пера-
певы старых майстроў. Мне спадабалася некалькі пейзажаў. Нічога
новага там не было. Канечне, гэта мая асабістая думка. Мастак-
педагог Л. Якаўлевіч з мастацка-графічнага факультэта лічыў гэ-
таксама. Ён запрасіў мяне на сваю выстаўку 28 лютага. Вальнову
гэтая выстаўка спадабалася. Я пахваліў яго з добрай інсталяцыяй,
якая была на выстаўцы, прысвечанай паэту Рыгору Барадуліну.
Ён быў задаволены і паказаў фотаздымкі сваёй майстэрні ў Германіі і
прац, якія ён там выстаўляў. Усё гэта вельмі цікава. Свае працы ён
дорыць, некаторыя людзі купляюць. У Віцебску ў яго таксама ёсць
майстэрня. Мы выпілі шампанскага і разышліся. Абяцаў пазваніць,
хоча зайсці ў маю майстэрню. Прасіў падарыць яму кнігу “Бе-
лыя воблакі”. Ён хоча таксама пісаць. Я сказаў: “Прыходзь, калі
ласка”. Гаварыў, што чуў добрыя водгукі пра маю кнігу. 28 лю-
тага 2007 года павінны былі адкрыцца дзве выстаўкі: Ляўковіча
ў Шагалаўскім музеі і жаночая выстаўка ў зале Музея сучаснага
мастацтва. Я пайшоў на выстаўку Ляўковіча, як і абяцаў. У гэты
дзень лячыў зубы, ныючы боль, запалілася дзясна. Калі я прыйшоў,
там ужо было некалькі чалавек, глядзелі працы. Сабралася дастат-
кова народу: мастакі, педагогі, студэнты, знаёмыя і г. д. Пачалося
адкрыццё. Яму 57 гадоў. 30 гадоў творчасці. Шмат сказана цёплых
слоў на яго адрас. Усё праходзіла шчыра і весела. Многія працы мне
спадабаліся. Выстаўлены жывапісныя карціны, акварэлі, графіка.
Ёсць навізна тэм, беларуская накіраванасць. Сам ён размаўляе на
беларускай мове, што вельмі прыемна. Наогул выстава цікавая,
хаця і ёсць слабыя працы. Але яны ёсць у кожнага мастака. У мяне
– таксама. Іду ў выставачную залу жаночай выстаўкі. Адкрыццё
закончылася. Паднімаюся па лесвіцы і сустракаюся з нашай знаё-
май Чачыла Рымай Паўлаўнай. Яна была са сваёй сяброўкай. Рыма
Паўлаўна запыталася, чаму я спазніўся. Тлумачу, што быў на іншай
выстаўцы. Цікавіцца, як маё здароўе. Гавару, што язва загаілася,
ёсць гастрыт. Рыма Паўлаўна гаворыць, што ў такім узросце ва
ўсіх ёсць гастрыт, і з ім можна жыць. Перадаю прывітанне яе мужу
Уладзіміру Іванавічу. На выстаўцы было шмат цікавых і свежых па
думках і формах прац. Некалькі разоў абышоў усе працы. Сустрэў
мастакоў Ізаітку, Чукіна, Н. Кавалёву і іншых. Быў задаволены, што
паглядзеў дзве выстаўкі. Зубы баляць, не праходзяць. 2 сакавіка
2007 года еду ў паліклініку да зубнога ўрача. Урач сірыец, мала-
ды, гадоў 30 - 35, уважлівы, любіць пагаварыць. Сказаў, што дзясна
не так хутка загойваецца, назначыў лазер. Я схадзіў на працэдуру і
пайшоў у кабінет урача, але ён быў на другой змене. Пайшоў у май-
стэрню. Паправіў тры жывапісныя працы. Перапісаў тое, што мне
не спадабалася. У 16.00 еду да ўрача, сустракаю там жонку маста-
ка В. Васільева. Яна таксама мастак, працуе ў авангардным стылі,
форме, блізкай да Малевіча. У яе таксама баляць зубы, знайшлі
свішч. Урач зрабіў мне перавязку і даў рэкамендацыі. На агляд
сказаў прыходзіць у суботу.
3 сакавіка 2007 года. Субота. Еду на прыём да дзяжурна-
га ўрача. Сірыец Аей Ражвані Ахмат Хасанавіч робіць перавязку і
назначае мне прыём на аўторак. Я папрасіў на панядзелак, побач
мазгі, баяўся. Ён сказаў, што можа глядзець мяне кожны дзень. Але
з 13 сакавіка яго не будзе - паедзе на вучобу ў Мінск. Хутка кан-
дыдацкая дысертацыя. Трэба рухацца наперад. У яго ёсць магчы-
масць адкрыць прыватную клініку, але няма спонсара. Я запытаўся,
ці ёсць у Віцебску прыватныя клінікі. Ён адказаў, што ёсць, і шмат.
І ўсё ж у кожнага чалавека свой лёс. Мне 75 гадоў. З 1931 да 2007
года загінула заўчасна каля 100 мільёнаў чалавек, а я працягваю
жыць. Гаворачы пра ўсявышняе, ён адзначыў, што я не веру ў
Бога. Я адказаў, што больш веру ў касмічную прастору, планеты і
энергію. Вера перадаецца па традыцыі з пакалення ў пакаленне.
І увогуле ўсё, што зроблена на зямлі, стварыў чалавек. Калі б Бога
і не было, то яго б прыдумалі людзі. “Вы, напэўна, шмат чыталі
і чытаеце?”- спытаў ён. Я адказаў, што гэта не зусім так. Я про-
ста пражыў жыццё, а гэта - вышэйшая школа. Я падзякаваў яму
за лячэнне, развітаўся і пайшоў. Пехатой дабраўся да майстэрні, у
калідоры сустрэў скульптара Слепава. Ён заўважыў, што я спазніўся
сёння, ужо 12 гадзін дня. Абяцаю нагнаць упушчанае да вечара. “Не
адпачываеце, трэба берагчы сябе”, - заўважае ён. “А што б было,
калі б сонца прыпынілася адпачыць?” - гавару. “Да, - адказвае, - і
сэрца таксама не адпачывае ўсё жыццё”. Я адказаў, што сэрца адпа-
чывае ў перапынках паміж скарачэннямі. Уся сістэма, уключаючы
космас, усё працуе ў рытме. Пачаў выраб падрамнікаў для будучых
прац. У мяне ёсць гатовыя рэйкі. Іх трэба запілаваць па вуглах і
зклеіць. Усё - падрамнік гатовы. Слепаў робіць серыю графічных
прац па матывах Булгакава “Майстар і Маргарыта”. Да яго прыйшлі
мастакі Чукін і Ніна Кавалёва. Слепаў расставіў у калідоры свае
працы вышынёй 140 см, каб паказаць ім, што ён ужо зрабіў.
Калі я падышоў да іх, то Чукін сказаў, што ў яго страшней за мяне. Да,
гэта зроблена цікава і незвычайна. Дэфармаваная форма, вобраз-
ная інфармацыя, сімвалы і колер нясуць інфармацыю, якая пало-
хае. Усё разбураецца. Доўга хадзілі, захапляліся, жартавалі, рабілі
пэўныя заўвагі. Потым яны пайшлі піць чай, а я вярнуўся ў май-
стэрню. Праз некаторы час, калі Слепаў быў ужо адзін, я падышоў
да яго і сказаў, што быў на шведскай выстаўцы ў Музеі М. Шага-
ла, якую Слепаў раіў мне паглядзець. Выстаўка мне спадабалася.
Шмат цікавых прац, еўрапейская культура, вытанчанасць думкі, не-
звычайнае рашэнне тэм. Гэта добра, што можна паглядзець працы
мастакоў іншых краін. Такія выстаўкі даюць вялікую інфармацыю
аб мастацтве. Пагаварылі мы і пра творчасць Булгакава, геніяльнага
мастака, захапляліся яго кнігай. Пасля гэтага я зрабіў яшчэ адзін
падрамнік, адпачыў і паехаў дадому.
Але зараз мяне хвалююць дрэнныя адносіны з нашай унуч-
кай Вікай. Яна ўжо дарослая. І мы не разумеем адзін аднаго. Час-
цей узнікаюць сваркі. Хто вінаваты? Маёй жонцы вельмі балюча
слухаць гэта. Я калісьці ёй гаварыў, што наша дабрыня нікому не
патрэбна. Паважаюць толькі моцных і жорсткіх людзей. Нам пра
гэта казалі і суседзі, але нам і сёння не хочацца ў гэта верыць…
Ураніцу Віка, унучка наша, прыйшла на кухню да бабулі
і, абдымаючы, гаворыць: “Бабуля, я захварэла”. Ядвіга Андрэеўна
адказвае: “Лячыся”. Напярэдадні была спрэчка з-за тэлефону. Іна,
маці Вікі, набыла радыётэлефон Panasonic. Пажадала паралельна
падключыць у сваім пакоі. Плаціць грошы за кватэру Інна не хоча,
і ўвогуле ні за што не плаціць. Мы плацім за ўсё: электрычнае свят-
ло, ацяпленне, газ, падключылі кабельнае тэлебачанне. Таксама
трэба плаціць за камп'ютар і мікравалновую печ. У іх у кожнай ёсць
сотавы тэлефон, але гэтага здалося мала. Трэба яшчэ радыё – узяў
трубку і хадзі размаўляй. Падключыць на асобны нумар каштуе
500 000 рублёў. Калі ёсць свабодны нумар. Гэты варыянт іх не за-
давальняе. Мы ўвесну паедзем на дачу, а яны столькі нагавораць,
што дурна зробіцца. Ядвіга Андрэеўна не дала згоды на падключэн-
не. Яны населі на яе, бо тэлефон лічыцца на ёй. Хто з іх званіў.
У палеміцы высветлілася, што мы не глядзелі яе і не гадавалі. Але ўсё
было наадварот. Маці кідала і не прыгледжвала. 16 год мы гадавалі.
Зразумела, бабулі Ядвізе Андрэеўне было балюча слухаць гэта. Яна
вельмі растурбавалася. Ледзь не сарвала сваё сэрца. Пры высокім
ціску. Чуў словы: “Я вас усіх ненавіжу!”. Я калісь гаварыў, што
пяшчоту нашу таксама ніхто не ацэніць і не пашкадуе. Паважаюць
людзей сільных і жорсткіх. Суседзі нам гаварылі тое ж раней. Але
мы адмахваліся.
Ведалі, што будзе так – вось і прыйшла тая няўдзячнасць.
Але мы выканалі сваю справу і доўг, сумленне нашае чыстае. Калі
прыйшла са школы, лягла ў ложак з высокай тэмпературай. Бабуля
даглядае яе, дае ежу і лекі. Маці Іна не прыехала наведаць, яна жыве
ў сваёй маці, працуе на рынку да 2 - 3 часоў. Магчыма прыехаць
увечары, але не хоча. Прапісана ў нашай кватэры. На яе налічваюць
усе камунальныя плацяжы, але плаціць не жадае. Месяц таму я
звярнуўся да яе: цэны на ўсё растуць і нам цяжка аплачваць. Мне
яшчэ трэба плаціць за творчую майстэрню. Гэта цяжка. Усё гэта
яна пераводзіць у спрэчку, хоча выпісаць мяне з кватэры. Я казаў:
“Жыві хоць сто гадоў, але плаці за сябе”. “Нет, плаціць не буду”.
Я разумею, што яна чакае нашае смерці, каб потым адсудзіць сабе
кватэру. Віка яшчэ розумам дзіця і не разумее ўсіх планаў маці. Але
горача стаіць за яе. Суд яе не выпіша, стаіць на яе баку. Трэба пра-
цягваць жыць як ёсць. Віка не разумее і выказвае крыўды з-за дро-
бязей. Не трэба занадта крыўдзіцца за яе словы. Трэба выконваць
свой абавязак у адносінах да яе. Увечары я прыехаў з майстэрні
і пачаў ладзіць праводку ў прыбіральні і праводзіць паралдельны
тэлефон. Грошы за яго ўплачаны. Абяцалі з яго не званіць на со-
тавы. Няхай карыстаюцца, пагдядзім, што будзе далей. А далей усё
не лепей.
4 сакавіка 2007 года
Прачнуўся, гляджу ў акно. “Што там было на Зямлі, чаму
яна пустая?” – гэта радкі з майго верша. Часам я і Ядзя прагаворвалі
іх. За акном яшчэ цемра, плюс пяць градусаў цяпла. На дарозе
вада, снег сыходзіць. Чуецца браханне сабак, а таксама віск. Ідзе
барацьба. Цэлая зграя - каля 30 галоваў у ёй. Яны выбягаюць на
паляну паміж кааператыўнымі дамамі-хрушчоўкамі. Каля дрэваў
там ляжыць снег. З-за дому зграя выбягае і ідзе да сярэдзіны. З
пераду снег глыбокі, бег замаруджваецца. Наперадзе прыкладна
40-сантыметровая чорная сука. Каля яе вялікі руды самец – нікога
не падпушчае да яе. Ён ідзе за ёй. Калі нехта падбягае бліжэй, ён
раскрывае пашчу, кідаецца на яго. Калі той не паспее адбегчы,
атрымлівае рану і, канешне, пачынае вішчаць ад болю. Самыя
маленькія і слабыя бягуць ззаду і намагаюцца падабрацца бліжэй
да яе. Хоць на нейкі час. Усе актыўна машуць хвастамі: яны чу-
юць пах самкі, і ён іх дурманіць. Інстынкт дыктуе сваё. Усё гэта
ператвараецца ў вясновую сімфонію. Вясна, пачынаецца рух жыц-
ця і працяг роду. Вось адзін адстаў, зграя аддалілася. Ён у чорна-
белых лямах, здурманены пахам, кладзецца на спіну і актыўна
перабірае лапамі па снезе. На спіне паўзе па снезе і носам, быц-
цам плугам, рое снег. Паднімаецца снежны пыл. Ён робіць віражы-
зігзагі з ліхасцю і задорам. Паднімаецца і даганяе зграю. Зграі няма,
з’яўляецца чорны, трохі падобны на аўчарку, з ашыйнікам. Збег ад
гаспадара. Слядоў столькі ў розных напрамках, што яны збіваюць
яго з толку. Актыўна кідаецца, не паднімаючы носу ад следу, то ў
адзін, то ў іншы бок. Хвост працуе хутка, ён задаволены. Але дзе
зграя, калі сляды ўздоўж і ўпоперак? Усё ж такі ён прабіраецца ў
верным напрамку. Зграя вяртаецца, і ён з імі ўжо ўступіў у бойку.
Самка – першая. Усе – за ёй. Яна стамілася. Снег глыбокі. Руды жа-
дае ўступіць з ёй у кантакт. Яна, ашчэрыўшыся, паварочвае да яго
галаву. Ён спыняецца – яе не кранае. Зграя рухаецца па дарожцы з
шумам і тлумам. Лахматы тоўсты, з шэрай поўсцю (здаецца, што
ён не мыўся ніколі) сабака, набраўшыся адвагі, ірвануў наперад.
Рыжы – на яго, ён – уцякае, даганяе, хапае за шыю і – на зямлю, у
снег. У адно імгненне кідаецца да самкі. Бо там ужо іншы. Слабы
саступае месца без бойкі. Зграя верціцца вакол аднаго дома, потым
ідзе да другога. Здаецца, бягуць па васьмёрцы. Вось кабель бэжа-
вага колеры спыніўся, адстаў ад зграі, хвіліну пастаяў, павернуўся
і пабег назад, дадому. Напэўна, вырашыў: няма чаго разлічваць на
выпадак. З’яўляецца яшчэ адна пара самцоў: белы і жоўты. Зграі не
бачаць, выбягаюць то на дарогу, то на снег. Рухаюцца хутка. Яны
разумеюць – марудзіць нельга. Трэба абавязкова быць першымі.
Хутчэй, ім падказвае інстынкт. Для іх вясна – гэта бурны рух да па-
томства. Зграя з’яўляецца зноў і рухаецца да століка, дзе вясной гу-
ляюць у даміно і карты. Каля століка па абодва бакі стаяць скамейкі
і лавачкі. Самка рухаецца ў гэтым напрамку, памахваючы хвастом.
Руды ў такт руху хваста паварочвае галаву. Калі хвост налева – ён
паварочвае галаву праз хвост направа, каб не страціць дурман. Яна
падбягае да скамейкі, запрыгвае на яе, потым на столік. Руды – за
ёю. Яна спынілася. Усе астатнія, хто мацнейшы, паставілі пярэднія
лапы на скамейкі з абодвух бакоў століка, стоячы заднімі на снезе.
Слабыя былі вакол століка. Усе громка забрахалі. Вяселле адбыло-
ся. Усе нібы пяюць на чалавечым вяселлі. На століку яны ўдваіх.
Усе бліжэй наблізіцца пужаюцца. Руды абдымае яе зверху лапамі і
пад рытмы брэху ён рытмічна здзяйсняе палавы акт. Вясна працяг-
ваецца. Да, так было раней. Так ёсць зараз. Так будзе і далей.
Усё-такі ў кожнага чалавека ёсць свой лёс. Мне 75 гадоў.
З 1931 па 2007 год пайшлі з жыцця каля 100 мільёнаў чалавек, а я
працягваю жыць. Я не веру ў Бога, больш схіляюся да касмічнай
прасторы, планет і энергіі. Вера перадаецца з пакалення ў пакален-
не па традыцыі. А ўвогуле, усё, што зроблена на зямлі, гэта зрабіў
чалавек. Калі б Бога і не было, то яго б прыдумаў сам чалавек. Я
пражыў жыццё, а гэта – вышэйшая школа.
Зусім нядаўна наведаў шведскую выставу ў музеі М. Шага-
ла. Мне вельмі спадабалася. Шмат цікавых работ, еўрапейская куль-
тура, незвычайныя рашэнні тэм. Гэта добра, што можна паглядзець
работы мастакоў з розных краін. Такія выставы даюць большую
інфармацыю пра мастацтва.
У сакавіку да мяне ў майстэрню прыйшоў мастак Балтовіч В.І., наш прафсаюзны старшыня, прасіў, каб я падпісаў ліст-прашэнне аб вызваленні былога нашага дырэктара Несцяровіч Н.І., якая была звольнена за хабар.
Я рашуча адмовіўся. Каб яе не злавілі, яна б працягвала браць хабар.
У маі арганізавана выстава “Мой горад”, дзе і я прыняў
удзел, выставіўшы пейзаж “Святло ў акне”. Аднойчы марозным
вечарам я прагульваўся і ўбачыў карціну, якую пасля напісаў у
майстэрні. Там на фоне аранжавага доміка шэсць акон, у цэнтры
некалькі дрэў, якія спілаваны зверху, а ўнізе – снег. У цёмных вок-
нах рама – белы крыж. У адным акне гарыць чырвонае святло. Мне
нават патэлефанавала загадчыца залы сучаснага мастацтва і сказа-
ла, што мая работа будзе ўзнагароджана.
У жыцці бывае рознае. Часам здымаюць работу зэкспазіцыі…
Калі я прыехаў у выставачную залу, там ужо былі мастакі,
студэнты, прадстаўнікі абласнога аддзела культуры, аматары
жывапісу, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Атрымалася свята
да Дня Перамогі. Павіншавалі ветэранаў. Далей – узнагароды. Пер-
шае месца занялі мастакі Васільеў і яго жонка. Я атрымаў трэцяе
месца.
Калі я ехаў дадому, то думаў пра вайну, пра свайго бацьку,
які загінуў на фронце, і пра мільёны іншых бацькоў і сыноў, што
засталіся ў сырой зямлі і не вярнуліся дадому…
У маі гэтага ж года ў вёсцы, дзе знаходзіцца наша дача,
здарыўся жахлівы выпадак… У гэты час мы працавалі на агаро-
дзе. Свяціла сонца, было цёпла і суха. Вакол зелянела трава. Ме-
сяц май. І раптам прагрымеў выбух дзесьці за лесам. Мы думалі,
што хлапчукі зноў знайшлі снарады і ўзарвалі, але аказалася зусім
іншае… Пенсіянер з суседняй вёскі распаліў вогнішча на тым мес-
цы, дзе глыбока ў зямлі ляжаў снарад, што застаўся з часоў вайны.
Зямля добра прагрэлася – і выбух! На месцы вогнішча засталася
яма дыяметрам каля двух метраў. Вакол ляжалі і дыміліся вуглі і
галіны. Уверх паднімаўся вялікі слуп дыму. А побач ляжаў мёртвы
пенсіянер…
Агульнае гора – вайна – недалёка адышло ад нас. Кожны
год яна дае напамінак пра сябе, забіраючы новыя ахвяры… Я сам
знаходзіў шмат асколкаў ад снарадаў. Кожны раз, калі натыкаўся на
што-небудзь цвёрдае, мне здавалася, што зараз узарвецца, і ад мяне
нічога не застанецца…
14 сакавіка 2007 года ў цэнтральнай бібліятэцы адкрыла-
ся выстава выкладчыка Віцебскага худграфа прафесара Шамшу-
ры. Прыехаў на паўгадзіны раней, каб забраць свае дадзеныя аб
творчасці. У бібліятэцы робяць фотатэку мастакоў. З іх матэрыялаў,
яны бяруць іх фота, артыкулы, каталогі, дыскі і загружаюць у
камп’ютар. Думаю, што для гісторыі гэта дабрая справа. Там сустра-
каю мастака Гумена Ф. Мы выйшлі ў двор бібліятэкі, селі на лаўку,
і Гумен мне расказваў пра тое, як ён выгульваў сваю суку, а Салаўёў
Саша – свайго сабаку. Гэтыя сабакі бегалі у кусты і прыносілі ім
адтуль то бутэльку гарэлкі, то кольца каўбасы. Гэта было схавана ў
кустах. Да нас падышоў мастак Ральцэвіч і, звяртаючыся да мяне,
спытаў: “Ты мне руку падасі?”. “Да, падам”, - адказаў я. Павіталіся.
Ён рабіў мне шмат чаго дрэннага, калі быў старшынёй мастацкага
савета на камбінаце “Мастацтва”. Ён перажываў, што пры сустрэ-
чы, у прысутнасці іншых, я не падам яму рукі і ўчыню скандал. Не,
я прамаўчаў. Час паказаў, наколькі гэта была дробязная і варожая
валтузня з яго боку. Калі мы сядзелі адны, то Гумен расказваў, каму
80 гадоў, каму 85, а Явічу ўжо 90 гадоў. Салаўёву 85 гадоў, гэта дзя-
куючы яго творчай працы. Гумен запярэчыў, што гэта не творчасць.
Што Салаўёў працаваў тушшу і фарбамі, якія ў яго засталіся пасля
работы ў тэатры. Вось ён і папырскаў імі па паперы. Я прамаўчаў.
Гумен не бачыў мастацтва ў працах Салаўёва. Наогул, кожны мастак
лічыць, што ён мае рацыю, што добрыя работы тыя, якія робіць ён
сам. Падыходзілі мастакі з педуніверсітэта, падавалі руку спачатку
Гумену, а потым мне. Мяне гэта не крыўдзіць, я бачу, як яны пава-
жаюць Гумена. Два гады таму Гумен выйшаў з Саюза мастакоў па
ўласным жаданні. Ён лічыць, што Саюз мастакоў нічога не зрабіў
для яго, нават не далі яму заслужанага дзеяча. Мабыць, самалюб-
ства сыграла сваю ролю. Ну што ж, гэта яго справа.
Ідзём у вестыбюль бібліятэкі, дзе размешчаны ў адзін шэ-
раг работы Шамшуры, іх шмат. У асноўным гэта гарадскія краявіды,
прысвечаныя былым саборам Віцебска. Работы прыгожыя, выка-
наныя ў тэхніцы пастэлі. Кожную работу можна павесіць дома над
канапай для ўпрыгожвання кватэры. Усе работы мне падабаліся.
Запомніўся краявід са старой хаткай і плотам.
На адкрыцці выставы сабраўся амаль увесь свет інтэлігенцыі
Віцебску. Паэты, педагогі, журналісты, студэнты і некалькі мастакоў.
Асабліва сыпаліся пахвалы ад педагогаў, усе са званнем прафесара,
дацэнта, кандыдата, загадчыкі кафедр, мастацтвазнаўцы. Усе яны
бяруцца за пэндзлі, пішуць работы. Шмат вершаў прачыталі паэты.
Аўтар выставы сціпла слухаў пахвалы і прымаў кветкі. Усе мастакі
знаходзяцца ў гэтай ролі, калі робяць выставы.
Мастацтва павінна быць розным. Толькі гісторыя разбярэц-
ца і расставіць кропкі, каму быць мастаком, а каму не. Кожны ча-
лавек бачыць усё па-свойму. Выстава цікавая, заслугоўваюць увагі
працы таленавітага мастака Шамшуры Вячаслава.
Пачалі разыходзіцца. Я са скульптарам Магучым праводзілі
да прыпынку тралейбуса Клікушіна. Ён паказаў кнігу, якую сам
надрукаваў на камп'ютары. Казаў, што працуе над другой кнігай.
Развітаўшыся, я пайшоў у аддзяленне МТС, каб перайсці з Velcom
на МТС, мне так лепей і практычней.
Прыязджаю дадому, Ядвіга Андрэеўна распавядае, што з
дачы тэлефанавала Зоя Маісееўна, бухгалтар, і казала, што раскры-
тая наша дача і астатнія дачы па нашай вуліцы. Раніцай збіраемся і
едзем на дачу. Увечары я патэлефанаваў суседцы з катэджа, што ў іх
таксама вынята шкло з акна. Па дарозе ў Друкава суседка мне патэ-
лефанавала на мабільны, што яна ўжо на дачы. Прыязджаем, шмат
снегу, нельга да дачы пад’ехаць. На дарозе стаіць машына суседкі.
Пытаемся, як і што здарылася. Суседка з сынам адказваюць, што
ў іх у доме нічога не ўзялі. Мабыць, шукалі прадукты харчавання,
бульбу. У іх нічога не было, яны толькі ўвосень купілі дачу. Яны
з’ехалі, а мы прайшлі пешшу метраў 500 да нашай дачы. Каля на-
шай брамкі крот накапаў кучу чарназёму. На ёй бачны сляды злод-
зея, ён быў у гумовых ботах. Ідзём да веранды, дзверы ўзламаны,
вісіць замок з завесамі. Уваходныя дзверы ў хатку адчынены, за-
мок уразны ўзламаны, усё разарвана, ляжаць кавалкі дрэва. Відаць,
працавалі ломам. Я браў з сабой прылады, пачаў аднаўляць завесы
на верандзе. Падышоў сусед, муж бухгалтара Генадзь Уладзіміравіч.
Распавёў, як ён усё гэта выявіў. У раёне нашых дач жыве бомж,
жонка яго прагнала, ён жыве на дачы сваёй сястры, ходзіць і збірае
бутэлькі. Але не злоўлены - не злодзей. Зачыняем дачу і ад’язджаем
дадому.
17 сакавіка 2007 года ўвечары нам патэлефанаваў дачнік
з нашай вуліцы Кавалеўскі. Ён звярнуўся да мяне як да старшыні і
сказаў, што ў яго ўкралі бульбу. Я яму патлумачыў, што ў мяне 10
гадоў таму ўкралі ўсё з дачы, на 3 мільёны. Прыязджала абласная
міліцыя, знайшлі адбіткі пальцаў, аформілі паперы. Калі праз ме-
сяц я пацікавіўся вынікам расследавання, аказалася, што пракурор
раёна закрыў справу. Кавалеўскі прапанаваў мне напісаць заяву ад
старшыні СТ “Запаветнае” ў міліцыю і напісаць спіс дачнікаў, у якіх
абакрадзены дачы. Толькі тады, мабыць, пачнуць шукаць злодзеяў.
Мы дамовіліся сустрэцца заўтра раніцай у абласной міліцыі ў дзе-
вяць гадзін.
Калі я прыехаў у міліцыю, то ў акенцы дзяжурнага быў
маёр і з ім некалькі міліцыянераў. Звяртаючыся да маёра, даклад-
ваю, што ў нас узламалі 12 дач, падаю заяву і спіс дачнікаў. Ён ад-
казвае, што кожны павінен падаваць заяву ад сябе. Бо мы аформім
справу, а чалавек можа сказаць, што ён не падаваў заяву. Маёр бярэ
рацыю і кажа, каб сюды вярнулася машына і забрала яшчэ аднаго
чалавека з дачы. Аказваецца, машына з групай міліцыянераў ужо
выехала за жанчынай, якая заявіла ў міліцыю з суседняга каапе-
ратыва. Я выйшаў на рог дарогі, якая вядзе на Вароны. Праз 10
хвілін каля мяне спыніўся ўазік. Забралі мяне і паехалі. У машыне
была жанчына гадоў сарака, мой дачнік, крыміналіст – старэйшы
лейтэнант, шафёр – прапаршчык, старэйшы лейтэнант і жанчына-
лейтэнант гадоў трыццаці. Жанчына-лейтэнант спытала, чаму не
паведамілі адразу. Я растлумачыў ёй як усё было, як абакралі маю
дачу. Малады старэйшы лейтэнант сказаў: “Вы лічыце, так лёг-
ка знайсці злодзея?“ Я адказаў, што цяжка. Але калі іх не лавіць,
не шукаць, яны зробяцца нахабнымі, і будзе наогул беспарадак.
Усе пачалі гаварыць, што трэба рабіць моцныя рашоткі, замкі,
сігналізацыю. Я выслухаў і сказаў, што супраць лому няма прыёму.
Пад’ехалі да дач. Жанчына заявіла першая, паехалі да яе. Мяне і
Кавалеўскага хацелі высадзіць, але мы не згадзіліся чакаць іх на
марозе. Дарога дрэнная, брудная. Прыязжаем да дачы. Каля дачы
калгаснае поле, наперадзе хмызняк - алешнік шэра-фіялетавага ко-
леру. Поле шэра-залацістага колеру. Свеціць сонца. Шэра-блакітнае
неба аб’ядноўвае зямлю і неба. Я захапляюся такім прыгожым
месцам. Відаць, я стаміўся за зіму ад гарадскога краявіду. Брыгада
міліцыі прыступае да вывучэння ўзлому. Замок узламаны, з акна
вынута шкло. Машына стаяла побач са згарэлым цагляным дачным
домікам. Пажар быў даўно, мабыць, летам альбо восенню. Стаяць
белыя цагляныя сцены, унутры ўсё выгарэла. Чорныя вокны на-
гадваюць аб гэтым жаху. Калі ўсё было зроблена, едзем на нашы
дачы. Аглядаюць дачу Кавалеўскага, у яго ўкралі 4 мяшкі буль-
бы. Я іду ў машыну, там цяплей. Бачу – ідуць суседзі Шурмялёў і
Канавалаў, яны таксама пацярпелі. Гавару, калі жадаеце, падавайце
заяву. Шурмялёў адмовіўся. У Канавалава ўкралі 3 мяшкі бульбы,
у Івановых – 5 мяшкоў. Гэтыя 2 дамы цагляныя, добра выглядаюць
звонку. У іх таксама было ўсё зроблена па факту крадзяжу. Потым
я падышоў да крыміналіста і папрасіў зрабіць мой адбітак пальца.
Жанчына-лейтэнант і крыміналіст пацікавіліся, навошта мне гэта.
Я адказаў, што я – мастак, мне гэта трэба. Мы жывём у 21 стагоддзі.
Партрэт – нос, рот, вочы, чэрап – гэта ўжо было. А адбітак паль-
ца ў вялікім памеры – гэта нешта новае. Я не ведаю, якая будзе
кампазіцыя, але гэтая думка бударажыць мяне. Крыміналіст пытае,
ці ведаю я Явіча. Я адказваю, што добра ведаю. Кавалеўскі жыве ў
адным доме з Клікушыным. Я кажу, што яму 85 гадоў, ён рыхтуецца
да выставы. «Свет цесны», – сказаў я. Крыміналіст Свірко С. зрабіў
адбіткі майго пальца і абяцаў павялічыць да фармату 0,4 ліста.
Па дарозе на Віцебск дапамаглі вылезці з гразі іншамарцы.
Шафёр даваў вадзіцелю ўаза 10 тысяч рублёў., але ён не ўзяў. Ша-
фёр падзякаваў вадзіцелю, і мы паехалі. У кузаве пачуўся смех,
маўляў, цяпер дасць жонка перцу мужу за машыну. Нехта адказаў,
што, мабыць, і наадварот. Смех у салоне. Вось так бывае ў жыцці:
каму гора, а каму – смех. Прыехалі ў горад, мы падзякавалі брыгад-
зе за работу і разышліся па дамам.
У красавіку 2007 года пазваніла загадчыца залы сучас-
нага мастацтва Алена Уладзіміраўна і паведаміла, што ў маі буд-
зе арганізавана выстаўка “Мой горад”. Я згадзіўся прыняць у ёй
удзел. У мяне ў сакавіку была напісана карціна-пейзаж “Святло ў
акне”. Там на фоне аранжавай хаткі шэсць акон, у цэнтры некалькі
дрэў, спілаваных зверху, унізе - снег, у цёмных вокнах рама - белы
крыж. У адным акне гарыць чырвонае святло. Ёсць сэнсавая нагруз-
ка і эмацыянальны настрой. Адвёз працу ў выставачную залу, дзе
была канцэптуальная і абстрактная выстаўка. У зале былі мастакі
Ральцэвіч В. і Ляўковіч М., Алена Уладзіміраўна. Ляўковіч падаў
мне руку, я павітаўся. Ральцэвічу я руку не даваў, ён адышоў у бок
залы глядзець карціны. Алена Уладзіміраўна спытала ў мяне, ці
можна ў прысутнасці іншых паглядзець маю карціну. Я дазволіў.
Ляўковіч сказаў, што гэта цёпленькі пейзаж горада і назваў месца—
на вуліцы “Правды”. Канкрэтны матыў - вуліца Вастрацова.
У марозны вечар я быў на прагулцы і адразу ўбачыў карціну, якую і
напісаў у майстэрні. Даведаўся, што будзе абмяркоўванне карцін
на конкурснай падставе. Выстаўка была перанесена на 8 мая, да
Дня Перамогі, на 16 гадзін. 8 мая пазваніў Алене Уладзіміраўне і
спытаўся, ці вісіць мая карціна. Яна сказала, што, канечне, вісіць і
нават заняла нейкае месца, будзе ўзнагарода. Калі я прыехаў у вы-
ставачную залу, там былі мастакі, якія ўдзельнічалі ў выстаўцы, сту-
дэнты, прадстаўнікі абласнога аддзела культуры, аматары жывапісу,
ветэраны Айчыннай вайны, мастакі. Атрымалася мерапрыемства
да Дня Перамогі. Ветэранаў павіншавалі, уручылі кнігі і кветкі.
Далей сталі ўзнанароджваць ганаровымі граматамі канкурсантаў.
Першае месца заняў мастак Васільеў і яго жонка. Я атрымаў трэцяе
месца. Амаль усе ўдзельнікі выстаўкі былі нечым узнагароджаны,
асабліва старэйшыя мастакі. Усе засталіся задаволенымі. Увогуле
гэтую выстаўку рыхтавалі для таго, каб мастакі зрабілі эскізы ману-
ментальнага мастацтва для горада Віцебска. Але было незразумела,
на якія грошы ўсё гэта будзе рабіцца. Эскізаў было вельмі мала, і
арганізавалі гэтую выстаўку, а манументальную перанеслі на буду-
чыню. У бухгалтара СМ Алены Іванаўны засталася адна роза. Да
мяне падышоў сакратар СМ В. Шылко і ўручыў гэтую кветку. Я
яму гавару: “Я не ўдзельнік вайны”. На што ён адказаў: “Вы падле-
так вайны, і ў вас хутка дзень нараджэння”. Я бяру кветку, калючка
больна коле мне руку. Шылко дадае, што ён галасаваў за першае
месца для мяне. Але яго не падтрымалі. Я сказаў, што галоўнае, што
звярнулі на маю працу ўвагу. Сваю кветку я падарыў адной з маста-
чак. Мастакі паглядзелі выстаўку, пагаварылі і разышліся. Я ехаў
дадому ў трамваі, які грымеў, як стары танк, і думаў пра вайну, пра
свайго бацьку, які загінуў на фронце, і пра мільёны іншых бацькоў і
сыноў, якія засталіся ў сырой зямлі і не вярнуліся дадому...
5 мая 2007 года
Працуем на дачы, на градках. Свеціць сонца, цёпла і
суха. Па небе плывуць белыя аблокі. На кветках рупяцца пчолкі,
збіраюць нектар. Вакол зялёная трава. Раптам чуем выбух вялікага
моцу недзе на поўдні дач, за лесам. Пачалі думаць, што магло зда-
рыцца. Я сказаў, што хлопцы, магчыма, знаходзяць снарады ў лесе
і кідаюць іх у вогнішча. Магчыма, ідуць вучэнні. А было зусім
іншае. Пенсіянер у суседняй вёсцы на адным і тым жа месцы рабіў
вогнішча, спальваў усё непатрэбнае. У гэты раз вырашыў зрабіць
вогнішча на іншым месцы. Агонь быў вялізны, зямля добра нагрэ-
лася. А ў глыбіні ляжаў снарад, які застаўся з часоў вайны. Гаспа-
дар спакойна папраўляў вогнішча. Снарад не вытрымаў высокай
тэмпературы і выбухнуў. На месцы вогнішча ўтварылася варонка
дыяметрам каля двух метраў. Вакол ляжалі і дыміліся абгарэлыя
сукі. Уверх падняўся вялізны слуп дыму, пары і бруду. Побач ля-
жала знявечанае цела загінуўшага пенсіянера. Збегліся родныя і
суседзі па дачы. Агульнае гора, вайна недалёка адышла ад нас, кож-
ны год, а то і некалькі разоў на год нагадвае пра сябе, з’яўляюцца
новыя ахвяры. Я, калі капаў зямлю на сваім участку, знаходзіў шмат
асколкаў ад мін і снарадаў. Кожны раз, калі я натыкаўся рыдлёўкай
на нешта цвёрдае, мне здавалася, што зараз што-небудзь выбухне і
ад мяне нічога не застанецца. Але Бог збярог.
Свидетельство о публикации №218040500198