Лёс мастацтва 5
26 чэрвеня 2007 года
Раніца сонечная, цёплая, без аблокаў. Прачынаюся з сон-
цам, іду ў горад, выганяю машыну. Снедаю, збіраю рэчы, сумкі, ежу
ў горад. Трэба рашыць шмат пытанняў і выканаць шмат маленькіх
спраў. Прыязджаю ў кватэру, уключаю гарачую ваду – вось і добра,
а то часам не бывае. Памыўся, лажуся на ложак і адпачываю пасля
гарачыні. Далей еду на Смаленскі рынак за прадуктамі, купляю на
100 000 беларускіх рублёў усё неабходнае. Калі прадукты канчаюц-
ца, еду зноў. Так было і на гэты раз. Купіў чарніц літраў каля двух, 1
кілаграм бананаў. Рыбы падлешчыка, 1 кг, аднёс у машыну. Іду зноў
на рынак. Набыў цяляціны 3 кілаграмы па 13 тысяч за кілаграм,
робер 1 кілаграм за 7000 рублёў, палажыў у багажнік. Дома іду за
астатнімі прадуктамі. Адзін банан з’еў раней, прынёс малако, ба-
тоны, у мяне гастрыт. Вярнуўся да машыны, узяў адзін батон і з’еў
яго. Пайшоў яшчэ набыць яек дзясятак, пакет пячэння. Прыйшоў
да машыны, палажыў у багажнік, паехаў у сваю творчую майстэр-
ню на камбінат “Мастацтва“. Там знаходзіцца кіраванне СМ. Мне
трэба заплаціць за майстэрню за май. Бухгалтара няма, ёсць сакра-
тар, казала, хутка будзе. Іду ў майстэрню, бяру фарбы, трэба пафар-
баваць дачу. Збіраюся прадаваць увосень. Прыходзіць бухгалтар,
на другім канцы калідора крычыць: “Дзень добры, Уладзімір Іліч!“
Адказваю і іду плаціць.
Заплаціў, паразмаўлялі, сказалі, што будзе выстава ў Сма-
ленску нашых віцебскіх мастакоў. Патрэбны дзве працы. Я гавару:
“Не, я не буду ўдзельнічаць, гэта выглядае як самадзейнасць. Завя-
зуць, прывязуць, павесяць працы, ды яшчэ пры транспартыроўцы
парвуць. Усё гэта на грамадскіх пачатках. Без капейкі для маста-
ка. Паставяць толькі галачку аб праведзенай рабоце“. Мне сказалі:
“Гэта ваша справа, вам данеслі, як вы будзеце рабіць – вам рашаць“.
“Нікому гэта не патрэбна,“ - сказаў я. Развітаўся і пайшоў да машы-
ны.
Еду на дачу. На скрыжаванні Смаленск-Віцебск-аэрапорт
стаяць супрацоўнікі ДАІ і некалькі іншамарак. “Заняты,“ - думаю я.
Не спыняюць – і добра. Часта бывае: не парушыў, а спыняць. Бара-
да ім мая не падабаецца, ці што. Бывае, што за год спыняюць разоў
дзесяць. Хоць не выязджай на дарогу. І так вельмі рэдка езджу. Ад-
чуваеш, што ты ніхто перад імі. Прыехаў на дачу. Мяне сустрака-
юць суседзі па дачы. Сын Бабковай Таццяны Міхайлаўны і яе зяць,
маладыя хлопцы. Падаюць мне руку, вітаюцца. Я адказваю. Добрыя
суседзі, не хачу прадаваць дачу. Можа, і не прададзіце, гаварыць
Антон. Трэба, адказваю, абставіны прымушаюць.
Пад’язджаю да сваёй хаткі, сігналю два разы. Выходзіць
Жэня, дастаю набытае з багажніку, гавару: “Гэта для цябе“. Калі
дастаў, высветлілася, што мяса няма. “Дзе мяса?“ – пытаю ў сябе
і ў жонкі, яна толькі плячыма паводзіць. Перагледжваем усё ў
багажніку і машыне – няма. Ядвіга супакойвае мяне: усякае бывае,
бывае і горш. Не турбуйся, галоўнае здароўе. А мне і нельга тур-
бавацца пасля язвы і гастрыту. Успамінаю, што калі ішоў з рын-
ку, аб’яўлялі: “Хто забыў рэчы – хай ідзе на радыёвузел рынка“.
Хацеў паехаць, але падумаў, што бессэнсоўна. І ўсё ж такі выра-
шаю ехаць – зноў у горад на рынак. Мігае лямпачка – у бензаба-
ку няшмат бензіну. Хуткасць вышэй звычайнага, але не парушаю.
Праязджаю скрыжаванне – там не спыняюць, заняты іншымі. Еду
на рынак. Ён працуе да 15 гадзін, ужо каля 16. Шукаю радыёвузел.
Ён закрыты. Пытаю, дзе знайсці загадчыка. Яна на двух працах,
у камеры захоўвання таксама. Шукаю, мне падказваюць. Знайшоў,
тлумачу, што да чаго. Мілавідная жанчына гадоў сарака з усмеш-
кай тлумачыць. Была адна жанчына, яна страціла свой мабільнік, ёй
прынеслі, яна забрала. А вось наконт мяса – не прыносілі, пойдзем,
я аб’яўлю. Мяне не пусціла, мабыць, нельга. Зрабіла аб’яву. “Чакай-
це, можа, прынясуць, але наўрад ці. Калі б жадалі, даўно прынеслі
б“. Чакаю каля паловы гадзіны. Ніхто не прынёс. Набытак быў у ад-
ным пакеце прыблізна на 45 000 рублёў. Мабыць, я пакінуў яго каля
машыны, збоку, калі перакладваў прадукты. Побач стаялі іншыя
машыны, хтось мог падабраць. Магчыма, хтось адчыніў багажнік і
ўзяў самае галоўнае. Сам вінаваты. Верагодна, спяшаўся, мае думкі
заўсёды адцягваюць увагу. Мне цяжка сканцэнтравацца на дробных
справах, такіх як набыццё прадуктаў.
Ну, не ехаць жа з пустой сумкай на дачу. Закупаюся ў
гандляркі побач. Курыца і два кіло курынай пячонкі. Мяса на дачы
няма. Трэба з нечага суп варыць. На выездзе з Віцебска зварочваю
на станцыю запраўкі, бензін на нулі. Пераязджаю паласу, мне трэба
направа. Гэта не падабаецца іншамарцы, хоць яна і няблізка. Мне
сігналяць, калі раблю паварот. Здаецца, я парушыў правілы. Далей
едзе за мной, я спыняюся каля калонкі “80-ы бензін”, ён побач. У
наступнай калонцы – 92-і бензін. Сігналіць, я прымаю абставіны
лагодна. Выходзіць з машыны малады гарыла з ланцугом на шыі.
“Не ўмееш ездзіць,“ - кажа. Крые мяне мацюкамі, абражае. “На
скрыжаванні перашкаджаў, і тут пятляеш, не ведаеш, каля якой
калонкі спыняцца. Навучыся ездзіць, а потым сядай у машыну“.
Я спакойна заправіўся і паехаў. “Дурак ты“, - думаю я ў
адказ. Гэта – на запраўцы, дзе людзі. А калі б на дарозе, дзе няма
нікога? Гэты граміла не паглядзеў бы на мой узрост і мог бы пабіць,
а то і ўвогуле забіць. Для іх няма нічога святога – грошы і моц вы-
рашаюць усё, яны ідуць на гэта, каб паказаць сваю значнасць. У
машыне з ім сядзеў паплечнік, які, як малпа, шырока ўсміхаўся.
Мабыць, адчуваў асалоду.
Заліў у бак 10 літраў бензіну, заплаціў 15 тысяч рублёў.
Еду на дачу.
Пад’язджаю да скрыжавання. Гляджу – ДАІ ўжо няма,
з’ехалі. Прыязджаю на дачу – жока пытаецца, што і як. Не знайшоў,
адказваю. Распавёў усё падрабязна, гавару, сам вінаваты. Не турбуй-
ся, а то ў мяне паднімецца ціск. Супакойваем адзін аднаго. Думаю,
што калі звараваў хтось, адчыніў багажнік падчас маёй адлучкі, то
няхай яго пакарае Бог. А калі я пакінуў і хтось падабраў, то гэта для
яго вялікая радасць, такое рэдка бывае. Мабыць, варыць-смажыць і
цешыцца сваёй знаходкай. А што не паведаміў на радыёвузел, дык
гэта ад нашае сквапнасці, ад бядноты. Бог яму даруе, і я дарую.
Галоўнае – здароўе, так гаварылі на рынку і дома, супакойваючы
мяне. Гэта такая дробязь у параўнанні з іншымі непрыемнасцямі.
3 ліпеня 2007 года
У красавіку 2007 г. прыехаў на дачу першага чысла. Было
цёпла, ды і трэба яшчэ быць на дачы, бо я старшыня садовага тава-
рыства. Пустазелля на ўчастку шмат, увосень па хваробе не змаглі
ўбраць. Убіралі траву, сеялі моркву, буракі і цыбулю. Потым былі
начныя маразы. Пайшоў на сметнік - знайсці што-небудзь каб умаца-
ваць бераг, які раскапалі два суседы і яшчэ адзін маленькі мужчына,
злы, як сабака. Ручай-крыніца праходзіць па радку майго участка.
Зверху на ўсіх участках пракладзены трубы 50 см у дыяметры. Але
яны забрудзіліся пяском і галькай. Гэтыя мужчыны вырашылі, што
я вінаваты: закрыў трубу, і іх дачы затаплівае. Калі мяне не было,
яны прыйшлі, раскапалі, выцягнулі дзве трубы, адна – метр, другая
– паўтара. Іх усталяваў сусед вышэй, які з’ехаў і прадаў дачу. Гэтыя
трубы ўпіраліся ў пачатак майго ўчастка. Але выніку ніякага.
Калі ідуць дажджы, вады столькі, што трубы не ўмяшчаюць яе ўсю, яна
ідзе па версе, і, як заўжды, шукаюць крайняга. Я і стаў ім. Мне трэ-
ба было прывесці бераг ручаіны ў папярэдняе становішча. Хаджу
па сметніку і бачу – ляжыць багажнік ад легкавой машыны з кругла-
га тоўстага дроту. Думаю, мне для дачнага трансфарматара якраз
спатрэбіцца. Прынёс, прымерыў – добра. Раней Энерганагляд рабіў
мне заўвагі, вось і зрабіў. Пабыў дзён дзесяць, з’ехаў (стала халод-
на). Потым прыехаў зноў. У маі пачалі саджаць бульбу. У гэты час
рэвізійная камісія правярала бухгалтара і фінансавае становішча
нашага кааператыва. Зразумела, усё добра. Мне перадалі пратакол.
Паўстала пытанне з боку бухгалтара Сініцы Зоі Маісееўны правесці
сход і адчытацца аб яе працы. Спачатку я быў супраць – нас выбралі
на два гады, а мы працавалі толькі адзін. Яе муж гаворыць, што трэ-
ба паслухаць, што скажуць людзі, а то не жадаюць плаціць узносы.
Чакаюць сходу. Я пагадзіўся.
24 мая 2007 года правялі сход. На павестцы – справаз-
дача бухгалтару і экалогія. Трэба навесці парадак на зямлі. Цэ-
лая гара смецця каля дарогі. Пакідалі дачнікі шаўковага і нашага
кааператываў. Таксама пытанне аб электрыку. У каго ёсць знаёмы
электрык з пасведчаннем – няхай патэлефануе. Працаваць згодны
многія, але няма пасведчання. Калі заб’е токам, старшыня пад ста-
расць можа трапіць за краты.
Пагутарылі яшчэ аб некаторых нашых праблемах, і сход закончыўся.
Малевіч на сходзе маўчала, яна член кіравання. Шкодзінай
увогуле на сходзе не было. Яна старшыня рэвізійнай камісіі.
Прахадзіў некалькі дзён на сваім участку ў шортах, зага-
раю, штось па дробязі раблю. Яны з бухгалтарам праходзяць да
мяне бліжэй, і Малевіч гаварыць: “Уладзімір Ільіч, апранайце шта-
ны, жанчыны ідуць“. “Наадварот, - адказваю я, - трэба снімаць шта-
ны“. “Глядзіце, не справіцеся“. – “Паглядзім“, - адказаў я.
Абыходзяць вакол хаткі, калі падыходзяць бліжэй, я іх
сустракаю ў чырвоных спартыўных штанах. Малевіч гаворыць,
што яны пажартавалі, можна і не апранаць. Мы пажартавалі. Гу-
мар скончыўся, перайшлі да справы. Пайшлі глядзець сметнік. Ад
сметніка да трансфарматара ізалятары дрэнна сядзяць. Пачаліся
прэтэнзіі да мяне. Канаву трэба чысціць, а то затаплівае ўчасткі.
Паірэбны грошы і дадатковыя ўзносы, каб наняць трактар. З гэ-
тых размоў высветлілася, што яны былі ў бухгалтара і патрабавалі,
каб мне не выплачвалі за красавік і май зарплату ў 100 000 рублёў.
Шкодзіна і яе муж, які ў мінулым годзе адмовіўся ад пасады
старшыні, калі яго вылучылі. Ён сказаў, што ў наступным год-
зе ўсё будзе па-іншаму, мы падрыхтуемся. Тады ніхто не пажадаў
быць старшынёй, мяне вылучылі, і я пагадзіўся. Хоць жонка Ядвіга
Андрэеўна была незадаволена. Калі я гэта пачуў, то зразумеў, куды
яны гнуць. Малевіч гаворыць: “Я выходжу з кіравання, і мне не
прыносьце на подпіс пратаколы“. На сходзе яна гэтага не гаварыла.
Я ёй кажу: “Чаму вы не паднялі гэтае пытанне на сходзе?“ Адказ:
“Не жадала, каб у мяне тыкалі пальцам“. Паразважаў і вырашыў:
навошта мне ўсё гэта?
Склікайце сход – я адмаўляюся ад старшынства.
Шкодзіна адказала: “Мы вас не здымаем“. Прайшло
некалькі дзён. Я напісаў заяву аб сваім звальненні з 1 чэрвеня 2007
г. па стану здароўя. Занёс Валевіч, каб яна распісалася. Азнаёмілася.
Напісаў у 2-х экзэмплярах – адзін ў бухгалтара пакінуў, другі –
сабе. Мне паведамілі, што 2 чэрвеня прызначылі сход на 14 гадзін.
Прыходжу – народу сабралася мала - 23 чалавекі з 82. Падлічылі, я
гавару: “Няма кворуму“. Шкодзіна гаворыць: “Будзем лічыць, што
гэта ўпаўнаважаныя“. Я адказваю, што ў нас няма пратаколу, што
гэта ўпаўнаважаныя. Юрыдычна гэта не па закону. “Пакажыце пра-
такол, калі вас выбраді, колькі было чалавек,“ – заявіла сярэдніх год
невысокая дама. Паказваю – 47 чалавек. “Ну, можна напісаць колькі
хочаш! Мужчына ў капялюшы, вам трэба зрабіць справаздачу, што
зроблена“. “Добра, - сказаў я. - Калі я прыняў пасаду старшыні,
не было статута новага. Былы састарэў. Не было назвы тавары-
ства “Запаветнае”. Не было пячаткі. Усё гэта я зрабіў. Арганізаваў
устаноўку электраслупа, чым зэканомыў 500 000 рублёў.
Дагэтуль усё вісела на праводах пад вуглом 45 градусаў 12 гадоў.
Перавялі грошы з банка ў ашчадную касу, чым стабілізавалі кааператыўныя
сродкі. Не трэба было афармляць подпісы бухгалтару і старшыні,
чым зэканомілі да 400 000 рублёў. Я не падпісваў з раённым Энер-
газбытам дагавор аб узяцці на баланс на тэрыторыі “Запаветнага”
ўсёй лініі электраперадач з трансфарматарамі, дзе было ўказана
да 10 пунктаў аб рамонце ўсёрыка. На ўсё гэта патрабавалася
каля 3 мільёнаў рублёў. Энергазбыт пастаўляе энергію, мы набы-
ваем. Абслугоўваць электрасеткі павінны яны“. Мужчына ў капе-
люшы добра гаворыць, але маленькі злы чалавек крычыць у мой
адрэс: “Што яго слухаць – ён хворы. Нам не патрэбны старшыня!”.
Высветлілася, што тых, хто прыйшоў і крычыць, загадзя падрых-
тавала Шкодзіна, яе муж і Малевіч. Калі не будзе старшыні – будзе
эканомія. Галоўнае – гэта не плаціць мне. Руды мужчына сярэдніх
гадоў патрабуе паказаць пратаколы. Я адказваю: “Навошта? Што,
жадаеце парваць?“ Маўчыць. І працягвае: “А што вы рабілі?“ “Усё,
- адказваю, - што павінен рабіць старшыня“. Малевіч звяртаецца
да мяне: “Мы вам даем 30 000 у месяц, і вы працуеце. Калі б мне
далі 200 000, я не стаў бы працаваць“. Маю на ўвазе іхнія адносіны
да мяне. “У мінулым годзе мяне прасілі. Ніхто не жадаў быць,» -
працягваў я. Нестарая жанчына, падобная на выдру, гаворыць: «Вы
самі сябе вылучылі“. Я здзівіўся: “Вам не сорамна?“ “Не,“ – ціха
адказала яна. Руды мужчына паддаквае з ухмылкаю: «Да, сам».
“Што, і зацверджваў я сябе сам?“ – Маўчаць. “І прагасаваў за сябе
сам?“ Астатнія маўчаць. Мой сусед Носік Міша гаварыць: “Ты
заткнуў трубу малымі трубамі, каб не выходзіла вада з ручая“.
Я адказваю, што ўсё гэта рабілі суседзі вышэй участкам Вішненкавы.
Ён адказвае: “Да ну!“ Я зразумеў, чаму ён гэта гаворыць – ён жадаў
сказаць мне брыдоту за тое, што я не дазволіў яму рабіць басейн на
суседнім участку. За яго гаспадар аплачваў, а ён жадаў узяць сабе.
Вось ён і кальнуў у патрэбны момант. Брыдкі чалавек. Я збіраюся
пайсці. Руды крычыць, што трэба адабраць пячатку. Сілай, верагод-
на. Працягваў працу ў асноўным бухгалтар. Зоя Маісееўна шырока
ўсміхаецца – ёй было прыемна. Ні слова не казала ў падтрымку
маю. Верагодна, лічыла, што ёй прыбавяць да заробка. Хтось кры-
чыць, што ў нас маленькі кааператыў і не патрэбны старшыня. Трэ-
ба падпісваць грашовыя дакументы. Як толькі я пачаў збірацца, каб
пайсці, Малевіч звярнулася да мяне. “Вы пажылы чалавек, аддайце
дакументы і пячатку, навошта вам гэта патрэбна. Вы вельмі турбуе-
цеся, жывіце 100 гадоў“. “Вы мяне абылгалі, і вось гэта жанчына,»
– указваю на Шкодзіну. “Я толькі прама і адкрыта ў вочы сказала,
што ён нічога не робіць”. Малевіч гаворыць, што трэба заплаціць за
красавік і май 2007 года. Шкодзіна крычыць: “Не, плаціць не буд-
зем“. Я ўжо адышоў метраў на пяць. Яны сабраліся ў кучу. Якаясьці
жанчына крычыць мне наўздагон: “Як цяжка і нежадана адказвацца
ад улады!“ Я абярнуўся – голасам Шкодзінай яна гаворыць. “Я буду
старшынёй”. Я не ведаю, як там вырашыліся справы. Галасавалі ці
не. Шкодзіна стала старшынёй без заробку да канца сезону, а Малевіч
– старшынёй рэвізійнай камісіі. Яны гэтага жадалі і атрымалі паса-
ды. Праз гадзіну да мяне на ўчастак прыйшоў мужчына ў капелю-
шы. Я яму ўсё растлумачыў. Ён сказаў, што яны ўтварылі часовую
ўладу. Наконт электралініі і праводкі большасць не разумее, яны
цёмныя. Што я павінен супрацьстаяць ім. Я адказваю: “Навошта?
Мне гэта не патрэбна, не разумеюць – няхай робяць, як пажадаюць“.
З маімі аргументамі ён пагадзіўся. Прайшло чатыры дні. Я сустрэў
бухгалтара Сініцу і спытаў: “Калі можна перадаць дакументы і пя-
чатку?“ Прызначылі прыблізна дзень і час увечары. Высветлілася,
што мужчына ў капелюшы, які прыходзиў да мяне, пенсіянер, і
быў выбраны ў кіраванне, павінны прысутнічаць. Ён не прыйшоў і
адмовіўся ад кіравання. Не пажадаў з імі ўдзельнічаць у гэтых спра-
вах. Праз некалькі дзён чую голас рудога ў бухгалтарскім двары:
“Хопіць працаваць!“ Я вырашыў, што гэта да мяне. Праз паўгадзіны
прыходзіць муж бухгалтару і гаворыць: “Уладзімір Ільіч, вас за-
прашаюць прыйсці да нас з дакументамі”. “Добра,” – адказаў я і
пайшоў. Прыходжу – Шкодзіна запрасіла ў члены кіравання рудога.
Вітаюся. “Добры дзень”, – адказваюць. Дастаю дакументы, пячат-
ку. “Пішыце акт, я магу прадыктаваць“. “Я ведаю, як пісаць“, - ад-
казвае яна. Акт стварылі аб перадачы пратаколаў за 2006 г., пячаткі
і штампа. Бугалтар і яны падпісалі. Я ўзяў пячатку, паставіў на 2-х
экземплярах, адзін ім, другі – мне. “Бывайце здаровы, жывіце бага-
та”, – сказаў я ім і пайшоў. Яны засталіся.
Пасля сходу я ішоў да сябе на дачу і ўспамінаў, як людзі
выходзілі на дэманстрацыі ў буйных гарадах, а, хутчэй, іх прымушалі
ісці. Яны крычалі: “Смерць ворагам народу!”. Штось у мініяцюры
было падобна на наш сход. Я ім рабіў дабро, а яны мне зло. Адкуль
такая нянавісць людзей адзін да аднаго? 30 000 рублёў у год, узно-
сы гэтыя ж 30 000 ці менш. Здаецца шмат. Ды я і сам раней думаў,
што яны робяць. Нам абрыдла ўсё жыццё лічыць грошы і жыць у
бядоце. Адсюль, напэўна, і злоба.
2007 год. 5 ліпеня адкрыўся “Славянскі базар у Віцебску“
– свята мастацтва. Артысты прыязджаюць у асноўным з Расіі.
Але вось з надвор’ем на гэты раз не пашанцавала. Нягледзячы
на гэта, я ўсё ж такі вырашыў паехаць да краязнаўчага музея, дзе
збіраюцца мастакі, народныя ўмельцы. Выстаўляюць карціны, вы-
рабы з дрэва і іншыя прыгожыя рэчы. У апошні час сталі прывозіць
выстаўкі выяўленчага мастацтва. Расія прапагандуе сваю культуру
ў Беларусі. А беларусы нават не ведаюць сваёй мовы. Разумець раз-
умеюць, а размаўляць не могуць. Расія і савецкая ўлада адвучылі
нас ад беларускай мовы. Пятага і шостага ліпеня ідзе дождж. Па
радыё перадалі, што Лукашэнка прыедзе адкрываць фестываль 6
ліпеня. Я вырашыў ехаць 7 ліпеня, трэба заехаць на кватэру па-
мыцца, потым на Смаленскі рынак за прадуктамі. Хачу яшчэ па-
глядзець выстаўку Шамякіна і атрымаць пенсію. Раніцай 7-га гляд-
жу ў акно на дачы: неба пахмурнае, зацягнутае шэрымі хмарамі.
Атрымаўся шэры купал. Выязджаю з гаража, колы вішчаць на мо-
край траве. Сабраўся, паснедаў - і ў шлях. Пад’язджаю да скрыжа-
вання, ніякай ДАІ няма. Да Віцебска дарога прыбраная, ні адной
парушынкі. Толькі мільгацяць белыя палоскі разметкі на дарозе. Да
самага горада ДАІ не было. А раней стаяў АМАП з аўтаматамі. Ад
могілак з правага боку зрабілі прыгожыя ліхтары. Святло гарыць да
Віцебска, хаця ўжо светла. Магчыма, гэта ў гонар свята. Заехаў на
кватэру, памыўся, адпачыў, пазваніў на пошту. Пенсію можна атры-
маць сёння. Надвор’е палепшылася, людзей на рынку многа. До-
бры асартымент тавараў. Купіў 5 л чарніц, 1,5 л маліны і цяляціны.
Потым паехаў да ратушы, дзе краязнаўчы музей. Там забіраецца
шмат мастакоў, народных умельцаў, рамеснікаў. Выстаўляюць свае
карціны, графіку, разьбу па дрэве, чаканку, разнастайныя вырабы,
каб упрыгожваць наш побыт, зарабіць нешта на жыццё. Падатковая
інспекцыя збірае грошы з мастакоў і рамеснікаў. Сустрэў мастака
Чукіна, ён сказаў, што ў зале Цэнтра сучаснага мастацтва будзе ад-
крыццё выстаўкі бельгійскіх мастакоў. Я прапанаваў яму пагляд-
зець выстаўку Шамякіна, а потым пайсці туды. Знакаміты мастак
Шамякін выставіў сваю графіку, прысвечаную песням Высоцкага і
самому артысту. Працы высокапрафесіянальныя, цікавыя па форме
і зместу. Да, вялікі майстар! Мы абышлі потым ратушу, паглядзелі
ўвесь шырспажыў. Дзе-нідзе трапляліся цікавыя працы, а астатняе -
гэта не мастацтва. Дажджу няма, пераменная воблачнасць. Свеціць
сонца. Мастакі-студэнты малююць партрэты дзяцей і ўнукаў. Да-
рослыя стаяць побач і назіраюць, што атрымліваецца. Потым ед-
зем на выстаўку бельгійскіх мастакоў. Адкрыццё толькі пачалося.
Многа народу: студэнты, мастакі, афіцыяльныя асобы. Мерапры-
емства вядзе дырэктар цэнтра Кірылава. Выступаюць мастакі з
Бельгіі. Яны размаўляюць на сваёй мове, ідзе пераклад. Мастакі
высока ацэньваюць і вельмі любяць Марка Шагала. Карціны гэ-
тых мастакоў абстрактныя. Калі глядзіш на іх, успамінаеш Марка
Шагала. Яго ўплыў на іх працы вялікі, але ж бачна і нешта сваё.
Працы вельмі цікавыя для тых, хто разумее такое мастацтва. Ад-
крыццё зацягнулася, была магчымасць выказацца ўсім і з іх боку, і
з нашага. Вялікая ўвага ўдзялялася самім мастакам. Прысутнічалі
прадстаўнікі з пасольства РБ. Хацелася б, каб і да нас была такая
ўвага, калі мы робім выстаўкі. Былі пачастункі: шампанскае, пя-
чэнне, розныя прысмакі, цукеркі. Усё праходзіла цудоўна.
Гэта было свята для ўсіх: і студэнтаў, якія могуць павучыцца ў вялікіх
майстроў, і для нас, старэйшага пакалення. Мы даведаліся, што
пішуць у Еўропе, якія творы ствараюць. Вялікія грошы выдатка-
ваныя на дадзеную выстаўку. На жаль, нашы людзі мала ходзяць
на выстаўкі. Не разумеюць такога мастацтва. Калі мы пачнём раз-
умець складаныя рэчы? Мне трэба ехаць за пенсіяй у 2-е паштовае
аддзяленне. Я іду і прашу аддаць маю карціну “Святло ў акне” з
мінулай выстаўкі. Пішу распіску і нясу карціну да машыны. Па-
дыходжу і бачу ўвагнутасць на пярэдніх дзвярах з правага боку.
Як яна з’явілася, не вядома. Магчыма, хтосьці ўдарыў нагой, маг-
чыма, хтосьці зачапіў на рынку. Выклікаць ДАІ няма сэнсу, таму
што я не адразу ўбачыў, ды і афармленне прынясе шмат клопату.
Прыйдзецца рамантаваць самому. У гэтым годзе не шанцуе. Адна
непрыемнасць за другой. Калі ўжо пачнуцца прыемныя справы і бу-
дуць добрыя навіны? Патрулей ДАІ на дарогах мала. Толькі аднаго
бачыў недалёка ад ратушы. На пошце атрымаў пенсію - 422 тыся-
чы рублёў. У гэтым годзе яна не мянялася, а цэны павялічваюцца.
Ды і ўвогуле можа рубль абваліцца. Купіў прадукты і еду ў гараж.
Трэба ўзяць ахоўную змазку для машыны, хачу яе памыць і нанесці
змазку ад вільготнасці. Мабыць, хутка прыйдзецца прадаваць ма-
шыну. Пайшоў вялікі дождж, прыйшлося перачакаць. Дадаў тасолу
ў машыну і паехаў на кватэру. Там мяне сустрэла ўнучка Віка. Я на-
зываю яе выдатніцай, яна ніякавее, а можа, проста скромнічае. Яна
глядзіць тэлевізар, гаворыць, што гуляла з сяброўкай да 6 гадзін
раніцы па Віцебску падчас адкрыцця Славянскага базара. Узяў не-
абходныя рэчы і ежу на дачу. У горадзе зноў пачаўся вялікі дождж.
Машына разразае ваду з шумам, вада ад колаў ляціць ва ўсе бакі,
хаця хуткасць 70 км у гадзіну. За горадам дождж узмацніўся, бач-
насць дрэнная. Прыйшлося ўключыць бліжняе святло. Бачу, што
справа стаіць машына ДАІ з устаноўкай відэафіксацыі. Працягваю
ехаць, хаця некаторыя машыны стаяць, чакаюць, калі скончыцца
дождж. За Варонамі выязджаю з зоны дажджу, паварочваю на Друкава.
Бачыў на днях мастака Ізаітку, які даў добрую ацэнку май-
му бюсту, які зрабіў Магучы. Я сказаў, што трэба скласці ў адно
месца ўсе мае карціны, мае думкі і перажыванні, тады я буду падоб-
ны на гэты партрэт. На тое яно і мастацтва, каб бачыць і выяўляць
галоўнае.
Наведаў выставу фотаздымкаў “Уяўленні” аўтара Рыман-
таса Дыхавічуса (Літва). У мастака цікавыя работы – фотакарціны,
дзе ён упісвае жаночыя фігуры ў формы прыроды: ваду, камень,
неба, кветкі, палі, рэкі, кару дрэў… Гэта працы высокага ўзроўня ў
адносінах да звычайных фотамайстроў. Такога я раней не бачыў.
Змог праглядзець таксама і альбом фотакарцін мастака-
жывапісца з Вільнюса Шарунаса Саука. Работы яго прысвечаны
трагедыям ХІХ і ХХ стагоддзяў і нашых дзён, дзе ўдзельнічаюць
людзі з усіх сфер дзейнасці. Увага накіравана і на праблему ўплыву
аднаго на другога і вынішчэнне. Сам аўтар расказваў, што многія
страчвалі прытомнасць, калі глядзелі яго работы. Настолькі моцна
выяўлена яго творчасць.
Рымантас расказвае пра мастака. Калі ён робіць выстаўкі,
то некаторыя людзі не вытрымліваюць, не даглядзеўшы, уходзяць.
Бывае, што страчваюць прытомнасць. Ад прагляду і ў мяне пачынае
павышацца ціск, здаецца, што чарапная каробка не вытрымае і раз-
арвецца. Усё, што я бачыў раней, цяпер здаецца дзіцячым лепетам,
дробным па тэматыцы. Як гавораць некаторыя мастакі, усё нама-
ляванае на мяжы з шызафрэніяй. Здаецца, што гэта праўда ў яго
бачанні. Мяне вельмі ўсхвалявалі яго карціны. Вось яно сапраўднае
мастацтва! Вось яно, унутры нас, схаванае ад усіх. Мы клапатліва
яго захоўваем. Падзякаваў Рымантасу за яго выстаўку. Кожнаму
прыемна, калі добра выказваюцца пра яго працы. Ён папрасіў мяне
напісаць у кнізе водгукаў некалькі слоў, што я і зрабіў. Іду да машы-
ны, каб ехаць на дачу. Па дарозе сустракаю Зуева Юру. Абмяняліся
ўражаннямі ад выстаўкі Саука. Прыйшлі да высновы, што гэта
вялікі мастак. Заязджаю ў магазіны за прадуктамі і еду на дачу. Там
сонечна. Прыемна адпачыць ад гарадской мітусні, спякоты і шуму.
10 ліпеня 2007 года
Не спаў з дзвюх гадзін ночы, проста валяўся ў пасцелі.
Магчыма, гэта таму, што крыху спаў удзень. Нарэшце раніца.
Днее. Узыходзіць сонца. Купал неба чысты, ніводнага воблачка.
Пасля дажджу гэта проста нечакана. Сабраўся ехаць у Віцебск на
Славянскі базар. Не ўсё яшчэ паглядзеў. Ёсць адчуванне духоўнага
голаду. Надвор’е добрае, еду. Заязджаю на камбінат “Мастацт-
ва”, каб заплаціць за майстэрню. Бухгалтара няма. У калідоры су-
стракаю мастака А. Ізаіткау, жывапісца. Ён мне паведамляе, што
бачыў мой партрэт у скульптара В. Магучага, які сказаў, што Вітко
- філосаф, мысліцель. Партрэт цудоўны, адзін з найлепшых, зроб-
леных скульптарам. Я расказаў, што пазіраваў Магучаму. Ізаітка
адзначыў, што я на партрэце лепей, чым у жыцці. Я сказаў, што трэ-
ба скласці ў адно месца мае карціны, мае думкі і перажыванні. Тады
я буду падобны на гэты партрэт. На тое яно і мастацтва, каб бачыць
і выяўляць галоўнае. Прыйшла бухгалтар, і я заплаціў за майстэр-
ню. Еду ў цэнтр, на Славянскі базар. Машыну пакідаю ў адным з
завулкаў старога Віцебска, насупраць майстэрні скульптара Магу-
чага. Мы з ім даўно не бачыліся. Званю, ніхто не выходзіць, тут яго
няма. Іду да ратушы. Мастакі расстаўляюць свае працы. Пераходжу
праз мост, іду да КДЦ “КІМ“. Тут выстаўляюць свае працы майстры
дэкаратыўнага мастацтва, а таксама рамеснікі народнай творчасці.
Вельмі многа ўсемагчымых вырабаў. Ёсць цікавыя знаходкі па
форме і колеру, а таксама па практычным прызначэнні. Шмат
упрыгожанняў для жанчын, для дома. Цікава пагуляць і паглядзець.
Іду ў ратушу, там сканцэнтраваныя ўсе выстаўкі. Яшчэ раз гляджу
выстаўку графікі Шамякіна, прысвечаную Уладзіміру Высоцкаму.
Яшчэ раз упэўніваюся, што гэта цудоўныя працы. Таленавіты ма-
стак, вялікі майстар. Потым хацеў паглядзець літоўскую кераміку.
Адчыняю дзверы і пытаяся ў дазорца, ці можна прайсці, я мастак
Вітко. Яна паказала на афішу, якая вісела на дзвярах. Трэба купіць
білет, а потым прыходзіць. Я не пайшоў. А паглядзеў я выстаўку
рыцарскіх даспехаў. Цудоўная выстаўка, па-мойму, яе прывезлі з
Літвы. Потым пайшоў на выстаўку “Арт-праект” нашых віцебскіх
мастакоў. Мне ўсё спадабалася. Некаторыя працы раней я не бачыў.
У круглай зале на першым паверсе вісяць невялікія партрэты Пуціна
і Лукашэнкі, а вакол іх - архітэктура Масквы і Мінска. Удзяліў ува-
гу і гэтай выстаўцы. Гляджу далей на паказальнікі і бачу, што на
трэцім паверсе выстаўка фота “Уяўленні”. Заходжу ў залу. Там ста-
яць аўтар выстаўкі Рымантас Дыхавічус (Літва) і мастак Валерый
Магучы. Тут фотакарціны. На адной аголенае цела дзяўчыны з
добрымі прапорцыямі, яна стаіць на ўлонні прыроды. Дыхавічус -
мастак, таму ў яго такія цікавыя працы. Жаночыя постаці ўпісваюцца
ў формы прыроды: ваду, камень, дрэва, неба, кветкі, палі, рэкі,
кару дрэва. Паглядзеў гэтую выстаўку вельмі ўважліва і з вялікім
інтарэсам. Гэта працы высокага ўзроўню ў параўнанні са звычай-
ным фотамайстрам. Такога раней я не бачыў. Падыходжу і вітаюся
з аўтарам Рымантасам Дыхавічусам, Магучым і манументалістам
Зуевым Юрыем. Магучы збіраецца пайсці, я яму расказваю пра тое,
што гаварыў Ізаітка пра мой партрэт. Магучы сказаў, што ён нешта
падпраўляе ў маім партрэце. Раю не чапаць нічога, каб не сапсаваць
працу. Трэба глядзець вялікія формы. Мне здаецца, што ён не хоча
выконваць партрэт у матэрыяле, цягне рызіну. Трэба пагаварыць
пра гэта з ім, будзе ён рабіць партрэт ці не. Магучы пайшоў.
20 ліпеня 2007 года
За маім участкам праходзіць вуліца, па абодва бакі якой
размешчаны дачы. Я знаходжуся на двары. Раптам чую шум. Гля-
джу - бегаюць жанчыны. Нехта з іх крычыць: “Выхадзі, што ты там
схаваўся?” Спачатку падумаў, што нейкі бомж залез у хату і яго
заўважылі, а ён хаваецца, не хоча выходзіць. На суседнім участ-
ку жыве старшыня кааператыва Шкодзіна. Чую, што яна звоніць
свайму мужу і гаворыць, што ў нас на дачы надзвычайны выпадак.
Яна не можа дазваніцца ў Віцебск у хуткую дапамогу, трапляе ў
шумілінскую. Гляджу, прыехала аварыйная машына гаргазу, МНС,
потым хуткая дапамога. Падняўся на балкон сваёй дачы і спытаўся
ў суседкі Галі, што там здарылася. Яна адказала, што сусед Ціхі
вырашыў пакончыць з сабою і, п’яны, адкрыў газ, каб атруціцца,
спаліў твар і рукі. Супрацоўнікі МНС хадзілі і нешта фатаграфавалі,
іншыя перакрывалі газ. Цяпер пацярпеўшы ляжыць у рэанімацыі ў
Віцебску, а жонка аддала тры чырвоныя курыцы суседцы, каб тая
іх прыгледзела, і паехала ў горад. На дачы пачалі абмяркоўваць,
чаму так адбылося. Аказваецца, гэты сусед напярэдадні на працы
адсвяткаваў сваё 60-годдзе. Ён працаваў шафёрам.
Тут у асноўным усе вадзіцелі, таму што кааператыў называўся
“Аўтамабіліст”, а зараз называецца СТ “Запаветнае”.
Асаблівую ўвагу суседу ўдзяліла бухгалтар установы, дзе ён працаваў.
Ён ездзіў з ёй на возера, на рыбалку. З гарэлкай і вогнішчам “лавілі рыбу”. Потым прыехалі на
дачу, а тут жонка прыехала з горада. Яна ўсё вытрывала. Раніцай,
калі развітваліся, бухгалтар гаварыла, што ён яе дарагі і любімы.
Ён ёй - што яна самая лепшая ў свеце для яго. Калі бухгалтар пае-
хала, жонка ўчыніла скандал і патрабавала растлумачыць, што ўсё
гэта значыць. У адказ Ціхі заявіў: “Маё жыццё скончана. Я не хачу
больш жыць без яе”. Адкрыў газавы балон, потым другі, падпаліў.
Сам схаваўся ў кутку веранды. Супрацоўнікі МНС дасталі яго,
вывелі і на хуткай дапамоге адправілі ў бальніцу. Калі небяспе-
ка была ліквідавана, машыны спецпрызначэння паехалі. Толькі
жанчыны-дачніцы яшчэ стаялі і абмяркоўвалі выпадак. Адна гава-
рыла, што ён быў такі прыкладны, добры мужчына. І вось стаў які.
Другая гаварыла, што ўсе мужыкі такія. Неяк раніцай я касіў тра-
ву, і Ціхі касіў. Мы разгаварыліся. Дом у яго з белай цэглы, вялікі,
пасярэдзіне паласа з чырвонай цэглы. Верхні паверх недабудаваны.
Акно забіта дошкамі. Шмат сіл аддалі на будаўніцтва гэтага дома.
Жонка таксама ўмела рабіць на будаўніцтве. Думалі, што будуюць
для сябе і застанецца сыну. Ён знаходзіўся ў чарнобыльскай зоне.
Потым прыехаў, захварэў і памёр. Больш з родных нікога няма.
“Жыць не хочацца, - сказаў ён. - Столькі часу аддадзена, столькі
працы - і ўсё дарма. Нікому не трэба”. Я параіў яму не страчваць
надзею на лепшае. Жыць усё ж трэба. А дачу можна прадаць. Ён
адказаў, што нікому яна не патрэбна. Заплакаў, апусціў галаву, хава-
ючы свае слёзы, і пайшоў. З той пары прайшло некалькі гадоў. Ча-
лавек не вытрымлівае і вырашае пайсці з жыцця. Прычына заўсёды
знойдзецца, нават дробная, якая можа да гэтага падштурхнуць.
27 ліпеня 2007 года
На дачы ў суседкі Валі дзень нараджэння. Ёй 50 гадоў.
Яна поўная высокая жанчына, у іх родзе ўсе высокія. У яе рыжа-
ваты твар, з-за паўнаты яна выглядае на 60 гадоў. Прыедуць сваякі
і знаёмыя. Падрыўтоўка ідзе поўным ходам. Мы ўвечары ў 21.30
кладзёмся спаць. У 10 гадзін вечара ўключаецца свяцільня гарад-
скога тыпу ў іх на стаўбе. Моцная лямпа накіравана на двор. Свят-
ло ахоплівае вялікую тэрыторыю і свеціць нам у акно. Фіранкі не
дапамагаюць. Уключаюць музыку з узмацняльнікам і дынамікам.
Гучнасць вялізная, добра чутна ў нас у пакоі. Характар музыкі -
барабанны бой: бом-бом-бом. Рытм мала мяняецца, мелодыі мала
адрозніваюцца. Тое, што хтосьці не можа заснуць ці мае дрэннае
здароўе, іх мала цікавіць. У іх свята, і яны весяляцца. Хто піша і пра-
дае такую музыку? Што яна дае людзям? Проста яны не разумеюць
іншую музыку. Тут толькі рытм—вось і ўсё разуменне. Галоўнае -
больш шуму. Я не магу заснуць, затыкаю ватай вушы. Крыху менш
чутна, але ўсё роўна не дапамагае. Успамінаю пра стэрэанавушнікі,
але ж я не ўзяў іх на дачу. У наступны раз прывязу. Весялосць і шум
працягваюцца каля чатырох гадзін. У дзве гадзіны ночы адключылі
музыку. Ну, думаю, нарэшце супакоіліся, моцныя ў людзей нервы.
Але “пражэктар” працягвае свяціць у акно. Бяру пакрывала і ве-
шаю, стала цямней. Спрабую заснуць. Але сну няма, валяюся ў лож-
ку, шум у галаве. Пачынае віднець. Я засынаю. З такімі суседзямі
дача ператвараецца з зоны адпачынку ў зону шумавой экзекуцыі.
У 6 гадзін раніцы іду займацца гаспадаркай. Трэба пашпакляваць
машыну, зачысціць іржаўчыну, падрыхтаваць да афарбоўкі. Неаб-
ходны касметычны рамонт кузава. Магчыма, машыну прыйдзецца
прадаць. У поўдзень вырашыў паспаць. Толькі заснуў - зноў бара-
банны бой. Што рабіць? Ісці зноў да машыны? Яна чакае мяне. Трэ-
ба працягваць працу. Да суседзяў не пойдзеш і нічога не скажаш.
Там усе “дубы”, і іх многа. На гэты раз, праўда, нядоўга шумелі. Я
заткнуў вушы, схаваўся ў гаражы, заняўся працай. Вось як бывае.
Для кагосьці свята, а для кагосьці пакуты. Што ж, трэба трываць.
Сэрца ные. Выпіў дзве таблеткі валяр'ян і рана лёг спаць.
31 ліпеня 2007 года
Як мяне здымалі з пасады старшыні СТ “Запаветнае”.
1 красавіка мы прыехалі на дачу. Было цёпла, трэба было
быць на дачы, бо я яшчэ і старшыня таварыства. На ўчастку было
шмат пустазелля, восенню з-за хваробы не паспелі ўбраць. Збіралі
траву, пасеялі моркву, буракі, цыбулю, гарох. Потым прыціснулі ха-
лады і начныя марозы. Мне трэба было умацаваць бераг ручая (во-
сенню суседзі раскапалі ручай). Я пайшоў пашукаць што-небудзь
для гэтага. Раскопвалі два суседа і яшчэ быў адзін маленькі мужчы-
на, але вельмі злы, як сабака. Ручай-крыніца праходзіць ніжэй майго
ўчастка, а зверху на ўсіх участках пракладзены трубы 50 см у дыя-
метры. Але іх напалову забіла пяском і галькай. Мужыкі вырашылі,
што я вінаваты - закрыў трубу, і іх дачы затапляе. Калі мяне на дачы
не было, яны прыйшлі і ўсё раскапалі. Выцягнулі дзве трубы, адна
– 1 метр, другая – 1,5 метра. Іх усталяваў сусед, які прадаў дачу і
з’ехаў. Гэтыя трубы ўпіраліся ў пачатак майго ўчастка.
Дык вось, напакутаваліся, а выніку ніякага.
Калі ідуць дажджы, вады столькі, што труба не змяшчае ваду, і яна ідзе
па версе, і , як заўсёды, шукаюць вінаватага. Вось я ім і аказаўся. Зараз я павінен прывесці бераг ручая ў ранейшае становішча. Хаджу па звалцы і бачу, што ляжыць багажнік ад легкавой машыны з тоўстага дроту. Мне ён
спаірэбіцца для агароджы дачнага трансфарматара. Я прынёс яго,
прымерыў і прывязаў дротам. Атрымалася добрая агароджа. Раней
прадстаўнік Энергангляду рабіў мне заўвагі, што няма агароджы.
Зараз гэта зроблена. Мы пабылі на дачы дзесяць дзён і паехалі,
бо было вельмі халодна. Пазней прыехалі зноў, у мае пачалі сеяць
бульбу. У гэты час рэвізійная камісія правярала працу бухгалтара і
фінансавае становішча нашага кааператыву. Зразумела, усё добра,
мне перадалі пратакол праверкі. Бухгалтар Зоя Маісееўна Сініца
прапанавала правесці сход, яна хацела зрабіць справаздачу пра сваю
працу за год. Спачатку я быў супраць гэтага, бо нас абралі на два
гады згодна са Статутам, а мы працуем толькі год. Яе муж сказаў,
што трэба паслухаць, што кажуць людзі, яны не хочуць плаціць
узносы, чакаюць сходу. Я пагадзіўся. 24 мая 2007 года правялі
сход. На парадку дня стаялі два пытанні: справаздача бухгалтара
і экалагічнае пытанне. Яшчэ трэба знайсці электрыка.
Бухгалтар зрабіла справаздачу, я распавёў пра тое, што трэба навесці пара-
дак на глебе. Ляжаць горы смецця каля дарогі. Там кідаюць смец-
це дачнікі нашага кааператыву і шаўковага камбіната. Прапанаваў
дапамагчы знайсці электрыка з пасведчаннем, бо ёсць людзі, якія
жадаюць працаваць, але ў іх няма пацвярджальных дакументаў.
Сход спакойна скончыўся. Член праўлення Малевіч не выступала.
Шкодзінай зусім на сходзе не было, а тым часам яна – старшыня
рэвізійнай камісіі. Прайшло некалькі дзён. Я загараю, у шортах, не-
шта раблю на сваім участку. Малевіч, Шкодзіна і Сініца ідуць да
мяне. Малевіч кажа: “Уладзімір Ільіч, апранайце штаны, жанчыны
ідуць”. “Наадварот”, - адказаў я, жартуючы. Яна кажа: “Глядзіце, не
парвіцеся”. Я адказаў, што паглядзім. Яны абыходзяць вакол доміка,
і я іх сустракаю ў чырвоным спартыўным касцюме. Малевіч кажа,
што мы пажартавалі, можна было і не апранаць. Гумар скончыўся,
перайшлі да справы. Агледзелі звалкі смецця, пайшлі да транс-
фарматара. Ізалятары дрэнна сядзяць на гнёздах. Не пафарбаваны
трансфарматар. Пачаліся прэтэнзіі да мяне. Канаву трэба чысціць -
затапляе ўчасткі. Для гэтага патрэбны грошы і дадатковыя ўзносы,
каб наняць трактар. Пасля гэтых прэтэнзій стала відавочна, чаму
яна сказала бухгалтару не выплачваць мне зарплату за красавік і
май 2007 года. Муж Шкодзінай у мінулым годзе адмовіўся ад паса-
ды старшыні, ён сказаў, што на наступны год будзе ўсё па-іншаму,
мы падрыхтуемся. Тады ніхто не пагадзіўся быць старшынёй,
прапанавалі мне, і я згадзіўся, хоць Ядвіга Андрэеўна была су-
праць. Выслухаўшы ўсё гэта, я зразумеў, куды яны хіляць. Малевіч,
член праўлення, сказала мне, што яны выходзяць з праўлення і каб
ёй не прыносілі падпісваць пратаколы. А на сходзе яна гэтага не
заяўляла. Я спытаўся, чаму яна не падняла гэтае пытанне на сходзе.
Яна адказала, што не хацела, каб у яе тыкалі пальцам.
Я паразважаў і вырашыў, што мне гэтая праца зусім не патрэбна.
І напрыканцы размовы сказаў збіраць сход, бо я адмаўляюся
ад пасады старшыні. Трохі збянтэжыўшыся, Шкодзіна адказа-
ла, што мяне не здымае. Прайшло пару дзён. Я напісаў заяву пра
сваё звальненне з 1 ліпеня 2007 года па стану здароўя. Занёс яе да
Сініцы і Малевіч, каб яны азнаёміліся і распісаліся. Адну заяву
пакінуў у бухгалтара, другую – у сябе. Потым мне паведамілі, што
сход адбудзецца 3 ліпеня ў 14 гадзін. Прыходжу, народу сабралася
няшмат, 23 чалавекі з 82 членаў кааператыва. Калі падлічылі ўсіх,
я сказаў, што няма кворуму. Шкодзіна кажа: “Будзем лічыць, што
гэта ўпаўнаважаныя”. Я адказваю, што ў нас няма пратаколу, што
гэта упаўнаважаныя. Усё гэта юрыдычна незаконна. Невялікага ро-
сту сярэдніх гадоў з’едлівая дама папрасіла мяне паказаць прата-
кол, колькі было чалавек на сходзе, калі мяне абіралі. Я паказаў.
Было 47 чалавек. Яна прамовіла, што можна напісаць колькі хо-
чаш. Мужчына ў капелюшы прапанаваў мне зрабіць справаздачу
пра выкананую працу за год. Я пагадзіўся. Калі я прыняў пасаду
старшыні, не было Статута СТ, былы састарэў. Не было назвы “За-
паветнае”. Не было штампа і пячаткі. Усё гэта я зрабіў. Арганізаваў
устаноўку электраслупа, які 12 гадоў вісеў на правадах, тым самым
зэканоміў 500 000 рублёў. Перавялі грошы з банка ў ашчадкасу,
што стабілізавала кааператыўныя грошы. Не трэба было афарм-
ляць подпісы бухгалтара і старшыні, што зэканоміла да 400 000
рублёў. Я не падпісаў раённаму Энергазбыту дакумент пра ўзяцце
на баланс на тэрыторыі СТ “Заветнае” ўсю лінію электраперадачы з
трансфарматарам, дзе было ўказана да 10 пунктаў пра рамонт усёй
сістэмы і эксплуатацыі. Патрабавалі набыць усю амуніцыю для
электрыка. На ўсё гэта спатрэбілася б каля 3 мільёнаў беларускіх
рублёў. Але ж Энергасбыт пастаўляе электраэнергію, а мы купля-
ем. І абслугоўваць электрасетку павінны яны. Мужчына ў капелю-
шы кажа, што гэта пераканаўча. Маленькі злы чалавечак крычыць:
“Што яго слухаць, ён хворы, нам не патрэбен старшыня!”. Аказва-
ецца, гэтых людзей, што прыйшлі на сход, падрыхтавалі Шкодзіна,
яе муж і Малевіч. Што калі не будзе старшыні, то будзе эканомія.
Галоўнае – гэта не плаціць мне. Рыжы мужчына сярэдніх гадоў, які
сядзеў бліжэй, прасіў паказаць пратаколы. Я пытаюся ў яго, наво-
шта яны яму. Жадаеце парваць? Ён маўчыць. Потым працягвае: а
што вы рабілі?. Я адказваю, што рабіў усё, што павінен рабіць стар-
шыня. Потым Малевіч звяртаецца да мяне: “Уладзімір Ільіч, мы вам
даём 30 тысяч за месяц, і вы працуйце”. Я адказваю, што калі яны
дадуць мне 200 тысяч за месяц, я не стану працаваць старшынёй,
улічваючы іх адносіны да мяне. “У мінулым годзе ніхто не жадаў
быць старшынёй,”- працягваю я. Жанчына гадоў сарака, падобная
на выдру кажа: “Вы самі сябе вылучылі”. Я здзівіўся і спытаўся ў
яе, не сорамна лі ёй такое казаць. “Не”, - ціха адказала яна. Рыжы
мужчына падтаквае са з'едлівай усмешкай: “Так, сам”. “І я сам сябе
зацвердзіў і прагаласаваў сам за сябе?” Маўчанне. Мой сусед Носаў
Міша кажа: “Ты заткнуў трубу меншымі трубамі, каб не сыходзіла
вада ў ручаі-канаве”. Я адказваю, што гэта рабілі былыя вашы суседзі
Вішняковы, перад маім участкам. Я нічога не чапаў. Ён адказвае:
“Ды ну”. Я зразумеў, чаму ён гэта казаў. Ён проста жадаў сказаць
мне гадасць за тое, што я не дазволіў яму рыць басейн на суседнім
участку побач з маім домікам. Але за гэты ўчастак плаціла сусед-
ка, а ён хацеў яго ўзяць сабе. Вось ён і падкалоў мяне ў неабходны
момант. Я збіраюся ісці, а рыжы крычыць, што трэба адняць у яго
пячатку, мелася на ўвазе, відаць, сілай. Ён кажа, што ў асноўным
працавала бухгалтар. Зоя Маісееўна шырока ўсміхаецца, ёй было
прыемна. Яна нічога не сказала ў маю абарону. Мабыць, разважае,
што ёй прыбавяць зарплату. Нехта крычыць, што нам не патрэбен
старшыня, у нас маленькі кааператыў. Бухгалтар у адказ крычыць,
што старшыня патрэбен, трэба падпісваць грашовыя дакументы.
Як толькі я сабраўся пайсці, Малевіч звярнулася да мяне і сказала, што
я сталы чалавек, каб я аддаў дакументы і пячатку, і навошта мне
гэта трэба. Вы, маўляў, вельмі хвалюецеся, жывіце сто гадоў. “Вы
навялі на мяне паклёп”, - сказаў я. Малевіч кажа: “І вось яшчэ яна”.
Яна паказала на Шкодзіну. Шкодзіна адказала, што яна толькі пра-
ма і адкрыта сказала ў вочы, што я нічога не зрабіў. Малевіч прапа-
навала заплаціць мне за красавік і май, але Шкодзіна не згадзілася.
“Не, - крычала яна, - плаціць не будзем”. Я адышоў метраў на
пяць, яны ўжо сабраліся ў кучу, і нейкая жанчына закрычала мне
наўздагон: “Як цяжка і як не хочацца адказвацца ад улады”. Я пачуў
голас Шкодзінай, якая казала, што яна будзе старшынёй без зарпла-
ты да канца сезону. Малевіч стала старшынёй рэвізійнай камісіі.
Яны гэтага жадалі і атрымалі пасады. Праз гадзіну пасля сходу да
мяне падышоў мужчына ў капелюшы, прыйшоў на мой участак. Я
яму ўсё растлумачыў. Ён сказаў, што яны зрабілі часовую ўладу.
Наконт электралініі і фінансавых узносаў большасць людзей нічога
не разумеюць. Ён казаў, што я павінен супрацьстаяць ім. Я адказаў:
“Навошта мне гэта патрэбна? Калі яны не разумеюць, хай робяць
усё, як пажадаюць”. З маімі доказамі ён пагадзіўся. Прайшло дні
чатыры, я сустрэў бухгалтара Сініцу і запытаў, калі можна перадаць
дакументы і пячатку са штампам, каб яна перадала ім. Прызначылі
прыкладна дзень і час увечары. Аказваецца, мужчына ў капелю-
шы, які прыходзіў да мяне, быў абраны ў праўленне і павінен быў
прысутнічаць. Але ён не прыйшоў і, відаць, адмовіўся быць членам
праўлення. Не пажадаў з імі ўдзельнічаць у гэтых справах. Праз
некалькі дзён пачуў голас рыжага ў двары ў бухгалтара: “Хопіць
працаваць!”. Я падумаў, што гэта не да мяне. Прыкладна праз
паўгадзіны прыходзіць муж бухгалтара і кажа: “Уладзімір Ільіч, вас
запрашаюць прыйсці да нас з дакументамі”. “Добра”, - адказаў я.
Сабраўся, пераапрануўся і пайшоў. Прыходжу і бачу, што Шкодзіна
запрасіла гэтага рыжага ў члены праўлення. Вітаюся: “Добры
дзень!”. “Добры дзень”, - адказваюць. Дастаю дакументы, пячаткі
і кажу: “Пішыце акт, я магу прадыктаваць”. “Я ведаю, як пісаць”, -
адказвае яна. Быў састаўлены акт аб перадачы пратаколаў за 2006
год, пячаткі і штампа. Усе падпісаліся. Я ўзяў пячатку і паставіў
на двух экзэмплярах, адзін – ім, другі – мне. “Будзьце здаровы і
жывіце багата”, - сказаў я і пайшоў. Пасля сходу я ішоў да сябе на
дачу і чамусьці ўспомніў, як людзі выходзілі на дэманстрацыі ў буй-
ных гарадах, а хутчэй іх прымушалі ісці. Яны крычалі: “Смерць
ворагам народа!”. Гэта ў мініяцюры было падобнае на наш сход. Я
для людзей рабіў дабро, а яны мне – зло. Адкуль такая нянавісць
у людзей адзін да аднаго? Трыццаць рублёў за год – здаецца шмат.
Я таксама так раней думаў, а што яны робяць, старшыня і члены
праўлення. Але нам усім трэба ўсё жыццё лічыць капейкі і жыць у
беднасці. Адсюль, відаць, і злосць у людзей.
22 чэрвеня 2007 года
Па радыё я пачуў цяжкае паведамленне - памёр Васіль
Быкаў. У гэты час я быў на дачы ў вёсцы Друкава Варонаўскага
сельсавета. Надвор’е было сырое, увесь дзень ішоў дождж. Здава-
лася, сама прырода аплаквала вялікага пісьменніка і грамадзяніна.
Я ўспамінаў адну сустрэчу з ім. Прыкладна ў 1986 годзе ў віцебскім
тэатры імя Якуба Коласа была арганізавана сустрэча творчай
інтэлігенцыі. У фае тэатра прадавалі кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Купіў і я 6 кніг, у асноўным кнігі Васіля Быкава. Перад урачы-
стым дакладам пісьменнікі праходжваліся і падыходзілі да сталоў,
дзе прадавалі іх кнігі. Я падышоў да Васіля Быкава і папрасіў
падпісаць кнігі. Ён згадзіўся. Мне захацелася сесці побач з ім.
Я адчуваў веліч гэтага чалавека. Ён прыцягваў да сябе, хацеў ты
гэтага ці не. І я сеў побач. Паўсюль былі тэле-, радыё-, фотакарэ-
спандэнты. Быкаў запытаўся ў мяне: “Каму?” Я адказаў, што я ма-
стак, член Саюза мастакоў Уладзімір Ільіч Вітко. Ён чакаў апошнія
словы, але ўважліва мяне даслухаў. Ручка хутка напісала словы на
кнігах. У канцы быў пастаўлены аўтограф. Я глядзеў на яго твар,
сабраны і спакойны. Здавалася, што ўвесь свет сканцэнтраваны
ў ім. Калі Быкаў падпісаў кнігі, то падняўся. Падняўся і я такса-
ма, падзякаваў яму. Быкаў пажадаў усяго добрага мне ў жыцці і
творчасці. Мы паціснулі адзін аднаму рукі і развіталіся. Гэта карот-
кая сустрэча з ім засталася ў памяці на ўсё маё жыццё. Пасля яго
смерці мы з Ядвігай Андрэеўнай перачыталі ўсе яго кнігі, што ў нас
былі. Купілі “Доўгую дарогу дадому”. Прайшло чатыры гады з дня
яго смерці. Памяць пра яго ўзмацняецца. За гэты час я напісаў тры
працы-карціны, прысвечаныя Васілю Быкаву. Адна праца графічная
і дзве жывапісныя. Мастакі, якія бачылі гэтыя працы, сказалі, што
яны значныя. Падчас нашай сустрэчы ні ён, ні я не ведалі, што
з’явяцца гэтыя творы. Усё гэта прыходзіць з часам. Калі слухаеш
яго голас па радыё, то дрыжыкі прабіраюць наскрозь. Такая моц
у гэтага пісьменніка-мастака. Дзень нараджэння, дзень смерці, па-
чатак Вялікай Айчыннай вайны, яго кнігі і тэмы, мысленне... Усё,
здавалася, пазлівалася ў адзіны згустак, помнік жыцця і смерці ча-
лавека.
4 жніўня 2007 года
Надвор’е добрае, каля 20 градусаў цяпла, пераменная во-
блачнасць, белыя аблокі. Выганяю машыну з гаража, трэба працяг-
ваць касметычны рамонт. Машыне 25 гадоў, але выглядае яна добра.
Трэба прашпакляваць пярэднія левыя дзверы, а потым пафарбаваць,
з некалькіх белых фарбаў неабходна падабраць найбольш падыход-
зячую да колеру машыны. Калі не прайду медкамісію, трэба будзе
прадаваць машыну. Прыехаў сусед, які жыве праз адну дачу ад нас.
Гэта Антон, сын Таццяны Міхайлаўны. У мінулым годзе яны купілі
дачу. З пятніцы на дачы зяць з дачкой. Сабралася кампанія. У Ан-
тона ў машыне музычная апаратура. Днём ціха іграе музыка, хаця
для мяне гэта ўжо гучна. Музыка ў асноўным барабанная, з нізкімі
нотамі. Цісне на мазгі і псіхіку. Ім не перашкаджае, а мне непрыем-
на. У мяне і так шум у вушах, нібыта скрыпіць конік. У левым вуху
шум, які звязаны з пульсацыяй сэрца. У правым - хаатычны звон.
А тут яшчэ і іхні “бом-бом-бом”. Для мяне лепшая музыка - цішыня. Я
люблю класіку, джаз. Канечне, можна паслухаць раз ці два, але калі
гэта працягваецца некалькі гадзін, то становіцца невыносна. Увеча-
ры пасля працы яны будуюць сабе гаспадарчую пабудову. У восем
гадзін уключылі свой “шумафон”. Магчыма, выпіваюць на свежым
паветры. А як жа без музыкі. Яны ж маладыя. Мне хочацца сесці ў
машыну і паехаць адсюль. У адзінаццатай гадзіне выключылі му-
зыку, а мне здаецца, што яна ўсё яшчэ гучыць. Засынаю.
Ноччу чую грукат у сценку. Прачынаюся. Дзве гадзіны ночы.
Уключыў святло, хаджу па пакоі. З-за язвы страўніка баюся прымаць
таблеткі, хоць галава і баліць. Раніцай іду працаваць у агарод. Днём п’ю валяр’ян, потым займаюся машынай. У адну гадзіну іду ў ложак, але ж зноў
уключаюць музыку. Прыняў валяр’ян. Стала крыху лепей. Увечары
паслухаў па радыё перадачу “Лета з Караткевічам”. Цікавы лёс у
пісьменніка і яго кніг. Выпіў супакойваючую таблетку перад сном.
Усе раз’ехаліся. Ціха. Спаць ляглі ў 9 гадзін вечара. Пажылыя людзі
стамляюцца за дзень, таму рана кладуцца спаць. Спаў да 4 гадзін
раніцы. Дзень быў пахмурны, прайшоў невялічкі і кароткі дождж.
Дачы ператвараюцца ў вялікую вёску. На выхадныя прыязджае мо-
ладзь. І ўжо не да адпачынку, думаеш, як перажыць гэтыя дні. Трэба
прадаваць дачу, у нас няма сіл тут працаваць і “змагацца” з іх музы-
кай. Хачу пагаварыць з Антонам, каб ён не ўключаў гучна музыку.
7 жніўня 2007 года
Іду ў наш магазін за прадуктамі, трэба набыць малака і хле-
ба. У асноўным прадукты купляю на Смаленскім рынку ў Віцебску.
Справа ад сцежкі, па якой іду, размешчаны ўчастак дачніка Замоч-
нага П. Гэта мужчына высокага росту, каля двух метраў, моцнага
целаскладу, спакойны. Раней ён працаваў шафёрам на “КамАЗе”.
Падчас чарнобыльскай катастрофы працаваў там ліквідатарам.
Расказваў, як высялялі людзей з зоны, пацярпелай ад радыяцыі. У
вёскі прыходзілі аўталаўкі з прадуктамі, выпіўкай. Частавалі на-
род бясплатна, давалі выпіць і закусіць хто колькі жадаў. Потым
моцныя мужчыны са спецатрада запіхвалі людзей у аўтобус, хто
супраціўляўся, і вывозілі ў спецыяльна адведзенае месца, раён.
Асабліва пра гэта не гаварыў, сам працаваў у гэтым атрадзе. Пас-
ля некалькіх месяцаў знаходжання ў забруджанай радыяцыяй
мясцовасці ён быў апраменены сам. Тады трымалася ў сакрэце доза
радыяцыі. Сам Гарбачоў М.С., калі выступаў па тэлевізары, казаў,
што ніякай катастрофы няма, проста была аварыя на Чарнобыль-
скай АЭС. Нам падавалася лжывая інфармацыя пра катастрофу на
Чарнобыльскай атамнай станцыі. Вярнуўшыся ў Віцебск з радыя-
цыйнай зоны, быў накіраваны на рэабілітацыю ў Мінск. Суседзі
казалі, што яму далі інваліднасць і вялікую пенсію. Ён пабудаваў
дачу, добры домік з цэглы. Потым у суседкі, якая ўжо не магла пра-
цаваць на дачы, за 200 долараў набыў яе ўчастак. Думаў, што другая
дача будзе для дзяцей, мабыць ім спатрэбіцца. Але ў маладых няма
жадання капацца ў глебе. Тры гады назад на гэтай тэрыторыі вырыў
басейн. Калі капалі, то здавалася, што будзе вялікі вадаём. А потым
аказалася, што ён маленькі. Вадаём прывёў у парадак, разраўняў
зямлю, засеяў травой, паставіў сетку ад дарогі, каб ніхто туды не
зваліўся. Набыў малькоў, карасёў і ўсякай дробязі, развёў рыбу.
Бо ахвота горш за няволю, было велізарнае жаданне, ён і ажыццявіў
яго. Заплаціў экскаватаршчыку 120 тысяч рублёў. Відаць, па аб’ёму
выкананай рукамі працы, працаваў ён многа, ён добра сябе адчувае.
Але кожны год ездзіць на лячэнне ў Мінск. Калі я прахаджу каля
яго вадаёма, то бачу, што ён сядзіць на лесвіцы каля яго з апуш-
чанай галавой, рукі падпіраюць галаву. Калі ён сядзіць над вадой,
адлюстраванне яго ледзь-ледзь руйнуецца лёгкім ветрам. Сядзіць
доўгі час, моўчкі, не заўважаючы прахожых. Пра што ён думае,
можна толькі здагадвацца. Пра тую трагедыю, удзельнікам якой
быў ён сам. Калі я бачу яго ў гэткім стане, унутры ў мяне адбываец-
ца глыбокае перажыванне за ўсіх, хто пацярпеў ад гэтай катастро-
фы. Вось яны, высокія тэхналогіі і танны атам, аплачаны мукамі
тысяч людзей, якія пакутваюць і паміраюць і зараз. Узгадваю, што
гадоў 60 таму, пасля вайны, быў надрукаваны маленькі квадрацік
урану і велізарная куча – піраміда вугалю. Гэты ўран дасць нам
велізарную колькасць электраэнергіі, танна, амаль бясплатна, якая
пойдзе на будаўніцтва райскага жыцця і камунізму. Зараз няма ні
таго, ні другога, а што будзе далей, ніхто не ведае. Самыя дрэнныя
прагнозы - праз 25 – 50 – 100 гадоў. Тут ніхто не дапаможа, такі
наш лёс. Мы суцяшаемся, мы адцягваем увагу, калі вырошчваем на
сваіх участках ягады, бульбу, моркву і іншую зеляніну і гародніну,
але ведаем, што нас чакае наперадзе. Але зрабіць нешта, выправіць
становішча мы не можам. Усе жывуць сённяшнім днём, мабыць,
адсюль такая п’янка. Будучы ў магазіне, я бачу, як дачнікі бяруць
віно, водку, піва. Купляюць і п’юць маладыя, сталыя і старыя. Адно
суцяшэнне - алкаголь затуманьвае мазгі і дае магчымасць пражыць
спакайней гэты дзень.
27 жніўня 2007 года
Прайшло шмат часу, і я ўзгадваю ўрача-неўрапатолага Куз-
няцову Валянціну Кірылаўну, якая лячыла мяне ў нашай 2-й гарад-
ской паліклініцы. Гэта было ў 1975 годзе падчас майго ўступлення ў
Саюз мастакоў. Я прайшоў у Віцебску і Мінску, а Масква затармазіла
прыём. Усё гэта ўступленне суправаджалася нярвовымі стрэсамі
дзякуючы ўсякім нядобрым людзям, якія не былі сапраўднымі
мастакамі. У мяне з’явіўся боль у вобласці сэрца, стан быў дрэн-
ны, працаваць я не мог. Звярнуўся да ўчастковага ўрача, і ён мяне
накіраваў да неўрапатолага Кузняцовай В.К. Запомнілася такая
размова. Яна кажа: “Каб выйсці з гэтага стану, вам трэба змяніць
прафесію, працу”. Я адказваю, што не магу, што мая праца – гэта сэнс
майго жыцця. Бо я мастак, да гэтага імкнуўся, і раптам усё кінуць,
перайсці на другую работу. Гэта проста немагчыма. Валянціна
Кірылаўна заўважыла: “Тады вы можаце загінуць, і ніякія ўрачы
вас не вылечаць. Як вы зробіце, ад гэтага залежыць ваша здароўе.
Адкажыце, калі ласка, чаго вы дасягнулі ў вашай прафесіі, у вашым
мастацтве?”. “Нічога, – адказаў я, - у дадзены момант, але я без гэтай
творчасці не магу”. “Ну, што ж, вам лепш знаць”. Яна лячыла мяне
супакойваючымі таблеткамі, прызначала эленіум. Тады яго давалі ў
аптэках без рэцэпта, зараз можна набыць толькі па рэцэпту. Яго на-
ват не выпісвае ўчастковы ўрач без кансультацыі неўрапатолага. Я
атрымаў ад яе шмат карысных парад, якія спатрэбіліся мне ў жыцці.
Гэта ўсё дапамагло мне выйсці з гэтага стану, перамагчы хваробу.
Я памятаю пра гэтую цудоўную жанчыну. Яна была невялікага ро-
сту, з прыгожй фігурай, прывабным тварам. Голас мяккі, прыемны.
Трымалася яна проста, размаўляла не павышаючы голасу. Калі Ган-
на Янкоўская працавала ў гэтай жа паліклініцы масажысткай, тая
параіла ёй паступаць у медуніверсітэт, што яна і зрабіла. Прайшоў
час, я паправіўся. Мяне прынялі ў Саюз мастакоў СССР. Мае спра-
вы і лёс пайшлі па правільным рэчышчы, але не без цяжкасцей. У
Кузняцовай В.К. было два сыны, скончылі медінстытут. Малодшы
пачаў працаваць хірургам-уролагам. Ён быў высокага росту, вельмі
прыгожы. Калі ён паехаў на спецыялізацыю ў Мінск, у інтэрнаце
сабралася кампанія, нешта святкавалі, выпівалі. Слава і яшчэ адзін
таварыш зваліліся з балкона і загінулі. Што паўплывала на вынік
яго лёсу, невядома. Мабыць, уяўнае геройства, алкаголь, мала-
досць, нявопытнасць, сварка, закаханасць... Цяжка судзіць, калі
няма чалавека. Загінуў малады прыгожы чалавек, хірург. Прынёс
непапраўнае гора родным і блізкім людзям. А самае страшнае – боль
і пакуты атрымала маці, Валянціна Кірылаўна, якая вельмі любіла
яго. Яна не магла змірыцца з гэтай стратай як чалавек і ўрач, як
маці. Яна бачыла яго ў сне. Ён прыходзіў да яе жывы і клікаў яе да
сябе. Хвароба набірала сваю моц, не было сіл працаваць і змагацца.
Заклікі Славы ўзмацняліся. Яна замкнулася ў сваім горы, яна не
жадала нікога бачыць, вельмі састарэла. Змірыцца са смерцю сына
было немагчыма. Яна ведала, што хутка прыйдзе канец пакутам.
Яе лажылі ў бальніцу, лячылі. Калі адчула, што хутка пойдзе з гэ-
тага жыцця, прасіла мужа і старэйшага сына нікога не клікаць. Яна
не хацела, каб яе бачылі на пахаванні знаёмыя, сябры і калегі. Хай
яе памятаюць усе такой, як яна была: прыгожай, разумнай, добрай.
Мы яе такой і памятаем.
Дарога каля дачы зарасла травой. Каб праехаць да дачы, яе
трэба было рэгулярна скошваць. Машыны тут не ездзяць, бо дарогу
перасякае ручай, утварыўся тупік. Зрэдку ў лес, альбо ў магазін ідуць
пешшу, таму тут добра, цішыня. Метрах у ста ад двара растуць але-
шыны, асіны, бярозы. Вельмі добры краявід для адпачынку. Па гэтай
дарожцы я прагульваюся, калі добрае надвор’е. Па абодва бакі дачы
ўчасткі не апрацоўваюцца. Яны зараслі пустазеллем. Гады два аль-
бо тры таму ўсё тут было апрацавана і засеяна. Жанчыны сварыліся
паміж сабою за мяжу. Зараз глеба нікому не патрэбна. Нехта памёр,
у некага ўжо не хапае сіл. Участкі пакідалі, дзікая трава бушуе. Мая
суседка Кацярына Міхайлаўна працавала шафёрам, два гады таму
памерла, але ж яна калісьці казала, што пракладзе трубу праз ручай
і не дасць нам вады. Час сцірае ўсё лішняе на сваім шляху. Вада
цячэ ў ручаі, а яе няма. Траву скошвае сусед для трусоў. Гэта муж-
чына моцнага целаскладу, высокага росту, з рыжымі валасамі, можа
выпіць некалькі бутэлек гарэлкі. Вялікі плуг цягне адзін. Жонка на-
зывае яго “Рыжы”. Сусед вельмі раўнівы. Жонка працуе бухгалта-
рам у кааператыве. Жанчына пенсіённага ўзросту, кульгае. Аднак
ёй ад свайго мужа няма спакою. Хоць ён чалавек працаздольны, усе
грошы аддае жонцы. Працуе і ніколі не ўпусціць калі нешта недзе
дрэнна ляжыць.
Па дарозе побач добрая дача. Год таму яе набылі Бабко-
вы Таццяна і Анатоль. Іх сын Антон працуе і завочна вучыцца ў
інстытуце. Уся сям’я дружна ўзялася за рамонт і добраўпарадкаванне
дачы. Пабудавалі адрыну, пралажылі дарожку з бетонных пліт да
адрыны і туалета. Пачалі капаць калодзеж. Пры разгрузцы было
разбіта адно колыца, заказалі яшчэ два. Нанялі працаўнікоў. З цяж-
касцю дабраліся да вады і выцягнулі два вялікіх камяні, а адзін так і
застаўся пад кольцам. Насупраць іх дома ёсць вадаём, яны заняліся
яго добраўпарадкаваннем. Час ад часу я захадзіў да іх і любаваўся
іх працай. Дачка іх у палажэнні, яна не магла працаваць, а зяць
дапамагаў. Прывозіў працаўнікоў, падобных на бамжэй, але сам
не працаваў. У бацькі, сына і зяця свае іншамаркі. Усе гэтыя людзі
добрыя і ветлівыя, і мы ставіліся адзін да аднаго з павагай. Я па-
добраму зайздрошчу гэтым маладым людзям, а мы старыя, моцы ў
нас няма, і трэба развітвацца з дачай. Вясной, калі я быў старшынёй
кааператыва, прыходзілі пакупнікі. Прадавалася дача на закінутым
участку недалёка ад маёй дачы. Было некалькі пакупнікоў, пыталіся,
ці буду я прадаваць сваю дачу, я адказваў, што буду прадаваць во-
сенню. Я зразумеў, што попыт на дачы ёсць, але мой агарод быў
засеяны, і прадаваць было шкада. Я запісаў нумары тэлефонаў,
праз некаторы час патэлефанаваў. Дачу яны ўжо набылі.
Калі быў у Віцебску, зайшоў у рэдакцыю газеты “З рук у рукі” і папрасіў
надрукаваць маю аб’яву. Прадаецца прыгожая двухпавярховая дача.
Ад Віцебска знаходзіцца на адлегласці 15 км. Ёсць участак 6 со-
так. З гораду ходзіць аўтобус два разы на дзень. Ёсць сарай, гараж,
туалет. Побач – ручай, крыніца. Тэлефанаваць на сотавы тэлефон.
Прыходзіў зяць Бабковых, глядзеў дачу і сказаў, што яго знаёмыя
хочуць набыць дачу. Праз некалькі дзён прыехалі людзі – муж з
жонкай і двума маленькімі дзяцьмі. Месца ім спадабалася, але дача
ім не падышла, таму што яна летняя. Калі тэлефанавалі пакупнікі, я
хадзіў на аўтобусны прыпынак і сустракаў людзей, а потым мы ехалі
глядзець дачу. У гэты час на градках было шмат рознай зеляніны:
кабачкі, вялікі гарбуз, вялікія качаны капусты. У доміку віселі звязкі
цыбулі і часнаку. Прыязджала адна маладая пара глядзець дачу, яна
ім вельмі спадабалася, але жанчына сказала: “Печ зроблена па-
чорнаму”, - бо ў доміку стаяла печка-буржуйка з праведзенай праз
акно трубой. Для таго каб прадаць, трэба прывесці дачу і прыбудо-
вы ў належны выгляд. Домік не быў абклеены новымі шпалерамі,
і гэта зніжала шанс яго прадаць. Але пакупнікі не надавалі гэтаму
вялікага сэнсу. Згусткі эмоцый, пачуццяў і перажыванняў адольвалі
нас з жонкай. 17 гадоў жылі, працавалі, адпачывалі на дачы.
Было куды прыехаць. Зараз трэба было прадаць, пакінуць і больш сюды
не прыязджаць. З’явіліся новыя пакупнікі. Дзве жанчыны мала-
дыя і жанчына сярэдніх гадоў. Дача ім вельмі спадабалася, і яны
паабяцалі прыехаць на наступны дзень і аформіць дагавор куплі-
продажу. Але з раніцы прыехаў па аб'яве мужчына гадоў сарака і я
дазволіў паглядзець дачу, яна яму спадабалася. Па дарозе дадому ён
патэлефанаваў жонцы, і яна папрасіла мяне не прадаваць, пакінуць
ім, яны заплацяць больш. Я згадзіўся і адмовіў першым пакупнікам.
Раніцай яна патэлефанавала і паведаміла, што яны перадумалі ку-
пляць нашу дачу, для гэтага ў іх знайшлося шмат прычын. Але ж
я адмаўляў многім пакупнікам. Гэта здарылася таму, што ў мяне
не было такога вопыту. Пасля гэтага я патэлефанаваў папярэднім
пакупнікам, але яны адказалі, што ўжо купілі дачу. Я зразумеў,
што паступіў з імі няправільна і што трэба пачынаць усё спачатку.
Прыйшлося зноў даваць аб’яву ў газету. Вельмі згадзіўся мабільны
тэлефон. Многіх пужала тое, што наша дача на балоце. Але ж
многія тэлефанавалі і пыталіся, з чаго яна пабудавана і ці ёсць печ.
Я ўсім адказваў па тэлефоне на іх пытанні. Вось з’явіліся новыя
пакупнікі. Муж з жонкай прыехалі на “Газелі” белага колеру. Яны
маладыя, у іх ёсць сын 14 гадоў. Агледзелі дачу, ручай, і я параіў ім
выкапаць вадаём, куды будзе паступаць свежая крынічная вада, дзе
будзе вадзіцца ўсякая рыба. Для гэтага можна будзе ўзяць суседскі
пустуючы ўчастак. Ім мая ідэя спадабалася. Я паказаў ім дагледжа-
ны суседскі вадаём. Яны згадзіліся набыць дачу і папрасілі нікому
яе не прадаваць. Раніцай мы сустрэліся ў горадзе ў натарыуса Пер-
шамайскага раёна з маім сведкай Генадзем Паўлавічам. Натарыус
паведаміла, што патрэбна распіска, а пячатка натарыуса не патрэб-
на. Тады мы выйшлі і саставілі распіску, распісаліся. Так і адбылася
купля-продаж дачы. Я паехаў на дачу, а пакупнікі мае сказалі, што
паедуць па сваіх справах на два тыдні. Мы пачалі наводзіць на дачы
парадак, каб пра нас не думалі дрэнна.
Надвор’е было добрае, і мы дажывалі на дачы апошнія дні.
Я вывозіў усялякія рэйкі і планшэты, якія спатрэбяцца мне ў пра-
цы.
У канцы верасня было добрае надвор’е, тэмпература вы-
сокая, расслабіўся. Надыходзіць дрымотнасць, млявасць. Надвор’е
заклікае да адпачынку і сну. Бяру спінку ад сядзення з грузавой ма-
шыны, яна мяккая. Кладуся на яе, чую лёгкі ветрык і хутка засынаю.
Спаў каля дзвюх гадзін. Адчуваю – баліць нага ў суставе. Пасля
шмаравання сустава боль сціх, і я на наступны дзень паўтарыў тое
самае. Паколькі я спаў на жываце, то застудзіў хрыбетнік. Раніцай
з’явіўся боль у паясніцы, але я працягваў працаваць. Раскладваў
на падлозе графічныя малюнкі, потым збіраў іх. У выніку боль у
паясніцы ўзмацніўся, я не мог падняцца з ложка. Пасля масажу і
шмаравання боль некалькі сціх. Было зразумела, што без уколаў
я не абыдуся. Паколькі лекаў для ўколаў у нас не было, давяло-
ся пазваніць сястры жонкі, урачу хуткай дапамогі. Яна паабяцала
прыехаць з лекамі. На наступны дзень да нашай дачы пад’ехала
іншамарка, з якой выйшаў прыгожы малады чалавек, за ім выйшла
Ганна. Калі яны зайшлі ў дом, я убачыў, што малады чалавек быў
апрануты як сучасны рок-музыкант, з доўгімі валасамі.
Гэта быў сусед Ганны. Яна аглядзела мяне і зрабіла тры ўколы.
І мазь “Кетанол” прывезла з сабой. Пасля актыўнага лячэння я змог устаць з
ложка і паварушыцца. Прызначанае лячэнне трэба працягваць пяць
дзён. Прыехалі Вераб’ёвы Лена і Саша, новыя гаспадары дачы.
Ядвіга адчыніла варотцы. Яны захйшлі ў дом. Я засцілаю ложак і
трымаюся за палку. Павіталіся, і я адразу кажу Лене, чаму я прадаю
сваю дачу. Я зразумеў, што яны нас зразумелі адразу. Мы абышлі
дачу, адрынулі гараж. Я паказаў, што мы пакідаем ім, а што забіраем
самі. Баючыся, каб не злегчы ў ложак, мы пачалі збірацца. Праз
два дні мы паспяхова прыехалі ў віцебскую кватэру. Праз два дні
Вераб’ёвы прывезлі на сваёй машыне куханную шафу і мальберт.
Я аддаў ім ключы ад дачы. На агародзе заставалася несабраная ка-
пуста, за якой мы прыехалі пазней. Па дарозе дадому заехалі да
Ганны і далі ёй два вялікіх качаны. Ганна заўсміхалася і накарміла
нас гарачым абедам. Мы паразмаўлялі пра нашы і іх праблемы і
паехалі ў гараж. Там мы павесілі качаны храпкамі дагары, каб яны
лепей захоўваліся. На гэтым з дачай было пакончана. Зараз трэба
было гатаваць машыну да тэхагляду. За лета машына была пафар-
бавана, зашпаклявана, зачышчана. Гатовячыся да тэхагляду, змяніў
рулявую цягу, крэставіну і ацяпляльны кран, падцягнуў вось ківача.
Машына, нягледзячы на тое, што ёй 25 гадоў, выглядае быццам но-
вая. Выбраў сонечны дзень і паехаў на тэхагляд. Заязджаю, пачы-
наецца праверка тармазоў колаў, сігналізацыі і асвятлення і ўсяго
астатняга. Была выяўлена няспраўнасць восі ківача. На станцыі
тэхабслугоўвання няспраўнасць была ліквідавана. Еду на тэхагляд,
дзе выпісваюць дакументы пра тое, што машына спраўная і можна
на ёй ездзіць на працягу аднаго года.
24 кастрычніка 2007 года
Іду на выставу ў музей сучаснага мастацтва ў Віцебску
Андросава Віктара. Памятаю, калі ён прыехаў у Віцебск. У адным
цэхе ў бедным памяшканні мы выконвалі афарміцельскую работу.
Зараблялі грошы на жыццё. Я першы прыйшоў на выставу. Віктар
быў рады майму прыходу, ён хацеў мне патэлефанаваць, але не ведаў
нумар майго тэлефона, але я прыйшоў сам. Абыйшоў павольна ўсю
выставу. Многія творы я бачыў на іншых выставах. Я добра ведаю
яго творчасць і жывапіс. Некаторыя творы я бачыў упершыню, і мне
было цікава з імі пазнаёміцца. Сабраліся гледачы, мастакі, людзі,
якіх ён маляваў. Мастак Лютко А., скульптар Магучы В., Ізаітка А.
і іншыя. Гледачоў было няшмат. Была з бібліятэкі Транкевіч А., яна
заўсёды наведвае выставы мастакоў. Урачыстую частку адкрыла га-
спадыня зала Алена Уладзіміраўна. Цёплымі словамі павіншавалі і
іншыя. Выступіў і паэт Барыс Беляжэнка. Чытаў вершы Пушкіна.
У асноўным усё праходзіла цікава. Засталася невялікая групка за-
прошаных пасля адкрыцця. У малым зале адбыўся невялікі фуршэт.
Тут і пачалося самае цікавае. Я здзівіўся, што В. Андросаў добра
спявае, асабліва добра ў дуэце з супрацоўніцай “КІМа”. Я падумаў,
што вось так трэба яму пісаць свае карціны. Чытаў свае вершы Ба-
рыс Беляжэнка. Асабліва спадабаліся яго юмарыстычныя вершы.
Усім яны спадабаліся. Ён быў задаволены. Вечар праходзіў цікава,
з гумарам і вяселлем. Такія вечары і фуршэты адбываюцца рэдка. Я
добра адпачыў і прыйшоў дадому ў добрым настроі. У кастрычніку
2007 года ў музеі сучаснага мастацтва была выстава мастака Фалея
і яго жонкі. Працуюць выкладчыкамі ў тэхналагічным універсітэце.
Мне спадабалася выстава. Скупымі сродкамі выказана вельмі шмат.
Пабудова кампазіцыі – вось аснова выказвання думкі. Яму гэта
ўдалося. Я адчуў задавальненне ад гэтай выставы.
На сходзе Саюза мастакоў у Віцебску я пазнаёміўся з ма-
стаком Фалеем і павіншаваў яго з выставай. Яму было прыемна па-
чуць добрыя водгукі пра выставу.
Пасля выставы Андросава В. адкрылася выстава
А.Краўчанкі. Усе творы выкананы ў абстрактнай форме. Ёсць
цікавыя творы. Каларыт змяняецца, але ж форма застаецца ра-
нейшай. Пераходзіць з адной карціны ў другую. Назвы чыста
літаратурныя, складаюцца з некалькіх слоў. На мой погляд, не ад-
павядаюць абстрактнаму жывапісу. Назва не адпавядае вобразу
карціны. Гэта менавіта маё меркаванне, і я раблю вывады асабіста
для сябе.
У першых лічбах лістапада, напярэдадні справаздачна-
выбарнага сходу, адкрылася ў музеі – у ратушы – выстава Скава-
родка А. у невялікім пакоі. Эцюды з розных пленэраў. Пра гэта мне
паведаміла Алена Іванаўна, бухгалтар. Мы пайшлі на выставу, калі
даведаліся, што ён усіх запрасіў. Калі я сустрэўся на выставе з ма-
стаком, ён апраўдваўся, што было некалі, і прасіў перадаць усім
прывітанні каб прыходзілі на яго выставу. Сабраліся мастакі, сябры,
знаёмыя, журналісты. Пачалося адкрыццё. Скавародка падыходзіць
да мяне, бярэ пад руку і прапануе мне як старэйшаму мастаку, ска-
заць некалькі слоў пра яго выставу. Усе казалі добрыя, цёплыя сло-
вы ў адрас мастака і яго выставы. Мне запомнілася выступленне
яго сябра, які сказаў, што Скавародка быў нецярпімым да іншых
мастакоў, яго распірала высокае меркаванне пра сябе адзінага. Вось
састарэў, супакоіўся. Што тычыцца пленэрных эцюдаў, то яны вы-
кананы ў тэхніцы постімпрэсіянізму. Прыгожыя відзікі. Аднак ёсць
некалькі твораў, якія заслугоўваюць увагі. З-за сваіх нахабных без-
культурных паводзін у адносінах да мяне мяне здзівіў намер на
збліжэнне са мной. Мабыць, гэта разлік перад выбарамі старшыні.
Яго срок заканчваўся ў гэтым месяцы. Быў маленькі фуршэт. Усе
расслабіліся, выпілі чырвонага віна. Размовы, успаміны. Нех-
та доўгі час некага не бачыў, быў рады сустрэчы. Я доўгі час не
вітаўся са Скавародкам. Праходзілі гады, мы абыходзілі адзін адна-
го, не размаўлялі. Зараз мы вітаемся. Часам размаўляем пра нешта
нязначнае. Так, дзеля прыстойнасці.
13 лістапада 2007 года
Справаздачна-выбарны сход мастакоў Віцебску і Віцебскай
вобласці. Выбары старшыні і праўлення. Сход прызначаны на 11
гадзін. З Мінску на сход прыехаў Басалыга У.С., які падышоў да
мяне, павітаўся са словамі: “Прывітанне земляку”, і пайшоў за стол
прэзідыума. Скавародка адкрыў сход. Была праведзена за спра-
ваздачны перыяд работа, у выніку якой запазычанасць у памеры
50 мільёнаў была ліквідавана, і зараз ёсць у рэзэрве 6 мільёнаў
рублёў. Было праведзена шмат выстаў і іншай работы. Праца
старшыні праўлення была прызнана здавальняючай і старшынёй
праўлення адкрытым сходам быў прызначаны Скавародка А. У
спрэчках выступіў я і адзначыў, што былыя кіраўнікі былі дрэн-
ныя. Адзін пабудаваў дачу, другі набыў іншамарку, трэцяя брала ха-
бар. Паўстае пытанне, хто іх прызначыў на гэтыя пасады? Абіралі
вы, тыя, хто сядзяць у зале. Карміліся ў іх, прыніжаліся перад
імі. Шылко В. запытаўся ў мяне пра маё меркаванне наконт рабо-
ты старшыні. Я адказаў, што нешта зроблена, але старшыня яшчэ
многа можа зрабіць. Выступалі іншыя мастакі, у састаў праўлення
былі ўведзены іншыя людзі. Другім пытаннем быў прыём у члены
Саюза мастакоў. Раздалі бюлетэні і абвесцілі перапынак. Басалыга
У. падышоў да мяне і прапанаваў зайсці ў майстэрню. Мая май-
стэрня на чацвёртым паверсе. Ад гарбаты ён адмовіўся і паглядзеў
мае творы. Нешта яму спадабалася, нешта – не. Басалыга робіць
прыгожыя графічныя творы, і яму падабаецца жывапіс Шчамялёва.
Я ў сваім жывапісе даю сэнсавую нагрузку і кампазіцыю, і мне не
падыходзіць прыгожы жывапіс. Мы ўспаміналі тых, хто ўжо сышоў
з жыцця з тых, хто быў у нашай групе ў вучылішчы. Гэта Галёркін
В., Гусеў У., Варановіч А. Пра іншых мы не ведаем. Басалыга сказаў,
што яму не сорамна за мяне, хоць раней ён ніколі не заходзіў да мяне
ні дамоў, ні ў майстэрню. На працягу шасці гадоў ён прыязжаў у
Віцебск па рабоце, але пазбягаў мяне. Я звяртаўся ў Саюз мастакоў,
каб мяне вызвалілі ад платы за майстэрню, улічваючы мой узрост
і падараваныя творы (Слуцкаму краязнаўчаму музею - 350 твораў,
Віцебскаму музею - 180 твораў, 36 твораў Грэскай СШ), але мне
ў гэтым было адмоўлена. Яго прыход да мяне ў майстэрню быў у
нейкай меры нечаканым, але я ні на што не скардзіўся і нічога не
прасіў. Басалыга прапанаваў выпусціць альбом маіх работ, але гэта
каштуе 3000 долараў, для мяне гэта вельмі дорага. Мы гаварылі пра
сваё здароўе, пра свае хваробы, але, нягледзячы на іх, мы працуем
па меры магчымасці. Калі-небудзь гэтыя працы будуць ацэнены,
калі яны захаваюцца. Так сказаў Басалыга. Падараваў яму гэблік. У
яго іх невялікая калекцыя. У 18 гадзін ён ад’ехаў у Мінск. Магчы-
ма, гэта наша апошняя сустрэча.
23 лістапада 2007 года
У музеі сучаснага мастацтва адкрылася выстава Іванова
Барыса з Оршы. Яе тэма - адыход чалавека ў іншы свет, на праця-
гу існавання ўсяго чалавецтва, хутчэй так азначылі тэму ўсе тыя,
хто выступаў: гэта адзіны праект, нібыта адна карціна, адна тэма.
Гэткі марскі адыход з гэтага свету. Я б сказаў, добраахвотны рух
да смерці. Мастак Шылко В. падчас выступлення казаў: “Жывіце
прыгожа, пейце віно, кахайце прыгожых жанчын і ідзіце. Альбо
ўсё роўна пойдзеце, без барацьбы, ціха і мірна”. Мастак жадаў
паказаць нейкую сувязь таго свету з сучасным, але гэта асабіста
яго філасофія, яго меркаванне. У сваім праекце ён выкарыстоўваў
тэхніку калажа. Вялікія па памерах палотны, у асноўным чорнага
колеру. Выстава нечаканая і, на мой погляд, цікавая. Загадчыца му-
зея Кірылава сказала, што толькі вялікім і моцным мастакам паду-
ладна такая тэма. Ну што ж, паглядзім, ці так гэта. Аўтар выставы
сам мастацтвазнавец. Будучыя знаўцы мастацтва, магчыма, пац-
вердзяць гэта. Нам, сучаснікам, застаецца прыняць альбо адхіліць
гэтае бачанне мастака і яго светапогляд.
Сакратар Саюза мастакоў В. Шылко падыходзіць да мяне і
кажа, што я буду выстаўляцца са сваёй юбілейнай выставай, прысве-
чанай 75-годдзю, у 2008 годзе ў музеі сучаснага мастацтва. Кірылава
была супраць: няхай выстаўляецца ў іншых музеях. Я запытаўся,
чаму яна супраць. “Не ведаю, - адказаў ён, - ёй падабаецца толькі
Малей”. Я так і застаўся ў роспачы – ці то я ёй не падабаюся, ці мае
карціны. Шмат хто з мастакоў адзначаў, што мае творы – сучасныя.
Я і раней заўважаў, што яна, калі ладзіліся цікавыя выставы, не ха-
цела, каб я прымаў у іх удзел. Знарок казала дату, калі прыносіць
творы, а потым, калі я збіраўся прынесці, казала, што ўжо занадта
позна… І вось пасля ўсяго гэтага яна падыходзіць да мяне, вітаецца
і падае руку. Я падаю ёй і пытаюся, у чым справа? Думаў, будзе
размова пра маю выставу. Аказваецца, не. “Здымайе верхняе адзен-
не,” - сказала яна і пайшла. Вось бачыце – вітаецца, падае руку,
але не жадае, каб я выстаўляўся тут. Мабыць, яна баіцца, каб з
гэтага чаго не выйшла. Шылко В. кажа: “Пасылай усіх на…
Мы вырашылі, што ты будзеш выстаўляцца тут, так і будзе!”. Я жадаў
выставіць свае карціны ў ратушы, каб адразу перадаць іх музею і не
завозіць больш у майстэрню. Вагаўся ў сваім рашэнні дзе зрабіць
выставу. Калі Кірылава В.І. была супраць, я вырашыў выставіцца ў
яе зале. Усё гэта адбудзецца праз 6 месяцаў. Пажывём – пабачым, як
усё атрымаецца, але ж галоўнае, што ўсе мае юбілейныя выставы
адбываліся тут, і усё праходзіла выдатна, з поспехам. Няхай яе сум-
ленне будзе з ёй. А мы будзем рабіць сваю справу. Раней у гэтым зале
Кірылава праводзіла розныя мерапрыемствы з нагоды “Квадрата” –
карціны К. Малевіча. Не асвядоміць “Квадрат” – гэта бязглузда, бо
яго асвядоміў увесь свет. Аднак у спрэчках я казаў: “Паглядзіце на
беларускі арнамент, там столькі квадратаў!” Так, гэта было адкрыц-
цё, але ж гэта не значыць, што пасля яго мастакам няма чаго рабіць.
Прырода, навакольны свет, у якім мы жывём, адкрыцці ў навуцы і ў
розных відах мастацтва, развіццё мозга чалавека. Я думаю, хопіць
для ўсіх пакаленняў мастакоў. Што ім рабіць і як пісаць? У наш час
галоўнае - не адкрыццё форм, а тое, што жадае мастак паведаміць і
перадаць іншым пакаленням.
6 снежня 2007 года
У музеі сучаснага мастацтва адкрылася выстава Слепава
А.А. А тэма яго творчасці - заганы чалавека і чалавецтва, усё тое
дрэннае, што ў нас прысутнічае, нехта з гэтым змагаецца, нехта
не. Мы з гэтым жывём. На выставу прыйшло шмат народу. Сябры,
мастакі, выкладчыкі, знаёмыя, студэнты. Як кажа сам аўтар, у ас-
нову пакладзены творы Булгакава, а ён як бы ілюструе іх, але ёсць
і вольная трактоўка тэмы. Стрыжнем выставы з’яўляецца скульп-
тура Дон Кіхота. Тыя, хто выступаў, так і адзначалі, яны знаходзілі
саміх сябе ў гэтых творах. Дэфармаваная форма выказвання даве-
дзена да гратэску, пакідае непрыемнае ўражанне пры поглядзе на
карціну. Так, гэта непрыгожыя карціны, і іх не павесіць над кана-
пай, але яны выказваюць усё тое, на што здольны чалавек. Па сло-
вах аўтара, многія з афіцыйных асоб не прыйшлі на выставу, хоць
ён і запрашаў. Па словах Слепава, усе заганы прысутнічаюць і ў яго
ў нейкай меры, але ён змагаецца з імі. Нашы майстэрні размешча-
ны побач, і я быў сведкам яго тварэнняў. Выстаўляў у калідоры,
разглядаў цэлымі серыямі. Працуючы і напяваючы песні, з гума-
рам і афарызмамі, не падобна на тое, каб ён хваляваўся. “Гэта маё
прыкрыцце і абарона,” - адказваў ён падчас размовы на гэтую тэму.
“Майстар і Маргарыта” Булгакава сталі асновай для стварэння цэ-
лай серыі твораў. Тэхніка выканання – графіка, але даволі вялікіх
памераў, выкананы пастэллю на паперы, якая наклеена на кардон,
ДВП. Выглядае як жывапіс, шмат хто блытае.
20 снежня 2007 года
Адкрылася выстава “Калядная” ў музее сучаснага мастацт-
ва. На гэту выставу даў і я дыптых, дзве творчыя працы на тэму
“Пакланенне і адхіленне”. Тэхніка выканання – кардон, алей. Белы
і карычневы тон. Форма простая, умоўная, у цэнтры – фігура, якая
сімвалізуе Хрыста, а людзі пакланяюцца, у другім творы – людзі ад-
варочваюцца. Гэта знакавая работа, і яе трэба ўспрымаць як сімвал.
Хто зразумеў іх, той падыходзіў і віншаваў мяне з гэтым творам. Мы,
усе мастакі, закаханыя ў свае работы – карціны. І толькі моцны ма-
стак можа ўбачыць і ацаніць іншага мастака. Астатнія адмаўляюць.
Павесілі ў не вельмі ўдалым месцы. Так мне здаецца, але нічога не
зробіш, ды толькі добрая работа і ў дрэнным месцы добра выгля-
дае. Цікавыя творы і ў іншых мастакоў. Часам вылучаюцца мала-
дыя мастакі сваім непасрэдным бачаннем свету. У агульным сэнсе
– выстава мяккая, прыгожая, навагодняя – “Калядная”.
6 студзеня 2008 года
Заўтра Ражство Хрыстова. Патэлефанаваў у Грэск свайму
брату Вітко Васілю. У яго 7 студзеня юбілей - 70 гадоў. Сабраліся
там усе родныя і яго сябры. Ён мне тэлефанаваў да Новага года
і запрашаў на дзень нараджэння, але мая хвароба і вялікая адлег-
ласць не далі мне магчымасці быць з імі побач. Пажадаў яму ўсіх
выгодаў, даўгалецця, здароўя і ўсяго, чаго ён жадае, пажадаў, каб
свята прайшло весела і радасна, і перадаў ад мяне прывітанне ўсім
радным і знаёмым. Слухаю ў трубку, а там у яго чуваць шум і гоман,
вясёлы смех гасцей. Я пішу гэтыя радкі, а ў гэты час там, у брата
Васіля, госці і родныя святкуюць і весяляцца, сабраўшыся разам.
Я б таксама жадаў быць там, але страх перад хваробай і дарогай
перамог. Бо трэба ехаць 400 кіламетраў, у дарозе ўсё можа быць, і
ніхто не акажа прафесійнай медыцынскай дапамогі. Таму я сяджу
ў кватэры і пішу. Паеду вясной альбо ўлетку, тады і сустрэнемся
ўсе родныя.
Перад Новым годам задумалі рамонт кватэры. За шмат
гадоў пабел столі сцямнеў, на кухні, у ваннай, усюды. Трэба даклеіць
плітку на кухні, у ваннай і туалеце. Знайшоў майстра з перша-
га пад’езда. У яго была плітка, зараз такую не робяць. Згадзіўся і
зрабіў. Я дапамагаў яму і заплаціў столькі, колькі ён сказаў. Столі
сам з’мываў і фарбаваў акрылавымі фарбамі. Атрымалася добра,
бела. Змяніў ракавіну на кухне, зрабіў тумбачку пад ракавіну. За
сорак гадоў згніла пліта ДСП, выпілаваў кусок і паставіў новую. За-
сталося палаць лінолеум. Пасля свят трэба адпачыць, баляць рукі,
спіна баліць і аддае ў плячо, галаву нельга павярнуць. Шмаруюся
маззю, крыху дапамагае.
Трэба пісаць карціны, але здароўе не дазваляе. Час не стаіць
на месцы – ідзе і валачэ за сабой жыццё. Хочацца шмат чаго зрабіць.
На носе выставы 2008 года – у Слуцку і Віцебску, а сіл застаецца
ўсё менш. Як падумаю, страшна робіцца. Але нічога, як-небудзь
павінен здолець. Трэба раздаць карціны музеям, а потым пісаць но-
выя. Але калі ёсць задумкі, падчас робіш наадварот. Прыходзіш у
кватэру і бачыш – усё чыста і прыгожа, і гэта зрабіў сам з дапамогай
Ядвігі Андрэеўны. Тады і настрой робіцца лепей. Адпачываеш, ад-
чуваеш задавальненне.
16 студзеня 2008 года
70 гадоў Віцебскай вобласці спаўняецца 18 студзеня 2008
года. Да гэтай даты адкрылася выстава мастакоў Віцебска і вобласці.
Праўленне распарадзілася – па дзве работы з кожнага мастака. Я
прадаставіў таксама дзве карціны: адна “Плошча Перамогі”, дру-
гая - “Краявід санаторыя «Лётцы»”. Выстава святочная, афіцыйная.
З музычнаго вучэлішча запрошаны студэнты, выконвалі класічную
музыку. Народу было шмат, прысутнічала тэлебачанне. Былі
прадстаўнікі гарадской і абласной улады. Да адкрыцця сустрэў
скульптара Магучага В., павіталіся. Учора, падчас складання
экспазіцыі, знялі з выставы яго работу – партрэт Давіда Сімановіча.
Магучы ўзяў і зноў паставіў свой твор на былое месца. Але калі
прыйшла намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама,
яна дала ўказанне зноў зняць партрэт. Супрацоўнікі выставачнай
залы зрабілі гэта. Ніякіх жывых герояў не павінна быць. Яна раст-
лумачыла Сімановічу Д., што не можа сказаць, чаму так трэба. “Я
растлумачу вам сам-насам,” - сказала яна. Гэта трэба рабіць, маю-
чы на ўвазе паўторнае выстаўленне. Сімановіч кажа, што мы гэта
ўжо праходзілі. Зразумела, вядомаму паэту Віцебска і Рэспублікі
Беларусь быў сапсаваны настрой, і гэта закранула яго глыбока.
Магучы выставіў яшчэ адзін партрэт – Акружной Святланы, але
яго не знялі. Выступаючыя на выставе многа казалі пра дасягненні
Віцебскай вобласці. Усё прайшло ў святочным настроі. Усе былі за-
даволены, акрамя аднаго, і гэта пачало хутка распаўсюджвацца ся-
род інтэлігенцыі. Я папрасіў В. Магучага зняць мяне на фоне маіх
работ, у мяне з сабою быў фотаапарат. Урачыстая частка скончыла-
ся і пачаўся агляд выставы.
Краязнаўчы музей арганізаваў сваю выставу, прысвечаную
гэтай даце, з фондаў музея. Усе жадаючыя пайшлі на адкрыццё ў
музей. Калі мы прыйшлі туды, там ужо быў старэйшы мастак Явіч
П.М., яму 90 гадоў. Ён быў на мыліцах, зламаў сцегнавую костць.
Стаяў перад сваімі работамі, партрэтамі былых кіраўнікоў і вай-
сковых начальнікаў. Былі выстаўлены работы многіх мастакоў,
якія ўжо сышлі з жыцця: Каржанеўскага, Талкача, Дзежыца, Вярэ-
мава, Кухарава. Некаторыя творы таго часу з’яўляліся мастацкімі
рэпартажамі з будаўніцтваў жылых дамоў, заводаў і фабрык. Але
ёсць і творы мастацтва. Я доўгі час стаяў перад краявідам Вярэмава
Вані. Мастак не паспеў уступіць у Саюз мастакоў, памёр у мала-
дым узросце ад раку, але тое, што ён зрабіў, – гэта мастацтва. Яго
краявід – эпічнага плану. Неба светлае, з адной цемнаватай плямай,
далей – глеба, лес, у лесе – рака, светлая, усё напісана шырока і
абагульнена. Заварожвае, не адвесці вачэй. І гэта напісана ў той час.
Здаецца, што гэта напісана сёння.
Пачалася ўрачыстая частка. Выступала намеснік кіраўніка
аддзела культуры аблвыканкама, дырэктар музея і інш. Усе казалі
пра добрае і прыемнае. Выступіў і мастак Гумен Ф. з крытыкай
арганізацыі выставы. Ён сказаў, што зараз Віцебск з’яўляецца шко-
лай акварэлістаў, вядомай у Беларусі і за яе межамі, але ніводнага
акварэльнага твору, у тым ліку і яго, не выстаўлена. Яму пачалі пя-
рэчыць, але ён спыніў іх. Трэба зразумець яго: ён падараваў музею
больш за 300 акварэлей, і ніводнага твора не выставілі. Крыўдна
за іх. Ён, Фелікс Гумен, выйшаў з Саюза мастакоў у знак пратэсту,
яму не далі званне заслужанага дзеяча мастацтваў. “Ад гэтага Саю-
за няма ніякай карысці, - сказаў аднойчы ён. - “Таму мне там нечага
рабіць”. Загадчыца выставачнай залы сучаснага мастацтва сказа-
ла, няхай бы ён прынёс да іх свае аварэлі, яны б выставілі у сябе.
Урачыстая – афіцыйная – частка скончана, выступілі хто жадаў, усе
разыходзяцца, усміхаюцца, задаволены. Ідзе Гумен Фелікс, твар
чырвоны, нервы на мяжы, але ж у яго хворае сэрца. Магло быць і
горш, яму нельга хвалявацца.
Пачалі разыходзіцца, пайшоў і я. Выйшаў з музея, адчуў
боль у вобласці сэрца і пад лапаткай, хутчэй за ўсё пазванок дае
сабе знаць, бо гэта было ўжо неаднойчы, і на дачы, і дома. Сеў на
лаўку на прыпынку, крыху адпачыў, праехаў на аўтобусе адзін пры-
пынак, потым на трамваі. Добра, што нехта ўступіў месца. Даехаў.
Трохі паеў, выпіў гліцэрыну, ружовую таблетку, якая доўгі час тры-
мае сасуды ў пашыраным стане, нацёр спіну маззю і заснуў на ка-
напе, раніцай стала лепей. Доўгі час быў на нагах, мабыць, стаміўся
ад усяго. На наступны дзень быў дома.
Потым пайшоў у майстэрню. Там халодна, топяць так -
трохі батарэі цёплыя, а грошы бяруць. У такіх абставінах праца-
ваць жадання няма. Тэлефаную Магучаму В., скульптару, ён адліў
у гіпсе мой партрэт, трэба абмеркаваць, як таніраваць і прыбіраць
швы. Заўтра Ражство, ён у майстэрні, іду да яго. Заходжу – у яго
жанчына з тэатра, сядзім моўчкі. Валера прадстаўляе мяне, кажа
абодвум хвалебныя словы. Я маўчу, п’ём гарбату. Яна задае мне
некалькі пытанняў. Я не паспяваю адказаць, задае наступнае і так
далей. Я стаміўся гаварыць, а яна – задаваць пытанні. Пайшлі. Я да-
стаю з сумкі маленькую бутэлечку грамаў на 300. Там грамаў 150,
мне здавалася, каньяку, дастаю крэветкі, печыва, цукеркі. Разліваю:
Валеру 40 грамаў, мне – 20. Выпіваем за Новы год, за стары, за
Ражство. Гляджу, Валера зморшчыўся, непрыемны выраз твару, мне
таксама здалося кіслым. Я кажу: “Нешта не так, гэта не каньяк”.
“Гэта звычайнае віно”, - адказаў ён. Я прашу прабачэння. Ён: “Усё
добра”. Я зрабіў гэта не знарок.
Званок яму на мабільны. Прыходзіць іншая жанчына,
пачаставалі яе віном, якое засталося. Прынесла яго фотаздымак на
фоне скульптурнага партрэта Акружной Светы, народнай артысткі.
Размова пра тое, пра сёе, я захацеў пайсці. Валера затрымаў мяне.
Хутка яна пайшла. Пайшлі ў цэх, завялі гутарку пра скульптуры і
пра мой партрэт. Званок. Прыходзіць трэцяя жанчына, скрыпачка з
музычнага вучылішча. Запрасіў на гарбату, яна адмовілася. Казала,
што няма часу, трэба ісці граць на банкеце ў гонар свята вобласці.
Валера папрасіў яе зрабіць некалькі здымкаў нас з ім на фоне майго
партрэта. Пагутарыла па мабільным і пайшла. Сядзім і п’ём гарба-
ту, абмеркавалі ўсе пытанні. Званок. Тэлефануе Сімановіч Д., ізноў
тое самае пытанне - пра зняцце яго партрэта з выставы, крыўда і
боль не кідаюць яго. Я не чуў размовы, але было зразумела па адка-
зах Валеры. Збіраюся ісці. Званок на мабільны Валеру. Я пытаюся:
“Ізноў жанчына?”. Ён з усмешкай адказвае: “Так”. “Да, не даюць
табе працаваць, хоць не прыходзь да цябе. Яшчэ не так позна, яшчэ
да ночы, можа, прыйдзе і пятая”, - з усмешкай сказаў я. Мы абодва
засмяяліся. Я сабраўся і пайшоў, сеў на аўтобус і паехаў дадому.
23 студзеня 2008 года
У краязнаўчым музеі адкрылася выстава пленэра, прысве-
чаная мастаку Хруцкаму. Гэтая выстава праходзіла ў г. Новалукомлі
ў зале станцыі Лукомскай ДРЭС. Кожны мастак, удзельнік пленэра,
даў па тры работы для выставы. Кіраўніцтва станцыі дала транс-
парт для выезду мастакоў у прыгожыя мясціны для напісання
эцюдаў. Потым там была нарада энергетыкаў. І выстава была да-
рэчы. У канцы студзеня выставу прывезлі ў Віцебск. Сабраліся
мастакі, супрацоўнікі музея і малады дырэктар. Былі журналісты,
тэлебачанне. На выставе былі прадстаўлены фотаздымкі і дырэкта-
ра станцыі, ён фатограф-аматар, у асноўным гэта краявіды. На вы-
ставе прысутнічаў намеснік дырэктара станцыі, ён выступіў з пад-
зякай у адрас мастакоў і запрасіў і далей рабіць культурныя акцыі ў
раённых цэнтрах. Я прадставіў на выставе тры работы і адну – у па-
дарунак музею. Такія ўмовы для ўсіх удзельнікаў пленэру. У агуль-
ным, выстава прайшла цікава. Шмат якія творы зацікавілі гледачоў.
У гэтым і ёсць сэнс і цікавасць сустрэч, зносін творчай інтэлігенцыі
і ўсіх аматараў мастацтва.
30 студзеня 2008 года
У выставачнай зале сучаснага мастацтва адкрылася вы-
става, прысвечаная Язэпу Драздовічу. Гэта працы мастакоў, якія
ўдзельнічалі ў пленэры, прысвечанным яму. Эцюды-карціны былі
напісаны ў тых мясцінах, дзе ён жыў і працаваў, на яго радзіме.
Мастакі з Віцебска, Мінска, Оршы. Язэп Драздовіч – гэта мастак,
археолаг, астраном, пісьменнік і тэарэтык касмічнай прасторы і
палётаў на іншыя планеты. Выдатны беларускі дзеяч, нарадзіўся
ў 1888 годзе, памёр у 1954 годзе ў вёсцы Пунькі Глыбоцкага раё-
на Віцебскай вобласці. Праходзіла канферэнцыя, многія вучоныя
і мастацтвазнаўцы напісалі даклады, прысвечаныя Драздовічу.
Была паказана дакументальная кінастужка, прысвечаная яго жыц-
цю і творчасці. У зале выставілі яго надрукаваныя літаратурныя
творы і графічныя работы. Гэта быў патрыёт беларускай краіны.
Вялікую працу выканалі арганізатары выставы і пленэру. Так, гэты
чалавек сапраўды заслугоўвае вялікай увагі. Я не быў удзельнікам
гэтага пленэру, але я прыйшоў на выставу і быў вельмі задаволе-
ны. Я больш даведаўся пра гэтага чалавека, мастака і грамадзяніна,
вучонага і мысліцеля, які прысвяціў усё сваё жыццё радзіме. Ра-
боты мастакоў, якія ўдзельнічалі ў гэтай выставе, прадстаўляюць
добры ўзровень і перадаюць настрой тых мясцін, а таксама побыт
і культуру народа тых часоў. Мастак, малады ўдзельнік пленэру,
Толустаў Эдуард выканаў дзве беларускія песні, у яго прыгожы го-
лас. Удзельнікі былі задаволены і горача апладзіравалі.
Свидетельство о публикации №218040500204