Лёс мастацтва 6

ЛЁС І МАСТАЦТВА  6 


16 лютага 2008 года
Глядзеў тэлевізар. Быў расказ пра космас і іншыя
цывілізацыі, пра прышэльцаў, на якой стадыі развіцця мы зараз
знаходзімся. Зараз на аснове развіцця навуковых дасягненняў ідзе
пошук радыёсігналамі іншых цывілізацый. Ці могуць яны ўступіць
у кантакт з намі, ці мы для іх зусім не цікавы. Наша цывілізацыя,
мы не ўступаем у кантакт з нашымі меншымі братамі, таму што
мы ведаем іх магчымасці і яны для нас не вельмі цікавыя. Мы
выкарыстоўваем іх у сваіх мэтах, некага з’ядзём, у некага ад-
бяром тое, што яны дабылі альбо зрабілі. Параўноўваючы нас з
высокаразвітымі цывілізацыямі, амерыканскі вучоны японскага
паходжання выказаў меркаванне, што мы не так даўно выйшлі з
лесу. На мяне гэта выказванне зрабіла вялікае ўражанне. 44 гады
таму я ляцеў на самалёце з Віцебска ў Мінск. Я глядзеў уніз праз
ілюмінатар: бачу лес, возера і недалёка ад лесу – вёскі, ляцім да-
лей - і тое самае да самага Мінска. Са мной побач сядзела жанчына
сярэдніх гадоў, і я сказаў ёй: “Мы не так даўно выйшлі з лесу”. Яна
адказала: “У вас – нязвыклыя назіранні і высновы”. І вось праз 44
гады я чую свае словы і думкі ад вучонага, які вывучае суадносіны
розных цывілізацый. Калі такія дзе-небудзь ёсць у нашым сусве-
це альбо ў іншых. Звяртаюся да сваёй жонкі Ядвігі Андрэеўны:
“Ты ўяўляеш, я чую свае словы ад вялікага вучонага”. Яна адказ-
вае: “Супакойся, апусціся на глебу, а то хутка паляціш у космас”.
Дык я б паляцеў, але ж не маю крылаў. Хаджу па пакоі і памах-
ваю рукамі. Тое, што я пачуў, хвалюе мяне, узвышае і радуе ў тым,
што я правільна разважаў і тады, і зараз. У сваім жывапісу акрамя
сваіх тэм я пішу і пра космас, рух колеру планет у касмічнай пра-
сторы, дзе няма ні пачатку, ні канца. Вось дзе вечны рухавік: адно
пераходзіць у другое, і канца гэтаму няма і не будзе.

22 лютага 2008 года
У краязнаўчым музеі адкрылася выстава жывапісу мастака
Ізаіткі А. і графіка Беразоўскай Т. Прыходжу на выставу, разгля-
даю карціны, я і не ведаў, што яны разам выстаўляюцца, настолькі
блізкія работы па тэме – міфалагічныя – і па форме. Мне здалося,
што гэта творы аднаго мастака – Ізаіткі А. Потым пачаў чытаць
анатацыі і бачу – два мастакі. Работы прыгожыя, аголеныя фігуры
жанчын сярод кветак і краявідаў выглядаюць цудоўна. Нейкая вы-
танчанасць у руху фігур і ў нахіле галавы. Я б сказаў, што тут больш
вясновай лірыкі і кахання, чым міфалогіі. Для міфалогіі патрэбны
вобразы і вобразныя кампазіцыі, а не простае кувырканне фігур
на палатне і паперы. Усё гэта разлічана на продаж і знаходзіцца на
мяжы саладжавасці. Канечне, гэта маё меркаванне і маё бачанне.
Кожны мастак стварае свой свет у сваіх работах і запрашае іншых
гледачоў, а кожны глядач мае права прыняць гэта альбо адхіліць.
Гледачоў было дастаткова, у асноўным моладзь. Мастакоў было
няшмат. Выступіла з прамовай прадстаўнік музея. Казала пра зна-
чэнне міфалогіі ў пераемнасці пакаленняў. Далі слова аўтару ма-
стаку Ізаіткі А. Ён пачаў з таго, што Беразоўская ўмее маляваць
так, як іншыя мастакі не могуць. У зале пачуўся смех. Выступіла
Беразоўская, яна сказала, што ў яе работах больш жаночасці і
яна як мастак уносіць сваё бачанне гэтай праблемы. Выступілі
і нашы віцебскія паэты Сімановіч і Салаўёва са сваімі вершамі,
прысвечанымі аўтарам выставы. У зале была ў асноўным моладзь,
апрануты сучасна, маладыя студэнткі з падкрэсленымі фігурамі. Я
глядзеў на паэта Сімановіча Д. падчас яго выступлення, і мне зда-
лося, што мы, я і ён, прыйшлі з мінулага, два дарослых старых на
фоне гэтых работ і моладзі на гэтай выставе. Калі я падышоў да
Салаўёвай Н. і сказаў пра гэта, яна пачала пярэчыць, і тут падышоў
Сімановіч Д. Яна сказала яму пра ўсе мае думкі. Ён затупаў нагамі
і сказаў: “Не! Я яшчэ сучасны!”. Наталля дадала, што Давід яшчэ
прыгае праз лужыны. Я трохі шкадаваў, што выказаў свае думкі,
але потым вырашыў: што было, то было. Спазніўшыся, прыйшоў
мастак Слепаў А. Яму выстава не падабалася. “Гэта вельмі лёгкая
выстава, для продажу”, - сказаў ён. Ён дакладна такога ж меркаван-
ня пра нашы работы. “Усё роўна, - адказаў ён, - якога ён меркаван-
ня. Галоўнае, каб работы былі выкананы на высокім узроўні, каб у
карцінах было мастацтва”. Канечне, творы Ізаіткі - гэта поўная су-
працьлегласць творам А. Слепава. Мастакі павінны быць рознымі і
па тэмам, і па форме, тым больш – па колеру. Колер – гэта найбольш
прамая інфармацыя. Бачанне кожнага мастака, калі ён з’яўляецца
мастаком, непаўторна. І гэта з’яўляецца галоўным. Мы ідзём на вы-
ставу, каб убачыць нешта цікавае і незвычайнае і ў незвычайным
выкананні. Мастак павінен сказаць тое, чаго не бачаць іншыя. Гэта
і ёсць мастацтва.

27 лютага 2008 года
Раніцай еду ў гарадскі аддзел культуры да начальніка
Кібісава У.Д. Я быў у яго раней наконт буклета-каталога. Невялікі
разлад. Ён сказаў зрабіць макет, і тады будзем размаўляць колькі
гэты каштуе і як выдаць. Дамовіліся, калі сустрэцца. І вось я ў яго
з макетам. Паглядзеў і кажа, што гэта будзе каштаваць 3 мільёны
рублёў, мы, гэта значыць аддзел культуры, не пацягнем, у нас няма
такіх грошай. Паказвае смету на квартал – даюць адзін мільён
рублёў на ўсе мерапрыемствы. Вось і рабі што пажадаеш. Я кажу,
можа, звярнуцца да Пашынскага Н.П., начальніка абласнога аддзе-
ла культуры, можа, ён нешта дасць. Тэлефануе яму, ёсць ён аль-
бо не, каб мне дарэмна не біць ногі. Адказ: “Ён у камандзіроўцы”.
Дамовіліся, што калі прыедзе - пайду да яго. Іду ў краязнаўчы му-
зей да дырэктара Кліментэнкі Е.А., яго няма ў кабінеце, чакаю ў
прыёмнай. Праз 10 хвілін заходзіць, падае руку, вітаемся. Я быў у
яго раней. Ён хварэў і не так даўно выйшаў на працу. Я хачу пада-
раваць свае работы музею. Колькі яны возьмуць, а астатнія – іншым
музеям, так раіў Кібісаў У.Д. Дамовіўся, што вясной яны прыедуць.
Забіраю тры работы з выставы пленэра, якая прайшла ў музеі. Еду ў
сваю майстэрню і пачынаю пісаць работу пра космас, невялікую па
памеры, на кардоне. Кардон днём раней я загрунтаваў, і ён ужо пад-
сох. Я пачаў пісаць, работа атрымалася хутка, прыняўся за другую.
Але тут пайшло не так добра, і прыйшлося памучыцца. Гляджу на
гадзіннік – час ужо збірацца на выставу. Сёння адкрываецца жано-
чая выстава, прысвечаная 8 Сакавіка. Жанчыны-мастакі прадста-
вяць свае творы ў зале сучаснага мастацтва.
Захаджу ў зал, іграюць дзве скрыпачкі і піяністка, ма-
ладыя ў параўнанні са мной. Выконваюць канцэрт для скрыпкі і
фартэпіяна І.-С. Баха. Пакуль людзей няшмат, слухаю музыку, якая
хвалюе душу. Апладырую і кажу, што такія прыгожыя жанчыны і
валодаюць скрыпкай, гэта ж скарб. Усміхаюцца і разводзяць рукамі.
Трохі гаварым пра музыку.
Перад адкрыццём выступілі пераможцы конкурсу бальных
танцаў, станцавалі пару эцюдаў. Маладыя мастакі даволі цікава
прадставілі свае творы. Цікавыя карціны выставіла старэйшая ма-
стачка Ляховіч Валя, праўда, вельмі вялікія па памерах. Выстава
мне вельмі спадабалася. Выступаючыя гаварылі многа цёплых слоў,
яно і зразумела - хутка свята 8 Сакавіка і ўсе былі ў прыўзднятым
настроі. Прыехаў дадому стомлены і заваліўся спаць - узрост
адбіваецца. Праспаў 4 гадзіны, прачнуўся і доўга не спаў, потым
заснуў, прачынаўся зноў. Здавалася, што не спаў. Думкі, размовы,
сустрэчы - усё блыталася ў галаве. Галава не балела, але адчувала-
ся, што ўнутры моцны ціск.

4 сакавіка 2008 года
Адкрылася выстава ў краязнаўчым музеі г. Віцебска
мінскага мастака Пятра Пятровіча Шарыпы, 1942 года нараджэн-
ня, ураджэнца Віцебскай вобласці. Наш зямляк, жыве ў Мінску.
Уся яго творчасць – гэта ў асноўным краявіды нашай беларускай
зямлі, нацюрморты і шмат эцюдаў. Напісаныя проста, з натуры і
вельмі цікавыя, з настроем зімы, вясны альбо лета. Школа жывапісу
рэалістычная. Напісаны карціны шырока і вольнымі мазкамі. Ся-
род гледачоў мастакоў было няшмат. Віцебск як горад распешчаны
выставамі, кожны тыдзень адкрываецца якая-небудзь выстава. Рэ-
кламы няма, і гледачоў прыходзіць няшмат. Ад Віцебска выступілі
з прывітальным словам сакратар СМ Шылко В., паэт Сімановіч
Д. і я. Сказалі шмат цёплых слоў у яго адрас. Сам мастак сціплы,
спакойны, размаўляе павольна і ціха. Ды і работы падобныя на
яго па характары. Калі я зайшоў у зал і ўбачыў карціны і самаго
аўтара, мне здалося, што ён стары і яго творчасць – сацыялістычны
рэалізм. Я паглядзеў, якога ён года нараджэння, і аказалася, што
я на адзінаццаць гадоў старэйшы за яго. Так, сваю старасць не
заўважаеш. Свае гады ведаеш, бачыш сябе ў люстэрку і толькі. Хва-
робы, усе гады - усё гэта робіць цябе старым.
Быў невялікі фуршэт, паглядзелі карціны, пагутарылі адзін
з адным, выпілі па кілішку віна, падзякавалі аўтару за яго карціны
і разышліся.

6 чэрвеня 2008 года
Вось заканчваецца лес. Віднеецца родная вёска Грэск. Хва-
лююся. Але зараз мы едзем крыху ўлева – у вёску Гольчыцы да ся-
стры Ніны. Тут непадалёку лес, пехатой хвілін сем - і на месцы.
Паветра чыстае. Вакол палі. Ах як добра!
Тэлефаную ў Слуцк, каб дамовіцца аб правядзенні выста-
вы ў карціннай галерэі. Дамовіліся на 13 чэрвеня.
Збіраемся на адкрыццё. Прыйшлі родныя пляменнікі, госці
з аддзела культуры, знаёмыя і сябры, мастакі. Слуцкаму музею я
зрабіў падарунак – больш за 300 карцін. У мой адрас было сказана
шмат слоў і ад сястры Ніны, і ад брата Васіля, і ад дырэктара школы
мастацтваў… Я быў вельмі рады тым, хто змог прыйсці на адкрыц-
цё, хто змог падзяліць разам са мной гэтае свята.
Чатыры гады назад я марыў аб карціннай галерэі ў Слуцку.
Тады я перадаў больш за 300 карцін і графікі музею. А зараз 13 чэр-
веня я знаходжуся ў карціннай галерэі, дзе праходзіць мая выстава,
прысвечаная майму 75-годдзю. Галерэя з’яўляецца асноўным куль-
турным цэнтрам Слуцка. Тут могуць пазнаёміцца з выяўленчым
мастацтвам аматары творчасці, студэнты, вучні, жыхары горада і
раёна. Паколькі мая выстава называецца “Мой край”, яна вучыць
любіць сваю радзіму – Рэспубліку Беларусь.
А летам у вёсцы вельмі добра: вуджу рыбу, хаджу ў лес,
выязджаем разам з братам на прыроду… Я нават рашыў напісаць
адну-другую карціну.
Вакол высокія сосны размаўляюць з небам… Ціха… І
толькі глухі шум часам далятае з дарогі…
А далей – у госці да брата Васіля. Мне вельмі хочацца наве-
даць грэскую царкву. Раней тут быў кінатэатр, дзе я працаваў стар-
шым кінамеханікам. Пасля ліквідацыі Грэскага раёна ён перайшоў
у Слуцкі раён. Я заставаўся гаспадаром кінатэатра да 1957 года.
Пасля паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. І вось ужо 2008
год. Кінатэатра няма, а стаіць царква. У нядзелю адправіўся туды.
З таго боку, дзе знаходзілася апаратная, зараз уваход. Там, дзе раней
быў экран, за іканастасам, ідзе малебен…
За час гасцявання наведаў і сельскую бібліятэку. Прыемна
было там бачыць свае працы і чуць цёплыя словы ў свой адрас…
Прагуляўся па парку, дзе праходзіла маё юнацтва. Старыя дрэвы –
сведкі тых дзён. Іх ужо засталося зусім мала, як людзей, якія жылі
тады.
Пасля наведваю Грэскую сярэднюю школу. Размаўляем з
дырэктарам школы Ланюк Л.І. аб тым, што можна ў школе зрабіць
музей маіх карцін.
А я далей хаджу па родных мясцінах… У цэнтры вёскі за-
сталося ўсё так, як і было раней. Ёсць Замкавая гара, дзе раней цяк-
ла рака, а зараз там агароды. Засталося толькі невялікае возера, якое
жыхары вёскі назвалі Шамковае. Родныя мясціны для мяне вельмі
дарагія. Дораг мне і лясок непадалёку ад Грэска – Гаёк, унутры яко-
га калісьці знаходзілася невялікае возера – Шведава. Калісьці там
нават і даспехі рыцарскія знаходзілі. Ды і пра возера хадзілі чуткі,
што гаючае было. Гадоў пятнаццаць назад я прыязджаў сюды.
Лёталі белыя чайкі, і здавалася, усё возера было зацягнута белым
палатном. А зараз засталося дзве-тры ямы, усё зарасло, вады няма.
Вакол калгасныя палі...
Праз некаторы час я адвёз свае работы ў Грэскую школу.
Дырэктар паабяцала, што хутка прышле запрашэнне на адкрыццё
галерэі.
Заканчваецца лета… Пара нам ужо збірацца ў далёкую да-
рогу – паедзем дадому ў Віцебск. Што сказаць? Добры фінал на-
шай паездкі: выставу ў Слуцку зрабіў, дамовіўся пра музей у шко-
ле і перадаў свае працы ў Грэск, завёз карціны ў Мінск, пабыў на
радзіме, пабачыў блізкіх людзей.

27 жніўня 2008 года
Пяць месяцаў не рабіў запісаў. Часам быў вельмі заня-
ты. Стомленасць не давала рабіць запісы. Улетку зусім нічога не
хацеў пісаць, адпачываў. Жадаў пагрэцца на сонейку, загараў, калі
была магчымасць. Ды і часу не было - падзей за гэты перыяд ад-
былося шмат. Недзе па вясне ў краязнаўчым музеі праходзіла вы-
става мастака Віктара Ціханава з Мінску, выхадца з Віцебскага
раёна. Карціны яго хутчэй нагадвалі работы Клода Манэ, мастака
з Францыі. Прыемныя, цалкам могуць упрыгожыць інтэр'ер альбо
вісець у кватэры над канапай. Некаторыя творы мне падабаліся, не-
каторыя – не. Ён прадставіў некалькі твораў, прысвечаных тэме Чар-
нобыля. Але яны таксама прыгожыя, напісаны ў прыгожай тэхніцы.
Той трагедыі, якая адбылася, я не адчуў. Перад адкрыццём была
сазвана прэс-канферэнцыя, прысутнічала шмат журналістаў і тэле-
бачанне. На адкрыцці паказалі фільм пра яго творчасць, пра Чарно-
быль. Выступілі мастакі, як заўсёды, было сказана шмат цёплых
слоў у адрас творцы. Кожнае мастацтва мае права на існаванне, калі
яно карыстаецца попытам. Кожны мастак мае права тварыць. На
выставе былі родныя, знаёмыя, мастакі і гледачы. Быў пачастунак –
віно, цукеркі. Фотаздымак на памяць.
Рыхтуюся да сваёй персанальнай выставы, якая заплана-
вана на 16 мая ў зале сучаснага мастацтва (зараз музей). Але тут
склалася наступная, не вельмі прыемная для мяне, сітуацыя. Як
мне стала вядома, Кірылава Валянціна Міхайлаўна, дырэктар Цэн-
тра сучаснага мастацтва, была супраць. Маўляў, у яе былі іншыя
планы. І яна хацела, каб я выстаўляўся ў краязнаўчым музеі. Да
мяне звярнуўся Шылко В., намеснік старшыні Саюза мастакоў го-
рада Віцебска, з пытаннем, дзе я хачу, каб праходзіла мая выстава.
Я адказаў – у Цэнтры сучаснага мастацтва. Кірылава В. звярнулася
ў аддзел культуры з гэтым пытаннем да начальніка Кібісава У. Ён
адказаў, што не трэба турбаваць мастака адменай альбо пераносам
выставы, пакіньце ўсё так, як было запланавана. Чаму яна жадала
гэта зрабіць, яна ўтойвала. Перад калядамі праходзіла выстава, на
якой былі прадстаўлены дзве мае работы, зробленыя на кардоне,
якія выглядалі, як графічныя: “Пакланенне” і “Выраканне”. Мастакі
заўважылі іх і запыталі ў мяне, чаму маленькі памер і чаму не ў
колеры. Мне падабалася гэта ідэя. І я пачаў рыхтаваць падрамнікі
і палатно для трыпціха: “Пакланенне”, “Выраканне” і “Пакаран-
не”. Памер 100 х 140 см. Не было ў магазіне клея ПВА сталярнага
для грунта, які я выкарыстоўваю. Набыў клей КС - ён аказаўся ня-
годным, з’яўляліся расколіны пры націску на палатно. Прыйшлося
змыць яго з палатна. Набыў ПВА ўніверсальны, і ўсё зноўку. Тыд-
зень заставаўся да выставы. Трэба паспець напісаць новыя рабо-
ты. Працую ў майстэрні да 16 гадзін, увечары тэлефаную знаёмым
мастакам, запрашаю на сваю юбілейную выставу. Па дакументах
мне 75, а ўвогуле ўжо 77 гадоў, нават не верыцца. Стома вялікая,
ды яшчэ інтрыгі і ўсякая гадасць ад дрэнных і нікчэмных людзей.
Трыпціх напісаны шырока і вольна ў бардова-рудым колеры на шэ-
рым фоне. Эмацыянальнасць – велізарная. За некалькі дзён да вы-
ставы камбінат “Мастацтва” даў машыну. Прыходзяць мастакі, каб
дапамагчы знесці карціны з чацвёртага паверха, з майстэрні: Чукін
У., Лютко А., Балтовіч С., Седуноў В. Носім карціны ўніз да машы-
ны. Прывозім у выставачную залу, робім экспазіцыю, кіруе мастак
Шылко В. Назаўтра я ўмешваюся ў расстаноўку карцін. Троху змяня-
ем і прыходзім да згоды. Скульптар Магучы В. заканчвае таніроўку
майго партрэта, які выкананы ў гіпсе, пад бронзу. Назаўтра на ма-
шыне едзем за маім партрэтам і за жывапіснымі партрэтамі, якія
выканаў я – Магучага В. і Марчанка Алены, скрыпачкі. Прывозім
іх з Магучым В. у залу. Знаходзім падстаўку круглую, тое што трэ-
ба, выпадкова. Ставім у цэнтры. Жывапісныя партрэты вешаем на
бакавіны перагародак. Усё трымалася добра.

Заўтра, 16 мая, у 16.00 – адкрыццё юбілейнай выставы,
прысвечанай майму 75-годдзю. Марчанка Алена і яе сяброўка
скрыпачка далі згоду на музычнае суправаджэнне адкрыцця вы-
ставы. Купляю 7 бутэлек вінаграднага віна, шакаладныя цукеркі.
За час да адкрыцця прыходжу ў залу, збіраюцца гледачы, знаёмыя,
пазней пачынабць граць музыканты, выконваюць класічную музы-
ку Баха, Бетховена, Паганіні. Усё гэта так сугучна маім работам.
І вось зала поўная гледачоў. Мне вельмі прыемна. Відэааператар
здымае мяне і маіх гасцей. Усё гэта перайшло ў свята. Шмат кветак.
Прысутнічаюць Кібісаў У., начальнік аддзела культуры, Баярынцаў,
паэтэса Салаўёва і шмат іншых знакамітых людзей нашага горада.
Вядзе адкрыццё выставы Зорына Алена Уладзіміраўна.
Слова прадастаўляецца Кібісаву У.Д., які сказаў, што Вітко
не толькі зараз цікавы мастак, але ж ён быў вядомы і раней у на-
шым горадзе і рэспубліцы. Баярынцаў сказаў: “Вітко – гэта нястом-
ны, няўрымслівы, неспакойны мастак”. Скавародка, старшыня
СМ Віцебска, сказаў, што Вітко – гэта добры, выдатны мастак, яго
карціны знаходзяцца ў Нацыянальным музеі г. Мінска і ў музеі су-
чанага мастацтва Мінска, у музеях Віцебска, у Міністэрстве культу-
ры ў Мінску, што сваю выставу мастак зрабіў у асноўным з новых
твораў. Чукін прачытаў верш, які ён прысвяціў мне. Гумен Ф. так-
сама сказаў шмат цёплых слоў: што я ні на кога не падобны і за гэта
ён мяне паважае. Пад апладысменты зняў заслону з майго партрэта
скульптар Магучы В. і сказаў, каб я працаваў і далей у такім жа рыт-
ме. Салаўёў Саша падчас выступлення адзначыў, што ад краявіду я
прыйшоў да філасофскай карціны і да новых пошукаў. Беляжэнка Б.,
пісьменнік і паэт, адзначыў значэнне карцін, прысвечаных Васілю
Быкаву, а таксама карцін “Вароны” і “Вёска”. “Вітко нікуды не пра-
падзе, ён сонечны і будзе жыць у мастацтве”, - сказаў ён. Сімановіч
Д. прызначыў мяне патрыярхам мастакоў, якія апяваюць Віцебск, і
што я “на коротке” з Хрыстом. Таксама ён прачытаў вельмі цікавыя
вершы, якія прысвяціў мне. Паэтэса Наталля Салаўёва сказала, што
ў мяне вельмі шмат розных тэм: вайна, Чарнобыль, космас, чор-
ныя дыры, краявіды, партрэты, тэматычныя карціны. Яна лічыць,
што краявід “Вёска” – гэта шэдэўр і што Вітко – мастак першай
велічыні. Адзін з мастацтвазнаўцаў падчас выступлення сказаў, што
нягледзячы на тое, што мастацтвазнаўцы не ўспрымаюць мае тво-
ры, мастак павінен ісці і працаваць, рухацца наперад, не сыходзіць
са свайго шляху.
Урачыстая частка скончылася. Да мяне падыходзяць
мастакі, знаёмыя, усе дораць кветкі, віншуюць з выставай і юбілеем.
П’ём віно, сімвалічна вядзём размову пра карціны, мастацтва, пра
жыццё. Калі мне далі слова, я, улічваючы заўвагі і крытыку, а такса-
ма тое, што мяне ўвесь час называюць маладым, паабяцаў напісаць
новыя карціны, выказаўшы ўсе мае адчуванні і думкі на палатне.
В. Магучы прапанаваў зрабіць у горадзе галерэю, прысвечаную
дзеячам мастацтва. Іх не так і шмат. Я падараваў сваю кнігу “Белыя
воблакі”, буклет і каталог сваіх твораў музею сучаснага мастацтва.
На што Кірылава, узяўшы каталог, падняла яго ўверх з маім фота-
здымкам. Я падзякаваў гарадскому і абласному кіраўніцтву за дапа-
могу, якую яны мне аказалі, калі я ў цяжкую хвіліну да іх звяртаўся.
Далей адбыўся маленькі фуршэт. Кожны чытаў вершы, свае альбо
знакамітых паэтаў. Было цікава і весела, усё гэта праходзіла ў вузкім
коле знаёмых і сяброў, у вольным становішчы. Выстава прайшла з
вялікім поспехам, так сказалі многія мастакі.
Прагляд касеты з запісам адкрыцця выставы - карціны, му-
зыка, выступленні і г. д. аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне
на мяне і іншых. Я пішу гэта не таму, што гэта мая выстава, а таму,
што гэта меркаванне іншых мастакоў. Выстава працавала не так
доўга - 14 дзён. Часам я прыходзіў у выставачную залу і цікавіўся,
што падабаецца, а што не і чаму. Імкнуўся растлумачыць, чаму я так
напісаў і што я жадаў выказаць, свае думкі і пачуцці. Гледачы былі
задаволены і дзякавалі мне за мае тлумачэнні. Пакуль выстава пра-
цавала, я разважаў, што рабіць з работамі пасля выставы. Забраць
у майстэрню і чаго чакаць? Няма каму пакінуць работы пасля сябе.
Ды і дзе захоўваць, потым могуць выкінуць, як хлам. Я вырашыў
перадаць усе карціны гораду Віцебску. Патэлефанаваў начальніку
аддзела культуры Кібісаву У.Д., запытаў, калі ён можа мяне пры-
няць. У прызначаны час іду да яго. Прыняў мяне добра, падаў руку,
павіталіся. Тлумачу, што жадаю перадаць усе работы пасля выста-
вы музеям горада. Ён адказаў, што карціны павінны знаходзіцца ў
музеях, дзе ім і трэба быць. Большасць карцін вырашылі перадаць
музею сучаснага мастацтва. Даю свой сотавы тэлефон. Кібісаў
падзякаваў за карціны, пажадаў усяго добрага, і я пайшоў.
У выставачнай зале мяне сустракае Кірылава В.М.,
вітаецца, падае руку, усміхаецца. “Уладзімір Ільіч, - звяртаецца
да мяне, - вы перадаеце нам карціны. Ажно дрыготка бяжыць па
целе”. Я адказаў: “Так. Але могуць узяць і іншыя музеі”. “Я забяру
ўсе карціны, якія вы аддаеце”, - сказала яна. Я адказаў, што няхай
возьме і музей Марка Шагала, калі лічыць патрэбным. Кірылава
сказала, што мастацкі музей браць не будзе. Я спытаў, чаму, яна не
адказала, махнула рукой: “Не хвалюйцеся, я ўсё забяру”.
Выстаўка падыходзіць да завяршэння. Мне трэба ехаць на
радзіму - у Грэск Слуцкага раёна і ў сам Слуцк у карцінную гале-
рэю, дзе будзе праходзіць мая персанальная выстава, прысвечаная
майму юбілею. Я звяртаюся да Кірылавай, яна кажа: “Вы дорыце
не мне, а гораду. Трэба напісаць зварот да старшыні гарвыканка-
ма”. Складаем заяву, у якой у сувязі з тым, што я перадаю гораду
73 карціны, просім выдзеліць памяшканне пад майстэрню і паз-
ней – пад музей-галерэю з аплатай горадам. Усе створаныя карціны
перадам гораду пасля смерці. Гэту заяву пакідаю Кірылавай В.М.
Сам збіраюся ехаць у Слуцк. Збіраю артыкулы пра мае выставы,
фотаздымкі, слайды, дакументы розных гадоў, каталогі і іншае для
перадачы Слуцкаму музею. Ядвіга Андрэеўна збірае ўсё неабходнае
для паездкі. У апошнія дні мая іду ў гараж за машынай. Завёў, гляд-
жу – цячэ кран ацяплення салона. Пад’ехаў да дому, тлумачу жонцы
Ядвізе Андрэеўне. Тэлефаную суседу Грышу. У яго была машына
“Жыгулі”, ён разбіраецца ў іх. Дапамог зняць анучы з крана і за-
глушыць. Важдаліся некалькі гадзін. Стомлены, я адмяняю паездку
- паедзем заўтра, хоць жонка і пярэчыла, маўляў, усё сабрала, а за-
раз... Так, непрыемна, але што зробіш, ехаць 400 км, ды яшчэ троху
баліць страўнік пасля язвы, хоць прайшло ўжо каля двух гадоў,
але ж страшна. Назаўтра ў 5.30 іду ў гараж, бяру машыну, еду на
кватэру, збіраемся і ад’язджаем у 7 гадзін. Вязу з сабой свой бюст
на выставу і карціну “Лётцы”, якую трэба аддаць Саюзу мастакоў
у Мінску для закупкі ў гонар юбілею. Таксама з сабой пачак аква-
рэлей і маленькіх краявідаў на падарункі родным. Раніца добрая,
дзень цёплы, сонечны, ехаць прыемна. Еду ў Лепельскім напрамку,
дарога добрая, машын сустракаецца няшмат, нейкая воля на дарозе.
Праз кожныя 100 км спыняюся адпачыць, правяраю колы, ці ўсё ў
парадку, грэецца троху правае кола, не працуе добра правы тармаз-
ны цыліндр. Можна працягваць ехаць. Вакол выдатныя краявіды,
якія бясконца змяняюцца, усе ў зелені. На спідометру 80-90 км у
гадзіну. Пад’язджаем да Мінску, дзе-нідзе вядзецца рамонт дарогі.
Пашыраюць праезную паласу. Вакол велізарныя кавалкі жоўтых і
зялёных палёў, якія перасякаюцца ляснымі палосамі і азёрамі, пры-
гажосць. Прама вочы адпачываюць. Вось і Мінск, мне трэба ў Па-
лац мастацтва. Спыняюся, пытаюся, куды ды як, ззаду машыны
сігналяць, незадаволеныя маім спыненнем, усе спяшаюцца, я іх
разумею, бягу да сваёй машыны, усміхаюся, паехалі. Вось і Палац
мастацтва. Нясу карціну да сакратара, яна звязваецца са старшынёй
Савічам У.П., ён дае ўказанне ўзяць карціну на часовае захоўванне.
Яна афармляе прыёмна-здатачны акт, і я іду да машыны, едзем у
накірунку Слуцка. Родныя мясціны, шырокія палі і раўніны, здаец-
ца, няма гарызонту, ён знікае ў імгле. Белыя палосы на шэрай даро-
зе мільгаюць перад вачыма. Прыгожа і хораша. З-за няроўнасцей на
дарозе адчуваецца лёгкі боль унізе жывата. Ядвіга Андрэеўна кажа:
“Куды ты ляціш? Трэба спыніцца і адпачыць, ды пад’есці яшчэ
раз”. Засталося 80 км да Гольчыц, дзе жыве мая сястра Ніна, мы там
прыпынімся адпачываць на ўсё лета. Спыняю машыну, выходзім,
вакол усё зелена і прыгожа, велізарная прастора, разбітая на вялікія
палосы, прамавугольнікі і квадраты рознага адцення зялёнага коле-
ру, які зліваецца ў адзіны дыван беларускай зямлі. Нейкія эмацыя-
нальныя пачуцці закранаюць сэрца. Прыемнае адчуванне - родныя
мясціны, што і казаць. Яны знаходзяцца ў нас назаўсёды. Міма хут-
ка праносяцца іншамарцкі, я павінен ехаць на такой іншамарцы, а ў
мяне 5-я мадэль “Жыгулей”, і ёй ужо 25 гадоў, хоць яна і ў добрым
становішчы. Андрэеўна кажа, што мне хопіць і гэтай машыны,
добрую ўкрадуць. Адпачылі, пад’елі - і ў дарогу з новымі сіламі.
Час – каля 13 гадзін. Уязджаем у зону лясоў, мільгаюсь сосны, елкі
і бярозы, прыгожа і зелена. У гэтых лясах калісьці ў часы вайны
знаходзіліся партызаны, нападалі на нямецкія атрады. У гэты лес
хадзілі за грыбамі і ягадамі. Тут мы касілі сена для каровы. Бацька
Ілья Іванавіч ездзіў за дровамі. Гэта мая зямля і мая радзіма.
(Адбывалася 6 чэрвеня 2008 года)
Заязджаючы ў наш былы Грэскі раён, я націскаю на сігнал
тры разы -салют і прывітанне роднай зямлі. Бачу знаёмыя назвы вё-
сак, троху хвалююся. Лес канчаецца. Вёска Шыкшыцы, 7 км да Грэ-
ска, але мы едзем далей, троху лявей, і вось вёска Лянькі, праз адзін
кіламетр паварот улева на Гольчыцы. Вёска Вынішчы раней мела
назву Вынісцы, трохі змянілі назву. Вось і Гольчыцы, еду па вуліцы,
пад’язджаю да дому, дзе жыве Ніна. Яна ідзе па дарозе, вітаемся з ёй,
яна адказвае машынальна і яшчэ не разумее, што гэта мы прыехалі.
Калі спыніліся, яна ўсклікнула: “Гэта вы - Ядзя, Валодзя, чаму не
патэлефанавалі?!” Абдымаемся, цалуемся з ёй. Я адказаў: “А наво-
шта? Каб ты турбавалася?”. Заганяем машыну на двор. Ідзём у дом,
вялікі па памерах. Яе муж, Крот Сцяпан, пабудаваў яго з саснова-
га лесу. Вялікая кухня, калідор, спальня. Усё пафарбавана і чыста,
фіранкі і шпалеры падабраны з густам. Мяне з Ядзей пасялілі ў
зале. Да лесу адзін кіламетр, паветра чыстае, вакол пшанічныя палі,
яшчэ зялёныя. “Ах, як добра!” - удыхнуў я глыбока і развёў рукамі,
нібы жадаючы абняць усё свежае паветра. Абед: гутаркі, роспыты
хто як пажывае. Адпачынак, спаў добра, адчуванне свежага паве-
тра. З паўднёвай стараны перад вокнамі пры ўваходзе ў дом – алея
вінаградніка. Можна прысесці і падыхаць у цяньку, а над табою
сцяна з вінаграднага лісця. Гэта вельмі добра. Тэлефаную Серык
Наталлі ў Слуцк, паведамляю, што прыехаў, знаходжуся ў сястры
Ніны. Кажу, завазіце карціны ў галерэю, каб зрабіць выставу, бо
абяцалі з 1 чэрвеня адкрыць, і я спяшаўся. Аказваецца, там была
іншая выстава мастачкі, якая стварае творы са скуры. Праз пяць
дзён завезлі работы ў карцінную галерэю.
У мяне быў час, і я вырашыў пераставіць колы ў машыне
з аднаго месца на другое. Мне дапамог сын Ніны. Адно кола было
зношана пасярэдзіне. Адзін шафёр-аматар мне падказаў, што трэба
на цязе павярнуць на два-тры абарачэнні гайку-муфту, каб змясціць
развал колаў, каб не з’ядала гуму. Я гэта зрабіў. Калі спатрэбілася
ехаць, машына пачала выдаваць нейкія металічныя гукі. З’язджаю
на бок дарогі, жвір прыстае. Нягледзячы на ўсё, еду ў Грэск, адва-
жу жонку і Ніну да ўнукаў, а сам еду ў Слуцк, у галерэю і раблю
экспазіцыю карцін. Застаўся час, і я вырашыў паглядзець правы
цыліндр пярэдняга кола. Ён не працаваў, я пачаў выбіваць шпількі,
каб дастаць тармазныя калодкі. Не выходзяць, пачаў біць мацней.
Трэснуў цыліндр, і пацякла тармазная вадкасць. Заглушыў трубку
і паехаў, гул не знік, страх, што машыну можа заклініць, ствараў
напружанасць. Пасылаю за запчасткамі Мішу, мужа пляменніцы.
Ён адмаўляецца. “Няма часу,” - адказвае ён. Дырэктар мастацкай
школы і педагог, аўтар кнігі “Слуцкія мастакі” згаджаецца паехаць.
Даю яму грошы, і ён едзе: недзе не было гэтай дэталі, недзе ўжо
было закрыта, бо была субота.
Еду ў Грэск, там выпускны дзень, урачыстасць – унучка
заканчвае школу.
Забіраю Ніну і Ядвігу, едзем у Гольчыцы, віск машыны не
спыняецца. Я нервуюся. Гэта дзейнічае на псіхіку. У панядзелак
планую ехаць у Грэск на станцыю тэхабслугоўвання. Прыехаў рана,
у 8 гадзін. Тлумачу майстру, што нешта стварае віск і гул у машыне.
Аглядае і робіць выснову, што трэба мяняць крыжавіну, пярэднія тар-
мазныя цыліндры, а потым і падшыпнік. Станцыя знаходзіцца побач
з запраўкай, запчастак няма, трэба ехаць у магазін, які знаходзіцца
ў Слуцку. Дрэнна ведаю, што дзе знаходзіцца, але набыў, зрабілі,
узялі 70 тысяч рублёў. Індывідуальнае прадпрымальніцтва: расцэнак
няма, колькі скажуць, столькі і плаціш. Гаспадар станцыі звярнуў
на мяне ўвагу, ажно адвёз у бліжэйшы магазін за падшыпнікам, бо
мая машына была разабраная. Пытаецца, хто я і навошта прыехаў,
хто падказаў прыехаць да яго і г. д. Пазнаёміліся, я запрасіў яго на
адкрыццё сваёй выставы. Ён не прыйшоў.
Выязджаю, еду ў Гольчыцы, гул па-ранейшаму. Я ў роспа-
чы, не ведаю што і рабіць, за 25 гадоў у мяне такога не было. Калі
прыехаў, расказаў усім. Патэлефанавала са Слуцка сяброўка Віці,
даведаўшыся пра мае непрыемнасці з машынай, яна дала тэлефон
свайго суседа па кватэры, таксама прадпрымальніка па рамонце
машын. Назаўтра еду туды. Захаджу ў кабінет, там сядзіць малады
чалавек, гадоў 30 у шортах, голы, невялікага росту, на шыі – за-
латы цэп, як у “Крывым люстэрку” паказваюць гумарысты. Тлума-
чу сваю бяду. Абяцаў даць добрага спецыяліста. Аказалася, у яго
майстар старэйшы і малады слесар. Памяшканні чыстыя, прыем-
на. Ідзе агляд машыны, змяняюць трубку тармазную, пракачваюць
вадкасць. Садзіцца са мной за руль і выязджае на дарогу – чуваць
гул. Что рабіць? Запрашае майстра, разводзіць рукамі. Усё ў нор-
ме, нечага мяняць. Вырашылі яшчэ змяніць падшыпнік у ступіцы
пярэдняга левага кола. Зрабілі, едзем на праверку, па-ранейшаму
гудзе. Прыходзіць гаспадар з цэпам на шыі, садзіцца за руль і га-
няе па двары. Машына віскоча, пакідае чорныя сляды ад пакрышак.
Выходзіць з машыны і кажа, што гэта з-за развала колаў. Я кажу
яму: “Дзе вы былі раней?!”. Ну што ж – ён і сам не ведаў дагэтуль.
Крычаў на слесара, што, прапрацаваў 17 гадоў і не ведае. Слесар
добры, сціплы чалавек, апусціў галаву, не пярэчыў гаспадару. Я
потым яго супакоіў, маўляў, не звяртай увагі. “Крыўдна”,- адказаў
ён. Падзякаваўшы за ўсё і заплаціўшы, еду ў Гольчыцы, заехаў на
запраўку, машына не віскоча, гулу няма, настрой цудоўны, усё до-
бра.

У аўторак, ў пятніцу, 13 – адкрыццё выставы, тэлефаную
Серык Г.Г., загадчыцы краязнаўчага музея. Пытаюся, ці мож-
на зрабіць фуршэт пасля адкрыцця, адказ катэгарычны: “Не”. Я,
Ніна, Вася, родная сястра і брат вырашаем, як быць. Збяруцца ўсе
родныя, унукі, пляменнікі, і разысціся, не выпіўшы кілішак віна і
не пагутарыўшы?! Дрэнна. У рэстаране месцаў няма, да і дорага.
Вырашылі агульнымі сіламі скласціся, хто колькі можа, і заказалі
па знаёмству і савету кафэ. Я ўнёс задатак 100 тысяч рублёў.
Збіраемся і едзем на адкрыццё выставы. Прыехалі на
гадзіну раней. Збіраюцца гледачы, родныя і пляменнікі, з райвы-
канкама, з аддзела культуры, бібліятэкі і мастацкай школы. Былі
таксама проста аматары жывапісу. Выставу адкрыла Серык Г.Г., ска-
зала, што я зрабіў каралеўскі падарунак слуцкаму музею – больш
за 300 твораў. Жадалі мне доўгіх гадоў жыцця, здароўя і напісаць
яшчэ болй твораў. Што я і імкнуся рабіць. Выступіла старшыня
райвыканкама і падаравала мне шкляны сувенір “Сафія Слуцкая”.
Я ў адказ падараваў райвыканкаму невялікі краявід. Далей адкрыц-
цё вяла дырэктар галерэі Левочка Ірына Л., шмат казалі пра маю
вядомасць і талент, а таксама пра мой жыццёвы шлях. Падаравалі
мне фарфоравы набор посуду для гарбаты. Выступіла сястра Ніна,
сказала шмат добрых слоў у мой адрас і пажадала добрага здароўя
і доўгіх гадоў жыцця. Выступіў брат Васіль і сказаў, што калі каму-
небудзь не падабаецца альбо незразумела, то мы – гэта мы, не
так даўно выйшлі з лесу. Гэта ён выкарыстаў два мае выказванні.
Жыць трэба доўга, але паміраць маладым, пажадаў мне ўсіх даброт,
здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і г. д. Выступіў дырэктар ма-
стацкай школы, сказаў, што вялікае мастацтва праходзіць у Мінску
і Віцебску і прыходзіць у Слуцк, падзякаваў мне за маю творчасць.
Ім і бібліятэцы я падараваў каталог сваіх работ. Было шмат кветак,
усё здымалі на відэакамеру. Далі слова мне, я падзякваў усім, хто
прыйшоў на адкрыццё маёй выставы, хто разам са мной падзяліў
маё свята. І паабяцаў напісаць яшчэ шмат творчых прац, калі буд-
зе здароўе. Я падзякваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашен-
ку А.Р. за карцінную галерэю, якую адкрылі ў Слуцку. Выступіла
Відлога Валянціна Сцяпанаўна, былы дырэктар краязнаўчага му-
зея. Калі я перадаваў свае карціны ў музей, мы марылі пра такую
галерэю, мы спадзяваліся на гэта. І ўсё ж такі я аддаў тады свае
карціны. Нібы прадбачыў усё гэта. Пазней я зрабіў экскурсію для
ўсіх, хто сабраўся, прайшоў па ўсіх трох залах і расказаў пра свае
карціны, калі і як яны былі створаны і дзе. Усе былі задаволены. З
кветкамі і падарункамі мы пайшлі ў кафэ на фуршэт. Кафэ мне не
спадабалася. Па сценах – бязгустыя роспісы, як у цэнтры горада, ма-
быць, такая нізкая культура. Мне стала няёмка і сорамна, што я тут
знаходжуся, і гэта кафэ пры гасцініцы горада. Але нічога не зробіш,
змяніць нельга, трэба трываць. У кафэ, як заўсёды, віншаванні,
пажаданні, тосты, выпіўка, размовы з роднымі. Ад’ехалі каля 22
гадзін. Усё добра.
Я прыязджаў у Слуцк, захадзіў у галерэю, бачыў сваіх
гледачоў. Мяне папрасілі ў кнізе шаноўных гасцей пакінуць запіс,
што я і зрабіў. Запіс наступнага зместу: “Чатыры гады назад я
марыў пра карцінную галерэю ў Слуцку. Калі я перадаў гораду і
музею больш за 300 маляўнічых карцін і графікі. Зараз, 13 чэрвеня,
я знаходжуся ў карціннай галерэі, дзе праходзіць мая персанальная
юбілейная выстава, прысвечаная майму 75-годдзю. Будынак прыго-
жы, выставачныя залы аздоблены на высокім узроўні. Супрацоўнікі
і адміністрацыя ўважліва адносяцца да мастакоў і наведвальнікаў.
Карцінная галерэя з’яўляецца асноўным культурным цэнтрам г.
Слуцка. Тут могуць пазнаёміцца з выяўленчым мастацтвам ама-
тары творчасці, студэнты, вучні, жыхары горада і раёна. Выставы
розных па стылю і напрамку мастакоў развіваюць вобразнае мыс-
ленне і разуменне колеру і формы. Гледача яны робяць дабрэйшым і
культурным. Паколькі мая выстава называецца “Мой край”, яна ву-
чыць любіць сваю радзіму – Рэспубліку Беларусь”. Пазней я паехаў
у галерэю і зрабіў на карцінах рэстаўрацыю фарбы (пры перавозцы
з Віцебска дзе-нідзе былі расколіны, асыпалася фарба). Я падумаў,
што зраблю сам лепей, чым нехта іншы, бо я аўтар твораў.
Набыў дзве пакрышкі па 75 тысяч рублёў за штуку і паставіў
на пярэднія колы. Запаска знасілася, і ў прошлым годзе мне была
заўвага на тэхаглядзе. З галерэі я забраў мой бюст, які зрабіў скуль-
птар Магучы В., бо яны адмовіліся яго набіыць, бо няма грошай, і
акварэлі, якія прывазіў, таксама забраў.
Адпачываю ў Ніны, у яе гаспадарка: 14 курэй і 28 куранят
(купілі на мяса). Я хаджу ў сарай і лажу на вышкі, нягледзячы на
тое, што там цяжка пралезці, збіраю яйкі. Аднойчы на гняздзе сяд-
зела курыца, сабралася выседжваць куранят, я сагнаў яе і сабраў цэ-
лую шапку яек, штук 20, і ўсе добрыя. Я іх піў сырыя, свежыя, браў
адразу калі знясе курыца. Залечваў сваю язву. Вася прывозіў нам
мёд у сотах, 2 рамкі. Мы аб’ядаліся мёдам, ён казаў, што гэта ка-
рысна. Бралі малако ў суседзяў, знаёмых Ніны, па 2 тысячы рублёў
за 3 літры кожны дзень. Прадукты куплялі ў Слуцку. Ядзя гатавала
абед на газавай пліце. Калі паспелі жыта і пшаніца, я браў касу,
троху касіў і нёс куранятам і курам. Яны беглі, спяшаліся, каб быць
першымі. Побач была выкапана сажалка, там ёсць карасі, і я хадзіў
раніцай разы два-тры, аднойчы злавіў 1 кг 300 г. Клююць імгненна,
не паспяваеш начапіць чарвяка. У мяне было дзве вуды, дык я
не паспяваў і лавіў адной. Былі памерам з далонь і троху менш.
Цікавая забава. Калі Вася прыязджаў да нас на матацыкле з каля-
скай, ён пакідаў яго ў Ніны, і мы на машыне ехалі на возера-басейн-
вадаём, які ён будаваў, вадаём вялікага памеру. Раней у гэтым раёне
я з кінаперасоўкай раз’язджаў і паказваў кіно, ад вёскі да вёскі, гэта
быў мой участак. Таму мне было цікава паглядзець вёскі і палі, дзе
я некалі працаваў. Васю таксама было цікава паглядзець на тое, што
ён некалі будаваў. Быў сонечны дзень, аблокі белыя, невялікія, хвалі
гулялі па возеры, яно здавалася цёмна-сінім. Мы пад’ехалі спачатку
да дома справа, стаяць 3 палаткі, адпачываючыя, гарыць вогнішча,
нешта стаіць на трынозе. Ідзём да 2-павярховага дома злева, дом
на чатыры кватэры. Дом закінуты, калісьці тут жылі працоўныя,
дазорцы, зараз пустыя кватэры, вокны выбітыя, рамы павыдраныя.
Вася знайшоў пад дахам пчол, якія тут пасяліліся. Накшталт таго,
што нехта ўзяў гэты вадаём у арэнду. Вадаём пітае па каналам увесь
Слуцкі раён і падчас засухі забяспечвае вадой Слуцк і Салігорск.
Вада чыстая, можна піць, лепей, чым у калодзежы. Ідзём па дамбе,
машынам праезд забаронены. Прыгожыя мясціны, са мной спінінг,
іду і кідаю, дайшлі да шлюза, не злавіў ніводнай рыбіны. Вылавілі
альбо павыбілі рыбу. Бачна яшчэ і па таму, што вельмі мала бе-
лых чаек, а яны кормяцца рыбай. Вася доўгі час пасля будаўніцтва
працаваў тут, даглядаў за станам дамбы. Калі б прарвала дамбу,
вёскі, якія бліжэй за астатнія, былі б затоплены. Я зрабіў некалькі
здымкаў. Зялёны чарот з рудай верхавінай і блакітнай вадой ствара-
юць такую гармонію колеру, што не адвесці вачэй. Я ажно захацеў
напісаць краявід. Паглядзім. Вярнуліся, падышлі да машыны, ба-
чым - пад чаротамі сядзіць рыбак з вудай. Добры адпачынак. Селі
на дамбу, дасталі ежу і паснедалі. Да нас падышлі адпачываю-
чыя, завялі гутарку пра басейн і яго будаўніцтва, брат адказваў на
ўсе пытанні, заадно дыхалі свежым паветрам. Назіралі краявіды.
Адпачылі і паехалі дадому ў Гольчыцы. Вася на сваім матацыкле
з’ехаў у Грэск. Мой і Ядвізін адпачынак працягваецца.
Віця, сын Ніны, чатыры гады таму разышоўся с сваёй жон-
кай. Яна сустрэла сваё першае каханне і сышла да яго, у іх было
двое дзяцей: сын Сярожа і дачка Даша. Сярожа, старэйшы, скончыў
7 класаў, Даша – 3 класы. Дзеці з маці і жывуць пад Мінскам, пры-
язджаюць на адпачынак на лета ў Гольчыцы і прыходзяць жыць да
Ніны. Яны яе любяць, яна добрая і купляе ім усё за сваю пенсію.
Віця пазнаёміўся з новай сяброўкай са Слуцка, у яе двое дзяцей.
Прыехалі ў госці ўсе. Людзей стала шмат. Я вырашыў з Ядзяй пайсці
ў лес, раніца добрая, напэўна, будзе добры сонечны дзень. Раней
мы былі ў гэтым лесе - адпачывалі і вырашылі знайсці тую паляну.
Ідзём, уваходзім у лес – справа на дошчы напісана: “Асцярожна!
Радыяцыя! Ягады і грыбы заражаны радыяцыяй, іх трэба правя-
раць. Есці забаронена”. Вось табе і радасць. Настрой пагоршыўся.
Неяк непрыемна, што лес – забруджаны. Знайшлі маленькую паля-
ну, зроблены шацёр, зэдлікі, сюды прыязджаюць выпіць і пагуляць.
Вакол раскідана смецце. Так, культуры не хапае. Пабылі троху, нам
не спадабалася. Мы пайшлі, і калі вярталіся назад, убачылі дарогу,
пайшлі па ёй і знайшлі вялікую паляну, тую самую, дзе мы калісьці
адпачывалі шмат гадоў таму. Тут ёсць усё. Сталы і зэдлікі, дах,
месца для вогнішча, нават бетонная пляцоўка для выступленняў і
танцаў. Высокія сосны размаўляюць з небам, калі паглядзіш уверх.
Вакол цішыня, і толькі глухі шум часам чуваць ад дарогі, дзе пра-
ходзяць машыны. Пасля абеду, які мы ўзялі з сабой, мы заснулі. Ядзя
прачнулася і, спужаўшыся, што згубіўла мяне, спытала: “Дзядуля,
ты дзе?”. Я адказаў: “Я тут”. Засмяяліся ўдваіх. “А я думала, што
цябе ўжо няма”. Праз некалькі гадзін прыехала іншамарка з двума
мужыкамі, дзвюма жанчынамі і дзіцём. Уключылі музыку. Мана-
тонны грукат у барабан: бом-бом-бом-бом... Ён дзейнічае мне на
нервы. Гэтыя ўдары грукаюць у маёй галаве. Вось дваццаць першае
стагоддзе, ад гэтай музыкі нікуды не дзецца: на дачы сусед слухае
барабанны бой, дома суседзі ўключаюць барабанны бой, прыехалі
ў лес – і тут барабанны бой. Чума веку. На дарогах грукат матораў, і
ў горадзе, і ў вёсцы – усё тое ж самае. Адпачыць клеткам арганізму
проста недзе. Сон выратоўвае нас ад гулу, але клеткі разбураюцца.
Акрамя ўсіх нягод і хвароб, гул нас разбурае, і мы хутка старымся.
Людзі гэтага не разумеюць, а калі і ведаюць, то нічога не робяць.
Маленькае дзіця не спіць, яны зрабілі цішэй. Мы пайшлі ад гэтага
месца, пакуль не стала чуваць гэтай музыкі. Размясціліся пад дрэ-
вам, вакол вялікая зялёная трава. Мы прабылі там да вечара нарвалі
па дарозе два букеты васількоў і вярнуліся дадому. Хутка нашы госці
і іх дзеці з’ехалі дадому ў Слуцк. Ніна, мы і яе ўнукі засталіся дома.
Стала цішэй. Віця са сваёй сяброўкай паехалі ў Санкт-Пецярбург
у турыстычную паездку. Дома бульба падрасла, яе трэба акучваць,
няма каму павадзіць каня. Я згадзіўся, аказалася маладая кабыла,
палохаецца аваднёў. Ідзе вельмі хутка, і мне давялося, акрамя таго,
што я павінен быў весці яе паміж радамі, спыняць яе ад хуткага
ходу. Мне ў 77 гадоў трэба бегчы з ёй, ды яшчэ і на 30-градуснай
спёцы. Калі авадзень кусаў яе, яна спынялася. Я біў іх рукой: хто
падаў, хто адлятаў. Кабыла ішла далей хутка, нібы ўцякаючы ад іх.
І так я бегаў з ёй дзве гадзіны. Бульбу абагналі на двух кавалках.
Я стаміўся, пякло ў грудзях. Я раззлаваўся, дзе з гумарам, а дзе
сур’ёзна сказаў Ніне: “Ты што робіш, хочаш, каб я зваліўся тут у
баразну на смех суседзям?! Хто мяне тут ратаваць будзе?”. Ніна
спужалася і прасіла прабачэння. Пазней Ядзя ўзгадвала і смяялася.
А кабыла разумее, што ёй трэба спыніцца, каб ты сагнаў аваднёў.
Кураняты падгадаваліся. Куры пачалі пералятаць праз сет-
ку на двор і ў агарод. Ніна падрэзала ім крылы (па аднаму крылу).
Яны, калі ўзлятаюць, куляюцца, бо маюць розную вагу ў крылах.
Аднойчы белая курыца пераляцела на двор. Ядзя і Ніна з аднаго
боку і я з другога – ёй няма куды бегчы, я кідаюся, хапаю за крылы,
яна ўцякае. Я валюся і адначасова хапаю яе за ногі. Прыкладна як
варатар з мячом. Курыца маша крыламі і крычыць, я ляжу на траве,
ухапіўшы яе за ногі. Ніна і Ядзя да слёз смяюцца з мяне і крычаць:
“Вось няма фотаапарату, вось быў бы кадр!”. Смешныя і сумныя
гісторыі суправаджаюць нас.
Вася просіць, каб мы з Ядзяй прыехалі і пабылі ў яго. Ядзя
не згаджаецца, бо кепска сябе адчувае - высокі ціск, у Ніны ёй
прасцей. Я згаджаюся і еду да яго адзін. Адлегласць усяго толькі
12 км. Прыехаў, сустрэлі добра, за абедам выпілі па кілішку канья-
ку, разгаварыліся. Мне хочацца пабыць у царкве, яна знаходзіцца ў
кінатэатры, дзе я калісьці працаваў старшым кінамеханікам. Пасля
ліквідацыі Грэскага раёна ён перайшоў у Слуцкі раён. Я заставаўся
і за гаспадара кінатэатра. Працаваў да 1957 года. Пасля паступіў
у Мінскае мастацкае вучылішча. І вось зараз 2008 год. Кінатэатра
няма, тут храм. У нядзелю пасля 10 гадзін іду ў кінатэатр-царкву.
З тога боку, дзе знаходзілася апаратная, зараз уваход. Захаджу, ідзе
малебен, чалавек 30 стаяць і моляцца, у асноўным людзі сталага
ўзросту, некалькі маладых. У вугле нешта падобнае на кіёск. Сядзіць
жанчына, прадае ўсё неабходнае: свечы, абразы, кнігі і інш. Я звяр-
таюся да яе, пытаюся, ці можна сфатаграфаваць. Яна пазнае мяне
і кажа, што можна. Там, дзе раней быў экран, за іканастасам, ідзе
малебен, усе хрысцяцца, я таксама. Дастаю фотаапарат і здымаю.
Па сценах хаатычна развешаны іконы, іх шмат, і яны губляюцца ў
вялікай прасторы. Будынак не прыстасаваны для гэтага. Жанчына
кажа мне, што ведае нашу Ніну, і пытаецца: “Можа, вы намалюеце
нам што-небудзь?”. Я адказваю ёй, што я ненадоўга ў гасцях. Зрабіў
каля 8 здымкаў з усіх бакоў, пабыў яшчэ троху і пайшоў. “Так, -
падумаў я, - сярэднявечча”. Калі быў у Слуцку, у галерэі да мяне
падышоў мастак Ігар Ціткоўскі і кажа, што яму гаварыў бацюш-
ка, што ў царкву прыходзіў грэскі мастак. Мяне цікавіў будынак
кінатэатра, дзе я доўгі час працаваў у маладыя гады, і ён з цягам
часу стаў храмам Божым. Я не хадзіў туды маліцца, зрабіў некалькі
фотаздымкаў унутры і сфатаграфаваў сам будынак звонку.
Зайшоў у бібліятэку, гляджу - на сцяне вісіц мая карціна-
краявід. Рама старая, ад часу пачарнела. Бібліятэкар – маладая
дзяўчына. Паказала мне на паліцы мой каталог, кнігі Васіля Віткі,
кнігу вершаў грэскай паэтэсы. Сказала, што збіраюцца рабіць ра-
монт. Звонку будынак стары, фарба асыпалася, выгляд пануры,
унутры таксама не лепей. Абяцала пакрасіць раму і зрабіць надпіс
чыя гэта карціна. Прагуляўся па парку, дзе праходзілі мае юнацкія
дні. Стаяць старыя дрэвы, сведкі тых дзён, іх засталося няшмат,
як і людзей, што жылі тады. На месцы, дзе была старая царква,
насыпалі курган і ўсталявалі велізарныя каменні. Адзін у цэнтры,
астатнія па баках. Тэлефаную дырэктару Грэскай школы Ланюк
Ліліі і дамаўляюся аб сустрэчы. Яна прызначае сустрэчу на заўтра
на 10 гадзін. Прыходжу. Двор перад школай прыгожы, па абодва
бакі растуць елкі і іншыя дрэвы, усё дагледжана, і яшчэ я здзівіўся,
калі ўбачыў канцэптуальнае мастацтва, няхай яно недасканала, але
гэта прыгожа арганізуе прастору. Камяні, калёсы, гняздо бусла, ка-
лоды велізарных памераў з расколінамі - гэта цікава. У іх ідзе ра-
монт, і ўсе мае работы, якія я ім даваў раней, яны знялі. Так мне
сказалі. Напэўна. Яны віселі ў калідоры. Усярэдзіне прыгожа, як
зараз кажуць, еўрарамонт. Завуч Вітко Вольга Антонаўна была са
сваім мужам Вітко Міхаілам Міхайлавічам, сынам майго стрыеч-
нага брата, на маёй выставе. Я гутарыў з ёй пра тое, што можна
зрабіць пры школе музей маіх карцін. Яна казала, што ў дадзены
момант гэта магчыма. Відаць, яна гутарыла пра гэта з Ланюк Л. І.
Калі я сказаў, што хачу забраць партрэт сваёй мамы і аддаць у музей
у Слуцку, яна адказала, што яны будзуць рабіць у школе музей маіх
карцін. “Добра, - адказаў я, - тады я вам перадам яшчэ акварэлі,
яны знаходзяцца ў Слуцку”. Мы дамовіліся сустрэцца на наступ-
ным тыдні. Зараз яна ў адпачынку і прыходзіць адзін раз на тыдні
дзеля неадкладных спраў.
Вася едзе ў лес на сваім матацыкле, глядзіць ці асеў рой ма-
ладых пчол у яго прыёмніку, альбо міні-доміку. Узімку ў яго прапа-
ла шмат пчол, і ён хоча ўзнавіць. Ён ведае месцы і ведае сваю спра-
ву. Я ў гэты час хаджу па Грэску па родных мясцінах, і мне цікава.
У цэнтры ўсё засталося амаль так як і было. Старыя і непрыгожыя
дамы. У той жа час на ўскраіне будуюцца катэджы і прыгожыя забу-
довы, дачы. Яны б упрыгожылі цэнтр, але чамусьці не дазваляюць.
Прахаджу каля доміка ў цэнтры, яго калісьці пабудаваў ветурач,
домік на 5-6 пакояў. Сам ён няшмат пажыў, потым яго абвінавацілі
ва ўсіх грахах. Тады гэта нельга было рабіць. Яго знялі з працы,
дом канфіскавалі. Потым там жыў першы сакратар партыі раёна,
пазней аддалі як філіял школе. Зараз нехта там жыве іншы, домік
старэнькі, а раней усім мазоліў вочы.
У Грэску ёсць замак, вакол была вада, цякла рака. Зараз
вакол замка ўнізе расце бульба і іншая гародніна, замак зраўнялі
бульдозерам. Камусьці прыйшло ў галаву зрабіць стадыён і гу-
ляць у футбол. Аказалася, зараз праз яго ездзяць машыны, ён зарос
травой і кустамі, дзеці збіраюць там суніцы. Устанавілі шыльду:
“Ахоўваецца дзяржавай”. Калісьці пры раёне быў дарожны аддзел,
начальнікам якога быў Шамок. Ён пабудаваў плаціну каля замка, і
атрымалася возера, яго ў народзе назвалі Шамковае. Зараз па бера-
гах яно парасло лазой ды вярбой, у сярэдзіне – прыгожы вадаём. Я
зрабіў некалькі здымкаў. Так, родныя мясціны, яны дарагія мне.
На наступны дзень едзем у Гаёк, так называюць пала-
су лесу невялікага памеру ў 1 км ад Грэску. Зараз з правага боку
распрацоўваецца велізарны кар’ер, пясок танны, тут жа робяць
асфальт для дарог. Велізарныя самасвалы поўзаюць, нібы жукі,
выво-зяць пясок залацісты. Побач (1,5 км) было калісці возера,
невялічкае, яго называлі Шведавым. Калісьці там нават даспехі
рыцарскія знаходзілі. Возера было як гаючае, неглыбокае, гразі, якія
ляжалі на дне, лячылі людзей. Гадоў пятнаццаць таму я прыязджаў
сюды. Тут было шмат белых чаек, яны лёталі велізарнымі стаямі,
што здавалася, быццам усё возера зацягнута белым палатном. Зараз
засталося дзве-тры ямы, усё зарасло, вады няма. Вакол калгасныя
палі. Усё змяняецца. Кар’ер на вялікай глыбіні, а вады няма - знікае
ў пяску.
Пахадзілі ў Гайку, тут праходзілі розныя мерапрыемствы,
святы, гулянні і танцы. Няма раёна, і ўсё сціхла. Іншы час, іншыя
запатрабаванні. Мы ўзгадалі, што тут было, пахадзілі, парамаўлялі
і пайшлі. Трэба ехаць дамоў да Васі.
Усё было добра, паставілі машыну ў гараж. Я ўбачыў ста-
рую газавую лямпу, калісьці яна свяціла ў нашай хаце, калі мы
былі маленькія, калі жылі бацька і маці. Я папрасіў даць мне яе
для майстэрні. Вася згадзіўся і яшчэ даў мне вырабленую скуру
цяляці з бела-рудымі плямамі. Усё гэта бачыла Таіса, яго жонка,
яна сядзела каля акна і глядзела ў наш бок. Павячэралі, пагутарылі
пра тое-сёе - і адпачываць. Прыкладна ў гадзіну ночы Вася рап-
там будзіць мяне: “Валодзя, уставай хутчэй! Таісе стала дрэнна”. Я
ўскочыў і ў пакой, яна ляжыць у шалёным стане. Рот адкрыты, вочы
закрывае, цяжка дыхае. Я праслухаў пульс, дрэнна чуваць і сказаў
Васю, каб ён вызваў хуткую дапамогу. Я думаў, што хуткая дапамо-
га ў Грэску, але ж у Слуцку, прыехала праз паўгадзіны. За гэты час
Вася даваў валідол, я знайшоў у сябе нітрагліцэрыну, даваў ёй, але
яна адмовілася, спужалася. Бачачы яе стан, я і сам ад нечаканасці
стаў дрэнна сябе адчуваць. Сам выпіў таблетку нітрагліцэрыны.
Прыехала хуткая дапамога, відаць, фельчар. Жанчына сярэдніх
гадоў. Паслухала, памацала і вызначыла астэахандроз. Зрабілі ўкол.
Таіса ўголас закрычала: “Больна!”. “Нічога, - пастыдзіла яна яе, -
мае дзеткі і тыя вядуць сябе лепей. Мне таксама рабілі такі ўкол і
нічога, нармальна”. Яна хацела браць Таісу ў бальніцу, але там не
было месцаў.
Пад раніцу я заснуў. Паехалі з Васем у бальніцу, бо ён
ніяк не мог дазваніцца. Аказваецца, там ідзе рамонт. Пагутарылі з
глаўурачом, і той паабяцаў троху пазней пакласці яе ў бальніцу і па-
лячыць. На наступны дзень ёй стала лепш. Увечары я паехаў у Голь-
чыцы да сястры Ніны. “Ну што? Вярнуўся з гасцей?” - запыталіся
Ядзя і Ніна. Я расказаў ім усю гісторыю. Яны занепакоіліся і
тэлефанавалі ўвесь дзень, даведваліся пра стан яе здароўя. Ёй было
ўжо лепей.
Праз тыдзень быў ужо час ехаць у Грэск да дырэктара шко-
лы. Бяру ў машыну свой бюст, акварэлі вялікія ў вялікай папцы.
Еду ў Грэск да Васі, няхай возьме сабе яшчэ некалькі, ён так прасіў.
У яго ўжо 10 маіх работ, і ён просіць яшчэ. Захаджу, Таіса адчу-
вае сябе ўжо лепш, але ахае і трымаецца за бок. Раскладваю ўсе
акварэлі, ён выбірае сабе яшчэ тры. Складваю і еду ў школу. Лілія
Іванаўна занятая, размаўляе з нейкай жанчынай. Я чакаю. Мне гэта
троху не падабаецца. Але што ж. Захаджу ў кабінет, раскладваю
акварэлі, адбіраем для музея. Нешта засталося, яна бярэ 32 штукі
і мой бюст. Тлумачу, што гэта не помнік, гэта партрэт, яго зрабіў
скульптар Магучы В. Яна згаджаецца. Усяго 33 работы. Выпісваюць
прыёмна-здатачны акт. Усміхаемся, супадае з годам майго нарад-
жэння. Лілія Іванаўна паабяцала, што запросіць мяне на адкрыццё.
Ужо першае верасня, а запрашэння няма. Відаць, яшчэ не зрабілі
музей. Раней я падараваў ім 36 работ, усяго ў іх 69 работ. Жывапіс
акварэлі, малых і вялікіх памераў. Нібы скінуў вялікі цяжар з сябе.
Мне стала лёгка. Еду да Васі, яны сустракаюць, я кажу ім: “Лёгка,
нібы пшаніцу прадаўшы”. Іду мыюся. У яго зроблена цудоўная ван-
ная, вялікая, абкладзена пліткай, вада гарачая і халодная, дык я не
толькі памыўся, а яшчэ і папесціўся. Абед і адпачынак. Усе пайшлі
спаць. Я думаў, што не засну, дарога побач – чуваць гул машын, але
ж заснуў і адпачыў. Усе абавязкі ў Грэску я выканаў.
За гэты час Вася прывёз пчол, і іх трэба адпусціць да іншых
пчол, каб папоўніць сям’ю. Запрасіў суседа, і мы пайшлі да домікаў
– вуллёў. Я далей, а яны побач з дымавухай. Ніколі не бачыў, як пра-
цуюць пчалаводы. Вася ў сваім светлым касцюме з сеткай, рукі ў
чырвоных пальчатках, дастае рамку з сотамі і пчоламі і шукае дру-
гую матку. Сусед дапамагае – пушчае дым. Пчолы занятыя сабой і
сваёй працай, перамяшчаюцца па сотах, а то і звісаюць ланцужком
уніз. Я з фотаапаратам, здымаю, імкнуся злавіць добры кадр. Сусе-
да ўкусілі дзве вартавыя пчалы над брывом. Васю кусалі некалькі
разоў праз пальчатку за руку. Ён на гэта не рэагаваў і працягваў
працаваць. Толькі сказаў: “Адна ўжо ёсць”. Каля мяне пралятала
побач і кружылася некалькі пчол. Я адыходзіў далей, і ўсё абыш-
лося. Назіраць, як на рудой рамцы поўзаюць пчолы і ён апускае
іх у домік і бярэ новую рамку, – гэта цікава. Мне ажно захацелася
напісаць карціну на гэту тэму.
З Грэску да Васі прыехаў таварыш. Завуць мяне ў альтанку.
Паказваюць газету “Слуцкі кур’ер”, там надрукаваны ўрывак з маёй
кнігі “Белыя воблакі”. Па даносу суседа майго бацьку пасадзілі ў
1937 годзе. Яго цікавіла, хто гэта быў. Гэта бацька Васінага сябра
Лосік Вася. Іх ужо нікога не засталося ў жывых, ні бацькоў, ні дзя-
цей. Брат мой Вася здзівіўся. Я ніколі не казаў яму пра гэта. Іх сям’я
прыходзіла да нас, і мы маўчалі пра гэта. Яны ведалі таксама. Усё
пераплятаецца ў гэтым свеце.
Усе свае справы ў Грэску я вырашыў. Заехаў на могілкі,
пастаяў каля магілак мамы, стрыечнага брата Мішы, ён пахаваны ў
пачатку, потым знайшоў магілу былога дырэктара школы Пляшко.
І многіх іншых знаёмых. Вяртаюся на пастаяннае месца адпачын-
ку ў Гольчыцы. Дакладаю сваім пра зробленую працу. “Ну што ж,
- адказвае Ніна, - каму грошы, а каму слава”. Быў у Слуцку і пры-
вёз касеты пра сваю выставу. Паглядзелі, мне не спадабалася гэтае
здыманне, халтуршчык, зрабіў абы-як. Але што зробіш, няхай будзе
для гісторыі, калі спатрэбіцца. А можа, і не.
Віця са сваёй сяброўкай валаводзіцца, яна прымушае яго
распісацца, ён не хоча, ды яшчэ двое дзяцей у яе. То сыдуцца, то
разыдуцца, пад канец майго адпачынку ён, напэўна, пойдзе ад яе.
Я не ўмешваўся ў іх справы, няхай як жадае, так і робіць. Яе род-
ныя званкамі не даюць спакою Ніне. Я надакучыў Ніне са сваімі
маралямі. Яна раззлавалася і выйшла на двор, дзе быў я, і сказала:
“Знайшоўся камандзір! Калі ты з’едзеш?!”. Я зайшоў у хату і кажу
Ядзе: “Збірайся, ад’язджаем”. Ніна пачула гэта і кажа: “Я гэта са
злосці сказала”. Яна добрая і жадае ўсім дагадзіць. Прабылі ўжо
паўтара месяцы, трэба і меру ведаць. Трэба ехаць дадому ў Віцебск.
Унучка тэлефануе і плача, што не так добра здала экзамены, тэсты
ў медуніверсітэт, хвалюецца, што не залічаць, а калі і залічаць, то
на платнае адзяленне. Дзе ўзяць 2,5 мільёна за паўгоддзе? І ўсё гэта
ляжа на нашы плечы. Тэлефаную ў Слуцк, у галерэю, выстава пра-
цягваецца, за месяц наведала 700 чалавек, гэта нядрэнна для такога
горада, нават выдатна. Паціху збіраемся, пайшлі дажджы, і ехаць
у далекую дарогу, 400 км, не хочацца. Але вось неяк супакоіліся.
16 ліпеня раніцай ад’язджаем. Гляджу - няма зарадкі акумулятара.
У мяне і раней было так, але потым з’яўляецца, на гэты раз – не.
Не заязжаць жа назад. Развітваемся. Еду праз Грэск, праехаў пару
кіламетраў, спыняюся, ідзе невялікі дождж, спрабую дакрануц-
ца да кантактаў – ніякіх вынікаў. Саджуся, еду ў Грэск, па дарозе
нас чакае пляменніца Таня з мужам Мішам. Чаму так доўга няма?
Тлумачу, што няма зарадкі акумулятара. Перадаюць гасцінцы з са-
бой: агуркі, капусту, буракі. Ніна нам таксама дала шмат маладой
бульбы, цыбулі, капусты, буракоў. Выязджаю да Васі, тут недалёка,
распавядаю пра тое, што здарылася. Ідзе дробны дождж. Заязджаю
ў гараж, уключаю святло. Разбіраю рэле, генератары зачышчаю,
збіраю – няма зарадкі. Выкідваю рэле-таблетку і стаўлю іншую.
Калі ад’язджаў, падумаў і захапіў з сабой. Збіраю, стаўлю на мес-
ца, заводжу – ёсць зарадка. Рукі дрыжаць, Вася пытаецца: “Што
гэта?”. Я адказваю: “Нервы”. “Спакой да 85 гадоў – наша ўсталёўка
жыцця, а мабыць, і вышэй планка”, - сказаў ён. “Паспрабую”, -
адказаў я. Прапаную Ядзе застацца пераначаваць і з новымі сіламі
заўтра паедзем. Яна адмаўляецца і кажа, што паедзеш і адпачнеш.
Вырашылі ехаць. Вася даў з сабой адну пустую рамку, а другую з
мёдам. Ён і раней даваў, а зараз – дабаўленне да ад’езду. Праехаў
троху, гляджу - забыўся на партфель з інструментам. Вяртаюся,
забіраю і паехаў на Міенск, некалькі разоў націснуўшы на сігнал.
Вася стаяў і махаў нам рукой. Дарога асфальтаваная, добрая, раней
была пяшчанка. Калі Чыгір быў прэм'ер-міністрам, ездзіў па гэ-
тай дарозе ў накірунку Грозава да сваіх родных, тады і зрабілі гэту
дарогу да Шышыц, а там магістраль Слуцк – Мінск. На ўзбочыне
дарогі жанчыны і дзеці прадаюць ягады і грыбы. Едзем, усё до-
бра, раз-пораз абганяюць нас іншамаркі. Але нічога, мы таксама
трымаем 80 - 90 км/г. Прыязджаем у Мінск, спыталі, як выехаць
на лагойскі накірунак. Некалькі разоў спыняліся адпачыць і паесці.
Купілі літр чарніц. Я прымасціўся за фурай і доўгі час ехаў за ёй.
Менш супраціўленне і менш трэба бензіну. А 17 гадзіне мы ўжо ў
Віцебску. Заязджаю, разгружаюся, суседзі пытаюцца, калі бачаць
садавіну і гародніну. Адказваю з усмешкай, што з дачы. Пагнаў ма-
шыну ў гараж. У гэты час тэлефануе Ніна і лаецца, чаму мы ёй не
патэлефанавалі. Яна хвалявалася за нас цэлы дзень. Ну вось, усё
добра, паездка скончылася. За гэты час адкрыў выставу ў Слуц-
ку, дамовіўся пра музей і перадаў работы ў Грэск, завёз карціны ў
Мінск на закупку, хоць адказу пакуль няма. Але быў на радзіме і ў
гасцях. Усё гэта выдатна.

17 ліпеня 2008 года
Яшчэ доўжыцца Славянскі базар. Еду ў цэнтр, іду да рату-
шы, нікога не бачу з мастакоў. Раней тут быў натоўп, не зразумела
чаму. Толькі за ратушай, у двары развешаны краявіды і рэпрадукцыі
работ мінскага мастака Віктара Ціханава, па яго словах, прадаў ня-
дрэнна. Яму аднаму дазволілі прадаваць тут. Пытаюся, а дзе астатнія.
За мастом праз Віцьбу, каля Палаца культуры. На вялізнай плошчы
са стэндамі ў некалькі радоў у арганізаваным парадку размясціліся
мастакі. У асноўным аматары і прафесіяналы, якія жадалі прадаць
свае работы і нешта зарабіць. Абышоў усе рады, сустрэў знаёмых.
Спыніўся каля Лютко А. Там быў і Чукін В. Паглядзелі ўсё, сустра-
каюцца і цікавыя работы. Думка добрая, але выканана не вельмі.
Судзіць лягчэй, чым працаваць і ствараць. З гутаркі даведаўся,
што адкрылася мастацкая выстава ў музеі. Некалькі гадоў музей
быў на рамонце, і выставы праходзілі ў ратушы. Нарэшце вялізная
экспазіцыя рускага жывапісу, скульптуры, беларускага мастацтва
і, зразумела, віцебскіх мастакоў. У ратушы экспанавалася выстава
фатаграфіі на тэму Афрыцы латышскага фотамастака і кампазітара,
аматара турыстычных паездак. На наступны дзень іду ў музей і
гляджу ўсю экспазіцыю. Экспануецца творчасць мастака Пэна, ба-
гатая экспазіцыя, мастакі г. Віцебска. Паглядзець было што і вельмі
цікава. Сярод віцебскіх мастакоў я сябе не знайшоў. Захаджу да ды-
рэктара мастацкага музея Акуневіч Вольгі Іванаўны, пытаюся, чаму
не выстаўлена ў экспазіцыі ніводнай маёй работы. “Ой, прабачце,
Уладзімір Ільіч, адбылася памылка, мы выправім”. Я кажу: “У вас
знаходзяцца 180 маіх графічных работ і некалькі жывапісных. Як жа
так?”. Прайшоў час, і я захаджу ў музей зноў. Нічога не змянілася.
Пасля наведвання другі раз яны знайшлі маленькі краявід з пленэ-
ра, прысвечанага Лукомскай ДРЭС і ўціснулі ў экспазіцыю. Вялікая
карціна “Ноч, калі паўстаюць салдаты”, якую набыло Міністэрства
культуры, не выставілі. Маўляў, яна вялікая і няма дзе яе размясціць.
Здымаць работы іншых мастакоў таксама няёмка. Былі выстаўлены
каталогі іншых мастакоў, я паглядзеў. Майго каталога няма. Я
пытаюся ў Вольгі Іванаўны: “Гэта таксама памылка, альбо зака-
намернасць?”. “Я разбяруся ў гэтым, - адказвае яна і працягвае:
- У наступным годзе зробім вашу персанальную выставу”. “До-
бра”, - пагадзіўся я. Потым па тэлефоне яна сказала, што ў гэтым
вінаваты наш супрацоўнік. Я спытаўся, хто, яна не адказала. Я
папрасіў даць мне даведку пра тое, колькі маіх карцін знаходзіцца ў
музеі. Патэлефанавалі, прыхаджу, гляджу спраўку, а там указана 1
жывапісная карціна і 180 накідаў. Пытаюся ў супрацоўнікаў, чаму
напісана “накіды”, а не “работы”? Адказ: “Так нам перадалі былыя
супрацоўнікі”. “Гэта азначае, што яны не маюць цаны?”, - пытаю-
ся я. Адказ: “Не ведаем, даведайцеся ў галоўнага захавальніка, але
яна ў адпачынку”. “Добра, потым разбяромся”. І пайшоў. Акуневіч
В.І. абяцала ў верасні прыйсці да мяне ў майстэрню і адабраць для
музея ў падарунак карціны. За гэты час я напісаў дзве карціны: “Вё-
ска” і “Вясна”.

5 верасня 2008 года ў музеі сучаснага мастацтва адкры-
лася вялікая выстава старэйшага мастака Явіча Пятра Максавіча,
прысвечаная 90-годдзю. Заходжу ў залу, гледачы пачалі збірацца.
Першае ўражанне: зала пераўтварылася з выставачнай у му-
зей. Карціны развешаны ў два-тры рады. Нагадвае музей XVIII -
XIX стагоддзяў. Гледачоў, аматараў яго таленту сабралася шмат,
амаль поўная зала. Калі на ўваходзе ў залу з’явіўся Явіч П.М. на
мыліцах у суправаджэнні сына, у зале раздаліся апладысменты. Яго
абступілі фота- і тэлекарэспандэнты, журналісты. Доўгі час яны
затрымлівалі яго і не давалі прайсці да месца, дзе яму прыгатавалі
крэсла і столік. Вялікая колькасць кветак. На адкрыцці прысутнічала
кіраўніцтва горада і абласнога і гарадскога аддзелаў культуры. Тыя,
хто выступаў, дарылі яму кветкі і падарункі. Шмат было выказана
ў яго адрас цёплых слоў і разнастайных пажаданняў. Выстава пера-
тварылася ў свята і была вельмі цікавая. На ёй была адлюстравана
ўся эпоха яго жыцця. Тут савецкія вайсковыя начальнікі, кіраўнікі
вобласці і горада, дырэктары заводаў і фабрык, тэматычныя рабо-
ты, краявіды і кветкі. Гэта цэлая гісторыя яго часу. З крытычнай
заўвагай выступіў мастак Гумен. Ён сказаў, што мастака Явіча П.М.
недастаткова ацанілі. Так, сапраўды, столькі зрабіў мастак, пражыў
90 гадоў і не атрымаў ні заслужанага, ні народнага. Ад каго гэта
залежыць, я не ведаю. Адзінае, чаго ён, Явіч П.М., жадае, каб яго
дом быў музеем-сядзібай і яго карціны знаходзіліся там. Пакуль
што гэтага няма. Пасля ўсяго ў малой зале адбыўся фуршэт. Стол
быў багаты, і напояў розных таксама было шмат. Усе госці і мастакі,
хто заставаўся, яшчэ і яшчэ віншавалі і жадалі ўсіх даброт. Слухалі
расказы і ўспаміны П.М. Явіча і дзівіліся яго памяці і любові да
жыцця. Так, яму 90 гадоў, ён на мыліцах, зламаны тазасцегнавы
сустаў, і нягледзячы на ўсё, ён працуе і стварае новыя работы. Яму
можна толькі пазайздросціць. На сваю выставу Явіч П.М. забраў
свае работы з мастацкага музея, дзе яму выдзелілі невялікі па-
кой для яго карцін. У сувязі з гэтым мне патэлефанавалі з музея
і сказалі, што можна зрабіць маю выставу. Я тэлефаную дырэкта-
ру Вользе Іванаўне, дамовіліся. Яна прысылае машыну са сваімі
навуковымі супрацоўнікамі, і яны адбіраюць на выставу і ў дар му-
зею мае карціны. Яны прапанавалі мне зрабіць лірычную выставу.
Ім спадабаліся краявіды на сценах майстэрні. Я адказаў, што зрабіў
гэтыя творы на продаж. І ў музеі шмат твораў, якія ні пра што не
распавядаюць. Проста карцінка над канапай шырспажыў, яна лаш-
чыць нервовую сістэму, проста хлусня, а яна заўсёды прыемная.
Адабралі 16 карцін, я хацеў паказаць яшчэ, але ў іх не было часу,
бо ім далі машыну толькі на адну гадзіну. Што можа быць важней
за карціны? Гэта мае развагі. Для іх – усё роўна. На наступны дзень
прыходжу і раблю экспазіцыю. Усё нармальна, усе задаволены. Ра-
боты адабраны розных гадоў: і сучасныя, і мінулых гадоў, і раннія.
У агульным атрымалася камерная выстава.
Прызначаем адкрыццё на 12 верасня, запрашаем знаё-
мых, таварышаў. Наогул, спачатку я не хацеў рабіць адкрыццё.
Паразважаў і вырашыў – трэба рабіць у вузкім коле. Вольга Іванаўна
была задаволена і падтрымала маю прапанову. У пятніцу, 12 верас-
ня, сабраліся мастакі, знаёмыя, супрацоўнікі музея, журналісты і
фатографы з газет. Адкрыла выставу Акуневіч Вольга Іванаўна,
расказала пра тое, дзе і ў якіх музеях Беларусі захоўваюцца мае
карціны. Выступілі мастакі і таварышы. Шмат добрага было мне
сказана з пажаданнем і далей так плённа працаваць. Для мяне гэта
маленькае свята, мой юбілей, які доўжыцца з 10 мая па верасень
2008 года. У заключэнне я расказаў, што ў чэрвені зрабіў выставу
ў Слуцку, якому падараваў болей за 300 твораў жывапісу і графікі.
16 мая 2008 г. я адкрыў персанальную выставу ў Віцебску, у цэнтры
сучаснага мастацтва і падараваў цэнтру 73 карціны. І вось сёння я
дару мастацкаму музею 16 карцін. Дырэктар музея Вольга Іванаўна
падзякавала мне за гэты падарунак. З сябрамі мастакамі я пайшоў у
майстэрню, дзе паказаў ім свае канцэптуальныя творы, пілі гарба-
ту, чыталі вершы. Усё прайшло цікава. Спрачаліся і размаўлялі пра
мастацтва ў нязмушаным становішчы. Гэта наша жыццё.


Рецензии