Лёс мастацтва 7

ЛЁС І МАСТАЦТВА 7 

1 студзеня 2009 года
За акном сонечны дзень… Ляжыць снег… 18 градусаў
марозу! У гэтым годзе гэта першы такі вялікі мароз! У гэты час
адкрылася выстава мастака Скавародкі ў музеі мастацтва і ў цэн-
тры сучаснага мастацтва. Выстава цікавая, свае працы Скавародка
прадае ў Мінску. Кожны мастак складае свой сусвет і працуе на
ўзроўні свайго мыслення. Запрашае гледачоў у свой сусвет пасля
заканчэння працы. Прыходзьце і глядзіце яго творчасць, а калі не
падабаецца, то ідзіце да іншага мастака.

3 студзеня 2009 года
У мяне даўно ўжо хранічнае захворванне страўніка.
Два гады назад была язва. Ляжаў таксама ў бальніцы з хворымі
суставамі. Па гэтай прычыне амаль тры месяцы не пісаў карцін.
Сумна… нягледзячы на гэты боль, працягваю працаваць. Жонка
Ядвіга Андрэеўна мяне падбадзёрвае.

4 студзеня 2009 года
Еду ў паліклініку… За акном трамвая так прыгожа! Вы-
пала трошкі снегу… Сонца… Іней на дрэвах… А мне вось трэба
да ўрачоў… А тут яшчэ дайшла да мяне сумная вестка, што памёр
мастак Пётр Явіч. Здаецца, зусім нядаўна святкавалі яго юбілей.
Мастак пакінуў пасля сябе шмат розных работ. Вельмі марыў аб
карціннай галерэі ў яго асабістай кватэры.
Мастак быў пахаваны сярод бяроз, якія ён калісьці маляваў…
Вакол цішыня… Толькі вецер калыша верхавіны хвояў…

12 студзеня 2009 года
Сёння адбудзецца вечар паэзіі віцебскай паэтэсы Салаўёвай
Наталлі ў музычнай гасцінай гарадскога аддзела культуры. Запрасіла
і мяне. У сваёй паэзіі яна знайшла месца і для маёй творчасці. Сярод
гасцей было шмат мастакоў: Слепаў, Вальноў, Чукін, Лютко і інш.
Трэба адзначыць, што вершы Салаўёвай добра кладуцца на музыку.
Яна вельмі таленавітая паэтэса, жыццярадасная, аптымістычная,
нягледзячы на тое, што ў яе вершах прысутнічае ўсё: і сонца, і
воблакі, і дождж, і каханне, і смерць… Як і само жыццё…

22 студзеня 2009 года
Заглянуў учора ў сваю майстэрню: усё завалена, няма
парадку. Падумаў: трэба нешта рабіць. Але здароўе не дазваляе,
вельмі баляць суставы.

23 студзеня 2009 года
Мяне кладуць у бальніцу. Спадзяюся, падлячуся крыху,
а пасля зноў вазьмуся за свае работы. Думкі перапаўняюць мяне:
столькі хочацца паспець зрабіць, а моцы не хапае! Хвалююся і за
жонку Ядвігу, якой таксама зрабілі аперацыю (ў яе катаракта). А ад-
нойчы паслізнулася і вывіхнула плячо, добра, што не пералом. Ды і
сам не раз слізгаўся на лёдзе! І адкуль бяруцца гэтыя непрыемнасці?
Але мы дапамагаем адзін аднаму. Часта да нас прыязджае сястра
Ядвігі Ганна. Старасць… Хто не памёр раней, той будзе мучыцца
ад хваробы. І гэта глыбокая старасць!
У гэты час цікаўлюся, што ж там у зале сучаснага мастацт-
ва? Рыхтуюцца да шведскай выставы фотаздымкаў. Шмат людзей!
Нават пасол Швецыі наведаў Віцебск. Фотаздымкі такога ўзроўню
мяжуюць з мастацтвам і робяць напамінак пра мастацкую школу
20-х гадоў горада Віцебска.
За акном студзень 2009 года… Я знаходжуся ў 2-й га-
радской клінічнай бальніцы горада Віцебска. У рэўматалагічным
аддзяленні. У палаце я сустракаю свайго былога знаёмага – 77-
гадовага Казака Уладзіміра Філіпавіча. Я калісьці разам з ім
знаходзіўся ў кардыялагічным аддзяленні, а вось зараз ён тут… Ну
і сустрэча! У той час ён быў зусім іншы: моцны чалавек, заўсёды
ў руху. Цяпер жа ён ляжыць праз ложак ад мяне, рухацца амаль не
можа ды і мяне пазнае з цяжкасцю. Вось яна хвароба, якая мае на
мэце толькі адно – знішчыць чалавека…
Аднойчы і я амаль што не падпаў пад гэта знішчэнне… Два
з паловай гады назад урач-кардыёлаг Быкава Наталля Васільеўна
паставіла мне няправільны дыягназ: лячыла сэрца, даючы балючыя
ін’екцыі ў жывот, а я атрымаў язву. Але добра што выратавалі мяне
ўрачы хуткай дапамогі. І вось зараз я сустрэўся з гэтым урачом,
паглядзеў ёй у твар, паразмаўлялі… Але яна хоць і папрасіла пра-
бачэння, але паміж намі засталася нейкая адлегласць. А я ўсё ж такі
спадзяюся, што яна ў сваёй практыцы больш не дапусціць падоб-
ных памылак…
Быў яшчэ ў нас такі кардыёлаг-кансультант, які ўвесь час
нёс нейкую бязглуздзіцу. У нашай палаце яго не любілі. Замест таго
каб дапамагчы чалавеку, ён пачынае размову на зусім іншую тэму.
Напрыклад, як у Афрыцы купляюць студэнты дыпломы і нічога не
ведаюць, калі выходзяць на працу. Адным словам, мякка кажучы,
балбатун.
Мой урач сказала, што мяне ўжо можна выпісваць з гэтага
царства былых маладых, якія прагульваюцца па калідоры і расказ-
ваюць адзін аднаму анекдоты са сваёй маладосці…
Так і прайшла зіма: крыху дома, а астатні час - у бальніцы.
То я, то мая жонка Ядвіга Андрэеўна лечымся па чарзе, а бывае і
разам… Гэта шэры час майго жыцця, але і ён праходзіць!
Ужо ў красавіку гэтага ж 2009 года я прысутнічаю на вы-
ставе ў мастацкім музеі Віцебска знакамітага скульптара Магучага
Валерыя. Іграе музыка… Прасторная зала надае ўрачыстасць. Вы-
става зроблена настолькі цікава, што аж дух пераймае! На выставе
было шмат народу. Адкрыла яе дырэктар музея Акуневіч Вольга
Іванаўна. Скульптар шмат чаго зрабіў для горада: і помнікаў, і ме-
марыяльных дошак. Яго працы вядомы не толькі ў Віцебску, а і ў
Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбурзе… Я пазнаёміўся з 47-гадовым
Магучым Валерыем, калі мне было ўжо 75. Мне здавалася, што я
сустрэў Хрыста. Добрай душы чалавек і выдатны мастак! Нават яго
прозвішча – Магучы – кажа, што ён вялікі скульптар. Было зразуме-
ла, што ўсім прысутным тут цікава. Людзі размаўлялі, спрачаліся,
выказвалі сваі меркаванні. Гэта было свята не толькі для скуль-
птара, але і для ўсяго горада. Выстава праходзіла пад назвай “Ад
рэалізма да абстракцыянізма”. Мастак змог стварыць свае работы ў
рознай форме і кірунках…
Хачу ўспомніць яшчэ аднаго выдатнага мастака Салаўёва
Аляксандра, які пісаў на тэму вайны. Сам Аляксандр таксама
ўдзельнічаў у баях на фронце. Былы тэатральны мастак зараз працуе
ў асноўным у абстрактнай форме. Яго работы блізкія да тэмы вайны
і вельмі моцныя па свайму эмацыянальнаму стану, адлюстроўваюць
увесь жах чалавечай трагедыі.
Мастак Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч таксама пакінуў
добры ўспамін у маёй душы. Родам ён з Віцебска, а зараз жыве
ў сталіцы нашай дзяржавы. Ён сваімі работамі ўнёс вялікі ўклад
у жывапіс Беларусі. Яго карціны каляровыя, яркія і светлыя.
Шчамялёў – жыццярадасны мастак і добры чалавек.

1 лютага 2009 года
За акном сонечны дзень, ляжыць снег, 18 градусаў, халод-
на, упершыню ў гэтым годзе такі мароз. Золь, мокры снег і дождж
надакучылі за лістапад, снежань і студзень. У кастрычніку трэба
было прайсці тэхагляд, таму ўзяўся за падрыхтоўку і рамонт сва-
ёй машыны “Жыгулі” пятай мадэлі, ёй 25 гадоў. Што мог, зрабіў
сам, каб адрамантаваць усё астатняе, запрасіў суседа па гаражы
Асіпенку Сяргея. Яму 47 гадоў, добры і чулы хлопец, паабяцаў па-
дараваць яму краявід. Пасля рамонту трэба было адрэгуляваць за-
зоры ў клапанах. Гэтым займаўся я некалькі гадзін у напружанні
рук, спіны і ног падчас рэгуліроўкі. Пачалі балець рукі, пачаліся
імпульсныя стрэлы па пазваночніку. Машына не завадзілася, потым
завялася, але працавала дрэнна. Давялося зноўку рэгуляваць. Заліў
масла, праверыў свечкі, фільтр. Ну вось, пачала працаваць нармаль-
на, парушана газаразмеркаванне.
Прыехаў у Віцебск мой стрыечны брат Коля Яўсеенка, яму
45 гадоў, удзельнік Афганскай вайны, быў паранены, на лячэнні ў
Віцебскім рэабілітацыйным цэнтры. Стэлефанаваліся, прыйшоў да
мяне ў госці. Мне ён падабаўся: гатовы дапамагчы ў любы час, не
палохаецца працы, добры па характары. Дапамог мне прадуць тар-
мазную сістэму, напампааць калёсы і замяніць іх. Каб корпацца з
машынай акрамя ведаў патрэбна яшчэ і моц. Фізічных сіл ужо амаль
няма, а значыць трэба прадаваць машыну. Паехаў на тэхагляд, не
прайшоў, трэба замяніць сякія-такія непаладкі. Замяніў тармазны
шланг, рамяні бяспекі, адрэгулявалі СО. Паехаў другі раз і прайшоў.
Ну вось, уздыхнуў з палёгкай, падчас продажу лепей, калі машына
прайшла тэхагляд. Скончылася выстава Явіча П.М., творы забралі
і адвезлі дамоў. Адкрылася выстава Скавародкі А.А. адразу і ў
мастацкім музеі і ў цэнтры сучаснага мастацтва. У агульным выста-
ва цікавая. Тыя, хто выступаў, адзначалі, што ён прадае шмат сваіх
твораў у салонах Мінска. Выступіў і я, сказаў, што кожны мастак
стварае свой свет і працуе на ўзроўні свайго мыслення, запрашае ў
свой свет. Прыходзьце і глядзіце, і жывіце ў гэтым свеце, а калі не
падабаецца, ды ідзіце да другога мастака. Шмат мастакоў выступалі
і казалі шмат цёплых слоў у яго адрас. У майстэрні вялікага памеру
быў фуршэт у сувязі з яго 60-годдзем. Нягледзячы на былыя на-
цягнутыя адносіны, ён запрасіў і мяне. Сталы пастаўлены ўздоўж і
папярок, багатыя на закуску, віно і водку. Вечар прайшоў добра, усе
былі задаволены. Кожны мог выказацца і пахваліць старшыню СМ
г. Віцебска. Мастакоў было мала, родных было шмат.

3 лютага 2009 года
Заўтра трэба ісці ў паліклініку № 1, каб здаць кроў з вены
на прадмет захворвання прастаты. Яно ў мяне хранічнае ўжо доўгі
час. Хочуць праверыць, ці няма чаго больш дрэннага. У гэты ж
дзень іду ў дыагнастычны цэнтр у 16.00 праверыць у якім стане ў
мяне страўнік, бо два гады таму ў мяне была язва. Мяне кладуць
у бальніцу ў сувязі з захворваннем суставаў. Баляць рукі, кален-
ныя і плечавыя суставы. Доўжыцца ўсё гэта тры месяцы, запісаў
ніякіх не рабіў. Думаў, калі стане лепш, тады напішу. Ішоў час,
усё адкладваў. Рукі адпусціла крыху. Як казала рэўматолаг Шэмет
Святлана Якаўлеўна, за 30 гадоў ніводны хворы з дыягназам “дэф-
рагментуючы астэаартроз” не паправіўся. Гэта значыць, нечага ча-
каць. Ныючы боль у суставах пляча, але нічога, працягваю пісаць.
У самым пачатку хваробы спрабаваў націраць рознымі мазямі – не
дапамагае. Дайшло да ўколаў. Жонка кажа, каб я ішоў у паліклініку,
бо там ёсць фізіялячэнне. Што скажуць урачы? Іду да рэўматолага,
яна праверыла мне суставы і кажа: “Вы не мой хворы”. Адпраўляе
да неўрапатолага. Іду. Тая глядзіць у картку і кажа, што дыягназу
няма і яна не ведае, якое лячэнне прызначыць. Глядзіць на мяне,
я ўсміхаюся, яна таксама. Я кажу: “У другой паліклініцы мне
прызначалі раней азакерыт і магніты”. Яна глядзіць у картке і кажа:
“Так”, - і прызначае лячэнне. “Калі праходзілі медкамісію, тады
не скварыліліся, а зараз прыйшлі – усё баліць?”. “Не, - адказаў
я, - захварэў два тыдні таму”. Праходжу працэдуры, ад адкеры-
та пашырыліся сасуды, шчымлівы боль. Праходзіць час, іду да
фізіятэрапеўта, распавядаю пра свае хваробы. Яна адказвае: “Мы
тут не робім маладымі і не робім прыгожымі”. Я адказваю: “Я вас
разумею”. Яна думала, што я нейкі балбес і нічога не разумею, і
працягвла: “Да хваробы трэба прызвычаіцца і любіць яе. Што хво-
ры просіць, тое яму і прызначаюць”. Я папрасіў лазер, некалі мне
рабіла яго ўрач паліклінікі № 2. Дапамагло. Урач казала, што ў мяне
дрэнна з сэрцам, мігальная арытмія. Калі я праходзіў вадзіцельскую
камісію, напрыканцы агляду мяне накіравалі да тэрапеўта, і яна,
паслухаўшы маё сэрца, спытала, ці была ў мяне мігальная арытмія.

Некалі ў мяне была экстрасісталія, і я думаў, што гэта тое са-
мае. “Так, нешта было”, - адказаў я. Яна напісала мне ў картцы
мігальную арытмію, якой у мяне ніколі не было. Зараз я хаджу з
гэтым дыягназам, і мне з асцярогай прызначаюць працэдуры. Жон-
ка была са мной і сказала: “Я адказваю за яго сэрца”. “Ну, добра”,
- сказала яна і прызначыла лазер на кісці і суставы. З цяжкасцю
адчыняў дзверы ў службовыя памяшканні. Боль патроху сціхаў, але
не прайшоў да сённяшняга дня, але ўжо магу пісаць і нешта патро-
ху рабіць. І так хаджу па паліклініцы па трохвугольніку: участковы
ўрач Козіна Ганна Уладзіміраўна, рэабілітолаг і рэўматолаг Шэмет
Святлана Якаўлеўна. Пакуль яна была на павышэнні кваліфікацыі,
за гэты час я зрабіў здымак плечавога сустава і пацвердзіўся ды-
ягназ, які яна адмаўляла. Быў на прыёме ў хірурга і іншых урачоў.
Прайшоў масаж шэйнага аддзела пазваночніка. Гэта не масаж, а
паглажванне, карысці – нуль. Так масажыст атрымлівае грошы, а
хвораму палёгкі ніякай. Адзін ўрач адпраўляе да другога, а той –
да трэцяга, так і ходзіш па коле. Картка набухае ад запісаў, хвора-
му ад гэтага не робіцца лягчэй. Пытаюся ў рэўматолага пра тое, як
доўга можна прымаць мазі. Адказ: “Да самага канца”. Вось з гэтымі
словамі і націраюся. Спрабую розныя мазі, а іх мноства. Поўная са-
мадзейнасць, як хочаш так і лячыся. З 23 лютага пайду на лячэнне
ў бальніцу, паглядзім, як будзе там.

4 лютага 2009 года
7 гадзін раніцы, іду на трамвай, еду ў паліклініку № 1.
Выпаў невялікі снег, 8 градусаў марозу, снежны туман, ідзе снег. Усё
навокал прыгожа, дрэвы апрануты ў белае ўбранне. Мне патрэбна
сёння здаць кроў на праверку ў анкалогію і прайсці абследаванне ў
дыягнастычным цэнтры, паглядзець, у якім стане знаходзіцца мой
страўнік (пасля язвы прайшло два гады, а я не правяраўся). Працэ-
дура непрыемная, трэба глытаць зонд. Аналіз крыві здаў, прыйшоў
у сваю кватэрку-служэбку. Ішоў пешшу два прыпынкі, паветра чы-
стае, вырашыў зрабіць шпацыр. Да і час трэба змарнаваць. Цэлы
дзень нашча. Вырашыў памыцца. Пасля ванны лёг спаць, паспаў
адну гадзіну. Час – 13.35, мне трэба прыйсці ў цэнтр да 16.20. Час
ёсць, вырашыў працягваць пісаць дзённік, што зараз і раблю. У
страўніку з правга боку адчуваю лёгкі сверб, пабальвае. Есці буду
пасля таго, як прайду агляд.

14 кастрычніка памёр Явіч Пётр Максавіч, мне паведамілі
з Саюза мастакоў. Выдатны мастак, старэйшы майстар. Пражыў
90 гадоў. Нядаўна святкавалі яго юбілей і адкрыццё яго персаналь-
най выставы. Гэта вялікі ўдар па тым мастакам і гледачам, якія яго
паважалі як мастака і чалавека. Я не мог пазбавіцца думкі, што
яго ўжо няма. Але што зробіш – жыццё. Труна была ўстаноўлена
ў мастацкім музеі. Развітанне прызначылі на 12 гадзін на першым
паверсе, ў вялікай зале. Шмат вянкоў, усё ўрачыста і прыгожа. Хаця
размова ідзе пра смутак і страту. Прысутнічалі кіраўнікі горада,
абласнога і гарадскога адзелаў культуры, дырэктары музеяў, мастакі
і аматары яго творчасці. Народу было шмат. У ганаровай варце
стаялі ваенныя, працаўнікі культуры і мастакі. На развітальным
мітынгу было сказана шмат цёплых слоў у яго адрас. Праводзілі
мастака як трэба. Неўзабаве прыехаў духавы ваенны аркестр.
Труну вынасілі пад музыку ваенныя ў параднай форме. Пад’ехалі
аўтобусы. Тыя, хто жадаў, селі і паехалі на могілкі ў сельскую мяс-
цовасць. Там пахаронена яго жонка. Могілкі ўяўляюць сабой пяш-
чаны пагорак, на ім растуць у асноўным бярозы, месца прыгожае,
не агароджанае. Магілы таксама мала якія агароджаны. Мастак па-
хаваны сціпла сярод бяроз, якія ён маляваў на сваіх палотнах. Наво-
кал цішыня, і толькі вецер кранае верхавіны дрэў, і яны пра нешта
цяжкае шэпчуць адзін аднаму. Мастака ўжо няма, але ён пакінуў
вялікую колькасць карцін, партрэтаў, краявідаў і нацюрмортаў з
кветкамі. Ён завяшчаў, каб была створана карцінная галерэя ў яго
прыватным доме, усяго патрэбна было зрабіць адну прыбудову.
Абяцалі шмат гадоў, але пакуль не стварылі. Які лёс складзецца ў
яго карцін, не ведаю. Але ж гэта – здабытак нашай радзімы. Пасля
пахавання на аўтобусе паехалі ў сталовую аблвыканкама, усё добра
было арганізавана, на памінках выступалі ўсе, хто жадаў сказаць
цёплыя словы ў адрас Явіча П.М. Некаторыя выступленні гучалі
як пакаянні. Мне прыйшло ў галаву, што ўсё гэта нагадвае “Тай-
ную вячэру” Леанарда да Вінчы. Кожны жадаў сказаць пра тое, што
нічога дрэннага для Явіча не зрабіў і ніколі яго не пакрыўдзіў. Хоць
пры жыцці гэта было і не так. Акуневіч Вольга Іванаўна выступіла і
сказала, што ёй даручана хадайнічаць перад Міністэрствам культу-
ры пра прысваенне Явічу звання “Народны мастак”. Нехта сказаў:
“А чаму не пры жыцці?”. У зале наступіла цішыня. Але ж надышоў
час разыходзіцца. Праводзіць памерлага, бачыць яго ў магіле,калі
яшчэ не так даўно размаўляў з ім, а потым глядзець на яго ў труне.
Гэта цяжка, таму што ты глядзіш і разважаеш пра тое, што хутка і
твая чарга.

11 лютага 2009 года
Баліць левае плячо, але трэба пісаць, адцягваць некуды.
Гарадскія ўлады выдзелілі майстэрню па вул. К. Маркса, д. 62, на
першым паверсе, 34 м?, на два пакоі: адзін меншы, другі – вялікі.
Прыкладна такую ж плошчу ў адным калідоры займае парыкма-
херская. Прыняцце гэтага рашэння цягнулася паўгода. Пачакаў
пару месяцаў і пайшоў к намесніку старшыні гарвыканкама Лосічу.
Патэлефанаваў і ён прызначыў мне сустрэчу. І ад яго я атрымаў
пісьмовае паведамленне пра станоўчае рашэнне наконт майстэрні
ў сувязі з перадачай цэнтру сучаснага мастацтва 74 карцін. Стар-
шыня быў у водпуску. У прызначаны час ён прыняў мяне і сказаў,
што на перасячэнні вуліцы К. Маркса з вуліцай Пралетарскай
знаходзіцца памяшканне, прыгожае звонку, раней там была аптэ-
ка, і ўжо пустуе тры гады. Ён адказаў, што будзе займацца гэтым
пытаннем і паведаміць праз пару тыдняў. Прайшоў час. Мне тэле-
фануе з аддзела культуры намеснік Шыянок. Аказваецца, што гар-
выканкам перадаў у аддзел культуры вырашэнне гэтага пытання.

Мне прапанавалі на вуліцы К.Маркса, д. 62. Тое памяшканне, якое
прапанаваў я, з’яўляецца ўласнасцю прадпрымальніка. Шыянок
некалькі разоў прызначала тэрміны, каб вырашыць гэтае пытанне,
аформіць паперы, але нічога не было зроблена. Кібісаў В. быў у
водпуску, і яна не магла без яго вырашыць гэтае пытанне. Прайшоў
месяц - адны размовы. Яна казала, што калі майстэрню вам будзе
аплачваць аддзел культуры, тады ўсе мастакі пабягуць патрабаваць
і дарыць карціны. Усе магчымыя размовы працягваліся бясконца.
Прыйшоў з адпачынку начальнік аддзела культуры Кібісаў В.Д. Усё
пачалося спачатку. Заходзім да яго ў кабінет. Яна кажа: “Вось наш
знакаміты мастак”. Прагучала гэта з яхіднасьцю. Пачалі разглядаць
розныя па памерах памяшканні і дзе яны размешчаны. Перабралі
некалькі варыянтаў. Памяшканне з вялікай плошчай даваць не
хацелі – трэба многа плаціць. Ва ўсім пярэчыла Шыянок, намеснік.

Нарэшце спыніліся на вуліцы К. Маркса, д. 62. Я даў згоду. Мне
трэба хутчэй вызваліць майстэрню ад СМ, за якую ўзімку трэба
плаціць 100 тысяч рублёў за месяц. Пачалі рыхтаваць дачыненні і
паперы на гарвыканкам. Час ідзе, усё цячэ павольна. Калі ўсё было
пададзена, старшыня гарвыканкама паклаў рэзалюцыю начальніку
камунальнай гаспадаркі, каб ён даў растлумачэнне па гэтай плош-
чы. Усё пачалося спачатку. Праз месяц рашэннем сеcіі гарвыканка-
ма зацвердзілі за аддзелам культуры гэтую майстэрню. Зараз аддзел
культуры павінен заключыць дагавор на аплату з домакіраўніцтвам.
Аддзел культуры даручае Кірылавай В.М., дырэктару цэнтра сучас-
нага мастацтва, аформіць паперы і тады майстэрня будзе належыць
ім. Я тэлефаную ў цэнтр, надакучваю сваімі званкамі. Аднак усё
робіцца вельмі марудна. Ніхто не спяшаецца рабіць хутчэй. Толькі
мастак спяшаеца, яму трэба хутчэй, час сыходзіць, і жыццё такса-
ма, а яму трэба напісаць тое, што ён не паспеў. У снежні тэлефа-
ную ў цэнтр сучаснага мастацтва, трубку бярэ загадчык гаспадаркі,
абяцае ў бліжэйшы час аформіць дакументы з домакіраўніцтвам.

Ну вось, нарэшце можна пераехаць. Іду да дырэктара камбіната
Савінай Жанны. Яна калісьці раней працавала майстрам на нашым
участку. Дамовіўся, каб яна дала машыну для перавозкі карцін і
ўсёй маёмасці. Яна пагадзілася. Прызначаю дзень. Трэба сабраць
мастакоў для пагрузкі, усіх малю, прашу, зразумела, усіх надзейных.
Лютко Анатоль дае згоду, Кірушкін Алег, Балтовіч Слава, Максім,
рабочы Алег, шафёр Віктар і троху дапамог Ізаітка Анатоль, а так-
сама Слепаў Аляксандр. Прызначыў дзень і час – 10 гадзін. Хва-
роба ўзмацнілася, і суставы разбалеліся. Ад таблетак перайшлі на
ўколы, і пасля некалькіх уколаў стан палепшыўся. Бяру сваю ма-
шыну “Жыгулі”, каб перавозіць мастакоў у якасці грузчыкаў з ад-
ной майстэрні ў другую. Тых, каго прасіў, а яны не прыйшлі, не
жадаю нават нагадваць. Да 11 гадзін усе сабраліся. Машына тыпу
ўазіка, шмат не пагрузіш, давялося рабіць два рэйсы. Засталося
няшмат карцін і розная дробязь. Людзей пасля працы трэба пача-
ставаць, што я і зрабіў. Узяў каўбасы, селядца і гарэлкі. Пасля ўсяго
ў былой майстэрні “замачылі”, як гаворыцца, пераезд. Усе засталіся
задаволеныя. Пасля пераезду я папрасіў машыну, каб забраць астат-
няе, але праз некалькі дзён мой стан так пагоршыўся, што я не мог
без слёз ад болю ўстаць на ногі. Усё дамоўлена, і апошні рэйс трэ-
ба зрабіць. Тады я прашу Балтовіча Славу, каб ён арганізаваў усё
гэта. Цудоўны чалавек! Прыехаў на кватэру, узяў ключы, папрасіў,
каб дапамаглі пагрузіць, і ўсё выканаў. Я са свайго боку даў ім тое,
што трэба, пасля працы. Засталіся графічныя акварэлі пад шклом,
 6 штук, шкло і іншыя далікатныя рэчы. Аправіўшыся ад хваробы, тро-
ху стаў лепей сябе адчуваць. Я папрасіў суседа па гаражы і па дому
Асіпенку Сяргея, яму 40 гадоў, узялі маю машыну, ён быў за рулём,
дапамог пагрузіць тое, што засталося з рэчаў і акварэлі і перавезці
ў новую майстэрню. Ну вось, нарэшце скончыліся мае мукі. Еду да
кіраўніцтва, прашу дазволу на аказнне мне дапамогі на спісанне
запазычанасці за майстэрню за адзін месяц. Алег Скавародка, стар-
шыня, кажа, што трэба звяртацца на камбінат, гэта там налічваюць
за арэнду. Аддае мне маю заяву. Я кажу: “Палажы сваю рэзалюцыю,
бо камбінат падпарадкоўваецца вам”. “Я не ведаю як”, - неахвотна
адказвае ён. Яму падказалі. Скавародка піша: “Знайсці магчымасць
пагасіць запазычанасць”. Пасля абеду я сустрэў Жанну, дырэктара.
Яна адказала: “Добра, мы дапаможам. Камбінат дапамог Чукіну, да-
паможам і вам”. Трэба здаць майстэрню і падпісаць прыёма - зда-
тачны акт. Прыйшлі члены кіраўніцтва, глядзяць. За сорак гадоў не
было рамонту. Прычапіліся, што я зняў лічыльнік. Я паказваю, што
я набыў за свой кошт, як і астатнія мастакі. Шылко імкнуўся дака-
заць, што лічыльнік камбінатаўскі - яму ўласціва даказваць хлусню.
Гэта такі чалавек. У канцы канцоў згадзіліся і пайшлі.

12 лютага 2009 года
Сёння адбудзецца вечар паэзіі віцебскай паэтэсы Наталлі
Салаўёвай у музычнай гасцёўні гарадскога аддзела культуры. У
яе быў ужо вечар, гэта другі. Яна запрасіла мяне прыйсці. Хоць
я і адчуваў сябе не вельмі добра, хвароба мучыць, аднак адказаў,
што прыйду. Яна шмат сваіх паэтычных твораў прысвяціла маёй
творчасці, майму жывапісу. Яна патэлефанавала мне ў другі раз і
спытала, буду я альбо не, бо ёй трэба вучыць верш, прысвечаны
маёй карціне. Выкінута спінка ложка металічная, вакол кветкі і тра-
ва. У яе атрымаўся добры верш. У прызначаны час іду па дарозе,
набыў кветкі. Заходжу ў залу, народу пакуль няшмат. Іду ў гардэ-
роб, сустракаю Наташу, абмяняліся радаснымі прывітаннямі. Яна
дапамагла мне распрануцца, бо ў мяне баліць плячо. Ідзём у залу,
слухачоў сабралася болей. Праз некаторы час пачалі прыносіць да-
датковыя крэслы. Народу шмат. Хутка пачалося адкрыццё вечара
паэзіі. Уступнае слова ўзяў галоўны спецыяліст аддзела культуры
Баярынцаў Ігар Васільевіч. Пералічыў вядомых людзей мастацтва і
культуры Віцебска з тых, хто прыйшоў на вечар. Прыйшлі мастакі:
Слепаў А., Вальноў У., Чукін В., Лютко А., гэта падкрэслівалася ў
выступленнях таварышаў. Былі прадстаўнікі харавых і музычных
калектываў. Прыйшлі ўсе, хто цікавіўся паэзіяй. З мастакоў я адзіны
прыйшоў з кветкамі, гэта мне спадабалася, я адчуваў задаваль-
ненне. Гэткі эгаізм. Чытанне вершаў суправаджалася музычнымі
спевамі, рамансамі. Вершы Салаўёвай Наталлі добра кладуцца на
музыку. І былі нумары цудоўныя. Гледачы і слухачы выклікалі на
“біс” і “брава”. Прысутнічаў і выступаў паэт Сімановіч Д., старшы-
ня Саюза пісьменнікаў РБ. Ён сказаў, што Салаўёва ўзнагароджана
прэміяй за свае вершы і артыкулы часопісам “Літаратура і мастацт-
ва”. Пасля чытання верша, прысвечанага маёй карціне, выступіў
і я, параўнаўшы возера, гай, у якім спяваюць салаў'і і паэтэсу
Салаўёву, якая піша вершы. “Пра каханне”, - дадаў Сімановіч. У
зале пачуліся апладысменты. Я сказаў: “Я не паэт, я параўноўваю і
сціскаю прастору. Салаўёва – таленавіты паэт Віцебска, жыццяра-
дасны аптыміст, хоць у яе паэзіі ёсць усё – і сонца, і хмары, і дождж,
каханне і смерць, само жыццё.

22 лютага 2009 года
Учора быў у сваёй майстэрні. Усё застаўлена, поўны бес-
парадак, трэба рабіць сцелажы, калі прарве трубу, затопіць ва-
дой, і працы загінуць. Суставы баляць, трэба некага прасіць аль-
бо нанімаць. Прайсці ў вялікім пакоі немагчыма. Зрабіў праход,
прыбраў на старану некалькі прац і рэек, прайшоў паміж пліт
ДСП - нязручна было для нагі. Прыйшоў дадому – усё нармальна.
Раніцай разбалелася правая нага, баліць сустаў, не магу сагнуць і
выпрастаць. Намазаў адной маззю, потым другой, да абеду стала
троху лепей. Збіраўся пайсці ў гараж з суседам Сярожай. Не магу.
Аддаў ключы і папрасіў, каб ён зарадзіў акумулятар. Узяўся за сваой
дзённік. 23 лютага мяне кладуць у бальніцу ў рэўматалагічнае ад-
дзяленне. Спадзяюся падлячыцца троху і паволі вярнуцца да твор-
чай працы і жыцця. Думак досыць, а выканаць – не хапае моцы.
Паглядзім, як усё складзецца. Атрымліваецца, два інваліды ў ква-
тэры - я і жонка Ядвіга Андрэеўна. У жонкі катаракта, зрабілі апе-
рацыю, замянілі крышталік у правым воку. Аперацыя прайшла до-
бра, але з цяжкасцямі. Толькі пачала папраўляцца, ішла з магазіна,
было слізка, упала – вывіх левага пляча. Добра, што не было пера-
лому. У той дзень я быў у паліклініцы № 1 на прыёме ў доктара.

Іду дадому і надалёка ад паліклінікі, прыкладна ў той самы час,
падаю, стукаюся спіной так моцна, што не магу падняцца, шапка
адляцела на старану. Яна не дала ударыцца галавой аб лёд. Інакш
было б горш. Мужчына сярэдніх гадоў падыходзіць да мяне, пады-
мае, ставіць на ногі. Я хістаюся. Трымаючы мяне некалькі хвілін,
пытаецца: “Ну што, ці зможаш ісці?”. “Напэўна”, - адказаў я. Па-
троху дабраўся да трамвайнага прыпынку. Прыехаў, іду дадому.
Каля майго пад’езда сядзяць на лаўцы мужыкі. Сусед Грыша мне
кажа: “Тваю жонку адвезлі ў бальніцу - упала і зламала ключыцу.
Прыязджала хуткая дапамога”. “Ну вось, - думаю, - Божа, адкуль
сыплюцца неткія непрыемнасці адна за адной ”. Гляджу ў акно і
бачу – Ядвіга махае мне рукой. Яна ўжо была ў траўмапункце, ёй
аказалі дапамогу, зрабілі здымкі і перавязку, забінтавалі, як пара-
ненага на вайне. Дапамагла ёй ва ўсім сястра ўрач Янкоўская Ган-
на, яна працуе на хуткай дапамозе. Зараз мы абодва – “інваліды”.

Самае моцнае месца болю – левае плячо ў мяне і левае плячо ў
яе – вывіх. Усё як па насланню. Дапамагаем адзін аднаму. У Ядвігі
плячо баліць моцна. Ёй здаецца, што павязка тугая. Перавязваем.
Мажам маззю Румакар, здымае боль. Потым зноў раблю перавязку.
Прыязджалі пляменніцы Наталля і Света Янкоўскія, таксама ўрачы.
Я ў іх навучыўся рабіць перавязкі. Часта прыязджае сястра Ганна
і дапамагае ва ўсім. Ёй таксама 60 гадоў, і яна таксама пакутуе ад
хваробы суставаў. Старасць і хваробы сыплюцца як з рога дастатку.
Хто не памёр раней, той будзе пакутаваць да смерці ад хвароб, і
гэта называецца глыбокая старасць. 14 лютага атрымаў накіраванне
ў бальніцу, еду ў трыкатажны магазін фабрыкі КІМ. Купляю сабе
дзве фуфайкі, хацеў набыць яшчэ кальсоны, але няма майго па-
меру. Прадаўшчыца сказала, што мой памер нестандартны. “Вось
як!”, - абурыўся я. Фабрыка прастойвае, у магазіне няма патрэб-
ных памераў, асартымент вельмі абмежаваны, выбару няма.

Так і не навучыліся выпускаць прадукцыю. Ідучы да трамвая, вырашыў
зайсці ў залу сучаснага мастацтва, даўно там не быў. Што там экс-
пануецца? Захаджу, вітаюся з супрацоўнікамі, аказваецца, што яны
рыхтуюцца да адкрыцця выставы шведскай фатаграфіі. Народу са-
бралася вельмі шмат – у асноўным моладзь, студэнты мастацкіх
навучальных устаноў, навучэнцы мастацкіх школ. Прыехаў пасол
Швеціі з Мінску, кіраўнік групы і мастакі-фатографы. Прысутнічалі
нашы віцебскія карэспандэнты, радыё і тэлебачанне. Канцэптуаль-
ную кампазіцыю паказалі тры удзельнікі віцебскага харэаграфічнага
ансамбля. Мне спадабалася гэта кампазіцыя. Узровень фатаграфій
добры, зроблена ўсё з густам, на высокім еўрапейскім узроўні.
Я быў задаволены тым, што нягледзячы на хваробу, пагутарыў з
мастакамі і сябрамі, калегамі. Фатаграфіі такога ўзроўня мяжуюць
з мастацтвам і нагадваюць мастацкую школу 20-х гадоў г. Віцебска.
Быў невялікі фуршэт, шампанскае і цукеркі. Сустрэча з цудоўным
заўсёды прыемна.

23 лютага 2009 года
Прайшло два з паловай гады, і я зноў у 2-й гарадской
бальніцы. Мяне палажылі ў рэўматалагічнае аддзяленне на трэцім
паверсе. З аднаго боку кардыялагічнае аддзяленне, з другога -
рэўматалогія. Сустракаю знаёмых медсясцёр. Хтосьці пазнае мяне,
хтосьці - не. Так, тут вялікі людскі кругазварот. Палажылі мяне ў
316 палату. Нас 8 чалавек. Сустракаю Козака Уладзіміра Піліпавіча,
яму 77 гадоў. Калісьці ляжаў з ім у кардыялогіі. У той час ён быў
яшчэ дужым чалавекам. Увесь у руху, працаваў вядучым інжынерам
на ВЗЭПе. Апошнім часам - у якасці кансультанта па збыце
прадукцыі. Ляжыць ён праз адзін ложак ад мяне, рухацца не можа,
у цяжкім стане. Рукі сінія ад уколаў, якімі падтрымліваюць жыццё.
Ногі распухлі ад ацёкаў. Мяне пазнаў з цяжкасцю. Вось так хвароба
знішчае чалавека. З левага боку ад мяне ляжыць Пархімчык Ігар,
яму 72 гады. У яго перыядычныя абвастрэнні страўніка і кішэчніка.

Магчыма, гэта хвароба суставаў уплывае на іх. Яго глядзелі ўсе
спецыялісты. Уколы не дапамагаюць. Дзяжурныя ўрачы называ-
юць Ігара псіхам, іх раздражняюць яго пакуты. Ігар прымаў дзве
таблеткі снатворнага і крыху супакойваўся. Калі я бачыў усё гэта,
мне рабілася дрэнна. Жыве ён адзін у аднапакаёвай кватэры. Усе
тэрміны лячэння ў бальніцы выйшлі, і яго выпісалі без паляпшэн-
ня. Мы праводзілі Ігара самотнымі вачамі, з вялікай спагадай. А
персанал задаволены - нарэшце надышоў спакой. Учора пазваніла
Ядвіга Андрэеўна. Яе палажылі ў анкалагічную бальніцу. Што за
напасць! Я ў адной бальніцы, яна ў другой. Учора, калі лёг спаць,
адчуў боль пад лапаткай і ў грудзях у раёне сэрца. Магчыма, спазм
сасудаў. Бяру валідол з нітрагліцэрынай пад язык. Праз некаторы
час адпускае. Суседу Козаку робяць уколы. Ён вельмі цяжкі хво-
ры. Я пайшоў прагуляцца ў кардыялогію. Спытаўся, ці працуе Бы-
кава Наталля Васільеўна. Гэта ўрач, якая мяне лячыла два гады
таму. Мне сказалі, што яна на бальнічным. Медсястра сказала,
што ў панядзелак Быкава ўжо выйдзе. Хачу з ёй пагаварыць, але ж
псіхалагічна мне цяжка. Таму што яна мая “забойца”. Лячыла сэр-
ца, а ў мяне была язва з кровазліццём. І выратавалі мяне ў хуткай
дапамозе. Я раней пісаў, як гэта было. На працягу двух з паловай
гадоў я думаў пра сустрэчу з ёй: што яна адкажа на мае пытанні.

І вось 3 сакавіка я стаю каля медсястры і бачу Быкаву Н.В. Яна
размаўляе з медсястрой рэўматалагічнага аддзялення. Я гляджу на
яе. Наталля Васільеўна заўважае гэта. Падыходжу. “Добры дзень.
Вы Быкава Наталля Васільеўна?” - “Так”,--“Я Вітко Уладзімір Ільіч,
Ваш хворы, два гады таму ляжаў тут”. Яна прыпынілася. “Я хачу
пагаварыць з вамі. Давайце пройдзем у ардынатарскую”, - гавару
я. Мы ўваходзім. Прашу дзяўчыну-ўрача, якая там знаходзілася,
пакінуць нас. Я працягваю: “Пасля выпіскі праз тры дні мне стала
дрэнна. Я страціў прытомнасць. На ложку была кроў. Мая жонка
прывяла мяне ў прытомнасць і выклікала хуткую дапамогу. У мяне
было кровазліццё з разрывам сасуда. Выратавалі ў бальніцы хут-
кай дапамогі. Я пры дапамозе ўрачоў абышоўся без аперацыі. Чаму
вы мне прыпісвалі абязбольваючыя ўколы на кожную ноч? У мяне
былі прыступы. Чаму не праверылі страўнік? Мне рабілі 40 уколаў
у жывот. Я думаў, што ён у мяне баліць ад іх, а гэта была язва.
Гэта халатнасць з вашага боку ці недастатковасць ведаў? Увесь
гэты час я вельмі хацеў з вамі пагаварыць і расказаць, як вы мяне
ледзь не давялі да смерці. Цудам выжыў! Мне карцела напісаць на
вас скаргу. Але я не хацеў псаваць нервы і вашу кар’еру”. Наталля
Васільеўна пачала апраўдвацца, гаварыць, што не магла накіраваць
мяне на абследаванне з-за майго цяжкага становішча. Мяне гэта не
ўпэўніла. Яна падзякавала за тое, што я змог дараваць ёй. Пайшоў у
сваю палату. Праз дзень я гуляў па калідоры, і мы зноў сустрэліся.

Паглядзелі адзін на аднаго і, не павітаўшыся, разышліся. Пэўная
адлегласць узнікла між намі. Пазней мы сустрэліся і ўжо павіталіся.
Не ведаю, што дала мая размова з ёй. Магчыма, яна не дапусціць
больш такіх памылак. Застануцца жывымі дзясяткі хворых людзей.
Я застаўся ў жывых. І за гэтыя два з паловай гады напісаў пры-
кладна дваццаць карцін, больш моцных за ранейшыя, якія ўвайдуць
у гісторыю мастацтва. А мог бы памерці, і ўсяго гэтага не было
б. А вінаватая была б Быкава Н.В. З мяне смяюцца хворыя, пыта-
юцца, што я пішу, данос ці ўдзячнасць. Але я не звяртаю на гэта
ўвагі. Пра бальніцу дрэнныя водгукі: лячэнне дрэннае, апаратура
старая, неабходных лекаў няма. Ужо даўно патрэбен рамонт і новая
мэбля. Праўда, паставілі нямецкія вокны. Стала цёпла і прыгожа.
Але галоўнае - лячэнне бясплатнае. Адпаведна і кормяць. У палаце
8 хворых, дыхаць няма чым. Дзверы адчынены ўсю ноч, скразняк.
Заражаемся рознымі вірусамі, інфекцыямі адзін ад аднаго. Два дні
прасіў, каб далі папаласкаць горла, нарэшце далі. Сёння, 8 сакавіка,
у бальніцы аб’явілі каранцін, пэўна, у сувязі з эпідэміяй грыпу.
Адзін хворы прынёс з дому чорна-белы тэлевізар. Стала шумна.
Мне прыходзіцца выходзіць у калідор. Сяджу на канапе і пішу гэтыя
радкі. Сакавік халодны, за акном снег. Цяплець будзе ў другой па-
лове месяца. Калі свеціць сонца, не хочацца тут быць, але ж нічога
не зробіш, трэба лячыцца, хаця б зняць боль у суставах. Спадзяю-
ся, што прыйдзе вясна і хвароба сціхне. Займуся творчасцю. На па-
дрыхтаваных ужо палотнах хочацца напісаць нешта значнае. Мазгі
працуюць, а рукі перастаюць дзейнічаць. Ды і калені таксама. Курс
лячэння заканчваецца, хутка выпішуць. Жыццё маё падыходзіць да
завяршэння. Я цвёрда гэта разумею. Але трэба змагацца за жыццё!
У імя творчасці!

9 сакавіка 2009 года
У бальніцы я знаходжуся 15 дзён. У бліжэйшы час мяне
выпішуць. Званю Ядвізе Андрэеўне, спраўляюся, як яна. Мы тэле-
фануем адзін аднаму, падтрымліваем сябе як можам.

10 сакавіка 2009 года
Сёння нас наведвала лечачы ўрач Шаўчэнка Алена
Міхайлаўна. Яна сказала, што ў мяне заўтра апошняя кропельніца,
і адпусцяць дадому. Прабыў я тут 16 дзён сярод хворых і старых,
якім і сам з’яўляюся. Былыя “нявесты” групай прагульваюцца па
калідоры, ледзь перасоўваючы ногі. Старыя “кавалеры” ў такім
жа стане расказваюць анекдоты сваёй маладосці. Так, наш час
прайшоў, трэба прымаць тое, што нам дадзена. У медыцынскай
карце напісана, што я пенсіянер. Мая прафесія ў мінулым, цяпер
я ніхто. Калі бачаць, што табе ўжо каля васьмідзесяці, то лічаць,
што чалавеку ўжо канец. Пабыўшы тут, успамінаю мастака Гою і
яго графічныя малюнкі “Капрычыа”. Боль і пакуты. Чалавецтва на-
раджаецца ў болю і памірае ў пакутах. Такі шлях у кожнага, хочам
мы жыць ці не. Мы прыйшлі ў гэты свет, як і нашы бацькі, дзяды,
прадзеды і г. д. Матэрыя думае, рухаецца на зямлі па праграме сон-
ца і касмічнай энергіі. Прыйдзе час, і не будзе ні Сонца, ні Зямлі.
Будуць іншыя зоркі і планеты. Так што мы жывём на Зямлі, у нас
зямныя задачы, і іх трэба рашаць.

11 сакавіка 2009 года
Ноччу было дрэнна. Напэўна, быў высокі ціск, часты пульс.
У страўніку непрыемныя адчуванні, лёгкі боль. Прыняў валідол.
Супакоіўся і пад раніцу заснуў. Прыйшла ўрач Алена Міхайлаўна.
Памерыла ціск - 130/100. Сусед на палаце сказаў, што можна
здаваць на вадзіцельскае пасведчанне. Доктар усміхнулася, а я
прамаўчаў. “Як сябе адчуваеце?” - апыталася яна. “Цярпець мож-
на”, - адказаў я. Не хацеў гаварыць пра свае праблемы пры ўсіх.
“Сёння вас выпісваюць”. - “Добра”, - сказаў я. “Выпіску з гісторыі
хваробы мы пасылаем у паліклінку”, - сказала доктар. Пазней у
калідоры, калі яна ўжо абыходзіла жаночыя палаты, я падышоў да
яе і сказаў, што мне ноччу было дрэнна. Доктар сказала, што больш
не можа мяне тут трымаць. Я сказаў, што баюся, каб не адкрылася
язва. Папрасіў выпіску. Урач сказала, што яшчэ яе не напісала. У
яе голасе я чуў раздражненне. Дзесьці ў сярэдзіне майго прабыван-
ня тут я сказаў, што я творчая асоба і яна ўвойдзе ў гісторыю як
мой урач. На гэта доктар заўважыла, што яна маленькі чалавек для
гісторыі. Праз некалькі дзён я падумаў: навошта я ёй гэта гаварыў?
Каб паказаць, хто я? Мы для іх усе аднолькавыя. Магчыма, я хацеў,
каб яна лепей да мяне адносілася. Але ж мы для іх праходзім, як па
канвееры, прыходзім і знікаем. Як вада ў рацэ цячэ, так і людзі - хто
дамоў, хто ў морг, каму як пашанцуе. Доўга я ўспамінаў гэты свой
учынак. Толькі я атрымаў сваю апошнюю кропельніцу, як прыйш-
ла санітарка і спытала: “Хто на выпіску?” “Я”, - адказваю. “Вы-
зваляйце ложак. Мне трэба хворага пакласці”. “Я чакаю выпіску”,
- кажу ёй. “Пасядзіце ў калідоры на канапе”. “Я не магу”, - гавару
санітарцы. “Учора цэлы дзень красаваўся ў крэсле, а сёння не можа
ён”, - сказала яна і пайшла. Я падняўся, стаў збіраць свае рэчы.
Выйшаў у калідор і на канапе чакаў выпіску з гісторыі хваробы.
Бачу, ідзе ўрач. Дае выпіску. Санітарка праводзіць мяне ў гардэроб.
На першым паверсе зноў сустракаю ўрача, дзякую ёй і развітваюся.
Дома мяне сустрэла Віка. Ядвіга Андрэеўна яшчэ ў бальніцы. Гэта
наша шэрая паласа ў жыцці...

21 красавіка 2009 года
У Мастацкім музеі г. Віцебска адкрываецца выстаўка
скульптара Валерыя Магучага. Ён мяне папярэдзіў за некалькі
дзён. Прыходжу ў музей, здымаю куртку ў гардэробе. Пытаюся, дзе
выстаўка. Супрацоўніца адказвае: у падвальчыку. Адразу падумаў:
няўжо не маглі даць залу? Іду ўніз, чую, іграе скрыпка. Добрая му-
зыка, кранае за душу. Заходжу ў прасторнае памяшканне з арачным
перакрыццем. Нагадвае старажытны пакой. Скульптуры размешча-
ны па ўсіх сценах і нішах. Ствараецца ўражанне, што гэта так пры-
думана. Экспазіцыя зроблена цудоўна. Выстаўка вельмі цікавая! Я
прыйшоў за гадзіну да адкрыцця і ўсё паглядзеў уважліва. Здавала-
ся, інтэр’ер аб’яднаўся з экспазіцыяй. А я спачатку спалохаўся, што
выстаўка будзе ў падвале. Пачаў збірацца народ. Гледачоў прыйш-
ло вельмі многа. На выстаўцы прысутнічалі намеснік начальніка
абласнога аддзела культуры Аленская Ларыса Канстанцінаўна,
намеснік па пытаннях мастакоў Сулецкая Ніна Андрэеўна. Адкры-
ла выстаўку дырэктар музея Акуневіч Вольга Іванаўна. Выступілі
кіраўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў культуры. Было сказана
шмат цёплых слоў на адрас скульптара. В. Магучы вельмі многа
зрабіў для горада помнікаў і мемарыяльных дошак. Валерыя веда-
юць не толькі ў Віцебску, але і ў Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбурзе.
Выступіў Сімановіч Давід Рыгоравіч і сказаў шмат цёплых слоў на
адрас В. Магучага і пакрытыкаваў Аленскую Л.К. за тое, што ра-
ней на выстаўцы ў Цэнтры сучаснага мастацтва яна зняла яго пар-
трэт, выкананы скульптарам В. Магучым. Нават прачытаў вершы
на гэту тэму. Усе апладзіравалі. Аленская таксама. Далі слова і мне.

Я сказаў, што такой выстаўкі не бачыў нідзе, ні ў Мінску, ні ў Ма-
скве. Калі я пазнаёміўся з Валерыем, мне было 75 гадоў, а яму 47.
Мне здалося, што я сустрэў Хрыста. Інтэлігентны добры чалавек
і цудоўны мастак. Яго кахаюць жанчыны, а ён любіць мастацтва.
Нават прозвішча гаворыць, што гэта вялікі скульптар. Жанчы-
ны стаялі ў чарзе, каб падысці павітацца з ім і падарыць кветкі.
На мерапрыемстве было некалькі камер, здымалі і на тэлефоны.
Прысутнічалі фотарэпарцёры і журналісты. Усім было цікава на
выстаўцы. Былі шампанскае і цукеркі. Мастакі размаўлялі паміж
сабой, захапляліся выстаўкай. Доўга не разыходзіліся гледачы.
Гэта было свята і скульптара, і горада. Выстаўка мела назву “Ад
рэалізму да абстракцыянізму”. Мастак зрабіў творы ў розных фор-
мах і накірунках. І гэта ў яго атрымалася!

6 мая 2009 года
Мне паведамілі, што ў Цэнтры сучаснага мастацтва ад-
крываецца выстаўка Аляксандра Салаўёва, прысвечаная 65-годдзю
Перамогі. Мяне запрасіў асабіста аўтар. Ён сам удзельнічаў у
баях на фронце. Былы тэатральны мастак зараз працуе ў станко-
вым жывапісе, у асноўным у абстрактнай форме. Ёсць працы,
блізкія да рэальнай формы. Менавіта ён і яго трагічныя карціны,
блізкія для тэмы вайны і моцныя па свайму эмацыянальнаму ста-
ну, адлюстроўваюць увесь жах вайны і трагедыю чалавецтва.
Прысутнічалі Пашынскі Мікалай Пятровіч, намеснікі і кіраўнікі
гарадскога аддзела культуры, Кібісаў. Былі запрошаны ўдзельнікі
Вялікай Айчыннай вайны, якім падарылі грошы ў канверце і кветкі.

Мы як старыя мастакі сядзелі побач. Кіраўніцтва многа гаварыла
і пра А. Салаўёва. Адзначалася, што ён застаўся верным свайму
стылю і форме перадачы. Мастак не шкадуе чорных фарбаў. Зда-
ецца, што ўсе яго палотны - суцэльная чорная фарба. Аднак гэта
не так. У залежнасці ад зместу яны набываюць іншы колер. Уся
выстаўка - гэта нібыта сімфонія пра вайну, пра яе жахі. Маста-
ку Салаўёву А.А. 82 гады, але ён моцны духам чалавек, у добрай
фізічнай форме. Піша новыя палотны. Адкрыццё выстаўкі прай-
шло паспяхова. Было шмат віншаванняў і кветак. У краязнаўчым
музеі адкрылася выстаўка Шчамялёва Леаніда Дзмітрыевіча, на-
роднага мастака, які родам з Віцебска, а жыве зараз у Мінску. Ён
прыехаў ужо пасля адкрыцця выстаўкі, каб сустрэцца з мастакамі
і журналістамі, грамадскасцю горада. Яму была нададзена асобая
ўвага з боку кіраўніцтва. Па гораду суправаджаў сам Пашынскі
М.П. і інш. Шчамялёў адзначыў, як змяніўся горад, стаў прыгожым.

З ім былі мастацтвазнавец Крапак Б., дырэктар Нацыянальнага му-
зея г. Мінска, жонка мастака Святлана і інш. На сустрэчы мастак
адказваў на пытанні прысутных і журналістаў. Выступаў і наш
старшыня Саюза мастакоў г. Віцебска Скавародка А.А., які сказаў,
што Шчамялёў Л. Д. зрабіў значны ўклад у жывапіс Беларусі сваімі
творамі. Яго жывапіс каляровы, яркі і светлы, жыццясцвярджаль-
ны. Ён добры чалавек, дапамагаў мясцовым мастакам, у тым ліку
і мне. Таму сустрэча са Шчамялёвым Л.Д. для мяне была вельмі
прыемнай. Я падышоў, павітаўся. Ён пацікавіўся: “Як жывеш?”
“Паціху”, - адказаў я. Пасля сустрэчы я падышоў да яго яшчэ раз,
павіншаваў з выстаўкай, падарыў сваю кніжку “Белыя воблакі” і
невялікі каталог маіх апошніх прац. Ён падзякаваў мне і падарыў
свой каталог. Я падзякаваў яму за дапамогу мне. Мае каталог і кнігу
ён аддаў жонцы Свеце. Я падышоў да яе і нагадаў, што я калісьці
быў у іх у кватэры і ўспамінаю іх сям’ю з удзячнасцю і павагай.

Святлана абяцала прачытаць маю кніжку. Фуршэту не было. Усе
пачалі разыходзіцца. На вуліцы сабраліся В. Магучы, В. Чукін, я, А.
Крошкін, М. Ткачоў і пайшлі ў Мастацкі музей глядзець выстаўку
В. Магучага. Потым пайшлі да яго ў майстэрню, дзе пілі чай і
разважалі пра мастацтва. М. Ткачоў піша карціны на рэлігійныя
тэмы, і таму ён увесь час гаварыў пра біблейскія ісціны. Чыталі
свае вершы, а хто не пісаў, той чытаў вершы класікаў. Вось так і
закончыўся мой творчы дзень.

18 мая 2009 года
Пачуўся тэлефонны званок. Здымаю трубку – брат з вёскі
Грэск Вітко Васіль. Перадае паведамленне ад дырэктара школы
Грэска Ланюк Ліліі Іванаўны, што яна не можа датэлефанавацца,
таму ён паведамляе, што на 22 мая 2009 года запланавана адкрыц-
цё мастацкай галерэі імя Вітко У.І. у Грэскай сярэдняй школе. Я
павінен прыехаць а 13 гадзіне і прысутнічаць на гэтым мерапры-
емстве. Канечне, я згадзіўся прыехаць. Пачаў разважаць, як ехаць
– на машыне альбо чыгункай. Баляць суставы рук і ног, асабліва
правае калена і левы плечавы сустаў. Хвалююся: а калі сапсуецца
машына ў дарозе, тады што? Ды і ехаць аднаму наогул небяспечна.

Жонка Ядвіга ў выпадку чаго зрабіла б укол, а так – небяспечна.
Вырашана – еду чыгункай. Паспрабаваў датэлефанавацца да даве-
дачнай вакзала - не атрымалася: усе тэлефоны даўно змяніліся, ужо
доўгі час я не ездіў на цягніках. Прымаю рашэнне ісці на дзень ра-
ней і ўсё вырашыць. 20 мая іду на вакзал і пытаюся, як даехаць да
Слуцка. Адказ: “Ваш цягнік сышоў ноччу, ён ходзіць па няцотных
чыслах”. Іду на аўтавакзал, там даюць адказ: “Аўтобус да Слуцка
ідзе адзін раз на тыдні па нядзелях”. Раблю высновы і вырашаю
ехаць цягніком да Мінска, а там да Слуцка. Бяру білет на Мінск на
22 гадзіны. За два дні звярнуўся да кіраўніцтва СМ, каб мне аказалі
матэрыяльную дапамогу, указаў прычыну паездкі. Кіраўніцтва
Саюза мастакоў выдзеліла мне дапамогу - 70 тысяч рублёў. Як раз
хапіла туды і назад - на білеты. Еду ў плацкартным вагоне, вагон
запоўнены на траціну. Людзі мала ездзяць, раней ездзілі болей. Бяру
пасцель, амаль не спаў, даўно не ездзіў на цягніку, вельмі шумна.

Прыбыў у Мінск у 5 гадзін раніцы. Сустракаюць таксісты, даехаць
да аўтавакзала – 20 тысяч рублёў. Я адказаў, што не маю такіх гро-
шай. Запытаўся, як даехаць да аўтавакзала. Яны з ахвотай сказалі
куды ісці да тралейбуснага прыпынку. Чакаем, такіх, як я сабралася
чалавек восем. У 6 гадзін пачынаюць хадзіць тралейбусы, едзем,
талонаў у вадзіцеля няма. Набыць няма дзе - усё зачынена. Едзем
зайцамі, усё абышлося, кантралёра не было. Іду да касы, мяне су-
стракае вадзіцель, кажа, што маршрутка ідзе праз паўгадзіны. Ён
збірае людзей, каб запоўніць аўтобус. Ён мне паказаў месца і сказаў
сядзець і чакаць. Мікрааўтобус прыгожы, чорны, мабыць, нямец-
кай фірмы, я не цікавіўся, даехалі да вёскі Лянькі, скрыжаванне,
я выходжу, аддаю 12 тысяч рублёў і чакаю спадарожную машыну.
Праходзяць машыны, не бяруць, разважаю, што жывуць багата, у
асноўным іншамаркі. Па мабільнаму тэлефаную Язвізе ў Віцебск.
Паведамляю, што я ў Ляньках, сяджу на трубе і ніхто мяне не жа-
дае давесці да Грэска. Праз некалькі хвілін брат Васіль тэлефануе ў
Віцебск і пытаецца, дзе Валодзя, выехаў альбо не. Ядвіга адказвае,
што ён ужо сядзіць у Ляньках на трубе і чакае спадарожную ма-
шыну. Васіль ужо хацеў браць матацыкл і ехаць мне насустрач, але
баяўся размінуцца. Праз паўгадзіны іншамарка спынілася і ўзяла
знаёмую жанчыну. Я хутка падышоў і папрасіўся, ён не адмовіўся,
так я даехаў да Грэска. Я даваў дзве тысячы, але ж ён не ўзяў.

Уся дарога – чатыры кіламетры. Машына спынілася каля парка. Гляджу
на парк. З левага боку дрэвы велізарных памераў загінулі, засталіся
хмызнякі і бэз, але ж гэта – цэнтр Грэска. З правага боку гадоў со-
рак таму пасадзілі дрэвы, і яны выраслі да патрэбных памераў. Калі
загінуць гэтыя дрэвы – парку не будзе і не будзе цэнтра Грэска. На
былым кінатэатры зрабілі прымітыўны купал. Атрымаўся сурагат:
кінатэатр і царква разам. Зараз там святар – былы міліцыянер. Іду
дадому, туды, дзе я нарадзіўся, мяне сустракае ўнучка – пляменніца
па мужу Таня Долбік. Тэлефаную брату Васілю, каб ён прыйшоў і
дапамог несці сумку, бо ў мяне баліць нага. Я знаходжуся ў Тані.
Прыходзіць - сустракаемся, абдымаемся, усе рады і задаволены.
Эмацыянальна кранаюць душу і думкі родная хата, сад і зямля, на
якой я нарадзіўся і вырас. Усё навокал зялёна, пад акном квітнее
вялікі куст бэзу, праз дарогу стаяць побач два прыгожыя катэджы.
Іду да Васі жыць на гэтыя дні, пакуль буду ў Грэску. Нас сустракае
яго жонка Таіса, вітаемся, абдымаемся, усё добра. Заўтра трэба ісці
ў школу. Ёсць час адпачыць з дарогі.

22 мая ідзём. Усе апрануліся па-святочнаму. Прыехала мая
радная сястра Ніна, яна ў Тані, зайшлі за ёй па дарозе, з кветкамі.
Ідзём да школы. Нас сустракае дырэктар Лілія Іванаўна. Ідзём у
кабінет, размаўляем. Чакаем кіраўніцтва горада. Разважаем: зойдзем,
пагутарым з настаўнікамі і дзецьмі, паглядзім, як павесілі работы –
і дадому. Ніякага руху, людзей няма. Аказваецца, усё было падрых-
тавана на другім паверсе. Валетка Людміла Мікалаеўна і Дайновіч
Святлана Андрэеўна, метадысты раённага аддзела адукацыі г. Слуц-
ка, я, дырэктар, мае родныя і госці ідзём, не аб чым не здагадваю-
чыся, на другі паверх, падымаемся па лесвіцы. Калідор перагарод-
жаны чырвонай стужкай, уздоўж калідора стаяць настаўнікі і вучні,
бачу, з другога боку вісяць мае творы. Усе апладзіруюць. Эмоцыі
напаўняюць мяне і маіх родных. Я сціскаю сківіцы, каб утрымацца
ад слёз. Вучаніца падае мне на падносе нажніцы. Усе апладыруюць.

Я разразаю стужку, кавалачак кладу сабе ў кішэню камізэлькі, яго
канец бачыцца звонку кішэні. Ідзём усе па калідоры. Апладысменты
працягваюцца, я з цяжкасцю стрымліваю свае эмоцыі. На дзвярах
класа вісіць таблічка “Карцінная галерэя імя Вітко У.І.”. Заходзім
усе ў галерэю. Перад вокнамі быў размешчаны велізарны экран.
На ім дэманструюць з праектару мае карціны, якія сфатаграфаваны
ў Слуцкай галерэі. Па сценах вісяць мае карціны, напісаныя але-
ем, жывапіс, графіка, акварэлі, творы алоўкам. Становімся перад
мікрафонам: дырэктар школы, я і ўсе астатнія. Лілія Іванаўна кажа:
“У нас сёння свята! Мы адкрываем у школе галерэю мастака Вітко
Уладзіміра Ільіча. Ён тут нарадзіўся, тут, у Грэску, вучыўся”... Шмат
было сказана прыемных слоў у мой адрас. Метадыст з раёна сказа-
ла, што школе проста пашанцавала, у іншых гарадах няма такіх га-
лерэй, а тут, у сельскай школе, – карцінная галерэя. Усю ўрачыстую
праграму вяла завуч па выхаваўчай рабоце Шчарбіцкая Святлана.

Выступілі Герасімовіч Інэса Іванаўна, настаўніца рускай мовы і
літаратуры, мой брат Васіль, мая сястра Ніна. Усе казалі цёплыя
словы ў мой адрас. Выступіла паэтэса, член Саюза пісьменнікаў
Ганна Міклашэвіч, яна прысвяціла мне верш “Творцу”, які ўсім
вельмі спадабаўся. Мой бюст, які зрабіў скульптар Магучы В.В.,
стаяў каля сцяны, побач вісеў партрэт маёй мамы. Каля бюста па
баках стаялі дзве вучаніцы і расказвалі пра маю творчасць. Калі вы-
ступала сястра Ніна і пачала распавядаць пра сястру Валю, якая
памерла ў 60 гадоў, якая карміла нас скарынкамі хлеба, якія зда-
бывала, калі была рабочай на пякарні, каб мы не памерлі з голаду,
я не стрымаў слёз, адвярнуўся да сцяны, мяне захліснулі эмоцыі.
Усе, хто стаяў побач, выціралі слёзы. Пасля гэтага далі слова сыну
майго стрыечнага брата Вітко Міхаілу. Ён напісаў дзве песні “Я –
беларус” і “Васілёк і жыццё”. Выканала песні настаўніца, салістка
ансамбля і вучань. Усе, хто прысутнічаў, развесяліліся, я таксама.
Урачыстая частка скончылася. Усе пачалі разглядаць мае карціны.

Я не прывык да такой урачыстасці і эмоцый. Я звярнуўся да Ліліі
Іванаўны і сказаў: “”Вы зладзілі такі трыумф, што амаль давялі
мяне да інфаркту. Добра, што ўсё абышлося”. Яна усміхаецца і за-
даволена, што ўсё так добра зрабіла. Гэта было бачна па яе тва-
ру. Усіх нас, і родных, і гасцей, запрасілі на гарбату. Мы пілі чай
і гутарылі з гасцямі са Слуцку, я падараваў па каталогу, яны былі
задаволены. Расцалаваўшыся з усімі і падзякаваўшы за ўсё, мы
адправіліся дадому, доўгі час абмяркоўваючы ўсю ўрачыстасць.
Брат Васіль паказаў на вывеску класа “Карцінная галерэя імя У.І.
Вітко” і сказаў, што дзеля гэтага патрэбна было жыць. Я згадзіўся
і дадаў, што не столькі для мяне, колькі для іншых, працуйце - і
вас таксама ўзнагародзяць і будуць памятаць. Побач стаяў мясцо-
вы мастак Салтавец Аляксандр і настаўнік, яны згадзіліся са мной.
Салтаўцу А.В. 30 гадоў, ён выкладае ў школе мастацтваў Грэска, ён
запрасіў мяне і брата Васіля да сябе дамоў, каб мы паглядзелі яго
творы. Ён інвалід, карыстаецца мыліцай, водзіць машыну, але не мае
правоў, яго штрафуе ДАІ і ў вялікіх памерах, да 500 тысяч, рыхту-
ецца здаваць на правы. Выстаўляе свае карціны. Яго тэма - клоўны,
арлекіны, вандроўныя музыкі. Адна работа падобна на другую.

Трохі змяняе каларыт. Я ўказаў на некаторыя недахопы - дробнасць
і цэласнасць палатна. Мабыць, хвароба аказвае ўплыў на мастака.
Мне хацелася яму дапамагчы і падказаць, наколькі я разумею. Ёсць
карціны, да якіх у мяне не было заўваг. Ён быў гэтым задаволены.
Пачаставаў нас гарбатай, мы гутарылі на тэму мастацтва.
Мы ідзём дамоў да Васіля. Нас сустракае Таіса Антонаўна,
жонка Васіля. Пытаецца, дзе гэта мы прапалі, пара ўжо абедаць,
ужо тры гадзіны дня. Мы паелі, кладзёмся спаць. На заўтра Лосік
Марына Міхайлаўна, дырэктар школы мастацтваў г. Грэска нас
запрасіла на творчую справаздачу навучэнцаў Грэскай школы
мастацтваў, прысвечаную заканчэнню 2008/2009 навучальнага
года. Яна сустрэла нас ля ўвахода ў школу, пайшлі на другі паверх,
там у калідоры расстаўлены малюнкі дзяцей. Яна выступіла з прад-
мовай і згадала пра мяне, што я калісьці гутарыў з ёй, і дзякуючы
мне, маёй парадзе ў Грэску адкрылі школу мастацтваў. Потым далі
слова мне. Я сказаў, што мне спадабаліся творы навучэнцаў і паказ
мадэляў адзення, канцэптуальнае мастацтва. Я нават здзівіўся іх
творам. Сказаў шмат добрых слоў у адрас настаўнікаў і дырэкта-
ра. Зрабіў некалькі здымкаў. Прысутнічала кіраўнік аддзела куль-
туры г. Слуцка Камоцкая. Потым нас запрасілі ў актавую залу на
канцэрт навучэнцаў школы мастацтваў. Дырэктар Лілія Іванаўна ў
сваёй прадмове прадставіла мяне як госця і мастака. Сказала, што я
падараваў школе 70 твораў - жывапіс, акварэль, графіка, і ў школе
адкрыта карцінная галерэя імя Вітко У.І. Пачуліся апладысменты, я
падняўся і пакланіўся. Зала была поўная, былі школьнікі і іх бацькі.
Канцэрт мне спадабаўся, было шмат нумароў, шчырых і цікавых.
У нядзелю патэлефанаваў у Слуцк пляменніцы Галі
Пронінай наконт цягніка на Віцебск. Яна даведалася і паведаміла,
што цягнік ідзе ў аўторак а 17 гадзіне. Раніцай усталявалася доб-
рае надвор’е, цёпла, свеціць сонейка, навокал квітнее бэз.

Васіль праводзіць мяне на аўтобус. Вітаемся, саджуся і еду на Слуцк.
У аўтобусе едзе Аіда, жонка пляменніка Вовы, яна падыходзіць
да мяне і пачанае размову. Я ўсё расказаў. Яна спытала, чаму не
патэлефанаваў, я адказаў, што тэлефанавалі, але ніхто не адказаў.
Яна сказала, што трэба было прыйсці да іх. Я адказаў, што, на жаль,
не было часу, увесь дзень быў заняты. Да Васіля прыязджалі госці з
Мінску, і мне давялося начаваць у пляменніцы Тані. Гэта наша хата,
дзе я нарадзіўся, дзе прайшло маё дзяцінства і маё юнацтва. Тут мы
жылі падчас вайны, галадалі і начавалі, спалі ў халоднай хаце. Яна
ўжо апусцілася ў зямлю, але муж Тані Міша Долбік адрамантаваў,
прывёў яе ў парадак, пафарбаваў, нешта перапланаваў, і наша хата
выглядае маленькім прыгожым домікам. Сваімі рукамі зрабіў но-
вую мэблю, і ўнутры таксама ўсё прыстойна. Стаяць старыя яблыні,
якія я пасадзіў, некаторыя амаль загінулі ад старасці. Я казаў ім, каб
садзілі новы сад, пакуль жывы стары. Праз столькі гадоў я спаў
у той самай спальні, дзе я некалі хлапчуком спаў. Думкі і эмоцыі
бягуць у галаве, усё ўспамінаецца і турбуе мяне. Аіда абяцала,
што калі прыедуць яе дочкі з мужамі, тады яна пойдзе ў школу і
паглядзіць мае карціны ў школьнай галерэі. Мы рассталіся, яна
выйшла з аўтобуса і пайшла на работу. Я паехаў на вакзал, набыў
білет на Віцебск і паехаў да пляменніцы, Пронінай Галі.

Па дарозе зайшоў у карцінную галерэю, якая працуюе з 10 гадзін. “Прый-
ду пазней”, - падумаў я і пайшоў да Галі, яна чакала мяне на пер-
шым паверсе ля акна. Сустрэліся, павіталіся, абняліся, доўгі час не
бачыліся, прайшоў год - і вось я ізноў тут. Пачаставала мяне, я лёг
паляжаць і заснуў - нешта хацелася спаць. Недзе ў палове двянац-
цатага пайшоў у галерэю. Захаджу і іду ў кабінет, мяне сустракае
загадчыца, павіталіся і абняліся па-сяброўску. Я пачаў расказваць,
як я апынуўся тут і навошта. Доўгі час размаўлялі пра ўсё, потым
прыйшоў яе намеснік, таксама добры чалавек. Яны паказалі мне,
якія ў іх выставы, асабліва мне спадабалася выстава адной мастачкі,
яна інвалід, прыкаваны да каляскі, піша, кісці трымае ў зубах і за-
раз крыху дапамагае рукамі. Нідзе не вучылася. Але дар мастака
ў яе ёсць - адчувае колер, каларыт і фактуру. Краявіды і нацюр-
морты атрымліваюцца выдатна. Гэта ўсё сэнс яе жыцця. Я напісаў
у кнізе водгукаў шмат цёплых слоў у яе адрас. Паглядзеў выставу
пра космас, тут прадстаўлены канструктары родам са Слуцка і іх
вынаходніцтвы, гэта значыць нашы землякі ўдзельнічалі ў засваенні
космасу.
У гэты час у галерэі рыхатуецца выстава розных мастакоў
“Родная зямля”. Я буду прадстаўлен дзвюма карцінамі: “У добры
шлях” і “Успаміны (партрэт маці)”. Супрацоўнікам трэба праца-
ваць, я і так адняў у іх дзве гадзіны часу. Развітаўшыся я пайшоў да
пляменніцы Галі. Паабедалі, троху адпачыў, і паехалі на вакзал. Яна
мяне праводзіла. Сеў на цягнік і паехаў. Узяў пасцель, але спаць
амаль не давялося. У дзве гадзіны ночы прыехаў у Віцебск. На вы-
хадзе мяне сустрэў таксіст, так, халтуршчык. “Таксі трэба?”. “Трэ-
ба, - адказаў я. - Колькі каштуе да Каўроўкі?”. “10 тысяч рублёў”.
“Добра”. Мы паехалі. Машына іншамарка, ручка дзвярэй адарва-
ная, машына дабітая, сядзенне пярэдняе не трымаецца. “Толькі ноч-
чу і ездзіць ”, - падумаў я. Прыехалі, вось мой дом. Унучка Віка
адчыніла дзверы. Адразу заваліўся спаць.

28 мая 2009 года
Тэлефануе Зорына Алена Уладзіміраўна з цэнтра сучас-
нага мастацтва, пытаецца, чаму я не адказваю на званкі, яны ўжо
думалі, што я ў бальніцы. “Не, - адказаў я, - я ездзіў на радзіму, дзе
я нарадзіўся і дзе вучыўся. Мяне запрасілі на адкрыццё карціннай
галерэі, якой прсвоілі маё імя”. “О, віншую!”, - адказала яна. “Дзя-
куй”, - адказаў я. Яна сказала, што мяне запрасілі ў члены журы
ў школу мастацтваў “Маладзік”, каб я даў сваё заключэнне па
намінацыі на першае, другое і трэцяе месца, і што трэба прыйсці
сёння а 14 гадзіне ў выставачную залу, каб атрымаць інструкцыю
і аддрукаваны пратакол. Іду, гэта значыць еду. Там сустракаю
Рублеўскую Святлану Паўлаўну, дацэнта кафедры тэхналагічнага
ўніверсітэта, члена СМ, яна таксама член журы. Заўтра ў яе выста-
ва ў мастацкім музеі ў сувязі з 50-годдзем са дня нараджэння, яна
запрасіла мяне на адкрыццё выставы. “Добра”, - адказаў я. Назаўтра
еду ў “Маладзік”. Гляджу выставу дзіцячага малюнка, жывапісу,
графікі. Краявіды, нацюрморты, сюжэтна-тэматычная карціна, пар-
трэт. Мяне суправаджае дырэктар школы. Выстава ладзіцца ў ча-
тырох залах. Спачатку хаджу доўгі час, углядаюся ў работы, няма
жадання пакрыўдзіць дзяцей. Я б усім паставіў 10 балаў, але трэба
выконваць указанне. Потым падыходжу да работ, указваю – першае,
альбо другое месца, а яны запаўняюць пратакол. Усё зрабіў – еду ў
цэнтр, аддаю пратакол. Трэба ісці на выставу, не пайсці – няёмка.
Ногі баляць, адпачываю.
Іду да музея адзін прыпынак пешшу. У музеі сустракаю
мастакоў Чукіна В., Лютко А. і шмат іншых мастакоў і выкладчыкаў
тэхналагічнага ўніверсітэта. Прыходзіць віноўніца ўрачыстасці
Святлана Паўлаўна. Адкрыццё робіць Вольга Іванаўна Акуневіч,
дырэктар музея. Выступаюць мастакі, шмат цёплых слоў у яе адрас,
шмат кветак, яна радуецца. Яна была ў Магілёўскай вобласці на
пленэры і прывезла адтуль новыя акварэлі. Тут жа ў кутку – круг-
лы столік і маленькі фуршэт. Пакуль ідзе падрыхтоўка да фуршэ-
та, я, Чукін і Ральцэвіч, які шмат чаго дрэннага зрабіў мне, ідзём
уніз глядзець выставу Чукіна В. Мне яго выстава спадабалася, я
адчуў задавальненне. Проста выдатна! Шмат цудоўных твораў. А
яго дружкі з “Квадрата” лічылі ўжо яго скончаным мастаком. Дар-
ма! Вяртаемся ў залу да Святланы Паўлаўны. Ладзіцца фуршэт.
Печыва і сухое віно, “прычасціліся”. Падыходзіць Святлана і за-
прашае да сябе ў майстэрню. Чукін В. адмаўляецца, я прымаю за-
прашэнне. Падыходжу да свайго сябра Лютко А. і кажу, што я не
ведаю, як даехаць да майстэрні, не кідай мяне. “Добра”, - адказаў
ён. Так атрымалася, што едзем усе разам. Майстэрня амаль у кан-
цы горада – на Поўднях. Святлана Паўлаўна з кветкамі, як гераіня,
мы – вакол яе. Даехалі, апошні прыпынак, ідзём пешшу.

Навокал – дзевяціпавярховікі, падобныя адзін на аднаго, можна нават
заблудзіць. Доўга ісці не давялося. На першым паверсе адразу
дзверы. Гэта і ёсць майстэрня. Заходзім, паднімаемся па лесвіцы
і направа, сярэдні пакой, 30 м?, па сценах вісяць творчыя працы,
жывапіс, графіка, акварэлі, на сталах – шмат усялякай закускі.
Пачалі арганізоўваць прастору: дзе і як паставіць столік і рассяліць
гасцей. Калі ўсе паселі, пачаліся выступленні ўдзельнікаў у адрас
юбіляркі. Шмат цёплых слоў было сказана ў яе адрас. Жартавалі,
смяяліся. Паднімалі ўсё новыя і новыя куфлі віна. З усіх выдзяляўся
Мядзвецкі – мастак з артыстычным дарам, выдатны распавядальнік
з вытанчаным гумарам. Уся ўвага была прыкавана да яго. Дайш-
ла справа і да мяне. Я выступіў і сказаў, што Святлана Паўлаўна –
таленавітая мастачка, у яе – прага ведаў, цікавасць да ўсяго новага
ў мастацтве. Яна жадае спасцігнуць усё новыя і новыя напрамкі,
новыя тэхнікі акварэлі, што і выставіла на гэтай выставе. Акварэлі
выкананы па-майстэрску, ліха, з артыстызмам. Жартавалі, смяяліся,
перабівалі адзін аднаго ў размовах. Грала музыка, тыя, хто жадаў,
танчылі. Мастакі, выкладчыкі тэхналагічнага ўніверсітэта, сярод
якіх былі кандыдаты навук, дацэнты, прафесары. Усе паводзілі сябе
сціпла, проста і непасрэдна. Усе былі роўныя. Усё гэта спрыяла няз-
мушанай абстаноўцы. Было весела і цікава. Ужо пачынала цямнець,
усе выйшлі на вуліцу, на двор, каб пакурыць і падыхаць свежым
паветрам. Я ўзяў сваю сумку, надзеў куртку і развітаўся з кожным
персанальна, падзякаваў гаспадыні за гасціннасць і пайшоў дадо-
му. Раён чужы, доўгі час чакаў аўтобус, не ведаю, дзе ён прапаў,
давялося ехаць на маршрутцы.

1 чэрвеня 2009 года
У тэатры імя Якуба Коласа збіраюцца ўсе члены журы,
мастакі, выкладчыкі мастацка-графічнага факультэта педагагічнага
універсітэта, тэхналагічнага ўніверсітэта і мастакі, члены Саюза
мастакоў. Прыкладна пятнаццаць чалавек. Месцімся на сцэне. Вя-
дучыя, мужчына і жанчына, зачытваюць, хто і якія месцы атрымаў
у намінацыях “Жывапіс”, “Графіка”, “Акварэль”, “Прыкладное
мастацтва” і “Скульптура”. Улічваліся заключэнні кожнага, хто
набіраў болей балаў, той і атрымліваў першае месца. Зала была
поўная – навучэнцы сярэдніх школ, мастацкіх школ і студый, бацькі
і настаўнікі. На сцэне размяшчаўся экран, на якім дэманстравалі ўсе
творы, якія атрымалі першае, другое і трэцяе месцы. Усё праходзіла
пад бурныя апладысменты. Навучэнцы па аб’яве вядучых выходзілі
на сцэну, а члены журы ўручалі ім дыпломы. Гэта была справаздача
мастацкіх школ, агляд за год усіх дасягненняў. Кіравала ўсім гэтым
дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва. Больш за дзвесце з лішнім
твораў былі адзначаны рознымі месцамі. Было шмат цікавых ра-
бот, якія прадстаўлялі высокі мастацкі ўзровень. Пасля ўсяго была
паказана тэатральна-музычная кампазіцыя з мюзікла з Мінску. Сут-
насць п’есы ў тым, што рэжысёр падбірае акцёраў у свой калектыў,
п’еса паказвае ўзаемаадносіны людзей паміж сабой.

3 чэрвеня 2009 года
Шэсць гадзін раніцы. Гляджу ў акно. Свеціць сонца. Дзень
абяцае быць добрым, 16 цяпла, ветру няма. Дрэвы стаяць у поўнай
цішыні. Людзей мала. Усе яшчэ спяць. Сёння Дзень Незалежнасці.
Будуць розныя мерапрыемствы. Рыхтаваліся цэлы год. Яшчэ ідзе
падрыхтоўка да Славянскага базару. Усё фарбуюць, рамантуюць,
прыводзяць у парадак дамы і вуліцы, дарогі. У раёне ДБК у Доме
культуры сёння адбудзецца адкрыццё выстаўкі, прысвечанай Пе-
рамозе, 65-й гадавіне. Хачу схадзіць. Толькі мне, унучцы Вікі, ся-
стры Ядвігі Андрэеўны і яе сям’і не да свята. Ядвіга ў бальніцы,
інфаркт мозгу, паралізавана левая частка цела, не працуюць рука
і нага. Усё астатняе ў норме. Ляжала ў анкалагічным дыспансеры,
цяпер перавялі ў другую гарадскую бальніцу ў неўралогію.

 У восень 2008 года Ядвізе зрабілі аперацыю па выдаленні катаракты.
Уколы і моцныя лекі... Не паспела адысці ад гэтай хваробы, як зімой упа-
ла - вывіх левага пляча, рука вывернулася з сустава і вісела. Ся-
стра Ганны, якая працуе ўрачом, адвела яе ў траўмапункт на хуткай
дапамозе. Там усё паставілі на месца. Зноў трэба ляжаць, мяняць
бінты. Потым трэніроўкі, каб узнавіць работу рукі. Пасля агляду ў
гінеколага высветлілася, што ў матцы знойдзена невялікая ракавая
пухліна. Прайшла курс медыкаментознага лячэння - не дапамаг-
ло. Зрабілі аперацыю, пасля яе - хімічныя працэдуры і курс лячэн-
ня моцнымі прэпаратамі. Выпалі валасы на галаве. Разам з гэтым
яшчэ і сардэчная недастатковасць. Толькі стала лепей, як на прагул-
цы ў анкалагічным дыспансеры ўпала - інфаркт мозгу. Палажылі
ў рэанімацыю. Гэта адбылося 17 чэрвеня 2009 года. Мне пра гэта
паведамілі па тэлефоне суседзі па палаце. Мне стала дрэнна, прыняў
нітрагліцэрыну і валідол. Чакаю горшага. Званю Ганне, пытаюся,
як справы. “Сярэдняй цяжкасці”, - адказвае яна. На наступны дзень
прыйшоў наведаць Ядвігу. З цяжкасцю пазнаю яе: твар ацёкшы, рот
скрыўлены, ледзь размаўляе. Дзяжурны ўрач кажа, што хворай не-
абходны спакой. Шмат хто ўжо наведаў сёння Ядвігу. Я пабыў толькі
дзесяць хвілін і пайшоў. З сарака пяці гадоў у Ядвігі гепертанічная
хвароба. Яна прымае вельмі многа розных лекаў. Які ж арганізм
гэта вытрымае? Праз пяць дзён Ядвігу перавялі ў агульную палату
№ 519. Там чатыры хворых, у асноўным хадзячыя. Яны хочуць па-
спаць, адпачыць ад працэдур. А Ядвіга паралізаваная, часта ноччу
просіць судна. Людзі незадаволены. Я выслухаў усё гэта ад жонкі
і застаўся начаваць, мне дазволілі. Ёй сталі даваць таблеткі снат-
ворнага. Я купіў памперсы. Гладжу яе валосікі. Прычоска - як у
галівудскіх зорак. Мне дазволілі спаць на тапчане. Я быў у бальніцы
тры ночы і ўсё рабіў сам. Ядвізе стала лепей. Я рабіў ёй масаж.

Нага стала рухацца. З маёй дапамогай яна стала садзіцца. Унучка Віка
здала экзамены. Яна вучыцца на другім курсе ў медінстытуце. Часта
наведвае бабулю і дапамагае ва ўсім мне. 1 ліпеня Ядвігу перавялі
ў другую гарбальніцу ў 211 палату неўралагічнага аддзялення. Тут
умовы горшыя. 7 чалавек у палаце. Дрэнная пасцельная бялізна, ды
і яе не хапае. Фарба на сценах абсыпаецца. Туалеты дапатопныя. У
мужчынскім нават няма ўмывальніка. На падлозе вада, цякуць тру-
бы. Ёсць туалет-крэсла, ім хворыя задаволены - зручна. Начаваць
тут не дазваляюць. Кормяць горш. Медсястра пагражае перавесці
Ядвігу ў ізалятар, там яна будзе адна. Калі Ядвіга просіць судна ці
памачыць хустку, каб абцерці твар, - спякота, - ёй адказваюць: “За-
крый рот і маўчы”. Санітаркі і сёстры ноччу спяць, не хочуць гляд-
зець за хворымі. А калі ўсё ж прыходзяць, то вельмі незадаволеныя.

Маўляў, найміце сядзелку. Іду на пост і пытаюся, колькі каштуе
сядзелка і як гэта аформіць. Адказваюць, што ў іх няма платных
сядзелак. “Усё робяць санітаркі. Яны добрыя дзяўчаты, усё робяць
як трэба. А хворыя прыдумваюць, іх ніхто не крыўдзіць”, - сказала
медсястра. Вось і паспрабуй разабрацца, хто вінаваты. Кажу Ядвізе,
што неабходна патрываць, нічога не зробіш. У адзінаццаць гадзін
іду ў бальніцу наведаць Ядвігу. Прыходжу і пытаюся: “Ну што, бун-
тарка, у карцэр цябе не пасадзілі?” - “Не, - адказвае, - далі снатвор-
нае, спала ноччу. Усё добра”. “Ну і цудоўна! - адказваю ёй. - Пры-
нёс табе клубніц”. Пакарміў яе, зрабіў масаж рукі і нагі. Прыйшла
Віка, пасадзілі яе, апусціўшы ногі ўніз. Памасажыравалі плечы,
пазваночнік. Дапамагаем як можам. У трынаццаць гадзін збіраюся
наведаць выстаўку ў былым Доме культуры ДБК. Перад прыездам
Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі тут зрабілі рамонт, усё прывялі ў належ-
ны стан. Праўда, ён сюды не зайшоў. Будынак чысты і вялікі, са-
вецкай архітэктуры. Мэбля новая. Вялізная актавая зала.

Выстаўка карцін размешчана ў невялікай зале. Сабраліся мастакі: скуль-
птар А. Гвоздзікаў, В. Ральцэвіч, інтэр’ершчык Ю. Чарняк, паэтэ-
са Н. Салаўёва, работнікі культуры і аматары мастацтва. Адкрыла
выстаўку дырэктар, а вяла паэтэса Н. Салаўёва. Яна прадставіла
ўдзельнікаў выстаўкі, дала кароткую характарыстыку кожнага ма-
стака. Пачытала свае вершы пра творы мастакоў. Усё было цікава.
Нам падарылі кветкі. Прысутнічалі тэлежурналісты і фотарэпар-
цёры. У актавай зале іграў духавы аркестр. Хто жадаў, танцаваў.
Нас запрасілі на чай. Ігралі на гітары і пелі ваенныя песні. Гэта
было цікава і чулліва. У 17 гадзін я паехаў у бальніцу да Ядвігі.
“Як прайшло адкрыццё выставы?” - спытала яна. Я расказаў, як усё
было. “Ну і добра”,--сказала Ядвіга. Прыйшла Ганна Янкоўская, яе
сястра. Прынесла ежу. Пакармілі Ядвігу, пасадзілі. Ядзя была за-
даволена. Зрабілі масаж, пагутарылі з ёй перад адыходам. Пайшоў
я апошнім, у 20 гадзін. Прыйшоўшы дадому, павячэраў і лёг спаць.
Вельмі стаміўся за дзень. Забалелі суставы і пазваночнік. Раніцай і
ўвечары мажу маззю жывакосту. Яна дапамагае, нядрэнна рухаюся
і сплю. Колькі гэта працягнецца, не ведаю. Заўтра зноў пайду да
Ядвігі.

14 снежня 2009 года
Доўга нічога не пісаў - не было часу. Выконваю свой аба-
вязак мужа і чалавека. З мастака ператварыўся ў хатнюю гаспа-
дыню. Ядвізе крыху лепш. З маёй дапамогай яна ходзіць у туалет.
Левая рука паралізаваная. З цяжкасцю перастаўляе левую нагу,
трымаючы мяне правай рукой за шыю. Ноччу стала лепей спаць.
Раней балела левая рука, мазалі мазямі “Румакар” і рагулек. Да-
памагло праз два месяцы. Але ж пачала балець левая нага. Цяпер
мажам яе мазямі і настойкамі на спірце, праполісам, шабельнікам,
індыйскай цыбуляй і парасткамі бульбы. Свае калені і суставы рук
я гэтым усім таксама націраю. Іншым часам прыходзіцца рабіць
уколы. Вось так і жывём. Я б сказаў, дажываем свой век. Сплю
вельмі чутка, нават ад невялікага яе стогну прачынаюся. Пасля ўсіх
гаспадарчых абавязкаў стамляюся і для творчасці няма сіл. Нават
дзённік пісаць няма калі. Мяне турбуе, што я не працую творча. У
жывапісе я штосьці напісаў, аднёс у музей свае працы. Хацелася за-
кончыць працяг “Белых воблакаў” і надрукаваць. Нарэшце, з’явіўся
час нешта напісаць. Думкі блытаюцца, не атрымліваецца тое, што
я хацеў. Мне 78 з паловай гадоў. Як гаворыць мая сястра Ніна, до-
бра, што і да гэтых гадоў дажылі. Мы з ёй часта размаўляем па тэ-
лефоне. У гэтым узросце хваробы прыходзяць адна за другой.

Але ж мы спраўляемся з імі і пакуль жывём. Цяпер я і мая жонка - два
інваліды. Калі мне было гадоў 40 - 50 і да мяне прыходзіла думка пра
смерць, мяне кідала ў гарачку і дрыжыкі. У той час я мала зрабіў у
творчасці. Зараз да смерці я стаўлюся спакойна. Хаця гэтага рабіць
нельга. Мозг павінен супраціўляцца хваробам і выходзіць з іх.
Жыць становіцца сумна, аднастайна і нецікава. Я гэта заўважыў за
апошні год. Творчасць - гэта жыццё: ты нешта ствараеш, адчуваеш
сэнс жыцця. Ядвіга, пакуль ляжала, запомніла на памяць “Канька-
гарбунка” Яршова. Зараз чытае Васіля Быкава “Доўгая дарога да-
дому”. Разам разважаем пра тое, што прачыталі. Віка вучыцца на
другім курсе медінстытута. Вельмі цяжка. Чамусьці стала з намі
мала размаўляць. За месяц да бабулі зайшла толькі адзін раз. На яе
дзевятнаццацігоддзе арганізавалі святкаванне. Прыйшла яе маці Іна
і бабуля Валянціна Васільеўна. Мы з Ядвігай падарылі па 50 тысяч
рублёў. Потым Валянціна Васільеўна сказала, каб мы далі яшчэ 100
тысяч на боты. Мы далі. Але адносіны пасля гэтага не палепшыліся.
Калі Ядвігу выпісалі з бальніцы, усе дапамагалі: і Віка, і Іна, і
Валянціна Васільеўна. А стала яна пакрысе папраўляцца, дапамога
спынілася. Сталі цікавіць толькі нашы грошы на дарагую вопрат-
ку для Вікі. Я лічу, што трэба жыць па сродках. Мы дапамагаем
плаціць за вучобу, плацім за кватэру, камунальныя паслугі, купляем
прадукты, даём грошы на адзенне і абутак для Вікі. Але ж усё гэта з
нашых пенсій, а яны не такія вялікія. Тым больш, што і ўдзячнасці
з боку ўнучкі мы не бачым. Ядвіга, добрая душа, шкадуе яе і дае
грошы. Да, у маладога і старэйшага пакаленняў розныя погляды на
жыццё, розныя патрэбы. Адсюль і непаразуменні ў адносінах. Так і
ў нас адбылося з унучкай.


Рецензии