Лёс мастацтва 8

Снежань 2009
Тэлефаную ў паліклініку № 2 старшыні камісіі Святлане
Васільеўне, каб прызначылі групу па інваліднасці. Ужо каторы ме-
сяц дабіваюся, каб далі першую групу Ядвізе Андрэеўне. Урачы не
вельмі хочуць даглядаць за хворымі. Павінна прайсці шмат часу,
каб урач залежаў ад хворага, пакуль што наадварот.
У снежні ж гэтага года на камбінаце “Мастацтва” быў сход
членаў Саюза мастакоў. Даклад старшыні Скавародкі А. і дырэкта-
ра камбіната Савінай Жанны аб працы за год. Зараз камбінат здае ў
арэнду амаль усё памяшканне за выключэннем малога цэха. Заказаў
няма, мастакі амаль што засталіся без працы. У асноўным прахо-
дзяць выставы на грамадскіх пачатках, юбілейныя выстаўкі і пленэ-
ры. Дасюль спрачаюцца аб прыняцці ў Саюз мастакоў Балтовіча Вя-
часлава Іванавіча, які ўжо неаднаразова ўступае ў гэта аб’яднанне,
але яго не прапускаюць. Хоць ён такі, як і іншыя мастакі – дзесьці
лепшы, дзесьці горшы… Раней для ўвахода ў Саюз мастакоў па-
трэбна было мець тры рэспубліканскія выставы, зараз - пяць. Мне
стала сорамна ўсё гэта слухаць, і я, як і іншыя мастакі, выступіў за,
сказаўшы, што гэта несправядліва. У тым, што яго абвінавачваюць
у падабенстве з іншым мастаком, няма ніякіх падстаў. Балтовіч быў
вельмі ўсхваляваны. Прынялі яго ў СМ ці не, я не ведаю.
Тэлефанаваў Магучы Валерый з запрашэннем на прэзента-
цыю яго каталога з вершамі паэта А. Зорына. Папрашу сваю сусед-
ку, каб прыглядзела за Ядвігай Андрэеўнай. Суседка – добрая жан-
чына 77 гадоў, якая кожны вечар наведвае нас. Калі ў нас здарылася
гэта бяда, яна, Гарбаценка Жэня, аказалася на вышыні.

16 снежня 2009 года
Пазваніў у паліклініку № 2 старшыні камісіі Святлане
Васільеўне па прысваенні групы інваліднасці. Званю ўжо трэці раз
у гэтым месяцы. Прайшло ўжо два месяцы, а яны ніяк не могуць
аформіць дакументы, даслаць урачоў, каб даць заключэнне на пер-
шую групу інваліднасці Вітко Ядвізе Андрэеўне, маёй жонцы. Яна
ўсё яшчэ паралізавана. Прайшло ўжо шэсць месяцаў, а яны пасля
чатырох павінны даць групу. Старшыня камісіі Святлана Васільеўна
абяцала, што дваццаць трэцяга чысла дадуць машыну, і яны да нас
прыедуць.

18 снежня 2009 года
У выставачнай зале Цэнтра сучаснага мастацтва адбылася
прэзентацыя каталога скульптара Валерыя Магучага і вершаў на яго
скульптуры паэта Алега Зорына. Надвор’е дрэннае. Мароз - мінус
20. Я папрасіў суседку Жэню пабыць з Ядвігай, каб схадзіць на гэта
мерапрыемства. Яна залаты чалавек. Кожны дзень заходзіць нас
наведаць, прыносіць прысмакі. Мы вельмі рады ёй і ўдзячны. Два
тыдні яна рабіла масаж рукі Ядвізе. Сямнаццатага звоніць Кухарава
Маша і запрашае прыйсці на адкрыццё выстаўкі Кухарава Уладзіміра
ў мастацкім музеі ў 16 гадзін. Я абяцаў прыйсці. Выстаўка займала
дзве невялікія залы, жывапіс і графіка з фонду Мастацкага музея.
На адкрыцці выступілі дырэктар краязнаўчага музея, супрацоўнікі
музея. Мастак Ф. Гумен сказаў шмат цёплых слоў у адрас мастака,
які памёр прыкладна пяць гадоў таму. Выступіў і я. Расказаў, што
добра ведаў Кухарава У.І. Разам працавалі ў мастацкіх майстэрнях,
выконвалі вытворчыя заказы. Ён добры мастак. Яго карціны жы-
вуць, і ён жыве разам з імі. Ён стойка пераносіў нападкі розных
нядобразычліўцаў. У творчым асяроддзі заўсёды ёсць непаразуменні
і нянавісць. Прычына гэтага - грошы, поспех кагосьці, зайздрасць.
Такі закон прыроды. Выстаўка адкрылася, у вуглу быў невялікі фур-
шэт: бальзам, шампанскае, пячэнне, цукеркі. Прысутнічалі мастакі
і мастацтвазнаўцы. Гляджу на гадзіннік. Палова пятага, трэба ісці
на прэзентацыю Магучага і Зорына. Заходжу ў залу. Народу сабра-
лася многа, нягледзячы на мароз. Мастакі, выкладчыкі інстытутаў,
мастацтвазнаўцы, студэнты, работнікі музеяў. Прысутнічала народ-
ная артыстка Святлана Акружная. Дэманстравалі слайды скульпта-
ра В. Магучага. Алег Зорын чытаў свае вершы, прысвечаныя тво-
рам Магучага. Вершы моцныя, цікавыя вобразы. У канцы выступіла
С. Акружная. Дзякавала скульптару і паэту за іх працу. Многія
выступалі і адзначалі такое супрацоўніцтва паэта і скульптара. На-
талля Салаўёва таксама піша вершы на скульптуры і карціны, але ж
яна іх не друкавала, на жаль. Выстаўка была цікавая, усё прайшло
добра. Сустрэча творчых людзей прайшла якраз і на фоне выстаўкі,
прысвечанай 40-годдзю мастацка-графічнага факультэта ВДУ. На
ёй таксама былі працы, якія заслугоўвалі ўвагі. Такія сустрэчы не-
абходныя, каб мастакі маглі мець зносіны.

23 снежня 2009 года
Нарэшце прыехала камісія да Ядвігі Андрэеўны. Мы ўжо і
не чакалі. Яна нават заплакала. Я супакоіў яе. Спецыялісты агледзелі
Ядзю, спыталіся, як яна ходзіць у туалет, паглядзелі на руку, якая
не рухаецца, нагу, якая не згінаецца. Нешта запісалі, пажадалі
папраўляцца і паехалі. Праз тыдзень сказалі пазваніць. Калі дадуць
групу, будзе неабходна прывезці фотаздымак на пасведчанне.

5 студзеня 2010 года
28 снежня 2009 года, перад Новым годам, у мяне забале-
ла правае калена. Ніякія лекі не дапамагалі. Ганна зрабіла мне два
ўколы і занялася Ядвігай. Яна прынесла прысмакі і ежу да Новага
года. Я даў ёй грошай, каб яшчэ схадзіла ў магазін. Яна купіла пра-
дукты і малдаўскага віна “Мярло”. Не дачакаўшыся вечара, 31 снеж-
ня выпілі крышку - правялі стары год. Так, год быў вельмі цяжкі для
нас. Хваробы накінуліся з усіх бакоў. Але ўсё ж мы спадзяёмся на
лепшае. Новы год сустрэлі каля тэлевізара. Гучалі песні пра каханне
і гумар. У дванаццаць гадзін я выпіў 50 г віна - сімвалічна адзначыў
Новы год. Спаць лёг у тры гадзіны ночы. За акном чуліся выбухі
навагодніх салютаў. У гэтым годзе іх было менш. Я атрымаў шмат
званкоў з віншаваннямі: са Слуцкага музея, ад Ажэўскага Валерыя
Анатольевіча, скульптара Валерыя Магучага, Ганны Янкоўскай і
Гены, Наташы і Светы, паэтэсы Салаўёвай Наташы, сястры Ніны,
паэтэсы Рымы Паўлаўны Чачыла. Я пазваніў сястры Ніне і брату
Васілію, павіншаваў усіх з Новым, 2010 годам. 20 і 10-цотная дата...
Што прынясе нам гэты год? Можа, проста адлік новага часу, як у
Сусвеце адлік энергіі і хуткасці, г. зн. руху?

9 студзеня 2010 года
Пазванілі наконт Ядвігі Андрэеўны. У органы сацыяльнай
абароны прыйшлі даныя аб прысваенні першай групы інваліднасці.
Сказалі прыйсці ў 9 гадзін з дакументамі. Там высветлілася, што
непрыёмны дзень. Я сказаў, што мне пазванілі і сказалі прыйсці.
Пасля гэтай размовы далі бланк, каб я напісаў заяву ад імя Ядвігі
Андрэеўны. Сказалі, што пенсія будзе на 62 тысячы больш з дня па-
дачы заявы. Параілі ўзяць чалавека, які будзе даглядаць хворую. Яму
будуць плаціць 162 тысячы рублёў. Але нельга браць пенсіянера,
чалавека, які працуе, і студэнта. Дзе такога знайсці? Параілі зайсці
ў 12 кабінет, дзе мне сказалі, што яны гэтым не займаюцца, трэба
самому шукаць. А потым з гэтым чалавекам прыйсці да іх. Бачу на-
зву “адно акно”. І бачу 12 кабінетаў, дзе з пенсіянерам ніхто не хоча
размаўляць. Вось вам і “адно акно”...

27 студзеня 2010 года
Пазванілі з Цэнтра сучаснага мастацтва і запрасілі на
выстаўку латышскіх мастакоў, выкладчыкаў з Акадэміі. Я абяцаў,
што буду, калі дазволяць абставіны. Папрасілі суседку Гарбаценка
Жэню, каб пабыла з Ядвігай Андрэеўнай. Яна згадзілася. Збіраюся
і еду к чатыром гадзінам у выставачную залу. Па дарозе заходжу
ў аптэку і пытаюся пра гарбузовы алей. Не было. Буду шукаць у
іншых месцах. Іду ў выставачную залу. Іграюць скрыпка і піяніна.
Сустракаю знаёмых мастакоў і вітаюся. Да мяне падышоў мастак
Лютко, мой сябар. Пацікавіўся нашым здароўем. Коратка расказаў.
Пра сябе ён сказаў, што працуе ахоўнікам на аўтастаянцы ў Лучосе.
Вось такое жыццё мастака. Мастацтва не дае магчымасці зарабіць.
Глядзім карціны, графіку, скульптуры латышскіх мастакоў. Уво-
гуле выстаўка цікавая. Яны бачаць і думаюць інакш. Новыя
кампазіцыі, свежае рашэнне. Такія сустрэчы, абмен выстаўкамі да-
памагаюць знаёміцца з мастацтвам суседзяў. І гэта добра. Вялікая
зацікаўленасць замежнымі выстаўкамі. Прыходзіць больш гледачоў,
студэнтаў, мастакоў, выкладчыкаў. Гэта цікава журналістам і тэле-
бачанню. Гэтыя дні культуры - святы для людзей мастацтва горада
Віцебска. Можна сустрэцца з цікавымі людзьмі, сябрамі і знаёмымі.
Пагаварыць, абмяняцца вопытам, пазнаць нешта новае. Я задаволе-
ны, што схадзіў на гэту выстаўку.

8 лютага 2010 года
У Мастацкім музеі адкрылася выстаўка, прысвечаная
памяці Івана Фёдаравіча Хруцкага. Быў урачысты вечар, прысве-
чаны яго юбілею. Выступалі музычныя калектывы. Сабралася
шмат гледачоў і слухачоў, людзей, якія цікавяцца мастацтвам і твор-
часцю малавядомага мастака Івана Хруцкага. Прайшло 200 гадоў,
а ў Беларусі няма каталога з яго карцінамі. Не вывучалі яго і на
гісторыі мастацтва. Толькі ў 2010 годзе ЮНЕСКА ўспомніла пра
цудоўнага мастака таго часу, які нарадзіўся пад Полацкам, жыў на
беразе возера Хруцкага, меў сваю сядзібу. Многія мастакі наведвалі
гэтыя мясціны. Скульптар А. Гвоздзікаў зрабіў бюст І.Ф. Хруцка-
га. Але алкаголікі і варвары ўкралі яго (ён быў з бронзы) і прапілі.
На выстаўцы прысутнічала кіраўніцтва абласнога і гарадскога
аддзелаў культуры, дырэктары музеяў, мастакі, аматары мастацтва,
мастацтвазнаўцы. Адкрыў урачысты вечар начальнік абласнога ад-
дзела культуры М.Ф. Пашынскі. Выступалі паэты і мастацтвазнаўцы,
музычныя калектывы, старшыня абласнога аддзела Саюза мастакоў
А. Скавародка. Зроблена выстаўка прац удзельнікаў пленэра. Тут
была і мая праца - пейзаж “Цвіце чаромха” (140 х 100 см, палат-
но, алей). Я яе падарыў музею. Сустрэў мастака Ф. Чарняка. Ён
пацікавіўся здароўем. “Па-рознаму, - адказваю. - Калі прыцісне -
дрэнна. Калі лепей - сам бачыш”. Пажадаў мне берагчы сябе. А як
гэта рабіць? Я толькі паціснуў плячамі. Насустрач ідзе М. Ткачоў.
Таксама цікавіцца здароўем і справамі. “Пакуль хаджу - жыву”, -
адказваю. А. Скавародка пры ўсіх пахваліў маю карціну. Дадаў, што
я старэйшы мастак. Папрасіў сказаць пару слоў пра працу. “Вясна і
каханне”, - адказаў я. Пейзаж, канечне, эпічны і лірычны. Па дарозе
ў гардэроб сустракаю мастака Ф. Гумена. Ён запрашае паглядзець
яго новую калекцыю. Я кажу, што няма часу, адмаўляюся. Выходжу
з музея. Усё вакол прыгожа. Іду да тэатра імя Я. Коласа і еду дадо-
му.

Люты 2010 года
За акном тэрмометр паказвае мінус 23... Маёй унучцы
ўжо 20 гадоў. Адносіны паміж намі не з самых лепшых. Ядвігу
Андрэеўну не наведвае. Цяжка на сэрцы не толькі мне. Калі сын
Слава разышоўся з Інай, маці Вікі, то яны сталі жыць асобна ад нас.
Усе цяжкасці па догляду за дзяўчынкі леглі на мае плечы і Ядвігі
Андрэеўны. За два гады Віку як падмянілі. Раней яна дапамагала
мне даглядаць за хворай, а зараз…
Ганна Андрэеўна Янкоўская, сястра жонкі Ядвігі, добрай
душы чалавек, таксама заслугоўвае ўвагі. Працуе на хуткай дапа-
мозе. Калі з Ядвігай стала дрэнна, то яна першая, прыйшла на да-
памогу. Ніколі не адказвае і мне, калі што-небудзь забаліць. Часта
наведвае нашу кватэру. Яна першы і жаданы госць у нашай хаце.

У пачатку мая мне патэлефанаваў мастак па інтэр’еры
Чарняк Юрый: “Я збіраюся зрабіць выставу ў музычнай гасцёўні
пры аддзеле культуры ў горадзе Віцебску пра загінуўшых бацькоў
мастакоў - членаў СМ”. Я адказаў, што, на жаль, у мяне няма
фотаздымкаў майго бацькі, але я магу напісаць яго партрэт, так
як я вельмі падобны на бацьку. Аднойчы, калі мая маці Вольга
Андрэеўна вельмі хварэла, то пазвала мяне імем бацькі. Яна доўга
са мной размаўляла, лічачы, што перад ёю Ільюк. Тады я зразумеў,
што падобны на бацьку.
У маі я прысутнічаў на выставе, прысвечанай мастаку Явічу
Пятру Максавічу, які памёр у 90-гадовым узросце ў 2008 годзе. Тут
была выстаўлена і мая работа – “Ноч, калі ўстаюць салдаты”, якая
даўно ўжо не ўпрыгожвала сцены музея. Я паглядзеў зараз іншымі
вачамі на гэту карціну, як быццам бы яе і не я пісаў. Яна мне спада-
балася. Эмацыянальны жывапіс. Тэма выставы – ваенная. Я даўно
не бачыў работы мастака, але хачу адзначыць, што гэта класіка.
Пётр Явіч жыў у свой час і пісаў у класічнай форме. Ён унёс вялікі
ўклад у выяўленчае мастацтва горада Віцебска і Рэспублікі Бела-
русь.

19 мая адкрылася выстава “Мастацтва без межаў” у вы-
ставачнай зале “Задзвінне” горада Віцебска. Дадзеную выставу
арганізавала Эвелін Роўз.
На фоне карцін гэтай выставы адбылася прэзентацыя
кнігі Наталлі Салаўёвай “Восень ставіць спектаклі”, дзе сабралася
шмат людзей: і мастакі, і журналісты, і пісьменнікі, і проста ама-
тары мастацтва. Аўтар, вясёлая і жыццярадасная, расказвае пра
сваю творчасць, з вялікім захапленнем чытае вершы. Яе ўсмешка
– гэта сонечны свет, а вершы – жыццё з радасцямі і смуткам. Гэта
сапраўды таленавітая паэтэса. Прыходзіць у свет паэт, празаік, ма-
стак, кампазітар і пачынае сваю творчасць. А аказваецца, што ўсё
ўжо зроблена да цябе: напісаны тысячы кніг, якіх мы і не чыталі,
напісаны тысячы карцін мастакамі, якіх мы і не бачылі… Наталля
Салаўёва знайшла сябе ў паэзіі і сказала сваё слова. Кветкі купа-
юцца ў сонечным святле, так і Салаўёва купаецца ў сваіх вершах.
Уявіце сабе, як п’е чалавек ваду па глыточку і як п’е тады, калі не
бачыў вады з тыдзень, а то і больш. Вада цячэ па ўсім тулаве…
Так цякуць і вершы Салаўёвай. Уявіце: лес, возера, пяюць салаўі, і
сядзіць паэтэса і піша свае вершы пра каханне. Яна кахае ўсіх, яе
кахаюць усе, асабліва мастакі, і ў гэтым каханні паэт застаецца ў
адзіноце. І толькі тады пачынаецца сапраўдная творчасць. Зносіны
з мастакамі, вершы на карціны мастакоў падштурхнулі да таго, што
Наталля стала сапраўды цікавым і сталым паэтам. Яе вершы сталі
глыбокімі, незвычайнымі і новымі. Яна шмат працуе. І яе праца мае
плённыя вынікі.

25 мая 2010 года
Юбілей Саюза мастакоў. Віцебскай абласной арганізацыі
40 год. Мяне папярэдзілі загадзя - пазваніла сакратар Людміла
Мікалаеўна, запыталася, ці пайду я ў рэстаран. Я сказаў, што пайду.
Да гэтай даты арганізавалі выстаўкі ва ўсіх музеях горада. Асобна
графіку, жывапіс, скульптуру і прыкладное мастацтва. Я даў працу
“Белыя вокны”. За дзень да свята званю ў Саюз мастакоў, пытаюся,
які расклад на свята. Сакратар адказала, што з 10 гадзін пачнецца
абыход музеяў, агляд выставак. Потым у гарадскім Доме культу-
ры будзе ўрачысты сход. А пасля гэтага пойдзем у рэстаран “Ве-
тразь”. Я папрасіў пляменніцу Ядвігі Наташу Янкоўскую пабыць
з ёй і дапамагчы, калі што спатрэбіцца. Надвор’е халоднае. Бяру
лёгкую куртку, апранаю чорны касцюм і белую кашулю і еду. Ідзе
дождж. Але ж на надвор’е скардзіцца нельга. Прыязджаю, вітаюся
з мастакамі, настрой добры. Вядучы дае слова старшыні Саюза
мастакоў А.А. Скавародку. Ён чытае па паперцы свой даклад на
беларускай мове, сціслы і пераканаўчы. Пачынаўся Саюз з 4-5 ча-
лавек: П.М. Явіча, Каржанеўскага, У.І. Кухарава, Дзежыца.

Зараз ужо 120 чалавек: жывапісцы, графікі, скульптары, прыкладнікі,
дызайнеры, мастацтвазнаўцы. Народу сабралася дастаткова,
прадстаўнікі Саюза мастакоў прыехалі з абласцей. Быў старшы-
ня Рэспубліканскага Саюза мастакоў Савіч Уладзімір Пятровіч,
прысутнічалі прадстаўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў куль-
туры. Шмат гаварылася пра значэнне мастакоў у грамадстве, што
Віцебск ведаюць дзякуючы мастакам. У ХIХ стагоддзі гэта былі
Кандзінскі, Малевіч, Шагал, Пэн. У наш час мастакі ўдзельнічаюць
у абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаўках. Прысутнічалі
госці з Расіі. Прадстаўнікі арганізацый пачалі ўзнагароджваць
мастакоў ганаровымі граматамі і кветкамі. Гучалі прамовы, музы-
ка. Уручалі каталогі з ілюстрацыямі мастакоў. Свята святам, але ж
многія мастакі знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Уся іх дзейнасць пабудавана на грамадскіх пачатках. Музеі не куп-
ляюць у мастакоў працы - няма грошай. Пачаўся канцэрт. Моц-
ная апаратура, мне цяжка слухаць такую музыку. Прыехалі ў рэ-
старан “Ветразь”. Я тут упершыню. Даволі добра ўсё аформлена.
На сталах мноства выпіўкі і закускі. Першы тост сказаў старшы-
ня Рэспубліканскага Саюза мастакоў Савіч У. П. Я сядзеў побач з
паэтам Сімановічам Давідам і мастакамі Шутавымі. Калі выйшлі
на паветра, то сфатаграфаваліся на прыступках. Ужо сцямнела, 22
гадзіны. Трэба ехаць дадому, а то Ядвіга будзе незадаволена. Хутка
прыйшоў трамвай. Ядвізе расказаў коратка пра свята і лёг спаць.
Амаль усё лета працаваў над серыяй партрэтаў, прысве-
чаных майму бацьку, які загінуў у час вайны ў польскім горадзе
Астролека, у 116 кіламетрахў ад Варшавы. Пісаў яго ў ваеннай фор-
ме. Мне хацелася перадаць усё тое ваеннае становішча, якое пры-
несла гора мільёнам людзей, хацеў паказаць, што такое вайна, што
такіх салдат, як мой бацька, згарэла ў агні дзясяткі мільёнаў. Бацька
пражыў 50 гадоў. Усе дакументы згарэлі ў час пажару, калі прыйшлі
савецкія салдаты. Яны адпачывалі, курылі, а побач знаходзіліся сна-
пы саломы… Згарэла і бабуліна хата, а разам з ёй і ўсе ўспаміны…
Мне было тады 13 гадоў, а я да гэтага часу помню яго твар. Я і мой
брат Вася падобны на бацьку, таму я і ўзяўся пісаць яго партрэт. У
гэтым годзе споўнілася 65 гадоў з Дня Перамогі над фашызмам.
Гэтыя партрэты я выстаўляў у Музеі сучаснага мастацтва і ў вы-
ставачнай зале “Задзвінне”.
Пасля працаваў над пейзажам – возерам у вёсцы Рудня, што
ў Слуцкім раёне. Падараваў работу брату Васілю. Разам з жонкай
збіраліся паехаць да яго ў госці, потым да сястры Ніны, але спякота
не дала нам гэтага зрабіць. Ды і жонка Ядвіга Андрэеўна адчувае
сябе дрэнна. Яшчэ ходзіць слаба. Увесь час яе трэба даглядаць, што
я і раблю, каб яна адчувала сябе добра. Час ад часу днём чытае,
размаўляем, або проста глядзім тэлевізар а пад вечар выходзім на
прагулку. У нашым доме пажылых людзей мала, у асноўным зараз
іх замянілі маладыя. Мы старэем і адміраем. Такі закон жыцця. Калі
глядзець па-філасофску, то адкуль мы прыйшлі? І хто мы такія? Па
якіх законах жывём і пойдзем з гэтага сусвету? Пакуль жывём, то
штосьці будуем, штосьці ламаем. А вось жыццё ў космасе працяг-
ваецца: адміраюць і з’яўляюцца новыя зоркі. І на планеце Зямля
тое ж самае. Так што і не ўсё сумна. Жыццё працягваецца, і нашыя
часцінкі будуць удзельнічаць у гэтым працэсе.
Жнівень 2010 года выдаўся даждлівым і халодным. Пасля
ліпеньскай спякоты нават непрывычна. Але сонцапёк не даў радасці
ні людзям, ні зеляніне. У горадзе ўсё выгарала. Замест зялёнай ка-
нюшыны за акном з’явіўся рыжы дыван.

Мая ўнучка Віка пераходзіць у гэтым годзе на 3-ці курс
медуніверсітэта горада Віцебска. Канечне, вучыцца яна на плат-
най аснове, але мне аплачваць вучобу дапамагае яе другая бабуля
Сапоцька Валянціна Васільеўна. На жаль, зараз з Вікай у нас на-
цягнутыя адносіны. Мы, старэйшыя, не разумеем адзін аднаго з
маладымі. Яна хутка ўспыхвае, крыўдзіцца. Што я магу зрабіць?
Канечне, яна тэлефануе сваёй бабулі Валенціне Васільеўне і маці і
кажа, што я пакрыўдзіў яе, што на самой справе не так. Віка ўвогуле
нават не заходзіць пацікавіцца, як адчувае сябе зараз хворая Ядвіга
Андрэеўна. Раней Віка перажывала за нас, нават калі я ляжаў у
бальніцы з хворым страўнікам, то непакоілася. Зараз, на жаль, усё
змянілася. Але я разумею сваю ўнучку: яна расла без бацькі, ды і
ад маці бачыла мала дабрыні. Я для яе быў і дзядулем, і бацькам, і
маці, і лялькай. Памятаю, калі я прыходзіў з працы, маленькая Віка
сустракала мяне: бегла насустрач і крычала “Дзядуля!”. Кожнае
лета жыла з намі на дачы. Навучыў яе плаваць. Ядвіга Андрэеўна
ўвесь час займалася з ёй, калі Віка хадзіла ў школу. Перажывалі,
калі паступала ва ўніверсітэт. А зараз усё забыта. Але нягледзячы
на ўсё, я хачу пажадаць ёй шчасця ў жыцці.
Не ведаю, як далей складзецца наша з Ядвігай Андрэеўнай
жыццё. Зараз я даглядаю за ёй. Гатую ежу і прыбіраю ў кватэры.
Выходзім на свежае паветра ўвечары. Дом наш стары. Сталых
жыхароў змянілі маладыя. Час ідзе. Мы старэем і паміраем. Такі
закон жыцця. Сама планета вучыць жыць чалавецтва. Жыццё пра-
цягваецца…
Усё лета збіраемся паехаць да брата Васі і сястры Ніны на
Случчыну. Але спякотнае лета і вароба брата не далі нам здзейсніць
гэту паездку. Але спадзяёмся наведаць радзіму ў наступным годзе.

15 жніўня 2010 года
Даўно нічога не пісаў у сваім дзённіку. Падставы роз-
ныя. Працаваў над серыяй партрэтаў, прысвечаных майму баць-
ку, які загінуў у Польшчы ў горадзе Астроленка. У гэтым годзе
я напісаў каля 20 прац. Была выстаўка, прысвечаная 40-годдзю
Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў, у Мінску, у якой
я ўдзельнічаў з шасцю працамі. Брату Васю напісаў у падарунак
вадасховішча-возера ў вёсцы Рудня, якое ён будаваў. Збіраліся пае-
хаць у Грэск да Васіля і Ніны, маёй сястры, але па прычыне вялікай
спякоты паездку адкладваем. У Расіі і Беларусі гараць тарфянікі і
лясы. У Еўропе пажары і ліўні. У Кітаі паводка, гінуць людзі. На
планеце Зямля гінуць мільёны людзей ад землятрусу і тэхнагенных
катастроф. Магчыма, гэта першыя сімптомы гібелі самой планеты.
Ніхто не ведае, што будзе ў наступным годзе. Усе спадзяюцца, што
ўсё пройдзе. Аднак гэта ілюзіі. Пытанне з паездкай у Грэск адкры-
та яшчэ і па прычыне стану здароўя Ядвігі. Яна з цяжкасцю ходзіць,
у гэтым ёй патрэбна дапамога. Страшна, каб не ўпала, пераломы
ў такім узросце не зрастаюцца, чалавек можа загінуць. Сын брата
Васі заедзе да нас. Хачу перадаць партрэты бацькі для Слуцкага
музея і карціннай галерэі Грэскай школы, карціну вадасховішча для
Васіля і пейзаж для Сярожы. А паедзем ці не, залежыць ад таго, як
скажа Ядвіга.

24 лiстапада 2010 года
Мне патэлефанавалi з Мастацкага музея загадзя, паведамiлi,
што будзе адкрыццё выставы скульптара Слепава А. з нагоды яго
60-годдзя. Раней мы часцей сустракалiся, i ён мне ўжо казаў пра
гэту выставу. Надвор'е для лiстапада цёплае - плюс 7 градусаў.
Iмжыць дождж. Я дамовiўся з Ганнай Янкоўскай, сястрой Ядвiгi
Андрэеўны, каб яна прыехала да нас i адпусцiла мяне з'ездзiць
на выставу. Мы з ёй сябруем, паважаем адзiн аднаго. Раней у нас
былi спрэчкi са Слепавымз-за выбараў старшынi праўлення. Было
некалькi выпадкаў, калi ён пайшоў супраць мяне. Мы нават доўгi
час не вiталiся. Але аднойчы ў нядзелю, калi просяць дараваць адно
аднаму, ён прыйшоў у майстэрню i павiнiўся. А ў мяне такi прын-
цып: калi чалавек прыйшоў i просiць прабачэння, я дарую. Хоць
гэта патрабуе вялiкай мужнасцi i ад мяне, i ад яго. Народу сабра-
лася многа. Адкрыццё пачалося выступленнем артыстаў драмтэа-
тра iмя Якуба Коласа. Гэта быў фрагмент з п'есы пра Малевiча i
Кандзiнскага. Артысты бегаюць па зале і моцна крычаць пра но-
вае мастацтва, разглядаюць то адну працу, то другую. Сёння, калi
ўжо за акном ХХI стагоддзе i новае мастацтва з'яуляецца iншым,
канцэптуальным, у многiх гледачоў спектакль выклiкаў усмешку.

А. Слепаў уваходзiў у грамадскае аб'яднанне “Квадрат”, потым
яно распалася. Але ўсе былыя яго члены падтрымлiвалi адносiны.
Выступалi мастакi, гаварылi цёплыя словы юбiляру. Працавала тэ-
лебачанне, фотарэпарцёры, журналiсты. Тры артысткi выканалi ва-
кальнае прывiтанне, чым выклiкалi слёзы ў скульптара ад паўнаты
пачуццяў. Выстаўка была цiкавая, усё прайшло весела. Бухгалтар
Алена Iванаўна сказала, што фуршэт будзе ў маёй былой майстэрнi.
Мяне гэта закранула: трэба iсцi цi не? Слепаў сказаў, што трэба.
Iду на прыпынак з мастаком Анатолем Лютко. Калi прыехалi,
у калiдоры ўбачылi Слепава. Ён адчыняе маю былую майстэрню, у
ёй я працаваў 40 год, тут напiсана большасць маiх карцiн. Я не быў
у сваёй майстэрнi ўжо два гады. Эмоцыi кранулi мае думкi i пачуццi.
На падлозе плямы ад фарбаў, выглядае нiбыта касмiчная прасто-
ра. Сцены не фарбавалiся сорак гадоў, усё ў трэшчынах i драпiнах,
нiбыта ў павуцiнках бабiнага лета. На столi старыя свяцiльнi вiсяць,
нiбыта карыта для паення жывёлы. Дзе-нiдзе гараць старыя неона-
выя лямпы. Стаяць вялiкi канцылярскi стол i маленькi, для фарбаў,
якi я зрабiў сам. У левым кутку каля акна стаіць стары лямпавы
тэлевiзар. Каля сцяны - стул i на iм табурэт з мяккай падушкай,
якую я прыбiў да яго, каб было зручней сядзець падчас напiсання
работ. Побач з ракавiнай знаходзiцца палiца для фарбаў (140 см),
якую я таксама сам зрабiў. У ёй быў i маленькi бар, дзе я захоўваў
кофе, бутэльку гарэлкi i вiно на ўсялякi выпадак. Дзверцы валяюцца
збоку. Стан маёй душы цяжка перадаць. Я хаджу па майстэрнi, усё
разглядаю… А. Слепаў i А. Лютко пайшлi ў магазiн за бутэлькай, а
я застаўся чакаць у маленькай майстэрнi скульптара. Прыйшоў Ва-
лера Чукiн. Перакiнулiся парай слоў пра выставу. У хуткiм часе да
нас далучылiся В.М. Ткачоў, В. Балтовiч, Жолудзь. Балтовiч пры-
нёс посуд i прыгатаваў мне гарбату, пакуль астатнiя рабiлi закуску.
Пасярэдзiне майстэрнi паставiлi стол, накрылi яго паперкай.

Я пiў гарбату з тортам, астатнiя - гарэлку, закусвалi. Вырашылi паклiкаць
мастака В. Цiханенка. Ён прыйшоў. Я падзякаваў Слепаву за ча-
ставанне, добра выказаўся пра выставу i пайшоў дадому. Там ча-
кала Ядвiга. Слепаў чакаў сваіх сяброў з “Квадрата”, артыстаў,
але яны чамусьцi не прыйшлi. Але ж i ён не рыхтаваўся да фур-
шэта, усё атрымалася спантанна. Успамiнаю сваё 60-годдзе ў гэтай
майстэрнi. Бало шмат гасцей: мастакi, супрацоўнiкi адмiнiстрацыi.
Шыкоўны стол, музыка… Хто хацеў, мог танцаваць. Але гэта ўжо ў
мiнулым. Засталiся толькi ўспаміны… На выставе сустрэў мастака
Ральцэвiча В. Iдзе насустрач, падае руку. Я адмовiўся ад поцiску
рукi. Калi ён быў старшынёй мастацкага савета да распаду СССР,
здзекваўся з мяне. Мне балюча i непрыемна гэта ўспамiнаць. Ужо
цёмна… У канцы лiстапада гэта звычайная справа. Выйшаў з му-
зея. Цэнтр горада, вулiца, плошча Свабоды, ратуша асвечаны. Га-
раць лiхтары, гiрлянды ўпрыгожваюць дрэвы. Вельмi шмат святла.
У краiне столькi праблем, можна было б i больш скромна святка-
ваць. Усё гэта аплачваецца з кiшэняў працоўных.

28 лiстапада 2010 года
Вяртаюся ў сваю майстэрню на вулiцы «Правды», 46. Яна
на чацвёртым паверсе камбiната “Мастацтва” № 28. Сорак гадоў
у гэтай майстэрнi… Гэта палова майго жыцця. Зараз я працую ў
майстэрнi на вулiцы К. Маркса, якая належыць Музею сучасна-
га мастацтва. Мне далi магчымасць у ёй працаваць як падзяку за
карцiны, якiя я падараваў гораду Вiцебску пасля сваёй выставы да
75-годдзя. Усе новыя працы, якiя я напiшу ў гэтай майстэрнi, так-
сама застануцца гораду. А старая майстэрня пустуе ўжо два гады.
Тры месяцы ёй карыстаўся мастак А. Iзаiтка ў сувязi з персанальнай
выставай. А зараз яна зноў нiчыя. Такi лёс… А мая самая першая
майстэрня была на вулiцы М. Горкага, 97. Яна знаходзiлася ў пад-
вальным памяшканнi драўлянага дома, якi быў пабудаваны яшчэ
да рэвалюцыi. Пра лёс гаспадара я нiчога не ведаю. Майстэрню
мне далi па хадайнiцтву райкама партыi. У той час я займаўся на
грамадскiх пачатках нагляднай агiтацыяй у Першамайскiм раёне.

Падвал быў плошчай на ўвесь дом, вышынёй 2,5 метры. Я займаў
невялiкую частку, каля 15 кв. м. Два акны арачнага тыпу выходзiлi
амаль каля зямлi, сам падвал iшоў углыб дзесьцi на метр. Тут была
печка. Пасля вайны ў гэтым памяшканнi жылi людзi. Вясной яго
залiвала вадой. Я знайшоў помпу i адкачваў ваду. У другой частцы
падвала была сталярная майстэрня домакiраўніцтва. Яго кiраўнiк
быў з органаў, iмкнуўся мяне высялiць, узводзiў на мяне паклёп,
быццам я малюю голых жанчын. Я абараняўся як мог. Потым я
плацiў за майстэрню. Грошы былi невялiкiя, i гэта мне падыходзiла.
Гэты дом i зараз стаiць. Абкладзены цэглай, з новым дахам. У той
майстэрнi я напiсаў свае першыя карцiны, за якiя быў прыняты ў
Саюз мастакоў СССР. Працаваў пры электрычным асвятленнi. Зiмой
было холадна i сыра, даводзiлася ўключаць электраабагравальнiк.
Нягледзячы на цяжкасцi i розныя перашкоды, я верыў у мастацтва
i фанатычна працягваў пiсаць. У майстэрнi № 28 на вулiцы «Прав-
ды», 46 пабывала шмат знакамiтых людзей: народны мастак СССР
Грамыка, заслужаны мастак РБ Дударэнка, народны мастак СССР
Шчамялёў, рэдактар часопiса “Полымя” Адольф Варановiч, заслу-
жаны мастак СССР Г. Шутаў, заслужаны мастак СССР А. Салауёў,
В. Басалыга, Г. Бураўкiн, заслужаны мастак РБ В. Савiч, паэт
Д. Сiмановiч, паэтэса Н. Салаўёва, якая напiсала шмат вершаў да
маiх карцiн. Тут пабывалi ўсе віцебскiя мастакi. У гэтай майстэрнi
прайшло цэлае жыццё. Яе сцены бачылi многае i шмат маглi б рас-
казаць. Экскурсii для студэнтаў, фота- i тэлерэпатажы, наведваннi
супрацоўнiкаў адмiнiстрацыi. Бясконцыя дыскусii пра мастацтва…
У гэтай жа майстэрнi я вырошчваў расаду памiдораў i перцаў.

Бясконцая праца… Праца ў майстэрнi, праца на дачы. Усё гэта дапа-
магала выжыць у цяжкi час, калi разбуралася дзяржава, не хапала
прадуктаў i грошай. У мяне нарадзiўся такi афарызм наконт маёй
майстэрнi: мяне няма, але ж я тут. Скульптар А. Слепаў заўсёды
яго паўтарае, калi бачыць мяне ў калiдоры камбiната “Мастацтва”:
“Майстэрня i мастак – гэта лёс”. Я адчуваю, што здрадзiў майстэрнi,
калi пакiнуў яе. На працягу двух гадоў яе нiхто не займаў. Я адчуваю
вiну перад майстэрняй. Мастакi В. Чукiн, С. Балтовiч, А. Слепаў га-
вораць, што шкадуюць, што я не працую там. Хацелi б пагаварыць
са мной пра мастацтва, паказаць свае працы. Такi лёс…

18 снежня 2010 года
Дамовiўся са скульптарам В. Магучым аб сустрэчы i еду
да яго ў майстэрню ў 11.30. Даўно я тут не быў - не хапае часу.
Прыйшоў. Усё быццам бы як i раней. Зараз гэта майстэрня нале-
жыць Музею сучаснага мастацтва. П'ём гарбату. Валера паказвае
праекты-эскiзы для ўдзелу ў конкурсах, дзе ён заняў першае месца.
Але рэалiзацыя праектаў спынiлася з-за адсутнасцi грошай. Працы
вельмi цiкавыя i па форме, i па зместу. Валерый паказвае маленькую
экспазiцыю, прысвечаную Малевiчу. Праект помнiка Малевiчу так-
сама не здзейснены з-за адсутнасцi грошай. У маленькiм пакоi з ар-
кай скульптура, прысвечаная М. Шагалу. Абадраныя сцены, у кутку
– трубы. Выглядае цiкава, турыстам падабаецца такая экспазiцыя,
iм надакучылі чысцiня i парадак. Ранняя скульптура размешчана ў
горадзе Вiцебску. У калiдоры знаходзяцца пасмяротныя маскi
 У.I. Ленiна, М. Горкага, У.У. Маякоускага i iншых. У пакоi, дзе размеш-
чаны конкурсныя працы, стаяць бюсты паэтаў Д. Сiмановiча, ма-
стака У. Вiтко, артысткi С. Акружной, мастака У. Вальнова i iншых.

У агульнай вялiкай зале – скульптуры-праекты, памятныя дошкi,
медалi вялiкiх i малых памераў, разьба па дрэве. Усё вельмi цiкава,
прыцягвае вока, абуджае думкi. Хочацца глядзець i глядзець. У пакоi,
дзе Валерый сустракае гасцей, на сценах вiсяць карцiны, акварэлi,
малюнкi, якiя яму падарылi мастакi. Таксама можна ўбачыць парт-
рэты скульптара. Тут ёсць и мае карцiны: “Забыты торс”, “Чайкi”,
партрэт В. Магучага i iншых. П'ём гарбату. Прыходзiць скрыпач-
ка Алена Марчанка, частуе нас сырам i салам. Размаўляем пра ма-
стацтва, беднасць мастакоў. Але ж творчасць – гэта духоўная асно-
ва жыцця, яно радуе i натхняе творчых людзей, як бы цяжка iм не
было. Алена працуе ў музычным вучылiшчы, зусiм побач. Размо-
ва працягваецца. Прыходзiць Маргарыта. Пагаварылi на бытавыя
штодзённыя тэмы. Я прабыў у Валеры тры з паловай гадзiны. Час
прайшоў хутка. “Таму што доўга не бачылiся”, - сказаў Валерый.
Дамовiлiся назаўтра сустрэцца ў маёй майстэрнi. Дамоў дабраўся
хутка. Ганна сястра Ядвiгi, паехала дадому. Суседка Жэня прыйшла
пагаварэць з жонкай. Ноччу забалеў пазваночнiк, ды яшчэ i горла.
Ранiцай з цяжкасцю ўстаў, прыгатаваў сняданак. Актыўна пачаў ля-
чыць сваю спiну маззю рагулек, “Румакарам”, таблеткамi. На на-
ступны дзень ужо было лягчэй. Сустрэчу з В. Магучым прыйшлося
перанесцi.

20 снежня 2010 года
Званю на мабiльны скульптару В. Магучаму, запрашаю да
сябе ў майстэрню. Цяпер я гатовы да сустрэчы. Дамовiлiся на 12
гадзiн. Да майстэрнi на аўтобусе мне трэба ехаць тры прапынкi.
Пачакаў Валерыя. Ён у хуткiм часе прыехаў на маршрутцы.
Прывiталiся i пайшлi ў майстэрню. “У цябе тут добра”, - кажа Ма-
гучы. “Так, - адказваю я. – Там заўсёды было холадна, а тут цёпла
i ўтульна”. Валера сваім фотаапаратам пачаў здымаць мае працы,
задаваў мне пытаннi. Я адказваў. А потым мы ўбачылi, што апарат
нiчога не здымаў i не запiсваў. Перайшлi ў пакой, дзе захоўвалiся
мае працы. Магучы пацiкавiўся, хто дапамог мне зрабiць стэлажы.

Я адказаў, што А. Лютко i С. Балтовiч. Лесвiцу рабiў сам. Валерыю
спадабалася тое, што я зрабiў за 2010 год. Ён фатаграфаваў мае пра-
цы. Я адказваў на яго пытаннi. Яму спадабалася, што я знаходжу
сiлы, час, а галоўнае – тэмы для напiсання новых карцiн. Я пiшу ўсё,
што хачу паказаць, пра што думаю. Вельмi патрабавальна стаўлюся
да сваiх прац. А ў гледачоў iншых мастакоў можа быць свой по-
гляд на мае працы. Калi карцiна мае мастацкую каштоўнасць, то
яе будуць памятаць. Складаная карцiна патрабуе шмат сiл, эмо-
цый, нярвовага напружання. Таму мастакi, у тым лiку i я, бяруцца
за лёгкую задачу – краявіды, нацюрморты i г. д. Валерый прынёс
свой новы каталог. Я заплацiў 50 000 рублёу (17 долараў ЗША) i
даў яшчэ столькi ж, каб купiў гiпс. Яму трэба адлiць яшчэ два бю-
сты: адзiн для майстэрнi, другі - для Слуцкай карцiннай галерэi. У
жнiўнi 2011 года мне будзе 80 гадоў. “Я старэй за цябе на 28 гадоў.
Табе да майго ўзросту яшчэ многа тварыць”,- сказаў я Валерыю.
“Галоўнае не ўзрост, а мысленне”, - адказаў ён. Магчыма. Папiлi
гарбаты i пайшлi на прыпынак. Вакол белы снег, на дрэвах iней,
мінус 5 градусаў. Надвор'е цудоўнае. Развiталiся, павiншавалi адзiн
аднаго з надыходзячым Новым годам.

31 снежня 2010 года
Вось і прайшоў яшчэ адзін год… Час бяжыць, як секунд-
ная стрэлка, адлічваючы, колькі мы існуем у гэтым свеце. З кожнай
хвілінай застаецца ўсё меней часу. Я гэта разумею і не магу гляд-
зець на гадзіннік. Мяне клапоціць тое, што мала зараз працую твор-
ча. Час ідзе, а сіл застаецца ўсё менш і менш…

2 студзеня 2011 года
З 10 да 16 гадзiн глядзеў па тэлевiзары перадачу “Бiтва
экстрасэнсаў”. Яна мяне захапiла, даглядзеў да канца. Стары i
Новы год, выбары прэзiдэнта, дэманстрацыi , арышты занялi экра-
ны тэлевiзараў. Хто правы, хто вiнаваты - цяжка зразумець. Няхай
разбіраюцца палiтыкi, iм лепей бачна. Песнi, танцы поп-зорак ўсю
навагоднюю ноч па тэлебачаннi. На вулiцы пiратэхнiкi было мала.
У мiнулым годзе грукатала ўсю ноч. Вось i надышоў новы год,
2011-ы, у якiм нам прыйдзецца жыць-дажываць.

3 студзеня 2011 года
Вось i новы год. Снегу многа, мароз невялiкi, на двары доб-
ра i прыемна. 31 снежня прыехала Ганна Янкоўская, сястра Ядвiгi.
Памылi Ядзю да свята. I я памыўся. Прыгатаваў у духоўцы свiнiну.
Не дачакаўшыся надыходу Новага года, адсвяткавалi. У гарбату я
дадаў 20 грамаў каньяку. Гарбата “Ройбас”, без кафеіну. Такая гар-
бата закранула эмацыянальны бок майго мозга. “Ну вось, - падумаў
я, - i адсветкаваў Новы год”. Час бяжыць хутка, адлiчваючы наш
тэрмiн iснавання ў гэтым свеце. З кожнай секундай яго становiцца
ўсё менш i менш. Я гэта разумею i таму не люблю глядзець на се-
кундную стрэлку. Мяне турбуе, што я мала часу адводжу на твор-
часць. Час iдзе, а сiл застаецца ўсё менш.

5 студзеня 2011 года
Атрымаў кнiжку вершаў паэтэсы Ганны Мiклашэвiч, члена
Саюза пiсьменнiкаў. Яна жыве ў Грэску i выкладае ў Грэскай сярэд-
няй школе. Кнiгу даслаў мой брат Васiль Iльiч Вiтко. Мы з Ядвiгай
прачыталi адразу ўвесь зборнiк. Вершы добрыя, лiрычныя, пра
прыроду, зямлю, дом i каханне. Ядзвiга нават плакала, калi чытала.
Потым яшчэ iх пачытаем. Патэлефанаваў брату i папрасiў, каб ён
падзякаваў Г. Мiклашэвіч i сказаў, што вершы вельмi спадабалiся.
Павiншаваў Васiля з днём нараджэння. Ён у яго 7 студзеня. Пажадаў
яму ўсяго самага найлепшага, моцнага здароўя. Ён сказаў, што днём
з сынам Сяргеем i зяцем Iгарам паедуць на паляванне ў Грэскi гаёк,
невялiчкi лясок у 3-х кiламетрах ад Грэска. Побач з iм вялізны катла-
ван. Там бяруць пясок для будоўлi i на дарогi. Яны хочуць схадзiць
на паляванне, потым распалiць вогнiшча i выпiць па сто грамаў. На
свежым паветры адпачыць, а потым вярнуцца дадому i працягваць
святкаванне дня нараджэння (брату споўнiлася 73 гады) i Ражства
Хрыстова. Я сказаў, што жадаў бы быць разам з iмi. Вася засмяяўся
i сказаў: “Бяры лыжы ў суседа i наперад. Мы будзем чакаць”. Я
адказаў: “Можна”. Пажадаў iм усяго добрага, прыемнага адпачын-
ку на прыродзе, палюбавацца на белыя палi i далёкiя сiлуэты вё-
сак, удачнага палявання. Пра праблемы лепей не гаварыць, лепей
памаўчаць. Пра такi адпачынак у мае гады можна толькi марыць. А
калiсьцi гэта ўсё было…

6 студзеня 2011 года
Еду ў Мастацкi музей на выставу мастака А. Малея. Яму
споўнiлася 60 гадоў. Пасля перабудовы ён узначалiў аб'яднанне
“Квадрат” i працягваў працаваць у накiрунку творчасцi К. Малевiча.
На гэтай выставе ён вырашыў паказаць свае акварэлi савецкага пе-
рыяду. Тут былi краявіды, нацюрморты, партрэты. Некалькi прац
было прысвечана ахвярам вайны i рэпрэсiй. Гледачоў было ня-шмат:
мастакi, мастацтвазнаўцы, журналiсты, родныя i знаёмыя. Выступiлi
паэт Д. Сiмановiч, мастакi Ф. Гумен, А. Дасужаў, В. Чукiн i iншыя.
Дыпломную работу яго вёу Ф. Гумен. Успамiналi гады вучобы на
мастацка-графiчным факультэце. Выступленнi былi цiкавыя, вясё-
лыя. Прысутнiчалi вучнi А. Малея са студыi сучаснага мастацтва,
як ён яе называе. Але па працах бачна, што гэта накiрунак Малевiча
i Кандзiнскага. Мне спадабалiся працы, прысвечаныя трагедыi ХХ
стагоддзя. Увогуле выстава цiкавая, паказвае пэўны перыяд жыцця
мастака.

21 студзеня 2011 года
Першы раз пайшоў працаваць у творчую майстэрню, у
якую пераехаў у 2009 годзе. У 2010 годзе я працаваў на кватэры.
Браў палатно, кардон i пiсаў. Зараз Ядвiзе Андрэеўне стала намно-
га лепей, i я паехаў у майстэрню. Ехаць тры прыпынкi ад маёй
кватэры да вулiцы Карла Маркса, 62. Загрунтаванае палатно стаўлю
на падрамнiк. Час iдзе, а я ўсё не магу знайсцi каробку з вугалем.
Пакуль знайшоў усё неабходнае, згубiў шмат часу, а ў мяне было
усяго тры-чатыры гадзiны… Нарэшце працую. Прыходзяць зада-
вальненне, добры эмацыянальны настрой. Я зноў пасля хваробы
Ядвiгi магу працаваць. Малюнак зрабiў на палатне вугалем з улiкам
кампазiцыi. Узяўся за пэндзаль i фарбы, пiшу пастозна. Разбавiцелем
не карыстаюся, ён хутка выпарваецца i шкодзiць здароўю. Дрэнна
ўздзейнiчае на сасуды i сэрца. Я зрабiў тое, што запланаваў на гэты
дзень. Адчуў задаволенасць ад жывапiсу i стомы. Паехаў дадому.
Дома ўсё добра. Прыехала сястра Ядвiгi i даглядала яе, пакуль я
адсутнiчаў. Ноччу паспаў да дзвюх гадзiн. Падняўся i стаў пiсаць
дзённiк. Час iдзе. I жыццё таксама. Трэба паспець нешта зрабiць…
У канцы студзеня Ядвізе Андрэеўне стала лепш, і я
накіраваўся ў сваю майстэрню. Нават цяжка паверыць, што пасля
сваёй хваробы і хваробы жонкі я змог зноў узяць пэндзаль і фарбы
ў рукі. Я магу зноў ствараць новыя работы.
У хуткім часе адкрылася выстава ў Мастацкім музеі майго
сябра мастака Гумена Фелікса – караля акварэльнага жывапісу. Сам
ён чалавек добры і чулы, з пачуццём гумару. Піша карціны прыго-
жа. Працуе ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта… У яго шмат
вучняў. У свой час ён працаваў у педінстытуце выкладчыкам на
мастацка-графічным факультэце. Юбілейная выстава мастака Гу-
мена Фелікса – гэта свята для горада Віцебска і аматараў мастацтва.
Таленавіты, знакаміты майстар акварэлі.
Дух мастацтва вялікіх творцаў заўсёды знаходзіцца ў пра-
сторы вакол нас, знаходзіцца ў нашай свадомасці, пакуль мы жывем
і перадаецца з пакалення ў пакаленне, становіцца класікай і жыве
вечна. Кожная выстава, асабліва юбілейная, з’яўляецца святам і для
горада, і для інтэлігенцыі, і для аматараў мастацтва.

10 лютага 2011 года
Надвор'е добрае, мінус 5 градусаў. Шмат снегу. Аўтамабiлi
накрыты ўсе снежным покрывам. Iду на прыпынак i еду ў Мастацкi
музей. Сёння адкрыццё выставы мастака-графiка Клiкушына. Бу-
дзе яго ўзнагароджанне нагрудным ганаровым знакам “”Ганаровыа
грамадзянiн Беларусi”. Па дарозе зайшоў ва ўнiвермаг купiць чар-
цёжнай паперы памерам 21 х 30 см. Па прычыне хваробы Ядвiгi
часцей працую дома над малюнкамi фламастарам. Ужо зрабiў
каля сотнi малюнкаў. Недалёка ад музея сустракаю С. Гвоздзiкава
з Р. Клiкушыным. Клiкушыну ўвосень будзе 90, ён iдзе з кiёчкам.
Накiроўваюся ў залу, дзе дэманструюцца працы Ван Дэйка - сорак
графiчных прац. Вытанчаная графiка ў тэхнiцы афорта. Нас фата-
графуюць на памяць, iдзём у залу з працамi Клiкушына. Збiраюцца
гледачы, тэлеаператары, фатографы, мастакi, мастацтвазнаўцы,
журналiсты, вучнi мастака. Адкрывае выставу i пачынае
ўрачысты сход дырэктар музея Акуневiч Вольга Iванаўна. На вы-
ставе прадстаўлены станкавая графiка ў тэхнiцы лiнагравюры,
iлюстрацыi, шрыфты, краявіды Вiцебска. Клiкушын распрацаваў
шмат шрыфтоў, выдаў па iх некалькi кнiг. Ён выкладаў у Вiцебскiм
педiнстытуце. Яго лёс цiкавы i трагiчны. З-за абвiнавачванняў у
нетрадыцыйнай арыентацыi быў звольнены з работы, выключаны
з членаў Саюза мастакоў, забралi ў яго майстэрню. Працаваў дзе
прыйдзецца. Пакiнула жонка. Але, нягледзячы на гэтыя жыццёвыя
цяжкасцi, ён застаўся мастаком, працягваў працаваць. Пасля пе-
рабудовы яму вярнулi званнi. У апошнi час ён асвоiў камп'ютар,
напiсаў некалькi кнiг пра сваё жыццё i час, у якi жыў. Як сказала ды-
рэктар музея, мастаком перададзена музею 1800 прац, у асноўным
графiчных. Было сказана шмат цёплых слоў. Мастак Фелiкс Гумен
сказаў шмат добрага ў адрас юбiляра, а таксама выказаў крытыку
аддзелу культуры горада i вобласцi.
Хачу сказаць некалькi слоў пра ацэнку заслуг мастакоў. У
Вiцебску на сённяшнi дзень адзiн заслужаны мастак – А.А. Салауёу.
Гэта званне ён атрымаў ад тэатра iмя Я. Коласа. Усе падтрымалi Ф.
Гумена. Пры жыццi мастакоў не шануюць. Узнагароду ўручала Су-
лецкая, намеснiк начальнiка абласнога аддзела культуры. Калi быў
юбiлей мастацка-графiчнага факультэта, Клікушына не запрасiлi.
I сёння таксама мала было прадстаўнiкоў iнстытута. Вось такiя
адносiны да мастака, якi так многа зрабiў для мастацтва i горада.

20 лютага 2011 года
За акном мінус 23 градусы. Нiкуды не хочацца iсцi ў такi
холад. Займаюся гаспадаркай. Выходзiць са свайго пакоя ўнучка
Вiкторыя, дачка сына Святаслава. Ёй 20 гадоў, яна студэнтка трэцяга
курса медунiверсiтэта. Раблю ёй заўвагу, што трэба мыць ракавiну
i выносiць смецце, хаця б раз у тыдзень, яна калi i робiць што, то
без ахвоты. Мы аплачваем 50 % яе навучання. Другую палову пла-
цяць яе мацi i бабуля Валянцiна Васiльеўна Сапоцька. Прадукты ў
халадзiльнiку, як я гавару, замкоў у нас няма, бяры што хочаш. Але
ж Сапоцька В.В. прыносiць прадукты, каб Вiкторыя жыла асобай
гаспадаркай, не дапамагала нам. На дзень нараджэння мы паклалi ў
паштоўку сто тысяч i паклiкалi яе ў пакой бабулi. Вiкторыя адказа-
ла, што няма часу, i пайшла з дому. Паштоўку з грашамi паклалi на
яе стол. Калi Вiкторыя прыйшла, мяне дома не было. Ядвiга сказала,
што, задаволеная, зайшла да яе, пабыла каля 5 хвiлiн. I гэта за ўвесь
год. Так моўчкi i жывём. Крыўдна. Яна пражыла на дачы з намi 17
гадоў. Ядвiга расцiла яе як мацi. Я вучыў плаваць, адпачываў з ёй
на возеры, хадзiў на выставы, у майстэрню. Як яна гаварыла: “Дзя-
дуля – гэта татка, мамка i лялька”. А сёння яна нас нават не паважае
за ўсё, што мы зрабiлi. Калi сын Святаслаў разышоўся з жонкай
Iнай, усе складанасцi па выхаваннi ўнучкi ляглi на нас. Мы даручалi
ёй толькi лёгкую працу. А сёння яна зусiм не дапамагае. Сказала,
што будзе асобна выносiць сваё смецце. Калi я прыходжу на кухню,
яна ўздыхае i адварочваецца. Так рэагуе, калi я вяду Ядвiгу ў туалет.
Раней, калi жонка захварэла, дапамагала, а сёння, пасля двух гадоў,
стала зусiм чужая. Бываюць днi, калі я нават не магу падняцца з
ложка: баляць ногi, цяжкi агульны стан. Дзякуй Янкоўскай Ганне
Андрэеўне. Яна дапамагае нам ва ўсiм. А ўнучка на мае заўвагi не
рэагуе. Аднойчы падчас адной спрэчкi я выказаўся, што пайду да
рэктара i скажу пра яе паводзiны. Вiкторыя паскардзiлася Сапоць-
ка В.В., быццам я яе выганяю з кватэры. Сапоцька В.В. прыйшла i
пачала скандал. Я сказаў, што не трэба крычаць, каб Ядвiга не не-
рвавалася. Сказаў, каб Валянцiна Васiльеўна пакінула маю кватэру.
Вось так i жывём. Чатыры месяцы назад Вiка прынесла маленькае
кацяня, шэрае з белым. Я не пярэчыў, каток мне вельмi спадабаўся.
Вiка абяцала даглядаць за iм. Кацяня мы палюбiлi. Але i турбот
прыбавiлася. Сапсавалася пральная машына “Арыстон”. Пяць гадоў
таму яе купляла Iна за 450 долараў. Рамонт абышоўся мне ў 516 000
рублёу. Вiка патэлефанавала мацi i сказала не даваць грошай на ра-
монт. Я заплацiў свае грошы. Не ведаю, цi дасць хоць што-небудзь
Iна. У Ядвiгi быў прыступ арытмii. Сястра Ганна выклiкала хуткую
дапамогу. Прыехала яе дачка Света, якая працуе ўрачом. З вялiкай
цяжкасцю нармалiзавалi стан Ядвiгi. Хоць мы часта i абвiнавачваем
урачоў, але без iх дапамогi нам немагчыма у час хваробы.

4 сакавiка 2011 года
Мне патэлефанавала супрацоўнiца абласной бiблiятэкi i
запрасiла на ўрачысты вечар у гонар 70-годдзя Ф. Гумена, якi адбу-
дзецца ў аддзеле мастацтва а 18 гадзiне. Еду. На двары цёпла, плюс
10 градусаў, свецiць сонца. Настрой добры. Заходжу ў бiблiятэку
i iду ў аддзел мастацтва. Калi паднiмаюся па лесвiцы, злева бачу
вiтраж мастака Кузмiчова Барыса. Ён ужо пайшоў з жыцця. Добры
быў мастак, разумны. Шмат ведаў пра мастацтва. На жаль, трагiчна
загiнуў. Прычына - алкаголь. Заходжу ў аддзел мастацтва. Тэлеба-
чанне бярэ iнтэрв'ю ў Фелiкса Гумена. Шмат людзей, з цяжкасцю
знаходжу свабоднае месца. На сустрэчу прыйшлi мастакi Слепаў,
Чукiн, Малей, Салаўёў, Клiкушын, Кiсялёў i iнш. Прысутнiчалi
паэты Д. Сiмановiч i Н. Салаўёва, блiзкiя i знаёмыя мастака,
журналiсты, фатографы, тэлекарэспандэнты, аматары гуменскай
акварэлi. Было шмат кветак. Усе гаварылi адно: таленавiты, вялiкi,
знакаміты, непераўзыдзены майстар акварэлi, вiртуоз, маэстра i г.
д. Вось яно, усенароднае прызнанне. Народны мастак. Не па зван-
ню – яго ў Фелiкса няма. Народ любiць яго акварэлi, купляе ў свае
кватэры. У Iзраiлi гуменаўскіх прац больш, чым яўрэяў з Савец-
кага Саюза. Калi яны ад'язджалi ў Iзраiль, куплялi яго акварэлi.
Гэта быў добры час у матэрыяльным плане для Гумена. А потым
прыйшлося iсцi працаваць мастаком-афармiцелем на фабрыку iмя
КIМ. На вечары выступалi музычныя i харавыя калектывы. Паэты
чыталi вершы, напiсаныя пра акварэлi. Саксафанiст выканаў п'есу,
якая вельмi падобна на рытмы i колеры гуменаўскiх акварэляў.
Выступаў гітарыст з песняй “Намалюй мне дом”, якая адпавядала
тэматыцы вечара. Вечар ужо падыходзiў да завяршэння, а людзi ўсё
хацелi гаварыць прыемнае Гумену. Ужо было 20 гадзiн. Мне трэба
iсцi дадому. Па дарозе прывiтаўся з мастакамi Слепавым i Малеем.
Пагаварылi, што прызнанне да мастака прыходзiць праз 50 гадоў,
а то i пазней. На выхадзе пагаварыў з бiблiятэкарам. Растлумачыў,
што трэба iсцi дамоў да хворай жонкi, бо і так затрымаўся тут
надоўга. Бiблiятэкар падзякавала за мой вiзiт. Развiтваюся i бягу да
прыпынку. Бег так, нiбыта мне не 80, а 60 гадоў. Быў пад уражан-
нем ад вечара.На прыпынку сустрэў мастацтвазнаўцў Цыбульска-
га. Павiталiся. Ён спытаў, адкуль я iду. Адказваю, што з вечара Ф.
Гумена. Ён таксама там быў. У трамваі пагаварылi пра маю новую
майстэрню i разышлiся па дамах.

15 сакавiка 2011 года
Патэлефанаваў скульптар Валера Магучы. Запрасiў у
майстэрню. Ён адлiў мой бюст. Трэба дапамагчы прымацаваць
падстаўку. Калi прыйшлi, адразу ўзялiся за працу. На стале два
маiх бюсты. Адзiн я хачу перадаць у Слуцкi музей, а другi – у
майстэрню-галерэю ў Цэнтр сучаснага мастацтва. Бюсты белыя,
бачны швы ад формы. Пазнаю сябе. Мне неяк непрыемна бачыць
сваю галаву, якая ляжыць на стале. Нiбыта я мёртвы. Валера сказаў
трымаць бюст. Уставiў арматуру ў сярэдзiну галавы. Засталося
прымацаваць да падстаўкi. Высветлiлася, што клей высах. Прыйш-
ла Маргарыта, знаёмая Валерыя. Убачыла нашу бездапаможнасць.
Валера пачаў скардзiцца, што няма гiпсу, грошай. Працы шмат, але
нiкому гэта не патрэбна. Маргарыта рэкамендуе заняцца жывапiсам.
Напiсаў - прадаў, i ўсё добра. Тут ужо я выказаўся, што цяжка
знайсцi пакупнiкоў. Даў Валерыю 20 тысяч, як гаворыцца, рублiк
на разбавiцель для клею. Працу адкладваем. Ён абяцае паведамiць,
калi трэба будзе зноў прыйсцi. Настрой сапсаваны. Я развiтваюся
з Валерай i Маргарытай. Дома мяне чакае Ядвiга Андрэеўна. Ёй
патрэбна мая дапамога, i яна заўжды чакае майго вяртання. I я па-
мятаю, што час у мяне абмежаваны, неабходна спяшацца.

29 сакавiка 2011 года
Ранiцай патэлефанаваў фатограф Валера i паведамiў,
што будзе юбiлейная выстава Фелiкса Гумена ў Мастацкiм музеi.
Адкрыццё а 16 гадзiне. Звычайна мне тэлефануюць з музея. Я
патэлефанаваў туды, каб дарма не ездзiць. Адказалi, што будзе вы-
става. З Гуменам у мяне добрыя адносiны, мы паважаем адзiн ад-
наго. Паднiмаюся па прыступках музея, стаiць Фелiкс Гумен, яго
жонка i Бруева Валянцiна Васiльеўна, былая загадчыца аддзела па
рабоце з насельнiцтвам аблвыканкама. Яны ўсiх сустракаюць. Я
па-сяброўску абняўся з Фелiксам i ўзнагародзiў яго ўсiмі высокiмi
эпiтэтамi ў гонар 70-годдзя. Заходжу ў вялiкую залу. Гледачоў
поўна. У зале побач таксама шмат людзей. Знаёмыя, вучнi Гуме-
на прыходзяць з кветкамi. Усеё ўрачыста i прыгожа. Выступiла
шмат людзей. Фелiкса называлi “каралём” акварэльнага жывапiсу.
Вельмi шмат прыемных слоў было сказана. Сам Гумен чалавек з
добрым пачуццём гумару, яго акварэлi найвысокага майстэрства.
Пiша краявіды. Людзi ўпрыгожваюць яго акварэлямi свае кватэры.
У Фелiкса шмат вучняў. Калiсьцi ён працаваў у педінстытуце вы-
кладчыкам на мастацка-графічным факультэце. Сёння яго вучнi ўжо
самi мастакi, прыйшлi павiншаваць свайго настаўнiка. Прысутнiчалi
прадстаўнiкi ўлады, журналiсты, тэлебачанне i фатографы. З кры-
тыкай у адрас кiраўнiцтва выступiў мастак Шапо з Наваполацка,
сябар Ф. Гумена. Здавалася, што выступленнi нiколi не скончуц-
ца. Усё фатаграфавалiся з Гуменам. Сфатаграфаваўся i я на памяць
у знак павагi да Фелiкса, яго жонкi. Потым быў маленькi фур-
шэт. Усе скончылася прыгожа i запамiнальна. Мастакi размаўлялi,
абменьвалiся думкамi пра мастацтва. Гэта было сапраўднае свята
для горада Вiцебска i аматараў мастацтва.

12 красавiка 2011 года
У Цэнтры сучаснага мастацтва адкрыццё выставы маста-
ка А. Малея. Я выехаў загадзя, каб паспець у фотаатэлье праявiць
фотаплёнку. Яно побач з выставачнай залай. Зайшоў у залу, бачу
першых наведвальнiкаў – Ф. Гумена з жонкай. А. Малей падышоў
да мяне. Павiталiся. Я павiншаваў яго з выстаўкай i 60-годдзем.
Пачалi прыходзiць гледачы. Разглядаю працы А. Малея. Тэма, мож-
на сказаць, адна – прастора i космас. Усе працы зроблены ў ад-
ной форме i тэхнiцы. На адной плоскасцi мастак iлюзорна стварае
некалькi плоскасцей i аб'ёмаў у чорна-шэрай гаме. Сустракаюцца
выразаныя фiгуры на плоскасцi i распiсаныя. Мастакоў на выста-
уку прыйшло мала. У асноўным былi студэнты, сябры i знаёмыя.
Прысутнiчала тэлебачанне, журналiсты. Ф. Гумен вёў дыпломную
работу А. Малея, сказаў шмат добрых слоў мастаку. Малей утварыў
у Віцебску прыватную мастацкую школу, дзе навучае студэнтаў у
накiрунку Кандзiнскага i Малевiча. Можна сказаць, ад Малевiча да
Малея. Гэта яго выбар, ён так думае i пiша. Перасягнуць Малевiча
нiкому не дадзена. Квадрат на белым фоне – гэта яго адкрыццё. У
90-я гады Малей стварыў аб'яднанне маладых мастакоў “Квадрат”.
На жаль, праз некалькi гадоў яно распалася. Выступiлi мастак А.
Дасужаў, паэт Д. Сiмановiч, мастацтвазнаўцы i аматары дадзенага
накiрунку. Яўген Станкевiч, мастак-прыкладнiк, сказаў студэнтам:
“Трэба пiсаць тое, што турбуе, прапускаць усё праз сябе i пiсаць
свае думкi i перажываннi”. Выступiў мастак В. Чукiн. Потым быў
агляд выставы i фуршэт. Частавалi вялiкiм тортам-квадратам. З'елi
толькi восьмую частку. Ён растаяў ад гарачынi, стаў вадкiм. Елi
толькi верхнюю карычневую скарынку. Так, як гэты торт, растаяла
i аб'яднанне “Квадрат”, i квадрат Малевiча. Дух мастацтва вялiкiх
мастакоў, iх вялiкiх твораў лунае ў прасторы вакол нас i знаходзiцца
ў нашым усведамленнi, пакуль мы жывыя, i перадаецца з пакалення
ў пакаленне. Творы вялiкiх майстроў становяцца класiкай i жывуць
вечна. Кожная выстава, асаблiва юбiлейная, з'яўляецца святам для
горада i iнтэлiгенцыi, для ўсiх аматараў мастацтва.

17 красавiка 2011 года
Патэлефанаваў скульптару В. Магучаму, пацiкавiўся, калi
можна прыйсцi зачысцiць два мае бюсты. Дамовiлiся сустрэцца а
12 гадзiне. Я прыехаў. Павiталiся – i за працу. Валерый сказаў, што
сёння вялiкае свята – Вербная нядзеля. Я кажу, што працаваць не
грэх. Я пажадаў танiраваць бюсты. Валерый прапанаваў проста
пафарбаваць добрай белай акрылавай фарбай. Так i дамовiлiся. Да
Валерыя прыйшлi дзве дзяўчынкi - Лена i Маша. Мы пiлi гарбату.
У альбоме для гасцей намаляваў гуманоiда i слязу паэта. Валерый
папрасiў намаляваць на асобным аркушы слязу паэта i падрыхтаваў
рамку. Я выканаў яго просьбу. З майстэрнi моўчкi дайшлi да скры-
жавання каля ўнiвермага. Валера запытаўся, калi можна прыйсцi да
мяне за карцiнай. Я яму абяцаў падарыць сваю працу за бюсты. Я
запрасiў яго ў любы дзень, тым больш, што ёсць новыя творы. На
тым i развіталiся.

21 красавіка 2011 года
Мастацкi музей арганiзоўвае выставу “З чаго пачына-
ецца Радзiма”. Мне патэлефанавалi, каб я даў адну працу, выка-
наную ў апошнiя гады. Я сказаў, што прыехаць мне цяжкавата,
дазволiў узяць любую працу з фондаў музея. Прыехаў на выставу.
На першым паверсе сустракаю дырэктара музея Акуневiч Вольгу
Iванаўну. Пытаюся, калi зробяць маю выставу. У музеi больш за 180
маiх графiчных прац. Я падарыў iх 7 гадоў таму. Вольга Iванаўна
абяцала ў наступным годзе арганiзаваць выставу. Дамовiлiся. Тым
больш, што наблiжалася маё 80-годдзе. Паднiмаюся на трэцi па-
верх. Заходжу ў залу. Гледачоў дастаткова. Знаходжу сваю працу
“Сярод палёў”. Некалькi вясковых домiкаў таюць у зеленi дрэў ся-
род залацiстых палёў. Праца напiсана ў 1974 годзе. Па каларыце
насычаная, i глядзiцца добра. Сабралiся мастакi, аўтары карцiн,
журналiсты, фатографы, паэты, студэнты i аматары мастацтва. Ад-
крыла выставу дырэктар Акуневiч Вольга Iванаўна. Усе выступаю-
чыя звярталi асабiстую ўвагу на словы “З чаго пачынаецца Радзiма”.
Кожны тлумачыў iх па-свойму, i ўсе мелі рацыю. Асаблiва калі ты-
чыцца той зямлi, той краiны, дзе жывеш. У нас доўгi час не было
Радзiмы, а быў Савецкi Саюз. Усе выступаючыя гаварылi пра вайну,
яе жахi, пра Беларусь. На такiх выставах сустракаюцца мастакi i зна-
ёмыя, iдуць размовы на розныя тэмы. Можна пацiкавiцца працамi
iншых мастакоў. На выставу прыйшоў i першы намеснiк старшынi
гарвыканкама. Ён пазнаёмiўся з працамi. Калi прыпынiўся каля
маёй працы, я падышоў i сказаў: “А вось i аўтар”. Вольга Iванаўна
прадставiла мяне i сказала, што я падарыў музею вялiкую калекцыю
графiчных i жывапiсных прац. Iх выстава будзе ў наступным годзе.
Намеснiк падзякаваў мне за падарунак i пажадаў усяго найлепшага.
Дадзеная выстава прыгожая, лёгкая. На ёй моцных i выдатных прац
па кампазiцыi i каларыце няма. Але тое, што такiя выставы робяц-
ца, ужо добра. Я паглядзеў усе працы. Мне цiкава, як працуюць
мастакi, у якой форме, якiм каларыце, якiя думкi яны нясуць у сваiх
карцiнах. Многiя працы я бычыў упершыню.
Выставы – гэта наша жыццё. Калi нас не будзе, нашы пра-
цы працягнуць наша жыццё.
У маі мы з жонкай Ядвігай Андрэеўнай збіраемся ў госці
да брата Васіля і сястры Ніны на маю радзіму. Мы доўга чакалі
гэтага моманту. Паціху збіраюся ў дарогу: бяру карціны, свайго
“блізнюка” з гіпса, матэрыял для работы. Адправіліся… Вось і
сталіца… Прыгожыя будынкі, магістралі, шмат людзей… А за ак-
ном аўтамабіля грае вясна! Вось і знаёмая дарога да маёй радзімы!
Знаёмыя і дарагія сэрцу лясы, лугі і палеткі, рачулкі і азёры! Бліжэй
да дома – знаёмыя назвы вёсак: Гацук, Буда Грэская, Шышчыцы…
Хутка і сам Грэск. Па дарозе ў Гольчыцы заехалі да майго брата
Васіля. У хаце паглядзеў свае пейзажы, паразмаўляў з родзічамі.
Васю я падарыў партрэт маці. Пасля паехалі да Ніны. З вясёлай
усмешкай на твары нас сустракае сястра. Абдымкі і пацалункі!
Гэтым летам у Ніны юбілей – 70 гадоў! І я вырашыў
зрабіць ёй падарунак – газавую пліту. Пасля набылі і халадзільнік,
бо занепакоіліся становішчам на эканамічным рынку Беларусі. У
любы час беларускі рубль можа страціць сваю каштоўнасць.
У сястры Ніны вялікі прыгожы дом, вялікі агарод, дзе
яна, клапоцячыся пра ўнукаў і дзяцей, праводзіць большую частку
свайго часу. Па гаспадарцы зараз і я дапамагаю ёй. Сын Віця зрабіў
сантэхніку ў доме, што вельмі добра для хворай Ядвігі. Глянеш на
вёсцы на зямлю – шмат яе пустуе. А калісьці была з-а яе рэвалю-
цыя, гінулі людзі… А зараз яе няма каму і абрабляць…
Большы час мы праводзім на дварэ, загараем. У Ніны ёсць
кот, якога вельмі палюбіла Ядвіга Андрэеўна. А мне сімпатычны
шчанюк Жук. Мы часта з ім ходзім разам на рыбалку, дзе я адпач-
ваю душой і целам.

Вось і прайшоў месяц адпачынку. За гэты час я зрабіў 40
графічных работ, якія перадам слуцкай галерэі мастацтваў. Хутка
плануецца мая юбілейная выстава. Адпачываем, калі ядзім све-
жую агародніну і садавіну, якімі частуе нас сястра. Добра тут! Ніна
клапоціцца пра Ядвігу, даглядае яе. Ды і жонка за гэты час стала
адчуваць сябе намнога лепш. Гэта мяне радуе.
Вельмі люблю рыбалку. Тут насупраць хаты знаходзіцца
невялікі вадаём, дзя я і адпачываю з вудачкай. Вакол дзікая трава
ля самага берага. Часам я прыходжу сюды і ў 4, і ў 5 гадзін раніцы.
І бачу адзінокага гусака. Я вужу рыбу на адным беразе, а ён плавае
каля другога. Так вось і разумеем адзін аднаго без слоў. Аднойчы я
спужаўся, калі не ўбачыў свайго сябра на былым месцы. Але праз
некаторы час ён прыляцеў ужо не адзін, а са сваёй парай. Прыемна
было бачыць гэта відовішча. Адпачынак ёсць адпачынак! Час ідзе і
яго спыніць немагчыма…
За час летняга адпачынку я наведаў і Грэск. Паглядзеў
помнікі маці і братам, наведаў карцінную галерэю ў Грэскай ся-
рэдняй школе, дзе калісьці вучыўся і я. Заехалі да брата Васі і
пляменніцы Тані. Мяне заўсёды ахопліваюць нейкі непакой і тры-
вожнасць. Я тут нарадзіўся, тут прайшлі мае дзяцінства і юнацтва,
тут я працаваў кінамеханікам.
8 ліпеня павінна адкрыцца мая персанальная юбілейная
выстава ў слуцкай галерэі мастацтваў. Ужо 2 месяцы мы гасцюем у
Ніны. Пара ўжо і дахаты. Адпачынак прайшоў добра. Паветра вакол
свежае. Непадалёку ад хаты лес. У двары квітнеюць розныя краскі.
Вока радуецца… Асабліва калі над галавой пралятае бусел – добрая
прымета.
Да нас у госці прыязджаў Яўсеенка Мікалай, добрай душы
чалавек. Калісьці ён быў на лячэнні ў Віцебску, заходзіў да нас. Ра-
ней выпіваў, пасля ваяваў у Афганістане, атрымаў шмат раненняў. А
пасля жыццё пайшло па-іншаму. Сустрэў каханне – жанчыну Валю.
Зараз і не курыць, і не п’е, і мы маем добрыя зносіны.
За гэты час я напісаў некалькі работ: “Доўгая дарога дадо-
му”, партрэт сына Ніны Сяргея, партрэт Ніны, партрэт Ядвігі і каля
сарака графічных работ. Сумяшчаў адпачынак і творчую працу. Гэ-
тыя работы я перадам Слуцкаму музею.
Ну вось і засталося некалькі гадзін да маёй персанальнай
юбілейнай выставы. Хвалююся. Мусіць, я ўжо апошні раз прыехаў
на радзіму і раблю сваю апошнюю тут выставу. Запрасіў шмат лю-
дзей. Для мяне гэта важна. Вось пераглядаю свае карціны. Кры-
тыкую. І згаджаюся, што мяне называюць мастаком суровага сты-
лю…

23 красавiка 2011 года
Сазванiўся са скульптарам В. Магучым i таксiсткай Iрай
Пусцельнiкавай. Яна жыве ў нашым пад'ездзе. Добрая жанчына
43-х гадоў. Яна згадзiлася прывезцi два мае бюсты. А 12 гадзiне
прыехала да майстэрнi В. Магучага. Загрузiлi ў машыну на задняе
сядзенне i адвезлi ў маю майстэрню на вулiцу К. Маркса, 62.

30 красавiка 2011 года
Я на кiрмашы ў нашым раёне, на вулiцы Першамайскай,
на плошчы каля дывановага камбiната. Прыйшоў купiць бульбы,
цыбулi, булак. Званок ад Магучага Валерыя. Мы дамовiлiся сустрэц-
ца ў маёй майстэрнi ў суботу а 12 гадзiне. Ён прыехаў раней. Я кры-
ху спазнiўся. Я папрасiў яго падпiсаць мае бюсты. Ён глядзiць мае
працы, выбiрае сабе якую-небудзь. Я яму абяцаў за бюсты. Вялiкiя
палотны я дапамагаю яму перасоўваць. Агляд працягваўся дзве з
паловай гадзiны. Мы размаўлялi пра карцiны, каларыт, кампазiцыю,
вобразы, пра тое, што атрымалася лепей, а што горш. Калi размо-
ва зайшла пра бюсты, Валера раптам сказаў: “Не трэба станавiцца
нахабным. Спачатку прасiў адзiн бюст, а потым спатрэбiлася два.

А мне працы ў два разы больш”. Калiсьцi ён гаварыў, што за маю
творчую працу зробiць хоць дзесяць бюстаў. Я даў яму 50 ты-
сяч рублёў на гiпс i купiў каталог за 50 тысяч рублёў. Свой я яму
падарыў. Таксама падарыў каля дзесяцi сваiх прац, частка якiх знач-
ныя. На папрокi скульптара я сказаў: “Валера, трэба было адразу
адмовіцца, вось і ўсё”. “Я не змог адмовiць, таму што паважаю вас
як мастака”, - сказаў Магучы. Павісла паўза. Валерый выбраў тры
маiх творы, доўгі час глядзеў на iх, разважаў пра кампазiцыю, во-
бразы i каларыт. Я сказаў: “Ты больш таленавiты, чым я. У маiх жа
працах ты бачыш больш за мяне”. Я хацеў зрабiць яму прыемна,
памiрыць нас. А Валера сказаў: “Прычым тут талент? Тут размова
пра тое, як мастак будуе вобраз у кампазiцыi, колеры i каларыце,
як мастак рухаецца да сваёй мэты”. Я згадзiўся з iм. Раптам Валера
звяртаецца да мяне: “Пасля прагляду ўсё круцiцца ў галаве, не магу
спынiцца на якой-небудзь працы. Можа, прыехаць яшчэ раз?”. “До-
бра”,- сказаў я. Я хутка сабраўся, i мы пайшлi мыць рукi. Пайшлi
на прыпынак. Развiтваючыся, я падзякваў яму за вiзiт у майстэр-
ню. Валера ўсмiхнуўся i сказаў: “Гэта вам дзякуй, Уладзiмiр Iльiч,
за вашы карцiны”. Падышоў аўтобус. Мы развiталiся. Дамовiлiся
сазванiцца.


Рецензии