Шпацыр па Шашэйнай

(прысвячэнне Абраму Рабкіну)

Я крочу ўніз па вуліцы Шашэйнай,
Цалуе ноздры мне дарогі цёплы водар –
Хаця яшчэ не лета: толькі красавік
Заліў нябёсы сонечным блакітам шчодрым;
Тут кожная цагліна, кожны плот і дом –
Міжволі ўсё нібы маё складае цела...
Я ўрастаю ў назвы, міфы ды імёны,
Хоць і нядаўна быццам не хацела;
Ды ведаю: не прагучыць мелодый
Майго складанага душэўнага аркестра
Без гэтай вуліцы, аповедаў і сноў,
І без размашыстых карцін Маэстра.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →