У роднай хаце

Наведаць давялося мне мясціны,
Дзе ў першы раз убачыла я свет,
І ўспаміны, быццам павуціна, -
Бясплатны ў дзяцінства мой білет.

За печчу бачу я сябе ў калысцы,
Зноў чую пах аладак і бліноў,
А на падлозе, у глінянай місцы,
Наліта малако для двух катоў.

Матуля завіхаецца ля печы,
І гаспадарыць тата ў двары,
І адгукаюцца пяшчотным нечым
У сэрцы ўспаміны той пары.

Тры фікусы ў кадачках драўляных,
І шмат матуляй вышытых карцін,
Падлога ноччу ў блакітных плямах,
Што пасылае месяц-аладзін.

А ў хаце гэтак цёпла і ўтульна
Ад сонца і душэўнага святла,
Яно было для нас усіх агульным,
Ды і любоў была на ўсіх адна.

Я ўспамінаю вас, мае сястрычкі,
Хапала нам усім сваіх турбот,
Для вас у сэрцы ёсць свае палічкі,
Ніхто з нас цяжкіх  не пазбег клапот.

Калісь было ў хаце нашай шумна
Ад смеху і дзіцячых галасоў,
Цяпер жа пуста тут і гэтак сумна,
Як ў полі без жытнёвых каласоў.

Вярба схіліла галаву над дахам,
Самотна пазіраюць вокны ў сад,
І хата ўся, ахопленая жахам,
Вярнуцца марыць, як і я, назад.

Але няма туды для нас дарогі,
У кожнага свой асабісты лёс...
А колькі невыказнае трывогі -
І плачу я , і не хаваю слёз...


Рецензии
Надо же было мне это прочитать наночь!Я просто залилась слезами...5983

Тамара Цыганкова   21.04.2018 22:53     Заявить о нарушении