Красавiцкая ноч

Не спіцца, бо гукае красавік,
Бо нават цемра дыхае зялёна,
Зязюля недзе, ёй туруе салавей,
І цэлы хор под круглай шапкай клёна;

І вабіць поўня, поле і рака,
І цягнуцца з абдымкамі галіны...
Як тут заснеш? Зусім не калыханку
Спявае мне дзівосны край птушыны!

Збягу, як варажбітка, уначы,
Каб станчыць рытуальны танец,
Сыграць на струнах срэбра над вадой –
На тое рэдка выпадае шанец!..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →