Василевицкия маналоги на трасянцы

Мікола Захаранка

ВАСІЛЕВІЦКІЯМ МАНАЛОГІ
НА “ТРАСЯНЦЫ”


   СУСЕДКА
   Яны абое некія прыдуркаватыя. Яна ў магазін прыдзе, дак то спадніцу задам наперад адзене, то чобаты ні на тую нагу... Учора прышла, стала ў вочарадзь па хлеб. Мы, бабы, усе, хто тамака буў, зір! – і пападалі з рогату. А яна што зрабіла? Губы бураком ці чым накрасіла і чорным карандашом абвяла. І стаіць у шляпе, як вурдалака! Жэншчыны смяюцца, аж пальцамі на яе паказваюць, а яна ім:
“Не бачу нічаво смяшнова!”
Прыдур, адным словам. Па вуліцы ідзе, сцёгнамі ўлева-ўправа “дыр-дыр, дыр-дыр”. А ўжо ж старая, мо з майго году...
    У іх у дварэ дзічка расце. Дак ён увосень як прыпадачны пад ёю поўзае, гнілкі есць. Я нешта сваё каля плота рабіла, палола ці што, а ён, чую, па той бок ужэ дзічку ламошыць. У шэсць часоў утра! А яна ходзіць каля яго да прыгаворвае:
“Сямён, будзет запор, Сямён, будзет запор”.
Дак і праўда, ён як нажрэцца тых гнілак – яго абдуе, што і аправіцца не можа. Сядзіць тады ў вуборнай – а мне ж чутна – і стогне. А тады як завые! Я первае ўрэмя дак дажа баялася. А тады – што вы думаеце? – вылазіць і зноў пад ігрушу! Камедзія!
Хадзілі па хатах перапісваць скаціну. Ігната Брыкуновага хлопец большы хадзіў, ён у сельсавеце секратаром ці кім... У мяне свінню і казу запісаў, а парасяты не пабачыў. А тады, чую, да іх у калітку стукае. А яна падышла к плоту, цыцкі на штыкет паклала і не адчыняе. Чую, гавораць, а мне ж усё чутна! Ён кажа, хлопец еты:
“Я, мамаша, перапісваю скаціну”.
А яна “хі-хі” да “ха-ха” – выломваецца перад ім, як... Перад етым хлопчыкам! Ну? Я, кажа, не магу вам аткрыць, у мяне цяперака дома мужа нет. Той расцяраўся да кажа:
“А гдзе ваш муж?”
А яна:
“Мой муж аб’елся ігруш!”
Дак хлопец, чую, сам сабе пад нос гаворыць:
“Праўда, што ў цябе не ўсе дома”.
Так і не зайшоў!
Эт-т, жывуць людзі, як ім што ў галаве павернецца. Косы дыбам становяцца, як панаблюдаеш. Але ж... кожнаму сваё. Мой, унь, разумны, а што з таго? На пілараме той здароўе паклаў ні за панюх табакі. Пайду ў кантору палучаць, дак і палучаць няма чаго, толькі што – піларамшчык... Тры пальцы адрэзаў, дак шчэ ж два асталося, рабі! Ай, гора!..
А етыя не глядзі, што прыдуркаватыя. Яна бібліяцекаркай сядзіць, а ён у клубе акалачваецца, кімся там робіць. От, так-сяк, дай пражывуць жызь. Шчэ мо лепш за разумных...



ПАЛІЦАЙ
Як немец нас пагнаў, дак усіх мужчын зразу сталі срочна ў сельсавеце запісваць на мабілізацыю. А я тады рабіў у пажарнай часці. Прыходжу запісвацца, я і ўсе мае хлопцы з пажарнай, а нам кажуць:
“Нет! Вы находзіцеся на службе. Жджыце асобага распаражэння”.
Мы й парасходзіліся па дамах. А назаўтра мо, ці на другі дзень, не помню ўжо, немец тут як тут. І так мы асталіся на баб;х.
Прыехалі жандармы і дом, дзе райком, занялі. Тады ўжо немцы сабралі мужчын, хто астаўся. І сказалі ўстрайвацца на работу. Паабяшчалі, што будуць даваць паёк: хлеб, крупы, муку – ну ўсё, каб жыць.
Дак, а дзе було дзецца? Мяне і Васіля Шлуда паставілі старажаваць склад, той, дзе загатскот цяпер, ці што там зараз... А тады, мо месяцаў цераз колькі, усім падавалі вінтоўкі і павязкі на рукавох, сказалі, што цяперака ўсе далжны служыць у паліцыі. От так!
А ета ж ужо не шутачкі. Тыя, што зразу пашлі ў паліцыю, ужо і жыдоў білі ў Рубаніках, і ўжо яны булі “нямецкая ўласць”, такія камсамольцы-дабравольцы булі.
Ага... А тут і нам вінтоўкі падавалі, дак хто етага хацеў?
Так от і выйшла: адны супастаты пашлі, а другія прышлі. А і тыя й тыя пілі кроў чалавечаскую...
Думаю, як адкараскацца? Тады малады буў, дак па дурасці мог бы і ў партызаны пайсці. Да й то, наўрад. Пойдзеш, а яны возьмуць ды застрэляць, яны доўга ні з кім не чыкаліся, ета ж такія самыя... А не ўб’юць партызаны, дак немцы сям’ю ўніштожаць!
А буў такі немец у камендатуры. Юзік. От харошы чалавек буў! Ён і не немец, а некі паляк ці хто. Ён з Познані сам. Еты Юзік немцаў знаў! Ён ім не служыў. Ён так, папаўся да іх у плен. І ён мяне чаго-та ўважаў. Дак я асмеліўся, да к етаму Юзіку. Кажу, так і так, здароўя няма, кашляю, схуднеў саўсім, як бы мне дзе другую работу знайсці, каб не ў паліцыі. А ён, – от буў чалавек разумны! – мяне зразу раскусіў. Кажа:
“Сохар, едзь у Гомель да ўрачоў, яны там цябе правераць і дадуць спраўку, што ты не годны ў нашай паліцыі служыць”.
Я й паехаў. Ужо на рыск: што будзе, то будзе!
Ага... А ехаў жа як: на нямецкім перавозе! Два немцы-машыністы і я. Там, дзе вугаль, сядзеў. І ў іх з пяском платформа спераду: а мо, случай, міна якая ці што... Дак страшна було. Яны то быстрэй разгоняцца, то – ціхенька. Доўга ехалі, уночы.
Зайшоў я к тым урачам, а яны мне там кажуць:
“Прывязі самагонкі, прывязі мёду, прывязі сала, дак тады табе дадзім спраўку”.
Дак я й назад. Хоць ты што хочаш рабі! А назад ехаў – вялікая дрэзіна хадзіла, я таею дрэзінаю ўжо прыехаў.
Іду са станцыі – і етага Юзіка стрэціў.
“Ну што, Сохай (ён так не вугаворваў: не Сохар, а – “Сохай”), далі табе спраўку?”
Дак я кажу: такое й такое дзела. Дак ён немцам нагаварыў: бальны я... Ну, ўсякае такое... А немцы каб табе патрэбавалі спраўку ці што. Ета табе не нашы, не бальшавікі, немцы вераць! Еты Юзік нагаварыў ім, набалбытаў, і патроху, патроху – і асвабадзіўся. Шчэ хадзіў трохі ў паліцыю. Цераз два, цераз тры дні. Думаю: а мо там дзецям хлеба дадуць? А далей – адкараскаўся!
Выйшаў я ўжо з паліцыі, дак стараста васілевіцкі страчае да:
“А-а, Рыгорка, ты ўжо тую кавеньку кінуў?” – ета ён пра вінтоўку так. Дак я кажу:
“Я бальны”.
А ён мне – нарад на работу!
На жалезнай дарозе, тамака, за могілкамі, будка стаяла. Раньш на жалезнай дарозе па ўсёй пуці будкі стаялі. У лесе... Дзе б сабе ні було... Дак хадзілі туды і насілі лес на плячах. І строілі украпленне кругом етай будкі. Трэба було адну сценку бровен накласці, а побач другую, а сярэдзіну закідаць зямлёю. І кругом усёй будкі! Дак усё лета хадзілі з етым жа вот Васілём Шлудавым.
Вот такая наша жызь була. Галодныя. І я, і сям’я, і няма дзе дабываць. А як пражылі? Я чобаты шыў, рамантаваў чобаты, а то – дзе хто што як-небудзь... А йшчэ трэба хадзіць немцам на работу...
А тады, як нашы прышлі, мяне зразу забралі на фронт. Мінамётчыкам. І дайшоў аж да Кенігсберга. А там раніла ў дзве нагі – і баста. Тады шчэ год па гаспіталёх валяўся, у мяне і цяперака два асколкі ў правай назе сядзяць, во, памацай во. Мне медалёў на фронце навыпісвалі мо штук пяць, але потым эмгабісты адабралі ў пяцьдзесят першым, як арыштоўвалі.
А як мяне забралі? Буў такі прадсядацель калхоза Ёська Яшчын, ён і цяпер мо йшчэ жыве. Кажа:
“Пайдзёш на летні сезон калхозны тавар пасвіць”.
Ета трэба було ўсё лета ў лесе ў Пасужы на кашары жыць. За нішто. Ета была галодная смерць сям’е. Дак я кажу:
“Пашоў ты!” Ругнуўся на яго. А ён:
“А-а, так? Дак пайдзёш туда, дзе Макар цяляты пасёт!”
І ўсё! Цераз тры дні я ўжо ў Мозыры ў кэпэзэ сядзеў. Судзілі мяне як паліцая, забыўся, па якой там стацці. А ета ж быў пяцьдзесят першы год, ужо да той пары і паліцэйскія некаторыя з цюрмаў папрыходзілі! А я йшчэ тры гады Куйбышаўскую ГЭС строіў. От так...
Дак я не быў у паліцыі, людзі знаюць. І яны ета знаюць, эмгабісты! Да яны і цяпер камандуюць. Перастройка! Растармашыць нада ўласць етую, от тады будзе добра, тады будзе перастройка. Перастроіць – дак нада уволіць іх усіх, да аддзяліць куток які, да іх туды пасяліць, асобна ад людзей, – тады б мо і жызь пашла...


ПАЛІЦАЕВА ЖОНКА
1.
Выкапала я тую бульбачку, а як прывезці? Ссыпала на зямлю ў адну кучу, накрыла гіччу дай пашла. Прышла дадому плачучы. Аж бачу, пад’ехалі к суседцы шафёры на машыне, смяюцца, гавораць – суседка добра ўмее жыць. Дак я падышла да папрасіла іх:
“Хлопцы, можа б вы прывезлі мне мяшочкаў пяць бульбы. Тут недалёка, добрая дарога...”
А дарога не добрая, у балота нада было лезці! От Павел сеў з адным шафёрам да паехаў. Забралі тую бульбачку, той шафёр сам і насып;ў. А машына засела, дак чуць вулез. І прывёз мне ету бульбачку да кажа:
“Эх ты, цётка, падманіла!”
А я кажу:
“Мой галубчык, табе грэх не будзе, ты здзелаў добрае дзела, я за цебе буду маліцца Богу”.
Дак яны мне, і шафёр, і начальнік яго, тую бульбачку сцягалі з машыны і ў хату ўцеглі.
А ў маёй сястры былі радзіны, дак яна мне прынесла місачку аладак, місачку кісялю, у мяне ў самой гарбузоў багата, дак я навыбірала зярнят. А болей нічога няма ў двары і ў хаце. Етыя шафёры паглядзелі да й кажуць:
“Ох, Божа ж мой, Божа”.
Я расказала, як жыву, які случай: тры дні, як асудзілі бацьку дзяцінага. Дак яны ўдзіўляюцца, ужасаюцца:
“Дак як жа ты будзеш жыць?”
А я кажу:
“А вот бульбачка е, буду жыць”.
“Дак етай жа бульбачкі табе не хваціць на сям’ю!”
Ноч сядзелі да гаварылі, у іх было што выпіць, дак яны не спяшылі. Тады кажуць:
“Ну, нам нада ехаць у Мозыр”.
А я ведала, што мой Рыгор акраз цяпер недзе ў Мозыры сядзіць. Як яны ета сказалі, што едуць у Мозыр, дак у мяне ў вачах цёмна, цёмна робіцца... Думала, галавой крануся. Здалося, што кінула дзяцей і вот еду з етымі шафёрамі ў Мозыр. А яны, мабуць, замецілі ета, да мне:
“Чаго ты, цётка?”
Я апомнілася, кажу:
“Нічога, хлопчыкі, едзьце з Богам, дзякуй вам за ўсё ваша добрае”.
Яны й паехалі...
Дак от цяперака ў мяне пяць сыноў і дзве дочкі. Сыны харошыя, і ўнукі харошыя, і сама пражыла добра, красіва. А ўсё раўно хто-небудзь плахім чым назаве. А іменна хто? Хто крывапіўскім пуцём ішоў, банда тая, што людзей нішчыла і мяне разам. І слава Госпаду Богу, што мы ета перажылі, а цяпер – што Бог дасць. Мне цяпер не страшна ўміраць, бо ўжо неінцярэсна жыць, уся сіла мая ўпала. Мне ўжо семдзесят сем, а дзеду восемдзесят першы, хваціць з нас. Дай Бог, каб дзеці нашы столькі пражылі. Судзі, Госпадзі, святым Вялікаднем і памагай дзецям так, як нам памагаў усю дарогу. От!

2.
Было такое ў жызні, што мы асталіся без куска хлеба.
І паабяшчаў адзін чалавек купіць у нас хлеў. Дай не прыйшоў! А нам жыць няма за што. Бацьку забралі, дзеці галодныя – няма ходу. Пашла я к етаму чалавеку аж на Варашылаву вуліцу. Прышла, а еты чалавек з жонкай адказаліся, з хаты мяне выпхнулі і дзверы зашчапілі. Я вышла, на дварэ завея...
А хлопчык мой большы, Шура, малы йшчэ, гадоў чатырнаццаць-пятнаццаць, на станцыі памагае грузіць скот і паедзе са скатом у Ленінград. А чым ён будзе жыць? Ён не з’еў нічога, устаў раненька і пашоў.
Іду я ад тых людзей, вышла на поле, завея, нідзе нікога, няма надзежды нікакой! Дзіця паедзе галоднае, памрэ ў дарозе.
Стала я плакаць і прасіць святога Міколу: “Мікола святы, пабач маю жызнь, паглядзі на мяне, не астаў мяне, не астаў маіх дзяцей!”
Іду і за слязамі не бачу свету. Завея, ўюга... Выйшла я ў полі на сцежку, ужо кудою мне йсці дадому. Паглядзела направа, аж адтуль ідзе з Ведрыча чалавек. І так спяшыць, так спяшыць! І прабег мяне. А там, як глядзець уперад, сабака ляжыць на дарозе, а сабак я вельмі баюся. Думаю, вот не найшла хлеба, да найду, што сабака ўкусіў!
Прабягае еты чалавек, прамінае мяне, – я на сцежцы, – прадалжае бегці дальш. Я яго не знаю, ён прабягае моўчкі, а я яму ў атвет:
“От дак! Прабег, і ні здрастуй ні дасьвідання!”
Ён не абраціў унімання, пашоў дальш. Параўняўся з тым сабакам, паглядзеў на яго – сабака і не гаўкнуў, як ляжаў, так і ляжыць. Ну тады, думаю, пайду і я, што ўжо будзе. Падыходжу – аж то ляжыць торба. Не торба, а насыпка з падушкі. Я нагою таўх – мякка. Падняла – важка. Падумалася, што нехта кінуў цэмент. А нашто ён мне? Паважыла – не, лягчэй цэмента, мяккае. Я пад руку етую сумку, перад сабою нясу і аглядваюся, думаю: а мо хто даганяе, а мо еты чалавек вернецца, што пайшоў? Бо ён жа бачыў ету сумку!
А дзіця маё на станцыі, грузяць скот. Па той бок пуці. Вот я й падыходжу к станцыі. Падыходжу і колькі маёй сілы прычытаю: “Святы Мікола, памажы!”. Мой еты хлопец Шура кінуў тое сена, бяжыць ка мне. Бачыць, што я нешта нясу на ўсю сілу. Ён падбягае:
“Мамачка, што ты нясеш?”
А я кажу:
“Сынок мой салавейка, я й сама не знаю, што я нясу. Мо які попел, мо які цэмент, а мо які пясок магільны! Дабра ж у мяне кругом нідзе няма, і табе я нічога не нясу”.
“Мама, стой, я пабачу!”
Ён етую сумку ад мяне ўзяў, дадолу бухнуў – дак пыл пайшоў. Я думаю: мабуць, цэмент, бо вельмі важка. Ён развязаў:
“Ой, мамачка, – мука! Харошая, пшанічная, мо вышшы сорт. Мамка, завяжы ды накрый чым, бо нехта адбярэ!”
А я загаласіла да кажу:
“Сынок-салавейка, адбярэ – значыць, то не наша. А не адбярэ, дак мо Гасподзь нам і памог, мо святы Мікола даў”.
“Мама, хадзем дадому!”
А я кажу:
“Не, сынок, прадзяржыся, а можа, й паедзеш. Раз ета мука, я скарэй пайду да табе хоць каржа спяку”.
Прышла дадому да скарэй вады паставіла, да закіпяціла, да заціркі здаровы чыгун наварыла, да напякла етых каржоў яму нішчымных, з соллю і з вадою. Штук шэсць спякла на дарогу да Ленінграда.
Прышоў ён, смяецца і радуецца:
“Мамка, ета табе Бог даў, я знаю, ніхто табе болей не дасць”.
І так я адправіла тое дзіця ў Ленінград.
Мукі тае пуда паўтара было. Я палавіну адсыпала і кажу дзецям:
“Памром, а есці не будам! К Вялікадню будзе, на булкі!”
Схавала ету муку. І хлопец прыехаў, і ўсё благапалучна, і ўсё добра.
Дажылі да Вялікадня. Мой Шура сабірае таварышаў на Ўсяночную. Яны ноч гуляюць і па сялу, і па царкоўніку, і к нам заходзяць. І вот ужо людзі з цэрквы выйшлі, ужо развідняцца стала. Етыя хлопцы ўжо дадому сабіраюцца. А я заплакала да кажу:
“Нет, дзеткі, не пойдзеце дадому, у нас будзем разгаўляцца. У мяне й бутылка гарэлкі е!”
(А я купіла бутылку гарэлкі, нехта даў і сала крошачку, дак я й пасвяціць узяла, і хлеба разжыліся... К Вялікадню разжыліся!)
Хлопцы адзін на аднаго паглядзелі, а некаторы кажа:
“Мяне-то матка будзе ждаць, дай клесці будзе... Ну, ладна, хлопцы, правільна, усяроўна не пойдам, мы Шуру не кінем!”
Да паселі за стол. Я ім паналівала па чарцы, булку паклала, дак яны ўдзіўляюцца: няма ж яе нідзе етай булкі...
Дай разгавеліся.
І плакала я, усё ўрэмя плакала! І ў званы звоняць, а я плачу, і “Хрыстос васкрэс!”, а я плачу. І хрэсьнік Толік Басімовіч прышоў, а я плачу – усё ўрэмя. Я ўжо не па том плакала, што гора мне, а па том, што е Бог на свеце. Е! І над кажным чалавекам е свая судзьба. І Гасподзь дае ўсё кажнаму добраму чалавеку. А не етым людзям, каторыя толькі знаюць паганае, толькі знаюць асудак, толькі сябе панімаюць, а на другога не абрашчаюць унімання, беднаты не бачаць, нічыйго гора не прызнаюць.
Дак і я ж грэшная, і ў мяне е сваё гора...

ХАДОСКА
Унь-унь, пабач у вакно, ета тая, што я табе расказвала, – Хадоска. От ты думаеш, куды яна йдзе аж з Брылёў? На пошту, па пенсію! Яе ўжо й паштальёнка ведае: як носіць пенсію, дак ёй не нясе. А чаго я буду, кажа, на сваю галаву старацца, яна ж мяне з хаты кійком выганяе ды прыгаворвае:
“Мне твае ногі не трэба, яшчэ й на сваіх дакульгекаю да пошты, так тваю да растак”. Матам!
І во – ідзе на пошту. Сама палучыць, распішацца і пашчытае. А тады шчэ й пасварыцца:
“Мне ў том месяцы таўсцейшая пачка была!”
Дзеўкі на пошце папрывыкалі, кажуць: бабушка, не дуры нам галавы. Дак каб жа яна іх шчытаць умела! Цяперака етыя новыя грошы кожын месяц другія. Я й сама ў магазін пайду, дак, бывае, як атарапенне якое нойдзе: ці мільён даваць, ці тысячу?.. А яна ж, Хадоска етая, увесь век цёмная была. Ну... няразвітая...
Але от скажы ты: няразвітая-няразвітая, а колькі жыве – усе перад ёю на дыбках хадзілі. От як умее чалавек сябе паставіць!
Яна пяць мужыкоў за жызнь пахавала. Скажы каму чужому – не паверыць. Ета ж табе не два, не тры, а – пяць! Да каб красівая, ці якая, а то – ніякая. Недарэка. А мужыкі ў яе былі ўсе як на падбор, адзін у адзін, як дубы! Даўно зямельку параць... А яна во – жыве і ў вус не дзьме.
Усю жызнь у калхозе пратрубіла, нічога не бачыла добрага. І сямейнай долі Бог не судзіў. Мо за свае грахі, а мо за матчыны – хто ета можа ведаць?
Я ў яе раз папытала: чаго ты, кажу, Хадосся, у царкву ніколі не сходзіш, старая ж ужо? Дак не рада была. Ета, кажа, табе самой, так тваю растак, у царкву хадзіць трэба, а ў мяне грахоў нет! І пашла. А я й думаю: як жа нет, як жа нет? Ты ж не за так сабе пяцярых у зямлю закапала, усе ж яны цераз цябе прайшлі, а ты – з боку-прыпёку? Не, тутака нешта не тое, хай мне Бог даруе.
Ета цяперака ўжо папрывыкалі, а раней усе людзі жахаліся. Хто кажа – яна чары ведае, хто – яна іх патруціла ўсіх. Хто – што! Хведзька Брэдур шчэ на трэцім яе мужыку, як сталы былі, напіўся і сказануў на ўсю хату:
“За тваё здароўечка, Хадоска-трупавозка!”
Яго за рукі за ногі – і выкінулі з хаты. А ён жа як у ваду глядзеў. Патом і па чацвёртым сталы былі, і па пятым.
У яе ад першага мужыка, Сцяпана, быў сын Максім. Дак ужо пры пятым бацьку, пры Мікіце, ажаніўся, а тады спіўся дай прапаў. І роду не аставіў. А яна як з жалеза была і з мужыкамі, і з людзьмі...
Пасля вайны прыбіўся к ёй некі мужчына з Расіі. А красівы, а вясёлы, а спасобны! І печ складзе, і чобаты падаб’е, і палазы на сані пагне! Дак мала табе – шчэ й на гармоніку йграў. Увечары выйдзе на вуліцу, сядзе на браўно (тады ж усе строіліся) да як зайграе, як запяе:
“Кагда б я меў златыя горы і рэкі, поўныя віна!”
З усяго асяродку сходзіліся слухаць. Тады ж гора было, а ён – пяе! Дак усякі чалавек быў етаму рад. А Хадоска хаця б калі з двара выйшла! Прачыніць калітку дай апазорыць пры людзях:
“Ідзі дадому, п’яніца блатны!”
А ён віду не падасць да як гране прыпеўку:
“Ах, Хадоська мая, жопка цёпленькая, невазможна сматрэць, хачу ручкі пагрэць!”
А яна каліткаю – бразь! А то йшчэ й мацюкнецца. Ён аж учарнее.
Прапетаваўся ён з ёю гады тры. А тады стаў сохнуць, сохнуць і за месяц сышоў на нет! Ета ён быў чацвёрты, Іван.
Ох, было дак было. А тады ж бабы не мацюкалісь. У тое ўрэмя? Што ты, крый Божа!
Ужо цяперака, нядаўна. Іду я ў нядзелю з царквы і даганяю Хадоску. Яе ўжо ў крук сагнула, ты ж бачыў, на кіёк апіраецца, чуць паўзе. Давай, кажу, Хадосся, пасядзім дзе на лавачцы, ты ж упадзеш. Селі. Яна мне й жаліцца:
“Гэта ж той пракляты Маньчын бык рогам за рабрыну зачапіў. Каб не той бык, я б роўная хадзіла”.
Дак мяне смех разабраў. Ну, думаю, мне семдзесят няма, а ногі не ходзяць, а табе дзевяноста з гакам, дак табе бык вінаваты!
Не, мабуць, ні бык, ні карова так не сагне, як старасць...
От табе й Хадоска-трупавозка.
Усякія бываюць людзі ў Бога. Мо ўсякія і трэба. Цяперака чарнобыль маладых як касой косіць, дай паспіваліся, абы што робяць... Дак на старога чалавека глядзець радасна. Які б ён ні быў. Думаеш: а мо ета шчэ не канец?

Васілевічы – Мінск
2002


Рецензии