Вiр
адраджэнне тваё раптоўна;
галавою ў вір, на дно,
калі, зрэшты, “усё ўсё роўна”;
сярод яркіх, смяшлівых рыб,
рознаколернага дурману
можна праўду зусім утапіць –
ці пазбавіцца ад падману;
можа тут абвастрыцца слых –
а калісьці цябе аглушыць;
тут грахі ўносіць цячэннем,
тут у вір зацягвае душы...
хтось нырае за ўспамінам,
хтосьці хоча на ўсё забыцца,
тут усё двухсэнсоўна так,
прад вачыма плыве, зыбіцца...
Вось і дыхаць няма ўжо сіл,
Ты штурхаешся, усплываеш –
Новы свет, абмыты ракой,
І паветра, і ты. Жывая.
Свидетельство о публикации №218053101090