Жыццё пад сэрцам

 Дзве рысачкі на тэсце…
       Табе здаецца зараз, што яны перакрэсліваюць усё тваё далейшае жыццё, усе твае намеры і мары, твае надзеі і перспектывы. Вось толькі ты была вольная, ці, наадварот, у цябе ужо ёсць дзеці, была шчаслівая, ці, наадварот, адчувала сябе самай няшчаснай на Зямлі, і ў цябе нават думак не было даваць жыццё немаўляці, пладзіць галечу… У тваім жыцці хапала ўсяго, а мо, наадварот, не хапала? Але ж маленькі новы чалавечак, твая кропелька, аніяк у гэты расклад не падпадаў.
      І зараз ты сядзіш, разгублена глядзіш на тэст, і думкі мрояцца, мрояцца, мрояцца…. Зрабіць аборт, як параіла ўрач на прыёме, ці захаваць дзіцяці? Даць шанец з’явіцца гэтаму новаму жыццю, і перакраіць усё сваё, ці, як раней,  вандраваць, хадзіць па клубах, сустракацца з сяброўкамі, набываць прыгожыя рэчы, спаць, колькі пажадаецца, жыць, і не думаць аб будучым, якое яшчэ які тыдзень таму здавалася непахісным…
      Ты глядзіш у вакно. Там усё, як заўжды – некуды рушаць людзі і машыны, свеціць сонейка, ці лье дождж. Жыццё ідзе па свайму спрадвечнаму колу. Ты можаш яму радавацца. Таму што тая, якая насіла цябе пад сваім сэрцам, дала табе гэты шанец.
      Зараз ты сядзіш гэтак жа, разважаеш, быццам выбар – набыць сінія боцікі на вясну, ці, як звычайна, карычневыя.  Мы завём тое, што ты зараз спрабуеш зрабіць – «выбар». Але ж вас ужо двое. І ў таго, хто жыве пад тваім сэрцам, права голасу няма. Няма выбару. А ў цябе ён невялікі – застацца чалавекам, ці не. Чула такое выказванне: “Пакуль чалавек адчувае боль, ён жыве, пакуль ён адчувае чужы боль - ён чалавек”? 
      Не супакойвай сябе, што гэтая клетачка цябе, твая часцінка,  маленькае сардэчка, якое б’ецца пад тваім, нічога не адчуе. Не адганяй ад сябе думку, што за забойства свайго дзіцяці цябе ніхто не асудзіць…
      Можа, твая маці таксама не ведала, што ёй рабіць, і як жыць далей? Спытай у яе. Потым запытайся ў сябе, што адчувала б ты, вырашы яна па-іншаму?
      І захавай жыццё пад сваім сэрцам. Зразумела, калі яно ў цябе ёсць…


ДА РОЗДУМУ

      Штогод у нашай краіне робіцца каля 30 тысяч “афіцыйных” абортаў. Дадайце сюды незарэгістраваныя аборты, і ўявіце сабе “Горад анёлаў” з падобнай колькасцю маленькіх жыхароў. Яны маглі нарадзіцца і жыць, але іх забіваюць родныя бацькі.
Не трэба хавацца за медыцынскія тэрміны, жыццёвыя абставіны, перакладваць адказнасць на іншых людзей, час альбо  дзяржаву. Калі называць рэчы сваімі імёнамі,  аборт у любым выглядзе (медыкаментозны, вакуум-аспірацыя, ці які іншы) будзе не адным з метадаў кантрацэпцыі, а забойствам, хай і дазволеным заканадаўча.
      Жанчына не можа, яна не мае права схавацца за словы, што ад яе тут нiчога не залежыць. Залежыць усё! Яна можа спыніць каня, якi скача, зайсці ў палаючую хату…
      А абараніць сваё роднае дзіцятка яна можа?..

*Иллюстрация взята из интернета


Рецензии