Пра радасць

Іншым разам размаўляеш вось так з сябрамі, ці проста са знаёмымі, ці з увогуле незнаёмымі парай фраз перакінешся, і здаецца, што нармальна жывеш, як усе. Жывеш і жывеш, ідзеш групай праз лес з заплечнікам і флягаю, у прытульным трыкатажыку млявым. Затое выгодна. І што, што красоўкі брудныя. І што, калі гутарка спрошчаная, грубая, па звычцы, і мацерныя словы не чапляюць, не прабіваюць наскрозь. Паступова і скура пачынае быць таўсцейшая. І вось так ідзеш, ідзеш, стаміўшыся, і раптам знаходзіш у лесе нейкі дзіўны дом. Нават не дом, а сядзібу. Увальваешся, сустракаюць ветліва. Даюць пузаты збан вады гарачай, кавалак сунічнага мыла, шлафрок з карункамі. Пакуль ты ўсё гэта разглядаеш, цябе запрашаюць на вячэру са сталовым срэбрам і цянюткімі парцалянавымі філіжанкамі, а пасля...
Пасля гаспадар і гаспадыня сядзібы па-старасвецку запрашаюць вас на вечаровую бяседзь, а пры слоўцы пан гаспадар і кажа:
- А можа, паслухайце-ка, як я спяваю.
І выходзіць манерна ў цэнтр сваёй залі з высокай столлю і жырандолямі. Нехта ўжо пабег паклікаў пакаёўку, каб зайграла на піяніна, і вось жвавая чарнявая кабета займае сваё месца, кладзе толькі што павыціраныя фартукам пальчыкі на клавішы і з нечаканай жарсцю пачынаецца ейнае змаганне з анёлам музыкі... яна пахмурна пераадольвае яго, ці пакорліва паддаецца яму раз-пораз з лагоднаю ўсмешкаю. У гэты час гаспадар стаіць побач у сваёй крахмальнай манішцы і ў смяхотных хатніх падштаніках, пляскае далонькамі, бровы ягоныя падскокваюць, скроні дрыжаць, а ў голасе трошкі чуваць ноткі металічныя. Ён спявае, яна грае, і разам гэта ўсё здаецца крыштальна-несамавітым, але зразумела, што яднае гэтага мужчыну як мужчыну і гэту кабету як кабету - выключная, найчысцейшая творчасць, немагчымая, неймаверная менавіта ў несупадзенні палоў. Так нараджаецца гармонія. Іншым разам здаецца, што анёлы са старажытных габеленаў таксама спяваюць галасамі нябёсаў, не вытрымаўшы прыгажосці падзеі.
Гаспадар спявае наіўна, але з сумленнаю верай у неабходнасць і важнасць сваёй справы. Ён нас частуе, як дарагіх гасцей.
Перарываючыся, ён падыходзіць да сваёй жонкі і па чарзе з ёю яны расказваюць нешта са свайго мінулага, з будучыні ці проста з чароўнага сусвету мрой і мараў. Яны перабіваюць адзін аднога, але гэта выглядае і адчуваецца так натуральна, так арганічна, а супадзенні ў іхным апавяданні такія кранальныя... Вам тасама хочацца расказаць, дадаць свайго і ўспомніць, як бывае паміж закаханымі. Калі не нагаворышся ніколі, не здаволішся, не насыцішся, бо невыказанае застанецца і памрэ з табою разам.
Гаспадыня таксама наіўная, імпэтная, далікатная, нібыта крыху пакрыўджаная ў дзяцінстве, але і лёкка ўзлятаючая, як вера; і празрыстая, як надзея; і нязбытная, як любоў.
Вам жудасна, госці дарагія, вам узнёсла, ці не?
Цёмныя старонкі тут не хаваюць шкілетамі ў шафах, іх малююць цмяным ценем на святле. Існаванне ценю немагчыма без святла, але чым дрэва старэйшае, мацнейшае, тым цень больш дасведчаны і шырокі. Скары яго ўнутры сябе, паспрабуй. Калі ўжо чары цябе адпусцілі, госцю даражэнькі. Гэй, табе воск ад свечкі капае на руку, ачуняй!
....
Тут была рэцэнзія, насамрэч. На вось гэты канцэрт-спектакль Бутусава.)))
http://www.youtube.com/watch?v=Zu6xgnA8lQk
На фота Стась Карпаў. Не разумею, як гэта здарылася.)))


Рецензии
Вельмі ўзнёсла! Паэтычна і кранальна!
_________
Дзякуй.

Валерий Ясень   05.07.2018 09:29     Заявить о нарушении
Па гэтым канцэрце я магла б кнігу напісаць.))) Там па кожнай песні, па кожнай гісторыі, які звяз паміж песняй і гісторыяй... Гэта ачмурэнна, у мяне столькі эмоцый.

Има Иро   06.07.2018 13:51   Заявить о нарушении
Дык самы час скарыстаць гэты момант.
Усяго па тысячы словаў за дзень без рэдактуры на адным дыханьні.
Праз месяц тыццаць тысяч сырога матэрыялу.
Крыху падправіць і можна ў друк.
Прынамсі ў траіх маглі б скінуцца. Дарэчы ёсьць і краўдфондынгі.
Без жартаў.

Валерий Ясень   06.07.2018 14:46   Заявить о нарушении
Не.
Для мяне каштоўная празрыстасць.
Я павінна гэта аформіць напрыканцы, каб не чапляліся і не абражаліся.

Има Иро   06.07.2018 14:54   Заявить о нарушении
Маю на ўвазе папяровую кніжку.
Тысяча словаў у дзень у будзь якім выглядзе. Кідаць у сеціва неабавязкова.
У натхнёным стане гэта нескладана.
Праз месяц атрымаецца аб'ём дастатковы для друку.

Валерий Ясень   06.07.2018 16:23   Заявить о нарушении
Мяркуеце каб не абражаліся тыя пра каго пісаць будзеце?

Валерий Ясень   06.07.2018 16:26   Заявить о нарушении
Аёй. Я мела на ўвазе апавяданне "Празрыстасць", якое растлумачыць, чаму не трэба абражацца на маю адсутнасць у соцсетках і падобным.
Напішу хутка.
Не абразіць мне трэба вас. Вы мяне нібыта запрашаеце патанцаваць. А мне вам нада адмовіць культурна і зразумела. Напрыклад так: "У мяне няма адной нагі. Ці абедзвюх. Ці пярука ў мяне злятае."
)))

Има Иро   06.07.2018 17:47   Заявить о нарушении
Забейце на ўсё гэта. :) :) :)
______________
Дастаткова апошняга вашага адпавяданьня.
Я прасцей да гэтага стаўлюся.
Ніхто кроў'ю нідзе не падпісваўся і на камянях нічога не высякаў. :)
Пра сацсеткі я нават і не падумаў. Іх зараз шмат. "Проза" гэта таксама своеасаблівая сацсетка.
Дзе і калі з'яўляцца гэта толькі нашае уласнае жаданьне. Якія тут абавязкі ?

Валерий Ясень   07.07.2018 08:16   Заявить о нарушении