***

Дагэтуль ты згублены ў фільме:
У старажытных кварталах
З іх чорна-белым паветрам,
Між арак, сцен і парталаў,
Разблытваеш цьмяныя ніці,
Складаеш узор з запалак,
Гуляеш у шахматы з Часам
(Яго, як заўжды, замала);
У люднай кавярні ў цэнтры
Позіркаў скрыжаванне,
Сумнеўная радасць стрэчы
І новы боль развітання;
Шалеюць багі ў сутонні,
А ў цябе – заданне:
Святло назапашваць ціха
І рыхтаваць світанне.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →