Занята
- Ало!
- Я наконт вакансіі.
- Я Вас слухаю.
- Мне трэба нешта такое, каб сядзець на лаве, піць гарбату, думаць пра жыццё і прымаць розных людзей. Яны да мяне прыходзяць і кажуць: "Я ведаю шмат казак, жартаў, спяваю з саракавога года, цэлая калекцыя песень. Паслухай, га?" А я ім: "Ну, давайце." Я іх слухаю, запісваю, папіваю гарбату. Мы за дзень не спраўляемся, я і кажу: "Прыходзьце заўтра." - "А калі?"- "Ды ўсё роўна. Я ж без абеду працую." - "Пірага прынесці?"- "Ну, можна." - "Ну то да заўтра." - "Ага." Вось. Ці ё ў вас такая вакансія?
- Ведаеце, на яе яшчэ адзін чалавек прэтэндуе.
- Хто?
- Горват.
Свидетельство о публикации №218072501739