Дрэва памiрала
Аб гэтым раптам успомнілася, калі аднойчы вясной я ўбачыла перад новабудоўляй, якіх зараз шмат у нашым гораде, толькі што пасаджанае дрэва. Гэта была не кволая расліна, а даволі дарослае дрэва. Моцныя стальныя тросы трымалі яго, быццам імкнуліся не даць яму ўцячы з гэтай вуліцы. А дрэва памірала. Мне перадалося ад яго адчуванне той рэчаіснасці, у якой яно апынулася. Мне нават здалося, што я бачу, як пад зямлёй варушацца яго карані, не адчуваючы той прыемнай лясной глебы з водарам прэлага лісця і хвоі. Яго бязлітасна адарвалі ад надзейнай апоры і пасадзілі тут, дзе зямля перамяшана з асфальтам, каменнем, дзе трава кволымі сцяблінкамі прабіваецца праз асфальт. Колькі год павінна прайсці, каб гэтая “перасяленка” стала тут сваёй, звыклася з гэтымі ўмовамі, прыстасавалася…
І зноў на памяць прыйшлі тыя юнацкія ўспаміны. У гарадскім натоўпе год 20 таму вельмі лёгка можна было “ апазнаць” дзяўчат, што толькі вырваліся з-пад бацькоўскага догляду (як казала мая настаўніца беларускай мовы “ укусіўшых гарадскі батон”). Гэта быў час татальнага дэфіцыту ; адзення, прывезенага з Польшчы ( памятаеце, мабыць, “варонкі”, джэмпяры з надпісам “ВООS”, разнакаляровыя жатыя курткі, шапачкі - пеўнікі). Не маючы часам добрага густу ў адзенні, імкнуўшыся быць не горшай за іншых, выглядала такая “модніца” як навагодняя елка. Але адзенне – гэта паўбяды. Дзяўчынку з вёскі можна было лёгка пазнаць па манеры гаварыць. Так ужо здарылася, што ў краіне, дзе дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца руская і беларуская, выкладанне ў вясковых школах (большасці) ідзе на беларускай мове, а ў большасці гарадскіх - на рускай. Вось і старалася вясковая моладзь, каб быць больш падобнай на гарадскіх аднагодкаў, размаўляць “па-руску”.
… Сучасная вясковая моладзь не такая. Яны амаль нічым не адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў, такія ж “прадвінутыя”, дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям, але больш “хатнія”. І вельмі балюча назіраць, калі ўчарашняя школьніца, імкнуўшыся як мага хутчэй стаць дарослай і падобнай на сваіх гарадскіх сябровак, запальвае цыгарэту і не саромячыся, а наадварот, дэманструючы гэта акружаючым, ідзе па вуліцы; як зусім яшчэ дзіця сядзіць у парку ці ў скверыку з бутэлькай піва.
Прыслухайцеся, як размаўляюць паміж сабой “сучасныя мадоны”. Брыдка і крыўдна. Нашы продкі не дазвалялі сабе такога; казалі, што для жанчыны – вялікі грэх, калі яна дазваляе сабе ўжываць гэткія словы. Няёмка бывае, калі заходзіш ў грамадскі транспарт і чуеш не размову падлеткаў, а рогат і лаянку. Гэта нашы дзеці, шаноўныя дарослыя!
Пройдзе колькі часу і , магчыма, сёняшняя дзяўчынка будзе так як і я глядзець на дрэва, якое памірае, і нагадваць, што было шмат год таму, калі і яна адарвалася каранямі ад бацькоўскага дому.
А пакуль дрэва памірала…
Свидетельство о публикации №218072601749
Спасибо, Ирэна! Знаю три славянских языка, поэтому прочлось всё легко и понятно.
Вы большая молодец, что сохраняете свой родной язык, и переживаете за молодых девчонок. Жаль, что они не очень-то слушают чьих-то советов, и как Вы правильно заметили - с пивом и сигаретой щеголяют совершено не "саромячися"... А это будущие матери...
С уважением!
Ежи.
Ежи Полак 03.06.2020 11:56 Заявить о нарушении
Рада Вашему визиту:)
Спасибо за отзыв.
На белорусском языке пишу мало. Иногда просто прорывается:)
Когда-то достаточно хорошо владела им -закончила сельскую школу, где все предметы преподавались на белорусском языке. Наш язык красив, если на нем говорить с душой.
По мелодичности от следует за итальянским:)
Еще раз, СПАСИБО.
Теплого лета и добрых вестей,
с улыбкой, Ирэна:))
Ирэна Щупак 03.06.2020 17:32 Заявить о нарушении